Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

15.10.2008

Стыпендыі на даследчыя праекты

Беларускі Фонд Публічнай Палітыкі ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам Стратэгічных даследаванняў (www.belinstitute.eu) абвяшчае конкурс стыпендый на даследчыя праекты на 2008–2009 гг. Працягласць праграмы складае 4–9 месяцаў.
Стыпендыятам прадастаўляецца магчымасць незалежнай працы (з рэгулярнымі кансультацыямі з запрошанымі экспертамі) над даследчым праектам, які будзе ўхвалены камісіяй.
Тэмы даследаванняў:
эканамічныя праблемы, сацыяльныя і палітычныя падзеі, міжнародныя адносіны, значныя для Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія валодаюць ведамі ў адпаведнай галіне, падцверджанымі справаздачай аналітычнай працы, акадэмічнага, адміністратыўнага досведу альбо досведу працы са СМІ, з'яўляюцца актывістамі грамадзянскай супольнасці. Прэтэндэнты мусяць падцвердзіць праесійныя здольнасці праз публікацыі, рэалізаваную навукова-даследчую працу, і г.д.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 лістапада 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе глядзіце тут
Паводле рассылкі belngo.info

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY