«Народныя казкі для дзетак»

Kazki.unicef.by – інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

Старадаўнія беларускія народныя казкі адбіраў кіраўнік гурта «Палац» Алег Хаменка, ён сам і начытваў тэксты. Ілюстрацыі зрабіла Юлія Рудзіцкая.

На сайце ёсць раздзел з уласна казкамі, гульнямі-пазламі, і размалёўкамі да кожнай казкі.