Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

18.01.2008

Праграма “Primus inter pares”

Праграма “Primus inter pares”
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў да ўдзелу ў праграме 2008 году “Primus inter pares” (лат. «Першы сярод роўных»).
Праграма накіраваная на падрыхтоўку маладых лідэраў, здольных актыўна і эфектыўна ўдзельнічаць у дзейнасці грамадскіх арганізацый або ствараць свае арганізацыі і ініцыятывы, папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў арганізацый, якія працуюць у сучасным беларускім грамадстве.
Падчас удзелаў у праграме маладыя людзі атрымаюць унікальны досвед працы ў лепшых грамадскіх арганізацыях, пазнаёмяцца з новымі цікавымі формамі і метадамі навучання, усталююць кантакты ў розных сферах, разаўюць свае лідэрскія ўменні і навыкі.
Асноўныя этапы праграмы: Першы, адборачны этап (люты – сакавік 2008), – мяркуюцца адукацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на знаёмства ўдзельнікаў з рознымі аспектамі тэмы «Лідэр і лідэрства». Па выніках адборачнага этапу будзе сфармаваная сталая група ўдзельнікаў, якая атрымае магчымасць:
– прыняць удзел у цыкле адукацыйных праграмах, прысвечаных лідэрству, актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіццю грамадзянскага грамадства і да т. п. (вясна-восень 2008);
– распрацаваць і правесці ўласныя невялікія адукацыйныя і асветніцкія мерапрыемствы (вясна-лета 2008);
– навучыцца навыкам праектнай дзейнасці і прыняць удзел у летнім лагеры (лета 2008);
– прайсці стажыроўку ў беларускіх грамадскіх арганізацыях (восень 2008);
– распрацаваць і рэалізаваць уласныя міні-праекты грамадства ў Беларусі (восень-зіма 2008).
Аўтары і арганізатары лепшых міні-праектаў змогуць мінуць стажыроўку ў Швецыі ў 2009 г. 
Крытэры адбору для ўдзелу ў праграме:
– узрост ад 18 да 25 гадоў;
– наяўнасць невялікага асабістага досведу лідэрствы і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці;
– жаданне і магчымасць актыўна ўдзельнічаць у распаўсюджванні змястоўных вынікаў праекту сярод моладзі;
– пры праходжанні на другі этап праграмы – наяўнасць дастатковай колькасці часу і магчымасць удзелу ва ўсіх яе мерапрыемствах.
Для ўдзелу ў праграме неабходна да 10 лютага выслаць запоўненую заяўку (гл. форму заяўкі) на адрас нашай электроннай пошты: center_post@tut.by
Атрымаць дадатковую інфармацыю можна ў Грамадскім аб'яднанні «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»:
Тэл./факс: +375 17 298 16 59, 269–90–34
Электронная пошта: center_post@tut.by
Каардынатар праграмы: Вольга Саевец (029) 850–98–99.

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY