|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
8.01.2009 |
«Выпаў грук паэтаў з рук»У мінскім выдавецтве “Радыё
У.Сіўчыкаў: Гэта не першая кніжка Барадуліна для дзетак – такія кнігі ўжо выходзілі і ў “Юнацтве”, і ў іншых выдавецтвах. І калі я дазнаўся, што ў адным зь дзяржаўных выдавецтваў нават не некалькі месяцаў, а некалькі гадоў ляжыць рукапіс для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, то з радасьцю прапанаваў перакінуць яго да нас. Так і сталася. Кніжка пад назваю “Выпаў грук у грома з рук” і падзагалоўкам “Вершы, загадкі, лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі чакаюць усмешкі” якраз днямі пабачыла свет. А вось гэтыя ўсе жанры, якія прыведзеныя ў падзагалоўку, – гэта арыгінальныя прыдумкі дзядзькі Рыгора? У.Сіўчыкаў: Мне здаецца, што ў большасьці – так. Можа быць, “загадкі” і “пацешкі” можна сустрэць дзе яшчэ. А ўсе гэтыя “бубнілкі” і “цвялілкі” – я не чуў, каб нехта называў свае вершы так. Спадар Уладзімер, наколькі я разумею, у гэтую кніжку ўвайшлі ня толькі вершы дзядькі Рыгора для дзяцей, але й вершы іншых паэтаў, перакладзеныя Барадуліным? У.Сіўчыкаў: Кніжка сапраўды складаецца з двух раздзелаў. У першым – уласна аўтарскія, барадулінскія рэчы. А ў другім – ізноў жа, барадулінскія, але гэта, хутчэй, не пераклады з іншых моваў, а пераспевы, адвольныя пераказы. Вось, да прыкладу, адна з рэчаў Яна Бжэхвы “Лятучая карова”, як вы можаце здагадацца, пра карову, якая хацела лётаць: ...Аблокі ела ля небакраю, Удосыць насыціўшыся, сказала: “Не птушкай – кароваю быць жадаю” – І тут жа долу ціхутка ўпала. Вы скажаце, што нясу несусвецце? А я распавёў, як здарэнне хацела. Бо ведаю: у жаўруковым павеце Карова была, што лётаць умела. Вось гэткім чынам лятучая карова з аднайменнага верша польскага класіка Яна Бжэхвы загаварыла Распавесьці пра ўласныя вершы для дзяцей я папрасіў самога Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор, скажыце, адкуль пасьля “сур’ёзных” кніжак вашых вершаў узялася гэтая кніга для дзяцей? Р.Барадулін: Разумееце, я неяк увесь час паралельна займаўся дзіцячымі вершамі. Да таго, як мяне перасталі выдаваць у дзяржаўных выдавецтвах, у мяне многа выходзіла дзіцячых кніжак. А цяпер дайшло да таго, што калі ў так званым “новым” Саюзе пісьменьнікаў пералічалі дзіцячых паэтаў, дык мяне нібыта і няма... А я нават рады, што мяне няма ў той кампаніі!.. Я змалку любіў казкі, якія слухаў ад мамы. І вершамі сваімі я практычна гадаваў і дачку, і ўнучку – па сямейнай службе ў мяне дзіцячыя вершы!.. (усьміхаецца) Дзядзька Рыгор, а ці не было складана Вам прыстасавацца да сучасных рэаліяў і напісаць вершы пра мабільнік, інтэрнэт, ролікі? Р.Барадулін: Акружаны такімі абставінамі, што А ці пішуцца Вам дзіцячыя вершы цяпер? Р.Барадулін: Патроху парой прыходзяць у галаву... На заканчэнне прапаную вам верш Рыгора Барадуліна “Павуцінне” з ягонай новай кнігі Ёсць павук, нябачны, быццам сон, Павуцінаю няўлоўны ён. Абвівае шар зямны з імпэтам. Той павук завецца інтэрнэтам. Што было, што ёсьць, Што будзе ў свеце – Зьвесткі ёсць пра ўсё ў інтэрнэце. З дому не выходзячы нікуды, Можаш слухаць птушак, быццам цуды. Ні пяра не трэба, ні паперы Сябру ліст прыслаць. Нячутна ў дзверы Грукнецца нябачны пашталён, Ліст у той жа міг уручыць ён. Слухай інтэрнэт, чытай, пішы – Але і сам мазгамі варушы!
Арцём Багданаў, Мінск Каментары (0)Дадаць каментар |
АрхіўНавіны за мінулыя гады: |
|
2005 © Настаўнік.info
|