|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
14.02.2009 |
Традыцыі беларускай педагогікіТрадыцыі беларускай педагогікіБеларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы Эльконі А зусім нядаўна адкрылася, што вядомы кампазітар і палітычны дзяяч Міхал Агінскі таксама валодаў педагагічным талентам. Прапануем пачытаць ліст кампазітара да свайго сына, калі той выпраўляў яго вучыцца з Залесся ў Італію. Парады бацькі будучаму студэнту напачатку XIX стагоддзя не страцілі актуальнасці дагэтуль. Запавет сыну 1. Чалавек — не воля выпадку, ён не нараджаецца без мэты. 2. Ні на імгненне не забывай, чым ты абавязаны сваёй маці. Прызвычайся нічога не рабіць, папярэдне не запытаўшы сябе: “А мая маці ўхваліць ці не?” І калі тваё сумленне адкажа: мая матуля гэта ўхваліць — дзейнічай смела. Калі яно скажа адваротнае — устрымайся, і ты пазбавішся ад памылкі. 3. Будзь заўсёды раннім — уставай на золку, не давай час для ляноты, перамагай сябе. 4. Ты павінен пазбягаць празмернасці, асабліва ў віне, троху віна — на два пальцы — усё, што можаш сабе дазволіць. Не захапляйся таксама і півам. Трэба пазбягаць залішняга і ў ежы. 5. Ты захаваеш сваё здароўе, калі будзеш захоўваць гігіену (чысціня цела ўплывае на чысціню душы), а таксама і рэжым, выконваць гімнастычныя практыкаванні. 6. Дзень трэба заканчваць малітвай, пытаючы сваё сумленне аб тым, што было зроблена. 7 (Гэта Агінскі пісаў сыну ў сувязі з тым, як неабходна ставіцца да слуг, але запавет актуальны і ў адносінах паміж сучаснымі людзьмі.). Памятай, паміж дабрынёю і фамільярнасцю ёсць вялікая розніца. Першае — велікадушнасць сэрца, другое — 8. Каб замацаваць звычку самааналізу, лепш завесці дзённік. Да таго ж гэтая звычка выпрацоўвае добры літаратурны стыль. 9. Што датычыцца тваіх заняткаў — неабходна, каб твае намаганні былі скіраваны на дасягненне пастаўленай перад сабой мэты. 10. Яшчэ адно пажаданне: вывучаць сучасныя замежныя мовы. 11. Каб добра вывучыць замежную мову, неабходна яе палюбіць. Дзеля гэтага — чытаць кнігі лепшых аўтараў на гэтай мове і нават ліставацца на ёй з сябрамі. 12. Намагайся заслужыць добразычлівасць аднакурснікаў ва ўніверсітэце роўнымі паводзінамі — прыязнымі, ветлівымі, да ўсіх аднолькавымі. Не ўцягвайся ў справы, якія ты лічыш для сябе непрымальнымі. Часцей той, хто баіцца славы баязліўца і сваю ганарыстасць выдае за смеласць — той і ёсць баязлівец. 13. Паслухмянасць і добразычлівасць да тых, што заменяць табе бацькоў (Агінскі мае на ўвазе выкладчыкаў універсітэта і ў першую чаргу сваякоў, якія жылі ў Італіі), — лепшая падзяка за клопат пра цябе. 14. Я вельмі добра думаю пра цябе, мой дружа. Калі ты любіш нас, як я спадзяюся, гэта падтрымае цябе ва ўсіх тваіх пачынаннях. Каментары (1)mikola07.07.2009 21:09Zhesc\' Дадаць каментар |
АрхіўНавіны за мінулыя гады: |
|
2005 © Настаўнік.info
|