Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

20.09.2006

Калі ласка не будзіць!

Калі ласка не будзіць!

Ранні пачатак заняткаў робіць тынэйджэраў кепскімі вучнямі, таму што дзецям гэтага ўзросту патрэбна ў сярэднім 10 гадзінаў сну.
Як паведамляе часопіс “Pediatrics”, амерыканскія даследчыкі лічаць, што па біялагічных прычынах абуджэнне арганізма падлетка адбываецца толькі на працягу дня. І таму яны раяць напісанне кантрольных работ адкладваць на сярэдзіну навучальнага дня.
Наогул моладзі ва ўзросце ад 13 да 22 год неабходна ад 9 да 10 гадзінаў сна ўначы, а звычайна заняткі першай змены пачынаюцца а 8-й гадзіне, што пазбаўляе тынэйджэраў мінімум дзвюх гадзінаў начнога сну.  Гэтыя высновы зрабіла Margarita Dubocovich  са сваёй камандай (Northwestern University), даследуючы поспехі, настрой і ўключанасьць школьнікаў на занятках.
З раніцы школьнікі адчуваюць сябе стомленымі, яны не такія ўважлівыя, на занятках ў першай палове дня ім прыходзіцца рабіць больш высілкаў, чым пасля абеду. Нават спецыяльнае асвятленьне ў аўдыторыях не мяняе сітуацыю. Як выхад з сітуацыі некаторыя навукоўцы раяць пераносіць пачатак заняткаў ці хаця б пісаць кантрольныя работы і здаваць іспыты ўдзень.
Пастаянную змену настроя, забыўчывасьць і летаргію ў тынэйджэраў іншыя даследчыкі з Brown Universität  тлумачаць таксама хранічным недахопам сну. Толькі на выходных падлеткі могуць сапраўды папоўніць сваю неабходнасць ў сне. І раяць бацькам і выхавацелям не ўспрымаць жаданне выспацца да абеда ў падлеткаў іх лянотаю ці адхіленнем ад хатніх абавязкаў.
Паводле www.zeit.de

Каментары (0)

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY