Актыўная ацэнка: Урок геаметрыі ў 7 класе

Урок геаметрыі ў 7 класе СШ № 17 г. Барысава. Настаўнік Кацярына Ветрава працуе па метаду актыўнай ацэнкі другі год.

Тэма: сума градусных мер вуглоў трохвугольніка. Знешні вугал трохвугольніка.

Мэта: паўтарыць тэарэму аб суме градусных мер вуглоў трохвугольніка , пазнаёміць з яе доказам, даць азначэнне знешняга вугла трохвугольніка, пазнаёміць з тэарэмай аб знешнім вугле трохвугольніка, яе доказам.

Мэта ўрока на мове вучняў:

Да канца ўрока вы даведаецеся, што такое знешні вугал трохвугольніка, зможаце сфармуляваць дзве тэарэмы аб трохвугольніку і даказаць іх.

НаШтоБуЗУ:

1. Ведаю тэарэму аб суме градусных мер вуглоў трохвугольніка і ўмею яе даказваць.
2. Ведаю, што такое знешні вугал трохвугольніка, умею яго будаваць.
3. Ведаю тэарэму аб знешнім вугле трохвугольніка і ўмею яе даказваць.