Да Дня роднай мовы ў 4 класе

Крыжаванка па мовазнаўстве для 4 класа

Па гарызанталі

2. Знак для адлюстравання гукаў на пісьме.
4. Тое, што робіць чалавека адметным і дазваляе размаўляць і спяваць.
6. Знак прыпынку, якім раздзяляюцца аднародныя члены сказа.
8. Навука аб мове.
9. Нязменная частка слова, агульная для роднасных словаў.
10. Бывае мужчынскі, жаночы і ніякі.
13. Некалькі сказаў, звязаных паміж сабой агульным сэнсам.
16. Часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета.
18. Чырвоны радок.
19. Абмен выказваннямі дзвюх і больш асоб.
21. Галоўны член сказа, які абазначае дзеянне або стан.
23. Знак прыпынку, які перадае эмоцыю сказа.
26. Форма назоўніка ці прыметніка, якая выражае яго адносіны да іншых членаў сказа.
28. Самы кароткі элемент вуснай мовы.
29. Азбука, якую выкарыстоўваюць усходнія славяне і некаторыя іншыя народы.

Па вертыкалі

1. Скончаная думка.
3. Усе літары мовы ў пэўным парадку.
5. Кніга, паводле якой спраўджваюць напісанне словаў.
7. Навука, якая вывучае гукі, націскі і інтанацыю.
11. Галоўны член сказа, які абазначае дзеячую асобу.
12. Зменная частка слова.
14. Частка слова, якая складаецца з аднаго галоснага, да якога
могуць дадавацца адзін ці некалькі зычных гукаў.
15. Вобразны ўстойлівы выраз.
17. Сукупнасць літар, якая мае сэнс і абазначае прадмет, дзеянне, прымету ці інш.
20. Часціна мовы, якая называе прадмет.
22. Бывае ўласнае і па-бацьку.
24. Выдзяленне склада шляхам узмацнення голасу.
25. Знак прыпынку ў канцы сказа.
27. Колькасць прадметаў.

Падрыхтаваў Мірон Вітушка,
4 «А» клас, беларуская гімназія №23, г. Мінск

Тэст «Юны мовазнаўца»

знайдзі правільны адказ

1. БРЫЛЬ – гэта:
a. руль матацыкла,
b. саламяны капялюш з палямі,
c. мурзаты вучань.

2. ДНУШКА – гэта:
a. дошка для разразання прадуктаў у хатняй гаспадарцы,
b. рыбка, што плавае каля дна,
c. прылада для выцягвання салёных агуркоў са дна бочкі.

3. ДРАБÍНЫ – гэта:
a. баепрыпас,
b. дробныя свойскія жывёлы,
c. драўляная прыстаўная лесвіца.

4. ЛÉТАСЬ І ПАЗАЛÉТАСЬ – гэта:
a. браты-блізняты,
b. каты-блізняты,
c. у мінулым і пазамінулым годзе.

5. НÁБІРАК – гэта:
1. драўляная ці берасцяная ёмістасць для збірання ягад ці грыбоў,
2. гулец у камандзе, які набраў найбольшую колькасць ачкоў,
3. старажытнабеларускі жаночы галаўны ўбор.

6. НЕЗДАЛЯКА – гэта:
a. блізкі сусед,
b. хвароба ад страху перад кантрольнай,
c. фізічна нямоцны чалавек.

7. ПАТАРОЧА – гэта:
a. прывід з вялікімі вачыма,
b. прылада для шыцця,
c. дзяўчына пасля дыскатэкі.

8. ПІЛЬНІЦА – гэта:
a. месца для распілоўвання драўніны,
b. злосная жанчына,
c. тэрміновая, неадкладная справа.

Правільныя адказы: 1-b, 2-a, 3-c, 4-c, 5-a, 6-c, 7-a, 8-c.

Паводле dzietki.org