Альхоўка-2014

 

XXV метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 23 па 28 чэрвеня  2014 г. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».

ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага. (План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2014 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2013 № 902.)

Тэма курсаў: «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».

Мэта курсаў – інфармаванасць удзельнікаў аб найноўшых электронных сродках навучання,  уменне слухачоў убудоўваць іх у сваю дыдактычную сістэму,  ствараць  або адаптаваць  да пэўных умоў навучання.

Месца правядзення заняткаў – «зялены клас» на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы.

Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі і метадысты, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. Пры гэтым педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, будуць мець перавагі.

Падрабязней