Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.12.2005


Падтрыманне беларускамоўнага навучання і выхавання ў адукацыйных установах




22.12.2005


У Брэсцкай вобл.


225400 Брэст, Гаўрылава, 9–50. Рэгіна Сімакова (0162)203492, 223316.

22.12.2005

Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.

01.12.2005


Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…

24.11.2005

Стажыроўка ў Польшчы па выкладанні правоў чалавека


Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» сумесна з Цэнтрам грамадскай актыўнасці “Pryzmat” (Сувалкі, Польшча) у рамах праекта “Drogowskazy” арганізуюць працоўную сустрэчу для настаўнікаў, прысвечаную выкладанню правоў чалавека з дапамогай інтэрактыўных метадаў.

22.11.2005

Першая праблема, з якой я сутыкнулася пры карыстанні актыўнымі метадамі – гэта недахоп часу. Адпаведна праграме на кожным уроку патрэбна выкласці вялікі аб'ём інфармацыі. Тут акрамя лекцыі ды, ў меншай меры, працы з тэкстам, нічога не прыдумаеш. Зноў атрымліваецца актыўны на ўроку настаўнік, а вучань прыходзіць глядзець, як ён працуе. Тады я паспрабавала лекцыю зрабіць актыўнай, з выкарыстаннем камп'ютэрнай праграмы Power Point. Тое, што ў мяне атрымалася дазваляе зрабіць наступныя высновы:

22.11.2005

Летняя школа для настаўнікаў

У траўні – ліпені ў Венгрыі будзе праводзіцца летняя школа для дактарантаў, малодшага настаўніцкага саставу, даследвальнікаў і навукоўцаў у галіне сацыяльных навук. Апошні тэрмін падачы заяваў 14 лютага 2006 года.
Падрабязна

22.11.2005

Праграма для маладых гісторыкаў-даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Украіны і Малдовы


Праграму праводзіць нямецкі Фонд The Herda Henkel Foundation. Мэта гэтай праграмы – дапамгчы маладым гісторыкам у даследванні гісторыі іх радзімы. Упершыню праграма была праведзена у 2001 годзе. Камітэт Фонду збіраецца два разы на год для прыняцця рашэння. Апошні тэрмін падачы заяў на вясновае пасяджэнне 5 студзеня 2006 года.
пра праграму глядзiце на сайце: http://www.gerda-henkel-stiftung.de (
> Grants > Special Programmes > Special Programme to support the next generation of historians in Russia,the Ukrain, Moldova and Belarus)

22.11.2005

Study Tours to Poland

Польска-Амерыканскi фонд Свабоды разам з Фондам “Адукацыя для Дэмакратыi”
запрашаюць здольных студэнтаў з Беларусi, Украiны i Калiнiнградскай
вобласцi на некалькiдзённыя вiзіты ў студэнцкiя асяродкі Польшчы. Апошні
тэрмін падачы заявак – 6 студзеня 2006 г. 

Старонкі