Навагодняя песня

Словы Сержука Сокалава-Воюша, музыка Таццяны Грыневіч

Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз,
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.

Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе.

I радасна на свяце,
I весела – да слёз! –
Калі у цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.

Выконвае Адась Матафонаў

Спампаваць (mp3 1 Mb)

Больш матэрыялаў да зімовых святаў