Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і выхаваўчай працы (pdf)

Спампаваць метадычны дапаможнік (pdf 615 Kb)

Аўтары-складальнікі: Таццяна Лабанава, Святлана Сяргеева, Тамара Мацкевіч

Чэшская школа дакументальнага кіно і знакаміты фестываль «Адзіны свет» вядомыя ўсяму свету. Але не ўсе ведаюць, што Чэхія мае ўнікальны досвед працы з фільмам як сродкам навучання. Для гэтага педагогі ў супрацоўніцтве з кінематаграфістамі распрацавалі адмысловыя методыкі, стварылі падручнікі і працоўныя сшыткі для вучняў.

Гэты дапаможнік напісаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм, для фармавання найперш сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў, якім надаецца найменшая ўвага ў беларускай школе.

Дапаможнік змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, а таксама шырокаму колу адукатараў, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.

Праект здзейснены ў 2009 годзе пры дапамозе Асацыяцыі па міжнародным супрацоўніцтве і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Чэхія, якія паспрыялі перадачы адукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.

Змест
1. Выкарыстанне відэаматэрыялаў для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў
2. Правілы працы з відэафільмамі
3. Сцэнары заняткаў да фільмаў:
3.1. Фільм «Ґандзі». Сцэнар правядзення занятку на тэму «Негвалтоўная барацьба»
3.2. Фільм «Нэшвіл. Мы былі ваярамі». Сцэнар занятку на тэму «Негвалтоўны супраціў»
3.3. Фільм «Польшча». Сцэнар правядзення занятку на тэму «Негвалтоўны супраціў»
3.4. Відэаролікі да Дэкларацыі правоў чалавека. Сцэнар урока на тэму: «Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян»
3.5. Відэаролік сацыяльнай рэкламы «Несапраўдная прыгажосць».
Сцэнар правядзення занятку на тэму «Сапраўдная прыгажосць»
4. Выкарыстаныя метады:
4.1. Мазгавы штурм
4.2. Бумеранг
4.3. PRES
4.4. SWOT
4.5. Валізка, Шуфляда, Сметніца
5. Дапаможныя і раздатныя матэрыялы

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.