Калi гаварыць аб вопыце маёй работы, а ён сапраўды ўжо ёсць, хочаш-нi-хочаш, за столькi гадоў ён з’явiцца; магу падзялiцца – нiякага сакрэту асаблiвага няма. Больш таго –тое, што я скажу, ведае кожны.
Адкуль бяруцца поспехi, дасягненнi, перамогi?
Трэба любiць i ведаць прадмет выкладання. Пастаянна самому ўдасканальвацца, вучыцца, не спыняцца ў развiццi.
Iмкнуцца творча падыходзiць да планавання i правядзення ўрокаў, выкарыстоўваць такiя формы i метады, якiя дазваляюць вучням рэалiзаваць сябе калi не максiмальна, то хаця б з нейкага боку.
Ствараць на ўроках атмасферу добразычлiвасцi, узаемапавагi, узаемаразумення, бо менавiта першапачаткова цiкавасць да прадмета, да настаўнiка фармуецца на ўроках.
Паважаць усiх вучняў, i сябе, як прадстаўнiка ўсяго настаўнiцтва.
Пры гэтым усiм пажадана мець пачуццё гумару i крышачку скептыцызму…
Найбольш любiць, бачыць, вышукваць неардынарных вучняў-асоб (гiмназiя), якiя маюць выдатную памяць, абстрактнае мысленне, уменне аналiзаваць, класiфiкаваць, здольных адсочваць i ўстанаўлiваць прычынна-вынiковыя сувязi, прапаноўваць альтэрнатыўныя варыянты...
Зацiкавiць iх сваiм прадметам (не за кошт iншых), паказаць значнасць, асаблiвае месца i ролю – верыць у гэта самому – i павераць дзецi.(складана – не матэматыка, мовы…).
Калi вы знойдзеце такiх вучняў-гiмназiстаў-зорачак – будзьце гатовыя працаваць з iмi няспынна i нястомна, пастаянна вышукваць новую iнфармацыю ў Інтэрнэце, ў кнiгарнях, пастаянна сачыць за алiмпiяднымi заданнямi ўсiх узроўняў, развязваць задачы i выконваць заданнi самай высокай складанасцi, не мець свабоднага часу нават на канiкулах, жыць тыднямi ў iнтэрнатах, якiя не цягнуць нават на адну зорачку…i нейкi вынiк будзе абавязкова.
Калi ж гаварыць, i сур’ёзна, аб сiстэме работы, то тут шмат праблем:
Адказнасць. З кожным годам растуць патрабаваннi i ўзровень складанасцi алiмпiяд усiх узроўняў. Усё больш сiл, намаганняў i здароўя дзецям прыходзiцца аддаваць выбранаму прадмету. Ва ўрон iншым. Церпяць iншыя прадметы, iншыя настаўнiкi. Цi не церпяць.
Дзеля чаго? Калi вучань i яго бацькi ўжо вызначылiся з выбарам будучай прафесii, калi жаданнi супадаюць з магчымасцямi, то праблем няма. А калi не?
Патрэбна сумесная скаардынаванасць псiхолагаў, педагогаў, бацькоў.
На мой погляд, вельмi важна як мага ранняя дыягностыка схiльнасцяў i здольнасцяў вучняў-гiмназiстаў.
Адбор вучняў.
Профiльныя класы.
Гэтыя праблемы могуць быць вырашаны толькi агульнымi намаганнямi. Настаўнiца геаграфii Дрокiна Г. П.
Дзякуй за добра выказаныя пачуцці Настаўніка, ведаючага, дзеля чаго і як патраціць пэўную частку свайго жыцця з карысцю для сваіх вучняў, для грамадства. На жаль, грамадства амаль нічога не ведае аб гіганцкіх высілках асобных настаўнікаў і іх вучняў. А калі ведае - амаль нічым не дзячыць. Напрыклад, калі выпешчаны табой дзіцячы інтэлект пераходзіць да іншых заняткаў (змена інтарэсаў, заканчэнне школы), бывае такое адчуванне, быццам вада ў пясок. Наша праца вельмі падобная да працы на зямлі. А колькі разоў з\'яўляліся артыкулы пра вашу працу ў друку? Ці дадумаюцца калі пра \"педагагічныя\" \"Дажынкі\"? Ці многа адданых сваёй справе настаўнікаў рэкламуюць іх кіраўнікі? Чаму так сціпла удзяляюць нам увагу друкаваныя выданні, якія ў пэўнай ступені ўтрымліваюцца на адлічэнні з нашых кашалькоў? Многія выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў вельмі ўдзячныя нам за нашых вучняў. Хай бы хаця б калі-нікалі якія артыкулы аб гэтым з\'яўляліся... Аднак, можа і лепей, што пакуль што гэтага няма. Бо \"левых педагогаў\" наліпне - і загубяць справу. Так што пэўна і надалей будзем цягнуць са сваімі вучнямі воз \"народнай адукацыі\", не спадзеючыся на адэкватную падтрымку дзяржавы і грамадства...
Поспехаў вам, калега!