Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
07.05.2007

Курсы па гісторыі і культуры беларускай мовы
Практычныя заняткі па рыторыцы й маўленні адбудуцца 8 траўня (аўторак) на Ўправе БНФ (Варвашэні/Машэрава, 8). Выкладчык: Валеры Мазынскі навучыць вас правільна чытаць і выступаць на публіцы. Пачатак: а 19‑й (просьба не спазняцца)
Просьба: прынесьці з сабой урывак любога тэксту на беларускай мове і прачытаць (не на памяць)
Наша Ніва

07.05.2007

Стыпендыяльная праграма «Вышэйшая адукацыя для моладзі Беларусі».
Савет Міністраў Паўночных краін і Еўракамісія абвясцілі аб пачатку прыёму заявак на атрыманне стыпендый па праграме «Вышэйшая адукацыя для Моладзі Беларусі». Праграма фінансуецца сумесна Саветам Міністраў Паўночных краін і Еўракамісіяй.
Праграма накіраваная на падвышэнне даступнасці вышэйшай адукацыі для моладзі Беларусі шляхам атрымання стыпендый для навучання ва Ўкраіне, а таксама ў іншых, суседніх з Беларуссю, краінах.
Стыпендыямі пакрываецца кошт навучання, пражывання і харчавання.

04.05.2007

6 мая па беларускім народным каляндары адзначаеца Юр'е. На Юр'е ці свята жывёлаў кажуць «Як дождж на Юр'я – хлеб і будзе і ў дурня». Прапануем для Вашага карыстаньня сцэнар народнага свята для школы Алены Малашонак «Юр’е на двары – кароўку ў поле гані"
Загрузіць файл DOC

04.05.2007

КАЎРЫГА Павел Антонавіч – дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.  >>>

04.05.2007

CУХАЯ Тамара Аляксандраўна – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. >>>

04.05.2007

Гэтая старонка знаёміць Вас з педагогамі – асобамі. Менавіта на Асобах і трымаецца сёння беларуская адукацыя.
Прапануем вучням і студэнтам дасылаць звесткі пра сваіх любімых педагогаў.

03.05.2007

Кнігa “Святы Казімір у Паазер'і”
Электронны варыянт кнігі перадаў для нашага сайта гісторык і краязнаўца Лявон Ульскі.
Але жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне.
Аўтары прапануюць усім зацікаўленым пазнаёміцца з кнігай і далучыцца да абмеркавання другога выдання.

03.05.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
-"Ten Mistakes Teachers Make" – артыкул па-англійску >>>
- Працоўная група «Адукацыя ў сферы правоў дзіцяці" прэзентуе свой сайт. Сайт створаны ў выглядзе блога. Блог (англ. blog, ад weblog, «сеткавы часопіс, дзённік падзеяў, жывы часопіс») – гэта публічны дзённік, дзе блогеры робяць пастаянна запісы і публікуюць каментары да актульных тэмаў, выкладаюць відэа ці фота.

03.05.2007

Конкурс “Падтрымка грамадскiх iнiцыятываў у Мінску i Мінскай вобласцi”
Калі Вы маеце ідэі, сілы і жаданне зрэалізаваць праект, які будзе стымуляваць грамадcкую актыўнасці на лакальным узроўні, то чытаеце падрабязнае апісанне конкурсу і дасылайце свае заяўкі да 25 мая 2007 года на пазначаную адрэсу.

02.05.2007

Сёння ў Беларусі пачалася ўступная кампанія
У Беларусі пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні (ЦТ) 2007 года. Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў, пункты рэгістрацыі ЦТ будуць працаваць з 8.00 да 20.00, уключаючы суботнія дні і нядзелю 27 мая.

Старонкі