Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

10.10.2006

Запрашае краязнаўчая секцыя

Краязнауцы, далучайцеся!
У часе семінару 19–20 жніўня сфармавана навукова-практычная КРАЯЗНАЎЧАЯ СЕКЦЫЯ.

У яе ўвайшлі мясцовыя ініцыятывы:

  • Мар'інагорская
  • Светлагорская
  • Жыткавіцкая
  • Полацкая

Працуем у праектах: “Шляхавод па родных ваколіцах“  і “Нашы святыні“.

У праекце  даследуем гісторыю:

  • Цэркваў
  • Касцёлаў
  • Сінагогаў
  • Дамоў малітвы
  • Мячэцяў

Плануем выданне серыі кніжак.

Неабходным варункам жыцця краязнаўчай секцыі ёсць сталая двухбаковая камунікацыя.

За кароткі час існавання краязнаўчай сеуцыі маем:
- Дасланы гістарычны матэрыял ад прафесаркі з Варшавы пані Барбары Стэмпнеўскай-Хольцнэр (раней не публікаваны) пра шляхту, фальваркі, гандаль Лепельскага павету.
- Перададзены матэрыял у выглядзе апублікаванай кнігі “Талька і наваколлі” Мінск 2004, аўтар Наталля Ільініч, настаўніца і краязнаўца.
- Матэрыял кнігі “Мая любоў Ветрына”, Полацк 2004, аўтар Віктар Карасёў, настаўнік і краязнаўца.

30 верасня-1 кастрычніка сябры секцыі бралі ўдзел у краязнаўчай экспедыцыі Мінск – Глыбокае – Варганы – Ветрына – Полацк – Віцебск. У Віцебску была разгорнутая фотавыстава “Касцёлы Глыбоцкага дэканата” і праведзена прэзентацыя кампакт-дыску “Нашы касцёлы” (глядзець www.hramy.com).

Запрашаем да складання наступнага маршрута экспедыцыі Мінск – Браслаўшчына. Маем месцы ў экіпажы легкавіка. Кантакты па тэлефоне +37529 705 97 89 альбо па e-mail: ulskizamak@tut.by (Лявон).

  Share  

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY