Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

 

25.10.2007

Мікалаю Буслу – 60 год!

Сёння Мікалаю Буслу – 60 год! Віншуем юбіляра!

Мікалай Бусел – беларускі інтэлектуал і мовазнаўца – амаль усё жыццё выкладае замежныя мовы ў вясковай школе в. Дуброва Светлагорскага раёну. Але ведае дзядзьку Міколу, і, дзякуючы яму, вёску Дуброва, увесь беларускі інтэлектуальны свет. Пільна сочыць за ягонымі публікацыямі, артыкуламі, лістамі, трапнымі і смелымі каментарамі...
Дзядзька Мікола – настаўнік-Асоба, настаўнік-нонканфарміст, якіх усё менш і менш у нашых школах. Найлепшым настаўнікам яго лічаць вучні і калегі. Яго баіцца і, у лепшым выпадку, не заўважае адукацыйнае начальства. А ён начальства не баіцца. Робіць сваю справу якасна, не скардзіцца на жыццё, адсутнасць дапаможнікаў, слоўнікаў – бярэ, і сам складае. Мы зычым дзядзьку Міколу здароўя і плёну! Ганарымся, што ён – аўтар нашага сайту.
Ён дзеліцца сваімі слоўнікамі і мудрымі прадмовамі да іх з усімі намі. Карыстайцеся, калі ласка: http://nastaunik.info/workshop/for-teacher/english
  Share  

Каментары (1)

decoyvinka

24.08.2010 20:08

таксама вiншуем, поспеху, дарагi юбiляр.

Дадаць каментар

Імя:
Каментар:


Для дадання патрэбна увесці код:

Архіў

Навіны за мінулыя гады:





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY