Завяршыўся конкурсны набор на дыстанцыйныя курсы «Актыўная ацэнка»

Дзякуем за вашыя заяўкі, шаноўныя калегі, нам было надзвычай цяжка выбраць удзельнікаў з такой колькасці прэтэндэнтаў! Шчыра спадзяёмся, што з тымі, хто не патрапіў у лік сёлеташняй каманды ДН, мы сустрэнемся ў наступныя разы.

Залічаныя ўдзельнікі цяперашняга курса павінны зарэгістравацца на dn.aacenka.by да 13 кастрычніка 2013 г. На платформе ўжо разгорнуты першы навучальны модуль – знаёмцеся, асвойвайцеся.

Шаноўныя ўдзельнікі, для зачыну для вас – відэазварот галоўнага кансультанта курса Мікалая Іванавіча Запрудскага.

«Дарагія калегі, вы такія малайцы! Без ціску з боку адміністрацыі самі прынялі рашэнне займацца актыўнай ацэнкай.»

Нагадаем, што курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў www.nastaunik.info, www.aacenka.by ды інш. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ з усіх рэгіёнаў, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго да беларускіх умоваў.

Тэрмін навучання ў межах цяперашняга курса – 6 месяцаў. Удзельнікі, якія пройдуць усе 7 модуляў, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).

Да сустрэчы на платформе дыстанцыйнага навучання!