Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Навіны

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

2012
 
22.02.2012

«Чалавек у нядолі»: Конкурс праектаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 3 сакавіка

Чэшская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі» пачынае прыняцце заяваў на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб мясцовых праблемах у рэгіёнах Беларусі.
Мэтамі праграмы з’яўляюцца: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.02.2012

Грамадзянскія кампетэнцыі: Што патрэбна беларусу, каб стаць грамадзянінам

Тамара Мацкевіч

Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Ключавыя кампетэнцыі, як гэта прапісана ў дакументах Еўрапарламента і Рады Еўропы, ёсць сістэмай ведаў (knowledge), уменняў (skills) і каштоўнаснага стаўлення ці пазіцыі (attitudes). Да гэтай сістэмы дадаецца крытычнае мысленне, крэатыўнасць, уменне прымаць рашэнні, кіраваць сваімі эмоцыямі, не губляцца перад праблемамі і г.д.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Гэтак званае школьнае рэпетытарства >>>
- У Магілёве беларускамоўных школаў няма >>>
- Медперсонал з дзіцячага садка пераходзіць у паліклініку >>>

Каментаваць
 
22.02.2012

Новае на сайце

«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» 

Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік «Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел» змяшчае метадычныя парады для адукатараў грамадскіх аб’яднанняў, настаўнікаў сярэдніх школ, выкладчыкаў малодшых курсаў ВНУ і іншых асоб, якія зацікаўленыя ў выхаванні сацыяльна актыўных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ў абароне і пашырэнні правоў чалавека. Асаблівасцю дапаможніка з’яўляецца навучанне выкарыстанню сучасных форм і спосабаў грамадскага ўдзелу для пашырэння і абароны правоў чалавека. Гэты дапаможнік цесна звязаны з іншым адукацыйным рэсурсам, падрыхтаваным І. Кузьмінічам, – дапаможнікам «Навучанне правам чалавека ў школе і па-за ёй», які змяшчае метадычныя парады па падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў па правах чалавека для моладзі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.02.2012
Мінск: Ствараецца беларускамоўная група ў Сухараве і Каменнай Горцы 

Ствараецца беларускамоўная група з дзетак 2009–2010 гадоў нараджэння ў дзіцячым садку мікрараёнаў Сухарава ці Каменная Горка. Запрашаем зацікаўленных бацькоў тэлефанаваць па нумары (029) 701–43–22.

Каментаваць
 
21.02.2012

Мінск: Школа трэнерскага майстэрства

Апошні тэрмін падачы заявак – 29 лютага 

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў сакавіку – красавіку 2012 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У рамках навучальнай праграмы адбудуцца 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з моладзевай групай у кантэксце некамерцыйнай арганізацыі. Паміж семінарамі будзе зарганізавана практыка па замацаванню ведаў і ўменняў на базе арганізацый удзельнікаў, а таксама праца па абмене досведам у рамках партала электроннага дыстанцыйнага навучання. Акрамя таго, удзельнікі, пры жаданні, змогуць самастойна правесці навучальныя сесіі з моладзевай групай у рамках курсу нефармальнай адукацыі «Моладзь на карысць грамадству» паводле распрацаваных арганізатарамі матэрыялаў.
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Лагапеды ўстаноў аховы здароўя перасталі быць педагогамі? >>>
- Ліцэйскае маржаванне >>>
- Гомельскіх настаўнікаў прымусілі дзяжурыць заміж светлафораў >>>

Каментаваць
 
21.02.2012

Напішы дыктоўку з Зінаідаю Бандарэнкаю праз інтэрнэт (відэа)

Белсат ТВ 

Тэлеканал «Белсат» падтрымлівае V Агульнанацыянальную дыктоўку, якая адбываецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы. Напісаць яе цяпер можна і дыстанцыйна праз інтэрнэт.
Дыктоўка пройдзе за тры этапы, наступныя два запланаваныя на 15 і 25 сакавіка. Сёлетнюю дыктоўку традыцыйна арганізоўвае Таварыства беларускай мовы (ТБМ). Пераможцы дыктоўкі ў кожным з пяці гарадоў – Менск, Горадня, Магілёў, Баранавічы і Ліда – атрымаюць ад незалежнага тэлеканалу спадарожнікавыя антэны з аплочаным мантажом.
Напісаць дыктоўку можна ў сядзібе ТБМ у Менску (21 лютага а 17:30), падчас іншых зарганізаваных спатканнях, на ўроках літаратуры, слухаючы радыё ці праз інтэрнэт.
Відэадыктоўку, прачытаную славутаю беларускаю тэлевядоўцаю Зінаідаю Бандарэнкаю кожны зможа напісаць сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.02.2012
Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы

- Найлепшы спосаб адзначыць — гаварыць па-беларуску >>>
- «Дзеці, якія вучацца па беларуску — больш вольныя» >>>
- Родная мова для 60% – вучацца толькі 0,9% >>>
- Тэксты для Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі >>>

Каментаваць
 
20.02.2012

Новае на сайце

Выкарыстанне метадалогіі вуснай гісторыі ў краязнаўчай працы ў школе

У выглядзе асобнага кірунку гістарычнай навукі вусная гісторыя склалася напрыканцы 1960–1970-х гг. у Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Гэта быў своеасаблівы адказ на маштабныя змены, якія адбываліся ў той час у сацыяльнай структуры заходняга грамадства. Акадэмічная навука звярнула ўвагу на праблемы міграцыі, на спецыфічны досвед эмігрантаў, іх уплыў на мясцовае грамадства, на працэс ўзаемапранікнення культур, на сацыяльныя рухі (маладзёжныя, працоўныя і г. д.).
Вусная гісторыя дала даследчыкам магчымасць ўбачыць свет вачыма «маленькага чалавека», пачуць «голас большасці», чый погляд на мінулае мог значна адрознівацца ад погляду акадэмічнай гістарыяграфіі. (Напрыклад, удзельнікі гітлерюгенда ў даваеннай Нямеччыне). Акрамя таго, перад гісторыкамі паўсталі праблемы ўзаемадзеяння з масавай аўдыторыяй і гістарычнай памяццю грамадства. На Захадзе сталі ўзнікаць спецыяльныя структуры, якія займаліся назапашваннем вусных сведчанняў, з’явіліся архівы запісаў ўспамінаў (Нацыянальная калекцыя жыццёвых гісторый ў Вялікабрытаніі, аналагічныя структуры ў ЗША і іншых краінах).

Чытаць далей / Каментаваць
 
20.02.2012

Новае на сайце

Дапаможнік па правядзенні вуснагістарычных даследаванняў

У пошуках гісторыі. Склад.: А.І. Калістратава, А.У. Радзевіч; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі».
Мінск: Мін.абл. ІРА, 2011.  
У дапаможніку прадстаўлены вопыт правядзення вуснагістарычных даследаванняў дзяржаўнымі, культурнымі ўстановамі і грамадскімі аб’яднаннямі Рэспублікі Беларусь у межах конкурсу «Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых».
Матэрыялы выдання адрасаваны шырокаму колу спецыялістаў, звязаных са сферай адукацыі, і друкуюцца ў аўтарскай рэдакцыі.
Сярод матэрыялаў – рэкамендацыі па арганізацыі вуснагістарычнага даследавання, метадычнае апісанне працэсу падрыхтоўкі праектнай заяўкі і пакрокавай рэалізацыі праекта, вуснагістарычныя сведчанні ды інш.
Публікацыя выдання здзейснена ў межах сумеснага праекта ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.

Чытаць далей / Каментаваць
 
20.02.2012

Летняя школа ў Берліне для моладзі

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка 

Фонд Генрыха Бёля абвесціў прыём заявак для ўдзелу ў чацвёртай Летняй школе для беларускай моладзі, якая адбудзецца ў Бэрліне 7–19 жніўня 2012 г. 
Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты Беларусі ва ўзросце 19–28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы. Праграма скіраваная на маладых людзей, якія працуюць на сталай аснове або ў якасці валянцёраў у арганізацыях грамадзянскай супольнасці, іншых сацыяльных, экалагічных і моладзевых рухах.
Дванаццаці маладым беларусам надаецца магчымасць даведацца аб бягучых палітычных і сацыяльных працэсах прыняцця рашэнняў у Нямеччыне ў розных галінах палітыкі на мясцовым, рэгіянальным, нацыянальным і еўрапейскім узроўнях. У рамках Летняй школы будзе паказаны і абмеркаваны шэраг экалагічных, сацыяльных і культурных праектаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
20.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Таццяна Матафонава: Хачу праспяваць і запісаць вершы, якія вывучаюцца ў школах з 1 па 11 клас >>>
- Чаму дзеці не хочуць чытаць? >>>
- Подвышэнне коштаў у ВНУ: Як дазволіць сабе навучанне? >>>

Каментаваць
 
17.02.2012

Стыпендыі на навучанне ў каледжах Італіі, Нарвегіі, Босніі і Герцагавіне

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 сакавіка

United World Colleges (UWC) абвяшчае конкурс на атрыманне стыпендый для беларускіх школьнікаў на навучанне ў каледжах Італіі (UWC of he Adriatic) і Нарвегіі (Red Cross Nordic UWC), 25% кошту стыпендыі ў Босніі і Герцагавіне (UWC in Mostar).
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыята (International Baccalaureat, IB). Тэрмін навучання – 2 гады.
Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2012 г. На 1 тур трэба даслаць да 26 сакавіка 2012 г. эсэ на тэму «Двухмоўе...» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах), копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год, характарыстыку класнага кіраўніка, а таксама сканаваныя копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

Чытаць далей / Каментаваць
 
17.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Пасля розгаласу ў брэсцкім універсітэце знізілі кошт навучання  >>>
- Слуцкія паясы з Вільні ўпершыню пакажуць у Мінску  >>>
- Анатоль Тозік прапануе навучыць школьнікаў плаваць  >>>
- У брэсцкіх школах наведнікаў фіксуюць… дзяжурныя школьнікі >>>

Каментаваць
 
16.02.2012

Новае на сайце

«Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка»

Змест:
Прадмова
З гісторыі актыўнай ацэнкі
І. Асновы метаду актыўнай ацэнкі
ІІ. Досвед беларускіх педагогаў
ІІІ. Дадаткі:
- Форма канспекта ўрока згодна з прынцыпамі актыўнай ацэнкі
- Памятка «Як падрыхтаваць зваротную
інфармацыю ад настаўніка да вучня»
- Прыклады мэт настаўніка і тыя ж мэты мовай вучняў на ўроку
- Прыклады ключавых пытанняў
- Распрацоўкі ўрокаў, згодна з прынцыпамі АА 
Карысныя спасылкі 

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.02.2012

Ці застануцца ў школах «прыгожыя» прадметы?

Іна Хоміч, Брестский курьер 

Хоць разнастайныя ўхілы ды профілі скасавалі яшчэ ў 2008 годзе, эстэтычная дадатковая адукацыя на базе агульнаадукацыйных устаноў працягвала існаваць. І не проста існаваць, а апраўдваць ускладзеныя на яе надзеі на ніве ўзрошчвання маладых талентаў.
Аднак яшчэ летам мінулага года, напярэдадні ўступлення ў сілу новага Кодэкса аб адукацыі, сярод школьных настаўнікаў, занятых на прадметах эстэтычнай накіраванасці, прайшла чутка, што яны могуць застацца без працы. Усё таму, што Кодэкс замацаваў скасаванне ўсякіх ўхілаў, што было прадказальна, але не зрабіў выключэння і для школ з паглыбленым вывучэннем «прыгожых» прадметаў. Рашэнне Мінадукацыі весці навучанне па старых праграмах яшчэ год не дало тады страсцям як след распаліцца.
Аднак з пачаткам новага каляндарнага года пытанне зноў пачалі актыўна абмяркоўваць. На гэты раз нават не з ініцыятывы педагогаў, што могуць застацца без нагрузкі, а з падачы бацькоў, чые дзеці навучаюцца ў школах з эстэтычным ухілам.
Адзін такі бацька выказвае шчырую заклапочанасць: «Няўжо з беларусаў цяпер будуць выхоўваць адно спартсменаў?».

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Выдаткі на адукацыю, ахову здароўя і культуру «аптымізуюць»?  >>>
- Плёнам настаўніцкай працы за 150 долараў будуць жабракі і зайздроснікі... >>>
- Ці гатовая вышэйшая школа застацца без сваіх «платнікаў»? >>>
- Вучні школы каля Гродна вымушаны карыстацца прыбіральняй на вуліцы >>> 
- Найбольш камфортныя для студэнтаў свету гарады >>> 
- «Чорныя спісы» рэктараў – не помста, а інструмент >>>

Каментаваць
 
15.02.2012

Семінары Інстытута імя Гётэ: Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага 

Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму «Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.» для супрацоўнікаў беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх скіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.
Мэта семінараў – пазнаёміць удзельнікаў з ноў-хаў у працы нямецкіх музеяў, а таксама абмеркаваць канкрэтныя задачы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія музейныя спецыялісты. Акрамя таго, удзельнікі семінараў змогуць атрымаць уяўленне аб канцэпцыях нямецкіх і еўрапейскіх музеяў і пазнаёміцца з сучаснымі метадамі і інструментамі менеджменту ў сферы культуры і музейнай справы.
Па сканчэнні серыі семінараў удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Чытаць далей / Каментаваць
 
15.02.2012

Адукацыйны летнік для школьнікаў у Балгарыі

Апошні тэрмін падачы зпаявак – 10 чэрвеня 

Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі праводзіць штогадовы адукацыйны летнік у горадзе Благаеўград, Балгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. У праграме: навучальныя курсы (творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі ды грамадскія працы), дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі. Настаўнікі - носьбіты англійскай мовы ўцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова скончаць праграму і не парушаць правілы летніка, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсу ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жытло і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.

Чытаць далей / Каментаваць
 
15.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Сёння: Размовы пра мову ў Арт Сядзібе >>>
- Ліцэісты з Бераставіцкага раёна рыхтуюцца развіваць аграэкатурызм >>>
- Школьнікі з Беларусі і Еўропы маюць суадносны ўзровень ІТ-ведаў >>>
- Новая дырэктарка «Мірскага замка» ведае пяць моваў >>>

Каментаваць
 
14.02.2012

«Гэта мы» (відэа, фота, аўдыё)

«Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў. 
Літаратура: Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін.
Гісторыя: Вайна вачыма аператараў БССР, БССР 50 год таму, БССР наконадні вайны, Пакліканы рэвалюцыяй, Беларусы ў ААН.

Чытаць далей / Каментаваць
 
14.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Дзяржкантроль зацікавіўся школьнымі гурткамі >>>
- Пінскі школьнік стаў міжнародным майстрам па шахматах >>>
- Анансаваны аўтобус для падвозу дзяцей у садкі не з’явіўся >>>
- Навукоўцы даведаліся, навошта зебрам палоскі >>>
- Паміж ЦТ і расійскім ЕГЭ пракладуць мост? >>>

Каментаваць
 
14.02.2012

«Акадэмія свіргуля» (адукацыйная гульня)

На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy).
«Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!

Чытаць далей / Каментаваць
 
13.02.2012

Грамадская дыскусія: Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання

Тамара Мацкевіч

Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:
* колькі адсоткаў вучняў вучыцца не ніжэй, чым на 6,
* колькі пераможцаў алімпіяд,
* колькі пераможцаў конкурсаў даследчых работ і г.д.
Аднак само слова «якасць» патрабуе больш грунтоўнага і шырокага падыходу для вызначэння гэтага паняцця.
Логіка і здаровы сэнс падказвае, што якаснай адукацыю можна лічыць, калі яна адпавядае патрэбам індывіда, які яе набывае, а таксама патрэбам грамадства і часу. Аднак нарматыўныя акты Беларусі з гэтым не зусім згодныя. Якасць адукацыі, паводле Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, – гэта «адпаведнасць адукацыі патрабаванням адукацыйнага стандарта, вучэбна-праграмнай дакументацыі адпаведнай адукацыйнай праграмы» .

Чытаць далей / Каментаваць
 
13.02.2012

12 казак Сяргея Вітушкі (аўдыё)

Радыё Рацыя, суботамі ў 8:30 / 10:30

Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
13.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Агульнанацыянальная дыктоўка стартуе 21 лютага >>>
- Магілёў: Маладых беларускамоўных настаўнікаў паменее >>>
- Чаго не стае студэнтам у самай дарагой ВНУ краіны? >>>
- Школьнікаў не пускаюць у паўпусты аўтобус >>>
- Арлан-белахвост застаўся зімаваць у сталіцы >>>

Каментаваць
 
12.02.2012

Беларуская музычная вечарына да Дня закаханых

Вольга Акуліч, якая з'яўлецца аўтарам ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску», пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!" i прома-групы ВЮ прадстаўляюць супольны праект – канцэрт да Дня Святога Валянціна.
13 лютага ў клубе «Салтайм» – ПРЫЗНАННІ ў розных стылях!
Удзел маюць: Паліна Рэспубліка (бард), «Нельга Забыць» (акустык-рок), «ВЕРАСЕНЬ» (рок), “White Night Blues” (блюз), “3-Zna” (альтэрнатыўны рок). Кожны з удзельнiкаў мае на мэце паказаць, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях.
Болш інфармацыі тут.

Каментаваць
 
10.02.2012

Новае на сайце


Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (анімацыя) 

Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (Bardzo przygodowe podróże Kulfona).
Мультсерыял для дзяцей (Польшча, 1997–1999) у прафесійным двухгалосым перакладзе на беларускую мову.
Цюхця, які паходзіць з іншай планеты, і яго сяброўка жабка Моніка пабываюць у розных кутках свету і перажывуць шмат цікавых прыгодаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Да ведаму бацькоў і настаўнікаў: Дзвюхмоўе «ўзмацняе мазгі» >>>
- У музычных школах Брэста аплату паднялі прамінулым днём >>>
- У Мінску з 13 лютага арганізуецца падвоз дзяцей да дзіцячых садоў >>>

Каментаваць
 
9.02.2012

Урок беларускай мовы ў Баранавічах (фота)

Руслан Равяка, intex-press.by 

Конкурс знаўцаў роднай мовы ў СШ №14 правялі навучэнцы адзінага беларускамоўнага класа ў горадзе для сваіх аднагодак.
Падчас урока беларускамоўныя дзеткі разам са сваёй настаўніцай задавалі загадкі, чыталі вершы, праводзілі конкурсы на веданне мовы ў аднагодкаў з рускамоўнага класа.
Нагадаем, што ў Баранавічах існуе толькі адзін беларускамоўны клас, дзе ўжо другі год навучаюцца тры дзяўчынкі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.02.2012

Грамадская дыскусія: Дзеці лічаць, што гаварыць па-беларуску небяспечна (відэа)

Стала вядома, што Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка зачыняе шэраг спецыяльнасцяў, чатыры з якіх тычацца беларускай філалогіі. Па словах прадстаўнікоў БДПУ, сёлета конкурс на іх адсутнічаў.
Ці сапраўды студэнты не хочуць вывучаць беларускую мову? Па дадзеных, якія агучыла Тамара Мацкевіч, намесніца старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы», конкурс на «беларускія» спецыяльнасці ў галоўнай педагагічнай ВНУ краіны быў не самым маленькім.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.02.2012

Грамадская дыскусія: Школы – пад апеку грамадства

Міхась Булавацкі, Магілёў

Першапачаткова школы пачалі стварацца з патрэбаў грамадства, а не з патрэбаў дзяржавы. Паступова дзяржава стала ўключацца ў гэты працэс, так ці інакш рэгуляваць і перайначваць яго. Але й сёння ў разумна ўпарадкаванай дзяржаве адукацыя і выхаванне чалавека застаецца клопатам найперш грамадства. Дзяржава ж прымае на сябе абавязкі ўпарадкаванага фінансава-матэрыяльнага сілкавання працэсу, прагназавання патрэбаў і на яго падставе вылучэнне заказаў.
Будуюць, друкуюць, прызначаюць, вызначаюць, распрацоўваюць, забяспечваюць… аднолькава для ўсіх. Усё гэта загортваецца ў прывабны фанцік «прынцып роўнасці». «Роўныя ў беднасці» – трапна заўважыў аднойчы У.Чэрчыль на словы І.Сталіна «У нас усе роўныя». І нашы школьнікі сёння роўныя ў беднасці адукацыйных магчымасцяў...

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.02.2012

Мінск: Літаратурны ранішнік для дзетак

12 лютага 

Кнігарня «ЛогвінваЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) запрашае на літаратурны ранішнік для дзетак з прэзентацыяй кнігі Юі Вісландэр «Мама Му чытае» ды Юі і Тумаса Вісландэраў «Малы і Білан», з удзелам аўтаркі Юі Вісландэр, і яе беларурскай перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч, а таксама спевакоў Змітра Вайцюшкевіча і Галіны Казіміроўскай, якія запісалі кружэлку з Юінымі казкамі і песенькамі.
Лялечны тэатрык Веранікі Фаміной «Лямцавая батлейка» пакажа сваю версію Мамы Му.
Дзеткі і дарослыя, прыходзьце! Пачатак, а 14-й.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Псіхолаг слонімскай школы выйграла грант Міжнароднага дзіцячага фонду >>>
- Навукоўцы ці нахлебнікі? >>>
- Следчыя – у музэй, суд – у ліцэй, падатковая – у садок >>>
- Як нефармалу ўжыцца ў школе? >>> 
- Студэнты-платнікі адлічаюцца з ВНУ, бо не хапае грошай >>> 

Каментаваць
 
9.02.2012

Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 лютага

Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння адбудзецца ў Мінску 18 – 19 лютага.
Семінар ладзіцца для тых, хто мае досвед удзелу ў ролевых гульнях, мае ідэю і шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі, хоча паўдзельнічаць у стварэнні гульні. 
Пры жаданні можна заявіць гульню для распрацоўкі на семінары.

Чытаць далей / Каментаваць
 
8.02.2012

«Размова пра мову» шукае арганізатараў у рэгіёнах

Серыя лекцый-сустрэч «Размова пра мову» прапануе жыхарам рэгіёнаў Беларусі ўнікальную магчымасць правесці ў сваім населеным пункце лекцыю пра розныя аспекты беларускай мовы. У межах лекцыі такія вядомыя знаўцы мовы, як Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, распавядуць пра гісторыю беларускай мовы, наркамаўку, лацінку, беларускі моўны этыкет і шмат чаго іншага. Удзельнікі лекцыі ў дадатак атрымаюць дыскі з беларускай музыкай і відэа. 

Чытаць далей / Каментаваць
 
8.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Ці павысяць заробкі беларускім настаўнікам следам за вайскоўцамі? >>>
- Рэпетытары заплацілі падаткаў на 73 мільёны >>>
- Дадатковыя вакацыі ў мінскіх школах пачнуцца 13 лютага >>> 
- У Лідзе можа з’явіцца ўніверсітэт >>>

Каментаваць
 
8.02.2012

Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка

Пабачыла свет выданне «Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка». Кніга складзена педагогамі-практыкамі на аснове ўласнага досведу. Матэрыялы для выдання далі польскія і беларускія настаўнікі, якія засвоілі сістэму актыўнай ацэнкі падчас навучальных семінараў ды аўтарскіх курсаў – і перанеслі яе ў свой клас.
Практыка паказвае, што актыўная ацэнка падыходзіць для любога ўзроўню і тыпу навучання, а таксама можа быць выкарыстана ў выхаваўчай і пазашкольнай працы.
Выданне прызначана для шырокага кола педагогаў і метадыстаў, якія могуць атрымаць кнігу бясплатна.

Чытаць далей / Каментаваць
 
7.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Студэнтаў Лінгвістычнага адлічылі за салідарнасць >>>
- Узяліся за навуку: Будзем хадзіць п’яныя і дурныя? >>>
- Ліцэісты БДУ выправяць у космас… бляшанку >>>

Каментаваць
 
7.02.2012

Новае на сайце

Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча

Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове. 
— Шаноўны Клічнік, — распачаў гаворку Пытальнік, — як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Клічнік паглядзеў угору.
— Мабыць, мае. Ён вунь як укараніўся!..

Чытаць далей / Каментаваць
 
6.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Афіцыйна: Школа не толькі павінна, але і можа зарабляць грошы >>>
- Насамрэч: Платныя паслугі ў школах – крэатыў пад бізуном >>>
- 11 лютага: Прэзентацыя «Кнігі для развіцця адукацыі дарослых» >>>

Каментаваць
 
5.02.2012

Грамадская дыскусія

Лявон Карповіч: Змяняць нашы дзеі на лепшыя…

Так склалася, што большую частку свайго жыцця я адпрацаваў настаўнікам. А значыць, у працы над сабой і з дзецьмі, бо настаўнікам можна быць да той пары, пакуль вучышся сам.
Першапачаткова я атрымаў адукацыю механіка сельскай гаспадаркі ў Жыровіцкім тэхнікуме і паглыбіў яе ў Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі. Нават два гады адпрацаваў механікам аўтапарку, але лёс неўмольна штурхаў на настаўніцкі шлях...

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.02.2012

Грамадская дыскусія


Мікалай Запрудскі: Як уплываюць тэндэнцыі ў грамадстве на развіццё адукацыйнага працэсу?

Ёсць такая прымаўка: «Вы можаце не змяняцца: выжыванне не з’яўляецца вашым абавязкам». Калі педагог не адно дзесяцігоддзе з’яўляцца толькі крыніцай ведаў па прадмеце, яго, верагодна, не прымаюць вучні, бо ён не адпавядае іх чаканням і новай сацыякультунай сітуацыі.
Такім чынам, зразумела, навошта настаўніку трэба ведаць тэндэнцыі развіцця грамадства і адукацыйнага працэсу:
• для ацэнкі свайго досведу з пункту гледжання яго адпаведнасці патрабаванням грамадства, актуальнай і перспектыўнай адукацыйнай практыкі;
• для разумення таго, што неабходна змяняцца, бо мяняюцца грамадства, вучні;
• для асабістага самавызначэння ў кірунках дыдактычных пошукаў;
• для прафесійнага росту і павышэння якасці адукацыі вучняў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.02.2012

Моўныя жарсці: Заснавальніку ТБШ – 120 (відэа)

tv2.by

Да 120-годдзя з дня нараджэння заснавальніка Таварыства беларускай школы Браніслава Тарашкевіча ў гарадскіх школах прайшлі адмысловыя мерапрыемствы. Праўда, гэта толькі дадало моўных пытанняў вучням і іх настаўнікам...

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.02.2012

На адзнаку ці дзеля ведаў?


Вера Артэага, Рэспубліка



Шмат хто яшчэ памятае школьныя перажыванні з нагоды незаслужанай ці, наадварот, цалкам заслужанай нізкай адзнакі, як хавалі дзённікі ад бацькоў або самастойна ўносілі туды «праўкі». Зрэшты, з тых часоў мала што змянілася. Сёння школьнікі, можа быць, менш, але таксама хваравіта ставяцца да настаўніцкіх «аўтографаў» і бацькоўскай рэакцыі на іх: «Няўжо ты ў мяне дурней іншых?!» Што ж, школьная адзнака значыла і значыць шмат. Але ці магчыма пазбавіць яе адцення «прысуду» і зірнуць на яе па-новаму? Магчыма, перакананы загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Мікалай Запрудскі.



Чытаць далей / Каментаваць
 
3.02.2012

Новае на сайце


Яська і конік ягоны Грыўка



Юры Усціновіч. Яська і конік ягоны Грыўка. Казка з ілюстрацыямі Івана Іванова.


Мінск: Логвінаў, 2010.


Прысвячаецца вялікай перамозе нашых продкаў на полі Грунвальдскім.


Чытаць далей / Каментаваць
 
3.02.2012

Новае на сайце


Правілы бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій



Склаў Ігар Сасімовіч.


Прадмет: Інфарматыка.


Клас: 6.


Чытаць далей / Каментаваць
 
3.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Пазачарговыя вакацыі не пачаліся толькі ў мінскіх школьнікаў >>>
-
Вучні бярозаўскай школы вучацца баскетболу з электронным падручнікам >>>
- Школа без мовы – прыкмета русіфікацыі Беларусі >>>

Каментаваць
 
2.02.2012

Наталля Ільініч: «Маштаб  салідарнасці стаў для мяне поўнай нечаканасцю»

Марыя Эйсмант, Народная воля

Год таму, 27 студзеня, настаўніцу гісторыі з Талькі Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч звольнілі са школы. Сёння яна расказвае аб тым, як жывецца дысідэнтам у Беларусі і што прыемнае можна знайсці ў такім становішчы.
- Cамае галоўнае, што мне дапамагло, – гэта людская салідарнасць, падтрымка і маральная, і матэрыяльная. Я прывыкла, што беларусы жывуць кожны сам па сабе. А тут такая згуртаванасць! Я падлічыла, што толькі грашовых пераводаў атрымала 169!
Для мяне вельмі важна, што грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай школы» дапамагае мне не губляцца прафесійна. Запрасілі рэдагаваць настаўніцкі метадычны сайт «Актыўная ацэнка». Гэта такая інавацыйная, папулярная ў свеце навучальная методыка, якая толькі да нас прыйшла...

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Даўгінаўскай школе 150 гадоў! >>>
- «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі»: аўдыёкніга паводле твораў Сяргея Вітушкі >>>
- Размеркаванне могуць павялічыць да трох гадоў >>>
- Татарстан: Дзецям дастаткова ведаць на дзяржаўнай мове 62 словы? >>>

Каментаваць
 
2.02.2012

Паездка ў Брусель для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага 

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».
Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.
Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.02.2012

Міністэрства адукацыі: Задача школы – не быць пастаўшчыком масоўкі для рэжыму


Сайт Мінстэрства адукацыі рэкамендуе цікавыя і карысныя матэрыялы для настаўнікаў. Вось цытата з артыкула, спасылка на які знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта Міністэрства адукацыі РБ : «власть активно пытается использовать образовательные учреждения в политических целях, грубо вмешиваясь в учебный процесс. Между тем задача школы — учить и воспитывать самостоятельных граждан, а не быть поставщиком массовки, используемой для поддержки любого действующего режима".
Назва артыкула, які рэкамендуецца пачытаць «Школа беспартийности. Школы и вузы нуждаются в немедленной, безоговорочной и решительной деполитизации".

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.02.2012

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў 2012 

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага 

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты.

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.02.2012

Вечарынка народных танцаў

Прапануем настаўнікам і вучням новую магчымасць інтэрактыўнага знаёмства з нацыянальнай культурай – танцы пад гармонік і дуду. Полька, падэспань, лявоніха, ойра - арганізатары абяцаюць навучыць танцам нашых бабуляў усіх, хто прыйдзе. Танцавальная вечарына адбудзецца 1 лютага ў ДК МАЗ, пачатак у 19:00, кошт за ўваход 10 тыс.
Ладзіць вечарыну Зміцер Сідаровіч з сябрамі-музыкамі.

Каментаваць
 
1.02.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Выкладчык БДУ: Нават ліцэісты не ўмеюць пісаць ні па-руску, ні па-беларуску >>>
- Школам і садкам рэкамендуюць абмежаваць заняткі, бо мароз >>>
- З 1 лютага кошт платнага навучання ў ВНУ павялічыцца да 29% >>>
- У Маларыце гімназісты збіраюць малыя купюры на вагу >>>

Каментаваць
 
31.01.2012

Грамадская дыскусія

Настаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)

Хочацца выказаць вялікую «падзяку» Міністэрству адукацыі за такі «клопат» пра настаўнікаў, а таксама прафсаюзу настаўнікаў, за тое што ён так добра «адстойвае» інтарэсы педагогаў...

Чытаць далей / Каментаваць
 
31.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- У некаторых школах могуць адмяніць заняткі з-за моцных маразоў >>>
- Ці адпавядаюць заданні ЦТ праграме сярэдняй школы? >>>
- Беларускую мову выціскаюць з ВНУ >>>

Каментаваць
 
31.01.2012

«Будзь на сувязі»: адукацыйная праграма для рэдактараў моладзевых сайтаў

Апошні тэрмін падачы заявак - 12 лютага
 
Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі» запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маладых журналістаў.
«Будзь на сувязі» - доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый. Праграма складаецца з тэарэтычнага курсу (6 трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі) і практычнай часткі (распрацоўка інфармацыйна-рэкламных праектаў і іх рэалізацыя пад супервізіяй спецыялістаў).
Удзельнікамі могуць стаць актывісты і валанцёры моладзевых грамадкіх аб’яднанняў, маладыя журналісты. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.

Чытаць далей / Каментаваць
 
30.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Чаго нестае школьнай праграме для паспяховай здачы ЦТ? >>>
-
Як дапамагчы школьнікам перажыць самую доўгую і самую цёмную чвэрць? >>>
- Філіпіны: праблему перапоўненых школаў развязалі арыгінальным чынам >>>

Каментаваць
 
28.01.2012

Конкурс на пасаду асістэнта адукацыйнага праекта

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 лютага 

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне «АКТ» з’яўляецца субатрымальнікам у межах праекта ПРААН і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, скіраванага на прафілактыку і лячэнне ВІЧ/СНІДу ў Беларусі.
Працягласць праекта – 2010–2014 гг. У межах вялікага праекта праца «АКТ» звязаная з арганізацыяй адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў, скіраваных на ўмацаванне патэнцыялу некамерцыйных арганізацыяў, якія працуюць у сферы прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, і на ўкараненне новых сацыяльных тэхналогіяў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
28.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Забеспячэнне якасці ў беларускай вышэйшай школе >>>
- ВНУ-2012: дні адкрытых дзвярэй 28 і 29 студзеня >>>
- Вясновыя «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (26.03 – 1.04) >>>

Каментаваць
 
27.01.2012

Працоўная група Балонскага працэсу: Беларусь не гатовая


«Беларусь не гатовая далучыцца да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — такі вердыкт вынесла працоўная група Балонскага працэсу. Паседжанне групы, якая прадстаўляе ўсе 47 краін-удзельніц Балонскага пагаднення, прайшло 18–19 студзеня ў Капенгагене. Паводле ацэнкі Працоўнай групы, якую цяпер узначальваюць Данія і Азербайджан, Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.01.2012

«Экслібрыс»: Конкурс маладых пісьменнікаў

Апошні тэрмін падачы тэкстаў – 1 мая 

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс».
Гэты год выдаўся багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: Паўлюка Багрыма, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Максіма Танка, Янкі Брыля, Міхася Стральцова... Славутым юбілярам і прысвячаюць арганізатары гэты конкурс.
Да ўдзелу прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову. Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- 27 cтудзеня – прэзентацыя кніжкі С.Вітушкі «Дзінь-дзілінь» >>>
- Універсітэты – інструменты рэпрэсіяў. Таму і не ўзялі ў Балонскі працэс >>>
- Студэнты выкрылі махінацыі з інтэрнатам на $25 000 >>>

Каментаваць
 
26.01.2012

Мінск: Прэзентацыя трох музычных дыскаў

2 лютага

Запрашаем на прэзентацыю трох музычных дыскаў!
«З Новым годам!» – святочная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень.
«Шыпшына» – 19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры.
«Пасьпеўкі» – супольная праца Сержука Сокалава-Воюша і Тацяны Грыневіч-Матафонавай
Імпрэза адбудзецца 2 лютага ў мінскім музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак а 18 гадзіне.
У праграме -  сустрэча з выканаўцамі, жывая музыка.
Уваход вольны.

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.01.2012

Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны: Экзамен па краязнаўстве

Звязда 

Зараз у СШ №2 г. Ашмяны — чатыры першыя класы, і адзін з іх стаў у сёлетнім навучальным годзе беларускамоўным. Аднак ужо з наступнага года ва ўсіх першых класах пачнецца навучанне выключна «на мове». Такім чынам, установа стане цалкам беларускамоўнай, пакуль адзінай у горадзе.
— Чаму мы пайшлі на гэта? Таму што з’яўляемся рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па развіцці ў вучняў камунікатыўных навыкаў шляхам вывучэння мовы, азнаямлення з культурай і гісторыяй роднага краю, — расказвае дырэктар СШ №2 г. Ашмяны Наталля Галашэўская. — Пацвярджаць новы статус будзем у красавіку. А пакуль у межах праекта наладжваем стасункі з беларускамоўнымі школамі і гімназіямі ў розных абласцях.
Нядаўна наладзіліся стасункі з беларускамоўнай гімназіяй Вільнюса. Спачатку група нашых старшакласнікаў і настаўнікаў наведала літоўскіх сяброў, а ў мінулым месяцы, 23 снежня, яны прыязджалі да нас. Для дзяцей гэта было сапраўднае свята. Вільнюскія школьнікі расказалі пра сябе, праспявалі нам песні на літоўскай мове, а ў якасці сюрпрызу падрыхтавалі песню на беларускай мове «Тры чарапахі». Але ж аказалася, што і нашы дзеці ў падарунак падрыхтавалі менавіта гэтую песню!

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- 300 настаўнікаў-лагапедаў чакаюць, калі Міністэрства адукацыі прызнае іх «сваімі» >>>
- Bielaruskaja lacinka: kali pryjdzie jaje cas? >>>
- Лацінка: асноўныя правілы >>>

Каментаваць
 
24.01.2012

Конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову»

Апошні тэрмін падачы прац – 1 сакавіка 2012 г. 

konkurs-peraklad-kanvencyi-ab-pravah-invalidau-na-belaruskuju-movu.jpg Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» абвяшчае конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову». Мэта конкурсу – стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве.
Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук, а таксама права і прывілей цалкам перавесці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты. 
Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі. Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
24.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Пры школах Мінскай вобласці створаныя бізнес-кампаніі >>>
- У Магілёве больш не будуць рыхтаваць выкладчыкаў беларускай мовы >>>
- Міжнародная ВНУ ўзроўню Кембрыджа ці Гарварда ў Мінску – міф? >>>

Каментаваць
 
24.01.2012

Новае на сайце

Гарбузік №3: Рыцары 

У нумары:
- Клапатлівыя машыны
- Краіна замкаў, краіна рыцараў
- Настольная гульня «Выратуй каралеўну»
- Самаробка «Рыцарскі замак»
- Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.)
- Загадкавая крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць
 
24.01.2012

Новае на сайце

Гарбузік №2: Дыназаўры

У нумары:
- Лічым дзетак жывёл
- Казка пра спадарыню Мышэвіч
- Гіганты мінулага
- 7 надзвычайных дыназаўраў
- Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў
- Вясёлы Дына з пластыліну
- Крыжаванка

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- 40% беларускіх студэнтаў вучацца на эканамістаў  >>>
- 64% беларускіх студэнтаў – «платнікі» >>>
- Студэнтаў прымусяць чысціць Мінск ад снегу  >>>

Каментаваць
 
23.01.2012

Праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 год

У Беларусі зацверджаны і апублікаваныя праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 год.
Усе праграмы, якія прызначаны для тых, хто паступае ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пасля атрымання агульнай базавай адукацыі (дзевяць класаў), а таксама для тых, хто пасля заканчэння адзінаццаці класаў плануе паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы або ВНУ, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Акрамя таго, яны будуць уключаны ў даведнікі для абітурыентаў 2012 года. 

Каментаваць
 
23.01.2012

«Інтэлектуальны марафон»: Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012

Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага 

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года. 
На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу (сачыненне-эсэ) на тэму «Аб беларускай ідэнтычнасці».
Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя».

Чытаць далей / Каментаваць
 
20.01.2012

Каб я была міністрам адукацыі


Наталля Ільініч



Дыскусія ў газеце «Звязда» пасля публікацыі ліста настаўніка з Віцебскай вобласці пацвердзіла мае асабістыя адчуванні пра школу: усё вельмі дрэнна і, на жаль, так думаюць многія мае калегі.


Што трэба зрабіць, каб палепшыць становішча?


Гэта маё асабістае меркаванне – звычайнай беларускай настаўніцы з педстажам 25 гадоў. Некаторыя з гэтых крокаў не патрабуюць ніякіх фінансавых укладанняў, трэба толькі палітычная ды адміністратыўная воля.


Чытаць далей / Каментаваць
 
20.01.2012

Міжнародны трэнінг па інклюзіўнай адукацыі

Заяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеня

Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.


I сесія адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы»


Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем'і дзяцей з інваліднасцю.

Чытаць далей / Каментаваць
 
20.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Ільготныя крэдыты – суддзям і пракурорам, а не лекарам і педагогам >>>
-
Кіраўнікі дзіцячых садкоў не ўяўляюць, як развязаць кадравае пытанне >>>
- «Пераскочыць» цераз клас: ашчадзіць час ці займець псіхалагічны дыскамфорт? >>>

Каментаваць
 
19.01.2012

«Маніторынг якасці выкладання прадмета»: Каму і што павінны даводзіць настаўнікі?


«У Гомельскай вобласці, – піша ў рэдакцыю сайта даўні сябра Іван С., – прайшла селектарная нарада па якасці адукацыі. Было абвешчана, што неўзабаве сярод настаўнікаў вобласці трэба правесці экзамены, у форме тэстаў, на веданне прадмета. Далей фармулёўку змянілі на «маніторынг якасці выкладання прадмета». Ці правамоцна гэта? І як у гэтай сітуацыі павінен паводзіцца педагог?»
«Абурэнню няма межаў, – падтрымлівае калегу Ігар Ч. – У мяне пытанне, наколькі гэта ўсё адпавядае закону? Для мяне гэта нізка і не прымальна, як і для шмат якіх настаўнікаў. Што, мне не зразумела, мы падцвярджаем, і каму, і навошта?»
Спецыялісты ў працоўным праве, да якіх звярнуўся Nastaunik.info, прызнаюцца: лёгка даваць агульныя парады, калі глядзіш на праблему звонку. Рэальна падтрымаць настаўніка, які мусіць працаваць у гэтай сістэме далей, нашмат цяжэй.
Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы. Можа сярод вас ёсць спецыялісты, абазнаныя ў адукацыйным заканадаўстве? А можа хто мае ўласны досвед у адстойванні сваіх прафесійных правоў і годнасці? Ці мелі вашыя высілкі плён? Што вы параіце нашым карэспандэнтам? Чакаем Вашых каментароў пад гэтым артыкулам.

Каментаваць
 
19.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Чаму абітурыент з 337 баламі з 400 магчымых не паступіў ў БДУ? >>>
- Школам адведзеная ці не галоўная роля ў прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва >>>
- Эксперт: Дзеці ўсё горш размаўляюць па-беларуску >>>
- Навучанне ў ВНУ падаражэе з 1 лютага >>>

Каментаваць
 
19.01.2012

English as a Second Language (ESL): Дабрачынны курс англійскай мовы


Сумоўе – 28 студзеня 

Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (р-н плошчы Ванеева) з 30 студзеня па 3 лютага.
На курсы запрашаюцца ўсе ахвотныя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. Навучанне бясплатнае.
Праграма мае пяць узроўняў: Basic, Beginner, Intermediate,  Advanced, Super advanced.
Напрыканцы студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, атрымаюць сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы. Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.01.2012

Выйшаў «Беларуска-польскі размоўнік-даведнік»


Баршчэўскі Л. П. Беларуска-польскі размоўнік-даведнік / Л. П.Баршчэўскі ; прадм. Л. Шарэпка. — Мінск: Радыёла-плюс, ІП Сіўчыкаў Ул. М., 2011. — 180 с.
«Беларуска-польскі размоўнік-даведнік» выйшаў у межах серыі «Беларускія ЕўраРазмоўнікі». Выданне прызначаецца найперш тым, хто выязджае ў Польшчу ў камандзіроўку, на адпачынак, турыстам.
Размоўнік-даведнік мае адметную структуру: можа не толькі дапамагчы карыстальнікам, якія ўпершыню сутыкнуліся з польскай мовай і з польскімі рэаліямі, але і адначасова зацікавіць іх у лепшым засваенні мовы суседняга народа, звязанага з беларусамі агульнымі гістарычнымі каранямі. Дзеля гэтага ў склад кнігі ўключаны практычны граматычны даведнік, асновай якога паслужыла падрыхтаваная тым жа аўтарам і выдадзеная ў 2008 г. «Кароткая граматыка польскай мовы». Раздзелы размоўніка забяспечаны тэматычнымі беларуска-польскімі слоўнічкамі. У кнізе таксама змешчана актуальная інфармацыя пра самыя важныя турыстычныя аб’екты на тэрыторыі сучаснай Польшчы.
Утрымлівае размоўнік-даведнік і практычную транскрыпцыю.

Каментаваць
 
18.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- У Беларусі плануюць стварыць школу для бацькоў >>>
-
Дэканат абараніў студэнтку, затрыманую за акцыю пратэсту >>>
- У БДУІР паболее бюджэтных месцаў >>>

Каментаваць
 
17.01.2012

«Птушыныя гульні» на birdwatch.by


На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі – http://birdwatch.by/games. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак.

Чытаць далей / Каментаваць
 
17.01.2012

BELAMUN 2012: Беларуская мадэль ААН для студэнтаў


Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня

1114 сакавіка ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя па мадэляванні ААН (Арганізацыі Аб’яданых Нацый) – BELAMUN 2012. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ і каледжаў. Галоўнае патрабаванне – веданне англійскай мовы.
Мадэль ААН  гэта сінтэз канферэнцыі і ролевай гульні, у ходзе якой на працягу некалькіх дзён студэнты імітуюць працу органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Удзельнікі Мадэлі ААН  дэлегаты і назіральнікі  выступаюць у ролі афіцыйных прадстаўнікоў краін-чальцоў ААН, якія прыехалі на канферэнцыю для абмеркавання пытанняў, якія стаяць на парадку дня іх камітэта. На Мадэлі дэлегаты абавязаны адстойваць не свой ўласны пункт гледжання, а афіцыйную пазіцыю прэзентаванай імі краіны. Напісанне рэзалюцыі  канчатковая мэта кожнага камітэта, ажыццяўленне якой магчыма толькі пры дасягненні кампрамісу паміж інтарэсамі усіх прэзентаваных дзяржаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.01.2012

Новае на сайце


«Беларускае пяціборства-ХІ»: Заданні і адказы

...Заданне 5 (мова – да 20 балаў). У школьнай насценгазеце паведамлялася пра пераможцаў школьных спартыўных спаборніцтваў. Спачатку ў алфавітным парадку былі змешчаны прозвішчы вучняў 5-га класа, потым – 6-га, пасля – 7-га і нарэшце 8-га: Адаменка, Адаміч, Бандарэнка, Бандарчук, Завадская, Заварухін, Кудраўцаў, Кудравец, Купрыянаў, Сцёпачкін, Сцяпук, Сцяпанчыкаў, Хількевіч, Хілько. Ці можаце вы адказаць, хто з іх у якім класе вучыцца?..

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Віцебскі гарвыканкам патлумачыў правілы бясплатнага праезду школьнікаў >>>
- Які дыплом атрымае беларускі студэнт за чатыры гады? >>>
- Латышскую мову страшыць прыклад беларускай >>>

Каментаваць
 
16.01.2012

Спадзявацца на сябе?..


Міхась Булавацкі

11 студзеня ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося «Беларускае пяціборства-ХІ».
Аналізуючы працы сёлетніх пяціборцаў, можна адзначыць, што ў параўнанні з мінулагоднімі палепшыліся вынікі толькі ў матэматыцы, усе астатнія балы сталі ніжэй або на тым жа ўзроўні. Валоданне роднай мовай прыблізна такое ж – адна памылка на 10–15 слоў. Перад пачаткам спаборніцтва прадстаўнік аргкамітэта папрасіў падняць рукі тых, у каго адзнакі па беларускай і рускай мовах аднолькавыя. Паднялі рукі 26 з трыццаці чалавек. «А зараз няхай паднімуць рукі тыя, хто сам лічыць, што ведае гэтыя мовы аднолькава.» Тут паднялі рукі толькі тры чалавекі. Вучні самі разумеюць фальшывасць выстаўленых ім высокіх адзнак па мове...

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.01.2012

Школы і ліцэі – ці суды і камітэты?

Роўна 20 год таму навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа правялі першыя заняткі ва ўласным будынку па мінскім адрасе Кірава, 21. Аднак новыя ўлады асяродак вальнадумства доўга трываць не сталі: ліцэй быў зліквідаваны, а ў экспрапрыяваны будынак заехаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Цяпер у былых ліцэйскіх кабінетах судзяць, сярод іншых, былых і цяперашніх ліцэістаў. 
Роля цынічных экспрапрыятараў прыйшлася ўладам даспадобы: сёння ў Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу. Новае прыдатнае памяшканне для дзяцей і выкладчыкаў музычнай школы пакуль не знайшлі.
Чыя школа наступная?

Каментаваць
 
13.01.2012

Новае на сайце

Мядзведзік Фантазік (анімацыя) 

Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».

Чытаць далей / Каментаваць
 
13.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- «Ахова птушак Бацькаўшчыны» палічыць птушак на кармушках >>>
- Скарачаць навучанне да 4 гадоў будуць за кошт гуманітарных дысцыплінаў >>>
- Навукоўцы стварылі «правал» у часе >>>
- Хто хоча «замяшаць адукацыю з нейкімі палітычнымі рэчамі»? >>>
- Студэнтам арганізуюць «самакіраванне» пры Мінгарвыканкаме >>>

Каментаваць
 
13.01.2012

Новае на сайце

А. Абрамчык: Правілы правапісу падоўжаных зычных 

Падоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя...

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.01.2012

У Магілёве ў адзінаццаты раз прайшло «Беларускае пяціборства»

Радыё Свабода

11 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых класаў «Беларускае пяціборства». Сёлета яно прайшло адзінаццаты раз. Як і ў папярэднія гады, яго арганізавала і правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
Паводле ініцыятара Міхася Булавацкага, у сёлетнім «Пяціборстве» ўзялі ўдзел трыццаць вучняў з розных мясцін Магілёўшчыны. Традыцыйна ўдзельнікам прапаноўваліся заданні па матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове. Адказы вучні меліся падаваць на беларускай мове, якасць якой улічваецца пры падвядзенні вынікаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Кошт навучання ў беларускіх ВНУ неўзабаве павялічыцца, прычым значна >>>
- Беларускія ВНУ разглядаюць варыянты скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі па спецыяльнасцям >>>
- Расія: сямейная адукацыя можа часткова замяніць школьную >>>

Каментаваць
 
12.01.2012

Заклікаем да грамадскай дыскусіі

Nastaunik.info

Шаноўныя калегі і людзі, неабыякавыя да лёсу адукацыі ў нашай краіне!
Мы пачалі дыскусію, каб разам паглядзець, што рэальна можна зрабіць у цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці. Мэта дыскусіі – не крытыка, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблемаў у адукацыі.
Пыкладам абмеркавання могуць быць наступныя тэмы і пытанні:
Мэты адукацыі
- Як працэсы глабалізацыі і рынкавай эканомікі ўплываюць на мэты адукацыі?
- Ці рэпетытарства і нефармальныя адукацыйныя асяродкі – дастатковыя крокі для дасягнення адукацыйных мэтаў?
Праблемы настаўніка
- Тут не хацелася б навязваць сваё бачанне, бо настаўнікі самі выдатна сфармулявалі ўласныя праблемы (гл. артыкул “Праблемы вачыма настаўнікаў”) – засталося толькі абмеркаваць, што мы можам зрабіць, каб іх вырашыць хоць часткова. Спадзяемся пачуць пра паспяховыя прыклады настаўнікаў, якія здолелі адстаяць прафесійныя інтарэсы і не згубіць сваё аблічча і грамадзянскую пазіцыю.
Нацыянальная культура і адукацыя
- Чаму сярод выпускнікоў 70% хочуць з’ехаць з краіны (3 гады таму было толькі 40%)? Што можна зрабіць, каб школа была арыентавана на нацыянальныя інтарэсы, а не на падрыхтоўку патэнцыйных эмігрантаў?
- Якая філасофія дамінуе сярод сённяшніх вучняў? Чаму?
- Якая грамадзянская адукацыя нам патрэбна?
- Ці выхаванне – гэта функцыя школы?
- Роля каштоўнасцяў у адукацыі.
Інтэрнэт-адукацыя, яе магчымасці для Беларусі
- Ці дастаткова мы выкарыстоўваем інтэрнэт у мэтах адукацыі і самаадукацыі?
- Якія небяспекі нясе інтэрнэт для вучняў? Як іх пазбегчы?
Якасць адукацыі. Што гэта значыць сёння?
- Якімі кампетэнцыямі павінен валодаць выпускнік? Як іх ацаніць?
- Што трэба для пераемнасці школьнай і вышэйшай адукацыі?
Вядома, дыскусія не абмяжоўваецца пералічанымі тэматычнымі кірункамі. Мы хочам пачуць іншыя прапановы, не страціць ніводзін пункт гледжання.
Далучайцеся, калі ласка! Ад нас залежыць больш, чым падаецца на першы погляд. Бо рэформа адукацыі, насамрэч, гэта не інструкцыі, якія нам спускаюць зверху, – а змены ў свядомасці і дзейнасці настаўнікаў і вучняў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.01.2012

Новае на сайце

Казкі для малодшых школьнікаў

Марыя Вайцяшонак. Каму расказваюць казкі на два вушкі? Мінск: Мастацкая літаратура, 2004.
Хто ў садзе самы прыгожы?
Чаму зіма халодная, а лета гарачае?
Хто спіць абы-дзе?
Каму расказваюць казкі на два вушкі?
Каго не пужае крывое люстэрка?
Каму падараваць пчол?
Чаму Дзед не ссек елку?
Чаму крот чорны?
Хто ведае дарогу да ракі?

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Cлова «Дзякуй» яднае беларусаў з суседзямі >>>
- Рэпетытар, курсы: Колькі каштуе паступіць у ВНУ? >>>
- Стыпендыі выйшлі на рэкорд >>>

Каментаваць
 
11.01.2012

Праблемы адукацыі вачыма настаўніка

Тамара Мацкевіч

17 сакавіка 2010 года газета «Звязда» надрукавала ліст настаўніка з Віцебшчыны «Самаадданасць педагога нельга эксплуатаваць бясконца». Журналісты звярнуліся да настаўнікаў, каб тыя дасылалі ў рэдакцыю свае пытанні, агучвалі праблемы школы. Рэдакцыя абяцала перадаць усе пытанні і прапановы Міністэрству адукацыі і надрукаваць адказ.
Артыкул збіраў і збірае водгукі настаўнікаў больш за паўтара года. На сённяшні дзень настаўнікі даслалі 326 лістоў. Рэдакцыя перадала гэтыя водгукі ў Міністэрства адукацыі, каб тое адрэагавала на праблемы школы і настаўніка, але рэакцыі не дачакалася.
Я паспрабавала сістэматызаваць сказанае ў каментарах, каб выявіць, што думалі самі настаўнікі пра стан адукацыі. Звяртаю ўвагу, што гэтае абмеркаванне было яшчэ да крызісу, які ўдвая знізіў заробкі педагогаў. Некаторыя высновы ілюструюцца цытатамі з настаўніцкіх лістоў на мове арыгіналу.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.01.2012

Інтэрнэт-рэсурсы ў адукацыі: Спіс спасылак

Падрыхтавала Інэса Зубрыліна 

4–5 студзеня ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў Фестываль педагагічнага майстэрства. Настаўніца года – 2011 Інэса Зубрыліна выступіла з майстар-класам «Выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў у выкладанні розных адукацыйных прадметаў», у межах якога пазнаёміла ўдзельнікаў з шэрагам карысных рэсурсаў:
- для настаўнікаў англійскай мовы;
- рыхтуемся да алімпіядаў;
- ON-LINE тэставанне.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Навучанне ў ВНУ ізноў падаражэе: Мінадукацыі вывучае кошты >>>
- Курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend» (студзень-сакавік, 2012) >>>
- На Каляды «нарадзіўся» педагагічны фестываль >>>

Каментаваць
 
9.01.2012

Інтэрнэт-канферэнцыя «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ»

Шаноўныя калегі.
Таварыства беларускай школы заклікае да шырокай дыскусіі для пошуку і абмеркавання шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі ў сённяшніх умовах. Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна. Прычым гэтая сітуацыя залежыць не толькі ад настаўніка. Але мы хочам не канстатаваць відавочнае, а разам вызначыць, што можам зрабіць. Для арганізацыі грамадскай дыскусіі на тэму «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ» сайт Nastaunik. Info прапануе адмысловую старонку. На ёй кожны зможа змясціць артыкул ці думку, выказаць свой погляд на праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і адукацыя ў цэлым, падзяліцца станоўчай ці адмоўнай практыкай альбо проста пакінуць каментар ці пытанне калегам і экспертам.
Вынікам грамадскай дыскусіі стане публікацыя, якая будзе адрасавана шырокаму колу педагогаў, а таксама даслана ў адукацыйныя ўстановы, органы кіравання.
Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.01.2012

Мінск: Дзіцячы тэатральны гурток па-беларуску

Арганізацыйны сход – 16 студзеня

Дасведчаны педагог (ставіла з дзецьмі як сур’ёзныя п’есы, так і мюзіклы, працавала як з дашкольнікамі, так і са школьнікамі) запрашае ўсіх жадаючых развіць свае таленты!
Арганізацыйны сход адбудзецца 16 студзеня (панядзелак) у 18:30 па адрасе: вул. Чарнышэўскага-3, першы паверх, уваход з двара.
Час заняткаў будзе абраны з улікам пажаданняў удзельнікаў гуртка.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Скарэктаваны парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў >>>
- Беларускі фізік атрымаў залаты медаль Гровера >>>
- Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945–1950) >>>

Каментаваць
 
9.01.2012

IPAD за перамогу ў конкурсе амбасады ЗША

Работы прымаюцца да 9 гадзін раніцы 30 студзеня

Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць iPad!
Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе 20-гадовую гісторыю дыпламатычных адносінаў паміж Злучанымі Штатамі і Беларусю.
Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух 20-гадовай прысутнасці амерыканскага дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Беларусі.
Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
6.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Пачынаецца другі этап тэставання >>>
- У Беларусі пачаў працаваць тэлефон даверу для дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю >>>
- «Шпоратэрапія»? >>>

Каментаваць
 
6.01.2012

Новае на сайце

Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch 

Мікалай Кур’янка. Нямецка-беларускі слоўнік = Deutsch-belarussisches Worterbuch. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2006
Гэты слоўнік — першы нямецка-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (больш за 50 000 словаў). Універсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго з рознымі мэтамі як у пісьмовай, так і ў вуснай камунікацыі. Маючы выразную функцыянальную накіраванасць, слоўнік дапаможа карыстальніку перакласці нямецкія тэксты размоўнага, грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага жанраў. Прызначаецца шырокаму колу карыстальнікаў: перакладчыкам, студэнтам, навуковым даследчыкам.

Чытаць далей / Каментаваць
 
5.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Педпрацаўнікам ВНУ без навуковай ступені на 50% падвышаны тарыфныя аклады >>>
- Крэдыт на адукацыю, узяты ў 2006 годзе, падаражэў у 4 разы >>>
- «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае да ўдзелу ў нацыянальных зімовых уліках птушак >>> 
- Залатая дзясятка кніг – 2011: Сяржук Вітушка. «Дзінь-дзілінь» >>>
- Чым дазваляе займацца студэнцкая віза? >>>

Каментаваць
 
5.01.2012

Новае на сайце: Нарматыўныя прававыя дакументы

- Палажэнне аб педагагічнай радзе і бацькоўскім камітэце
- Палажэнне аб апякунскай радзе
- Палажэнне аб радзе ўстановы адукацыі

Чытаць далей / Каментаваць
 
5.01.2012

Новае на сайце

Аляксандр Якубоўскі: «Гідраўлічныя механізмы» – урок і прэзентацыя

Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.01.2012

Новае на сайце

Наталля Ільініч: Што мы пабачылі ў Варшаве 

У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі.
У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі...

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Ігар Кузьмініч: Ютуб – новы спосаб данясення зместу літаратурнага твора >>> 
- Плата за студінтэрнаты вырасце ў 3 разы >>>
- «The New York Times»: У крызіс замест працы маладзейшыя жанчыны выпраўляюцца вучыцца >>>

Каментаваць
 
4.01.2012

Новае на сайце

Міхась Булавацкі: Нетрадыцыйны погляд на тэму «Квадратныя раўнанні»
 
«Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні».
Традыцыйна настаўнікі паказваюць вучням, як развязваюцца квадратныя раўнанні ax2 + bx + c = 0 вылічэннем дыскрымінанта: D = b2 – 4ac. І калі D ? 0, то корані знаходзяцца па формуле...

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.01.2012

Новае на сайце

Беларускія прымаўкі (анімацыя)

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2008 – 2011. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля.
Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў.
Воўк не пастух, а казёл не агароднік.
Сарока – калу, а кол – усяму сялу.
Анёлам ляцэў, а чортам сеў.
І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў.
Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў.
Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць.
Ведаў Бог, што не даў свінні рог.
З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы.
Возу гною і вяселле дае дарогу.
Воцат не гарэлка, а кума – не жонка.
Ратаваны з вады конь і лужы баіцца.
Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы.
Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні - вочкі прадзірае.

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.01.2012
Агляд адукацыйных навінаў

- Навагоднія адукацыйныя сюрпрызы – 2012 >>>
- КДБ зноў палохае школьнікаў >>>
- Гендэрны аналіз падручнікаў па «Сусветнай гісторыі» >>> 
- On-line архіў вуснай гісторыі з’явіўся і ў нашай краіне >>>
- У Польшчы 2012-ы абвешчаны Годам педагога Януша Корчака >>>

Каментаваць
 
3.01.2012

Конкурс відэа-сюжэтаў «Магія дзікай прыроды» – 2012

На працягу 11 месяцаў

З пачатку 2012 года ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праз сайт birdwatch.by разам з тэлерадыёкампаніяй «Гродна» будзе праводзіць на працягу 11 месяцаў фестываль-конкурс аматарскага відэа. Найлепшыя вашыя відэа-сюжэты пра дзікіх жывёл змогуць убачыць не толькі карыстальнікі сайта, але і тысячы тэлегледачоў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.01.2012

Цуд на Каляды

7 студзеня - Палац культуры ветэранаў

Cвяточны канцэрт з удзелам зорак акустычнай музыкі.
Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч з праграмай на свята Божага нараджэння. Прэзентацыя дыска «Калядныя песні Данчыка» Усім дзеткам падарункі ад арганізатараў і Святога Мікалая!

Чытаць далей / Каментаваць
 
       
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY