«Стилистическое использование однородных членов предложения. В.Г. Короленко „Огоньки“»

Распрацоўку ўрока рускай мовы і літаратуры для 8 класа даслала Ала Лазіцкая, столінская СШ №2. 

Ва ўмовах, калі асноўнай магчымасцю сістэмнай медыяадукацыі ў школе з’яўляецца яе інтэграцыя ў існуючы кантэкст вучэбных прадметаў, настаўнікі імкнуцца выявіць медыядукацыйны патэнцыял кожнай праграмнай тэмы.  Зразумела, што гэты патэнцыял вельмі розны. Не на кожным уроку магчыма спраграмаваная медыяадукацыя. Бо часам гэта выглядае вельмі штучна.

Гэты ўрок ёсць прыкладам спробы спалучыць праграмныя патрабаванні з мэтамі сістэмнай медыяадукацыі. Дамовімся, што тэкст падручніка, мастацкага твора, энцыклапедычны тэкст, графічная выява – гэта медыятэкст, на матэрыяле якога можна фарміраваць асноўныя медыякампетэнцыі, у тым ліку стварэнне асабістага медыятэксту. Азначу, што з вучнямі восьмага класа мы ўжо трэці год займаемся ўзаемнай медыяадукацыяй, таму на некаторых відавочных моманах не робім акцэнт.

Патлумачу, што прапанаванага вучням мастацкага твора больш няма ў школьнай праграме па літаратуры (абмяжаваліся нарысам В.Г. Караленкі «Парадокс». Памятаеце: «чалавек створаны для шчасця, як птушка для палёту»?). Але мне падаецца вельмі важным рассунуць рамкі ўрока літаратуры, па-першае, каб абмяркаваць актуальную для дзяцей тэму, па-другое, рэалізаваць праграмныя мэты ўрока рускай мовы не на зусім жывых тэкстах падручніка. Гэтыя заняткі распрацаваны і праведзены ў адпаведнасцю са стратэгіяй актыўнай ацэнкі на аснове інтэгратыўнага падыходу да навучання.

Чаго тут больш – мяркуйце самі.

Спампаваць (docx 180 Kb)

http://www.nastaunik.info/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.