|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
28.09.2007 |
Увага, конкурс!Конкурс адукацыйных матэрыялаў “Ноўтбук для актыўнага настаўніка”
• наяўнасць метадычнага каментара да ўрока; • арыгінальнасць аўтарскай ідэі; • сістэмнасць апісання ўрока; • дыягнастычнасць, канкрэтнасць і рэалістычнасць мэтаў і задачаў; • аптымальнасць зместу; • рацыянальнасць структуры; • скіраванасць урока на выхаванне і развіцце вучняў; • для вучняў магчымасць выбару на ўроку іх творчай самарэалізацыі, праяўлення грамадзянскай пазіцыі; • адпаведнасць патрабаванням да афармлення тэксту.
Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная школа • адпаведнасць сучасным падыходам да зместу і ролі грамадзянскай адукацыі і нацыянальнага выхавання; • скіраванасць на развіццё грамадзянскіх і палітычных кампетэнцый, фармаванне нацыянальнай свядомасці; • ужыванне новых адукацыйных тэхналогіяў, якія ўпісваюцца ў школьную праграму, спрыяюць разбурэнню стэрэатыпаў, развіваюць крытычнае мысленне; • накіраванасць на папулярызацыю дэмакратычных каштоўнасцей; • рэалістычнасць для здзяйснення.
Бацькі і дзеці • перавагу будуць мець матэрыялы, якія прадугледжваюць адукацыю праз сумесную дзейнасць (даследчую, экалагічную, культурніцкую, інш.)
Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі). Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць ў сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі. Тэрміны правядзення: Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 18 снежня 2007 г. у электроннай форме на электронную пошту: info@nastaunik.info з пазнакай “конкурс матэрыялаў”. Прадстаўленыя працы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі. Каментары (0)Дадаць каментар |
АрхіўНавіны за мінулыя гады: |
|
2005 © Настаўнік.info
|