4 лістапада – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

Мовазнаўцы Вінцук Вячорка й Пётра Садоўскі запрашаюць на 31-шы сэзон Моўных сустрэчаў пад эгідай Асамблеі дэмакратычных недзяржаўных арганізацыяў і Таварыства беларускай школы. Сэрыя навучальных і дыскусійных сэмінараў "Моўныя сустрэчы" – для тых, хто сам актыўна карыстаецца беларускай мовай і хоча паглыбіць свае веды.

Серада, 4 лістапада, 18.30, Арт Сядзіба
                                                                           
Вінцук Вячорка
лінгвіст,
Таварыства беларускай школы

АЧЫШЧАЙМА БЕЛАРУСКУЮ ІМЕНАСЛОЎНУЮ СЫСТЭМУ АД ЧУЖЫХ НАПЛАСТАВАНЬНЯЎ

Дзе мяжа, што аддзяляе "пашпартныя" формы імёнаў ад "нацыянальных"? Пётра – гэта якая форма?
Ці скланяюцца беларускія жаночыя прозьвішчы накшталт Чарняўка, Варонька?
У расейцаў Людмила Путина. А ў нас Вольга Чыгрына ці Вольга Чыгрын?
"Каб быць верным сынам сваёй радзімы, вялікай Расейскай імпэрыі, вернападданым гасудара, трэба быць праваслаўным, нарадзіцца ў цэнтры Расеі і – мець прозьвішча, якое канчаецца на “-ов” (Пётр Сталыпін). Ці магчымыя прозьвішчы на –оў у беларусаў?
(І, як заўсёды, адказы на спрэчныя моўныя пытаньні.)

Пачатак а 18.30. Уваход вольны. Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх (у правым пад'езьдзе ёсьць ліфт). Пакой 430.