Агляд адукацыйных навінаў
Агляд адукацыйных навінаў
– 3 27 снежня па 10 студзеня Беларускі Дзяржаўны Універсітэт ладзіць Дні адчыненых дзвярэй >>>
– Шэраг заканадаўчых зменаў рыхтуе нам адукацыйнае чынавенства. Камісія па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў рыхтуе да разгляду ў першым чытанні праект Кодэксу аб адукацыі.
Кодэкс закліканы стабілізаваць сістэму адукацыі на ўсіх узроўнях. У ім будуць раздзелы, прысвечаныя дашкольнай, школьнай, сярэдне-спецыяльнай, прафесіянальна-тэхнічнай, вышэйшай адукацыі, павышэнню кваліфікацыі, у якіх больш дэталёва, чым у законах, будзе прапісана ўсё, што звязана з адукацыяй.
Таксама плануецца разгледзіць пытанні, датычныя структуры сярэдняй адукацыі.
– Перамога беларуса Аляксея Жыгалковіча на Міжнародным дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2007» стане для яго стымулам для дасягнення новых творчых поспехаў. Ці стане такім жа стымулам урачыстая лінейка, якую яму рыхтуюць у роднай школе? >>>
– Услед за беларускімі класамі і групамі ў садках і школах Магілёва і Гродна тамсама плануецца адчыніць міліцэйскія ліцэі пры Акадэміі МУС. Дзе беларуская мова – там і нагляд адмысловы. А на базе школаў‑інтэрнатаў у Гомелі, Мінску, а таксама ў Барысаве — на базе сярэдніх школаў – будуць утвораныя казацкія кадэцкія класы. Асаблівая ўвага будзе надавацца асновам праваслаўнай культуры, конна‑спартыўнай, фізычнай, страявой і агнявой падрыхтоўцы. Спектр прадметаў камусьці нагадае «слаўных кадэтаў-маладцоў бацюшкі цара», а камусьці – рэлігійных фундаменталістаў са зброяй.