Nastaunik.info – чэмпіён грамадзянскай супольнасці 2014

Асамблея няўрадавых арганізацый 13 студзеня назвала пераможцаў прэміі «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» 2014 года.  Найлепшым сайтам НДА прызнаны наш з вамі інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў!

Прэмія, якую заснавала Асамблея НДА, уручаецца ўжо шостым разам. Ёй ганаруюць выбітных асобаў, арганізацыі ды падзеі, якія летась былі знакавымі для развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Па традыцыі пераможцы вызначаюцца на падставе вынікаў супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі (44 прадстаўнікі арганізацыяў), а таксама 56 спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў НДА ды леташніх пераможцаў.

Найлепшы сайт выбіраецца ў другі раз, першым пераможцам (2013 года) стаў сайт Праваабарончага цэнтру «Вясна». 

Каманда Nastaunik.info ад усяго сэрца дзякуе вам, дарагія калегі і суаўтары! Дзякуючы вашаму ўнёску наш сайт трымае належную планку і пакідае канкурэнтаў далёка за сабой! 

Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

Гл. таксама: Назвалі «Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасьці» (+імёны ляўрэатаў)