Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

8.12.2008

Літаратурныя сустрэчы 9 снеженя

У адзін дзень, у адзін час (17:00) Мінску і Наваполацку адбудуцца літаратурныя сустрэчы. У Мінску музей Максіма Багдановіча і кампанія “Будзьма” запрашаюць аматараў беларускага хараства і паэзіі разам адзначыць 117-ю гадавіну з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Збяруцца знаныя беларускія музыкі, пісьменнікі, акторы, каб успомніць самага юнага і рамантычнага паэта, а таксама прачытаць вершы і праспяваць песні ў гонар Максіма. У вечарыне возьмуць удзел: Анатоль Вярцінскі, Сяргей Панізнік, Віктар Шніп, Анатоль Бутэвіч, Зінаіда Феакцістава, Людміла Хейдарава, Алесь Камоцкі, Валярына Кустава, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, МАЗ-ансамбль пад кіраўніцтвам Льва Маеўскага, акторы тэатру “Жывое слова” і інш.
Таксама ў праграме імрэзы літаратурная віктарына па творчасці М.Багдановіча. Пераможцаў чакаюць прызы.
Месца дзеяння: вул. М.Багдановіча, 7а.
У Наваполацку ж у бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам.
Уваход на мерапрыемствы вольны.
Паводле budzma.org

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY