14 кастрычніка – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на 31-шы сэзон Моўных сустрэчаў
(пад эгідай Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў і Таварыства беларускай школы).

Серада, 14 кастрычніка, 18.30, Арт Сядзіба

Пётра Садоўскі
лінгвіст, кандыдат філялягічных навук, Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар

Робім яечню зь зязюльчыных яек ад “рускага міру”

Як пазьбегнуць непатрэбных запазычаньняў зь іншых моваў і захаваць ідэнтычнасьць нацыянальнага моўнага коду.

Гэта мэтафары і параўнаньні, загалоўкі ў прэсе і прымаўкі, устойлівыя выразы і прыхаваныя асацыяцыі. І шмат што яшчэ, чаго мы звычайна не заўважаем.
 
Прыклады:
У газэту прыслалі цікавы артыкул, але з загалоўкам "Не да тлушчу, быць бы жыву". І што рабіць рэдактару?
Гомельскія дзяржаўныя газэты напісалі, што на сьвята гораду ў цэнтры зробяць "Гомельскі Арбат". Значыць, для правінцыйнага Гомеля сталіцай будзе горад, дзе Арбат сапраўдны? А як назваць ідэю інакш?
Калісьці ня вельмі разумныя ангельскія нэгацыянты возілі прадаваць вугаль у Ньюкасл, няўдалыя расейскія купцы ехалі ў Тулу са сваім самаварам... А нашы нягеглыя гандляры што і куды вазілі?

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх (у правым пад'езьдзе ёсьць ліфт). Пакой 430.