2 снежня – моўная сустрэча з Надзеяй Старавойтавай

Мовазнаўцы Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі, Надзея Старавойтава запрашаюць на 31-шы сэзон Моўных сустрэчаў пад эгідай Асамблеі дэмакратычных недзяржаўных арганізацыяў і Таварыства беларускай школы. Сэрыя навучальных і дыскусійных сэмінараў "Моўныя сустрэчы" – для тых, хто сам актыўна карыстаецца беларускай мовай і хоча паглыбіць свае веды.

Серада, 2 сьнежня, 18.30, Арт Сядзіба
                                                                           
Надзея Старавойтава
мэдыявіст, кандыдат філялягічных навук, дацэнт БДЭУ, літаратарка

МОЎНАЯ КАРЦІНА СЬВЕТУ БЕЛАРУСАЎ:
БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАЯ ЛЕКСЫКА

“Зрок, слых, нюх, смак i вошчуп даюць распазнаць, што нас акружае з надворнага сьвету”.

Так зазначыў напачатку ХХ ст. Браніслаў Тарашкевіч. Кожная мова ёсьць найважнейшым сродкам фармаваньня ведаў пра навакольны сьвет ды нацыянальнае карціны сьвету. Яна, у сваю чаргу, задае нормы паводзінаў чалавека, вызначае ягонае стаўленьне да навакольля. Так ствараецца адзіная сыстэма поглядаў, калектыўная філязофія, характэрная і абавязковая для кожнага носьбіта мовы – такі сабе КУЛЬТУРНЫ КОД НАЦЫІ.

У беларускай мове шмат БЕЗЭКВІВАЛЕНТНЫХ словаў, што ня маюць аднаслоўных адпаведнікаў у расейскай ці іншых мовах. Таму пры перакладзе, каб перадаць сэмантыку такіх словаў, неабходна тлумачыць іх некалькімі словамі ці нават сказамі. Якія ж яны – БЕЛАРУСКІЯ ЭКЗАТЫЗМЫ?

- Як Максім Гарэцкі называў “бабіна лета” адным словам?

- Чаму па-беларуску хлопцаў назавуць – “альясік мой”? а дзяўчат – “зязюлька мая”?

- “Я люблю сваіх суседак, але кахаю толькі жоначку”: СЕМ дэталізаваных сінонімаў да панятку ЛЮБОЎ – толькі ў беларускай мове!

Пачатак а 18.30. Уваход вольны. Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (праз дом ад ЦУМу). 4 паверх (у правым пад'езьдзе ёсьць ліфт). Пакой 430.