Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

16.02.2007

Конкурс “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”

    Грамадскае аб’яднаньне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гародня, Беларусь) і Таварыства “Uroczysko” (Беласток, Польшча) абвяшчаюць адкрыты літаратурны конкурс “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга”.
    Мэтай конкурсу з’яўляецца збор неапублікаваных літаратурных твораў (эсэ, апавяданне, верш), якія апісваюць легенды, міфы і звычаі Падляшша і Гродзеншчыны. На гэтых тэрыторыях ёсць шмат гісторый, якія дагэтуль мала даследаваныя, але з’яўляюцца цікавай часткай шматкультурнай гісторыі людзей, якія пражываюць у гэтым рэгіёне. Звяртаемся да ўсіх удзельнікаў конкурсу з прапановай захаваць ў літаратурнай форме арыгінальныя гісторыі, паданні і міфы, а таксама нагадаць аб іх не толькі этнографам і гісторыкам, але і шырокаму колу людзей, якія цікавяцца культурай. Для арганізатараў конкурсу таксама важна, каб аўтары прац дакладна апісалі тэрыторыю, з якой паходзяць апавяданні, а таксама людзей, ад якіх пачулі гэтыя гісторыі.
     Умовы конкурсу:
Працы трэба даслаць да 15 сакавіка 2007 г. на паштовы адрас:
230004
Вул. Будзённага, 48а, п.11
г.Гродна
альбо па электроннай пошце: trecisektar@yahoo.com
     Максімальны памер працы – 10 старонак (1800 знакаў на старонцы)
     Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 30 сакавіка 2007 г. 
Працы, узнагароджаныя журы конкурсу, будуць прадстаўленыя на Літаратурным Вечары ў час XII спатканняў з прыродай і мастацтвам “UROCZYSKO” у Супраслі каля Беластока (аўтары, якія не пражываюць у Беластоку, забяспечваюцца начлегам і харчаваннем), а таксама будуць апублікаваныя у кнізе “Міфы і легенды ад Нёмана да Буга” (польска-беларускае выданне), якая будзе выдадзена Таварыствам “Uroczysko” восенню 2007 г., а аўтары атрымаюць у якасці узнагароды цікавыя кнігі. Найбольш цікавая праца будзе асновай для сцэнара прадстаўлення, якое адбудзецца ў час XII спатканняў з прыродай і мастацтвам UROCZYSKO у Кнышынскай пушчы ў чэрвені 2007 г. 

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY