21 кастрычніка – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

Мовазнаўцы Вінцук Вячорка й Пётра Садоўскі запрашаюць на 31-шы сэзон Моўных сустрэчаў пад эгідай Асамблеі дэмакратычных недзяржаўных арганізацыяў і Таварыства беларускай школы. Сэрыя навучальных і дыскусійных сэмінараў "Моўныя сустрэчы" – для тых, хто сам актыўна карыстаецца беларускай мовай і хоча паглыбіць свае веды.

Серада, 21 кастрычніка, 18.30, Арт Сядзіба
                                                                           
Вінцук Вячорка
лінгвіст, старшыня Анамастычнай камісіі ТБМ імя Скарыны

ЯК НАС ЗАВЕ СЬВЕТ І ЧАМУ СКАРОТ BY НЕ НАЙЛЕПШЫ

Сьвет дагэтуль заве нашу краіну і мову па-рознаму: швэды – Vitryska і Belarus, немцы -- Weißrussland і зноў жа Беларусь.
У ангельскай мове можна сустрэць назвы нашае мовы Byelorussian, Belarusian, Belarusan, White-Ruthenian.
Усе варыянты па-свойму "правільныя", але якія лепшыя для нас?
Адкуль узяўся скарот BY і ці няма лепшага?
Урэшце, ці маюць рацыю расейскія мовазнаўцы, калі кажуць, што форма "Беларусь" у расейскай мове немагчымая?
(І, як заўсёды, адказы на спрэчныя моўныя пытаньні.)

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх (у правым пад'езьдзе ёсьць ліфт). Пакой 430.