«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Першая беларуская азбука для платформы IOS.

Дастасаванне было створанае супольна камандамі грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і выдавецтва Kinderfox пад кіраўніцтвам аўтара ідэі Андрэя Залатара. Буквар «Родная Азбука» з’яўляецца першай беларускай азбукай для IPAD, ён адаптаваны для ўсіх гаджэтаў лінейкі IPAD.

Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню. Каб захаваць успрыняцце мовы, як сямейнай, ёсць магчымасць запісаць голас бацькоў. Музыку для праекта напісаў і выканаў лідар гурту «Палац» Алег Хаменка, аўтар вершаў – Кастусь Севярынец.

Даступная для спампоўвання ў APP STORE.

Таксама на bukvar.by можна запампаваць і раздрукаваць вялікі плакат «Азбука». Фарматы друку – A1, A2, A3, A4.