Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
24.05.2007

Заўтра ў беларускіх школах прагучыць апошні званок
25 траўня ў школах Беларусі афіцыйна завершыцца навучальны год. Як паведамілі ва ўпраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, школу сёлета сканчаюць амаль 94,5 тысячы выпускнікоў 11–12 класаў і амаль 80 тысяч дзевяцікласнікаў.
Колькасць выпускнікоў базавай школы сёлета скарацілася амаль удвая – у 2006 годзе іх было 143 тысячы. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымае амаль столькі ж выпускнікоў.

24.05.2007

Навіны ўступнай кампаніі-2007
Прымаць абітурыентаў сёлета будуць 53 ВНУ Беларусі, сярод якіх 43 — дзяржаўныя і 10 — прыватныя. У дзяржаўныя ВНУ плануецца прыняць 75,3 тыс. чалавек, у тым ліку 42,5 тыс. — на дзённую форму навучання, 32,8 тыс. — на завочную. 30,8 тыс. студэнтаў будуць прынятыя на навучанне за кошт дзяржаўнага бюджэту, з іх 23 тыс. — на дзённую форму навучання. У прыватныя ВНУ плануецца пыняць каля 8 тыс. студэнтаў.
У 207 сярэднія спецыяльныя навучальныя установы будзе прынята 38,3 тыс. чалавек, з іх на бюджэтнай аснове — 20,5 тыс.

24.05.2007

Каго канкрэтна пазбавілі льготаў?
Учора Палата прадстаўнікоў прыняла закон “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для паасобных катэгорыяў грамадзянаў”. Прапануем вашай увазе толькі тыя ільготы, якія страцілі дзеці і моладзь.

23.05.2007

Як арганізаваць у сваёй навучальнай установе дзень роднай мовы
Калі вы ўпэўненыя, што для гэтага дастаткова ператварыць клас у філію этнаграфічнага музея ды запрасіць фальклорны гурт бяззубых бабулек, то наступны артыкул не для вас. А для тых, хто разумее, што за беларускай мовай не толькі мінуўшчына, але і будучыня, прапануем прачытаць, як правялі дзень роднай мовы студэнты факультэта журналістыкі БДУ. Шмат ідэяў вынайшлі студэнты, каб свята адбылося весела і сучасна.

22.05.2007

Міністр адукацыі не ведае, што беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд
Беларускія парламентары збіраюцца разглядзець пытанне пра адмену ільготaў. Зараз галоўнае пытанне для тысячаў маладых беларусаў: ці скасуюць 50%-ную зніжку на праезд для студэнтаў і школьнікаў?
У красавіку міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў:
- С одной стороны, у нас всегда были льготы на проезд для студентов и мы к этому привыкли. С другой – нигде в мире это не распространено.

22.05.2007

NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ
У гонар памяці Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (NATO) і той ролі, якую ён адыграў у трансфармаванні арганізацыі па завяршэнні халоднай вайны, NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ. Конкурс эсэ НАТА імя Манфрэда Вёрнэра адкрыты для вучоных, даследчыкаў і пісьменнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год, як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.

21.05.2007

Міжнародны конкурс эсэ для студэнтаў і маладых спецыялістаў
Міжнародны конкурс эсэ, які праводзіцца Center for International Private Enterprise, прадастаўляе магчымасць маладым людзям выказаць сваё меркаванне аб грамадзянстве, дэмакратычнай і рынкавай рэформах, моладзевым лідэрстве і магчымасцях для моладзі ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Аўтары 9-ці найлепшых эсэ (тры найлепшыя працы ў кожнай з трох тэмаў) атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры USD 1 000. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 30 год.

19.05.2007

Выйшаў 11-ы нумар часопіса «Адукатар», тэма нумара: Навучальныя гурткі
Матэрыялы нумара:
– Навучальны гурток: важнасць партнэрства.
– Запрашэнне ў кола.

18.05.2007

Фонд PONTIS мае гонар прадставіць першы нумар «Беларускага бюлетэня» («BELARUS NEWSLETTER»)
«Менавіта зараз, калі беларуская адукацыйная сістэма знаходзіцца пад жорсткім кантролем, мы ўпэўненыя, што дадатковая інфармацыя аб стыпендыях, канферэнцыях ды іншых акадэмічных форумах стане карыснай для тых, хто зацікаўлены ў працягу адукацыі, атрыманні вопыту ў іншых акадэмічных сферах і абмене ідэямі з экспертамі і замежнымі калегамі.

18.05.2007

ТАРАНДА Мікалай Іванавіч - дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага універсітэта.

Старонкі