Конкурс для настаўнікаў
КОНКУРС
“Падтрымка адукацыйных і грамадзянскіх iнiцыятываў педагогаў”
Мэта конкурсу: Пашырыць веды пра дэмакратычныя каштоўнасці, падтрымаць педагогаў, якія ўжываюць інавацыйныя тэхналогіі навучання, спрыяюць набыццю базавых сацыяльных кампетэнцый моладзі і дарослых.
Заяўнiкi: Заяўкі прымаюцца ад педагогаў і асобаў, якія працуюць у сферы адукацыі, зарэгiстраваных i незарэгiстраваных адукацыйных грамадcкіх арганiзацый i iнiцыятыў.
Будзе аддавацца перавага:
- праектам, накіраваным на стварэнне і распаўсюд уласных адукацыйных распрацовак, а таксама на адаптацыю і распаўсюд адукацыйных інавацый;
- праектам, накiраваным на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоу, мясцовага насельніцтва;
- праектам ад асобаў ці ініцыятыў, якія пэўны час працавалі на добраахвотніцкіх пачатках;
- праектам ад педагогаў – удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”
- нізкабюджэтным праектам (да $300);
- праектам, досвед якіх можа быць распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні;
- праектам, якія прапагандуюць дэмакратычныя каштоўнасьці незалежнай беларускай дзяржавы.
Як правiла, не падтрымлiваюцца:
- інстытуцыянальныя выдаткі, закупка тэхнікі;
- праекты, бюджэт якіх перавышае $400;
- бізнэс-праекты;
- арганізацыі, асобы, што маюць запазычанасці па іншых праектах
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць Анкету-заяўку і адправіць яе арганізатарам. Заяўкi прымаюцца ў электронным, друкаваным альбо рукапісным выглядзе да 10 снежня 2006 года
e-mail: 1konkurs@gmail.com
ці паштовы адрас: 220029 Мінск-29, а/с 64