Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

10.03.2008

Пачатак прыёмнай кампаніі ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт распачынае прыём студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрскіх праграм па ўсіх кірунках навучання ў ЕГУ: дызайн, гісторыя, філасофія, камунікацыя і інфармацыя, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя.
На бакалаўрскія праграмы прымаюцца грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучанне ў ЕГУ забяспечвае шырокія перспектывы базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі ў Еўропе на рускай і беларускай мовах і атрымання дыплома еўрапейскага ўзроўню. Студэнты ЕГУ таксама маюць разнастайныя магчымасці для самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферы, у тым ліку праз удзел у міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (праграмах абмену, замежных стажыроўках, канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.).
Прыёмная кампанія на бакалаўрскіх праграмах ЕГУ будзе праводзіцца ў некалькі патокаў і завершыцца ў канцы жніўня: 20 жніўня на дзённым аддзяленні і 22 жніўня на завочным. Першы этап адбору абітурыентаў праводзіцца на падставе дакументаў, якія прадстаўляюцца па электроннай пошце. Абітурыенты вочных праграм, якія прайшлі першы этап адбору, запрашаюцца на ўступныя выпрабаванні ў Вільню. Як і летась, для навучання на дзённым аддзяленні універсітэта абітурыенты павінныя будуць паказаць найлепшыя вынікі ў акадэмічным рэйтынгу, у структуру якога ўключаныя сярэдні бал за гуманітарныя дысцыпліны з атэстата, адзнака па замежнай мове і адзнака па профільным іспыце.
Для падрабязнага знаёмства з акадэмічнымі праграмамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта абітурыенты і іх бацькі запрашаюцца ў Вільню на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў апошнюю суботу кожнага месяца з сакавіка па чэрвень 2008 года: 29 сакавіка, 26 красавіка, 31 траўня і 28 чэрвеня.
У гэтым вучэбным годзе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт адзначае сваё 15-годдзе. Пасля закрыцця ў 2004 годзе ў Беларусі ЕГУ змог аднавіць сваю дзейнасць у Літве. З 2006 года ЕГУ з'яўляецца афіцыйна зарэгістраваным літоўскім універсітэтам. Сёння на праграмах бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі ў ЕГУ навучаюцца больш за 1,500 маладых беларусаў.
Поўную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЕГУ можна атрымаць на сайце http://www.ehu.lt..

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY