|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
9.10.2008 |
Стыпендыя МаскіАМЕРЫКАНСКАЯ ПРАГРАМА СТЫПЕНДЫЙ МАСКІ-2009Дзярждэпартамент ЗША абвесціў конкурс на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі на 2009 год. Праграма заснавана ў 1992 годзе Кангрэсам ЗША з мэтай садзеяння развіццю эканомікі і дэмакратыі ў краінах Еўразіі. Усе ўдзельнікі праграмы пройдуць курс вочнага акадэмічнага навучання тэрмінам да двух гадоў, распрацуюць і рэалізуюць праект, звязаны з выбранай спецыяльнасцю і скіраваны на падтрымку мясцовай супольнасці. Іх таксама чакае прафесійная стажыроўка ў летнія месяцы пасля заканчэння першага акадэмічнага года вучобы. Сярод спецыяльнасьцяў, якія фінансуюцца ў межах праграмы стыпэндый Э.Маскі, для кандыдатаў з Беларусі ўваходзяць: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка, адукацыя, кіраванне прыроднымі рэсурсамі, міжнародныя адносіны, журналістыка і сродкі масавай інфармацыі, бібліятэчная справа і інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай справе, дзяржаўнае кіраванне, ахова здароўя. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 кастрычніка 2008 года да 17.00. Анкеты для ўдзелу, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце IREX: http://irex.org/programs/ Для беларусаў прадугледжана спецыяльная працэдура: падача адбываецца праз эл. адрас muskiebelarus@yahoo.com (па ім жа можна задаць любыя пытанні наконт праграмы) альбо па наступных факсах: +1 301 576 4539; +370 520 51830. Паводле рассылкі belngo.info Каментары (0)Дадаць каментар |
АрхіўНавіны за мінулыя гады: |
|
2005 © Настаўнік.info
|