8 клас. Tэма ўрока: Публіцыстычны стыль (паглыбленне паняцця)

                                                                                              Алена Сом,

настаўніца беларускай мовы

базавай школы №5 г.Полацка

Беларуская мова 

Kлас: 8

Tэма ўрока: Публіцыстычны стыль (паглыбленне паняцця)

Сувязь з папярэднімі ведамі: вучні ведаюць, які стыль называецца публіцыстычным, дзе выкарыстоўваюцца тэксты гэтага стылю, знаёмы з жанрам нататкі

Мэты ўрока:

  • вучні даведаюцца пра функцыі  публіцыстычнага стылю, яго задачы, асноўныя рысы
  • вучні змогуць назваць характэрныя асаблівасці мовы публіцыстычнага стылю
  • вучні даведаюцца пра асаблівасці жанру рэпартажу

Мэты ўрока медыяадукацыйныя:

  • на прыкладзе рэпартажа прасачыць, як медыя ўплываюць на разуменне падзей чытачамі

Мэты ўрока мовай вучняў:

  • змагу расказаць, які стыль называюць публіцыстычным, апішу яго функцыі, задачы, асноўныя рысы
  • назаву не менш за 3 характэрныя асаблівасці мовы  дадзенага стылю
  • змагу патлумачыть, чым рэпартаж адрозніваецца ад інфармацыйнай нататкі

Ход урока (метады і заданні):

1.        Арганізацыйны момант, праверка дамашняга задання.

2.        Абвяшчэнне тэмы і мэтаў урока.

3.        Узнаўленне вядомага праз апытанку:

•          Які стыль называецца публіцыстычным?

•          Дзе мы можам убачыць/пачуць тэксты гэтага стылю?

•          Што вы ведаеце пра такі жанр публіцыстычнага стылю, як нататка?

4.        Работа ў парах: па азнаямленні з новым матэрыялам па падручніку, запаўненне раздатачных аркушоў з дапамогай падручніка(~10 хвілін).

 

Публіцыстычны стыль

1.Публіцыстычны стыль – гэта стыль _____________________________

і _______________________________________________________________.

2. Функцыі публіцыстычнага стылю ________________і _________________.

3.У публіцыстычным стылі могуць выкарыстоўвацца элементы           

            ___________________________________________

            ___________________________________________

            ___________________________________________

            ___________________________________________.

4.Задачы публіцыстычнага стылю:

_____________________________ і ______________________________.

5.Асноўныя рысы:

•          __________________________

•          __________________________

•          __________________________

•          __________________________.

6.Характэрныя асаблівасці:

•          Выкарыстанне_____________________________________________

•          Часта ўжываюцца сказы (5) ___________________________________

__________________________________________________________

•          Часта ўжываюцца рытарычныя _______________і _______________

•          Выкарыстанне тропаў (4): ____________________________________

__________________________________________________________

5. Франтальная праверка табліцы (вучні па лацужку зачытваюць адказы).

6. Знаёмства з жанрам рэпартажу (паведамленне настаўніка).

Рэпартаж – матэрыял з месца падзей. Жанр журналістыкі, спецыфікай якога лічыцца аператыўнасць. Акрамя таго, для гэтага жанру характэрна бесстаронняе (без адзнак) асвятленне падзей і маецца на ўвазе, што рэпарцёр з'яўляецца відавочнікам або удзельнікам апісванага.

Менавіта факт абавязковай прысутнасці аўтара сюжэту на месцы дзеяння ёсць істотнае адрозненне рэпартажу ад проста інфармацыйнай нататкі. Задача журналіста – расказаць пра падзею так, каб вы быццам бы самі пабывалі на месцы падзеі.

Тэрмін паходзіць ад французскага «reportage» і ангельскага «report»: агульны корань - лацінскі («reporto» - перадаваць). Рэпартажы звычайна падзяляюцца на тэлевізійныя і газетныя, хоць на самай справе могуць прагучаць па радыё, быць апублікаваныя ў часопісах і/або інтэрнэт-выданнях.

7. Глядзім прыклад тэлевізійнага рэпартажу: https://youtu.be/u5Pu3CR4qUY (рэпартаж канала “Беларусь 1” ад 24.12.2014 пра батлейку ў касцёле).

8. Франтальнае апытанне – называем істотныя прыкметы рэпартажу(надзённасць, значнасць падзеі, ілюзія прысутнасці), яго адрозненні ад нататкі(прысутнасць журналіста на месцы падзеі).

9. Работа ў групах (3 групы, ~15 хвілін).

Вучні атрымліваюць заданне напісаць рэпартаж у газету пра ўяўную падзею па карцінцы (карцінка аднолькавая для ўсіх груп). Заданне (надрукавана на асобных аркушах, групы не ведаюць асаблівасці задання іншых  груп).
http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/dziaucynka_miac.jpg

Напішыце рэпартаж у газету пра падзею, якую вы бачыце на карцінцы

НАШТОБУЗУ (на што буду звяртаць увагу):

•          Чытаем параграф падручніка, пры наяўнасці пытанняў задаем іх настаўніку

•          Ваш рэпартаж складаецца з ЗАЧЫНУ (1-2 сказы), ЦЭНТРАЛЬНАЙ ЧАСТКІ (4-7 сказаў і КАНЦОЎКІ (1-2 сказы). Пры напісанні будуць ужытыя 2 ці больш аднасастаўныя сказы.

•          Пры напісанні рэпартажу бераце пад увагу напісаныя ніжэй абставіны.

Абставіны (група 1):

Вы пішаце рэпартаж для сур’ёзнага выдання, якое займаецца фінансамі і аналітыкай. Таму пра падзею трэба пісаць стрымана, без залішніх эмоцый, аднак разам з тым рэпартаж павінен зачапіць вашага чытача-бізнэсоўца.

Абставіны (група 2):

Вы пішаце рэпартаж для навуковага выдання. Таму пра падзею трэба пісаць з прыцягненнем навуковых паняткаў, стрымліваць залішнія эмоцыі. Ваш чытач-навуковец павінен ведаць, што рэпарцёры яго любімага выдання – не прафаны ў навуцы.

Абставіны (група 3):       

Вы пішаце рэпартаж для масавага забаўляльнага выдання. Эмоцыі, настрой, непасрэдная атмасфера – вось што любяць вашы чытачы. Болей яркіх фарбаў!

10. Прадстаўнікі ад кожнай групы зачытваюць свае рэпартажы.

Праводзіцца абмеркаванне, з якога робіцца выснова, што адну і тую ж падзею можна падаць і пракаментаваць вельмі па-рознаму. Карцінка (дзяўчынка з мячыкам) – наш факт, а ўсё астатняе – меркаванні “рэпарцёраў”. Таму пры чытанні/праглядзе навін варта звяртаць увагу на факты, а не на меркаванні.

Спосаб праверкі дасягнення мэтаў урока вучнямі:

Падводзім вынікі ўроку праз экспрэс-тэст (раздрукаваны ці запісаны на дошцы, пасля ўзаемаправерка па ўзоры):

1.        Публіцыстычны стыль ужываецца… (у перыядычным друку, пры прамовах)

2.        У публіцыстычнага стылю дзве функцыі -- … (інфармацыйная і пабуджальная)

3.        Задачы публіцыстычнага стылю – … інфармацыю (паведаміць, перадаць) і … на чытача (уздзейнічаць, уплываць)

4.        Тры рысы публіцыстычнага стылю, якія я добра запомніў, гэта … (надзённасць/лаканічнасць/даходлівасць/яркасць/абагульненасць/эмацыянальнасць)

5.        У тэкстах публіцыстычнага стылю часта ўжываюцца сказы… ( простыя, няпоўныя, аднасастаўныя, пытальныя, клічныя; мінімум 3 прыклады)

6.        У тэкстах публіцыстычнага стылю, як і ў мастацкіх тэкстах, мы часта сустракаем… (мастацкія тропы)

7.        Газетны/тэлевізійны матэрыял з месца падзей – гэта… (рэпартаж)

8.        У рэпартажы журналіст абавязкова… (прысутнічае на месцы падзеі)

9.        Самая важная рыса рэпартажу -- … (аператыўнасць)

10.      Пры чытанні/праглядзе навін трэба адрозніваць факты ад … (меркаванняў).

Дамашняе заданне:

 Выбраць любы кароткі артыкул з перыядычнага друку і паспабаваць прааналізаваць, якую думку журналіст спрабуе данесці да чытача.

Пытанні для аналіза:

•          Навошта гэта было напісана?

•          Хто можа атрымаць карысць ад гэтага паслання?

•          Каму можа быць прычыненая шкода?

•          Ці карыснае гэта паведамленне для мяне і людзей, падобных да мяне?

•          Што апавядальнік хоча, каб я запомніў?

Матэрыялы і дыдактычныя дапаможнікі: падручнік для 8 класа

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif

Спампаваць у фармацe .doc