Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.12.2006

Фестываль навучальных гурткоў
9–10 снежня 2006 г. ў г. Мінску у канферэнц-зале МГГІПКіПКА (зав. Бранявы, 15а) адбудзецца Фестываль навучальных гурткоў.
Праграма фестываля прадугледжвае наступныя мерапрыемствы:
• Прэзентацыя навучальных гурткоў у Беларусі, у якой гаворка пойдзе пра вынікі правядзення навучальных гурткоў у Беларусі, пазітыўныя змяненні і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца лідэры падчас іх правядзення.
• Прэзентацыя кніг і старонак сайтаў, прысвечаных тэхналогіі навучальнага гуртка.

01.12.2006

Педагагічная Майстэрня

- Тэхналогія французскіх педагагічных майстэрняў пры вывуэнні твораў Васіля Быкава"- Вельмі тэхналагічная і сучасная распрацoўка заняткаў ад Н.М. Рагатоўскай, выкладчыцы гімназіі № 18 г. Мінска.

30.11.2006

Падборку зрабіў Мікола Жуковіч, г. Бяроза. З гэтых сайтаў педагог мае мажлівасць узяць для ўрока неабходныя тэксты, фотаздымкі і мелодыі.

30.11.2006

«Сказ пра Багоў Крывіцкіх»
Святы каляндарнага цыкла беларусаў з матывамі язычніцкай міфалогіі.
(Паказ – расповяд)
Сцэнарый склалі настаўніцы фальклорнага тэатра Алена Сямінская і Алена Берташ. Выканалі вучні 9  класа (першы выпуск этнашколы) ў 2000 годзе.
Пастаноўка Алены Сямінскай.
Дзеючыя асобы:
Вядучы
Цар Ірад
Волхв
Велхва
Дзяўчаты
Хлопцы

30.11.2006

“Я БАЧУ СНЫ АБ БЕЛАРУСІ”
(выпускное свята ў пачатковай школе)
Сцэнарый склала настаўніца тэатральнага фальклору Алена Малашонак.
Выканалі вучні 4-га класа пры удзеле іншых класаў этнашколы ў 2002 годзе.
Пастаноўка Алены Малашонак.
Дзеючыя асобы:
- Вядучая ( настаўніца)
- Падарожны
- Хлопец
- Русалкі
- Скамарохі
- Дзяўчаты і хлопцы(моладзь)

30.11.2006

З МАЛЕНСТВА Ў “БЛАЗНОТУ”
Iнiцыяцыя ў школьнiкi. Вясёлае свята па фальклорных матывах
Сцэнарый склалi настаўнiца тэатральнага фальклору Алена Яцкоўская i настаўнiца пачатковых класаў Вольга Пухальская
Выканалi вучнi падрыхтоўчага класа а у 2001 годзе.
Дзеючыя асобы:
- Вядучая (першая настаўнiца),
- “ Нячысцiкi”: лесавiк, кiкiмары, русалкi (старэйшыя вучнi),  
- Магiстр(старэйшы вучань)
- Вучнi падрыхтоўчага класа / выпускнікі дзіцячага садка

Спампаваць doc

27.11.2006

Новае на сайце
- Да ўвагі настаўнікаў англійскай мовы: артыкул Валянціны Быстрык, настаўніцы англійскай мовы СШ № 5 г.Навагрудка «Спалучэнне актыўных метадаў навучання з тэставай сістэмай ацэнкі ведаў на прыкладзе выкладання англійскай мовы»
- Да ўвагі настаўнікаў беларускай мовы і не толькі: Артыкул Тацяны Барткевіч, настаўніцы СШ №3 г. Глыбокае http://www.nastaunik.info/workshop/for-teach

27.11.2006

Адукацыйны медыяагляд
– Інтэрнэт-выданне «Ежедневник» у адным са сваіх артыкулах закранае тэму рэпэтытарства і гутарыць з настаўніцай-матэматыкам Людмілай Шабашовай. На штотыднёвік можна падпісацца праз сайт www.ej.by .

Старонкі