Зборнік «НАША адукацыя» (pdf)

Зборнік «НАША адукацыя» – вынік грамадскай дыскусіі, ініцыяванай Таварыствам беларускай школы, «Цэнтрам "Супольнасьць"» і рэсурсам Nastaunik.info. Гэта не першы досвед публічнага абмеркавання вострых праблем адукацыі: на сайце Nastaunik.info падобная дыскусія ўжо адбывалася і была падсумавана ў зборніку «Альтэрнатывы ў адукацыі» (Мінск, 2012). 

Сёння адукацыя ў Беларусі сутыкаецца з новымі выклікамі: прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых асобаў застаюцца ў педагагічных шэрагах, шукаюць і знаходзяць шляхі вырашэння адукацыйных праблемаў, будуюць сваю – і нашую з вамі – будучыню.

Некалькі месяцаў на старонках Nastaunik.info неабыякавыя беларусы (навукоўцы, настаўнікі, рэпетытары, бацькі, журналісты, юрысты) агучвалі важныя тэмы, абмяркоўвалі перспектыўныя кірункі, дзяліліся паспяховымі рашэннямі і практыкамі ў сферы адукацыі. У красавіку 2014 года адбыўся выніковы круглы стол «НАША адукацыя», матэрыялы якога вы і знойдзеце ў гэтым зборніку.

Зборнік адрасуецца шырокаму колу педагогаў, усіх, хто цікавіцца адукацыйнымі праблемамі, а таксама адміністрацыі навучальных установаў і органам кіравання адукацыяй.

Спампаваць (pdf 1,64 Mb)