Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.05.2006

Да ўвагі настаўнікаў фізікі




Акадэмія паслядыпломнай адукацыі пры падтрымцы Астравецкага РАА напачатку ліпеня 2006 года праводзіць аўтарскія курсы загадчыка кафедры педагогікі М.І. Запрудскага. Тэма курсаў “Зместавыя і тэхналагічныя асаблівасці вучэбна-выхаваўчага працэсу ў старэйшай (профільнай) школе”.

17.05.2006

Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"


У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце http://dzietki.staronki.com

12.05.2006


Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.



Загрузіць дапаможнік (zip)

11.05.2006

З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа

11.05.2006

Минск: НИА. 1993. 66 с. Канцэпцыя распрацавана калектывам «Нацыянальная школа Беларусі", пасля аднаўлення незалежнасці ў 1993 г., але не паспела быць прынятай з вядомых прычынаў.

11.05.2006

Стыпендыяльная праграма ўрада рэспублікі Польшча імя Кастуся Каліноўскага пад патранатам Прэм’ер-міністра Польшчы для 300 студэнтаў з Беларусі.


Праграма мае на мэце даць шанец студэнтам з Беларусі, пазбаўленым магчымасці навучацца ў ВНУ з-за палітычных поглядаў, атрымаць вышэйшую адукацыю ў Польшчы альбо навучацца да таго моманту, пакуль яны не змогуць вярнуцца ў свае навучальныя ўстановы. Тэрмін падачы дакументаў 20 чэрвеня 2006 года.

11.05.2006

Скарбонка гульняўУ кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)

08.05.2006

Хто паедзе ў Брусель?



Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох


паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны


разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам


з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе.
Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што


ўзялі прызы сімпатыі супернікаў.

28.04.2006


Гэта першае у Беларусі выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Калі бацькі і настаўнікі сыходзяцца ў спрэчках адносна таго, што такое школа, для чаго яна існуе і хто за што ў ёй адказны, суразмоўцам нярэдка не хапае мінімальных ведаў пра існуючае заканадаўства, якое абумоўлівае дзейнасць адукацыйна-выхаваўчай установы.

Дзеля вырашэння гэтага недахопу інфармацыі быў зроблены аналіз адпаведных нарматыўных прававых дакументаў. 

12.04.2006

Конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя Юзафа Дзітля

Рэктар ягелонскага універсітэта (кракаў, польшча) i Мэр г. Кракава Аб’яўляюць конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя юзафа дзітля
ў 2006/2007 навучальным годзе.

Старонкі