Як стварыць і зарэгістраваць суполку, раённае (гарадское) аддзяленне ТБШ

Як вядома, грамадскія арганізацыі трымаюцца на дзейнасці першасных суполак. Афіцыйныя суполкі павінны мець рэгістрацыю ў раённых выканкамах. Каб атрымаць такую рэгістрацыю, трэба мець асобны пакой у нежылым фондзе, ці ў жылым – але з асобным уваходам. 

1) Аснова ТБШ – першасныя суполкі (бацькоўскія камітэты, гурткі беларусазнаўства і г.д.), якія могуць аб’ядноўвацца ў раённыя, гарадскія і абласныя аддзяленні.

Першасныя суполкі ствараюцца паводле тэрытарыяльнага або вытворчага прынцыпаў пры наяўнасці не менш чым траіх сяброў ТБШ на агульным сходзе (паводле пісьмовых заяваў). 

Рашэнне аб стварэнні суполкі дасылаецца ў Канцылярыю для пастаноўкі на ўлік. Сябры суполкі збіраюцца на свае сходы не радзей як раз на паўгода. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутных сяброў суполкі, пры ўмове пры , пры ўмове прысутнасці не менш за палову складу ўсіхх сяброў суполкі. сяброў суполкі. На арганізацыйным сходзе суполкі адкрытым галасаваннем абіраецца старшыня суполкі, скарбнік і рэвізор. Пры наяўнасці болей за 10 сяброў у складзе суполкі дадаткова абіраецца намеснік старшыні.

Старшыня суполкі арганізуе працу суполкі згодна са статутам ТБШ, займаецца пытаннямі пастаноўкі на ўлік або зняцця з уліку суполкі, падтрымлівае сувязі з вышэйшымі органамі ТБШ.

Скарбнік суполкі збірае штогадовыя складкі сяброў ТБШ, а таксама добраахвотныя ахвяраванні.

Рэвізор суполкі кантралюе выкананне Статута ТБШ сябрамі суполкі, а таксама яе фінансава-гаспадарчую дзейнасць (пункт 4.3 Статута ТБШ).

Назва суполкі: напрыклад – Шчомысліцкая суполка ТБШ Мінскага раёна.

2) Раённыя (гарадскія) аддзяленні ТБШ ствараюцца ўстаноўчымі канферэнцыямі дэлегатаў пры наяўнасці не менш за тры суполкі (усяго не менш за 10 асобаў).

Для пастаноўкі на ўлік высылаюцца ў Канцылярыю ТБШ адпаведныя пратаколы.

Назва аддзялення: напрыклад – Магілёўскае гарадское аддзяленне ТБШ.

3) Канцылярыя ТБШ (юрыдычны адрас – 220051 Мінск, вул. Варанянскага, 7А-720) прымае адпаведнае рашэнне і высылае створанаму аддзяленню (суполцы) ТБШ або непасрэдна ў адпаведнае ўпраўленне юстыцыі мясцовага выканаўчага камітэта пакет дакументаў на рэгістрацыю (з наданнем правоў юрыдычнай асобы) ці ўлік (без надання правоў юрыдычнай асобы).

Дакументы: заява аб пастаноўцы на ўлік арганізацыйнай структуры з трыма падпісамі кіраўнічага органа ТБШ; рашэнне аб стварэнні арганізацыйнай структуры ТБШ з указаннем, ці надзяляецца яна правамі юрыдычнай асобы; завераныя копіі пасведчання рэгістрацыі і статута РГА «ТБШ»;  *спісы сяброў выбарных органаў структуры аб’яднання з указаннем іх пасадаў у гэтых органах, года нараджэння, адраса; *дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы сябра ТБШ прадстаўляць інтарэсы аб’яднання ў працэсе рэгістрацыі ці пастаўкі на ўлік; *дакумент, які пацвярджае наяўнасць юрыдычнага адраса арганізацыйнай структуры ТБШ (гарантыйны ліст або іншы дакумент, што пацвярджае права на размяшчэнне кіраўнічага органа арганізацыйнай структуры па ўказаным у дакуменце адрасе); *дакумент банка, які пацвярджае аплату дзяржаўнай мыты, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлена іншае (пазначаныя зорачкай дакументы рыхтуюцца створанымі структурамі).

Дакументы на рэгістрацыю падаюцца ў месячны тэрмін пасля ўтварэння суполкі ці аддзялення ТБШ. Тэл. для даведак: +375 29 778 56 98 (Алесь Лозка), +375 29 651 22 70 (Тамара Мацкевіч).