Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

17.03.2008

Навучанне ва універсітэце Градэц Карлавэ

Універсітэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і менеджменту сумесна з гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на стыпэндыі на бакалаўрскае навучанне па спецыяльнасці «Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка».
Стыпэндыя пакрывае навучанне на працягу 3-х гадоў, зваротны квіток адзін раз за навучальны год (1х3), выдаткі на навучальную візу, медыцынскую страхоўку і асабістыя выдаткі (каля 7000 крон у месяц).
Заявы на ўдзел у конкурсе могуць падаваць грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы, якія валодаюць англійскай мовай. Узоры заяваў знаходзяцца ў файлах: “information_management-bachelor_degree.doc” і “applied_informatics-bachelor_degree.doc”.
Пачатак навучання – верасень 2008 году. Форма навучання – дзённая. Мова навучання – англійская. Тэрмін навучання – 3 гады.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 сакавіка 2008 году.
Падрабязнасці на англійскай мове глядзіце на сайтах: www.uhk.cz (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці www.uhk.cz/eng/ (Прыкладная інфарматыка).
Паводле рассылкі belngo.info

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY