Медыяджунглі: правілы выжывання, або Адукацыя па-шведску

Надзея НІКАЛАЕВА, Звязда

Па перыметры гістарычнага цэнтра шведскага гарадка Кальмар, натужна равучы рухавікамі, кавалькадай, адзін за адным кружылі цяжкія грузавікі, упрыгожаныя бярозавымі галінамі і вясёлымі плакатамі. У грузавіках пад гучную музыку і дудкі танцавалі хлопцы і дзяўчаты ў дзіўных, падобных на марскія, фуражках. Маладыя людзі радасна віталі ўсіх гараджан, што трапляліся па дарозе. Апошнія ўсміхаліся і штосьці крычалі ўслед…

А незадоўга да гэтага на гарадской плошчы мы таксама назіралі не менш дзіўную для нас карціну. Уся яна была запоўнена людзьмі, якія трымалі над галавой транспаранты. Здалёк падалося, што ў горадзе праходзіць нейкі мітынг. Але наблізіўшыся, мы здагадаліся, што гэта бацькі, у руках якіх… вельмі кранальныя фатаграфіі маленькіх дзяцей, якія ўжо выраслі і сёлета скончылі школу. У многіх былі букеты з жоўтых і блакітных хрызантэм (гэта колеры нацыянальнага флага Швецыі). Як высветлілася, мы трапілі на ўрачыстую частку выпускнога. Слёзы радасці, жарты, смех, малодшыя браты і сёстры ў «групе падтрымкі», выпускнікі на сцэне — усё было як у нас, але адначасова і зусім па-іншаму…

А незадоўга да гэтага на гарадской плошчы мы таксама назіралі не менш дзіўную для нас карціну. Уся яна была запоўнена людзьмі, якія трымалі над галавой транспаранты. Здалёк падалося, што ў горадзе праходзіць нейкі мітынг. Але наблізіўшыся, мы здагадаліся, што гэта бацькі, у руках якіх… вельмі кранальныя фатаграфіі маленькіх дзяцей, якія ўжо выраслі і сёлета скончылі школу. У многіх былі букеты з жоўтых і блакітных хрызантэм (гэта колеры нацыянальнага флага Швецыі). Як высветлілася, мы трапілі на ўрачыстую частку выпускнога. Слёзы радасці, жарты, смех, малодшыя браты і сёстры ў «групе падтрымкі», выпускнікі на сцэне — усё было як у нас, але адначасова і зусім па-іншаму…

 

Дарэчы, фуражкі — абавязковы атрыбут усіх выпускнікоў шведскіх гімназій. Гэты галаўны ўбор не перадаюць у спадчыну ад старэйшых да малодшых, хоць, як прызналіся нам бацькі, яго кошт нельга назваць сімвалічным. Як правіла, на фуражках згадваецца навучальная ўстанова і год яе заканчэння. Дзяўчаты апранаюць на свой выпускны белыя ці проста светлыя сукенкі. Плюс зверху і хлопцы, і дзяўчаты накідваюць цёмныя пінжакі.

А пасля ўрачыстай часткі свята выпускнікі ездзяць па горадзе ў адкрытых машынах, упрыгожаных галінамі бярозы. Пажадана, каб гэта была менавіта вялікая машына. Знайсці такія аўто — няпростая задача для маладых людзей. Тым не менш яны з ёй паспяхова спраўляюцца, бо традыцыі ёсць традыцыі. І ніхто ў горадзе і слова не скажа супраць маладых людзей, якія «крышачку шумяць», бо ўсе лічаць, што выпускнікі маюць на тое права — гэта іх дзень. Бацькі збіраюцца ўвечары ў сваіх кампаніях, каб адзначыць апошняе школьнае свята, а «дзеці» гуляюць па ўласнай праграме. Дарэчы, гімназію ў Швецыі заканчваюць у 18—19 гадоў. Па нашых мерках, даволі позна…

Школь­ны атэс­тат + пра­фе­сія

У го­ра­дзе Каль­мар з на­сель­ніц­твам кры­ху больш як 60 ты­сяч ча­ла­век дзей­ні­ча­юць ча­ты­ры гім­на­зіі. Гім­на­зія — гэ­та, так бы мо­віць, стар­шая сту­пень шко­лы. Аба­вяз­ко­вая аду­ка­цыя ў Шве­цыі — дзе­вя­ці­га­до­вая, але ка­ля 95% пад­лет­каў не спы­ня­юц­ца на дзе­вя­ці кла­сах і, у за­леж­нас­ці ад сва­іх ін­та­рэ­саў і схіль­нас­цяў, вы­бі­ра­юць для да­лей­ша­га на­ву­чан­ня той ці ін­шы про­філь гім­на­зіі — уся­го пра­па­ну­юц­ца шас­нац­цаць кі­рун­каў. Усе пра­гра­мы скла­да­юц­ца з пэў­най коль­кас­ці кур­саў. Не­ка­то­рыя кур­сы, та­кія, як анг­лій­ская мо­ва, з’яў­ля­юц­ца аба­вяз­ко­вы­мі для ўсіх кі­рун­каў. З шас­нац­ца­ці пра­грам ча­тыр­нац­цаць ары­ен­та­ва­ны на атры­ман­не роз­ных пра­фе­сій, а дзве (тэ­а­рэ­тыч­ныя) скі­ра­ва­ны вы­ключ­на на пра­цяг на­ву­чан­ня ў ВНУ. За па­тэн­цы­яль­ных гім­на­зіс­таў раз­горт­ва­ец­ца ба­раць­ба. Гім­на­зіі пра­вод­зяць рэ­клам­ныя кам­па­ніі, каб пры­цяг­нуць да ся­бе най­боль­шую коль­касць сту­дэн­таў (ме­на­ві­та так на­зы­ва­юць у Шве­цыі вуч­няў гім­на­зій). Да­рэ­чы, школь­ная аду­ка­цыя ў Шве­цыі — бяс­плат­ная, хоць у кра­і­не дзей­ні­чае так­са­ма і сет­ка пры­ват­ных школ. Пра­гра­ма гім­на­зіі раз­лі­ча­на на тры га­ды. Праў­да, вы­бар та­го ці ін­ша­га про­фі­лю зу­сім не азна­чае, што вы­пуск­нік аба­вяз­ко­ва ста­не жур­на­ліс­там ці ку­лі­на­рам. На­прык­лад, адзін з трох про­фі­ляў гім­на­зіі, якую мы на­ве­да­лі, — гэ­та ме­дыя. Але на фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі па­сту­па­юць ня­мно­гія з яе вы­пуск­ні­коў. І пе­да­го­гі ад гэ­та­га зу­сім не за­сму­ча­юц­ца, бо ўпэў­не­ны, што ве­ды, атры­ма­ныя іх вуч­ня­мі, бу­дуць вель­мі ка­рыс­ныя ў да­лей­шым са­ма­стой­ным жыц­ці.

У па­ло­не ме­дыя

Але про­філь­насць стар­шай шко­лы — не адзі­ная ад­мет­насць швед­скай сіс­тэ­мы аду­ка­цыі. У Шве­цыі шмат га­доў па­спя­хо­ва рэа­лі­зу­ец­ца пра­гра­ма ме­ды­я­пісь­мен­нас­ці: ме­ды­я­а­ду­ка­цыя афі­цый­на ін­тэ­гра­ва­на ў на­цы­я­наль­ны ву­чэб­ны план.

Без­умоў­на, са­мо па­няц­це «ме­дыя» — над­звы­чай шы­ро­кае. Ме­ды­яс­вет — гэ­та кні­гі і філь­мы, ча­со­пі­сы і га­зе­ты, ра­дыё і тэ­ле­ба­чан­не, рэ­кла­ма і ві­дэа­гуль­ні, му­зы­ка і біл­бор­ды, ін­тэр­нэт і са­цы­яль­ныя сет­кі. Шве­цыя мае са­мы вы­со­кі ў Еў­ра­пей­скім са­ю­зе ўзро­вень пра­нік­нен­ня ін­тэр­нэ­ту, і са­цы­яль­ныя ме­дыя ста­лі не­ад’­ем­най част­кай жыц­ця боль­шас­ці шве­даў. У кра­і­не пра­жы­вае толь­кі 9,6 млн ча­ла­век, ад­нак у «Тві­та­ры» за­рэ­гіст­ра­ва­ны ка­ля 100 ты­сяч ка­рыс­таль­ні­каў са Шве­цыі, а больш як 3 міль­ё­ны з’яў­ля­юц­ца ка­рыс­таль­ні­ка­мі «Фэй­сбу­ка». Мно­гія ма­ла­дыя шве­ды так­са­ма з’яў­ля­юц­ца ак­тыў­ны­мі бло­ге­ра­мі.

Пад­лі­ча­на, што шве­ды ва ўзрос­це ад 15 да 24 га­доў зна­хо­дзяц­ца пад уплы­вам ме­дыя ў ся­рэд­нім 7 га­дзін што­дня. 80% пад­лет­каў і ма­ла­дых лю­дзей у кра­і­не ма­юць смарт­фо­ны, якія яны вы­ка­рыс­тоў­ва­юць для са­мых роз­ных мэт: ад чы­тан­ня на­він і ста­сун­каў у са­цы­яль­ных сет­ках да гуль­няў. Кож­ны з пя­ці хлоп­чы­каў і кож­ная з 20 дзяў­чы­нак пра­вод­зяць за ві­дэа­гуль­ня­мі тры і больш га­дзін што­дня. Больш за тое, сён­ня мож­на зна­хо­дзіц­ца пад уплы­вам ад­ра­зу не­каль­кіх ме­дыя: ся­дзець у кам­п’ю­та­ры, гля­дзець па­ра­лель­на пра­гра­му па тэ­ле­ба­чан­ні, слу­хаць па ра­дыё на­ві­ны ці му­зы­ку, бал­ба­таць па ма­біль­ным тэ­ле­фо­не або па скай­пе, гар­таць ча­со­піс з рэ­кла­май …

Каб аба­ра­ніць дзя­цей ад шкод­на­га ўздзе­ян­ня ме­дыя, іх ву­чаць у шко­ле ад­сей­ваць і ана­лі­за­ваць ме­ды­я­па­ве­дам­лен­ні, раз­ві­ва­юць у вуч­няў на­зі­раль­насць і кры­тыч­нае мыс­лен­не. І не толь­кі….

Сакрэтная «кухня»

На­прык­лад, вуч­ні гім­на­зіч­на­га ме­ды­як­ла­са атрым­лі­ва­юць та­кія за­дан­ні: пра­чы­таць кні­гу кла­сі­ка і зняць на пад­ста­ве пра­чы­та­на­га ві­дэа­ро­лік пра сваё ба­чан­не тво­ра, на­пі­саць га­зет­ны ар­ты­кул пра лю­бі­ма­га мас­та­ка, афор­міць вок­лад­ку ка­ля­ро­во­га ча­со­пі­са, ства­рыць мульт­фільм, на­пі­саць па­ве­дам­лен­не пра аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі або гла­баль­нае па­цяп­лен­не… Пе­да­го­гі ўпэў­не­ны: ка­лі зняць фільм на пад­ста­ве кні­гі, то кні­га зу­сім інакш за­пом­ніц­ца пад­лет­ку…

— Пер­шы год на­ву­чан­ня ў нас вы­кла­да­юц­ца асно­вы ме­дыя. А на пра­ця­гу дру­го­га го­да ўжо амаль па­ло­ву ўся­го ву­чэб­на­га ча­су вуч­ні са­мі зай­ма­юц­ца ства­рэн­нем ме­ды­я-п­ра­дук­таў, — рас­каз­вае вы­клад­чык гім­на­зіі Пе­тэр Да­лен. — Ва ўсіх на­ву­чэн­цаў ёсць лэп­то­пы, на якіх яны пра­цу­юць. Дзе­ці ву­чац­ца рас­па­вя­даць пры да­па­мо­зе ма­люн­каў і вы­яў, ву­чац­ца са­мі пі­саць і ілюст­ра­ваць тэкс­ты. Мы ро­бім упор на раз­віц­цё ў на­шых вуч­няў муль­ты­маг­чы­мас­цяў та­му, што лі­чым: уні­вер­саль­ны жур­на­ліст па­ві­нен умець на­пі­саць тэкст, зра­біць фо­та­здым­кі, зняць ві­дэа, зра­біць ра­дыё­рэ­пар­таж — усе гэ­тыя ўмен­ні і на­вы­кі знач­на спра­шча­юць по­шу­кі ра­бо­ты.

На­ша ад­роз­нен­не ад ін­шых школ за­клю­ча­ец­ца ў тым, што мы імк­нём­ся ін­тэ­гра­ваць ме­дыя ва ўсе ін­шыя прад­ме­ты. Так, курс «Гра­ма­да­знаў­ства» ў нас вы­кла­да­юць два вы­клад­чы­кі: адзін ад­каз­вае за гра­ма­да­знаў­чы кі­ру­нак, а дру­гі — за ме­ды­я­кі­ру­нак. На іх уро­ках вуч­ні вы­ву­ча­юць за­ко­ны і пра­ві­лы, па якіх жы­вуць ме­дыя, да­вед­ва­юц­ца, як ме­дыя ўплы­ва­юць на гра­мад­ства і на­ад­ва­рот. Або, на­прык­лад, на ўро­ку анг­лій­скай мо­вы вуч­ні атрым­лі­ва­юць за­дан­не пад­рых­та­ваць прэ­зен­та­цыю Лон­да­на, і мы ра­зам з імі ства­ра­ем на гэ­тую тэ­му не­вя­ліч­кі мульт­фільм пры да­па­мо­зе ліч­ба­вай тэх­ні­кі. А на ўро­ку швед­скай мо­вы, на­прык­лад, на­стаў­нік дае за­дан­не на­пі­саць ар­ты­кул на скла­да­ную тэ­му. Мы мо­жам афор­міць яго ў вы­гля­дзе дэ­ба­таў — так, як гэ­та ро­біц­ца ў буй­ных га­зе­тах. Шмат ча­су пры­свя­ча­ем збо­ру ін­фар­ма­цыі, ні­ко­лі не па­чы­на­ем вы­ка­нан­не за­дан­ня з чыс­та­га ліс­та. На­прык­лад, ка­лі пе­да­гог да­ру­чае афор­міць вок­лад­ку ча­со­пі­са, то сту­дэн­ты аба­вяз­ко­ва вы­ву­ча­юць, як гэ­тае пы­тан­не вы­ра­ша­ец­ца ў роз­ных СМІ. На­ту­раль­на, што мы вы­ву­ча­ем і тэ­о­рыю: як тыя ці ін­шыя ко­ле­ры ўплы­ваць на на­ша ўспры­ман­не і мно­гія ін­шыя сак­рэ­ты ства­рэн­ня ме­дыя.

За мі­ну­лы год гім­на­зіс­ты зня­лі ка­ля 200 ві­дэа­ро­лі­каў. На іх пра­гляд аба­вяз­ко­ва за­пра­ша­юц­ца ста­рон­нія гле­да­чы, бо пе­да­го­гі лі­чаць: тое, што ства­ра­юць гім­на­зіс­ты, не па­він­на за­ста­вац­ца толь­кі ў сце­нах гім­на­зіі.

Ле­тась тэ­май эк­за­ме­на­цый­най ра­бо­ты вы­пуск­ні­коў бы­лі ген­дар­ныя праб­ле­мы, а ў гэ­тым го­дзе — пы­тан­ні не­спра­вяд­лі­вас­ці ў гра­мад­стве. Тэ­му мож­на рас­кры­ваць пры да­па­мо­зе гра­фіч­ных вы­яў, ві­дэа, фа­та­гра­фіі і г.д. Уво­гу­ле ў гім­на­зіі вель­мі лю­бяць экс­пе­ры­мен­та­ваць. Пе­да­га­гіч­нае крэ­да — пра­віль­ных і ня­пра­віль­ных ра­шэн­няў не іс­нуе. Трэ­ба даць вуч­ням маг­чы­масць «пра­ва­ліц­ца» і па­цяр­пець ня­ўда­чу.

— Дзіў­на бы­ло б вы­стаў­ляць ацэн­кі за крэ­а­тыў­насць, — пад­крэс­лі­вае Пе­тэр. — Мы ацэнь­ва­ем раз­віц­цё вуч­ня і яго жа­дан­не пра­ца­ваць. Вы­рас­ціць бу­ду­чых жур­на­ліс­таў — не га­лоў­ная мэ­та. На­ша за­да­ча — на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей кры­тыч­на­му ўспры­ман­ню ме­дыя, у тым лі­ку і праз ства­рэн­не ўлас­ных ме­ды­яп­ра­дук­таў.

Пе­тэр — пе­да­гог з жур­на­лісц­кай аду­ка­цы­яй — зай­ма­ец­ца вы­кла­дан­нем ужо 12 га­доў. Ён упэў­не­ны, што свет ме­дыя раз­ві­ва­ец­ца ку­ды больш імк­лі­ва, чым ства­ра­юц­ца пад­руч­ні­кі. Та­му ў гім­на­зіі са­мі рас­пра­цоў­ва­юць ву­чэб­ныя пра­гра­мы. Уво­гу­ле кож­ная шко­ла ў Шве­цыі мо­жа трак­та­ваць ме­ды­я­а­ду­ка­цый­ны спектр ву­чэб­на­га пла­на па-свой­му.

Вы­ха­ван­не чы­та­чоў

Асоб­най ува­гі за­слу­гоў­вае пра­ект «Ме­ды­я­ком­пас», які рэа­лі­зуе ў гім­на­зі­ях ме­ды­я-кан­суль­тант і пе­да­гог Ёран Ан­дэр­сан. Адзін з кі­рун­каў яго ра­бо­ты — вя­дзен­не вэб-ста­рон­кі ў ін­тэр­нэ­це, дзе Ёран вы­кла­дае спіс тэм, якія, на яго дум­ку, бы­ло б ці­ка­ва аб­мер­ка­ваць на школь­ных за­ня­тках. Так­са­ма раз­мя­шча­ец­ца ма­тэ­ры­ял пра тое, што сён­ня ад­бы­ва­ец­ца ў све­це з маг­чы­мас­цю паў­дзель­ні­чаць у не­вя­лі­кай вік­та­ры­не, якая сты­му­люе пад­лет­каў са­чыць за па­дзея­мі ў све­це. Кож­ны па­ня­дзе­лак Ёран ад­праў­ляе ўсім на­стаў­ні­кам, што вы­кла­да­юць у гім­на­зі­ях гра­ма­да­знаў­ства і швед­скую мо­ву, ліст, які пад­каз­вае най­больш важ­ныя тэ­мы.

Асоб­ная па­дзея — пра­вя­дзен­не ў гім­на­зі­ях ме­ды­я­дзён, ка­лі Ёран збі­рае ў ак­та­вай за­ле ад­на­ча­со­ва 300-400 вуч­няў і рас­каз­вае пад­лет­кам пра за­ка­на­даў­ства, якое да­зва­ляе швед­скім гра­ма­дзя­нам атрым­лі­ваць до­ступ да лю­бой ін­фар­ма­цыі і са­чыць за дзе­ян­ня­мі ўла­ды. Па­каз­вае на рэ­аль­ных пры­кла­дах, як пра­цу­юць за­ко­ны, і ў пер­шую чар­гу за­кон аб сва­бо­дзе дру­ку.

— Хут­касць пе­ра­да­чы ін­фар­ма­цыі змя­ні­ла твар ме­дыя. І для нас гэ­та праб­ле­ма, па­коль­кі тыя здым­кі і тэкс­ты, якія ні­ко­лі б не з’я­ві­лі­ся ў га­зе­тах, ця­пер рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ім­гнен­на ў са­цы­яль­ных сет­ках, — кан­ста­туе Ёран Ан­дэр­сан. — Ка­лі, на­прык­лад, ад­бы­ло­ся за­бой­ства, то га­зе­ты па­ве­да­мяць толь­кі пра гэ­ты факт, а ў са­цы­яль­ных сет­ках мож­на бу­дзе знай­сці і проз­ві­шча за­бой­цы, і на­ват яго фа­та­гра­фію.

У 2011 го­дзе ў Шве­цыі быў пры­ня­ты но­вы план на­ву­чан­ня, па­вод­ле яко­га шко­ла па­він­на ву­чыць пад­рас­та­ю­чае па­ка­лен­не кры­тыч­на­му і ана­лі­тыч­на­му мыс­лен­ню. Гэ­та са­мая га­лоў­ная за­да­ча — на­ву­чыць кры­тыч­на ста­віц­ца да той ін­фар­ма­цыі, якая за­хліст­вае ўсіх нас на кож­ным кро­ку, на­ву­чыць ма­ла­дых лю­дзей ары­ен­та­вац­ца ў ін­фар­ма­цый­ных па­то­ках. Я су­стра­ка­ю­ся з гім­на­зіс­та­мі для та­го, каб па­тлу­ма­чыць ім, якія пра­ві­лы і за­ко­ны ўплы­ва­юць на ра­бо­ту жур­на­ліс­таў, па якіх за­ко­нах жы­вуць ме­дыя, і тым са­мым зра­біць з іх най­больш кры­тыч­на уз­бро­е­ных ма­ла­дых лю­дзей, якія ве­да­юць, як ім рэ­ага­ваць на тое, што пуб­лі­ку­ец­ца. Звы­чай­на па­чы­наю на­шу су­стрэ­чу са сва­ёй прэ­зен­та­цыі. За­тым пе­рад гім­на­зіс­та­мі вы­сту­па­юць прэ­сам­будс­мен Шве­цыі і су­пра­цоў­ні­ца га­зе­ты «Ба­ро­метр», якая тлу­ма­чыць, якіх этыч­ных пра­ві­лаў трэ­ба пры­трым­лі­вац­ца, ка­лі раз­мя­шча­еш штось­ці ў са­цы­яль­ных сет­ках, і якія мо­гуць быць на­ступ­ствы бяз­дум­ных па­во­дзін. Мы раз­бі­ра­ем з ма­ла­ды­мі людзь­мі скла­да­ныя вы­пад­кі, ка­лі, на­прык­лад, жур­на­ліс­ты га­зе­ты зна­хо­дзі­лі­ся пе­рад ма­раль­най ды­ле­май — пуб­лі­ка­ваць або не пуб­лі­ка­ваць той ці ін­шы тэкст.

Ёран Ан­дэр­сан канстатуе, што 10 га­доў та­му ў яго бы­ло 20 ка­лег па ўсёй Шве­цыі, якія так­са­ма пра­ца­ва­лі са школь­ні­ка­мі, але эка­на­міч­ная сі­ту­а­цыя га­зет па­гор­шы­ла­ся, і ме­ды­я­кан­суль­тан­ты ста­лі ах­вя­рай вы­му­ша­най эка­но­міі.

Сён­ня ра­бо­ту Ёра­на ў склад­чы­ну аплач­ва­юць 50 вы­даў­цоў, якія лі­чаць, што трэ­ба вы­хоў­ва­юць кры­тыч­на на­стро­е­ных чы­та­чоў. Ёран спа­дзя­ец­ца, што з ця­гам ча­су да іх да­лу­чац­ца і ін­шыя вы­даў­цы:

— Сён­ня пад­рас­тае вя­лі­кая коль­касць жур­на­ліс­таў-ама­та­раў, не­зна­ё­мых з якас­най жур­на­ліс­ты­кай, і я мяр­кую, што ве­ды, якія мы рас­паў­сюдж­ва­ем у шко­лах, вель­мі важ­ныя і ка­рыс­ныя для ўсіх. Мы да­па­ма­га­ем фар­мі­ра­ваць ак­тыў­ную па­зі­цыю для та­го, каб ма­ла­дыя лю­дзі ўпэў­не­на ад­чу­ва­лі ся­бе ў су­час­най ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры.

______________________________________________

Ці­ка­ва ве­даць:

У 2012 го­дзе ра­ней­шая сіс­тэ­ма ацэ­нак «за­лік» (G), «за­лік з ад­зна­кай» (VG), «за­лік з асаб­лі­вай ад­зна­кай» (MVG) і «не­за­лік» (ІG) бы­ла за­ме­не­на ў Шве­цыі но­вай шка­лой з шас­цю ад­зна­ка­мі ад A да F. Ад­зна­кі ад А да Е з’яў­ля­юц­ца пра­хад­ны­мі, а F — не­пра­хад­ны бал. Але да шос­та­га кла­са ацэн­кі вуч­ням у швед­скіх шко­лах уво­гу­ле не вы­стаў­ля­юц­ца.

Тэст на ад­па­вед­насць уні­вер­сі­тэц­ка­му ўзроў­ню

У Швецыі паступаць у вы­шэй­шыя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы мож­на, ма­ю­чы на ру­ках атэс­тат аб за­кан­чэн­ні гім­на­зіі або му­ні­цы­паль­най шко­лы для да­рос­лых, дзе да­ец­ца маг­чы­масць пад­цяг­нуць па­трэб­ныя прад­ме­ты, каб за­тым па­сту­піць у ВНУ. За­яву аб пры­ёме ў ВНУ мож­на па­даць так­са­ма, здаў­шы тэст на здоль­нас­ці да на­ву­чан­ня, які вы­зна­чае на­яў­насць у абі­ту­ры­ен­та ве­даў і на­вы­каў роз­на­га кштал­ту. Вы­ні­кі тэс­та па­каз­ва­юць, на­коль­кі доб­ра абі­ту­ры­ент пад­рых­та­ва­ны да на­ву­чан­ня на ўні­вер­сі­тэц­кім уз­роў­ні. Тэст не вы­клю­чае па­тра­ба­ван­не мець атэс­тат аб за­вер­ша­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі, але абі­ту­ры­ент мае пра­ва ўдзель­ні­чаць у кон­кур­се на пад­ста­ве вы­ні­каў тэс­та, а не ацэ­нак у атэс­та­це. Ка­лі мес­цаў ва ўні­вер­сі­тэ­це менш, чым ах­вот­ных, то пры­ма­юць тых, у ка­го больш вы­со­кі бал. На прэ­стыж­ныя кі­рун­кі, та­кія як ін­фар­ма­ты­ка, шан­цы па­сту­піць ма­юць толь­кі вы­дат­ні­кі. Свае шан­цы на па­ступ­лен­не мож­на па­вы­сіць і за кошт ба­лаў, якія за­ліч­ва­юц­ца абі­ту­ры­ен­ту звыш атэс­та­та, ка­лі той прай­шоў у гім­на­зіі ней­кія «пра­су­ну­тыя» кур­сы — на­прык­лад, па ма­тэ­ма­ты­цы або за­меж­най мо­ве.

Шко­ла — са­мае бяс­печ­нае мес­ца

У 2006 го­дзе Шве­цыя пры­зна­чы­ла пер­ша­га прад­стаў­ні­ка па спра­вах дзя­цей і на­ву­чэн­цаў, які аба­вя­за­ны рас­паў­сюдж­ваць ін­фар­ма­цыю пра за­кон аб дыс­кры­мі­на­цыі, да­па­ма­гаць шко­лам па­пя­рэдж­ваць цка­ван­не ад­ных вуч­няў ін­шы­мі, са­чыць за дзей­нас­цю школ у гэ­тым кі­рун­ку і быць прад­стаў­ні­ком на­ву­чэн­цаў, якія па­цяр­пе­лі ад цка­ван­ня.

Па­вод­ле між­на­род­на­га да­сле­да­ван­ня TІMSS, у Шве­цыі са­мы вы­со­кі пра­цэнт дзя­цей, якія ад­чу­ва­юць ся­бе ў бяс­пе­цы, зна­хо­дзя­чы­ся ў шко­ле. 95% вуч­няў стар­шай шко­лы і стар­шых кла­саў аба­вяз­ко­вай шко­лы сцвяр­джа­юць, што заў­сё­ды або ў боль­шас­ці вы­пад­каў ад­чу­ва­юць ся­бе ў бяс­пе­цы, ка­лі зна­хо­дзяц­ца ў шко­ле.

Ка­ні­ку­ляр­ны гра­фік

Лет­нія ка­ні­ку­лы доў­жац­ца ў Шве­цыі 10 тыд­няў і па­чы­на­юц­ца ў ся­рэ­дзі­не чэр­ве­ня. Зноў у шко­лу вуч­ні ідуць у ся­рэ­дзі­не жніў­ня. Ву­чэб­ны год па­дзе­ле­ны на два се­мест­ры з ка­ні­ку­ла­мі па­ся­рэ­дзі­не. На­пры­кан­цы каст­рыч­ні­ка — у па­чат­ку ліс­та­па­да ў школь­ні­каў тыд­нё­выя ка­ні­ку­лы. На Ка­ля­ды ву­чо­ба за­кан­чва­ец­ца 24 снеж­ня, і вя­сен­ні се­местр рас­па­чы­на­ец­ца толь­кі ў па­чат­ку сту­дзе­ня. На­пры­кан­цы лю­та­га або ў па­чат­ку са­ка­ві­ка ў ву­чэб­ным гра­фі­ку так­са­ма за­пла­на­ва­ны тыд­нё­выя ка­ні­ку­лы для за­ня­ткаў зі­мо­вы­мі ві­да­мі спор­ту. Мно­гія сем’і ад­праў­ля­юц­ца ў гэ­ты час у го­ры на поў­на­чы кра­і­ны, каб па­ка­тац­ца на лы­жах і снаў­бор­дах.

Фота аўтара.

Мінск—Стакгольм—Кальмар—Мінск.

PDF-версія