Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

31.10.2008

Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка

Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.

Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:

  • Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)
  • Сучасны урок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);
  • Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);
  • Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, даследаванне, майстар-клас, аналітычны артыкул,і г.д ) .
  • Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба, гуртка …).

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас nastaunik.info@gmail.com, да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.

Патрабаванні да матэрыялаў

  1. Адна асоба падае на конкурс не больш за дзве работы. Дапускаецца прадстаўленне аўтарскіх работ, якія раней былі дасланыя для сайта, але не ўдзельнічалі ў папярэдніх конкурсах.
  2. У заяўцы мусіць быць наступная інфармацыя: • прозвішча і імя аўтара, • месца працы, хатні, электронны адрасы, кантактны тэлефон; • намінацыя, на якую прапануецца матэрыял, • назва матэрыялу.
  3. Указваецца мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял (клас, група, іх інтарэсы, матывацыя і г.д.)
  4. Старонкі павінны быць пранумараваныя.
  5. Тэксты падаюцца ў электронным ці папяровым выглядзе.
  6. Мова тэкстаў – беларуская, мова сайтаў – беларуская і руская.
  7. Дадаюцца звесткі пра папярэднюю апрабацыю на практыцы прапанаванага матэрыялу (калі ёсць).
  8. Да матэрыялаў неабходна дадаць матывацыйны ліст і/ці індывідуальны план укаранення інфармацыйных тэхналогіяў у адукацыйны працэс і падаць свае распрацоўкі (калі ёсць) у электронным выглядзе.

Крытэрыі ацэнкі па намінацыях

Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі

  • актуальнасць дапаможніка для настаўнікаў;
  • адсутнасць у продажы аналагаў як на беларускай, так і на рускай мове;
  • адпаведнасць вучэбным праграмам (калі дапаможнік прапануецца для фармальнай адукацыі);
  • наяўнасць канцэптуальнай часткі (педагагічнага абгрунтавання методыкі);
  • тэхналагічнаць распрацовак; • магчымасць ужыванння дапаможніка для іншых.

Сучасны ўрок

  • наяўнасць метадычнага каментара да ўрока (ідэі і прынцыпы, на якіх будуецца сістэма работы настаўніка; асаблівасці класа, для якога прызначаецца ўрок);
  • арыгінальнасць аўтарскай ідэі;
  • сістэмнасць апісання ўрока;
  • дыягнастычнасць, канкрэтнасць і рэалістычнасць мэтаў і задачаў;
  • аптымальнасць зместу; * адэкватнасць выбраных форм, метадаў і сродкаў навучання;
  • рацыянальнасць структуры;
  • скіраванасць урока на выхаванне і развіцце вучняў;
  • магчымасці выбару для вучняў,
  • наяўнасць умоў на ўроку для творчай самарэалізацыі вучняў, выяўлення іх грамадзянскай пазіцыі;
  • адпаведнасць патрабаванням да афармлення тэксту.

Рапрацоўкі тэматычных блокаў ці цыклаў урокаў будуць мець перавагу.

Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная школа

  • адпаведнасць сучасным падыходам да зместу і ролі грамадзянскай адукацыі і нацыянальнага выхавання;
  • скіраванасць на развіццё грамадзянскіх і палітычных кампетэнцый, фармаванне нацыянальнай свядомасці;
  • ужыванне новых адукацыйных тэхналогіяў, якія ўпісваюцца ў школьную праграму, спрыяюць разбурэнню стэрэатыпаў, развіваюць крытычнае мысленне;
  • накіраванасць на папулярызацыю дэмакратычных каштоўнасцей;
  • рэалістычнасць для здзяйснення.

Настаўнік – сям’я – грамадства

  • далучэнне да навучальнага працэсу бацькоў, дзяцей, лакальнай супольнасці;
  • стварэнне ўмоў для ўдзелу бацькоў ў вызначэнні шляхоў развіцця адукацыйнай установы;
  • акрэсленая грамадзянская пазіцыя настаўніка;
  • скіраванасць на абмеркаванне і вырашэнне праблемаў сям’і, грамадства;
  • стварэнне ўмоў для ўзнікнення і дзейнасці нефармальных органаў мясцовай супольнасці.

Перавагу будуць мець матэрыялы, якія прадугледжваюць адукацыю праз сумесную дзейнасць, метадычныя матэрыялы, якія ўзніклі пры здзяйсненні даследчых, экалагічных, культурніцкіх, сацыяльных, краязнаўчых і іншых праектаў

Адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба і г.д.

  • змястоўнае напаўненне і якасць матэрыялаў;
  • актуальнасць;
  • зручнасць карыстання інфармацыяй, дызайн;
  • інтэрактыўнасць інтэрфейсу: ці ёсць магчымасць зваротнай сувязі, абмеркавання, змяшчэння творчых работ вучняў, настаўнікаў, атрымання кансультацый.
  • існаванне або магчымасць падтрымкі асабістых старонак (блогаў) экспертаў, настаўнікаў, вучняў, класаў ці груп;
  • тэрмін існавання сайта;
  • колькасць наведвальнікаў у месяц;
  • частата абнаўлення сайта;

Перавагу будуць мець сайты, накіраваныя на развіццё адукацыі на роднай мове. Сайты-візіткі, камерцыйныя і рэкламныя сайты адукацыйных установаў не з’яўляюцца прыярытэтам гэтага конкурсу. Пры прадстаўленні сайта для конкурсу будзе вітацца тлумачальная запіска, дзе пазначаная мэта, мэтавая аўдыторыя, статыстычныя дадзеныя і іншая інфармацыя, якая дапаможа сябрам журы ацаніць ваш рэсурс.

Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).

Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.

Тэрміны правядзення: Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 15 сакавіка 2009 г. у электроннай форме на электронную пошту: nastaunik.info@gmail.com з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.

Дасланыя работы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Вынікі абмеркавання на сайце будуць улічаныя журы.

Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, надаюць права публікаваць іх на сайце. Арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду, і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі.

Каментары (13)

Валодша

09.11.2008 10:10

...да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці. А чаму не пазначана якія варыянты выкарыстаньня ўхваляюцца арганізатарамі конкурсу? Ці не за гэта плянуеце ўганароўваць? Варта рэгістраваць патэнт,бо гэта выглядае на \"новае слова\"...

Nsataunik.info

15.11.2008 16:04

Глядзіце, калі ласка, п.8 патрабаванняў да матэрыялаў. Там растлумачана, што мае быць пазначана ў лісце пра выкарыстанне.

Александр

04.12.2008 14:02

Дасланыя работы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Когда они будут выложены?

Nastaunik.info

12.02.2009 21:09

2 Алег: Можаце дасылаць

Nastaunik.info

17.12.2008 22:10

Аляксандру. Плануем размяшчаць адразу пасля атрымання. Магчыма невялікая затрымка для прывядзеня матэрыялаў у зручны электронны выгляд ці ўдакладнення дэталяў. Чакаем і Вашых матэрыялаў.

Александр

23.12.2008 07:07

Материал отправил еще 2.12.08 (сайт www.alsak.ru). Но ни ответа на заявку, ни материала у вас на сайте не нахожу.

Алег

07.02.2009 15:03

Ці можна дасылаць матэрыялы, якія ўдзельнічалі ў прошлым годзе ў гарадскім фестывалі \"Адзінае інфармацыйна-адукацыйнае прастора сталіцы\", які арганізоўваў камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама.

Ірына

26.02.2009 12:12

Ніяк не магу даслаць матэрыялы на ваш электр. адрас. Прыходзіць паведамленне, што ліст не дастаўлены

Nastaunik.info

03.03.2009 20:08

Ірына: паспрабуйце даслаць на info@nastaunik.info

Алег

18.03.2009 09:09

Паважаныя арганізатары конкурсу \"Ноўтбук для актыўнага настаўніка\",калі ласка, адкажыце ці атрымалі Вы наш матэрыял \"Інтэрнэт-музей Баявой славы СШ № 83 імя Г.К. Жукава\", які быў высланы яшчэ 13 сакавіка.

Nastaunik.info

26.03.2009 18:06

Алег: заяўку, на жаль, не атрымалі. Паспрабуйце даслаць на info@nastaunik.info і nastaunik.info@gmail.com. А спасылку на сайт можаце і тут пакінуць.

Ніна

28.04.2009 19:07

Паважаныя арганізатары конкурсу ! Ці атрымалі Вы мае матэрыялы па гендэрным выхаванні ( план працы факультатыва , заняткі) на конкурс?

Nastaunik.info

01.05.2009 14:02

Ніна: матэрыялы размешчаныя на старонцы матэрыялаў http://nastaunik.info/note2009/

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY