Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Навіны

Архіў

Навіны за мінулыя гады:

2010
 
31.12.2010

Навагодні зварот да настаўнікаў


Шаноўныя калегі!

У апошні дзень года прынята падводзіць вынікі мінулага. Хаця настрой зусім не святочны, вынікі года трывожныя, але ў нас усіх з’явілася надзея. І у гэтым ёсць вашая заслуга.

Дзякуй вам, Настаўнікі, што вытрымалі ўсе здзекі і не кінулі сваёй справы.
Цэлы год вы пісалі пра праблемы ў адукацыі, прапаноўвалі шляхі іх вырашэння, крычалі паратунку ў надзеі, што міністэрства дасць адказ. Дарэмна. Не дачакаліся. Міністр Радзькоў не бачыў сэнсу звяртаць увагі на стан у сваім ведамстве, не адважыўся на размову і нават адпіску. За гэта, відаць, пайшоў на падвышэнне. А мы ў новы год з новым міністрам! Будзем спадзявацца, што Сяргей Маскевіч будзе не глухі і не сляпы да настаўніцкіх праблемаў. А калі не – дык і яго хутка на падвышэнне возьмуць, не сумнявайцеся. Дачакаемся лепшага.

Дзякуй вам, Настаўнікі, за нашую моладзь!
Гэта вашыя вучні выйшлі на плошчу супраць няпраўды, гэта яны адважна заявілі – мы хочам жыць без страху і прыніжэння, ГЭТА ЯНЫ ВЫЙШЛІ ЗА ВАС!

Дзякуй вам, Настаўнікі, што занялі актыўную пазыцыю, паказалі нам, што МЫ – НАРОД.
Менавіта настаўнікі ўзялі на сябе смеласць і палічылі галасы на выбарах. Аказваецца, там дзе лічылі, паўсюль патрэбны другі тур(!) — і гэты факт настаўнікі сваімі подпісамі заверылі ў афіцыйнах пратаколах. Дзякуючы настаўнікам, мы даведаліся, што і пенсіянеры, і даведзеныя да скоцкага стану вяскоўцы, і навязаныя на кантракты бюджэтнікі, і вайскоўцы – усе хочуць зменаў! Асабісты дзякуй педагогам СШ №4 і гімназіі № 6 г. Мінска, – тут можна прачытаць і пабачыць, што можна заставацца чалавекам у любых умовах.

Дзякуй і тым, хто выбраў для сябе шлях негвалтоўнага супраціву – проста не ўдзельнічаў ў беззаконні: не пайшоў у камісіі, не прымушаў выпісваць тога “Спасацеля”, не здаваў грошы на суботнікі, адмаўляўся ад ідэалагічнай прамыўкі мазгоў дзецям… А проста вучыў ведам і быць людзьмі. І такіх большасць. Прыкладам, ў Партызанскім раёне сталіцы з настаўнікаў не змаглі сфармаваць ніводнай участковай камісіі. Выснова – гэта няпраўда, што рэжым трымаецца на настаўніках. Рэжым трымаецца на страху. Не бойцеся!

Дзякуй і Вам асабіста … ( тут кожны калега вольны напісаць імя істоты, якая ў школе перашкадзае жыць ўсяму калектыву сваімі плёткамі, разборкамі, непрафесіяналізмам, жаданнем выслужыцца…– на жаль, зараз іх час)! Дзякуй вам, істота, за тое, што нашыя дзеці бачыць вас штодня. Няма патрэбы шукаць пачвару сярод літататурных герояў, каб яны мелі перад вачыма адмоўны прыклад. Дзякуючы вам, нашыя дзеці становяцца больш моцнымі, салідарнымі і перакананымі, што дабро павінна перамагчы зло.

З Новым годам, дарагія калегі!
Зычым вам аптымізму, салідарнасці, справядлівасці, рашучасці. Праўда пераможа, але як хутка — залежыць ад нас. ЗАСТАВАЙЦЕСЯ БЕЛАРУСАМІ!

Ваш Настаўнік.info

Каментаваць
 
30.12.2010
Новым міністрам адукацыі стаў доктар фізіка-матэматычных навук
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Маскевічу 57 гадоў, паходзіць ён з Шчучынскага раёна. Вучыўся і пачынаў кар’еру ў Гродзенскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Восем гадоў быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае ступень доктара фізіка-матэматычных навук. Вядома, што раней Маскевіч займаўся «спектраскапіяй біяарганічных малекул».
У 2006 годзе студэнты-стыпендыяты праграмы імя Каліноўскага запатрабавалі забараніць былому рэктару Маскевічу ўезд на тэрыторыю Еўразвяза. Са словаў студэнтаў, цягам некалькіх гадоў з ГрДУ імя Янкі Купалы праз палітычныя матывы былі выключаныя 6 студэнтаў. На іх думку, былы рэктар «непасрэдна займаўся пераследам і адлічэннем з універсітэту сябраў недзяржаўных арганізацыяў».
Таксама Маскевіч вядомы сваімі заявамі пра шкоду, якую можа нанесці беларуская мова спецыялістам у іх прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, ён лічыць, што «чалавек, якому ўсе спецыяльныя тэрміны будуць выкладаць па-беларуску, сутыкнецца з праблемамі ў прафесійнай дзейнасці».

Чытаць болей / Каментаваць
 
30.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Польская салідарнасць: бясплатныя візы і навучанне >>>
- Сяргей Маскевіч — міністр адукацыі >>>
- Навуцы прапанавана стаць самаакупляльнай >>>
- Боб у гаросе: мінадукацыі думае, як падвысіць прэстыж педагога >>>
- Сістэма кіравання адукацыяй можа быць спрошчана, але без прынцыповых зменаў >>>

Каментаваць
 
29.12.2010

Адукацыйны курс па правах чалавека: 4 сесіі ў Беларусі, Украіне, Літве


Апошні тэрмін падачы заявак - 3 студзеня 2011 г. 

Праграма «Адукацыйны курс па правах чалавека» скіраваная на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах ды іншых дзяржаўных органах.
Удзельнікі праграмы атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды па выкарыстанні нормаў міжнароднага права ў нацыянальных судах ды іншых дзяржаўных органах.

Чытаць далей / Каментаваць
 
29.12.2010
Радзькоў болей не будзе кіраваць Міністэрствам адукацыі
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Беларускай адукацыяй Аляксандр Радзькоў кіраваў 7 гадоў. За гэты час...
- значна ўзмоцненая сістэма прымусовага размеркавання выпускнікоў;
- амаль прыняты Кодэкс аб адукацыі;
- адлічаныя па палітычных матывах дзясяткі студэнтаў;
- з Беларусі выгнаны ЕГУ;
- з'явілася ЦТ;
- была адмененая 12-гадовая школьная сістэма;
- завочнікі адправіліся ў войска;
- прынята рашэнне аб ўступленні Беларусі ў Балонскі працэс...

Чытаць болей / Каментаваць
 
29.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Еўрапейскія студэнты заступіліся за беларускіх >>>
- У Пінску адмянілі льготны праезд для студэнтаў >>>
- Што будзе са студэнтамі, якія ўдзельнічалі ў акцыі? >>>
- «Вяртацца да прафілізацыі школы не мае сэнсу...» >>>
- Польшча згодная прыняць беларускіх адлічаных студэнтаў >>>
- Развагі настаўніка: «Жыць без ілжы!» >>>

Каментаваць
 
28.12.2010
Вечная памяць: Таццяна Сапач
26.08.1962 -  28.12.2010
Загінула легендарная паэтка, журналістка, перакладчыца Таццяна Сапач.
Яе голас вы чулі ў Начной чытанцы. З мужам Сяргеем Дубаўцом яны трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку. Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, Таццяна загінула.
Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася за руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў.

Чытаць далей / Выказаць словы
 
28.12.2010

Новае на сайце


Новыя беларускія шахматы
Алесь Лукашоў, budzma.org 
Стваральнік і суаўтар ідэі Мікалай Тамашэвіч:
- Праграму мы пачалі распрацоўваць з дызайнерам Аляксеем Кульбіцкім дзесьці ў канцы чэрвеня і ў лістападзе нарэшце яе скончылі. Візуальна яна мае гістарычна-мадэрновы стыль. Музыку я прыдумаў сам, нешта сярэднявечнае, каб падыходзіла па тэматыцы, а запісалі з Арцёмам Багаслоўскім.

Чытаць далей / Каментаваць
 
28.12.2010

Польшча згодная прыняць беларускіх адлічаных студэнтаў

Андрэй Смятаннікаў, generation.by

Польшча заявіла аб гатовасці даць магчымасць беларускім студэнтам, «выключаным з беларускіх навучальных установаў за ўдзел у маніфестацыях супраць існага рэжыму», бясплатна давучыцца ў Польшчы. Міністр адукацыі гэтай краіны ўжо выступіла з адпаведнай заявай, дадаўшы, што адпаведнае фінансаванне таксама будзе забяспечанае.

Чытаць далей / Каментаваць
 
28.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Аляксандр Радзькоў: «Давайце думаць, як павысіць прэстыжнасць прафесіі педагога»  >>>
- Ці захавае Радзькоў міністэрскі партфель? >>>
- Звычайная пустальга трапіла ў «Птушку года» >>>
- Выдавецтвы зарабляюць на даверлівых абітурыентах >>>
- Каля 53 тысяч абітурыентаў паўдзельнічалі ў першым туры рэпетыцыйнага тэставання >>>
- Вакацыі >>>

Каментаваць
 
27.12.2010

Global UGRAD 2011–2012: Праграма студэнцкага абмену

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 студзеня 2011 г., 17:00
Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX) і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі маюць гонар аб'явіць конкурс Міжнароднай праграмы студэнцкага абмену (Global UGRAD) на 2011–2012 год. Праграма дае магчымасць студэнтам дзённых і вячэрніх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў прайсці навучанне на працягу аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.

Чытаць далей / Каментаваць
 
27.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Беларускія дзеці змогуць вывучаць акіян пад Мінскам >>>
- КДБ выклікаў студэнтаў і выкладчыка ЕГУ для гутарак >>>
- Праваабаронцы чакаюць палітычна матываваных адлічэнняў >>>
- Мінскія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы ў сучасных класах >>>
- Уладзімер Халіп: «Больш Данік у садок ня пойдзе!» >>>
- Заробак фізрукам падвысілі на чвэрць >>>
- Якасць сярэдняй адукацыі на пальцах >>>
- У Венесуэле паліцыя разагнала студэнтаў гумовымі кулямі і вадамётамі >>>
- Колькасць навучэнцаў за апошнія чатыры гады знізілася на 205,5 тысячы >>>
- Беларускай школе нестае мужчын >>>
- Мінадукацыі: Заявы пра адсутнасць падтрымкі студэнтаў-беларусістаў беспадстаўныя >>>
- Мінадукацыі: 85% школьнікаў засвойваюць матэрыял на 5–10 балаў >>>

Каментаваць
 
27.12.2010

Дзеці як закладнікі?


Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

У адпаведнасці з нашым законам і сапраўды жудаснай практыкай яго прымянення, дзяцей могуць забраць з любога месца, змясціць у прытулак і нават не паведаміць пра гэта сваякам і родным. Самае горшае – што гэтымі месцамі аказваюцца дзіцячы садок, школа, паліклініка. Усе тыя ўстановы, якім мы вымушаныя давяраць сваіх дзяцей.

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.12.2010

Са Святам Божага Нараджэння!


Дарагія сябры і калегі!
Віншуем з цёплым зімовым святам!
Зычым ведаў і веры, сумлення і радасці!
Ваш Настаўнік.info

Стаіць маўклівы лес зімовы.
У чароўнай казачнай красе,
І лёгкі ветрык над зямлёю
Сняжынак чараду нясе.

На ўзлеску рэчка скамянела
І так стаяць ёй да вясны.
Зіма ў белыя адзенні
Прыбрала елкі і дубы.

Але зіма цяпер не тая,
Ужо не тыя халады.
І вельмі хутка над палямі
Пачуем подых мы вясны.

Алеся Лукашэвіч, вучаніца 4 мінскай гімназіі.

Каментаваць

 
25.12.2010

Мінск: Ялінка ад «Нашых дзетак»


2 студзеня
«Нашыя дзеткі» запрашаюць у карагод!
2 студзеня 2011 году (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход, цокальны паверх, ад гардэробу – налева). У праграме: Дзед Мароз і казачныя героі ад тэатру «Жывое слова», салодкі стол і карагоды.

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.12.2010

Новае на сайце


Дапаможнік “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд. 

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- «Сёння кафедра была, «завочна» адлічвалі Лёшу, якога арыштавалі на Плошчы...» >>>
- Чаму столькі пакрыўджаных на гімназіі? >>>
- Дзве кадэцкія вучэльні адкрыюцца ў Мінску >>>
- Педагагічная адукацыя для настаўніка — неабавязковая? >>>
- Для бясплатнага праезду мінскім школьнікам патрабуецца даведка са здымкам >>>

Каментаваць
 
23.12.2010

«Навучанне ў week end» у студзені-сакавіку


Апошні тэрмін падачы заявак - 21 студзеня 2011 г.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» у студзені-сакавіку 2011 г. ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў week end» для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю. У межах навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.12.2010

Каля 500 бацькоў, што выступаюць за права навучання дзяцей дома, звярнуліся да ўладаў

Алена Дзядзюля, Чырвоная змена
Бацькі асцерагаюцца, што палажэнні праекта Кодэкса аб адукацыі, які зараз знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў, могуць адбіцца на тым, што бацькі, якія раней навучалі дзяцей дома па індывідуальным плане, могуць згубіць права на такую форму навучання. Прынамсі, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам, бацькі маюць права не выпраўляць сваіх дзяцей з заплечнікамі ў школу, а самі сачыць за тым, як займаецца дзіця. Паводле слоў юрыста Дзіны Шаўцовай, калі Кодэкс будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, гэта сур’ёзна пагоршыць магчымасці атрымання адукацыі дома (паводле індывідуальнага навучальнага плана).

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Беражкоў: Будзе шкада, калі Руслана Ігнатовіча адлічаць з універсітэту >>>
- Прафесура расійскіх ВНУ заступілася за Фядуту >>>
- Павышаюць заробак настаўнікам фізкультуры >>>
- Мінскія школьнікі будуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце і ў 2011 годзе >>>
- У Рыме пратэстуюць студэнты >>>

Каментаваць
 
21.12.2010

Вінцук Вячорка: Пра паход Майстроўні за беларускую школу – і сёньняшнія нараканьні

Гісторыя аднаго цуду, Радыё Свабода
...Вельмі настойліва прапаноўваў не абмяжоўвацца пісаньнем лістоў Віктар Івашкевіч, які часьцяком быў маторам такіх вонкава грамадзкіх, але папраўдзе палітычных захадаў.
Ня ўсе напачатку гэтую ідэю ўспрынялі. Некаторыя баяліся: ня тое каб страшна было, што павяжуць ці што, а боязна – як людзі ўспрымуць. І гэта было настолькі ачышчальным душам – пераканацца, што звычайныя простыя беларусы, рабочыя і інжынэры, хатнія гаспадыні ставяць подпісы за гэтую беларускую школу або беларускі садок. Там пад тысячу подпісаў было сабрана. І гэта быў 1982–83 год”.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.12.2010

Пізанская вежа беларускай моладзі: Які выбар чакае нашых вучняў?

Алесь Bezuher, generation.by
Штомесяц чытаю ў навінах аб чарговым пратэстным руху студэнтаў. То Букінгемскі палац атакуюць, то Венскі ўнівер захопяць. А нядаўна італьянскія студэнты ўвогуле Пізанскую вежу на пару гадзін акупавалі. Беларуская моладзь, хто з нямым здзіўленнем, хто з абурэннем і нязгодай глядзіць на гэта ўсё разявіўшы раты: «Во даюць!» Але ці здольны беларускі студэнт уявіць сябе на вяршыні той вежы не ў якасці турыста з мыльніцаў, а як нязгоднага, і таму актыўнага чальца супольнасці, што пратэстуе супраць чарговай афёры?
Паспяховае размеркаванне, два гады правінцыйнага жыцця, і, можа быць праз гадоў пяць-дзесяць, льготны крэдыт як узнагарода за доўгую і добрую службу — прыкладна так, на думку беларускіх ідэолагаў, выглядае мяжа мараў нашай моладзі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.12.2010
Сенат ЕГУ патрабуе вызвалення затрыманых студэнтаў і выкладчыкаў
Еўрапейскае радыё

Сенат Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта патрабуе неадкладнага вызвалення студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, затрыманых праваахоўнымі органамі ў Мінску 19–20 снежня. «Члены сената мяркуюць, што грамадзяне маюць поўнае права выказваць сваё стаўленне да правядзення выбарчай кампаніі ў форме сходаў і шэсцяў. Члены сената патрабуюць неадкладнага вызвалення ўсіх неправамерна затрыманых грамадзян, уключаючы студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ», — гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце ВНУ.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.12.2010

19 снежня — дзень салідарнасці з настаўнікамі матыматыкі. Будзем лічыць!



Каментаваць
 
18.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- 19 снежня студэнтаў зачыняць у інтэрнатах >>>
- У студэнтаў і настаўнікаў вялейскага каледжа сабралі пашпарты >>>
- Гомельскія студэнты здаюць датэрміновую яўку на «выдатна» >>>
- «Ты ж знаеш, як справа пастаўленая. Адказвае і дырэктар, і Людміла Максімаўна…» >>>
- Куратар у каледжы: «Вы павінны прагаласаваць раней!» — відэа >>>
- «Педагагічная» мана ў мінскай СШ №76 >>>

Каментаваць
 
17.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Адукацыя ў Беларусі: з перадвыбарных праграмаў кандыдатаў >>>
- Ідэя стварэння ўкраінска-расійскага падручніка па гісторыі правалілася >>>
- Як у Брэсце за студэнтаў заступіліся >>>
- 19 снежня адміністрацыя загадала навучэнцу-апазіцыянеру ісці на хакей >>>
- Старшыня выбаркаму — дырэктар школы кажа, што не ведае сваіх настаўнікаў >>>

Каментаваць
 
17.12.2010

Study Tours to Poland: Навучальныя візіты ў Польшчу для беларускіх студэнтаў


Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 снежня
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езераньскага, Фонд “Барусія”, Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў на бясплатныя двухтыднёвыя стажыроўкі ў акадэмічных цэнтрах Польшчы.
Веданне польскай мовы не з'яўляецца абвязковым для ўдзельнікаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У школах плануецца ўвесці курс «Азбука права» >>>
- «З матэматыкай «не сябруюць» не толькі беларускія школьнікі...» (Ч.2) >>>
- Стражаў прэзентуе «Энцыклапедыю для школьнікаў і студэнтаў» >>>
- Назіральнікі злавілі на махінацыях сваіх былых настаўнікаў >>>
- Для датэрміновага галасавання ў школах ладзяць бацькоўскія сходы >>>
- Гадаванцаў Мінскай музвучэльні пужалі Кастрычніцкай плошчай і «вылетам» >>>
- Датэрміновае галасаванне як “індульгенцыя” для студэнтаў >>>
- Дэкан філфака БДУ адмаўляе, што заклікаў студэнтаў галасаваць датэрмінова >>>

Каментаваць
 
16.12.2010

Новае на сайце

PowerPoint-прэзентацыя “Belarus: quiz”
Матэрыял стане карысным для сябраў лінгвістычных клубаў, удзельнікаў школьных абменаў, усіх, хто жадае далучыцца да міжкультурнай камунікацыі і расказаць пра сябе ды сваю краіну.
Выканала і скарыстала на ўроках social studies сярэдніх школ г. Эплтан (штат Вісконсін, ЗША) Вера Мацкевіч.

Чытаць далей / Каментаваць
 
15.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Навучэнцаў Слонімскага ліцэю возяць па ўчастках на аўтобусе >>>
- “Унука” з роліку “Схавай пашпарт бабулі” адлічылі з універсітэту >>>
- Мінтранс: Студэнтам таксама могуць вярнуць льготны праезд >>>
- У БДУ ў абмен на датэрміновае галасаванне абяцаюць дадатковыя выходныя >>>
- Гомельскія школьнікі паехалі бясплатна >>>
- Рымашэўскі ў школьныя гады дабіваўся выдалення беларускай мовы з праграмы >>>
- Студэнт Сельгасакадэміі: Здымаюць з лекцый, каб прагаласавалі датэрмінова >>>
- 10 найбольш заўважных зменаў у беларускім афіцыйным правапісе >>>
- Перад выбарамі ў студэнтаў БНТУ — нечаканыя вакацыі >>>
- Мікалай Фяськоў: «З матэматыкай «не сябруюць» не толькі беларускія школьнікі...» >>>
- Брэсцкія студэнты “ідуць галасаваць датэрмінова, бо прагматыкі” >>>

Каментаваць
 
15.12.2010

Вучыцеся па-беларуску!

Алена Дзядзюля, Звязда
Школа — гэта не толькі чытанне, пісанне, лічэнне. Гэта яшчэ і цікавыя ідэі, эксперыменты, урэшце рэшт, святы. Пра што ведаюць нават самыя маленькія вучні 4-й гімназіі горада Мінска. Дзятву з 1 «А» мы заспелі на кірмашы. Вы не глядзіце, што дзеткам усяго па 6–7 гадоў, хлопчыкі і дзяўчынкі ўжо паспелі і палюбіць школу, і стаць яе маленькімі гаспадарамі. На кірмашы яны нават самі куплялі і прадавалі (!) розныя прысмакі.
Наогул гэтымі днямі адна са старэйшых беларускіх гімназій нагадвала суцэльнае поле для эксперыментаў: па сценах былі развешаныя шматлікія маляваныя справаздачы, дзе дзеці распавядалі пра сваё цікавае жыццё-быццё, школе прысвячалі вершы, песні. У гімназіі юбілей. Яна, равесніца суверэннай Беларусі, адзначае сваё 20-годдзе.

Чытаць далей / Каментаваць
 
14.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Найбуйнейшы ўніверсітэт Беларусі адсвяткаваў 90-годдзе  >>>
- Сусветны досвед: Класічны ўніверсітэт пераўтвараецца ў прадпрымальніцкі  >>>
- Бясплатны праезд для школьнікаў увялі ў Віцебску, Наваполацку, Воршы і Полацку >>>
- Дармавы праезд для школьнікаў — перадвыбарны экспромт? >>>
- Каб пацвердзіць права на бясплатны праезд, школьнікам неабходна прад’явіць дзённікі >>>
- Раманчук не здолеў трапіць у родную ВНУ праз “прарыў каналізацыі” >>>
- Віцебск: БРСМаўцы спрабавалі сарваць сустрэчу з Някляевым >>>
- Датэрмінова галасуюць у школах, аддзяленнях міліцыі і вайсковых частках >>>

Каментаваць
 
14.12.2010
Студэнтаў па ўсёй краіне прымушаюць галасаваць датэрмінова. Што рабіць?
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Звыклая сітуацыя напярэдадні выбараў паўтараецца ў Беларусі і гэтым разам. Кіраўніцтва ўніверсітэтаў, старасты і супрацоўнікі інтэрнатаў прымушаюць студэнтаў датэрмінова прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах. Тлумачаць гэта небаходнасцю «захаваць фінансаванне ўніверсітэту» альбо проста пагражаюць высяленнем з інтэрнатаў. Што рабіць у выпадках такога прымусу?

Чытаць далей / Каментаваць
 
13.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Дзеля датэрміновага галасавання студэнтам прапануюць выхадны >>>
- Каму і колькі трэба даць, каб перавесціся ў БДУ? >>>
- Уладзімір Някляеў: БРСМ глушыў мяне маімі ж песнямі >>>
- Рэктар БДУ прайшоўся па інтэрнатах і паведаміў студэнтам, за каго збіраецца галасаваць >>>
- Дырэктар Інстытута журналістыкі БДУ: дзеці актыўных апазіцыянераў, як правіла... >>>
- Маці трох школьникаў: «Падыход да ўсіх дзетак аднолькавы. Падвоз для ўсіх — бясплатны» >>>
- Азербайджан: акцыя за дазвол хіджабаў у школах  >>>

Каментаваць
 
11.12.2010

Новае на сайце


Дзіцячыя песні з нотамі
У дапамогу настаўнікам, якія рыхтуюць школьныя святы,  прапануем сшытак, складзены стваральнікамі «Дзіцячага альбому» Таццянай Матафонавай і Змітром Сідаровічам. У сшытку вы знойдзеце тэксты і ноты як акульнавядомых, так і прыгаданых песенек: Цяцерка, Кую-кую ножку, Чыжык, Кура-шчабятура ды інш.

Чытаць далей / каментаваць
 
10.12.2010
 
10.12.2010

«Жыццё ў лясах»: Дзіцячы мастацкі конкурс ад ЮНЭП


Апошні тэрмін падачы работ – 15 красавіка 2011 г.
United Nations Environment Programme абвесціла адкрыццё дваццатага Міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка, прысвечанага праблемам навакольнага асяроддзя.
Конкурс ладзіцца штогод супольна з Японскім фондам за мір і навакольнае асяроддзе, карпарацыямі Bayer і Nikon.
2011 год абвешчаны ААН годам лясоў, таму тэма конкурсу – «Жыццё ў лясах».

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.12.2010

Полацк: Прэзентацыя Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства


11 снежня
Студэнцкае Этнаграфічнае Таварыства запрашае палачан на прэзентацыю сваёй дзейнасці. Мы раскажам:
— навошта ходзім у этнаграфічныя экспедыцыі;
— як вучымся і вучым традыцыйным рамёствам, спевам, танцам;
— якія ладзім традыцыйныя святкаванні;
— чаму усё гэта файна і сучасна;
— як можна далучыцца да супрацы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Мінтранс пакуль не вырашыў, ці будзе для ўсіх школьнікаў бясплатны праезд >>>
- Юрыст Судаленка: «І мае сыны павінны ездзіць у школу бясплатна» >>>
- У БДУ адрэагавалі на кампанію «Саша, сыходзь!» >>>
- Лондан: студэнты напалі на прынца >>>
- Курс выжывання новенькага ў класе >>>
- Мінскіх школьнікаў накормяць да выбараў >>>

Каментаваць
 
9.12.2010

Віцебск: Караткевіч, Філаматы і Філарэты

11 снежня
На выставе да 80-годдзя Караткевіча ў Віцебску адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза “Рыцары сумлення і свабоды. Старыя песні філаматаў і песні на вершы Караткевіча”.
У праграме імпрэзы з удзелам Аляксея Жбанава і Змітра Занеўскага:
- песні, што спявалі філаматы і філарэты амаль 200 гадоў таму;
- песні на вершы Ул.Караткевіча;
- актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
- цёплая кампанія.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.12.2010

«Галоўная якасць настаўніка – справядлівасць...»

Сайт Звязды пераўтварыўся ў стыхійны настаўніцкі форум
Ці ёсць будучыня ў сельскіх школ? Чаму ў беларускай педагогіцы выключна жаночы твар? Якім павінна быць маральнае аблічча педагога? Пра ўсё гэта настаўнікі разважаюць на сайце «Звязды», які пасля публікацыі артыкула «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» у нумары за 17 сакавіка, пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзеляцца адно з адным праблемамі, якімі жыве сучасная школа.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Якая перабудова патрэбна беларускай адукацыі >>>
- Чаму заробкі выкладчыкаў ВНУ меншыя за аспіранцкую стыпендыю? >>>
- «Сыходзь!» Кася, з універсітэту: Дэканат пагражае маладафронтаўцы >>>
- У Гомелі прарэктары напалі на агітатара >>>
- Бясплатны праезд школьнікаў: дзеці рады — чыноўнікі разгублены >>>

Каментаваць
 
8.12.2010

Што меў настаўнік 100 год таму...

Фадзей Шуміковіч, Народная воля
Зладзім экскурс у мінуўшчыну нашай краіны сто год таму. Галоўны персанаж — педагог сяредняй школы, які рэальна жыў у Менску. Гэтаксама ж рэальныя звесткі (іх мне далі маладыя калегі-гісторыкі) адносна працы і прыбыткаў настаўніка, памеру і якасці спажывецкага кошыка.

Чытаць далей / Каментаваць
 
8.12.2010

Грузія запрасіла 10 тыс. настаўнікаў ангельскай мовы

belsat.eu
Носьбіты мовы з усяго свету згодныя працаваць за $300 на месяц.
Настаўнікі-валанцёры з Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША удзельнічаюць у праграме “Навучай і вучыся з Грузіяй”. Яе ініцыяваў прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі. Мэта праграмы – падвысіць узровень ведаў ангельскай мовы сярод школьнікаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
8.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Бясплатны праезд для школьнікаў пакуль нідзе, акрамя Мінску, не плануецца >>>
- «ПЕРдложения писать тонким перышком в тетрадь», ці Чаму вучаць у школе >>>
- У Беларусі могуць быць каталіцкія школы, лічыць прадстаўнік Ватыкану >>>
- Студэнты ЕГУ звярнуліся да міжнароднай супольнасці >>>
- Навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў: Вырасцілі фасолю і вывучылі слэнг >>>
- У Віцебску Яраслаў Раманчук правёў сустрэчу з выбарцамі ў каледжы >>>

Каментаваць
 
8.12.2010
Інтэрактыўная платформа грамадзянскага маніторынгу за выбарамі 2010

У Беларусі створаны сайт, дзе кожны можа падзяліцца сваімі назіраннямі і адчуваннямі ад прэзідэнцкіх выбараў. “Electby.org” – гэта адкрытая для ўсіх інтэрактыўная пляцоўка. 
Асноўная функцыя Electby.org – збор паведамленняў пра выбарчую кампанію ад грамадзян і іх аўтаматычная візуалізацыя на мапе Беларусі. Кожнае паведамленне з’яўляецца ў выглядзе кропкі на інтэрактыўнай мапе і сістэматызуецца па катэгорыях. Дасылаць паведамленні можна па-беларуску ці па-руску: мова арыгінала будзе захаваная. Чым больш людзей пакіне свае сведчанні на Electby.org, тым больш поўнай будзе карціна выбарчай кампаніі і яе вынікаў.
Настаўнікі, пастаўце тут сваю кропку.
Як даслаць паведамленне

Каментаваць
 
7.12.2010

Адукацыя пад акупацыяй. 1915–1918

Наша Ніва 
Гісторык Уладзімір Ляхоўскі выдаў манаграфію, прысвечаную гэтаму пытанню.
Школьніцтва ў Беларусі за гэты непрацяглы час перажыло чатыры ўладныя рэжымы: расійскую манархію, нямецкую акупацыю, расійскі Часовы ўрад, савецкую ўладу. І кожны прыносіў нешта сваё. «Пры гэтым найбольш недаследаваным застаецца пытанне аб становішчы школьнай асветы на беларускіх землях, якія аказаліся ў 1915–1918 гг. пад акупацыяй кайзераўскай Нямеччыны», — сцвярджае аўтар.

Чытаць далей / Каментаваць
 
7.12.2010

Інтэрнатура ў Deutsche Welle

Агульны тэрмін падачы заявак - круглы год 
Найбліжэйшы тэрмін падачы заявак на DW-TV - сакавік 2011 г.
Інтэрнатура ў Deutsche Welle:
DW-RADIO, DW-WORLD.DE, DW-AKADEMIE і Аддзел камунікацый – у Боне; 
DW-TV – у Берліне. 
Уваходныя патрабаванні да прэтэндэнтаў: адукацыя - не менш за тры семестры; журналісцкі досвед на радыё, тэлебачанні, у аддзелах камунікацый.

Чытаць далей / Каментаваць
 
7.12.2010

Мінская Настаўніца года: Выдатнікі не заўжды могуць рэалізавацца ў жыцці

Вольга Чайкоўская, Звязда
На выпускной паралелі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 43 г. Мінска» Алесі Зяневіч большасць вучняў сёлета на цэнтралізаваным тэсціраванні будзе здаваць беларускую мову.
Алеся Мікалаеўна выкладае беларускую мову і літаратуру каля 12 гадоў у 7—11 класах. Яна скарыстоўвае розныя творчыя метады зацікаўлення вучняў беларускай культурай на сваіх уроках. У 2010 годзе яе абралі настаўнікам года горада Мінска.

Чытаць далей / Каментаваць
 
7.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У Мінску праходзіць турнір юных матэматыкаў >>>
- З 2012 г. паступіць у беларускі ўніверсітэт можна будзе праз Інтэрнэт >>>
- Беларусь уступіць у Балонскую сістэму і будзе рыхтаваць праграмістаў? >>>
- Школьнікам і студэнтам, магчыма, вернуць ільготы на праезд >>>
- Кніга, якая пазбаўляе ад комплексу непаўнавартасці >>>
- Някляеву адмовілі ў сустрэчы са студэнтамі ў Брэсце >>>

Каментаваць
 
6.12.2010

The College of Europe: навучанне ў Варшаве для маладых гісторыкаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лютага 2011 г. 
The College of Europe прапануе стыпендыі ахвотным навучацца па аспіранцкай праграме еўрапейскага междысцыплінарнага курсу ў 2011–2012 акадэмічным годзе. Стыпендыяты мусяць напісаць магістарскія дысертацыі на тэмы, звязаныя з найноўшай гісторыяй ці еўрапейскай цывілізацыяй.

Чытаць далей / Каментаваць

 
6.12.2010
Паставілі дырэктарам і сказалі: мусіш намаляваць колькасць галасоў...

У суботу ў жывым эфіры прайшлі тэледэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Дзмітрый Ус агучыў балючую для педагогаў тэму:
- Ёсць ідэолагі ў раёнах, ёсць начальнікі аргаддзелаў, якія прызначаюць дырэктараў школ, галоўных лекараў, якія залежаць непасрэдна ад гэтых людзей... У мяне памочнік мой быў дырэктарам школы, і яго паставілі дырэктарам і сказалі: ты мусіш намаляваць у пратаколе такую колькасць галасоў. Ён сказаў: я не магу маральна. Праз паўгоду яго кантракт не працягнулі...

Чытаць далей / Каментаваць
 
6.12.2010

Моўныя сустрэчы для моладзі: Пётра Садоўскі

8 снежня
Моўныя сустрэчы для моладзі. Пётра Садоўскі, мовазнаўца, дыпламат: «Не глядзець на свет праз чужыя акуляры» – пра мову кантакту са светам.
Серада: 18.30 - ТБМ.

Каментаваць
 
3.12.2010
Кодэкс аб адукацыі прынялі ў амасферы сакрэтнасці
Алесь Bezuher, generation.by

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў праз год пасля разгляду праекта Кодэкса аб адукацыі ў першым чытанні нечакана прынялі дакумент у чытанні другім. У Кодэксе засталіся палажэнні, якія робяць сістэму размеркавання больш жорсткай, а таксама абмежаванні на аднаўленне ў ВНУ. Плануецца, што закон пачне дзейнічаць з 1 верасня 2011 года.

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.12.2010

Беларускія школы за мяжой

Дзеткі свядомых беларусаў!
Ганна Кандрацюк, Ніва
 — А ці ваша школа ў нечым вылучаецца на фоне горада? — спыталі мы ў спадара Адама Худка. Дырэктар падумаў і сказаў: — У многіх справах мы першапраходцы... — А больш канкрэтна? — Мы як першыя ў горадзе пачалі ставіць апісальныя ацэнкі (ocenianie kształtujące). Неўзабаве адкрываюцца электронныя журналы і бацькі праз камп’ютар будуць назіраць за вынікамі ў навучанні ды кантактаваць з выхавацелямі класаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.12.2010
У войска могуць забраць сярод вучобы
belsat.eu

Для студэнтаў вырашылі зрабіць новы від вакацыяў. Праект новага кодэксу аб адукацыі прадугледжвае новы від вакацыяў для студэнтаў – для праходжання вайсковай службы. Такая практыка існавала ў савецкія часы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Студэнтаў будуць забіраць у войска? >>>
- Сёння споўнілася роўна 50 год першаму беларускаму кампутару >>>
- Беларускамоўны Дзед Мароз – педагог пінскай гімназіі >>>
- Студэнтам Мазырскага педуніверсітэту раілі галасаваць «За...» >>>
- Старшыня Гомельскага аблвыканкама параіў студэнтам “выбіраць таго, каго добра ведаеце” >>>
- Жах што робіцца ў альма-матар Лукашэнкі >>>

Каментаваць
    
 
 
2.12.2010

Чарговая бясплатная экскурсія па Гродне

4 снежня а 12-й
У найбліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.
Савецкі Гродна – гэта час прынцыповых зменаў не толькі ва ўнутраным абліччы горада. Гэта час велізарных прамысловых абшараў, пабудовы першых спальных раёнаў, час, калі горад фантастычна хуткімі тэмпамі павялічваўся ў памерах.

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.12.2010

Стажыроўка ў рэдакцыі «Белсату»

Набор – да 24 снежня
Асацыяцыя Польскіх журналістаў і тэлеканал «Белсат» запрашаюць маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаванні парталу тэлеканалу «Белсат» у Варшаве.
Мы шукаем маладых журналістаў, студэнтаў і выпускнікоў, зацікаўленых працай у журналістыцы. Узрост да 25 гадоў. Кандыдаты павінныя вельмі добра валодаць вуснай і пісьмовай беларускай мовай, а таксама сучаснай ангельскай.

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.12.2010
Новы правапіс: школьнікі рэагуюць

Анастасія Бандаровіч, Раніца
23 ліпеня быў прыняты Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, а 1-га верасня 2010 года ён уступіў у сілу. З пачатку навучальнага года школьнікі пачалі хвалявацца з-за гэтай своеасаблівай перабудовы, і размовы аб новаўвядзеннях не сціхаюць… Ці падабаецца вам рэформа беларускай мовы і ці патрэбна яна ўвогуле? Ці лёгка зараз ізноў вучыць правілы? Ці змаглі б вы перайсці на новы правапіс у паўсядзённым жыцці? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да вучняў выпускных класаў, інтарэсы якіх згаданыя змены закранаюць у першую чаргу.

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У другім чытанні прыняты Кодэкс аб адукацыі >>>
- Адукаваныя беларускі зарабляюць менш, чым мужчыны >>>
- Акулін і Дранько-Майсюк у Мінскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі >>>
- Віцебскі тэатр “Лялька” паставіць казку па творы сясцёр-першакласніц >>>
- Ёсць яшчэ школы, якія не маюць выхаду ў інтэрнэт >>>

Каментаваць
 
1.12.2010

Новае на сайце

Гістарычныя і культурныя сувязі Чэхіі і Беларусі: Матэрыялы вынікаў вучнёўскага даследчага праекта
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9. Аўтар: Алена Роўба, вучаніца мінскай СШ №207
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207

Праз вывучэнне гісторыі і культуры дзвюх еўрапейскіх краін я імкнуся зрабіць свой унёсак у працэс пабудовы міру і супрацоўніцтва. Я мару, каб існавалі толькі межы сустрэч і абменаў, а не раз’яднальныя і непераадольныя сцены...

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.12.2010

Інстытут гуманітарных даследаванняў: Стыпендыі для студэнтаў і аспірантаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
Інстытут гуманітарных даследаванняў Універсітэта Джорджа Мэйсана (Institute for Humane Studies at George Mason University) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме ў галіне вывучэння развіцця асобы, у прыватнасці: уплыву гістарычных падзей на сучаснае заканадаўства, рэагавання асобаў на абмежаванні, якія ўводзіць дзяржава, патэнцыйна новыя ўстановы і падыходы, якія абумоўліваюць свабоду дзеянняў.
Памер стыпендыі – $15 000. Плануецца, што стыпендыяты будуць вывучаць такія прадметы, як саціялогія, эканоміка, псіхалогія, права, філасофія.

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.12.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Старшыня прадстаўніцтва ЕС: веды ды інавацыі – найбольш каштоўны ўзнаўляльны рэсурс >>>
- Як беларускасць пачала жыць у крынкаўскай школе >>>
- Брэсцкія камунальнікі просяць школьнікаў дапамагчы расчышчаць снег >>>
- Гомельскіх студэнтаў просяць не галасаваць датэрмінова >>>
- У фінале чэмпіянату свету — праграмісты БДУ >>>

Каментаваць
 
30.11.2010

Падтрымайма «Бярозку»!

Індэксы для падпіскі: індывідуальнай – 748 22; ведамаснай – 748 222
Дарагія сябры! Ідзе падпісная кампанія. Звяртаюся да вас са шчырай просьбай падпісацца – а, значыць, падтрымаць – адзіны беларускамоўны часопіс для падлеткаў і школьнага юнацтва “Бярозка”.
Дэвіз сучаснай “Бярозкі” — “Для тых, хто хоча разабрацца ў гісторыі, сучаснасці, сабе!”  Наш часопіс – гэта цудоўная беларуская мова твораў, якая дапаможа навучацца размаўляць і думаць па-беларуску і дзецям, і дарослым. Рэдакцыя стараецца рабіць часопіс, цікавы дзецям і, адначасова, карысны для настаўнікаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
30.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Мінадукацыі прапануе фармаваць у ВНУ навуковыя міні-калектывы >>>
- Міністр адукацыі Ватыкана наведае Гродна >>>
- Еўрадатак да беларускага дыплома аб вышэйшай адукацыі >>>
- Рэктар БДУІР перадумаў і выступае супраць датэрміновага галасавання «за» >>>
- Саннікаў у Лінгвістычным >>>

Каментаваць
 
29.11.2010

Інфармацыйны дзень адукацыйных і моладзевых праграм ЕC

30 лістапада

Заўтра, 30 лістапада ў Мінску адбудзецца Інфармацыйны дзень адукацыйных і моладзевых праграм Еўрапейскага Саюза.
Асноўная ўвага падчас Інфармацыйнага дня будзе нададзена магчымасцям ўдзелу Беларусі ў адукацыйных праграмах Еўрапейскага Саюза «Эразмус Мундус» і «Тэмпус».

Чытаць далей / Каментаваць
 
29.11.2010
Ярмошына прыраўняла настаўнікаў да ідэолагаў
Алена Новікава, Народная воля 

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына дала інтэрв’ю “Натаўніцкай газеце”, ў якім фактычна прыраўняла настаўнікаў да ідэолагаў.
«Адзначу, што нашы грамадзяне дэманструюць вялікую цікавасць да выбару прэзідэнта. І, каб інтарэс да выбарчай кампаніі не змяншаўся, галоўная роля ў гэтай справе павінна быць адведзена нашым педагогам...»

Чытаць далей / Каментаваць
 
29.11.2010

Новае на сайце

“Таямніца закінутай хаты”
Прадмет: беларуская літаратура. Тэма: пазакласнае чытанне. Клас: 5–6. Аўтар: Алена Масла.
Калі бываю ў камандзіроўках, настаўнікі скардзяцца, што кніг у бібліятэцы школьнай няма, а ў публічных – мала. Кніг даўно няма ні ў продажы, ні ў выдавецтве. Таму няма як чытаць. Выкладаю тэкст і вокладку кнігі “Таямніца закінутай хаты”: каму спатрэбіцца – калі ласка, карыстайцеся на здароўе! Алена Масла.

Чытаць далей / Каментаваць
 
29.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Някляеў абяцае дапамагчы адлічаным пасля выбараў студэнтам давучыцца >>>
- У наступныя пяць гадоў колькасць выпускнікоў агульнаадукацыйных школ скароціцца на 40%  >>>
- У беларускіх школьнікаў «кульгаюць» хімія, фізіка і біялогія >>>
- Студэнт прапануе выкупіць рэгістрацыйную кнігу Ішкальдскага касцёлу >>>
- Эксперыментальнае паступленне на творчыя спецыяльнасці >>>

Каментаваць
 
26.11.2010

Новае на сайце


Матэрыялы для вывучэння тэмы «Цеплавыя з'явы»
Прадмет: Фізіка. Клас: 8. Тэма: І (Цеплавыя з'явы), апошні ўрок. Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае 
1. План-канспект урока
2. PowerPoint-прэзентацыя «Рашэнне задач на разлік Q пры плаўленні і крышталізацыі" 
3. Камп’ютарны тэст па выніках вывучэння тэмы

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.11.2010

Еўрапейцы за мір: Праграма супрацы з нямецкімі школамі

Апошні тэрмін падачы заяваў – 15 студзеня 2011 г.
Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацу паміж школамі ці пазашкольнымі ўстановамі з Нямеччыны і Усходняй Еўропы, якія маюць намер зладзіць сумесны праект.
Тэма праектаў 2011 г. – «Правы чалавека: учора і сёння» .

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Экспарт адукацыйных паслуг у Беларусі павялічыцца да 2015 г. у паўтара разу >>>
- Настаўнікаў абавязалі слухаць выступ даверанай асобы Лукашэнкі >>>
- У клічаўскім каледжы заробак выдаюць талонамі замест грошай >>>
- Умовы льготнага залічэння ў ВНУ будуць перагледжаныя >>>
- У 2012 абітурыентаў у ВНУ пачне залічаць кампутар >>>
- Фяськоў: Узровень падрыхтоўкі беларускіх школьнікаў досыць нізкі >>>
- Міжнародны адукацыйны цэнтр у Мінску >>>
- Андрэй Безручонак – пра свой удзел у праграме Erasmus Mundus у Партугаліі >>>
- Рэктар БДУІР: «Выбар, за каго галасаваць, кажны мусіць зрабіць сам" >>>

Каментаваць
 
25.11.2010

Фонд EVZ: Стыпендыі для абмену школьнікамі

Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ), разам з Германскім камітэтам "Моладзь за разуменне"  (YFU) прызначае стыпендыі для абмену школьнікамі паміж Германіяй і Беларуссю.
Стыпендыі надаюцца перадусім сваякам былых прымусовых працаўнікоў і іншых ахвяраў нацызму. Але атрымліваць іх могуць і школьнікі, якія актыўна займаліся ў сябе на радзіме пытаннямі паднявольнай працы ці нацыянал-сацыялізму.

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.11.2010

Erasmus Mundus — год ва ўніверсітэце Еўрасаюза кожнаму

Алесь Bezuher, generation.by
Калі Ліне было 20 гадоў, яна ўпершыню трапіла ў Грэцыю. Тады дзяўчына толькі што скончыла другі курс інфарматыкі ў Віленскім універсітэце. Пасля віленскага ўскрайку, дзе знаходзіўся яе інтэрнат, трапіць у самы цэнтр старажытнай Грэцыі — Фесалонікі, было як мінімум непараўнальным вопытам.
«Я вучылася танчыць сіртакі [нацыянальны грэцкі танец], мы хадзілі на Алімп, а некалькі месяцаў я нелегальна працавала афіцыянткай у кавярні (тады Літва яшчэ не была сябрам Еўрасаюза)», — кажа Ліна і вочы яе быццам напаўняюцца цёплым грэцкім сонцам.

Чытаць далей / Каментаваць
 
25.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Л.Заіка: «Старая гвардыя» вышэйшай школы неахвотна дапускае навічкоў >>>
- Тое, што Ермаловіч не працаваў у афіцыйных навуковых установах, пайшло яму на карысць >>>
- Англія: студэнты пратэстуюць >>>
- 9 студзеня 2011 г. – супольная акцыя пратэсту расійскіх педагогаў >>>
- Як памагчы беларусу пазнаць гісторыю яго краіны? – Паказаць яму яе >>>
- Запланавана выданне шматтомавай «Гісторыі Беларусі» >>>
- Рэктар БДУІР: «Усім прагаласаваць датэрмінова і за!..» >>>

Каментаваць
 
24.11.2010

Падпіска на перыёдыку ў школах: па разнарадцы, пад прымусам

Іна Студзінская, Радыё Свабода
Мы працягваем тэму школьных пабораў. Не сакрэт, што і школьнікаў, і настаўнікаў прымушаюць падпісвацца на пэўныя перыядычныя выданні. Наколькі гэта правамоцна?
Днямі бацькі першакласнікаў 23-й мінскай гімназіі прыйшлі на бацькоўскі сход, дзе ім настаўніца паведаміла, што трэба выпісаць тры выданні: часопісы «Вясёлка», «Качели» і газету «Юный спасатель». Распавядае маці першакласніка спадарыня Крысціна: «Насамрэч нам сказалі, што ёсьць такі парадак — выпісваць гэтыя тры выданні. Таму вырашайце, якім чынам мы на гэта арганізуем збор сродкаў».

Чытаць далей / Каментаваць
 
24.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Адукацыйная тэматыка ў выступах кандыдатаў: Частка 1 >>>
- Чаму не вучаць у ПТВ? >>>
- Зачараваныя свабодай беларускія студэнты не спяшаюцца дахаты >>>
- Расійскія настаўнікі рыхтуюць супольны страйк >>>
- Стыпендыю павялічылі, а грошай навучэнцы атрымалі менш >>>
- Падвышэнне стыпендый прымусіла ўкленчыць беларускія ВНУ >>>

Каментаваць
 
24.11.2010

Гульня «НАША Беларусь» адбылася!


Андрэй Палявік, “Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска”
11 лістапада адбылася нацыянальная інтэрактыўная Інтэрнэт-гульня «НАША Беларусь». На працягу трох гадзін 57 каманд са школ, гімназій, каледжаў фармавалі сваё бачанне гістарычнай перспектывы праз асобу Міхала Клеафаса Агінскага. Унікальная тэхналогія гульні, народжаная Моладзевым адукацыйным клубам Newline, у чарговы раз падцвердзіла сваю актуальнасць.

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.11.2010

А.Хадановіч у ГДУ

25 лістапада
Выступ А. Хадановіча ў Гомельскім Дзяржаўным Унівэрсітэце імя Ф. Скарыны адбудзецца ў чацвер а 14:15. На сустрэчу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя.

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.11.2010

Школе патрэбна газонакасілка

Аб механізме паступлення гуманітарнай дапамогі для дзяржаўных устаноў адукацыі
Газета Слонимская

Сярэдняя адукацыя ў Беларусі — бясплатная і даступная, і гэта гарантавана артыкулам 49 Канстытуцыі РБ.
На практыцы ж ва ўсіх школах краіны — ад сталіцы да глыбінкі — даўно дзейнічаюць так званыя школьныя паборы з бацькоў. Мы ўжо не адзін раз пісалі на гэтую тэму на старонках “ГС”, але інфармацыйныя нагоды не знікаюць.
“Ці мае права збіраць грошы дырэктар СШ №7 Цыганкова Л.М. прымусова на газонакасілку з усіх навучэнцаў школы?” — задавалі нам на мінулым тыдні SMS-пытанне бацькі вучняў сёмай школы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Школьнікі прапанавалі свае ідэі па развіццю і ўдасканаленню праграмы Шоў Беларушчыны >>>
- Каля тысячы студэнтаў эканамічнага ўніверсітэта могуць застацца без жытла >>>
- У вытокаў аднаго з найбольш перспектыўнага раздзела механікі стаяць беларускія навукоўцы >>>
- Настаўнікі і вучні Быценскай школы і дзіцячага дома просяць аказаць спонсарскую дапамогу >>>
- Студэнцкае самакіраванне ЕГУ зарэгістравалі ў Літве >>>

Каментаваць
 
23.11.2010

Запалянскай школе — 125 гадоў

Аляксандр Зайка, Газета для Вас
Кароткая інфармацыя ў царкоўнай газеце “Літоўскія епархіяльныя ведамасці”, у нумары 42 ад 17 кастрычніка 1886 года. “27 кастрычніка 1885 года ў вёсцы Заполле Бялавіцкага прыхода была адчынена аднакласная царкоўнапрыходская школа з тэрмінам навучання 2 гады. За парты селі 28 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак. Настаўнік — сын псаломшчыка Бялавіцкай царквы, Закону Божаму вучыць свяшчэннік Бялавіцкай Ільінскай царквы Канстанцін Каліскі. Заняткі вядуцца ў наёмным доме”.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.11.2010

Новае на сайце

Экалагічны дэтэктыў:  Сцэнар гульні-конкурсу
Аўтар: Ала Фёдараўна Гулюк, настаўніца СШ № 207 г. Мінска
Класы: сярэдняя школа
Абсталяванне: прэзентацыі “У лесе”, “Марскія жыхары”, “Рыбы беларускіх рэк і азёр” – з альбому “Гадуем беларусаў”; карткі з заданнямі, алоўкі, ручкі, папера. 

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.11.2010

Стыпендыя Універсітэта Варвік

Апошні тэрмін падачы заявак - 29 студзеня 2011 г. 
Варвіцкі Універсітэт (Вялікабрытанія) прапануе стыпэндыі на 2011–2012 навучальны год. Перыяд навучання – 12 месяцаў. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі.
Сярод дысцыплінаў: сацыяльныя даследаванні, англійская літаратура, кіно і тэлевізія; міжнародныя медыі і камункацыя ды інш.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.11.2010

Вечарына з нагоды 80-цігоддзя Уладзімера Караткевіча

23 лістапада
Вечарына ў гонар Уладзімера Караткевіча адбудзецца ў бібліятэцы імя Пушкіна а 19 гадзіне.
Перад слухачамі выступіць праект «Купала/Караткевіч», у склад якога ўваходзяць Раман Яраш, Андрэй Касцень і Вiктар Сямашка. 
Прагучаць песні на вершы Уладзіміра Караткевіча, а калі публіка не будзе супраць – яшчэ і на купалавы вершы. У якасці музычных інструментаў у праграмме будуць скарыстаныя гітары, драбук, дудкі, кларнэт, акарына, дрэва-дажду, званкі ды іншыя.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Пінскія настаўнікі вучыліся ў Італіі выхоўваць дзяцей з парушаным слыхам >>>
- Сусветны дзень дзіцяці >>>
- Студэнтаў зноў пагоняць галасаваць датэрмінова? >>>
- Хто павінен даць жытло маладому настаўніку на вёсцы? >>>
- У школу — па веды, а са школы — с дыягназам? >>>
- Адбылася канферэнцыя, прысвечаная непарыўнай адукацыі >>>

Каментаваць
 
19.11.2010

Конкурс на стыпендыю Кіркланда: 2011/12 навучальны год 

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сакавіка 2011 г.
Абвешчаны чарговы адкрыты конкурс для кандыдатаў з шэрагу краін, у тым ліку Беларусі, на атрыманне стыпендыі імя Лэйна Кіркланда.
У 2011/12 навучальным годзе праграма Кіркланда разлічана на людзей, гатовых выкарыстоўваць атрыманыя ў Польшчы веды і навыкі для эканамічных і сацыяльных зменаў у сваёй краіне, а таксама на прадстаўнікоў наступных колаў: эксперты, палітыкі, супрацоўнікі інстытутаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання; прадпрымальнікі, менеджары; лідэры НДА, дзеячы культуры і грамадзянскія актывісты, выкладчыкі і навукоўцы; журналісты.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.11.2010

«Прыгоды на двух колах»: Конкурс здымкаў і аповедаў

Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 21 лістапада
Інтэрнэт-выданне Твой стыльвэб-пляцоўка гродзенскіх раварыстаў абвяшчаюць конкурс на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды. Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзвюх намінацыях:  найлепшы аповед;  найлепшы фотарэпартаж.
Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць змешчаны на t-styl.info. Найлепшыя аўтары атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.11.2010

Сямён Шапіра: Беларускамоўныя класы трэба аднаўляць

belsat

Пра гэта старшыня Гарадзенскага аблвыканкама заявіў на нарадзе, прысвечанай адукацыі.
Сёння у вобласці фактычна не засталося гарадскіх школаў, дзе б навучанне праводзілася на беларускай мове. Яскравы прыклад – Ваўкавыск. Апошні клас тут выпусцілі летась, а новыя не набіралі ўжо чатыры гады.
Кіраўніцтва школ наракае, што гэта бацькі не жадаюць, каб іх дзеці навучаліся па-беларуску: “Раней мы прымушалі і дзяцей, і бацькоў, каб былі беларускія класы. А цяпер ім далі свабоду, дык ніхто не хоча”, – кажа завуч ваўкавыскай СШ № 4 Тэрэза Каспяровіч.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У Мінску павялічваецца колькасць школьнікаў з функцыйнымі адхіленнямі ды паталогіямі >>>
- ТБМ і Мінкульт чакаюць ад Саўміну Года беларускай культуры і мовы >>>
- У Мінску не хапае дашкольных устаноў >>>
- Ва Універсітэце культуры забаранілі святкаванне Дня студэнта >>>
- Дзіцячым псіхолагам у Беларусі недаплачваюць >>>
- Еўропа стварае ўмовы для мабільнасці студэнтаў >>>
- Ці заменіць «электронны рэпетытар» настаўніка? >>>
- ВНУ будуць працаваць на Парк высокіх тэхналогіяў >>>
- «Народныя казкі для дзетак» з'явяцца ў кожнай бібліятэцы >>>
- Студэнта ЕГУ 76 дзён трымаюць у ізалятары >>>
- Набор студэнтаў на тэхнічныя спецыяльнасці будзе павялічаны >>>
- Будзе кругласутачны тэлефон даверу для дзяцей >>>

Каментаваць
 
18.11.2010
 
18.11.2010

Новае на сайце

Сцэнар літаратурна-экалагічнай гасцёўні “Кветкі – сонцавы дзеткі…”
Прадметы і факультатывы: беларуская мова і літаратура, біялогія.
Класы: сярэдняя школа.
Даслалі: настаўнікі мінскай СШ № 207.

Якіх толькі кветак на свеце няма,
На свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма,-
Вясной весяляць яны вока! 
(Ул. Дубоўка)

Чытаць далей / Каментаваць
 
18.11.2010
Тэкст запыту наконт «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах


Начальніку ўпраўлення адукацыі адміністрацыі ……  р-на г. …… …… 
Міністру адукацыі Рэспублікі Беларусь Радзькову А. М.
Старшыню Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Шчэрбу В. К.
Галоўнаму рэдактару газеты “Юный спасатель” Палешчанкавай А. А.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Качели” Дубінскай Е. Э.
Галоўнаму рэдактару часопіса “Вясёлка” Ліпскаму У. С.

Чытаць далей / Каментаваць

 
18.11.2010

Беларускія бацькі супраць «абавязковай» падпіскі на перыёдыку ў школах

Першаму класу мінскай гімназіі № 23 было загадана падпісацца на часопісы «Вясёлку», «Юный спасатель» і «Качели». Бацькоўскі сход вырашыў даслаць пісьмовы запыт у Мінадукацыі і рэдакцыі гэтых выданняў на прадмет навязання паслугаў.
Сябры супольнасці Нашыя дзеткі спрабуюць разабрацца: ці сапраўды існуе дакумент, які насамрэч абавязвае кожны клас выпісваць нейкія канкрэтныя перыядычныя выданні?

Чытаць далей / Каментаваць
 
18.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Прэзентуецца вершаваная гісторыя Беларусі >>>
- Маскоўская настаўніца выдала кнігу «Я ненавижу школу» >>>
- Помнік студэнту ў Мінску >>>
- Помнік студэнту ў Полацку >>>
- Хто стане навасёлам у студэнцкай вёсцы? >>>
- Большасць карыстальнікаў беларускага Сеціва – студэнты і школьнікі >>>
- У Грэцыі на Дзень студэнта ўзгадваюць загінулых у 1973 г. >>>
- Дзень студэнта: мінскім навучэнцам выдалі «павесткі» ў армію >>>

Каментаваць
 
17.11.2010

Адкрытыя лекцыі ў Мінску пра адукацыю ў ЗША

19 лістапада
У межах Міжнароднага адукацыйнага тыдню, які праводзяць па ўсім свеце амбасады Злучаных Штатаў, у Мінску адбудуцца лекцыі аб навучальных магчымасцях у Амерыцы. 19 лістапада супрацоўнікі амбасады ЗША ў Мінску і дырэктар Цэнтра міжнароднай адукацыі і кар’еры Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Кэвін Рэйлінг распавядуць усім ахвотным пра сістэму адукацыі ЗША, а таксама пра магчымасці для навучання, якія існуюць для студэнтаў з Беларусі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
17.11.2010

Магілёў: Улада паабяцала дапамагаць беларускамоўнаму школьніцтву

Радыё Свабода

Спрыяць адкрыццю беларускамоўных класаў у Магілёве абяцае мясцовая ўлада. Намеснік старшыні гарвыканкама Ігар Шардыка абумовіў, аднак, пазіцыю гарадcкой вертыкалі ў гэтым пытанні наяўнасцю адпаведных ініцыятыў з боку бацькоў. Паводле чыноўніка, беларуская мова ў Магілёве запатрабаваная: «На пачатку гэтага навучальнага года ў горадзе не было ніводнага класа з беларускай мовай навучання. З'явіўся попыт бацькоў, і адкрыўся беларускамоўны клас. Пры наяўнасці ахвотных і ў наступным годзе будзе разглядацца пытанне аб магчымасці існавання такіх класаў. Улада зацікаўленая ў вырашэнні гэтага пытання».

Чытаць далей / Каментаваць
 
17.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Рэгулярная змена псіхолагаў і сацыяльных працаўнікоў – праблема беларускіх школ >>>
- Навучэнцы мінскай гімназіі напішуць лісты кіроўцам >>>
- Дзяржава значна скарачае фінансаванне ВНУ >>>
- 17 лістапада — Міжнародны дзень студэнта >>>
- Студэнты шэрагу ВНУ не атрымалі павялічаную з 1 лістапада стыпендыю >>>
- У Мінску 17 лістапада адкрыюць статую студэнта >>>

Каментаваць
 
16.11.2010

Канферэнцыя «Магчымасці працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці»

Апошні тэрмін падачы заявак - 25 лістапада
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» разам з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і Фондам Конрада Адэнаўэра 28 лістапада 2010 г. праводзіць канферэнцыю «Магчымасці працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз» у адукацыйнай дзейнасці».
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адміністрацый устаноў адукацыі, настаўнікі школ, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі грамадскіх і іншых адукацыйных і міжнародных арганізацый, іншыя зацікаўленыя асобы.



Чытаць болей / Каментаваць
 
16.11.2010

Стыпендыі ў Порта, Брэмене і Палерма

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
GLITEMA EMMC – двухгадовая праграма для студэнтаў, выпускнікоў факультэтаў германістыкі ці іншых гуманітарных спецыяльнасцяў, звязаных з нямецкай мовай ды Нямеччынай.
Патрабуецца добрае практычнае веданне нямецкай мовы (узровень С1 у Брэмене; B2 – у Палерма ды Порта). Меркавана, у Палерма ды Порта студэнты таксама атрымаюць навыкі італьянскай ды/ці партугальскай моваў праз інтэнсіўныя праграмы вывучэння моваў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
16.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- З незаконна адлічанага студэнта робяць чарговага «палітпрызыўніка»? >>>
- Доктар філасофіі: моладзь імкнецца ведаць беларускую мову >>>
- У Глыбокім руйнуюць будынак знакамітай “чырвонай школы” >>>
- У расійскіх школах прапанавалі ўвесці адзнаку за патрыятызм >>>
- Студэнты ЕГУ абвяшчаюць пра акцыю салідарнасці з Міколам Дзядком >>>
- Патрыятычнае выхаванне і вусная гісторыя ў Навагрудку >>>
- Мінскія медыкі агучылі найбольш распаўсюджаныя студэнцкія хваробы >>>
- “Олівер Твіст” Чарльза Дыкенса па-беларуску >>>

Каментаваць
 
15.11.2010

Стыпендыя Чарльза Г. Коха

Апошні тэрмін падачы заявак –  31 студзеня 2011 г.
Летняя стыпендыяльная праграма Чарльза Г. Коха прадугледжвае стажыроўку (грамадска-палітычны напрамак) з двума семінарамі па пабудове кар’еры і штотыднёвымі лекцыямі па палітыцы. Інтэнсіўны 10 тыдневы курс пачынаецца ў чэрвені і забяспечваецца стыпендыяй 1500 $ ды кампенсацыяй выдаткаў на пражыванне. Узрост кандыдатаў ад 18 да 30 гадоў.

Чытаць далей / Каментаваць

 
15.11.2010

Міжнародны Вышаградскі Фонд: Спецыяльная праграма для Беларусі

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 2011 г.
Праграма прапануе беларускім студэнтам і навукоўцам 60 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краін-удзельнікаў Вышаградскай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master’s ці Post-Master’s (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
15.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Раманчук: ЕГУшнікі будуць у першых шэрагах новага беларускага грамадства >>>
- Пенсіянеры сталі студэнтамі >>>
- У Мінску адбыўся круглы стол па праблемах беларускамоўнага навучання >>>
- Гомельскую моладзь навучаць прасоўваць сябе на рынку працы >>>
- Студэнты-архітэктары з Брэста будуць вучыцца ў былым кляштары >>>
- Студэнты ЕГУ выказалі пратэст Далі Грыбаўскайце >>>

Каментаваць
 
12.11.2010

Новае на сайце

PowerPoint-прэзентацыя вучнёўскага даследчага праекта «Тое, што нас аб'ядноўвае: Вільнюс і Мінск»
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі
Клас: 9
Аўтары: Алена Несцяровіч, Вольга Цвірбут, вучаніцы мінскай СШ №207.
Навуковы кіраўнік: Ала Гулюк, настаўнік гісторыі мінскай СШ № 207.

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.11.2010

Э.Акулін і Л.Дранько-Майсюк у школах Стаўбцоўшчыны

15 лістапада

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 15 лістапада наведаюць Стаўбцоўскі раён, дзе правядуць творчыя сустрэчы:
у Рубяжэвіцкай СШ (вул. Гайдука, 55), пачатак а 10-й;
у СШ в. Тонава, пачатак а 12-й;
у СШ в. Цеснавая, пачатак а 15-й.

Паводле budzma.org

Каментаваць
 
12.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Паэты выступілі перад вучнямі >>>
- Нацыянальныя бібліятэкі Беларусі і Францыі рыхтуюць пагадненне аб супрацы >>>
- Калі ў Беларусі перастануць пісаць навуковыя працы на замову? >>>
- Мінадукацыі хоча ўвесці дыплом еўрапейскага ўзору >>>

Каментаваць
 
11.11.2010

Стыпендыі Оксфардскага ўніверсітэта для беларусаў

Апошні тэрмін падачы заяваў – 12 студзеня 2011 г. 
Універсітэт Оксфарда абвясціў конкурс на атрыманне стыпендый для навучання ў магістратуры гуманітарных факультэтаў.
Для атрымання стыпендыі неабходна апошнія тры месяцы пражываць у Беларусі, прэтэндаваць на навучанне на сацыяльных ці гуманітарных факультэтах Оксфардскага ўніверсітэта, мець выдатныя веды англійскай  мовы і быць патэнцыйным лідэрам на радзіме.

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.11.2010

Ваш голас

Тры этычныя аргументы супраць практыкі дэпрэміявання ва ўстановах адукацыі
З пошты рэдакцыі Нашай Нівы

Каб зразумець этычнае значэнне дэпрэміявання, трэба спачатку звярнуцца да яго псіхалагічнага значэння.
Як перажываецца дэпрэміяванне педагогам, які звычайна прывык да пэўнай колькасці заробку і цяпер пазбаўляецца нейкай яго часткі? Менавіта як пазбаўленне, як страта, недаатрыманне, абмежаванне з боку вонкавай карнай сілы, якая выяўляе ў гэтым сваю ўладу і ўсёмагутнасць. Адміністрацыя школы паўстае ў гэтым выпадку ў вобразе раззлаванага дарослага, які, караючы, адбірае ў дзіцяці нейкую гульнявую ці смакавую забаўку або яе перспектыву.

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.11.2010
 Агляд адукацыйных навінаў

- Адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» >>>
- Каардынатар ініцыятыўнай групы Някляева падае ў суд на ВНУ >>>
- У Расіі дзеці рашаюць задачкі, дзе Пуцін пагражае звольніць Мядзведзева >>>
- Кустурыца прапанаваў мінскім студэнтам паўдзельнічаць у сваім фестывалі >>>
- Пратэсты студэнтаў у Лондане >>>
- У ЕГУ прэзентавалі антыатамную інсталяцыю >>>
- Гродзенскія гісторыкі чарговы раз намагаюцца выратаваць «Новы Свет» >>>

Каментаваць
 
10.11.2010

“Пасольскі фонд захавання культурнай спадчыны”: Праграма Амбасады ЗША

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада 2010 г.
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты “Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны”. Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце. У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д.
Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.11.2010

Альтэрнатыва школе, альбо Чаму некаторыя дзеці вучацца дома

Алена Дзядзюля, Звязда

— Ваша дзіця хворае?
 — Не.
 — Яно — геній?
 — Не.
 — Тады ж чаму вы хочаце, каб яно вучылася дома?
Звычайна такая размова адбываецца ва ўсіх тых бацькоў, якія прыходзяць у школы пісаць заяву аб навучанні іх дзяцей па індывідуальным плане (не блытаць з навучаннем дома, калі дзіця па стане здароўя не можа наведваць школу). Аргументаў, чаму вучобу дома такія сем'і лічаць лепшай за школьную, прыхільнікі хатняга навучання могуць называць шмат.

Чытаць далей / Каментаваць
 
10.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Роля “Выяўленчага мастацтва” ў далучэнні вучняў да крыніц нацыянальнай культуры»: прапановы з семінара >>>
- Што робяць дзеці ў інтэрнэце >>>
- Уладзімір Кумец – адлічаны за?.. >>>
- Стыпендыі студэнтам падвысілі прамінулым днём >>>
- Для бацькоў галоўнае — бяспека і камфорт... ...а для дзяцей — сучасныя важатыя... >>>
- Паборы ў школе: ахвяраваць ці не — справа добраахвотная >>>

Каментаваць
 
9.11.2010

“Transitions online-2010”: Конкурс фотаздымкаў

Апошні тэрмін падачы фотаздымкаў – 31 снежня
Да ўдзелу запрашаюцца як аматары, так і прафесійныя фатографы ўсіх узростаў і з усіх краінаў.
Фотаздымкі павінны быць зробленыя у пэўным рэгіёне: Цэнтральнай, Усходняй ці Паўднёва-усходняй Еўропе, у Балтыйскіх краінах, Расіі, Цэнтральнай Азіі ці на Каўказе.
Тэматыка фотаздымкаў: палітыка і дэмакратыя; індустрыя і эканоміка; адукацыя; штодзённае жыццё.

Чытаць далей / Каментаваць
 
9.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Якімі ведамі могуць пахваліцца выпускнікі школы >>>
- У БДУ сур’ёзна зоймуцца аэракасмічнымі тэхналогіямі >>>
- Слайдшоў "Ігнацій Ходзька: Жыццё ў семь з паловай мілі" >>>
- Каардынатара ініцыятыўнай групы Някляева адлічылі з ВНУ >>>
- Ці чакаць настаўнікам прыватных школ падвышэння зарплаты? >>>
- У Беларусі знойдзены новы від птушак — паўночная олуша >>>

Каментаваць
 
9.11.2010

Курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”: Набор слухачоў

Арганізацыйны сход – 11 лістапада
Алесь Лагвінец у супрацы з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускай мовы абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”.
Курс прызначаны для студэнтаў (палітолагаў, праўнікаў, журналістаў) мінскіх ВНУ, маладых спецыялістаў і ўсіх зацікаўленых паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Існуе таксама магчымасць дыстанцыйнага навучання.

Чытаць болей / Каментаваць
 
8.11.2010

CEC ArtsLink, Inc: Стажыроўка ў ЗША для творцаў

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 снежня
CEC ArtsLink, Inc прапануе гранты і стажыроўкі ў ЗША для творчых асобаў, якія працуюць у галінах: танцы, музыка, тэатр, літаратура, арт-менеджмент
Атрымальнікі / стажоры павінны мець магчымасць удзелу ў сесіі з пачатку кастрычніка да канца лістапада 2011 года. 

Чытаць далей / Каментаваць
 
8.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Выпускнік Алег Саладуха – пра стыпендыяльную праграму The Chevening Scholarships Programme >>>
- Стыпендыят Віталь Каратыш – пра праграму Лэйна Кіркланда >>>
- «У любой краіне адукаваныя людзі – больш здоровыя» >>>
- У Малдове аднаўляюць беларускую нядзельную школу >>>
- Шырокапалосны інтэрнэт для школьнікаў – раскоша. Чаму? >>>
- Студэнтаў прымушаюць адклікаць подпісы за апазіцыйных кандыдатаў >>>
- Гісторыя стварэння беларуска-нямецкага слоўніка поўная расчараванняў і валанцёрства >>>

Каментаваць
 
8.11.2010

The Shorenstein Center: Стажыроўка ў Гарвардзе

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2011 г.
 Цэнтр імя Шорэнштэйна (The Shorenstein Center) прапануе прайсці стажыроўку цягам аднаго семестра ў Гарвардзе. Могуць удзельнічаць журналісты, палітыкі і навукоўцы, якія даследуюць пытанні ўплыву прэсы на грамадскую палітыку. Стыпендыя складае 30 тысяч даляраў і выдаецца чатырма плацяжамі. Заяўкі можна падаваць на восеньскі семестр 2011 г. ці вясновы семестр 2012 г. 

Чытаць далей / Каментаваць
 
5.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- З Беларусі штогод эмігруюць каля 70 навукоўцаў >>>
- БДУ хоча ў Балонскі працэс >>>
- Батанічны сад НАН перастаў закрывацца на зіму >>>
- Мінадукацыі: Кожнай школе праз паўтара года неабходна мець шырокапалосны доступ у інтэрнэт >>>
- Ліцэй БДУ на асадным становішчы >>>
- У Беларусі студэнтак на 70 тысячаў болей, чым студэнтаў >>>
- Беларускамоўная Windows 7 з’явіцца ў наступным годзе >>>

Каментаваць
 
5.11.2010

Беларуска-нямецкі слоўнік перажыў дзве рэформы

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода
Учора ў рамках беларуска-нямецкай сустрэчы «Мінскі форум» быў прэзентаваны беларуска-нямецкі слоўнік. Ён падрыхтаваны Мікалаем Кур'янкам, Лявонам Баршчэўскім і Томасам Вайлерам і выйшаў у выдавецтве Змітра Коласа.
Спадар Кур'янка на прэзентацыі распавёў пра 18-гадовую гісторыю стварэння слоўніка, які перажыў дзве рэформы правапісу — нямецкай і беларускай моваў. Слоўнік такога памеру (70 тысяч словаў і выразаў) выйшаў упершыню.

Чытаць далей / Каментаваць
 
4.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У Мінску прэзентуюць грунтоўны беларуска-нямецкі слоўнік >>>
- Ці ёсць сэнс рабіць на ЦТ заўвагі наконт тэстаў? >>>
- Хваля зменаў накрые ЦТ па беларускай мове >>>
- Рэпетыцыйнае тэставанне: што, дзе і калі? >>>
- Беларускія школьнікі змогуць здаваць нарматывы па фізкультуры на выбар >>>
- Дзеці свабоды: Як гадаваць дзіцячага пісьменніка?
>>>

Каментаваць
 
3.11.2010

Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння: Інтэрнэт-семінар

8 – 22 лістапада
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» праводзіць інтэрнэт-семінар «Міжпрадметныя сувязі як сродак павышэння эфектыўнасці вывучэння прадметаў прыродазнаўчага цыклу, матэматыкі і інфарматыкі».
Найбольш актуальныя матэрыялы могуць быць апублікаваны ў прадметных часопісах і іншых выданнях. Для ўдзелу ў працы семінара запрашаюцца аўтары навучальных выданняў па прадметах прыродазнаўчага цыклу, матэматыцы і інфарматыцы; выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў; метадысты Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, абласных інстытутаў развіцця адукацыі, раённых (гарадскіх) вучэбна-метадычных кабінетаў; кіраўнікі метадычных аб'яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў; настаўнікі (выкладчыкі) агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій; навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і іх бацькі, прадстаўнікі грамадскасці.

Чытаць болей / Каментаваць

 
3.11.2010
Сайты беларускіх універсітэтаў: Ці ведаў Купала кітайскую мову?
Сямён Печанко, Наша Ніва

Адгадайце, якую яшчэ моўную версію, акрамя англійскай і кітайскай, мае сайт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У Беларусі некалькі ўніверсітэтаў носяць імёны беларускіх пісьменнікаў і асветнікаў. Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка ў Мінску, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Класікі, чыімі імёнамі названыя ўніверсітэты, зрабілі неацэнны ўнёсак у развіццё беларускай мовы. Было б натуральным, каб родная мова заняла свой пачэсны пасад у жыцці ўніверсітэтаў, і не толькі тых, што носяць годныя імёны. У тым ліку і віртуальным жыцці — на афіцыйных сайтах ВНУ. Што ж мы маем у рэальнасці?

Чытаць далей / Каментаваць
 
3.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У Беларусі з'явіцца віртуальная беларускамоўная карта >>>
- Праблемы энергазберажэння — вачыма школьнікаў >>>
- Калі беларуская мова будзе вывучацца ў Кембрыджы? >>>
- У Беларусі створаць школу для фермераў >>>
- Размеркаваным выпускнікам дазволілі папаўняць чэргі на атрыманне жытла >>>
- Школьныя алімпіяды пройдуць па новых правілах >>>

Каментаваць
 
3.11.2010

Заўтра!

Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» : Семінар у Нацыянальным інстытуце адукацыі

У Нацыянальным інстытуце адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар «Роля вучэбнага прадмета «Выяўленчае мастацтва» ў далучэнні вучняў да крыніц нацыянальнай культуры»
Запрашаюцца ўсе ахвотныя.
Адрас: г. Мінск, вул. Караля, 16: ауд. 302. 4 лістапада 2010 г., пачатак а 10-й.

Каментаваць
 
2.11.2010
Летапіс ТБШ №23
У чарговым нумары Летапіса ТБШ:
- Алесь Лозка: Здымкі фільмаў «Жаніцьба Цярэшкі" і «Рэфарматар»;
- Ганна Шпілеўская: Маральна-этычнае і палавое выхаванне сродкамі фальклору: праграма факультатыўных курсаў для школьнікаў старэйшых класаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных адукацыйных устаноў;
- Конкурс ТБШ па стварэнні вучэбных праграм факультатываў і гурткоў па беларускай культуры ў параўнанні з культурамі народаў свету.

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.11.2010

“Міленіум”: Моладзевы летнік у Фінляндыі

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 снежня 2010 г.
Millennium Youth Camp-2011 – летнік для моладзі (1992 – 1995 гадоў нараджэння), які адбудзецца ў Фінляндыі 11 – 17 чэрвеня 2011 г. 
Асноўныя тэмы летніка: змена клімату; узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энергія; водныя рэсурсы; інфармацыйныя і каммунікацыйныя тэхналогіі; прыкладная матэматыка. Летнік бясплатны для ўдзельнікаў, кампенсуюцца выдаткі на праезд. Працоўная мова – англійская.

Чытаць далей / Каментаваць
 
2.11.2010
 Агляд адукацыйных навінаў

- Мінск: Настаўнікаў абавязалі ўступіць у “Белую Русь” >>>
- Падпісаны дакументы аб стварэнні Міжнароднай Асацыяцыі даследнікаў у абсягу адукацыі >>>
- Дырэктар вялейскага каледжа перешкаджае выбаршчыкам? >>>
- ЦВК лічыць, што настаўнікам можна збіраць подпісы ў працоўны час >>>
- «Гэта тая Горадня, дзе настаўніца забараніла весці дзённік па-беларуску» >>>

Каментаваць
 
2.11.2010

Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк у Мінску і Жодзіне

10, 11 лістапада

10 лістапада паэты Э.Акулін і Л. Дранько-Майсюк выступяць перад вучнямі СШ №11 (вул.Гашкевіча,12) г. Мінска. Пачатак сустрэчы — у 13:00.
11 лістапада Э. Акуліна і Л. Дранько-Майсюк наведаюць Жодзіна, дзе правядуць дзве творчыя сустрэчы:
у СШ №5. Пачатак — у 11:30;
у Гімназіі №1, Пачатак — у 14:00.

Паводле budzma.org

Каментаваць
 
2.11.2010
Настаўнікі другога гатунку, ці Аб тым, як у Беларусі налічваюцца пенсіі педагогам
Станіслаў Холеў, Народная Воля

Паводле законаў Рэспублікі Беларусь настаўнікі, якія адпрацавалі 25–30 гадоў на педагагічнай працы, маюць права на пенсiю за выслугу гадоў за працу з асаблівымі ўмовамі. Год працы ў школе ім залічваецца за год педагагічнага стажу.
Вось і я, маючы 30 гадоў спецыяльнага педагагічнага стажу (з 01.09.1980 г. па 31.08.2010 г.), вырашыў у верасні 2010 года аформіць сабе пенсію за выслугу гадоў. Але аказалася, што, працуючы бесперапынна 30 гадоў у сярэдняй школе № 90 Кастрычніцкага раёна г.Мінска настаўнікам геаграфіі, я не зарабіў неабходнага педагагічнага стажу. У даведцы, пададзенай у аддзел сацыяльнага забеспячэння Адміністрацыі Маскоўскага раёна, за 2009–2010 гг. мне паказалі вось такі педагагічны стаж:
з 01.01.2009 г. па 25.05.2009 г.,
з 19.10.2009 г. па 31.12. 2009 г.,
з 10.01.2010 г. па 12.01.2010 г.,
з 19.01.2010 г. па 27.03.2010 г.,
з 05.04.2010 г. па 31.05.2010 г.


Чытаць далей / Каментаваць
 
1.11.2010

Інтэрактыўная інтэрнэт-гульня «Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім»

11 лістапада
Моладзевы адукацыйны клуб “NEWLINE”; Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Гісторыка», ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна», ДУА «Політэхнічная гімназія № 6 г. Мінска» - запрашаюць школьнікаў і студэнтаў узяць удзел у інтэрактыўнай інтэрнэт-гульні, прысвечанай 245-годдзю з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.
Могуць удзельнічаць: каманды навучальных устаноў, моладзевых грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў; групы сяброў; індывідуальна – старшакласнікі і студэнты, педагогі-пачаткоўцы.

Чытаць далей / Каментаваць
 
1.11.2010
Пяцікніжжа Свабоды: кнігі знішчаных савецкай уладай беларускіх пісьменнікаў
Яраш Малішэўскі, Радыё Свабода 

29 кастрычніка 1937 года ў Мінску адбылася акцыя, аналагаў якой яшчэ не ведала гісторыя. На працягу ночы былі расстраляныя 22 беларускія літаратары, у наступную ноч яшчэ чацвёра. Каля ста беларускіх пісьменнікаў загінулі ў ГУЛАГУ, не вытрымаўшы здзекаў і ўмоваў жыцця. А ўсяго было рэпрэсавана больш за 500 прафесійных літаратараў. Гісторык Яраш Малішэўскі — пра кнігі пяцёх з гэтага спісу.

Чытаць далей / Каментаваць

 
1.11.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Кіраўніцтва ТБМ прапануе абвясціць 2011 год Годам роднай мовы >>>
- Расійскія педагогі абмяркуюць праблему стварэння незалежнага прафсаюзу >>>
- Восеньскі фэст клубаў ЮНЕСКО пройдзе ў Гродзенскай гімназіі >>>
- У Гомелі праходзіць выстава нацыянальнага строю палешукоў >>>
- У Гродне прэзентавалі «Постаці" >>>
- У другі інтэрнат студэнцкай вёскі заселяць будучых педагогаў >>>
- Сергій Грабовськый: Як і навошта знішчаецца ўкраінская школа >>>

Каментаваць 
 
29.10.2010

Навучанне і кар’ера-2011. Гарадзеншчына


Ад 31 кастрычніка
У нядзелю пачнецца адукацыйны кірмаш у сценах Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Адукацыйныя прапановы для будучых студэнтаў і іх бацькоў прапануюць усе ВНУ Гродна, а таксама некалькі навучальных установаў з іншых гарадоў краіны. Наведнікі змогуць сустрэцца з кіраўніцтвам ВНУ, прадстаўнікамі студэнцкіх самакіраванняў, наведаць прэзентацыйныя пляцоўкі розных факультэтаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
29.10.2010
 
29.10.2010

«Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» змяніў адрас

Нарматыўная база; Метадычныя рэкамендацыі; Метадычны матэрыял; Беларуская мова; Беларуская літаратура; Бібліятэка; Для вучня; Каталог сайтаў; Галерэя; Гасцёўня - цяпер на belkabinet.by! Аўтар сайта – настаўніца мінскай СШ №182 Ганна Квасюк.

Каментаваць
 
29.10.2010

Федэралізм і кіраванне – 2011: Зімовая школа ў Аўстрыі


Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Да ўдзелу запрашаюцца: маладыя даследчыкі і навукоўцы; студэнты і магістранты з базавымі ведамі аб федэралізме, шматузроўневым кіраванні, агульнай праблематыцы і транспамежным супрацоўніцтве; супрацоўнікі міжнародных арганізацый альбо няўрадавых арганізацый, завязаныя з транспамежным супрацоўніцтвам. Для ўдзельнікаў есць магчымаць атрымаць стыпендыю, як частковую (пражыванне), так і поўную (пражыванне і транспартныя выдаткі).

Чытаць болей / Каментаваць
 
29.10.2010

Урокі беларускай для англамоўных ад Радыё Беларусь

Аўтарка Таццяна Сівец: «Без ведання беларускай мовы не абысціся, калі вы бываеце ў Беларусі або цікавіцеся беларускай літаратурай і культурай. Нашыя ўрокі не будуць абмяжоўвацца толькі вывучэннем лексіка-граматычнага матэрыялу. Разам з гэтым, Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з беларускімі традыцыямі і абрадамі, пачуць урыўкі з выбітных твораў беларускай літаратуры і многае іншае…"

Чытаць далей / Каментаваць

 
29.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Чаму ў вучняў няма пытанняў да Лукашэнкі? >>>
- Расійскія 11-класнікі будуць вывучаць скарочаны «Архіпелаг ГУЛАГ» >>>
- Расія: не кожная школа зможа жыць ва ўмовах свабоднага рынку >>>
- Заробак маладога спецыяліста ў ВНУ — €120 >>>
- Лепш эміграцыя, чым праца па размеркаванні? >>>

Каментаваць
 
28.10.2010

Новае на сайце


Інфармацыйныя карткі «Блакітныя шыльды»

Прадмет: біялогія
Тэма: рэдкія расліны Беларусі
Выканалі: сябры турклуба   "Чарапашкі", кіраўнік Міхаіл Петух
28–30 кастрычніка 2009 г. сябры турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхаіла Петуха здейснілі падарожжа на Блакітныя азёры. У часе вандроўкі яны ўбачылі, што ў ландшафтным заказніку Блакітныя азёры ідзе праца па афармленні тэрыторыі заказніка ўказальнікамі на беларускай мове. Сіламі старшакласнікаў была знойдзена інфармацыя аб рэдкіх раслінах і аформлена ў выглядзе картак. 

Спампаваць / Каментаваць
 
28.10.2010

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у школах

28 кастычніка, 1 лістапада

28 кастрычніка – паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк наведаюць Дзяржынскі раён, дзе правядуць тры творчыя сустрэчы: 
у Бараўской СШ, пачатак а 10.00;
у СШ №1 п. Энергетыкаў.(вул. Маякоўскага, 4), пачатак а 12.00;
у СШ №2 ст.Негарэлае (вул. Ленінская, 31), пачатак а 14.00.
1 лістапада – творчая сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса «Верасень», паэтам і бардам Эдуардам Акуліным ў СШ №172 г. Мінска (вул. Ахоцкая, 142). Пачатак у 11.45.

Паводле budzma.org

Каментаваць
 
28.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Дзеці так і не атрымалі адказаў ад прэзідэнта на свае пытанні >>>
- Акадэмік Вайтовіч: Беларуская навука патрабуе пільнага рэфармавання >>>
- У школах збіраюць металалом, каб купіць паперу для справаводства >>>
- Выйшаў Беларуска-нямецкі слоўнік >>>
- Хабар са студэнтаў бяруць праз галечу? >>>
- Фірмавы стыль гродзенскіх ліцэістаў >>>
- Ігар Кузьмініч – намеснік дэкана, белы рыцар >>>
- У Мінску збіралі кнігі для беларускай школы ў Эстоніі >>>

Каментаваць
 
27.10.2010

Урад Чэхіі: Стыпендыя для замежных студэнтаў


Апошні тэрмін падачы заявак – 31 снежня
У межах праграмы па падтрымцы навучання замежных студэнтаў з развіваных краінаў урад Чэхіі дае магчымасць паспрабаваць сябе ў тамэйшых універсітэтах. Першы год – абавязковае вывучэнне чэскай мовы, а пасля бакалаўрыят ці дактарантура. Магчыма навучанне на ангельскай мове па наступных кірунках: эканоміка, інфарматыка, сельская гаспадарка.

Чытаць далей / Каментаваць
 
27.10.2010

Акадэмія Schloss Solitude: Стыпендыя для творчых асобаў


Апошні тэрмін падачы заявак – 31 кастрычніка
Міжнародная праграма Акадэміі Schloss Solitude у Штутгардзе абвесціла конкурс на прыём заявак на 2011–2013 гг.
Solitude – гэта стыпендыя для творчых асобаў, якіх ад 6 да 12 месяцаў забяспечваюць жытлом і сродкамі для рэалізацыі ўласных праектаў (1000 еўра ў месяц).
Акадэмія імкнецца да інтэнсіўнага абмену ведамі і досведам паміж мастацкімі і навуковым дысціплінамі дзеля таго, каб стварыць новыя магчымасці для творчасці, вынаходніцтваў і кіравання.

Чытаць далей / Каментаваць
 
27.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- “Дэкрэт імя Бармалея” >>>
- Беларусь па індэксе ўзроўню адукацыі выпярэджвае Германію, Англію і Японію >>>
- «Весці барацьбу з вучнямі ў плане школьнай формы дарэмна» >>>
- Ці можна скасаваць дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы? >>>
- У дачыненні выкладчыцы гомельскага каледжа распачалі 228 крымінальных справаў >>>
- Выкладчык ГДУ браў хабар скарбонкамі і падносамі >>>

Каментаваць
 
27.10.2010

Гродна: Прэзентацыя аўдыё-дыска «Постаці"

28 кастрычніка
Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на прэзентацыю дыска “Постаці”, падрыхтаванага ГА «Цэнтр «Трэці сектар». Дыск змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі асобамі Гарадзеншчыны ды Берасцейшчыны і адрасаваны ўсім, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёну, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.
Першыя 50 наведнікаў атрымаюць дыск у падарунак. 

Чытаць далей / Каментаваць

 
26.10.2010
Дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”
27 – 29 кастычніка
 
27 кастрычніка стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе”, прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.
А 13.00 ля кругласуткавага намёта ля ГУМа распачнецца збор беларускіх кніг і пройдуць літаратурныя чытанні, у якіх возмуць удзел Уладзімір Някляеў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Арлоў, Аляксандр Фядута, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Сяргей Законнікаў, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Міхась Башура, Валярына і іншыя пісьменнікі, якія прэзентуюць свае кнігі ў фонд беларускай школы ў Эстоніі.

Чытаць далей / Каментаваць

 
26.10.2010

Асобы: Міхаіл Петух


Фільм “Горад на Вяллі” Міхаіла Петуха перамог у першым рэгіянальным свяце-конкурсе аматараў краязнаўчага кіно “Гэта МОЙ Край”.
Міхаіл Мікалаевіч Петух – даўні сябра Nastaunik.info.  Кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак. Здейсніў дзіцячую экспедыцыю ўздоўж лініі фронту Першай сусветнай вайны, якая пралягала на тэрыторыі Браслаўскага, Пастаўскага, Мядзельскага, Вілейскага, Смаргонскага раёнаў. Пад час экспедыцыі былі даследаваныя аб’екты, якія захаваліся на гэтай зямлі з тых часоў.
Віншуем пераможцу, зычым плённай працы, верных гадаванцаў, цікавых вандровак!

Таямніцы горада на Вяллі: 
Чытаць далей / Каментаваць

 
26.10.2010

УВАГА!


Конкурс міні-праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Апошні тэрмін падачы заявак  - 10 лістапада
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў паўдзельнічаць у конкурсе міні-праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія рэалізуюць ідэі старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, скіраваныя на падтрымку вучнёўскай актыўнасці, падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў, вырашэнне праблемаў у школе дыі інш.
Час рэалізацыі праектаў: 15 лістапада 2010 г. – 31 студзеня 2011 г. 
Сума падтрымкі: ад 50 да 350 eўра (да 1 500 000 руб)

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.10.2010

Стыпендыйная праграма Рэйгана-Фасэла


Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Праграма Рэйгана-Фасэла – міжнародная праграма абмену, якая дае магчымасць актыўным барацьбітам за дэмакратыю, навукоўцам ды журналістам з розных краінаў правесці пяць месяцаў у Нацыянальным фондзе падтрымкі дэмакратыі (NED) у Вашынгтоне для выканання незалежных даследаванняў у галіне дэмакратыі ў асобнай краіне альбо рэгіёне.

Чытаць далей / Каментаваць
 
26.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Новы сезон «Універсітэту Залатога Веку» >>>
- Некаторыя ВНУ мусяць знікнуць, заявіў расійскі прэзідэнт >>>
- Студэнт кінуў яйкам у расійскага міністра адукацыі >>>
- Францыя: пратэстуюць студэнты >>>
- Ці трэба заводзіць школьніку пластыкавую картку >>>
- Як прайшла першая чвэрць у 1-х беларускамоўных класах Баранавічаў, Гродна і Магілёва >>>
- Беларускія студэнты не змогуць бясплатна вучыцца ў Швецыі ды Чэхіі >>>

Каментаваць
 
26.10.2010
Лізавета Кісялёва: Школа вёску беражэ
Ілона Іванова, Звязда
 
Школа ў вёсцы Сакольнічы, як знак адкрытасці для ўсіх людзей, не мае агароджы. Тут дзейнічае некалькі музеяў, вучні наладжваюць беларускія сялянскія святы. А яшчэ вяскоўцы прыносяць лішкі сваёй агародніны ў школу і там яе кансервуюць для бясплатнага дзіцячага харчавання.
— Калі школы няма — няма і вёскі. А вёску трэба берагчы...
— Мы палове Сялецкага раздаём кветкі, каб і людзі ўпрыгожылі свае палісаднікі і вуліцы. І ў нас ніколі не скралі і не зрэзалі ніводнай кветкі. Таму што школа — гэта агульны здабытак Сялецкага...
— Я з юнацкім максімалізмам так яму і заявіла аднойчы: «Я буду настаўнікам, але не такім, як вы»...

Чытаць болей / Каментаваць
 
25.10.2010

Канцэрт “Рухай восень!” на гістфаку

27 кастрычніка
У вялікім дабрачынным канцэрце “Рухай восень!” паўдзельнічаюць гурты Гаротніца, Rahis, ZnaRock, Re1ikt, бард Таццяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч!
Канцэрт пачнецца а 19-й гадзіне ў актавай зале гістфака БДУ (Чырвонаармейская, 6).
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Паводле budzma.org

Каментаваць
 
25.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Cтыпендыят ГФПС Андрэй Янкавец – пра навучанне ў Нямеччыне >>>
- Амерыка на практыцы: навошта беларускія студэнты едуць у Штаты? >>>
- У гомельскім універсітэце пачнуць вывучаць іўрыт >>>
- Выкладчыка прэзідэнцкай акадэміі звольнілі за супрацу з расійскімі СМІ >>>
- Делегацыя рэктараў ВНУ Кітая ў Беларусі >>>
- Размеркаванне: мінімум ад дзяржавы, астатняе – клопат спецыяліста >>>
- Лукашэнка назваў БРСМ сваім дзіцём >>>
- Неўзабаве Міжнародны Восеньскі Фестываль клубаў ЮНЭСКА >>>
- Віцебшчына: Дырэктар школы ў Езярышчы загадаў падпісвацца толькі за А.Лукашэнку >>>
- «Што ты нарабіла! Мяне ж з ліцэю выганяць!» >>>

Каментаваць
 
25.10.2010

Дзверы ў дыпламатыю – 2011: Міжнародны конкурс школьных вэбсайтаў

Рэгістрацыя да 28 лютага 2011 г.
Дзяржаўны дэпартамент ЗША і фонд Global SchoolNet Foundation абвяшчаюць міжнародны конкурс вэбсайтаў, створаных вучнямі сярэдніх школ і гімназій.
Тэма праектаў: важнасць міжнародных зносін і дыпламатыі. Для распрацоўкі сайтаў вучні павінны працаваць невялікімі групамі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Кожная група ўдзельнікаў праекта атрымае спецыяльны сертыфікат “Дзверы ў дыпламатыю”. Кожны ўдзельнік групы-пераможцы атрымае стыпендыю памерам у 2000 долараў ЗША, настаўнік групы атрымае ўзнагароду ў 500 долараў ЗША.

Чытаць далей / Каментаваць
 
23.10.2010
Памёр Павел Лойка
Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі. 
Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца паводле ягоных падручнікаў, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.
Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет Гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.
Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр  22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.10.2010
 
22.10.2010

Гранты на даследаванні ад Універсітэта Мічыгана

Апошні тэрмін падачы заявак -  28 кастрычніка

Праграма кароткатэрміновых грантаў разлічана на супольныя праекты і даследаванні з Універсітэтам Мічыгана. Разглядаюцца ўсе тэматыкі праектаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
22.10.2010
 
22.10.2010

«Навучанне ў week end»: для моладзевых лідэраў

Апошні тэрмін падачы анкет – 28 кастрычніка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-снежні ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі “Навучанне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю.
Будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй:
30 кастрычніка – “Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства”.
20 лістапада – “Праектны менеджмент”.
11 снежня – “Сувязі з грамадскасцю”.

Чытаць болей / Каментаваць
 
22.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

-
Як адбываецца адбор настаўнікаў на пікет? >>>
- У Гомелі ахова Універсітэта транспарту замінала някляеўцам збіраць подпісы >>>
- Настаўнікам навязалі дзіўнае анкетаванне >>>
- Пінскі школьнік задасць пытанне Аляксандру Лукашэнку >>>
- У Беларусі з’явяцца свае андрагогі >>>
- Ганак альма матэр, змест альма матэр >>>
- Студэнты заклікаюць выходзіць з БРСМ >>>

Каментаваць
 
22.10.2010

“Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”: Семінар для настаўнікаў


Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лістапада.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў паўдзельнічаць у інтэрактыўным семінары “Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”.
Семінар адбудзецца 4–6 лістапада.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.10.2010

YCO: Амерыканская праграма абмену для беларускіх старшакласнікаў

Апошні тэрмін падачы заявак  – 20 лістапада
Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.
Школьнікі будуць удзельнічаць у мерапрыемствах, пазнаваць жыццё і культуру ЗША праз уласны досвед, жыць у амерыканскіх сем’ях.

Чытаць далей / Каментаваць
 
21.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Апытанка для студэнтаў на тэму смяротнага пакарання >>>
- Айцец Надсан наведаў ЕГУ з прэзентацыяй кнігі >>>
-  Школы і садкі забяспечваюць пікеты педагогамі >>>
- Афіцэры НАТО могуць стаць студэнтамі Акадэміі МУС Беларусі >>>
- Ісаак Фрумін: у расійскіх вясковых школах няма туалетаў. Можа, не з кампутараў трэба пачынаць мадэрнізацыю? >>>
- Апазіцыйныя пікеты ля ўніверсітэта непажаданыя >>>
- Як Някляеў да студэнтаў хадзіў >>>
- Нямецкія ВНУ засцерагаюцца наплыву студэнтаў пасля адмены прызыву >>>

Каментаваць
 
20.10.2010

Новае на сайце

Дэманстрацыйны ролік «Першая сусветная вайна»
Выканала Анжаліка Новікава.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).

Спампаваць / Каментаваць
 
20.10.2010

Заўтра!

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін ў БДЛУ
21 кастрычніка

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Беларускага Дзяржаўнага Лінгвістычнага Універсітэту (Мінск, Захарава-21). Пачатак а 13-й гадзіне. 

Паводле budzma.org

Каментаваць
 
20.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Кодэкс аб адукацыі хатняму навучанню не пагражае? >>>
- Тыбетцы пратэстуюць супраць навучання па-кітайску >>>
- Гомельскія ідэолагі перад выбарамі павышаюць кваліфікацыю >>>
- Стартаваў беларускі комікс-серыял пра бяспеку ў інтэрнэце >>>
- Cтудэнты Карлавага ўніверсітэту стварылі карту беларускіх мясцін Прагі >>>
- Школьнікі хацелі здаць на металалом літы плот Быхаўскай лякарні >>>

Каментаваць
 
19.10.2010
Семінар для настаўнікаў «Выкладанне гісторыі як метадычная праблема»
23 кастрычніка

На базе ДУА «САШ №207 г. Мінска» адбудзецца міжнародны семінар на тэму «Выкладанне найноўшай гісторыі як метадычная праблема». На семінары будуць прэзентаваныя інавацыйныя методыкі, якія выкарыстоўваюцца ў выкладанні гісторыі ў Чэшскай Рэспубліцы. Семінар будзе арыентаваны на аналіз спецыфічных праблем, звязаных з выкладаннем  найноўшай гісторыі, і аналіз методыкі выкладання найноўшай гісторыі. Будуць паказаны асобныя элементы некаторых методык, якія могуць стацца добрым прыкладам для «ажыўлення» класічнага выкладання гісторыі. Запрашаюцца ўсе ахвочыя настаўнікі гісторыі Маскоўскага раёна г.Мінска (семінар бясплатны).

Паводле сайта школы

Каментаваць
 
19.10.2010

Праграма стыпендый Эдмунда С.Маскі: магістратура ў ЗША

Апошні тэрмін падачы заявак –  8 лістапада
Праграма адукацыйных і культурных праграм Госдэпартамента ЗША дае магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй атрымаць магістарскую ступень ва ўніверсітэтах ЗША.

Чытаць далей / Каментаваць
 
19.10.2010

Чацвёртая бясплатная экскурсія па Гродне: Людзі ў форме

23 кастрычніка
У суботу адбудзецца чарговая сустрэча ў межах праекта «У пошуках штодзённасці». Па мясцінах, звязаных з людзьмі ў форме, правядзе Віктар Саяпін. Сустрэча аб 11-й гадзіне на вуліцы Замкавай, каля Музея гісторыі рэлігіі.
Гродна быў не проста ідэалагічнай вітрынай Савецкага Саюза. Наш горад, як і ўся Беларусь, быў часткай вайсковага ўдарнага кулака краіны саветаў, скіраванага супраць НАТО. Танкісты, пяхота, артылерыя, сувязь, памежнікі – увесь горад быў напоўнены войскам у большай нават ступені, чым у часы Расійскай імперыі ці міжваеннай Польшчы.

Чытаць далей / Каментаваць

 
19.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Навошта нашай краіне столькі людзей з вышэйшай адукацыяй? >>>
- Беларусы не гатовыя плаціць за веданне сваіх грамадзянскіх правоў >>>
- Студэнты ЕГУ заклікаюць да салідарнасці >>>
- Расія: мёртвыя сайты Мінадукацыі >>>
- Школьнікі здалі на металалом знойдзеныя ў Белавежы халадзільнікі і трактар >>>
- Цэнтр нямецкай мовы і культуры ў Магілёўскім універсітэце >>>
- Крыху неюбілейныя нататкі на юбілей Музычнага ліцэя >>>
- Айцец Надсан прэзентуе кнігу ў ЕГУ >>>

Каментаваць
 
18.10.2010

Стыпендыі на паслядыпломнае навучанне ў Сафіі

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Цэнтр паслядыпломнага навучання ў Сафіі прапануе стыпендыі постдактарантам працягласцю ад 2 да 5 месяцаў.
Стыпендыяты павінны ўдзельнічаць у навуковым і сацыяльным жыцці Цэнтра і працаваць над абраным праектам (сацыяльныя і гуманітарныя навукі). 

Чытаць далей / Каментаваць

 
18.10.2010

Шляхамі Вілейшчыны: прэзентацыя дыска


21 кастрычніка
Рэспубліканскі і Мінскі абласны саветы, першасная арганізацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры г. Вілейка прэзентуюць мультымедыйны дыск “Шляхамі Вілейшчыны”.
Прэзентацыя адбудзецца ў г. Мінску па вул, Мяснікова, 35 (уваход з вул. Берсана, злева ад крамы “Алеся”) а 18-й гадзіне.
Уваход вольны. Мерапрыемства адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Каментаваць
 
18.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- «Жах, колькі даводзіцца пісаць розных справаздач і планаў...» >>>
- Галіна Нікалаенка: Загружаныя хатнімі заданнямі дзеці – недапрацоўка педагога >>>
- Настаўнікаў і студэнтаў запужваюць і падманваюць >>>
- Някляеў арганізаваў стыпендыю для ЕГУшнікаў >>>
- Вышэйшая адукацыя ў Швецыі стала платнай >>> 
- Студэнцкі хлеб ці пра тое, як самастойна зарабіць на вучобу >>>
- Рэпетытары: інвестыцыя ці марнатраўства? >>>
- Амерыка на практыцы: што рабіць беларускаму студэнту ў Штатах >>>

Каментаваць
 
18.10.2010

Кніганоша – 5

Інфармацыйны бюлетэнь "Кніганоша" – супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
Вядо­ма, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Адны друкуюць кнігі па філасофіі, другія – мастацкую літаратуру (творы сучасных аўтараў альбо класікаў), трэція папулярызуюць абсалютна невядомую чытачу гісторыю і культуру беларускага замежжа, а іншыя вы­даюць слоўнікі, даведнікі ды кнігі па гісторыі Беларусі. «Кніганоша» адчыніць дзверы ў багаты свет беларускага су­часнага кнігадрукавання, пазнаёміць з навінкамі літаратуры і аблегчыць вам выбар кніг, якія могуць зацікавіць сучасна­га чытача. 

Спампаваць / Каментаваць
 
18.10.2010

Казкі Жыцця Мікіткі і Данілка


Такую назву мае аўдыёкніга, выдадзеная сталым аўтарам «Твайго Стылю», выкладчыкам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, сябрам грамадскага аб'яднання «ВІТ» Ігарам Кузьмінічам.
- Я стараўся з самых першых месяцаў жыцця маіх сыноў тлумачыць ім, што вакол іх. Адкуль жа яны могуць даведацца пра свет, як не ад бацькоў?! Я заўсёды быў упэўнены, што яны разумеюць, пра што я расказваю, таму ўкладаў у гэтыя расповяды ўсе свае веды. Аднаго разу я пачуў, як мая жонка Ірына распавядае малому казачку пра вожыка Шук-Шука...

Чытаць болей / Каментаваць
 
15.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Студэнты Гомельшчыны на свае вочы пабачаць умовы працы на вёсцы >>>
- Кошт дадатковай адукацыі для вучня старэйшых класаў >>>
- Каб вучыць дзіцё дома, трэба самім быць дома >>>
- Зачараванне казкай >>>
- Амаль кожны другі беларус карыстаецца Інтэрнэтам >>>
- Някляеў абяцае вярнуць ЕГУ на радзіму >>>
- У Гродзенскім універсітэце ад пачатку тыдня чакаюць прыезду Лукашэнкі? >>>
- Школьнікам дазволена крэсліць у падручніках да 2013 г. >>>

Каментаваць
 
15.10.2010

Стыпендыя Rome Prize – 2011


Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лістапада
Амерыканская Акадэмія ў Рыме запрашае да ўдзелу ў спаборы на атрыманне навучальнай стыпендыі на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 гадоў. Пераможцаў чакаюць стыпендыі ў памеры $13,000 на паўгоду і $30,000 на 11 месяцаў, пакой у Рыме і ўтрыманне.
Стыпендыя даецца на навучанне ў наступных кірунках: архітэктура; праектаванне (у т.л.: мода, графіка, дэкарацыя, інжынерыя, асвятленне); кансервацыя помнікаў; архітэктура пейзажу; літаратура; музыка; візуальнае мастацтва; антычнае мастацтва; сярэдневечнае мастацтва; рэнесанс; сучаснае італьянскае мастацтва.

Чытаць далей / Каментаваць
 
15.10.2010

Неўзабаве!


Трэцяя бясплатная экскурсія па Гродна
16 кастрычніка
На чарговую эксурсію па Гродна, прысвечаную жыццю горада ў савецкі час, запрашае вядомы гродзенскіі гісторык Ігар Трусаў.
Партрэты правадыроў ды чырвань сцягоў...  Рух хіпі ды рок-гурты... Беларускія шасцідзесятнікі… Ігар Трусаў і сам меў непасрэднае дачыненне да гродзенскага андэграўнда.
Гэта ўжо трэцяя экскурсія ў межах праекта “У пошуках паўсядзённасці” аб’яднання маладых навукоўцаў “ВІТ”.
Пачатак экскурсіі 16 кастрычніка аб 11 гадзіне. Збор каля помніка Элізе Ажэшцы.

Паводле t-styl.info

Каментаваць
 
15.10.2010

«Беларуская песня» да 80-годдзя Караткевіча


Зміцер Вайцюшкевіч запісаў альбом «Беларуская песня». Трынаццаць кампазіцый з яго – на словы Уладзіміра Караткевіча. Да 80-годдзя пісьменніка і быў прымеркаваны выхад «Беларускай песні».
«Заяц варыць піва», «Пяць струкоў перцу», «Расплату» цяпер можна праспяваць.
Таксама на альбом увайшлі песні на словы Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Адама Русака.

Паводле nn.by

Каментаваць
 
14.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Поўная школьная мабілізацыя? >>>
- Здановіч: Баласт са школ трэба выдаляць >>>
- Бібліятэка імя Караткевіча адкрыецца ў Таліне >>>
- Дзіцячыя лагеры паводле прынцыпаў дзяржаўнага ладу >>>
- Найбольш бурныя дыскусія на тым тыдні – пра «вучылак» >>>
- Колькі каштуе падрыхтоўка старшакласніка да паступлення ў ВНУ? >>>

Каментаваць
 
14.10.2010

Сусветны Рух за Дэмакратыю : Конкурс эсэ 


Дэдлайн – 18 кастрычніка
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу да ролі кожнага чалавека ў дэмакратычным працэсе, а таксама да ролі моладзі ў працэсе дэмакратызацыі. 
Пераможцы трапяць на сустрэчу моладзевай сеткі Сусветнага Руху за Дэмакратыю (леташняя адбылася ў Джакарце, гэтая будзе ў Вільні). Эсэ паўфіналістаў будуць апублікаваныя на сайце WYMD.
 У паўфінал конкурсу выйдуць 15 чалавек, па 3 ад кожнага рэгіёну: Азія, Цэнтральная і Ўсходняя Еўропа і Еўразія, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка, Лацінская Амерыка і дзяржавы карыбскага басэйну, а таксама субсахарская Афрыка.
Імёны паўфіналістаў абвесцяць 10 снежня, у Дзень Правоў чалавека.

Чытаць далей / каментаваць
 
14.10.2010

Новае на сайце


PowerPoint-прэзентацыя «Прыдатак як від азначэння»
Прадмет: Беларуская мова
Тэма: Прыдатак як разнавіднасць азначэння
Клас: 8 клас, ІІ чвэрць
Аўтар: Наталля Цімаховіч, мінская школа-інтэрнат №9

Чытаць далей / каментаваць

 
14.10.2010
 
13.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Здановіч: праблемаў ва ўзаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі РФ і Беларусі не будзе >>>
- У БДУ з'явілася ўласнае тэлебачанне >>>
- Пачаўся першы прызыў завочнікаў >>>
- Саннікаў збіраў подпісы ў пікеце каля сваёй альма матэр >>>
- Магілёў: беларускамоўных першакласнікаў стала трое >>>
- Як беларускаму студэнту трапіць у ЗША >>>
- БДУ ахапілі перайменаванні >>>
- Нямецкі эксперт: Беларусь яшчэ чакае ліквідацыя непісьменнасці >>>
- Мінскай школе нададзена імя венесуэльскага героя >>>

Каментаваць
 
13.10.2010

Праграма малых грантаў Амбасады ЗША – 2010

Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацыяў па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю ды ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.
У 2009 годзе Праграма малых грантаў Амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 дал. ЗША.
Падрабязней пра праграму: http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html,  тэл. (017) 211–05–67; 217–04–81.

Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць

 
13.10.2010

Стыпендыі Чэшскай Амбасады для выпускнікоў сярэдніх школ і ВНУ


Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада 2010 г.

Чэшская Амбасада ў Мінску прапануе стыпендыі для навучання ў Чэхіі ў 2011–2012 навучальным годзе:
- 5 стыпендый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэсшкай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ (уключна выпускнікоў 2011 года) і мае на ўвазе год наведвання курсаў па вывучэнні чэшскай мовы з далейшай здачай экзаменаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прызначэнні стыпендыі будзе аддадзена кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, эканоміку і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпендыя для навучання па праграме падрыхтоўкі магістараў (для студэнтаў, якія здалі экзамэны на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, эканомікі ды інфарматыкі). 

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Ці дададуць Кодэксу аб адукацыі нефармальнасці >>>
- Лукашэнка хоча болей кітайскіх студэнтаў >>>
- Кітайскія студэнты не застаюцца ў Беларусі >>>
- Дзеці свабоды: Дзіцячыя страхі — дарослыя жахі >>>
- Пакуль Радзькоў заняты выбарамі, КДБ занялося Мінадукацыі  >>>
- Някляеў наведае ЕГУ >>>
- «Ольса» Сасноўскі выдаў падручнік гісторыі беларускай музыкі >>>
- "Міс Грудзі" сышла са школы >>>
- З падручнікаў па гісторыі Беларусі знікаюць знакавыя постаці >>>

Каментаваць
 
12.10.2010

Сюзанна Пратчэр – госця з Аўстрыі

На пазамінулым тыдні настаўнікі і вучні смаргонскай гімназіі мелі магчымасць папрацаваць з Сюзаннай Пратчэр, Настаўнікам года з Вены. Каардынатар па інфармацыйных тэхналогіях і адукацыйных інтэрнэт-праектах Уладзімір Калінін даслаў нам матэрыял з мясцовай газеты, прысвечаны гэтаму візіту. 
Дазвольце прадставіць: магістр, кандыдат навук, выкладчык Венскай школы бізнесу, пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства сярод педагогаў Аўстрыі Сюзанна Пратчэр. На пазамінулым тыдні гэта жанчына наведала Беларусь, а дакладней гімназію №4 нашага горада.

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.10.2010

Сусветны банк: Конкурс кароткіх апавяданняў

Апошні тэрмін падачы працаў - 15 кастрычніка

Сусветны банк праводзіць конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага году моладзі.
Удзельнікі конкурсу мусяць напісаць заканчэнне прапанаванай гісторыі ды прыгадаць у сваёй працы нешта, звязанае з іх культурай: песню, звычай, элемент адзення, радок з верша ды інш. Пераможца атрымае iPod Nano.

Чытаць далей / Каментаваць
 
12.10.2010
Фонд Адукацыі для дэмакратыі: Конкурс сцэнароў дыдактычных заняткаў
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 кастрычніка 2010 г.

Фонд Адукацыі для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў з Беларусі паўдзельнічаць у конкурсе сцэнароў дыдактычных заняткаў «Давайце пазнаёмімся з нашымі суседзямі – разам да свабоды».
Сцэнар заняткаў, падрыхтаваны на конкурс, павінен датычыцца вызваленчых рухаў і грамадскіх зменаў у Беларусі ў 1970–1992 гады ды змяшчаць элементы, звязаныя з гісторыяй рухаў у суседніх краінах (альбо поўнасцю адносіцца да іх). Прыярытэтнымі будуць лічыцца працы, у якіх вядзецца аб адносінах паміж грамадскімі рухамі розных краінаў.
Прымаюцца сцэнары на польскай, рускай, украінскай мове.
Рэдакцыя Nastaunuk.info пераканана, што адсутнасць беларускай мовы ў дадзеным спісе – прыкрая недарэчнасць, якая патрабуе абавязковага выпраўлення! Цяжка ўявіць «вызваленчыя рухі і грамадскія змены ў Беларусі ў 1970 – 1992 гады» адарванымі ад абуджэння беларускай нацыянальнай свядомасці. Заклікаем беларускіх удзельнікаў далучыцца да стварэння «сваёй» лінгвістычнай опцыі, закцэнтаваўшы попыт на яе пры падачы конкурсных матэрыялаў.

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.10.2010

Конкурс праектаў Еўракамісіі «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры»

Апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў — 19 лістапада 2010 г.

Еўрапейская камісія абвясціла конкурс праектаў на тэму «Пашырэнне магчымасцяў у сферы культуры».
Мэта праектаў гэтага конкурсу — зрабіць унёсак у стварэнне палітычных, нарматыўных, інстытуцыянальных і эканамічных умоў, спрыяльных умацаванню сферы культуры і яе суб'ектаў як вектара эканамічнага і сацыяльнага развіцця.
У конкурсе маюць права ўдзельнічаць юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі, а таксама заяўнікі, якія адпавядаюць наступным катэгорыям: грамадскія арганізацыі, рэгіянальныя міжурадавыя аб'яднанні, дзяржаўныя органы, арганізацыі з удзелам дзяржавы, мясцовыя органы ўлады.

Чытаць болей / Каментаваць

 
11.10.2010

Набор ва Усходнееўрапейскую школу палітычных даследаванняў


Анкеты-заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2010 г.

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы набірае слухачоў на 2010 – 2011 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год.
Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы 2010 г., а апошнюю – летам 2011 г. у Страсбургу (Летні Універсітэт дэмакратыі). Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні, Летні універсітэт дэмакратыі – 4 – 6 дзён.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб'яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Як правіла, для ўдзелу неабходна мець вышэйшую адукацыю.

Чытаць болей / Каментаваць
 
11.10.2010

Nastaunik.info – найлепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі!


Сайт Nastaunik.info заняў першае месца ў конкурсе «Лепшы сайт у сферы нефармальнай адукацыі за 2010 год», паводле экспертнай ацэнкі прафесійнага журы.
У конкурсе, які ладзіўся ў межах III Фестывалю нефармальнай адукацыі, удзельнічалі 19 беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў, скіраваных на развіццё асабовых ды прафесійных кампетэнцый і пашырэнне нефармальнай адукацыі ў Беларусі.
Каманда Nastaunik.info атрымала дыплом, сімвал Фестываля – статуэтку «Пятровіч» і мадэм Life:)!
Нашыя словы падзякі пад час урачыстай цырымоніі: Nastaunik.info стварае актыўнага настаўніка – актыўны настаўнік стварае Nastaunik.info!

Павіншаваць
 
11.10.2010

Круглы стол "Пытанні хатняй адукацыі ў Беларусі"

13 кастрычніка 2010 г.

Культурна-асветніцкая ўстанова «ЦСІ «Новае грамадства» і Міжнародная грамадская арганізацыя «Добрая воля» запрашаюць на Круглы стол "Пытанні хатняй адукацыі ў Беларусі".
Калі:  13 кастрычніка: 10.30 -12.00
Дзе:   Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр (праспект Газеты «Праўда», 11.)
Тэма: Пытанні і праблемы дамашняй адукацыі (навучання) ў святле меркаванага прыняцця гэтай восенню Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Чытаць далей / Каментаваць
 
11.10.2010
 Агляд адукацыйных навінаў

- Фестываль нефармальнай адукацыі па сістэме «Грутвіг» >>>
- Кітайцы будуць вучыцца ў беларускіх ПТВ >>>
- Кшыштаф Занусі стаў ганаровым прафесарам ГрДУ >>>
- Фарыно: «Са школьным дамашнім заданнем не змог справіцца чалавек, які скончыў Лінгвістычны»  >>>
- Прарэктар універсітэта транспарту збірала подпісы за Лукашэнку? >>> 
- Універсітэту культуры – 35 >>>
- ЕГУ пад ціскам трансфармацыі >>>
- Маладую настаўніцу размеркавалі швачкай з заробкам у 300 тысяч >>>
-  Ці вяртацца дадому, адвучыўшыся за мяжой? >>>
- Першакласніцу выключылі са школы, бо яна спявала на ўроках >>>
- У ГрДУ адкрыўся Цэнтр літоўскай культуры >>>

Каментаваць
 
7.10.2010
Настаўнік выбірае

Ці мае права настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі? Ці мусіць настаўнік браць удзел у агітацыйнай кампаніі?

- Выкладчыкі подласці? >>>
- З пікетаў за Лукашэнку: «Такой ганьбы мы не ведалі за ўсё жыццё!» >>>
- «Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны» >>>
- Настаўнікаў прымусілі сабраць па 300 подпісаў за Лукашэнку >>>
- Подпісы за Лукашэнку збірала адміністрацыя ўніверсітэту >>>

А што скажаце вы, шаноўныя сябры? Ці лёгка вам зрабіць свой выбар? 

Абмеркаваць

 
7.10.2010
 
7.10.2010

«Форум маладых лідэраў» абвяшчае набор

Апошні дзень падачы заявак – 25 кастрычніка

Фонд імя Фрыдрыха Эберта ў Беларусі абвясціў конкурс на ўдзел у праграме навучання і трэнінгаў «Форум маладых лідэраў».
Калі вам ад 18 да 25 гадоў, вы размаўляеце па-англійску і маеце час на працягу году ўдзельнічаць у мерапрыемствах Форуму, то смела можаце дасылаць заяўкі на ўдзел.

Чытаць далей / Каментаваць

 
7.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы >>>
- У Полацку знойдзена месца, дзе вучыўся Скарына >>>
- Ад беларускіх школьнікаў утойваюць, хто такія беларусы >>>
- Мінскія шыльды нагадваюць сшытак двоечніка >>> 
- Ці будуць у Мінадукацыі мысліць крэатыўна? >>>
- Міхалевіча не пусцілі ў альма-матэр Лукашэнкі >>>
- Студэнткі МГУ зняліся для Пуціна напаўаголенымі >>>
- У Грэцыі страйкуюць бюджэтнікі >>> 

Каментаваць
 
7.10.2010

Акулін і Дранько-Майсюк у Cтоўбцах і Нясвіжы


8, 11 кастрычніка

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк правядуць літаратурна-музычныя сустрэчы:

У Стоўбцах(8 кастрычніка):
- Стаўбцоўская СШ №29 (вул.Міцкевіча, 6). Пачатак – а 10:00;
- Стаўбцоўская школа-гімназія №1 (вул. Камінтэрна, 2). Пачатак – а 11:30;
- Стаўбцоўская дзіцячая бібліятэка (вул. Сацыялістычная, 79). Пачатак — а 13:00.

У Нясвіжы (11 кастрычніка): 
- Нясвіжская гімназія. Пачатак – а 10-ай
- Нясвіжская СШ №3. Пачатак – а 12-ай;
- Нясвіжскі раённы ліцэй. Пачатак – у 14–00.
budzma.org

Каментаваць
 
7.10.2010

Увага! Задайце пытанне амерыканскаму школьніку!


Шаноўныя калегі! 
Настаўнік.info прапануе вам унікальную магчымасць: задаць наўпростае пытанне амерыканскаму школьніку ці настаўніку – і атрымаць адказ.
У наступны аўторак наш карэспандэнт наведае Appleton West High School (г. Эплтан, штат Вісконсін, ЗША). Цягам цэлага дня ён будзе ўдзельнічаць у падрыхтоўцы і правядзенні заняткаў, пазакласных мерпрыемстваў, вучнёўскіх хатніх заданняў, папрысутнічае на настаўніцкіх нарадах.  
Асабіста ці разам з вучнямі вы можаце распытаць сваіх калегаў, падзяліцца ўласнымі думкамі, зазначыць найбольш цікавыя для беларусаў тэмы. Паводле вашых запытаў на «Настаўніку.інфо» будзе зроблены рэпартаж.
Просім пакідаць вашыя пытанні да аўторка 12 кастрычніка.

Задаць пытанне / Каментаваць
 
6.10.2010

Спадзяёмся на вашыя галасы!


Сябры і калегі! Настаўнік.info  ўдзельнічае ў конкурсе адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у межах Трэцяга Фестывалю нефармальнай адукацыі. Вельмі дзякуем вам за вашую падтрымку!

Прагаласаваць за Настаўнік.info
 
6.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- «Браць удзел у агітацыйнай кампаніі настаўнікі не павінны» >>>
- За што бацькі плацяць у прыватным дзіцячым садзе? >>>
- Студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ прымушаюць збіраць подпісы за Лукашэнку >>>
- Дзе вучаць на міністраў? >>>
- Калі беларускія студэнты будуць жыць у інтэрнаце? >>>
- У беларускіх падручніках па гісторыі прасочваецца змяненне стаўлення да Расіі >>>
- За апошнія 17 год у беларускіх падручніках па гісторыі не змянілася толькі апісанне ВАВ >>>
- Мінадукацыі блаславіла школьную шараварку >>>

Каментаваць
 
6.10.2010

Фестываль нефармальнай адукацыі-2010

8–10 кастрычніка 
У Мінску пройдзе трэці Фестываль нефармальнай адукацыі.
У фэсце паўдзельнічаюць прадстаўнікі грамадскіх, камерцыйных,  дзяржаўных адукацыйных установаў з Беларусі, Нямеччыны ды іншых краін. 
Сённяшняя нефармальная адукацыя прапануе разнастайныя праграмы і паслугі: ад курсаў замежных моваў і праграмавання – да навучання ў нядзельных школах і гуртках паводле інтарэсаў. Фестываль дэманструе нефармальную адукацыю як значны фактар паляпшэння якасці жыцця асобы і грамадства. 

Чытаць далей / каментаваць

 
5.10.2010

Новае на сайце

Памятка для тых, хто не ўмее пісаць сачыненні
Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянскай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)

Чытаць далей / каментаваць

 
5.10.2010

Арлоў у Брэсце і Копысі

7, 11 кастрычніка 
7 кастрычніка Уладзімір Арлоў прэзентуе ў Брэсце сваю кнігу абранай гістарычнай прозы «Ля Дзікага Поля». Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Аўтар будзе асабліва рады бачыць выкладчыкаў гісторыі і беларускай літаратуры, а таксама школьнікаў і студэнтаў, якія займаюцца літаратурнай творчасцю.

Чытаць далей / каментаваць

 
5.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Сусветны дзень настаўніка – сёння >>>
- Дзіўнае працаўладкаванне ў школу дачкі дырэктара >>>
- Рэктар БДУ: дрэнна жывецца заходнім студэнтам без размеркавання >>>
- Пустое месца: акцябраты, піянеры і БРСМ >>>
- Школьная грамата для бацькоў >>>
- Расія: першакласнікі пачнуць вучыцца паводле новых стандартаў з 2011 года >>>
- Штатныя «мёртвыя душы» ў дашкольных установах >>>

Каментаваць
 
4.10.2010

Праграма малых грантаў ПРААН / ГЭФ у Рэспубліцы Беларусь

Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2010 г. да 12:00

Праграма развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь
Глабальны экалагічны фонд 
Праграма малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў і сельскіх / пасялковых саветаў 

Прапануюць падтрымку праектным прапановам у наступных кірунках:
° захаванне біяразнастайнасці;
° змяненне клімату;
° міжнародныя вадацёкі;
° дэградацыя земляў і ўстойлівыя арганічныя забруджвальнікі.
Паводле рассылкі БРГА «Аб'яднаны шлях»

Чытаць далей / каментаваць

 
4.10.2010

Новы краязнаўчы сайт “Рэха Берасцейшчыны”

Ці ведаеце вы, што бацька першага прэзідэнта Акадэміі Навук Беларусі Усевалада Ігнатоўскага быў святаром у Быцені Івацэвіцкага раёна? Ці чыталі вы калі-небудзь успаміны аб нямецкай акупацыі часоў першай сусветнай вайны? Ці чулі вы легенды палаца Пуслоўскіх у Косаве? Ці шмат вы ведаеце пра падзеі паўстання 1863 года на Берасцейшчыне? На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце “Рэха Берасцейшчыны”, які пачаў працу нядаўна. На гэтым сайце, размешчаным на адрасе http://rehaby.info/, выкладзена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.

Чытаць далей / каментаваць

 
4.10.2010

Альхоўка-2010


Святлана Каўганка

Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа. Тут збіраюцца цікавыя, таленавітыя, апантаныя сваёй працай настаўнікі. Тут набываюцца новыя веды і прафесійныя уменні, перадаюцца адно аднаму прафесійныя знаходкі. Гэтым разам тэмай аўтарскіх курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага былі “Дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу”.

Чытаць далей / каментаваць
 
4.10.2010

10.10.10… і гэтак далей…

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае паўдзельнічаць у творчым марафоне «10.10.10… і гэтак далей…"
Імпрэза адбудзецца – не здзіўляйцеся: 10.10.10 (10 кастрычніка 2010 года)!
Імпрэза пачнецца – трымайцеся: 10.10.10 (у 10 гадзін 10 хвілін 10 секунд)!
Імпрэза працягнецца (калі хопіць сіл): 10.10.10 (дзесяць гадзін…)!

Праграма імпрэзы:
10.10. – урачыстае адкрыццё творчага марафона
10.10. − 17.00. − майстар-класы па hand-made (выраб аўтарскіх упрагожванняў, лялек; валянне поўсці; бісерапляценне; вышыўка; пластыка; арыгамі і г.д.)

Чытаць далей / каментаваць


 
4.10.2010
Пераможцы конкурсу «Настаўнік года» ў школе не затрымліваюцца

Алена Спасюк, naviny.by

У Дзень настаўніка «Беларускія навіны» вырашылі даць слова тым педагогам, якія ў розныя гады ганараваліся званнем «Настаўнік года». Высветлілася, праўда, што ў школе засталіся нямногія з іх: 
- Настаўнікі дамагаюцца поспеху і сыходзяць са школы...
- «Тых, хто не гатовы працаваць у школе, трэба адсейваць яшчэ на этапе паступлення»...
- «Настаўнікі ведаюць, як вучыць, стварыце ім умовы»...
- «Гэта няправільна, што ў беларускай школе так шмат жанчын»
- «Калі бацькі аддаюць дзяцей вучыцца на рускай мове, можна казаць аб адсутнасці патрыятызму»...


Чытаць болей / каментаваць

 
4.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Дадзены льготы дзецям, якія вучацца ў забруджаных раёнах >>>
- Кандыдат Кастусёў наведаў юбілей Горацкай акадэміі >>>
- 3 кастрычніка ў Беларусі адзначылі Дзень настаўніка >>>
- Гісторыя ў мультфільмах: Польшча і Беларусь >>>
- У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пачаўся новы навучальны год >>>
- А вы помніце вашую першую настаўніцу? >>>
- Тэхнічкі атрымлівалі прэміі за працу на лецішчы дырэктара школы >>>
- Ліцэй патрабуе 4 мільёны з выпускніцы, якая паступіла ва ўніверсітэт >>>
- А чаму б павучыліся ў беларускіх настаўнікаў вы? >>>

Каментаваць
 
2.10.2010

З Днём Настаўніка!


Дарагія сябры, аднадумцы, калегі!
А шчырага сэрца віншуем вас з Днём Настаўніка. Зычым кемлівых вучняў, плённай працы, радаснага адпачынку. Хай мары робяцца планамі, планы – справамі!



Вызначыць масу зямнога шара,

Падлічыць усё да пясчынкі –

У начы падсвядомасці марыў

Розум светлаю аблачынкай.

Я не помню, знакі якія

Мне таемны ліхтарык высвечваў,

Я рашыў! І нібыта закінуў

Шар зямны на худзенькія
плечы.


Заўсёды з вамі, Nastaunik.info


Павіншаваць
 
1.10.2010

Конкурс акравершаў для студэнтаў


Літаратурны музей М. Багдановіча запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ паўдзельнічаць у конкурсе акравершаў “Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”, прысвечанага 120-годдзю з дня нараджэння Ганны Рафаілаўны Какуевай. Менавіта ёй М.Багдановіч прысвяціў мноства цудоўных твораў, сярод якіх былі і акравершы, а таксама, як мяркуюць, свой знакаміты раманс.

Чытаць далей / каментаваць
 
1.10.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Міністр адукацыі сышоў у працяглы адпачынак >>>
- В Мінску уключаны абагрэў у дзіцячых садах і школах >>>
- Фарыно: знайсці жытло для маладога спецыяліта – задача дырэктара навучальнай установы >>>
- У гэтым годзе зноў былі выпускнікі, якія не паехалі па размеркаванні >>>
- Загадчыца садка крала >>>
- Горацкай акадэміі — 170 гадоў >>>
- Намеснік міністра фактычна ўхваліў прыём «двоечнікаў» у ВНУ >>>
- Фарыно: «бульбяны семестр» — на карысць >>>
- Ёсць у рэформы адукацыі пачатак, ды няма канца >>>

Каментаваць
 
30.09.2010

Конкурс грантаў у галіне гуманітарных навук

Апошні тэрмін падачы заявак - 19 лістапада 2010 г.

Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвесціла конкурс на атрыманне кароткатэміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі ў 2010–2011 навучальным годзе. Удзельнікі конкурсу мусяць мець кандыдатскую ступэнь ды адпаведны навуковы вопыт, пражываць на тэрыторыі Беларусі ды быць яе грамадзянінам, выкарыстоўваць атрыманы грант толькі для навуковых мэтаў, прадугледжаных у заяўцы на Праект.

Чытаць далей / каментаваць
 
30.09.2010

Хутка!



Талькаўскі фэстнядзеля, 3 кастрычніка


 
30.09.2010

Магістратура ў Нямеччыне

Апошні тэрмін падачы заявак - 16 кастрычніка

Фонд “Супольнасць па абмене студэнтамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, фонд “Памяць, Адказнасць і Будучыня” і фонд “Zeit” прапануюць стыпэндыі для беларускіх магістрантаў, якія прыедуць вучыцца ў любы ўніверсітэт Нямеччыны ў летнім семэстры новага навучальнага года: 1 красавіка – 31 жніўня 2011 г.

Чытаць далей / каментаваць
 
30.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Беларусь павялічыць выдаткі на адукацыю? >>>
- Старшыня ТБМ занепакоены вынікамі леташняга тэставання >>>
- У Бараўлянах музычную школу пасялілі ў інтэрнат >>>
- У школьніка забралі дзённік, запоўнены па-беларуску >>>
- Дзеці свабоды: нефармальныя моладзевыя ініцыятывы >>>
- Непаспяховыя ВНУ ў Расіі зробяць коледжамі ці філіяламі >>>
- Школьны курс праваслаўя адправілі на дапрацоўку >>>
- Другая бясплатная экскурсiя па гісторыі Гродна >>>

Каментаваць
 
29.09.2010

Новае на сайце

З каляровым парашутам

Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!

Чытаць далей / глядзець / каментаваць
 
29.09.2010

Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі

1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі, зарганізаваныя грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах. Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным неабходна выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе звесткі неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: info@ptushki.org. Апошні тэрмін падачы звестак — 16.00 3 кастрычніка.

Чытаць далей / каментаваць
 
29.09.2010
Народзіны Камуніката: «Галерэя Ў», а 18-й
 

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Kamunikat.org узнік у 2000 годзе як прыватная ініцыятыва і на працягу некалькіх гадоў існаваў на грамадскіх пачатках. З часам сціплы збор публікацый беларусаў Беласточчыны, дзякуючы фінансавай падтрымцы польскага МЗС у рамках праекту «Польская Дапамога», перарос у буйную бібліятэку, якая сёння з’яўляецца адной з найбольш папулярных беларускіх бібліятэк у сеціве.

Чытаць далей / каментаваць
 
29.09.2010

Міжнародны студэнцкі фэст ў Трандхайме


Дэдлайн падачы заявак 30 верасня

Сучасныя студэнты – будучыя кіраўнікі, таму на фэст у Трандхайм (Нарвегія), які адбудзецца 11–20 лютага 2011 г., запрашаюцца таленавітыя і матываваныя студэнты з усяго свету. Удзельнікі змогуць працаваць ў тэматычных групах: палітыка, адукацыя, эканоміка, літаратура, тэатр і інш.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллем і харчаваннем, есць магчымаcць пакрыцця выдаткаў на праезд. Падрабязней: http://www.isfit.org/news/articles/15.
Паводле adukacyja.info.

Каментаваць
 
29.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Маладзечанскіх настаўнікаў прымусова запісвалі ў ініцыятыўную групу кандыдата Лукашэнкі >>>
- Чаму ў дзіцячых садках Мінска не хапае выхавальнікаў? >>>
- Сёлета «Асновы праваслаўнай культуры» дзеці ў школах вывучаць не будуць >>>
- Пра цыганоў і беларускія школы >>>
- Фонды вядучых бібліятэк свету зрабілі даступнымі» >>>
- У Мінску адкрыўся фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар — 2010» >>>

Каментаваць
 
28.09.2010

Новае на сайце


Сцэнар “Клуб вясёлых і кемлівых”

Пазакласнае мерапрыемтва
Прадмет: беларуская мова
Класы: 7–8 
Аўтар: Вольга Юхневіч, мінская школа-інтэрнат №9

Чытаць далей / каментаваць
 
28.09.2010
 
28.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Ці гатовыя беларусы вывучаць замежныя мовы па-беларуску? >>>
- У БДУ пачалася рэгістрацыя на рэпэтыцыйныя тэставанні >>>
- Сем беларускіх мультфільмаў на «Анімаёўцы-2010» >>>
- Да 2015 г. абітурыентаў у Расіі стане ўдвая меней >>>
- Пінская гімназія будзе выдаваць “шпрэх-дыпломы» >>>
- У школах з бацькоў збіраюць грошы на класныя журналы >>>
- Каля 10 тысяч мінскіх студэнтаў вымушаны самі здымаць жытло на час навучання >>>
- Франака Вячорку аднаўляюць на вучобе? >>>
- Суд над пікетоўцамі за беларусія класы перанесены на няпэўны час >>>
- Шмат ахвотных вывучаць беларускую філалогію ў Варшаве >>>

Каментаваць
 
28.09.2010

Конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар”



Апошні дзень падачы тэкстаў – 4 лістапада



Творцы!

Паэты, празаікі, крытыкі, перакладчыкі і драматургі! Пачаткоўцы і аксакалы! Аматары і прафесіяналы!

Адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў “Брама мар” ПАЧАЎСЯ!


Чытаць далей / каментаваць
 
27.09.2010

Асоба ў адукацыі: Лявон Гаравы

«Не здавацца! – гэта дэвіз усіх беларусаў"
Паводле Радыё Свабода
Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Нарадзіўся на Гарадоччыне Віцебскай вобласці 51 год таму. Сябра БСДП (Грамада), адзін са стваральнікаў «Руху за Свабоду». Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.
Чытаць далей / каментаваць
 
24.09.2010

Святое месца: беларускія скаўты і гайды


Аляксандра Дынько


13 верасня Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з дваццацігоддзем. У фармальна-урачыстай прамове піянерыя была названая «надзейным партнёрам дзяржавы». Прычым як у такіх стратэгічна важных сферах, як патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне моладзі, яе творчае развіццё, так і ў менш значных — цімураўскі і юнармейскі рух і дапамога дзецям-інвалідам.


Надзвычайная ўвага першай асобы дзяржавы да піянерыі, безумоўна, невыпадковая. Юны савецкі грамадзянін гартаваўся ў вайскова-патрыятычных гульнях «Зарніца», здачы нормаў ГТО і нясенні ганаровай вахты каля вечнага агню. Ён быў такім жа абаронцам айчыны, як і дарослы, толькі маленькім. І гэта цалкам адпавядала той функцыі, якую ўскладаюць дзяржава і грамадства на дзіцячыя арганізацыі.

Нашым дзецям, здаецца, ужо ёсць з чаго выбіраць.

Чытаць далей / каментаваць
 
24.09.2010
Europa Nostra Awards-2011
Дэдлайн – 1 кастрычніка


Узнагарода ЕС за дасягненні ў галіне культурнай спадчыны прызначана асобам і арганізацыям, занятым у галіне культурнай спадчыны.

Пераможцаў чакаюць 6 Гран-пры па 10 000 эўра.


Чытаць далей / каментаваць
 
24.09.2010

Шчучынскі Багач

25 верасня

Фестываль фальклёрнай песні «Прынёманьскія напевы» з паказам народнага звычаю «Багач» адбудзецца заўтра ў мястэчку Орля.

Багач асацыяваўся ў беларусаў з багаццем – акурат у гэты час увосень засекі былі поўныя ўраджаю і розных смачнасцяў. Галоўным элементам свята робіцца міса з зернем, у якую ставіцца свечка, найчасцей грамнічная. Свечка ставіцца адна на ўсю вёску, у доме гаспадара, які хутчэй ці больш за ўсіх сабраў ураджаю...

Паводле http://t-styl.info



Каментаваць
 
23.09.2010

Праграма «Эразмус-Мундус»: беларускія студэнты могуць вучыцца ў ЕС бясплатна і па стыпендыях


Наталля Арцёменка

У канцы ліпеня Еўракамісія абвясціла вынікі чарговага конкурсу ў межах праграмы «Эразмус-Мундус». Гэтая праграма адмыслова створана ЕС для актывізацыі міжнароднай супрацы ўніверсітэтаў ЕС з ВНУ за яго межамі, а таксама для падвышэння мабільнасці студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў.

Праграма «Эразмус-Мундус» вельмі падобная на еўрапейскую праграму «Эразмус». Праўда, апошняя мае нашмат большы бюджэт і фінансуе больш розных падпраграм.

У конкурсах праграмы «Эразмус-Мундус» могуць удзельнічаць як універсітэты, так і асобныя студэнты, аспіранты, выкладчыкі, а таксама адміністрацыйныя працаўнікі сферы адукацыі. Праграма складаецца з трох падпраграм (кампанентаў).


Чытаць далей / каментаваць
 
23.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Міліцыя адклікала судовую справу бацькоў, якія патрабавалі беларускамоўны класс >>>
- Маргарыта Тарайковіч : выкладанне Закону Божага не адзіны варыянт рэлігійнага лікбезу >>>
- У гонар «Дажынак» у навучэнцаў будуць вакацыі >>>
- Яўген Валошын: настаўнікі, павярніцеся тварам да нацыянальнай мовы>>>
- «Чытаю, перакладаю і свабодна РАЗМАЎЛЯЮ!» >>>
- Рэктар МДЛУ: да вуснага экзамену школа яшчэ не падрыхтаваная >>>

Каментаваць
 
23.09.2010

Прэзентацыя дзвюхмоўнага размоўніка ад ТБМ

У Мінску, 28 верасня а 18-й.

Беларуска-англійскі і англійска-беларускі размоўнік у адной кнізе выдала Таварыства беларускай мовы.

Размоўнік зроблены так, як гэта робіцца апошнім часам у Еўропе: яго можна чытаць з абодвух бакоў – з беларуска-англійскага і англійска-беларускага. Размоўнік змяшчае раздзелы «Ветлівыя выразы», «Карысныя пытанні», «Знаёмства з горадам» ды інш. Англійска-беларуская частка змяшчае лацінкавую транскрыпцыю беларускіх словаў і выразаў.
Прэзентацыя дзвюхмоўнага размоўніка адбудзецца 28 верасня ў будынку Чырвонага Касцёла. Пачатак а 18. Падчас прэзентацыі ўсе ахвочыя змогуць атрымаць асобнік размоўніка задарма.


Каментаваць
 
22.09.2010

Дзцячы альбом: прэзентацыя

24 верасня а 17-й гадзіне ў мінскай сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (завулак Румянцава, 12) адбудзецца прэзентацыя Дзіцячага альбома.
Запрашаем настаўнікаў і вучняў, бацькоў і дзетак! Прыходзьце – паспяваем, патанчым!


Каментаваць
 
22.09.2010
Вышэйшая дыстанцыйная адукацыя (e-learning)
adukacyja.info


Сучаснае развіццё тэхналогій дазваляе атрымаць якасную адукацыю дома, каля манітору свайго кампутара. З кожным годам папулярнасць такога спосабу атрымання вышэйшай адукацыі становіцца ўсё больш высокай.

Чытаць далей / каментаваць
 
22.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- З настаўнікам — на «ты»? >>>
- Студэнтаў і пенсіянераў прыцягнуць да выкладання англійскай мовы ў школах >>>
- Што рабіць, каб беларусы не развучыліся чытаць >>>
- Студэнт філфаку БДУ Улад Парыцкі выйграў Кубак Еўропы па “Сваёй гульні”>>>
- Беларускамоўны клас у Баранавічах вырас утрая >>>
- Як студэнты зараблялі ўлетку>>>

Каментаваць
 
22.09.2010

Дзіцячы альбом, частка першая

Пабачыў свет аўдыёдыск “Дзіцячы альбом, частка першая”, запісаны Змітром і Тамашом Сідаровічамі, Таццянай і Адасём Матафонавымі. На дыску прадстаўленыя 27 беларускіх народных песень, асноўную колькасць з якіх аўтары знайшлі у фальклорных зборніках серыі “БНТ”.
“Дзіцячы альбом” падпадае пад тры жанры: 1) фальклор; 2) песні-інсцэніроўкі; 3) песні для дзіцячых дыскатэк. Адрасаваны для сямейнага праслухоўвання, а таксама для дзіцячых садкоў і школ.

Чытаць болей / каментаваць
 
21.09.2010
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ і навукоўцаў
Адкрыты конкурс на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2011–2012 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследнічай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук.
АПОШНІ ТЭРМІН ПАДАЧЫ ЗАЯВАК – 12 ЛІСТАПАДА 2010 ГОДА

Чытаць далей/Каментаваць
 
21.09.2010

Заява Таварыства беларускай школы
у абарону нацыянальнай адукацыі

У апошнія гады пагражальна зменшыўся агульны ўзровень адукаванасці школьнікаў і іншых навучэнцаў адукацыйных устаноў, знізіўся статус педагога ў грамадстве, штучна звужана сфера роднамоўнага ўжывання, а таксама магчымасці нацыянальнага самапазнання і этнічнай самаіндэнтыфікацыі, пра што сведчыць апошні перапіс насельніцтва.
Школьная рэформа 2008 года не вырашыла злобадзённыя праблемы, а, наадварот, значна ўзмацніла іх. Нацыянальная адукацыя не толькі не прыблізілася да сусветных стандартаў, а і зрабіла значны крок ад сваіх ранейшых заваёў і бліжэйшых суседзяў.

Чытаць далей/Каментаваць
 
21.09.2010

Cтыпендыяльная праграма “Gaude Polonia” для дзеячаў культуры

Дэдлайн 10 кастрычніка


Да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме “Gaude Polonia” запрашаюцца маладыя дзеячы культуры і перакладчыкі з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы –
для рэалізацыі ўласнага праекта.
Стыпендыятам прапануецца пражыванне ў Польшчы на люты-ліпень 2011 г., а таксама фінансавая падтрымка 3000 злотых.

Чытаць далей / каментаваць
 
21.09.2010

Погляд


Зянон Пазьняк: Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?
Паводле Радыё Свабода
У Беларусі мусіць быць ліквідаваны мэтад фармаваньня школы, які застаўся ад саветаў, дзе выбар мовы навучаньня тытульнай нацыі ўзалежнены ад выбару бацькоў. Чужая ўлада ўсталёўвала сваю школу на сваёй мове, а для беларусаў пакідала “дэмакратыю” – пыталіся, на якой мове вы, беларусы, хочаце ў сябе дома вучыцца? А каб на беларускай мове хаценьня вучыцца было няшмат, улада рабіла кардынальнае парушэньне (разрыў) у сыстэме адукацыі: аддзяляла вышэйшую школу ад сярэдняй, пераводзіла ўнівэрсытэцкае навучаньне на сваю мову (рускую ў БССР, ці польскую ў Заходняй Беларусі). Адчыняўся прастор для маніпуляцыяў думкамі бацькоў і навучэнцаў, узбуджаліся прагматычныя інтарэсы (паколькі асобы з акупацыйнай мовай навучаньня мелі лепшыя магчымасьці паступіць і вучыцца ва ўнівэрсітэце, чым зь беларускай). Урэшце рэшт улада фальшыва разводзіла рукамі, маўляў, мы “за” беларускую школу, ды самы бацькі-беларусы ня хочуць вучыць дзяцей па-беларуску. Беларусаў перад міжнароднай супольнасьцю выстаўлялі гэтакімі самаедамі, дурнямі, а сябе дэмакратамі.
Чытаць увесь артыкул
Каментаваць
 
20.09.2010

Еўрарэйс-2010

Апошні тэрмін падання заяўкі: 28 верасня 2010 г.

Абвешчаны набор удзельнікаў праекта «Еўрарэйс-2010» (21–31 кастрычніка 2010 г.)
«Еўрарэйс» –  унікальная 11-дзённая навучальная праграма, удзельнікі якой змогуць: 
- наведаць 6 краін ЕС : Польшчу, Нямеччыну, Галандыю, Бельгію, Люксембург, Францыю;
- праслухаць лекцыі ды наведаць штаб-кватэры інстытутаў ЕС;
- наведаць культурныя і гістарычныя помнікі Еўропы.

Чытаць далей / каментаваць
 
20.09.2010
Берасцейшчына: сустрэчы з паэтамі

21 верасня паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Брэст, дзе правядуць творчыя сустрэчы:
- на філфаку БДУ (вул. Міцкевіча, 28), пачатак у 11.40;
- у СШ в. Астрамечава, пачатак у 14.20;
- у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (б-р Касманаўтаў, 48), пачатак у 16.30.
Паводле budzma.org

Каментаваць
 
20.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Алесь Анціпенка: веда – гэта заўсёды пошук >>>
- Гомельскім студэнтам навязваюць “Кодэкс гонару” >>>
- Мінскія ВНУ не прымаюць на вучобу Франка Вячорку >>>
- Чаму беларусы едуць вучыцца на Захад? >>>
- У Польшчы будуць адсочваць лёс выпускнікоў >>>
- Школьнікі і мова: любоў ці нянавісць? >>>

Каментаваць
 
20.09.2010

Прэзентацыя размоўніка

У  Мінску, сёння а 18-й.

Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны прэзентуе сваё чарговае выданне -"Беларуска-рускі і руска-беларускі размоўнік" і прапануе кожнаму ўдзельніку асобнік у падарунак. Прыходзьце ў кніжны салон на Калініна, 5!

Каментаваць
 
20.09.2010

Конкурс “Казка для Караткевіча”

Творы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2010 г.

Конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, праводзіць Беларускі тэатр “Лялька” разам  з газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС).
Удзел могуць прымаць гледачы тэатра “Лялька” ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Юныя пісьменнікі прапануюць увазе журы 1–2 казкі на беларускай мове агульным аб’ёмам не больш за 3 друкаваныя старонкі. Высока адзначаюцца казкі з персанажамі беларускай міфалогіі (цмокам, лесуном, ваўкалакам і інш). Да казак абавязкова прыкладаецца запоўненая анкета ўдзельніка.

Чытаць далей / каментаваць
 
17.09.2010

Талькаўскі фэст

У нядзелю, 3 кастрычніка

Запрашаем настаўнікаў, вучняў, бацькоў – усіх, хто любіць народныя і бардаўскія песні, танцы, піша вершы!
Збор а 12 гадзіне каля Талькаўскага клуба, працяг на беразе Талі.
Падрабязнасці: www.talka.info
Даведкі праз тэл.: 8(01713)71410, маб. 8–0293779959; talka5@tut.by

Каментаваць

 
17.09.2010

Люблін: "Інтэрнэт-журналістыка" для берасцейцаў

Заяўкі прымаюцца да 19 верасня

Дзедзіч і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя «Новы Стаў" запрашаюць маладых журналістаў недзяржаўных выданняў Берасцейшчыны, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, паўдзельнічаць у міжнародным моладзевым праекце "Інтэрнэт-журналістыка" (Online journalism), які адбудзецца 1 – 8 кастрычніка 2010 г. у Любліне (Польшча).
Падчас 7 дзён побыту ўдзельнікі пазнаёмяцца з трыма тэмамі: Інтэрнэт-журналістыка, асновы відэа-журналістыкі, Web TV (інтэрнэт-тэлебачанне).

Чытаць далей / каментаваць

 
17.09.2010
Гродна: дзве экскурсіі, прысвечаныя адной падзеі
Час правядзення – 19 верасня

У гэтую нядзелю гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч правядуць для ўсіх ахвотных бясплатныя экскурсіі, прысвечаныя падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны.
Адна – з пункту гледжання польскай гістарычнай традыцыі, па мясцінах, звязаных з абаронай Гродна ў верасні 1939 года. Удзельнікі змогуць зірнуць на падзеі вачыма польскага абаронцы.
Другая экскурсія будзе прысвечана мясцінам, асобам і падзеям, якія падпадаюць пад тэрмін “вызваленне”. Весціся яна будзе ад імя аднаго з тых, хто вызваляў горад ад “панскай акупацыі”.

Чытаць далей / каментаваць
 
16.09.2010

Валанцёрскі праект у Берліне


Пачатак у чэрвені 2011 года

Берлінская арганізацыя “Грамадзяне Еўропы” пачынае адбор валанцёраў з еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі) для гадавога праекту ў рамках EVS, які пачнецца ў чэрвені 2011 года.
Валанцёр будзе дапамагаць у працы арганізацыі, офісу, а таксама будзе адказным за кантакты з партнёрамі. Арганізацыя не абмяжоўвае валанцёра, ён зможа ставіць сабе дадатковыя мэты і задачы.

Чытаць далей / каментаваць
 
16.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Нацыя, якая перастае чытаць >>>
- Сёння ў мінскай катэдры добраслаўляюць студэнтаў >>>
- У Віцебскай абласной бібліятэцы з'явіліся буккросінг-паліцы >>>
- Гродзенскія чыноўнікі шукаюць небяспечныя малюнкі на школьных прыладах >>>
- Выкладчыкі будуць курыць у кабінетах? >>>
- Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк  у сярэдніх школах вёсак Лашаны і Пятрышкі >>>
- Адзін дзень з сям’ёй прафесара Астроўскага >>>

Каментаваць
 
16.09.2010
Тамара Мацкевіч: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання
Радыё Свабода

Тамара Мацкевіч (намесніца старшыні Таварыства Беларускай Школы, Мінск) пра змены ў адукацыі:
Я лічу, што ў сістэме адукацыі найперш трэба было б змяніць сістэму фінансавання. Каб грошы ішлі не на школу, як цяпер, – а за вучнем. Куды бацькі прывядуць сваё дзіця - туды з дзяржаўнага бюджэту пералічваюцца і грошы. Гэта шмат што змяніла б.
Па першае, з'явілася б канкурэнцыя паміж школамі. Школе было б выгадна развіваць адукацыю – а не толькі пісаць паперкі, як цяпер. Прыцягваць, фінансаваць, заахвочваць найлепшых настаўнікаў; укараняць здароўезберагальныя тэхналогіі; практыкаваць бясстрэсавае выхаванне – усё, што магло б прыцягнуць вучняў (адпаведна -  грошы) у гэтую школу.
Па другое – бацькі адчулі б адказнасць за адукацыю свайго дзіцяці.
Зразумела, што такая сістэма будзе працаваць пры адной умове: пры ўмове, што школы атрымаюць самастойнасць.
Такім чынам: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання!



Каментаваць
 
15.09.2010

Рэспубліканская акцыя «Чытаем па-беларуску»!

Вяртанне цікавасці грамадства да кнігі, да чытання – тэма, актуальная ва ўсім свеце. Намаганнямі прафесіяналаў-энтузіястаў арганізуюцца шматлікія акцыі, мерапрыемствы, распрацоўваюцца праграмы, скіраваныя на тое, каб у нашым імклівым жыцці Яе Вялікасць Кніга заняла належнае месца.
Рэдакцыі часопісаў «Бярозка» і «Бібліятэка прапануе» усведамляюць сваю адказнасць за выхаванне чытача і абвяшчаюць супольную рэспубліканскую акцыю «Чытаем па беларуску»! Няхай у яе будзе пачатак, але не будзе заканчэння! Пачалі гэтую акцыю 5 верасня гэтага года, калі ў Хойніках адзначаўся Дзень Беларускага пісьменства – вялікае традыцыйнае свята нацыянальнай кнігі.

Чытаць болей / каментаваць
 
15.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Конкурс на беларускую філалогію ў Кіеве быў 14 чалавек на месца >>>
- Абсталяванне для невідушчых у Нацыянальнай бібліятэцы не выкарыстоўваецца? >>>
- Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт пачаў рыхтаваць журналістаў >>>
- Пакаленне Y — самае адукаванае ў Беларусі >>>
- «Харошкі» набіраюць эксперыментальны клас >>>
- Будзе створаны Інстытут культуры Беларусі >>>
- Дзе сустрэнуцца рэктары ЕГУ і БНТУ? >>>


Каментаваць
 
15.09.2010
Вінцук Вячорка: МОВА. Далей – прорва
naviny.by
Кожны навучальны год пачынаецца з déjà vu. Малодшае дзіця прыносіць са школы некароткі сьпіс дадатковых матэрыялаў, працоўных сшыткаў, дапаможнікаў, атлясаў, якіх вучням не выдае (за грошы!) школьная бібліятэка ды якія трэба самому купіць.
І пачынаецца штодзённае гайсаньне: “Адукацыя” на Хмяльніцкага — “Акадэмкніга” — Цэнтральная кнігарня — і г.д. Мінае другі тыдзень вучобы, а я знайшоў толькі адзін патрэбны працоўны сшытак: “Хімію” для 7 клясы. Іншых — для геаграфіі, фізыкі, ангельскае мовы — знайсьці не магу.

Чытаць далей / каментаваць

 
14.09.2010

Новае на сайце


Літаратурны брэйн-рынг
Беларуская літаратура
Старэйшыя класы
Аўтар – настаўніца Славянкай гімназіі Вольга Рудая (Бабруйск)

В.Дунін-Марцінкевіч, як вядома, быў душою аматарскага тэатральнага калектыву і ўдзельнічаў у многіх спектаклях. Якую ролю выконваў аўтар у сваёй п’есе “Ідылія”?

Спампаваць матэрыял (81 КБ)

Каментаваць
 
14.09.2010
Канкурс плакатаў “ШАЛЁНЫ КЕД”
Працы прымаюцца да 31 кастрычніка 2010 г.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў ладзіць конкурс плакатаў “Шалёны кед”.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, мастакі, аматары крэатыву і проста ахвотныя праявіць свой творчы патэнцыял і адлюстраваць тэму актыўнасці моладзі ў выглядзе аўдыё, відэа і ручной працы.
Працы прымаюцца на мэйл kedy.by@gmail.com да 31 кастрычніка 2010 года. Працы ручной падачы перадаюцца асабіста арганізатарам конкурсу. Па выніках конкурсу будзе арганізавана выстава і вызначаны 3 пераможцы і 5 намінантаў, якім будуць уручаныя прызы.

Інфармацыя пра конкурс: спампаваць (24 Кб)

Каментаваць
 
14.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Час выпраўляць беларусаў у адпачынак па веды >>>
- Віцебская пракуратура шукае тых, хто бачыў, як АМАП збіваў настаўнікаў >>>
- Ці хацелі б мінчукі, каб іх дзеці вучыліся ў беларускамоўных школах? >>>
- Найстарэйшая бібліятэка Беларусі адзначае 180-годдзе >>>
- На сёння кнігарняў у Беларусі засталося толькі 88 >>>
- На дзіцячае «Еўрабачанне» паедзе школьнік з Жабінкі >>>
- Што чакае Расію пасля скарачэння 200 000 педагогаў >>>
- Святлана Астроўская з кастрычніка пачне навучацца па-беларуску >>>

Каментаваць
 
13.09.2010
Нарадзіць першакласніка
Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

У гэтым годзе школы Беларусі прынялі восемдзесят шэсць тысяч трыста першакласнікаў.

Для беларускамоўных сем'яў першае верасня традыцыйна азначае чарговы віток няспыннай барацьбы за тое, каб іхныя дзеці навучаліся на роднай мове. Міністэрства адукацыі сцвярджае, што ў Беларусі сорак чатыры працэнты школаў з рускай мовай навучання, а з беларускай — аж пяцьдзесят тры працэнты. Прыблізна тры працэнты школаў выкладаюць на дзвюх мовах. Але нават у Мінску, дзе ёсць пяць беларускіх гімназій і пяць школаў, толькі два працэнты вучняў навучаюцца па-беларуску.

Вялікая перамога ў нябачнай вайне бацькоў і чыноўнікаў — гэта клас, у які першага верасня прыходзіць адзін адзіны першакласнік. Сёлета такія класы створаныя ў Магілёве для Яліны Салаўёвай і ў Баранавічах для Ядвісі Малашчанка. А школьнае жыццё Светы Астроўскай з Гродна пачалося з таго, што 2 верасня яна разам з бацькамі выйшла на галоўную гарадскую плошчу, трымаючы ў руках плакат «Хочам вучыцца па-беларуску». У яе вайне на той момант перамагло міністэрства адукацыі. Але ўжо праз пару дзён пасля пікета для Святланы таксама быў створаны асобны клас, а вось яе бацькоў збіраюцца судзіць за несанкцыяванае мерапрыемства.

Сярод усіх нашых мінскіх школаў найбольшай папулярнасцю карыстаецца гімназія № 23. У яе прыходзяць дзеткі, якія не называюць сшытак «тетрадью», аловак — «карандашом», а настаўніка — «учителем».

Чытаць далей / каментаваць
 
13.09.2010

Новае на сайце


Правілы ў маім жыцці
Праграма факультатыўных заняткаў
II-IV класы агульнаадукацыйных школ
34 навучальныя гадзіны

Паважаныя калегі! Віншую вас з пачаткам навучальнага года і прапаную вам далучыцца да цікавага і працяглага эксперыменту. 
У канцы мінулага навучальнага года Міністэрствам адукацыі была зацверджана праграма факультатыўных заняткаў для вучняў II-IV класаў агульнаадукацыйных школ “Правілы ў маім жыцці”.
Калі Вы настаўнік II класа і жадалі б весці наш факультатыў, будзем рады супрацы. Тым, хто адгукнецца, мы дашлем:
 -поўныя распрацоўкі заняткаў для вучняў (з дадатковым матэрыялам да іх); 
-інфармацыйны матэрыял для бацькоў, які можа выкарыстоўвацца як на бацькоўскіх сходах, так і на класных стэндах.

Алеся Чарняўская, Нацыянальны інстытут адукацыі
+375 29 6350858 (Velcom), +375 29 2602777 (МТС)
maxchar@gmail.com.

Спампаваць праграму (192 Кб)

Каментаваць
 
10.09.2010
«У нешчаслівага настаўніка не можа быць шчаслівых вучняў"

Новы навучальны год стартаваў з добрай навіны — усім педагогам абяцаюць падняць заработную плату. Прычым размова ідзе не пра сімвалічнае павышэнне заробкаў. Нарэшце галасы настаўнікаў, прафсаюзных лідараў і прадстаўнікоў галоўнага адукацыйнага ведамства былі пачутыя
піша газета Звязда, якая апошнімі месяцамі вяла на сваіх старонках дыскусію пра незайздросны стан беларускага настаўніка.
Ці сапраўды - свайго інтэрнэт-форуму ў беларускіх настаўнікаў няма? Чаму менавіта сайт «Звязды» пераўтварыўся ў стыхійны форум, дзе настаўнікі дзяліліся адно з адным праблемамі і спосабамі свайго «выжывання» ў школе?
Мы не ведаем, сябры. Пэўна, беларускі настаўнік не мае ўмення і жадання "марнаваць час" на інтэрнэт-пляцоўках. Пэўна,  "сталая гвардыя" давярае толькі органам афіцыйнага друку. Пэўна, раней «не дужа пякло»...
Мы гатовы разам з вамі шукаць адказы – на гэтае і  іншыя пытанні. А цяпер прапануем поўны тэкст нашых калег са Звязды – да вашай увагі і вашага абмеркавання .
Ваш Nastaunik.info.

Чытаць болей / каментаваць
 
10.09.2010

Новае на сайце


PowerPoint-прэзентацыя «Ганібал» ад Nastaunik.info
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 
Клас: V клас, другое паўгоддзе.
Тэма: Заваяванне Рымам Міжземнамор'я. Вайна Рыма з Карфагенам (Пунічныя войны). Паход Ганібала на Рым. Вынікі Пунічных войнаў.

Прэзентацыя выканана Станіславай Літвінчук (Nastaunik.info) паводле: Ганібал. Мн.: «Юнацтва», 1982 (ілюстрацыі – Пітэр Коналі; тэкст – Рут Томсан, пераклад – А.Міхальчук); сканаванне – Максім Чарняўскі.
...Ты прысядзеш на адбітую капітэль, заплюшчыўшы вочы, прыслухаешся да ветру, і мудры антычны вецер, які памятае велічны поступ сланоў Ганібала, пашле табе сапраўднае суцяшэнне. Ты раптам зразумееш, што Карфаген прайграў Рыму і ўрэшце загінуў менавіта таму, што не меў такой дробязі, як карфагенскія пісьменнікі. Значыцца, яшчэ не ўсё страчана. (Уладзімір Арлоў)
Спампаваць прэзентацыю (2,98 Мб)

Каментаваць
 
9.09.2010

Адкрыццё танцавальнага сезону ў Жар-Птушцы

Раскаштаваная-ўпадабаная мінчукамі  і гасцямі Вечарына шляхецкіх танцаў  адбудзецца сёння!
Традыцыйна – у 7 вечара. Традыцыйна – у кавярні ЖАР-ПТУШКА ў Парку Горкага.
Прыходзьце, там навучаць беларускім танцам Вас і Вашых вучняў.

Каментаваць
 
9.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Эстонія: пачаліся заняткі па–беларуску ў Гарадской гімназіі Кохтла-Ярве >>>
- Ва ўсіх навучальных установах Беларусі забаранілі паліць >>>
- Дзеда Талаша пабачым у тэлевізары >>>
- Cімвалы дзіцячага «Еўрабачання» – цацачныя мядзведзь і зубр >>>
- Беларускія навукоўцы ствараюць электронную паперу >>>
- Міліцыя баіцца старшакласнікаў з падушкамі >>>
- Міністр адукацыі Расіі: у ВНУ трэба ўвесці навучанне на дзвюх мовах >>>
- Колькасць настаўнікаў у расійскіх школах мяркуецца скараціць на 200 000 >>>
- Парады псіхолага бацькам першакласнікаў >>>
- Оксфардскі слоўнік англійскай мовы «больш не будзе публікавацца на паперы» >>>

Каментаваць
 
9.09.2010

Беларускі расклад заняткаў для школьнікаў


Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.
«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш. Вось і я зрабіла свой маленькі творчы ўнёсак у такую вялікую справу».
Замовіць выдрукаваны асобнік можна праз сайт Нашыя дзеткі – там сем’і разам друкуюць для сваіх малых. Калі ж Мінск далёка альбо ёсць магчымасць выдрукаваць самастойна – прапануем файлы для запампоўкі.
Спампаваць А3 (4,72 MB)
Спампаваць А4 (2,98 MB)

Каментаваць
 
9.09.2010

Польскі адукацыйны інтэрнэт-кірмаш


З 6 па 19 верасня

Адукацыйны інтэрнэт-кірмаш – выдатная магчымасць сустрэць у адным месцы прапановы ліцэйнага, магістэрскага, паслядыпломнага, доктарскага і MBA-навучання, моўных школ, вышэйшых курсаў і курсаў ад прадпрыемстваў, прапанаваныя заходняй суседкай - Польшчай.
На старонках Targiedukacyjne.Gazeta.pl i Uczsiejezykow.pl змешчаны прэзентацыі больш чым 140 вучэльняў, школ ды фірмаў з усёй Польшчы, дзякуючы якім можна пазнаёміцца з рознымі адукацыйнымі прапановамі, умовамі набору ды праграмамі навучання.
Таксама на старонках Кірмаша можна паўдзельнічаць у конкурсах з узнагародамі.

Каментаваць
 
9.09.2010
Конкурс Panaboard-майстроў 2010
Прыём заявак да 15 верасня 

Кампанія Panasonic разам з «Журналом руководителя управления образованием» і часопісам «Директор школы» запрашае педагогаў Расіі, Украіны, Беларусі і Казахстана паўдзельнічаць у конкурсе метадычных распрацовак па выкарыстанні інтэрактыўных дошак Panaboard у навучанні.
Сёлета канкурсанты змогуць самастойна размяшчаць матэрыялы на старонцы конкурсу ў Інтэрнэце, а конкурс пройдзе ў два туры. Пасля аналізу дасланых распрацовак, камісія запросіць аўтараў 18 найлепшых прац (па 6 у кожнай намінацыі) у Маскву на Panaboard-вечарыну для правядзення майстар-класаў. Майстар-класы і вызначаць трох настаўнікаў – аўтараў метадычных распрацовак (па гуманітарных, дакладных і натуральна-навуковых дысцыплінах), якія паедуць у Японію. Гэта галоўны прыз конкурсу. Прадстаўнікі найлепшых кампаній, якія ўдзельнічаюць у пастаўках і інсталяцыях інтэрактыўных дошак Panaboard, таксама паўдзельнічаюць у паездцы ў Японію.

Чытаць болей / каментаваць
 
8.09.2010
ПЕРАПІС-2009: ДЛЯ 60% БЕЛАРУСКАЯ МОВА – РОДНАЯ
Радыё Свабода

Параўнальна з мінулым перапісам колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Перапіс прайшоў у Беларусі 14–24 кастрычніка 2009 году. Ён каштаваў 21 мільярдаў рублёў.
У Беларусі жыве 9,504 мільёны чалавек.
Роднай мовай беларускую назвалі 60% насельніцтва кріаны. Дома на ёй размаўляе 30% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.

Чытаць болей / каментаваць
 
8.09.2010

Конкурс беларускамоўных казак для дзяцей

Апошні тэрмін падачы працаў: 30 верасня 2010 г.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў абвесціла літаратурны конкурс "Зачаруй казкай".
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аматары слова, якія складаюць казкі на беларускай мове.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць свай твор на электронны адрас: kazka2010@gmail.com.
Па выніках конкурсу будзе надрукаваны зборнік казак для дзяцей, а пераможца атрымае падарунак.

Каментаваць
 
7.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- Новы незалежны інтэрнэт-канал для Беларусі і Расіі >>>
- Лілія Ананіч: электронная кніга дапаўняе традыцыйную кнігу, а не выцясняе >>>
- У Мінску практычна ў кожнай дашкольнай установе адукацыі не хапае выхавальніка >>>
- Як падабраць спецыяльнасць інваліду ІІІ групы? >>>
- Абсалютна на ўсіх этапах доступ да матэрыялаў тэсціравання мае толькі адзін чалавек >>>
- 5 вершаў, якія павінен ведаць на памяць кожны беларус >>>

Каментаваць
 
7.09.2010
Навучальныя выданні на Адукацыйным партале

Да ўвагі настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў! На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі выкладзены першыя раздзелы беларускамоўных навучальных выданняў: 

- Юхнель Н.В., Навумава А.Г. Англiйская мова. Вучэбны дапаможнiк для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--63
- Свiрыдзенка В.I. Беларуская мова. Ч.1. Вучэбны дапаможнiк для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. стр. 1--43
- Будзько А.П., Урбановiч I.Ю. Нямецкая мова. Вучэбны дапаможнiк для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--57
- Лапiцкая Л.М., Дземчанка Н.В., Калiшэвiч А.I., Юхнель Н.В., Волкаў А.В., Сеўрукова Т.Ю. Англiйская мова. Вучэбны дапаможнiк для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--69
- Бельскi А.I., Цiтова Л.К. Беларуская лiтаратура. Вучэбны дапаможнiк для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. стр.1--67;
а таксама –
-ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь

Каментаваць
 
7.09.2010

Беларускі Калегіум прапануе


дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
- журналістыка
- найноўшая гісторыя
філасофія/літаратура
- спецкурс па фатаграфіі (адмысловы набор)
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Сертыфікат Калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучанне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 4 кастрычніка 2010 г. 
Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2010 г.
Умовы паступлення
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com

Каментаваць
 
7.09.2010
Стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга: вучоба і практыка ў Германіі
Заяўкі прымаюць чатыры разы на год – да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасня або 31 снежня
Вы – уладальнік дыплома аб сярэдняй прафесійнай або тэхнічнай адукацыі? Вывучаеце паліталогію, эканоміку, права або займаецеся адміністрацыйнай дзейнасцю? Тады стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга – для вас. 
Міжнародны вопыт, веды замежнай мовы і разуменне сацыяльных асаблівасцяў іншых краін у век глабалізацыі і ўзаемапранікнення розных культур важныя, як ніколі. Менавіта таму Фонд федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг дае маладым людзям з розных краін магчымасць азнаёміцца з усёй разнастайнасцю жыцця ў Германіі – ад студэнцкіх будняў да практыкі на нямецкіх прадпрыемствах.
Штогод стыпендыю Фонду Бадэн-Вюртэмберга атрымліваюць каля 1200 студэнтаў і маладых спецыялістаў з розных краін. Гэтая праграма набыла шырокую вядомасць у Германіі і за яе межамі.
  
Чытаць далей / каментаваць
 
6.09.2010
Творчая сустрэча з Эдуардам Акуліным ў мінскай школе

“Хай не пакіне нас “Верасень”!” — пад такім назовам заўтра, 7 верасня, у СШ №26 г. Мінска пройдзе творчая сустрэча з паэтам і бардам, галоўным рэдактарам часопіса “Верасень” Эдуардам Акуліным.

Пачатак сустрэчы — а 13-ай гадзіне.

Каментаваць
 
6.09.2010

Сябруйма школамі: адрасы і кантакты беларускамоўных школ за мяжой


Вільня
Сярэдняя школа з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны
Вул. Сеціна, 21 (Sietyno g. 21)
Тэл./факс: +370 (5) 2459127
www.skorina.info
rastine@skorinos.vilnius.lm.lt



Рыга
Рыжская Беларуская асноўная школа
Вул. Келдыша, 4 (Riga, Keldisa iela, 4)
Тэл.: +371 67247545

Бельск Падляскі
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча
Вул. Каперніка, 4 (ul. Kopernika, 4)
Тэл.: +48 502383944
szkola@lozbjn.pdt.pl

Гайнаўка
Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мове
Гайнаўка, вул. Пілсудскага, 3 (ul. Pilsudskiego 3)
Тэл.: +48 085 682 24 96
zsdnjb@o2.pl


Чытаць болей / каментаваць

 
6.09.2010
Тэлевізійная восень-2010 з «Белсатам»

Восеньскі тэлесезон пачнецца на тэлеканале «Белсат» з 6 верасня. Навіны без цэнзуры, гісторыя нашага народу і яго сённяшняе жыццё ў найноўшых беларускіх дакументальных фільмах, публіцыстычныя і дарадчыя праграмы ў абноўленай форме, найлепшая замежная дакументалістыка, прысвечаная жыццю ў нашай частцы Еўропы, а таксама новыя серыялы для усёй сям’і – так выглядае восеньская праграма тэлеканалу «Белсат»...

- Па-ранейшаму важную адукацыйную ролю выконвае на «Белсаце» цыкл «Гісторыя пад знакам Пагоні", які ў кароткай і прывабнай форме нагадвае гледачам часта забытыя або поўныя хлусні моманты з гісторыі Беларусі, са старадаўніх часоў да ХХ ст. Восенню на «Белсаце» вы ўбачыце таксама прэм’ерныя выданні праграмы «Моўнік», у якой мовазнаўцы Ганна Іскрык і Зміцер Саўка запрашаюць гледачоў спасцігнуць таямніцы беларускае мовы (нядзеля). Праграма зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды, і тых, хто робіць першыя крокі з беларускаю моваю... 
-  Побач з калыханкаю для малых і найменшых гледачоў «Белсат» падрыхтаваў цікавыя серыялы – штодня, заўсёды пасля агляду найважнейшых падзеяў а 17:00. З панядзелка да серады гледачы змогуць сачыць за прыгодамі тройкі арыгінальных сяброў – Олі, Оляфа і Оскара – у серыяле «Тры шалёныя нулі". Па чацвяргах і пятніцах будуць ісці два серыялы Анджэя Малешкі: польска-нямецкая ініцыятыва «100 хвілін вакацыяў" і серыял «Магічнае дрэва». Аўтар серыялаў атрымаў за «Магічнае дрэва» ў 2007 г. міжнародную ўзнагароду «Эмі", якая лічыцца тэлевізійным «Оскарам». «Магічнае дрэва» – гэта сем гісторыяў аб прадметах з магічнага дрэва, надзеленых незвычайнымі ўласцівасцямі. Кожны з фільмаў – адначасова аповед пра дзяцей ды іхную ролю, поўны прыгодаў, магіі ды гумару...

Чытаць болей / каментаваць
 
4.09.2010

Да ўвагі педагогаў Віцебска і вобласці

У межах рэсурснай праграмы 26 верасня 2010 г. ў Віцебску адбудзецца семінар па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў. Запрашаюцца зацікаўленыя ў гэтай праграме людзі. Заяўкі прымаюцца да 18 верасня на адрас look123@mail.ru, дзе неабходна ўказаць імя, прозвішча, нумар кантактнана тэлефона, узрост, электронны адрас і дадаць кароткі матывацыйны ліст.
Кантакт: Вольга Лукіна
look123@mail.ru
+375297182352

Каментаваць
 
4.09.2010
З моў блізкіх і далёкіх
Доўжыцца серыя «Беларускія ЕўраГраматыкі" выдавецтва «Радыёла-плюс». Найперш апекваюцца ёю дырэктар выдавецтва пісьменьнік Уладзімір Сіўчыкаў і навуковы рэдактар, вядомы паліглот і педагог Лявон Баршчэўскі. Апошнімі тыднямі да граматык польскай, лацінскай, шведскай, латышскай і англійскай моў дадаліся граматыкі славацкай і нідэрландскай моў. Беларусы атрымліваюць мажлівасьць вывучаць мовы блізкія і далёкія без дапамогі рускай мовы як мовы-пасярэдніцы.
Алеся Сіўчыкава
Каментаваць
 
3.09.2010
Уступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі

З 1 верасня ўступілі ў сілу папраўкі ў правілах школьнай арфаграфіі і пунктуацыі. Зменаў нямала, але яны ахопліваюць малую частку лексічнага запасу.
- Аканне на канцы запазычанняў
Пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў: трыа, Ватэрлоа.
- Яканне ў лічэбніках
Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць дзявяты, васямнаццаць.
- Ў у запазычаннях
У большасці іншамоўных слоў ужываецца "ў": ва ўніверсітэце, для ўніята, але: траур.
- Абрэвіятуры
Скарочаныя часткі абрэвіятур пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: галоўурач (галоўны), інтэрпал (інтэрнацыянальная паліцыя), лінкар (лінейны карабель).
- Спрэчны прэзідэнт
Вялікае абмеркаванне выклікала напісанне слова «прэзідэнт».
Чытаць далей/Каментаваць
 
3.09.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Заробкі настаўнікаў выраслі на 25%, стаўкі маладых спецыялістаў на  10% >>>
- Святлана Мацкевіч: Рэфармаванне сістемы адукацыі трэба пачынаць з педагагічных ВНУ >>>
- Ганна Анішчук: Новы Кодэкс аб адукацыі павінен стабілізаваць сістэму адукацыі >>>
- Прыгадайма школьныя гады! >>>
- «Я скончыў звычайную вясковую школу і стаў прэзідэнтам!» >>>
- МУС: Школьная бойка можа прывесці да сур'ёзнага штрафу >>>
- Ці ёсць у беларускіх школах наркотыкі?  >>>

Каментаваць
 
2.09.2010

Асоба ў адукацыі. ІГАР ПРАКАПОВІЧ

Яна Запольская, Радыё Рацыя.
Пастаўшчына – гэта чароўны азёрны край, але ж які краязнавец свой край не любіць, як кажуць “кожны кулік сваё балота хваліць”. Так пра родныя мясціны кажа настаўнік і краязнавец з горада Паставы, што на Віцебшчыне, Ігар Пракаповіч.
- Настаўнік геаграфіі, краязнавец, сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі, Чалавек Года Віцебшчыны і яшчэ Беларускі Настаўнік Года, такім званнем вас уганаравала Таварыства Беларускай Школы. Вы аўтар шматлікіх кніг, пераважна прысвечаных Паставам і Пастаўшчыне, і звяртае ўвагу той факт, што значная частка гэтых кніг адрасаваная дзецям…
– Гэта сапраўды так, таму што я працую ў школе ўжо многа-многа гадоў, з 85-га года. Вывучаючы геаграфію, ладзячы вандроўкі з вучнямі, канешне, каб праводзіць заняткі, трэба нейкая інфармацыя. Вось дзеля гэтага ў асноўным і пішуцца кнігі. Кнігі пішуцца і разам з вучнямі.

Чытаць далей,/Каментаваць
 
2.09.2010

Куды ідзем? Статыстыка на пачатку года


1 верасня за школьныя парты селі 950 тысяч вучняў. У тым ліку 86,3 тысячы першакласнікаў. У 2008–09 навучальным годзе першакласнікаў было 87,8 тысячаў. А у 2007–2009 гг. – 91,2 тысячаў.
У Беларусі 3.531 навучальная ўстанова. Параўнальна з 2009 годам колькасць агульнаадукацыйных установаў скарацілася на 52.
«Кожны год знікае да 50–100 школаў — звычайна гэта школы ў вясковай мясцовасці. Так, у гарадах адкрываюцца новыя школы, але гэта школы з рускай мовай навучання», — тлумачыць намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч.
Каментуючы афіцыйную статыстыку пра колькасць школаў з беларускай мовай навучання, Мацкевіч заявіла: «Гэта малакамплектныя вясковыя школы. Толькі 2% вучняў Мінску навучаюцца па-беларуску. У Мінску толькі 7 школ з беларускай мовай навучання з 250. Насамрэч і існуючыя беларускія школы толькі фармальна беларускія. Настаўнікі гавораць па-руску, выкладанне вельмі часта таксама вядзецца па-руску».
Паводле ТБШ, у 1994–95 навучальным годзе цалкам на беларускай мове навучалася 29,4% дзяцей. «Свайго максімуму гэты паказнік дасягнуў у 96–97 навучальным годзе — амаль 33% дзяцей усе прадметы вывучалі на беларускай мове», — удакладняе Мацкевіч.
Паводле Радыё Свабода
Каментаваць
 
2.09.2010
Як прайшоў Дзень ведаў у краіне
Настаўнік.інфо прапануе пазнаёміцца з першавераснёўскімі навінамі розных школаў і мястэчак
- 1 верасня ў беларускамоўнай гімназіі №23 (+ фота) >>>
- Ліцэй імя Якуба Коласа распачаў новы навучальны год >>>
- Ліцэй, лінейка, аўтазак >>>
- У Бабры навучацца па-беларуску будзе толькі Мікола Пушкін >>>
- У Бараўлянах «Дзеці два тыдні рэпеціравалі лінейку з Лукашэнкам» >>>
- Пачатак навучальнага года ў беларускіх школах Падляшша >>>
- У гімназіі г. Глыбокае адмовіліся ствараць беларускі клас. Бацькі знайшлі іншае выйсце >>>
- Новую школу адчынілі ў Віцебску >>>
- Навучальны год у Оршы пачаўся з тыдня беларускай мовы >>>
- Беларускамоўныя школы за мяжой >>>
- Беларускамоўны клас распачаў заняткі ў Бярозе >>>
- У Магілёве для адзінай вучаніцы адчынілі беларускі клас (відэа) >>>
- У Гродне сям'ю прафесара з дзецьмі забралі ў пастаунак за тое, што тыя хацелі вучыць дзіця па-беларуску >>>

Каментаваць
 
1.09.2010

Новае на сайце

Арганізацыя даследчай працы з вучнямі
Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” - але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?

Адказам на пастаўленыя пытанні можа быць выкарыстанне на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці праектнага і даследчага падыходу ў навучанні, развіццё навыкаў дасдедчых паводзінаў вучняў. У педагогіцы і псіхалогіі “даследчымі паводзінамі” называюць падыход да навучання, які будуецца на аснове натуральнага імкнення дзіцяці да самастойнага вывучэння асяроддзя. Падрыхтоўка вучня да даследчай дзейнасці, навучанне яго ўменням і навыкам даследчага пошуку і даследчых паводзінаў з’яўляецца найважнейшай задачай адукацыі і сучаснага настаўніка.

Чытаць далей/Каментаваць
 
1.09.2010

Шаноўныя калегі!


Nastaunik.info віншуе вас з пачаткам новага навучальнага года. Зычым вам духоўнай і фізічнай моцы, каб з годнасцю і задавальненнем прыкладаць яе да свайго галоўнага прафесійнага паклікання – навучання і выхавання нашых дзетак. Жадаем, каб адданая праца і ўсе намаганні прыносілі вялікі плён вам, вашым вучням і ўсёй нашай Беларусі!
Застаемся разам!
Ваш Nastaunik.info.
 
 
29.08.2010

CЁННЯ ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАМУ ПАРТАЛУ NASTAUNIK.INFO 5 ГОД


Роўна 5 год таму, 29 жніўня 2005 года, з'явілася першая навіна на нашым сайце. З тых часоў сайт папоўніўся чатырмя тысячамі артыкулаў, большасць з якіх даслалі для агульнага карыстання беларускія педагогі.  Больш за 400 наведнікаў штодня завітвае да нас, каб паглядзець адукацыйныя навіны ды павітацца з нашай настаўніцай Ірай  – «тварам» і «візітоўкай» нашага сайта. 
Віншуем усіх аўтараў і наведнікаў! 

Заставайцеся з намі!
Ваш Настаўнік.інфо

P.S. Пра гісторыю сайта можна пачытаць тут 

Пакінуць сваё віншаванне
 
29.08.2010
ФОТАКОНКУРС “БЕЛАРУСЬ ШМАТЛІКІХ КУЛЬТУРАЎ”
Працягваецца фотаконкурс «Беларусь шматлікіх культураў" адрасаваны вучням старэйшых класаў і студэнтам.
Ідэя конкурсу – пазнёміцца з беларускаю культураю з дапамогаю фатаграфіі. Мы хочам каб удзельнікі конкурсу на сваіх здымках прадставілі рэлігійныя і гістарычныя помнікі, абарончыя збудаванні, замкі і палацы.
 Пераможца конкурсу паедзе на экскурсію ў Брусэль.
У журы конкурсу ўдзельнічаюць
Агнешка Рамашэўская-Гузы, тэлежурналістка, дырэктарка тэлеканалу «Белсат»;
Марэк Каміньскі – палярнік, падарожнік, мараплавец, пісьменнік, фатограф, прадпрымальнік;
Мацей Стаберскі – фотамастак, чалец Саюза польскіх фотамастакоў.
Конкурс адбываецца пры падтрыманні тэлеканала «Белсат» і Цэнтру Культуры Катовіцэ імя Крыстыны Бохэнэк.
Паводле БЕЛСАТ

Чытаць далей/Каментаваць

 
28.08.2010
Адбылася онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Тамарай Мацкевіч, намесьніцай старшыні “Таварыства беларускай школы”, рэдактаркай сайту Nastaunik.info, каардынатаркай праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадзтва”.
Адказы на пытанні чытайце  тут.

Каментаваць
 
27.08.2010
Семінар па Еўрапейскім Саюзе

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасня 2010 гады прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».


Удзел у гэтай праграме дазволіць:

– даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрапейскага Саюза;

– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюза;

– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;

– атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ у рамках «Усходняга партнёрства»

– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;


Удзельнікам семінара будуць прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна будзе выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасці пры правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.




Чытаць далей/Каментаваць
 
26.08.2010
Онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

1 верасня пачынаецца новы навучальны год. Паводле статыстыкі, колькасьць беларускамоўных школаў у краіне зноў скарацілася. Ці сапраўды ў беларускамоўных школах пануе беларускае слова? Наколькі палітызаваная сёння праца настаўніка?
У пятніцу, 27 жніўня, а 14-ай гадзіне рэдактар Nastaunik.info Тамара Мацкевіч адкажа на пытанні ў онлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода. Задаць пытанні і выказаць свае меркаванні можна тут.
 

Каментаваць
 
25.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- 1 верасня ў Мінску адчыніцца дзве новыя школы. Але ж пры гэтым у Беларусі з новага навучальнага года 52 школы зачыняюцца.

– У Магілёве набралі толькі двух беларускамоўных першакласнікаў.
У Глыбокім не задаволілі жаданне школьнікаў вучыцца на роднай мове.
Тым часам беларускі клас мае з'явіцца у Гродне. Актуальны спіс гімназій, ліцэяў і школ з беларускай мовай навучання і беларускамоўнымі класамі ў Мінску глядзіце на нашым сайце.

- Класныя кіраўнікі бабруйскіх школ прадаюць квіткі на валейбол па тэлефоне >>>

- «Будучыя настаўнікі робяць да 36 памылак у дыктоўках…» >>>

- Гомельскі 9-класнік Генадзь Караткевіч стаў пераможцам XXII Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы ў Канадзе >>>

- Фарыно: У сістэме адукацыі трэба спыніць паперавытворчасць
>>>

- Міністэрства адукацыі "ўзмацняе" навучанне замежным мовам і фізічнай культуры >>>

- Тэрміны прыёму ў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы на будаўнічыя спецыяльнасці падоўжнаны да 1 верасня >>>

- Беларускамоўныя падручнікі будуць перавыдаваць яшчэ 5 гадоў
>>>

- У 2012 годзе будзе апрабіраваня аўтаматызаваная сістэма залічэння ў ВНУ >>>

- Старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў лічыць мэтазгодным перагледзіць сістэму льготнага залічэння ў ВНУ >>>

- У творчыя ВНУ будуць браць студэнтаў без увагі на вынікі тэстаў
>>>


Каментаваць
 
24.08.2010

Гадуем беларусаў-2: Для сярэдняй школы


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!

Чытаць далей/каментаваць
 
24.08.2010

Новае на сайце


Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.

Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.

Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.


Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая


Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)


Каментаваць

 
23.08.2010

Запрашаем на выставу-прэзентацыю дыска «Гадуем беларусаў-2»

Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро Плошча Перамогі). У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.
Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1” і «Гадуем беларусаў-2” у падарунак.

Каментаваць
 
20.08.2010
Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах


16 – 17 жніўня 2010 г. у Вільні прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў “Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах”, зарганізаваны Асацыяцыяй міжнародных пытанняў (АМО) і Асацыяцыяй па выхаванні грамадзянскасці і дэмакратыі (SVOD).

Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст. Заснавальнікі метаду, амерыканскія педагогі Дж.Д’юі ды У.Г.Кілпатрык прапанавалі будаваць навучанне на актыўнасці і практычнай дзейнасці саміх дзяцей, з абавязковым улікам і выкарыстаннем іх асабістых інтарэсаў.

Адначасова з даследаваннямі амерыканскіх педагогаў ідэі праектнага навучання ўзніклі і ўкараняліся на нашых землях. Рускі філосаф М.Ф. Фёдараў распрацаваў прынцып адзінства тэарэтычных ведаў і практычнага дзеяння. Педагог Станіслаў Шацкі (паходзіў з этнічна беларускай Смаленшчыны) у 1905 г. зарганізаваў невялікую групу супрацоўнікаў, якая актыўна ўжывала праектныя метады ў навучальна-выхаваўчай практыцы. У 1931 г. у СССР метад праектаў быў забаронены пастановай ЦК ВКП(б), традыцыя была перарваная…

Тым часам, у ЗША і краінах Еўропы метад праектаў плённа развіваўся, здабыўшы заслужаную папулярнасць дзякуючы рацыянальнаму спалучэнню тэарэтычных ведаў і іх практычнага прымянення пры вырашэнні канкрэтных навучальных праблемаў. Вядома, з часам метад праектаў зазнаў пэўную эвалюцыю – але яго сутнасць па-ранейшаму застаецца нязменнай: стымуляваць жаданне вучняў шукаць, выпрабоўваць і ажыццяўляць рашэнні актуальных праблемаў.


«Праект – гэта не даклад, не рэферат і нават не навуковае даследаванне. У сённяшняй педагогіцы праектам прынята лічыць тэхналогію вырашэння пэўнай практычнай праблемы і стварэнне пэўнага прадукту», – зазначаюць беларускія настаўнікі, знаёмыя з метадам.

Рэдакцыя Nastaunik-info паўдзельнічала ў семінары, на якім чэшскія педагогі Марцін Матэйка і Радэк Прохазка дзяліліся з беларускімі калегамі ўласным досведам з абсягу праектнай дзейнасці. Цягам наступных дзён мы будзем выкладаць для вас, шаноўныя сябры, тэарэтычныя асновы метаду праектаў, а таксама свае назіранні і напрацоўкі, здабытыя на гэтым адукацыйным мерапрыемстве.

Прэзентацыя «Метад праектаў": спампаваць

Каментаваць
 
19.08.2010
Праца ў беларускай гімназіі

Мінская гімназія № 14 шукае настаўніка пачатковых класаў.
Кантакт +375 29 661 65 98 (Velcom), Алена.


Каментаваць
 
18.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- У Вільнюсе адбыліся метадычныя семінары для беларускіх настаўнікаў. Чакайце матэрыялы на нашым сайце
- Настаўнікі прапанаваў дапамогу кіраўніку вобласці >>>
- Стыпэндыі павялічылі на 11% >>>
- Больш як 45 працэнтаў студэнтаў змушаныя будуць арэндаваць кватэры ў прыватнікаў >>>
- У 2011 годзе выйдуць дзве першыя кнігі 25-томніка Уладзіміра Караткевіча >>>
- Лукашэнка загадаў дапамагчы беларускамоўнай школе у Рызе >>>
 
17.08.2010
Грантавы конкурс Еўракамісіі
Еўракамісія абвясціла пра грантавы конкурс у межах праграмы "Інвеставанне ў людзей", мэтай якой з’яўляецца павышэнне якасці жыцця ў краінах-партнэрах Еўразвязу.
Тэма конкурсу – “Барацьба супраць дзіцячай працы”.
Памер гранту – ад 25 000 еўра да 1 000 000 еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня.
Анкета знаходзіцца па спасылцы
Каментаваць
 
17.08.2010
Фотаконкурс для школьнікаў і студэнтаў з Беларусі
Дэпутат Еўрапарламента, доктар Marek Migalski, ладзіць фотаконкурс пад назвай «Беларусь — краіна розных культур» для вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
Арганізатараў цікавіць выключна мастацкі аспект, які дазволіць ім больш даведацца пра беларускую культуру праз фатаграфію. Яны заахвочваюць удзельнікаў дасылаць фотаздымкі храмаў, замкаў, іншых гістарычных помнікаў. Пераможца творчага спаборніцтва скіруецца ў Брусэль.
Чытаць далей/Каментаваць
 
17.08.2010
Трэнінг для настаўнікаў і адукатараў ад Еўрапейскай Камісіі
 Еўракамісія ў супрацоўніцтве з AHA Moments запрашае на трэнінг “Autobiography of Intercultural Encounters”. Ён адрасуецца  адукатарам ў галіне міжкультурных камунікацый, а таксама настаўнікам, якія цікавяцца методыкай навучання.
Курс адбудзецца ў Балгарыі (Сафія) з 18 па 20 кастрычніка. Мова трэнінга – ангелійская.  Каб прыняць удзел у трэнігу, звяжыцеся непасрэдна з арганізатарамі, запоўніце анкету. Выбраным удзельнікам арганізатар верне грошы за транспарт ды іншыя кошты.
Анкета-заяўка знаходзіцца па адрасе www.ahamoments.eu
 Апошні тэрмін падачы анкеты – 9 верасня.
Больш падрабязная інфармацыя па тэл. ++359 898 60 46 41; ++ 35 9 2 967 1063; ++359 899 96 36 23, і па электронных адрасах leah.@ahamoments.eu  , yananoel@gmail.com.

Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»

Каментаваць
 
17.08.2010
Школа маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадcкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі", «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт- журналістыкі" і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.  Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ —  практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,"Наша Ніва", «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»

Каментаваць
 
13.08.2010
Сустрэча «Маладыя і актыўныя»
Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай «Маладыя і актыўныя», якую арганізуе 3 – 13 верасня 2010 г. Фундацыя «Новы Стаў" (Люблін, Польшча) yf просьбe канцsлярыі Сената Рэспублікі Польшчы.
Сустрэча будзе адбывацца ў гарадах Люблін (адкрыццё праграмы, знаёмства) і Новы Сонч (удзел у Эканамічным форуме маладых лідэраў). Плануецца, што гэта будзе 11-дзённы сустрэча 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія ўстановы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы. Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў на атрыманне лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасцю для ўсталявання кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Еўропы. Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці тут:
Праграма сустрэчы 
Інфармацыя пра сустрэчу 
Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў 
Анкета на ўдзел у сустрэчы 
Праект скіраваны на маладых людзей ва ўзросце 18–30 гадоў, пасяджэнні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах. Шанец патрапіць на 11 дзён у еўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага. Калі вы зацікаўлены паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна даслаць анкету на адрас: j.lis@eds-fundacja.pl. Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасць атрымання запоўненых анкет.

Каментаваць
 
13.08.2010
Конкурс “Беларусь гэта…”
У Брэсце распачалася акцыя-конкурс для моладзі «Беларусь гэта...», у межах якой плануецца выпрацаваць найлепшы сімвал Беларусі.
«Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках. А з чым у замежнікаў, а перадусім у нас саміх, асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі - ці наогул ні з чым?»– так распавядае пра сваю ідэю яе арганізатар, жыхар Брэста Віктар Клімус.
Усім ахвотным прапануецца апісаць і даслаць на конкурс сваё бачанне найлепшага сімвалу Беларусі.
Паводле вынікаў конкурсу будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бірульку ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох найлепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.
На конкурс прымаецца тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў “Беларусь гэта...”, а далей мець назву і апісанне той рэчы ці з'явы, якой беларусы могуць сапраўды ганарыцца. Тэкст павінен змяшчаць абгрунтаваны адказ на пытанне, чаму гэты сімвал варты пашаны. Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і тэхналогіі рамёстваў, артэфакты розных станавых пластоў і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Але яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з'яўляцца дзейнай сімволікай арганізацый і ўстаноў.
Прапановы можна дасылаць на электронны адрас lubluganarus@gmail.com
Больш падрабязная інфармацыя – у сацыяльнай сетцы “Укантакце” http://vkontakte.ru/club19072840


Каментаваць
 
12.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Беларускія ВНУ і ПРААН абвяшчаюць чарговы конкурс стыпэндыяў Фонду Марыі Шарапавай >>>
- Кожная пятая школа ў Беларусі не падрыхтаваная да навучальнага года >>>
- У Расіі павялічылі тэрмін навучання ў аспірантуры >>>
- На якія спецыяльнасці сталічных ВНУ конкурс адсутнічаў >>>
- У расійскіх абітурыентаў вырас попыт на тэхнічныя спецыяльнасці >>>
- Ёсць у Вільнюсе беларуская школа, у якую завітвае беларускі пасол…>>>
- Штогадовы фэст «Рок па Вакацыях» пройдзе 11 верасьня ў клубе «Рэактар» >>>
- Самы танны пакой для студэнта ў Мінску каштуе $100 >>>
- Каб падрыхтаваць школьніка да новага навучальнага года, бацькам давядзецца патраціць ад 100 да 400 даляраў >>>
- Колькасць беларускіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю за мяжой, імкліва расце >>>

Каментаваць
 
10.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Абітурыенты ССНУ ўпершыню здалі іспыты ў форме цэнтралізаваных заданняў >>>
- Навучальная праграма факультатыўных заняткаў для 8 – 11 класаў агульнаадукацыйных устаноў “Асновы праектнай дзейнасці” >>>
- Прафесар Уладзімір Янчук: Як стаць мудрым дарадцам для сваіх дзяцей? >>>
- Мінадукацыі не ведае назвы асноўнага прадстаўнічага і заканадаўчага органа краіны >>>
- Вясковыя абітурыенты штогод паказваюць усё вышэйшыя вынікі >>>
- Гарадскі галава Львова ініцыюе правядзенне ў львоўскіх школах урокаў з палітвязнямі >>>

Каментаваць
 
9.08.2010
Праца ў беларускай гімназіі

Мінская гімназія № 14 шукае настаўніка пачатковых класаў. Любіце дзяцей, шануеце мову, шукаеце зычлівых калег і бацькоў  – ласкава запрашаем! 
Кантакт +375 29 661 65 98 (Velcom), Алена.


Каментаваць
 
9.08.2010
Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
Агульны дэдлайн 15 снежня 2010 г. 
Дэдлайн на атрыманне студэнцкай візы – 12 жніўня 2010 г.

Стыпендыі для грамадзян з постсавецкай прасторы, памерам у 600 еўра, у якасці дапамогі пры аплаце выдаткаў на залічэнне і навучанне за ўвесь курс цалкам. Навучанне можа доўжыцца як адзін, так і два семестры. Для студэнтаў, якія не валодаюць гішпанскай мовай, магчыма навучанне на англійскай. Па заканчэнні навучання студэнты атрымаюць дыплом-сертыфікат, які падцярджае навучанне ва Універсітэце Кадыса. Дадатковая інфармацыя на www.auhr.es/es/
Паводле http://adukacyja.info

Каментаваць
 
9.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Да 2020 году 90% усіх тэкстаў будзе прадавацца ў электронным выглядзе. А ў Беларусі? >>>

- Праверка беларускага правапісу ў Google Chrome цяпер не праблема >>>
- Толькі кожны чацвёрты беларускі першакурснік будзе вучыцца на дзённым бясплатным аддзяленні. >>>
- Мінздароўя зацвердзіла новыя «Гігіенічныя патрабаванні ў агульнаадукацыйных установах» >>>
- Аўтограф Якуба Коласа за паўмільёна >>>

Каментаваць
 
6.08.2010

Новае на сайце


Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»

Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву. Прапаную аснову гэтага «вуснага часопіса» у тым выглядзе, у якім я яго праводзіла. Партрэты мастакоў, пісьменнікаў, вучоных я знаходзіла ў Інтэрнэце, гэтак жа, як і «мінусоўку» песні.
Жадаю поспехаў і плёну!
Вольга Рамановіч.

Спампаваць сцэнар

Каментаваць

 
6.08.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Урокаў замежнай мовы ў беларускіх школах паболее >>>
- Выйшаў двухтомавы збор твораў Ларысы Геніюш >>>
- Беларускаму настаўніку трэба працаваць больш за год, каб дасягнуць заробка галандскага калегі >>>
- Гісторык і пісьменнік выпрабавалі сябе ў заданнях ЦТ >>>
- Характэрнай рысай сёлеташняй уступнай кампаніі стала зніжэнне прахадных балаў >>>
- Хто вінаваты ў нізкім узроўні падрыхтоўкі абітурыетнаў >>>

Каментаваць

 
4.08.2010
Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8–9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12–15 балаў са 100?..

Працяг дыскусіі, гл. пачатак

ЗВАНОК У ПЕДУНІВЕРСІТЭТ
«Сёлета ў нас недабор на фізіку і матэматыку...»

Чаму будучым настаўнікам можна зрабіцца, здаўшы тэсты на 20–30 балаў? Пра гэта мы запыталіся ў Сяргея ВАСІЛЬЦА, адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
— Сяргей Іванавіч, у параўнанні з мінулым годам, якая агульная карціна: ці зменшыўся прахадны бал?
— Відавочна, зменшыўся на спецыяльнасці «матэматыка», «фізіка». Крышку меншы і на іншых, у параўнанні з мінулым годам.
— А матэматыка і фізіка — лічбы ёсць ужо нейкія?
— Лічбаў няма і не будзе, бо мы атрымалі менш заяў, чым у нас маецца бюджэтных месцаў. Конкурсу няма, адсутнічае. Мы так і будзем пісаць у выніках.
— Атрымліваецца, што ўсе, хто да вас прыйшлі — усе паступяць?

Чытаць далей/Каментаваць

 
4.08.2010

Новае на сайце

Прэзентацыя «Слоўнікавая дыктоўка» Марыны Сцепаняк


Прадмет: руская мова
Тэма: Слоўнікавая работа
Клас: 3 клас, першае паўгоддзе
Аўтар: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.п. Астравец Гродненскай вобласці"

Элементы гэтай прэзентацыі можна выкарыстаць на любым этапе ўрока, а таксама для самастойнай працы. Вучань павінен : а) вымавіць слова; б) прачытаць слова арфаграфічна; в) праверыць; г) запісаць. Прэзентацыю можна выкарыстаць як пры правядзенні франтальнай работы, так і індывідуальнай.

Спампаваць прэзентацыю
Спампаваць тлумачальны ліст
Каментаваць

 
4.08.2010
Cемінар па падрыхтоўцы лідэраў вольных адукацыйных гурткоў 
Апошні дзень падачы заяваў – 10 жніўня 

На наступным тыдні (13–15 жніўня) маладыя людзі змогуць паўдзельнічаць у двухдзённым семінары, дзе атрымаюць навыкі лідэра адукацыйнага гуртка. 

Дарагі ўдзельнік! На гэтым семінары ты навучышся арганізоўваць малую групу людзей («гурток»), каб рэгулярна сустракацца і разам набываць новыя цікавыя табе веды і ўменні, зразумееш, як людзі робяцца лідэрамі, даведаешся пра псіхалагічныя сакрэты лідэрства і спраўдзіш, ці зможаш ты кіраваць і весці за сабой калектыў. На гэтым семінары ты пазнаёмішся з моладдзю з розных гарадоў Беларусі і прыемна пабавіш час. Тут цябе ніхто не будзе выклікаць і ставіць адзнаку, толькі ты зможаш вызначыць свае поспехі. 
Наша грамадская арганізацыя «Грамадзянскі форум» імкнецца развіваць маральныя і дзелавыя якасці моладзі. За шмат гадоў падобных семінараў мы пераканаліся, што лепшага спосабу, чым самаарганізацыя і самаадукацыя, яшчэ ніхто не прыдумаў! 
Гісторыя адукацыйных гурткоў бярэ свой пачатак у Амерыцы і скандынаўскіх краінах і налічвае больш за сто гадоў. Навучальны гурток грунтуецца на групавым саманавучанні, абмене асабістым досведам і ведамі паміж удзельнікамі групы, падзелам адказнасці за навакольныя падзеі. Тэмы для навучання ў гуртках залежаць толькі ад фантазіі іх лідэраў: ад тэорыі лібералізму да чайнай цырымоніі. Лідэрам гуртка можа стаць кожны з нас. Варта толькі паспрабаваць!

Лектары: Маладыя выкладчыкі (з досведам працы ў ВНУ) і шматгадовым досведам у вобласці нефармальнай адукацыі. Пасля ўсяго курсу (семінар і канферэнцыя) удзельніку выдаецца сертыфікат. 
Час: 13- 15 ці 16 жніўня. (пятніца- нядзеля ці панядзелак). Заняткі ў панядзелак 16 жніўня – факультатыўна. Ад'езд з Мінска 13 жніўня а 12.00.
Месца: Спартовы комплекс у Лагойскім раёне.
Пражыванне: у двухмесцавых пакоях.
Суседзі: іншыя ўдзельнікі дадзенага семінара.
Умовы ўдзелу:
Узрост ад 16 да 22 гадоў.
Вучыцца ў сярэдняй школе ці ВНУ 
Лідэрскія, арганізатарскія здольнасці ці жаданне іх набыць
10 тысяч беларускіх рублёў (удзельнікі па прыездзе складуцца на печыва, сок і чай для правядзення кава-паўзаў)
Мець на руках пашпарт (патрэбны для засялення)
Заўвага: Гэта семінар пачатковага ўзроўню, таму маладыя людзі, якія былі на папярэдніх семінарах, у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаць не могуць. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца цалкам, праезд – таксама, але пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў.
Як запісацца? Ёсць 2 спосабы запісацца:
1) Даслаць анкету (спампаваць) на адрас cf.minsk@gmail.com
2) Патэлефанаваць на нумар: +375 29 182–57–28 Velcom

Каментаваць

 
3.08.2010
Рэпетытар Яўген ЛІВЯНТ:  Чаму вучань атрымлівае на тэсце 12—15 балаў са 100?..

Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу «Выбар». На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.


 
Чытаць далей/Каментаваць
 
 
30.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі і грашовыя прэміі назначаны 819 навучэнцам і студэнтам >>>
- Чатыры медалі заваявалі юныя беларускія хімікі на міжнароднай алімпіядзе ў Японіі >>>
- Захворванні органаў зроку займаюць першае месца па распаўсюджанні ў вучнёўскай моладзі. На другім і трэцім — праблемы з асанкай і псіхікай. >>>
- На ўроках фізкультуры ў школах будуць выкарыстоўваць электронныя падручнікі >>>
- БДУ падвёў вынікі ўступнай кампаніі >>>

Каментаваць

 
29.07.2010
Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі
На тле чарговага зруху свядомасці галоўнага чыноўніка нашай краіны — на гэты раз у бок далучэння да Балонскага працэсу — у зацікаўленых асобаў не назіраецца ніякага энтузіязму. Досвед сведчыць, што праз які месяц-два маятнік можа хістануцца ў іншы бок, як гэта было з рэформай 2008 года.
Стомленыя гарачынёй і адсутнасцю навінаў у сезон адпачынкаў журналісты высветлілі стаўленне да далучэння беларускай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу. Аказалася, што эксперты выказваюць сумневы наконт магчымасці поўнай інтэграцыі беларускай адукацыйнай сістэмы да агульнаеўрапейскай.
Уладзімір Дунаеў лічыць, што напоўніць гэтую рэформу адпаведным сэнсам будзе ў цяперашніх умовах вельмі складана. Ва ўмовах Беларусі ніхто не разумее важнасьці лібэралізацыі адукацыі.
Супрацоўніца універсітэту Лазарскага (Польшча) Наталля Арцёменка мяркуе, што Балонскі працэс пайшоў значна далей за тыя рэчы, пра якія кажуць у мінадукацыі.
А студэнты ясна разумеюць, якія перавагі атрымаюць, калі раптам такі цуд здарыцца, але ў адзін голас цвердзяць, што “нельга перавесьці савецкую сістэму адукацыі на еўрапейскую. Улада можа паставіць «галачку», так і будзе.”
Найгоршыя прагнозы студэнтаў пацвярджае старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. Ён дэмагагічна гатовы прычапіць да еўрапейскіх акадэмічных свабодаў нават прымусовае размеркаванне: «Таму што ўсе краіны Еўропы патрабуюць ад уладальнікаў дыпломаў, каб яны паказалі не толькі веды, але і ўменне працаваць. Таму для іх уводзіцца альбо спецыяльны тэст, альбо спецыяльная стажыроўка цягам да двух гадоў. Таму мы, па сутнасці, знаходзімся ў Балонскім працэсе.”
Алена Чмель


Каментаваць
 
26.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Лукашэнка даручыў міністру адукацыі пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу >>>
- Беларускія школьнікі заваевалі золата і бронзу на міжнароднай алімпіядзе па фізіцы >>>
- Бацькі беларускамоўных школьнікаў вёскі Княгінін адстойваюць права навучання ў сваім аграгарадку >>>
- У Мінскай кінашколе-студыі адбыўся першы выпуск >>>
- З 1 верасня ў беларускіх школах з’явяцца «Асновы праваслаўнай культуры» >>>


Каментаваць
 
23.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Беларускі навуковец Сяргей Гапоненка напісаў падручнік для Кембрыджа >>>
- Двойчы выключаны з Гомельскага універсітэта студэнт-выдатнік Зміцер Жалезнічэнка параўноўвае навучанне ў Беларусі і Галандыі >>>
- Еўракамісія мае план выдаткаваць 30,4 млн. еўра ў падтрымку вышэйшай адукацыі ў краінах падтрымкі Еўрапейскай палітыкі  добрасуседства і Расіі >>>
- Студэнтаў Баранавіцкага універсітэта стане больш >>>
 
23.07.2010
Сімпозіум па вывучэнню і выкладанню замежнай мовы

Сімпозіум будзе разглядаць усе аспекты цэнтральнага пытання – якія галіны валодання мовай магчыма вымераць і якімі працэдурамі, а таксама, якія галіны моўнай кампетэнцыі магчыма звязваць з загадзя ўсталяванымі стандартамі. У адпаведнасці з традыцыяй Брэменскага сімпозіума асаблівая ўвага надаецца тэме самастойнага навучання, у тым ліку пытанню аб тым, якія працэдуры ацэнкі падыходзяць для самаацэнкі навучэнцаў ці для працы выкладчыкаў, паколькі яны суправаджаюць навучэнцаў у працэсе самастойнага навучання.


Рабочыя групы:

1. Тэсты і ацэнкі I: рэцэптыўнае валоданне мовай;

2. Тэсты і ацэнкі II: прадукцыйные валоданне мовай;

3. Стандарты і сертыфікаты;

4. Самастойнасць навучання і самаацэнка;

5. Ацэнка і рэкамендацыі.

Абмежаванне па часе для прэзентацыі – 25 хвілін + 10 хвілін на абмеркаванне.


Працоўныя мовы сімпозіума – нямецкая і англійская.


Падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.


Онлайн-заяўка для ўдзелу http://www.fremdsprachenzentrum-bremen.de/2129.0.html.


Кантактны e-mail symposion@fremdsprachenzentrum-bremen.de.
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2010 г.


Паводле adukacyja.info



Каментаваць
 
22.07.2010
З усмешкай

У школе вырашылі абяднаць два прадметы: фізіку і асновы праваслаўнай культуры.
Новы прадмет будзе называцца «Асновы праваслаўнай фізкультуры»


Каментаваць
 
22.07.2010
ФЕСТЫВАЛЬ «СТУДЭНЦКАЯ РЭСПУБЛІКА» - хутка дэдлайн!

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў Беларусі да ўдзелу ў фестывалі «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23–25 ліпеня пад Мінскам.

З 2009 года «Студрэспубліка» стала міжнароднай праграмай, у якую ўваходзіць комплекс мерапрыемстваў, якія наведваюць айчынныя і замежныя эксперты і палітыкі. Місія «Студрэспублікі" (www.studrespublika.com) – выхаванне пакаленняў свядомых, здольных свабодна думаць людзей. 

Цягам трох дзён студэнты змогуць адчуць сябе ў ролі чыноўніка альбо кандыдата ў дэпутаты парламенту, шараговага "іпэшніка" альбо міліцыянта. У распараджэнні маладых людзей будзе цэлая краіна са сваімі законамі, і яны будуць самі вырашаць, як мусіць гэтая краіна развівацца ды якім шляхам. Падчас фестывалю студэнты азнаёмяцца з тэмамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.

У праграме фестывалю прадугледжаныя забаўляльныя й пазнавальныя мерапрыемствы: турніры па гульнях «Мафія», «Сутычка», спартовыя гульні, конкурс прыгажосці «Першая ледзі" ды іншыя. Пераможцамі фестывалю стануць абраныя грамадзянамі «Студэнцкай Рэспублікі" дэпутаты муніцыпалітэту і мэр, лепшы бізнэсмэн, лепшы грамадзкі дзяяч, лепшы лідэр палітычнай партыі, а таксама грамадзянін з лепшай бізнэс-ідэяй. Гэтая каманда будзе ўдзельнічаць у фінале гульні ў Крыму.

Арганізатары фестывалю забяспечаць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў. Месца правядзення ды іншыя тэхнічныя падрабязнасці будуць паведамленыя пасля падачы заяўкі.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://studrada.org/SR/Anketa_stud_resp_by.doc і даслаць яе на эл. адрас: students.republic@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 ліпеня.
Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: http://studrada.org/index.php/events/15-studrespublika


Каментаваць
 
22.07.2010

Беларускамоўных школ і класаў усё меней


У гэтыя дні школы Беларусі вызначаюць колькасць навучэнцаў, якія маюць жаданне вучыцца па-беларуску.
 
Паводле айчыннага заканадаўства, нават пры наяўнасці адной заявы на гэта адміністрацыя навучальнай установы мусіць ісці насустрач жаданням бацькоў і дзяцей і арганізоўваць беларускамоўнае навучанне.

Чытаць далей/Каментаваць

 
20.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– Ліцэісты наведалі Гданьск >>>

– Заробак выхавацеля — 350 тысяч, медсястры — 500 тысяч >>>

– Зборнікі заданняў ЦТ-2010 з'явіліся ў кнігарнях >>>

– Поўная экіпіроўка школьнікаў абыдзецца бацькам ад Br290 тыс. да Br1 млн. >>>

Каментаваць
 
19.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– СтудРада вызначыла самую прыязную да студэнтаў ВНУ Мінска >>>

– У ЕГУ ўручылі дыпломы магістрам і бакалаўраў >>>

– Энцыклапедыі, якія варта мець кожнай беларускай сям’і >>>

– Курэйчык працягне працу са студэнтам ва Універсітэце культуры >>>

– Уступная кампанія другой плыні працягнецца да 6 жніўня >>>

– Да 15 жніўня ў Мінадукацыі будзе працаваць гарачая лінія (8–017) 222–43–12 >>>

Каментаваць
 
19.07.2010
ФЭСТ БАРДАЎСКАЙ ПЕСНІ Ў МОСАРЫ
25 ліпеня ў вёсцы Масар, што ў Глыбоцкім раёне, адбудзецца фэст бардаўскай песні, прысьвечаны памяці Ларысы Геніюш.
Пачатак у 15.00.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
З пытаньнямі зьвяртайцеся да Райчонак Ады Эльеўны праз тэл.: 029–2157528.
Паводле рассылкі belngo.info
Каментаваць

 
16.07.2010
Моладзь розных краін пабудуе ў Жодзіна экалога-рэкрэацыйную пляцоўку
Міжнародны моладзевы дабраахвотніцкі летнік  у межах праекту “EWOCA-3” пры падтрымцы IBB Dortmund,  і фонду «Mercator» збярэ ў Жодзіна моладзь трох краін 19–30 ліпеня. Арганізатар моладзевага летніка - грамадская арганізацыя  "Новая Касталія".
Тры краіны, тры працоўных летнікі, тры гады – галоўны прынцып праграмы “EWOCA”.
Асноўная мэта правядзення летніка – садзейнічанне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурнай камунікацыі шляхам дабраахвотніцкай працы і абмеркавання глабальных экалагічных праблем.
У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Нямеччыны і Літвы, каб сумесна са студэнтамі, маладымі рабочымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія» не толькі абмяркоўваць пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.
Падобныя летнікі адначасова праходзяць у шматлікіх еўрапейскіх краінах, дэманструючы прыхільнасць маладых людзей ідэі ўстойлівага развіцця і дружалюбнага стаўлення да прыроды. Падчас працоўнага летніка адбудзецца акцыя «Спынім СНІД і сухоты разам!». 
Па выніках летнікі адбудзецца круглы стол з удзелам валанцёраў, моладзі горада і СМІ.
Аляксандр Перасыпкін
Кантактныя тэлефоны і e-mail:
+375296526017 +375293125495
aperesypkin@yahoo.com
Каментаваць
 
15.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– Педагогам хочуць «дазволіць» раней выходзіць на пенсію >>>

– Колькі трэба набраць балаў, каб паступіць >>>

– У Мінску адкрылася дзіцячая выстава «Грунвальд у нашай памяці" >>>

– Беларускі навуковец напісаў падручнік для Кембрыджа >>>

– Беларускія ВНУ другой плыні пачнуць прымаць дакументы ад абітурыентаў з 16 ліпеня >>>

– БДУ павялічыў набор больш чым на 600 асобаў >>>

– Якія стыпендыі ў Горках? >>>

Каментаваць
 
12.07.2010
Летнік «Паўночны вецер»


Намётавы танцавальна-музыкальны летнік «Паўночны Вецер» пройдзе 10–18 жніўня 2010 года ў Браслаўскім раене.
Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі. Гэта майстар-класы па танцах, па музыцы, па спевах. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасоўскіх пытаннях. Для жадаючых, пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамествах і забаўляльнай культуры, а таксама вайсковыя вышкалы кожны ранак для жадаючых, са спаборніцтвамі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча...


Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre” ў супрацоўніцтве з Мінскай Школай Народных Танцаў Свету.


Задаць пытанні пра арганізацію ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263, Аляксей,
(029) 6850374, Ганна



Каментаваць
 
9.07.2010
Адукацыйны візіт у Польшчу

Польска-Амерыканскі фонд Свабоды, Фундацыя «Барусія», Калегія Ўсходняй Эўропы імя Яна Новака-Езёранскага, Фундацыя Адукацыі для Дэмакратыі запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным візіце ў Польшчу – STUDY TOURS TO POLAND.

Падчас двухтыднёвага візіту, які адбудзецца ўвосень 2010 году, ўдзельнікі пазнаёмяцца зь дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведаюцца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэнуцца з вядомымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прымуць удзел у лекцыях, майстар-класах, культурных мерапрыемствах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 20 ліпеня не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца яе грамадзянамі; маюць высокія паказчыкі паспяховасьці; актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: nabor2010@studytours.pl Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня.

Больш падрабязная інфармацыя й форма заяўкі – на сайце: http://www.studytours.pl/ у раздзеле «Студэнты – Набор удзельнікаў".

Паводле рассылкі belngo.info


Каментаваць
 
9.07.2010
Школа менеджэраў адукацыйных праграм


Беларускае прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“, Германія, запрашае да ўдзелу ў Школе менеджэраў адукацыйных праграм.

Мерапрыемства адбудзецца з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску.
Мэта школы: атрыманне ўдзельнікамі ведаў, неабходных для павышэння якасці зместу, менеджмэнту і ацэнкі эфектыўнасці праграм у галіне адукацыі дарослых. Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых, менеджэры па адукацыі і адукатары, якія працуюць у галіне адукацыі дарослых і не маюць вялікага досведу ў галіне распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на навучанне, харчаванне, пражыванне і праезд у адзін бок.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць он-лайн анкету-заяўку, якая знаходзіцца на сайце: https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dFZQUEpoRzFwbWkxbEdvOWJvY21FdVE6MQ

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2010 году. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле dvv-29[1].07–1.08.doc. З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Віталя Нікановіча праз тэл.: +375 29 869 39 21 (у працоўныя дні з 10.00 да 18.00) альбо па эл. пошце: vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v


Каментаваць
 
8.07.2010

Новае на сайце

Фізічна-філалагічная-фізкультурная паласа перашкод.
Аўтары: Мікалай Запрудскі Галіна Сухава
Такі від спаборніцтва можна правесці падчас урока, летніка, у вольны час. Каманды могуць фармавацца з вучняў, настаўнікаў, бацькоў. .
ФФФкПП – фізічна-філалагічна-фізкультурная паласа перашкод — гэта кругавы маршрут з этапамі (перашкодамі), на якіх каманды выконваюць фізічныя і філалагічныя заданні. Калі пры іх выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг. Спаборніцтвы пачынаюцца з таго, што каманда шукае і знаходзіць маршрутны ліст (па зададзеных азімуту і адлегласці). Ліст знаходзіцца ў пэўнай асобы.
Чытаць далей,/Cпампаваць
Прапануем матэрыял яшчэ адной фізічна-спартовай паласы перашкод з Альхоўкі-2006.

Каментаваць
 
7.07.2010
Адукацыйны медыяагляд
- Смерці дзяцей на ўроках фізкультуры. Як папярэдзіць трагедыю? >>>
- Каму ў Беларусі не даюць вучыцца >>>
- Беларускія ліцэісты дапамагаюць палякам, пацярпелым ад паводкі >>>
- ВНУ ўздымаюць кошт навучання >>>
Каментаваць
 
7.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў Фокус – ЦТ-2010
- ЦТ высветліла асноўную праблему: школа не дае адукацыі >>> 
- Мікалай Фяськоў: Змяшчаць адказы абітурыентаў у інтэрнэце не мае сэнсу >>>
- Колькасць ўдзельнікаў ЦТ за апошнія 4 гады стабільная >>>
- Абітурыенты пісалі нецэнзуршчыну на бланках ЦТ >>>
- У беларускім ЦТ узялі ўдзел 514 замежнікаў >>>
- 55 чалавек выгналі з сёлетняга ЦТ за «мабільнікі" >>>
Каментаваць
 
2.07.2010
Метадычны летнік «Альхоўка-2010»
На беразе Страчы ў 21-раз настаўнікі фізікі (і не толькі) сабраліся на летняе метадычнае навучанне. Сёлета тэма летніка – «Актыўная ацэнка». Вядзе заняткі Мікалай Іванавіч Запрудскі. Прапануем фотарэпартаж з «Альхоўкі-2010». Глядзіце, зайздросьце і далучайцеся!
Летнік будзе доўжыцца да 4 ліпеня.

Глядзець/Каментаваць

 
1.07.2010

Новае на сайце


Прэзентацыя «Горад, у якім я жыву»

Прэзентацыя да ўрока па гарадской экалогі, зробленая гомельскімі настаўнікамі.

Спампаваць прэзентацыю (1,3 МБ)


Каментаваць

 
1.07.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– Статыстыка ЦТ-2010 >>>

– Беларускі садок у Беластоку набыў папулярнасць >>>

– Гарадзенцы выказваюцца наконт прапановы выкладаць рэлігію ў школе >>>

– У Мінску прэзентавалі кнігу казак Уладзіміра Караткевіча «Лебядзіны скіт». >>>

– Сёлета ў Мінску будзе адкрыта шэсць новых дзіцячых садкоў >>>


Каментаваць
 
30.06.2010

Метадычныя семінары ў Вільні


Арганізатар:
Асацыяцыя па міжнародных пытанняў (АМО) www.amo.cz (Чэхія) пры падтрымцы МЗС Чэхіі і Міжнароднага вышаградскага фонда http://www.visegradfund.org/.


Тэмы:

- Выкладанне навейшай гісторыі як метадычная праблема;

- Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах.


Тэрміны правядзення:

- 13–14 жніўня 2010 г.

- 16–17 жніўня 2010 г.


Месца правядзення:

Дом правоў чалавека ў Вільні (Latako str. 3)


Умовы ўдзелу:

- Арганізатары кампенсуюць праезд да Вільні і назад (тым, хто не з Мінска, будзе кампенсаваны праезд да Мінска), медычную страхоўку на час побыту ў Літве, забяспечаць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў.

- Ад удзельнікаў семінара чакаецца актыўны ўдзел і напісанне невялікай справаздачы: што з ведаў і навыкаў, атрыманых на семінары, удалося скарыстаць у сваіх школах?

Найбольш актыўныя ўдзельнікі семінараў змогуць пасля паўдзельнічаць у адукацыйнай паездцы ў Чэхію.

Як можна паўдзельнічаць:

Для ўдзелу ў семінары неабходна запоўніць анкету з матывацыяй (каля дзесяці сказаў). Анкеты дасылайце на адрас klimalla@mail.ru па 10 ліпеня 2010 г. У сувязі з неабходнасцю атрымання візы, анкеты, дасланыя пасля пазначанага тэрміну, разглядацца не будуць. Калі Вы маеце шэнгенскую візу, неабходна пазначыць гэта ў анкеце.
Больш інфармацыі пра семінары тут (файл PDF)
Каментаваць
 
29.06.2010
Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіна


З 19 па 30 ліпеня 2010 г. у Жодзіне будзе праходзіць міжнародны добраахвотніцкі летнік.


Моладзевы добраахвотніцкі экалагічны летнік праходзіць у рамках рэалізацыі вялікага міжнароднага праекта «EWOCA-3» пры падтрымцы еўрапейскага фонду «Меркатор». Тры краіны, тры працоўныя летнікі, тры гады – галоўны прынцып гэтай праграмы. Асноўная мэта правядзення лагера – спрыянне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурной камунікацыі праз добраахвотніцкую працу і абмеркаванне глабальных экалагічных праблем.


У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Германіі і Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія», не толькі «павырашаць» пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.


За дадатковай інфармацыяй, а таксама ахвотнікам прыняць удзел у працы летніка просьба звяртацца па тэлефонах: +375296526017, +375293125495


Каментаваць
 
29.06.2010
Музейны hand-made фестываль «Поруч…"

Суполка «Вежа міру» і Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашаюць да ўдзелу ў першым музейным hand-made фестывалі “Поруч…”, які адбудзецца 30 чэрвеня 2010 году з 14.00 да 21.00 па адрасе: г. Мінск, Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а. Фестываль праходзіць пры падтрымцы галерэі «Славутыя майстры».


На фэстывалі “Поруч…” удзельнікі змогуць не толькі ўбачыць, як ствараюцца прыгожыя рэчы, але і сваімі рукамі паспрабаваць зрабіць што-небудзь незвычайнае.


Праграму фестывалю глядзіце тут.


З пытаннямі звяртайцеся праз тэлефоны: 8 (017) 334–42–69, 8 (029) 850–73–27 альбо эл. пошту: maksimbagdanovich@rambler.ru

Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
29.06.2010
Міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010”

Грамадская арганізацыя “PLAN”, Лондан, абвесціла міжнародны фотаконкурс “Shoot Nations 2010” для маладых фатографаў. Тэма конкурсу: «Жыццё ў горадзе».


Арганізатары праекта імкнуцца пабудаваць глабальны малюнак таго, як моладзь успрымае гарадскую сераду. Удзел могуць прымаць як прафесійныя фатографы, так і аматары, якія фатаграфуюць на звычайную «мыльніцу».


Ідэі для фотаздымкаў (малюнкаў):

– Што для цябе значыць горад?

– Сталеючы ў горадзе хлопцам ці дзяўчынкай.

– З вёскі ў горад, з гораду ў вёску – жыццё ў перамяшчэнні.


Аўтары мусяць быць не старэйшыя за 25 год. Фотамантаж не дапушчальны.


Пераможцы будуць узнагароджаныя фотакамерамі Olympus, падпіскай на часопіс “NATIONAL GEOGRAPHIC” ды ўдзелам у выставе ў Вялікабрытаніі.


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 ліпеня 2010 году.


Больш падрабязна на англійскай мове – на сайце: http://shootnations.org/

Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
28.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– У Маскве адкрыецца школа з выкладаннем на беларускай мове — першая ў Расіі >>>

– 3 тысячы абітурыентаў здавалі фізыку па-беларуску
>>>

– Ніхто не здолеў набраць 100 балаў на ЦТ па геаграфіі >>>

– Выпускнікі вайсковых ВНУ праехалі па горадзе ў кабрыялетах
>>>


Каментаваць
 
28.06.2010
Падведзеныя вынікі конкурсу «Беларускi настаунiк 2010 года»
    Сёлета пераможцау вызначала журы пад старшынствам прафесара Аляксандра Казулiна. У канцы навучальнага года дыпломы лепшых атрымалi дырэктар Залужскай СШ Стаубцоускага раёна Кандрацiна М.Р. (матэматык), настаунiк фiзiчнага выхавання СШ № 3 г.Нясвiжа Язвiнскi А.Р. i настаунiк бiялогii i геаграфii Багушэвiцкай СШ Бярэзiнскага раёна Сiнiла А.М., а таксама адзначана праца беларусаведау Жаунярчук Л.В. (СШ № 2 г.Пружаны) i Паулавец Р.П. (Чысцiнская СШ Маладзечанскага раёна). 
    Пачынаючы з 2007 года Таварыства беларускай школы сiстэматычна праводзiць конкурс «Беларускi настаунiк», згодна вынiкау якога штогод ганаруе педагогау адукацыйных устаноу (акрамя ВНУ), якiя вядуць навучанне I выхаванне па-беларуску. Дыпламантамi яго сталi дзесяткi лепшых настаунiкау Беларусi. Ужо названа 12 пераможцау.
У розны час старшынямi конкурсау былi вядомыя педагогi i грамадскiя дзеячы такiя, як Нiл Гiлевiч, Генадзь Бураукiн, Уладзiмiр Арлоу, Алесь Лозка.
На здымку пераможцы разам з сябрамі ТБШ і старшынём журы А. Казуліным.
Інфармацыя ТБШ

Каментаваць
 
24.06.2010
Талака да 100-годдзя Ларысы Геніюш

Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш пройдзе на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласці 26 чэрвеня.


Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца (паводле старога стылю) роўна 100 гадоў.


На талаку прыедуць людзі з Слоніма, Свіслачы, Гародні, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы.


Пры канцы добраўпарадкавання сядзібы адбудзецца невялічкі канцэрт з удзелам Міхася Скоблы.


Талака распачнецца аб 11-й. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.


Да стагоддзя Ларысы Геніюш быў створаны грамадскі аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай пісьменніцы. У склад аргкамітэту ўвайшлі шэраг грамадскіх арганізацыяў, адна з якіх — МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына"". Акрамя «Бацькаўшчыны» ў аргакамітэт увайшлі навукоўцы і літаратары з Мінска, Гародні, Зэльвы (Гарадзенская вобласць) і Беластока (Польшча). Сярод іх — намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, даследчык жыцця і творчасці Геніюш Міхась Скобла, гісторык Міхась Чарняўскі, прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Пяткевіч, унук пісьменніцы Міхась Геніюш, каардынатар кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка, прадпрымальнік Валянцін Дубатоўка, загадчык аддзела культуры «Газеты Слонімскай» (Гарадзенская вобласць) Сяргей Чыгрын.

Паводле budzma.org


Каментаваць
 
24.06.2010

Новае на сайце


Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі

Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .

Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)


Каментаваць

 
23.06.2010
Летнія імпрэзы для беларускіх вучняў і настаўнікаў

Дакументальны фільм «Эпоха Барадуліна», прысвечаны Народнаму паэту Беларусі, пакажуць у Мінску 30 чэрвеня. Прагляд адбудзецца ў сядзібе ТБМ імя Фр. Скарыны, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Румянцава, 13.Пачатак а 18-й. Уваход вольны. Удзел у мерапрыемстве возьмуць рэжысёр Віктар Корзун і прадусар Кася Камоцкая.


Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць у Мінску 24 чэрвеня. Творчая сустрэча распачнецца а 19-й у Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства, які знаходзіцца па адрасе: вул. Лук’яновіча, 16.


Пісьменнік Васіль Якавенка і музыка Алесь Лось зладзяць некалькі сустрэч у Гродне 22 чэрвеня. А 12-й творчы тандэм наведае СШ №3, якая знаходзіцца па адрасе: вул.Фамічова, 16. Наступная сустрэча распачнецца а 15-й у абласной бібліятэцы, якая знаходзіцца па адрасе: вул.Танкавая, 20. Уваход вольны.

Паводле budzma.org


Чытаць далей/Каментаваць
 
22.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– Абітурыент з мабільнікам – persona non grata >>>

– 40% абітурыентаў здавалі гісторыю Беларусі на беларускай мове >>>

– Мінскіх настаўнікаў прымушаюць «выбіваць» з бацькоў аплату камунальных паслуг >>>

– У літоўскіх школах забароняць некаторыя прадукты харчавання >>>

– У БДУ распачалася першая адкрытая алімпіяда па хіміі >>>


Каментаваць
 
22.06.2010
Віртуальная канферэнцыя “Інавацыі ў прафесійнай дзейнасці і віртуальнай супрацы“

Канферэнцыя ладзіцца з мэтай абмену досведам і ведамі, новай інфармацыяй, якая будзе выкарыстана на практыцы. Арганізатары абяцаюць высокую якасць заняткаў і іх інтэрактыўны характар.


Вітаюцца прэзентацыі ад удзельнікаў (макісмум дзве прэзентацыі ад аднаго прамоўца). У прэзентацыі павінны быць акрэслены мэты, задачы, прыведзены дакладныя факты і лічбы.


Канферэнцыя закранае наступныя сферы: адукацыя, бізнэс, тэхналогіі, псіхалогія, здароўе. Прэзентацыі павінны быць створаны на базе ўласных даследаванняў удзельнікаў.


Падрабязная інфармацыя: http://www.teliconference.com/general_info.asp.


Дэдлайн 15 ліпеня.

Паводле adukacyja.info


Каментаваць
 
22.06.2010
Вольны Летнік у Адэсе

Навуковы Даследчы Цэнтр МІЗЭС (Беларусь) ладзіць 16–21 жніўня чарговы Вольны Летнік у Адэсе.


Да ўдзелу запрашаюцца маладыя актыўныя людзі з Беларусі, Украіны ды Малдовы, якія цікавяцца ды падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці ды прасоўваюць іх у сваім штодзённым жыцці. Удзельнікі мусяць вольна валодаць англійскай мовай, бо гэта будзе працоўная мова летніка.


Чытаць далей/Каментаваць
 
22.06.2010

Спяваем разам


ЯК ДВА НАСТАЎНІКІ СТВАРЫЛІ АДНУ ПЕСНЮ, ЯКОЙ НАКАНАВАНА БЫЛО СТАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ХІТОМ
Гэтую песню ніхто, як цяпер кажуць, «не раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Можа таму, што яна яшчэ не знайшла СВАЙГО выканаўцу. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...

«Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю....»

Так, – гэта сапраўдны хіт! Яму не трэба рэклама — ён вышэй.
Мала хто ведае, што песню «Беларусь мая» напісалі  два полацкія настаўнікі: Вадзім Навіцкі – настаўнік фізкультуры і Сяргей Сокалаў — настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Вось што распавёў пра гісторыю гэтай песні яе аўтар, які пазней стаў знаным бардам Сержуком Сокалавым-Воюшам,,,


Чытаць далей/Каментаваць
Спампаваць песню і фанаграму (rar, 10 Mb)
Спампаваць песню ў выкананні Данчыка (mp3, 3,3 Mb)



 
 
18.06.2010
Фестываль нефармальнай адукацыі-2010

Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі ў Беларусьі і іншых еўрапейскіх краінах.


Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:


аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале, панэльнай дыскусіі;

арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінга;


прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
прэзентацыя арганізацыі;


публікацыя ў часопісе «Адукатар»;

вольны ўдзел.

Да публікацыі ў часопісе «Адукатар» прымаюцца тэксты асноўных паведамленняў, выступаў і прэзентацый, якія адбудуцца ў час пленарных паседжанняў, панэльных дыскусій, тэматычных секцый, круглых сталоў і майстар-класаў Фестывалю. Аб’ем артыкулу не павінен перавышаць 3000 словаў. Матэрыялы для публікацыі неабходна даслаць да 20 жніўня 2010 г. у электронным выглядзе на адрас fest.nfe@gmail.com.


Чытаць далей/Каментаваць
 
18.06.2010

Мікрасайт з аўдыёкнігай Васіля Быкава


 У серыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла аўдыёкніга Васіля Быкава.

«Доўгая дарога дадому» гучыць у аўтарскім выкананні. Запіс зроблены восем гадоў таму ў Празе.

Мультымедыйны дыск выстаўлены на svaboda.org у форме мікрасайту: Васіль Быкаў. «Доўгая дарога дадому».


Гэта ўжо пяты мультымедыйны дыск “Свабоды”. Першым быў аўдыёдыск “Быкаў на Свабодзе”, далей – два CD-дыскі “Начной чытанкі” і DVD-дыск “Барды Свабоды”.



Каментаваць
 
17.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў
– Выкладчыкі скардзяцца на атмасфэру падазронасці падчас тэставання >>>
– Доля беларускай мовы на цэнтралізаваным тэставанні падрасла >>>
– У Паўднёва-Заходнім каледжы (штат Канзас, ЗША) адбыўся летні музычны фэст для амерыканскіх школьнікаў з прэзентацыяй беларускай культуры >>>
Студэнтам-завочнікам адмянілі адтэрміноўку ад войска >>>
– У Расіі плануецца скарачэнні 100 выкладчыкаў ВНУ >>>
– Кодэкс аб адукацыі адклалі на восень? >>>
– Беларускі дыплом – за мяжой патрэбны, але не надта “працаздольны” >>>
– Дзве крымінальныя справы заведзеныя на дырэктара магілёўскай школы №9 >>>


Каментаваць
 
17.06.2010

Да ўвагі бацькоў і дашкольных педагогаў


Самім зрабіць сваім дзецям казку 
Паводле  http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

Пакуль у Беларусі слаба развітая індустрыя стварэння казак, мультфільмаў і кіно для дзяцей, тым больш гэта тычыцца беларускамоўных казак, мультфільмаў і кіно, можна самім бацькам уключыцца ў стварэнне казак для сваіх малюпахаў.

Сучасны стан развіцця тэхналогій дазваляе гэта зрабіць бацькам самастойна. Камп'ютарныя праграмы па агучванню, відэакамеры, фотаапараты і магчымасць мантажа матэрыялаў на кампутары, ствараюць практычна неабмежаваныя магчымасці ў творчасці. У выпадку, калі самастойна цяжка прыдумаць казку, заўсёды можна ўзяць вашую любімую казку і, напрыклад, агучыць яе самастойна, зрабіўшы аўдыё-версію Пазней можна дадаць да гуку некалькі здымкаў ці малюнкаў – і ў вас атрымаецца цікавы матэрыял, які з задавальненнем будуць глядзець вашыя дзеці ці іншыя дзеці праз інтэрнэт.

Ніжэй падаю прыклад сваёй аўдыёказкі, якую я ілюстраваў пры дапамозе здымкаў узятых з інтэрнэта і праграмы Windows Movie Maker. Праграмка даволі простая і разабрацца ў ёй здольны практычна кожны. (вага Казкі 6,79 МВ)

Спампаваць казку
Пакінуць падзяку аўтару за ідэю і казку.
 

Чытаць далей/Каментаваць
 
16.06.2010
СТАЖЫРОЎКА Ў ЗША ДЛЯ ГРАМАДСКІХ ЛІДЭРАЎ

Міжнародная праграма Цэнтра філантропіі і грамадзянскай супольнасці (ЗША) прапануе прафесійныя магчымасці для старэйшых менеджэраў трэцяга сектару, якія працуюць у сферы развіцця дабрачыннасці і патэнцыялу трэцяга сэктару ў іх родных краінах.


Праграма прапануе:

– удзел у месячным семінары, уключаючы лекцыі ды інтэнсіўныя заняткі з вопытнымі практыкамі,

– наведванне фондаў і дабрачынных арганізацыяў для азнаямлення са спецыфікай іх штодзённай дзейнасці,

– сустрэчы з выбітнымі дзеячамі ў некамерцыйнай сферы,

– уступ у сетку больш за 145 выпускнікоў з 45 краінаў,

– пашырэнне нацыянальных і міжнародных сетак,

– напісанне даследніцкай працы па прапанаванай тэме, якая закранае будучыя стратэгіі стыпендыята.


Да ўдзелу запрашаюцца прафесіяналы, якія працуюць у трэцім сектары, старэйшыя за 25 год. Прэтэндэнты мусяць гаварыць і пісаць па англійску.


Стажыроўка адбудзецца з 18 кастрычніка па 12 лістапада 2010 году ў Нью-Ёрку, ЗША.


Апошні тэрмін падачы заявак: 7 ліпеня 2010 году.


Кантакты: Amal A. Muhammad, Tel.: 212–817–2014/2010, The Graduate School and University Center The City University of New York, 365 Fifth Avenue, New York, NY 10016–4309, FAX 212.817.1572.


Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.philanthropy.org


Паводле рассылкі БАСР.
 
15.06.2010
Валанцёрства ў Беларусі – аднаўленне замка ў Любчы

Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае прыняць удзел у кароткатэрміновым праекце EVS у Беларусі. Мэтай праекту з'яўляецца рэстаўрацыя замку ў Любчы каля Наваградку.


Валанцёры з Беларусі і Польшчы цягам месяцу будуць жыць каля замка, які будуць рэстаўраваць. Гэта выдатны шанец пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі. У праекце запланаваныя інтэграцыйныя заняткі, культурна-гістарычныя трэнінгі.


Дата правядзення праекту: з 15 ліпеня па 15 жніўня 2010 году.


Заяўкі на ўдзел разам з рэзюмэ і суправаджальным лістом, а таксама свае пытанні дасылайце на эл. адрас: semperavanti.evs@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
15.06.2010
Намётавы летнік «Круглае возера-2010»
Беларускае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Розныя-Роўныя» запрашае моладзь да ўдзелу ў летнім інтэграцыйным намётавым летніку-семінары «Круглае возера-2010».
Сёлета летнік пройдзе на беразе Плешчаніцкага вадасховішча з 10 па 20 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама іх здаровыя аднагодкі змогуць прыняць удзел у розных адукацыйных мерапрыемствах і з карысцю адпачыць.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Каб прыняць удзел, неабходна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў летніку, запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе па эл. адрасе: different-equal@mail.ru альбо праз факс: 8–017–2096198, альбо на паштовы адрас: 220104, г. Мінск, вул. М. Лынькова 8–4, альбо прынесці ў офіс.
Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня 2010 году.
З пытаннямі звяртайцеся праз тэл.: 029–5556838. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: www.rrby.org.
Паводле рассылкі belngo.info

Каментаваць
 
15.06.2010
Кузня кадраў будучыні
Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсытэта абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы.
Яшчэ падчас свайго стварэння ЕГУ, які з'яўляўся найбуйнейшай і найпрэстыжнейшай прыватнай ВНУ Беларусі, меў на мэце выхаваць новую эліту. Цяпер, калі дыстанцыя паміж падыходамі да вышэйшай школы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі яшчэ больш павялічылася (пры гэтым, у выпадку з ЕГУ дыстанцыя павялічылася ва ўсіх сэнсах), навідавоку адно: ЕГУ амаль у адзіноце нясе гэтую місію для беларускай моладзі.


Чытаць далей/ Каментаваць
 
14.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў
- Навучальны цэнтр падрыхтоўчых курсаў створаны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце >>>
- Тыповыя памылкі на ЦТ >>>
-  Слабыя месцы — арфаэпічныя, арфаграфічныя і граматычныя адметнасці беларускай мовы >>>
- Да беларускай выкладчыцы, якая вядзе свой курс у ЗША, на другі год запісалася ў 10 разоў болей амерыканскіх студэнтаў, чым у першы >>>
- ЦТ па беларускай мове. Першыя ўражанні і каментары >>>
- Пятро Васючэнка – пра найлепшыя беларускія драматургічныя творы >>>

Каментаваць
 
14.06.2010
Сёння пачалося цэнтралізаванае тэставанне

Першы іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэставання адбудзецца сёння, у панядзелак, у 67 тыс. 483 беларускіх абітурыентаў — гэта праверка ведаў па беларускай мове, – нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.


Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў.


На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.


«Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак», — папярэдзіў Мікалай Фяськоў.


Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы.


Паводле Belta.by



Каментаваць

 
11.06.2010

Увага! Міжнародныя адукацыйныя праграмы для настаўнікаў. Заяўкі да 14 чэрвеня

Для настаўнікаў, якія жадаюць пашырыць сваю метадычную скарбонку, сустрэць аднадумцаў, пазнаёміцца з цікавымі выкладчыкамі з розных краінаў, прапануецца да 14 чэрвеня падаць заяўкі на ўдзел у Школе правоў чалавека.
Абвестка і анкета знаходзіцца тут
Таксама нагадваем, што да 14 чэрвеня можна заявіцца і на шведска-беларускі семінар «Дэмакратыя ў паўсядзённасці" .
Інфармацыя тут
 
10.06.2010

Новае на сайце


Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»

Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .

Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)


Каментаваць

 
10.06.2010
Адукацыйны семінар “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”

Настаўнікі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным семінары “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем Studieforbundet Vuxenskolan (Швецыя) пры падтрымцы грамадскага аб’яднаньня “Адкрытае грамадства” (Мінск).


Семінар ладзіцца ў Гродне 17–19 чэрвеня.


Дэмакратыя ў штодзённасці – гэта прыхільнасць людзей да каштоўнасцяў свабоды і адказнасці, дыялога і ўзаемаразумення, сумоўя і супрацоўніцтва ў сваім штодзённым жыцці.


Мэты і змест семінара:


– дасягненне глыбейшага разумення базавых дэмакратычных нормаў і каштоўнасцяў і асаблівасцяў іх праяўлення ў штодзённым узаемадзеянні,


-знаёмства з інавацыйнымі метадамі навучання моладзі культуры міру і дэмакратыі,


-знаёмства з сістэмай фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Швецыі і метадамі навучання дэмакратыі на практыцы ў шведскай школе.


Праграма семінара распрацаваная на базе аўтарскага курса “Дэмакратыя ў штодзённасці”, зацверджанага Мінадукацыі РБ у якасьці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных установаў.



Чытаць далей/Каментаваць
 
9.06.2010
Канферэнцыя па правах студэнтаў у Мінску


Канферэнцыя будзе праходзіць у фармаце дакладаў і тэхналогіі «Адкрытая прастора» («Open Space»), пры якім удзельнікі атрымліваюць поўную свабоду дзеянняў і самастойна ўзнімаюць цікавыя для сябе тэмы ў рамках стратэгічнай тэматыкі, абмяркоўваюць іх, працуючы ў паралельных групах.


Месца правядзення: г. Мінск, Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, пр-т. Газеты Праўды, 11.


Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 09.30.


Кантактная інфармацыя: па ўсіх пытаннях просім Вас звяртацца па тэлефонах: +375 29 221 06 97; +375 29 314 43 75 альбо на электронны адрас: st.rights.konference@gmail.com


Аргкамітэт не кампенсуе транспартныя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў.


Падрабязная інфармацыя тут.


Для ўдзелу ў канферэнцыі Вам неабходна да 12 чэрвеня выслаць заяўку мэйл: st.rights.konference@gmail.com з пазнакай у тэме ліста канферэнцыя_прозвішча_імя.




Каментаваць
 
9.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– У Мінску пройдзе канфэрэнцыя па правох студэнтаў
>>>

– Аляксандр Лукашэнка даручыў на працягу наступнага года праверыць сістэму адукацыі і не жадае яе змяняць >>>

– Расія перажывае апошнія тры гады ўсплёск колькасці самагубстваў у школах >>>

– У аспірантаў будуць правяраць валоданне беларускай мовай на экзамене па спецыяльнасці
>>>

– Пабачыў свет дыск “Шляхамі Вілейшчыны” >>>


Каментаваць
 
7.06.2010

Шаноўныя калегі!


Ласкава нагадваем, што да 10 чэрвеня вы маеце магчымасць прапанаваць свае смелыя, творчыя і арыгінальныя ідэі для ўдзелу ў конкурсе адукацыйных праектаў.

Не забываймася аб тым, што кожная задума, народжаная з вашай добрай душы і прафесійнага досведу, ёсць самай каштоўнай пярлінай скарба нашай беларускай будучыні.

Конкурс адукацыйных праектаў накiраваны на грамадзянскую і метадычную адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, моладдзю, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю.
Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калег, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калег, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка і распаўсюд аўтарскіх інавацыйных методык, стварэнне метадычных дапаможнікаў і г.д.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў: 20.06.2010 – 31.12.2010;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31.12.2010;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.
Каб прыняць ўдзелу ў конкурсе, запоўніце анкету, " і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2010@gmail.com Апошні тэрмін падачы праектаў: 10 чэрвеня 2010 года. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info


Каментаваць
 
7.06.2010
Летнік прысвечаны пытанням экалогіі і ўстойлівага развіцця

Удзельнікам прапануюцца як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі па тэматыцы з наведваннем розных экалагічных аб’ектаў у Новым Садзе (Сербія). Арганізатары не патрабуюць ад удзельнікаў ведаў па гэтай тэматыцы, таму запрашаюцца ўсе жадаючыя ад 18 да 28 год.


Працоўная мова – англійская. Удзел у летніку складае 60 еўра, што пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне, удзел у экскурсіях і культурных мерапрыемствах.


Запоўніць анкету на ўдзел можна тут.


Дадатковая інфармацыя http://www.eyouwins.com/.


Дэдлайн 1 ліпеня 2010 г.

Паводле adukacyja.info




Каментаваць
 
4.06.2010
Выстава дзіцячга малюнка да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы


Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 8.


Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Неабходна, каб творы былі прысвечаныя Грунвальдзкай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.


У склад журы ўвайшлі Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі.


Працы прымаюцца па адрасе Машэрава, 8.


Апошні тэрмін падачы працаў: 5 ліпеня..



Чытаць далей/Каментаваць

 
4.06.2010
Вандроўка па Віцебшчыне


5–6 чэрвеня 2010 году (субота-нядзеля) Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць вандроўку па Віцебшчыне.


Падчас падарожжа ўдзельнікі наведаюць музей Янкі Купалы “Акопы”, музей Змітрака Бядулі у вёсцы Пасадзец, Бярэзінскі біясферны запаведнік, краязнаўчы музей у Лепелі, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншыя цікавыя мясціны.



Чытаць далей/Каментаваць
 
3.06.2010
Запрашаюцца валантэры на летнік у Польшчы


З 28 чэрвеня па 6 ліпеня 2010 году ў Nowy Sacz пад Кракавам, Польшча, будзе праходзіць сумесны нямецка-польска-беларускі летнік.


Удзельнікі летніку атрымаюць магчымасць набыць досвед працы ў міжнародных праектах, а таксама рэалізаваць уласныя праектныя ідэі. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 18–26 год.


Каб прыняць удзел, неабходна даслаць матывацыйны ліст на эл адрас: m.ermlich@dg-bildungswerksachsen.org. На гэты ж адрас звяртайцеся з дадатковымі пытаннямі да Магдалены Эрмліх (Magdalena Ermlich) альбо праз тэлефон: 0341- 9954438.


Апошні тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня.


Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.dbg-online.org/2010/05/28/freiwilligenworkshop-polen-286–672010



Паводле adukacyja.info




Каментаваць
 
3.06.2010
Міжнародны конкурс валантэрскіх праектаў


Украінская моладзевая грамадская арганізацыя «Служэнне дзеля міру» абвесціла міжнародны моладзевы конкурс валантэрскіх праектаў.


Галоўная мэта конкурсу – актывізацыя міратворчага і валантэрскага руху сярод дзяцей і моладзі свету, спрыянне распаўсюду валантэрскіх праектаў служэння і міласэрнасці ў кантэксце абвешчанага ААН Дзесяцігоддзя культуры міру і насельніцтва ў інтарэсах дзяцей планеты (2001–2010 г.г.).


Намінацыі праектаў:

– выхаванне культуры міру,

– грамадскія праекты служэння,

– мастацтва і культура як інструмент пабудовы міру,

– тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі на службе чалавецтву.



Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў.



Чытаць далей/Каментаваць
 
3.06.2010
Адукацыйны праект па правах чалавека Aktywacja.pl


Фонд Humanity in Action (Польшча) запрашае да ўдзелу ў адукацыйным праекце AKTYWACJA.pl. Мэтай праекту з'яўляецца актывізацыя дзейнасці рэгіянальных супольнясцяў і групаў нацыянальных і этнічных меньшасцяў праз навучанне будучых лідэраў з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Праграма рыхтуе маладых людзей да працы ў галіне правоў нацыянальных і этнічных меньшасцяў.


Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты з Беларусі, Украіны і Літвы, якія маюць шырокія погляды ды цікавяцца пытаннямі правоў чалавека і грамадзкай дзейнасцю, звязанай з этнічнымі і нацыянальнымі меньшасіцямі, ва ўзросце да 27 год.



Чытаць далей/Каментаваць

 
3.06.2010

Асоба ў адукацыі: Наталля Ільініч

Адчуць дух беларускага мястэчка
паводле газеты «Звязда»
Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы, аўтар кнігі «Талька і наваколлі" і кіраўнік школьнага этнаграфічна-краязнаўчага гуртка, два гады рыхтуецца распачаць агратурыстычную дзейнасць. Яна зарэгістравалася, распрацавала маршрут... Свой дом Наталля перабудоўвае для таго, каб турысты — сям'я альбо невялікая група, чалавек 8–10, — змаглі тут спыніцца, пераначаваць, пэўны час пажыць. На пачатку 2008 года Наталля ўзяла крэдыт для рэканструкцыі свайго дома. Абклала яго сілікатнымі блокамі і павялічыла, прыбудавала мансардны дах (там будзе дзве спальні і камінная зала), веранду з асобным уваходам, ізаляваны гасцявы пакой, закупіла абсталяванне для санвузла, памяняла вокны і дзверы, паставіла лазню... Але крэдытных грошай не хапіла, каб усё закончыць, і Наталля аказалася ў складанай сітуацыі. У недабудаваным доме яна не можа прымаць турыстаў. А каб узяць яшчэ адзін мэтавы крэдыт для развіцця аграсядзібы, ёй трэба распачаць турыстычную дзейнасць.

Наталля ўпэўненая, што гэта патрэбна не толькі ёй. Хоць і ёй, як настаўніцы вясковай школы, колькасць дзяцей у якой увесь час змяншаецца, вельмі важна мець нейкія перспектывы на будучыню. Вясковы турызм, як вядома, прыносіць дадатковы прыбытак не толькі гаспадару сядзібы, але і яго суседзям, якія прадаюць турыстам свае вырабы і паслугі (мёд, катанне на кані, сувеніры...), наймаюцца ў будаўнікі. Турысты садзейнічаюць ажыўленню ўсёй мясцовасці, бо яны заходзяць у магазін, наведваюць музей, карыстаюцца грамадскім транспартам.


Чытаць далей/Каментаваць
 
2.06.2010
Агляд адукацыйных навінаў

– Сярод тых, хто паступіў у ліцэй БДУ, 75% склалі жыхары сталіцы
>>>

– Рэгістрацыя на ЦТ прайшла без ажыятажу і чэргаў >>>

– Рэдакцыя сайта vialejka.org атрымала копію дакумента з якога вынікае, што цяпер пры паступленне ў гімназію не абавязкова здаваць экзамен па беларускай мове. >>>

– На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі размешчаныя пісьмы аб арганізацыі адукацыйнага працэса >>>

– У Расіі аб'яўлены конкурс на «падтрыманыя» настаўніцкія вакансіі >>>

– Змененыя санітарныя нормы гігіены і харчавання для дашкольных устаноў >>>

– Кожнаму шостаму жыхару Мінска менш за 17 гадоў >>>


Каментаваць
 
1.06.2010

Новае на сайце


Народныя гульні
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік

Каментаваць
 
1.06.2010

Увага! Абвешчаны конкурс Community Connections -2010 для прафесіяналаў


Паважаныя калегі!
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у «Праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections – 2010», у якой можаце прыняць удзел як Вы, так і Вашы калегі і сябры.
Сёлета да ўдзелу  у тэме «Падтрымка здаровага ладу жыцця» запрашаюцца педагогі, сацыяльныя педагогі, прадстаўнікі школьных адміністрацый і інш. Таксама педагогі і адукатары розных узроўняў могуць прыняць удзел у гэтай праграме па тэмах "Інклюзіўная адукацыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі", «Бізнэс і эканамічная адукацыя»
Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565. Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov  
Не страцце магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі!
Абвестка праграмы
Анкета для ўдзелу

Таксама прапануем да ўвагі атрыкул і фотарэпартаж удзельніцы праграмы Сommunity Connections – 2008

Чытаць далей/Каментаваць
 
1.06.2010
Абвестка ад клубаў ЮНЕСКА

РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” шукае творчага, адказнага і
ідэйнага чалавека ў якасці дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны
валантэрскі летнік “Спадчына Радзівілаў”.


Дата: 5–19 ліпеня 2010 года.

Абавязкі: складанне культурна-спартыўнай праграмы падчас летніку на кожны дзень; рэалізацыя праграмы падчас правядзення летніку ў
кааперацыі з адміністратыўным дырэктарам і валантэрамі летніку, а таксама правядзенне спецыяльных майстар-класаў, трэнінгаў і
мерапрыемстваў па згуртаванню калектыву.

Патрабаванні: Валоданне англійскай мовай і быць больш за 21 год.


Чытаць далей/Каментаваць
 
28.05.2010
Моладзевы летнік у Германіі


Брэсцкае гарадское аддзяленне ГА «Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі" (УМСА) абвесціла конкурс на ўдзел у міжнародным летніку ў Германіі, які адбудзецца з 22 ліпеня па 1 жніўня 2010 году.


Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя актывісты з грамадскіх арганізацыяў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 21 году.


Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: nanawave1@rambler.ru.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня.


Паводле рассылкі БАСР.


Каментаваць
 
28.05.2010

Ці стануць педагогі знакавай фігурай?


Ад сакавіка і дагэтуль на старонках газеты “Звязда” вядзецца дыскусія, распачатая артыкулам Надзеі Нікалаевай: Прыцягальнасць прафесii педагога ў грамадстве iмклiва знiжаецца – і водгукам на яго аднаго з настаўнікаў Віцебшчыны: Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць.
Рэдакцыя “Звязды” падкрэслівае: Цi стануць педагогi знакавай фiгурай у беларускiм грамадстве — залежыць у тым лiку i ад iх самiх, ад актыўнай пазiцыi беларускiх настаўнiкаў. Калi вам ёсць што сказаць на гэты конт, запрашаем далучыцца да дыскусii, вынiкi якой мы прааналiзуем разам з Мiнiстэрствам адукацыi.
Настаўнік-info прапануе вам, шаноўныя педагогі, пазнаёміцца з водгукамі вашых калегаў і заклікае далучыцца да адстойвання сваёй прафесійнай і людскай годнасці.

Чытаць далей / Каментаваць




 
27.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў
-
 На сакавіцкі артыкул «Звязды» «Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць» дагэтуль паступаюць водгукі настаўнікаў >>>
- З наведваннем пунктаў рэгістрацыі на ЦТ трэба паспяшацца...>>>
- За мяжой вышэйшую адукацыю атрымліваюць каля 10 тысяч маладых беларусаў. Беларускія ВНУ. Канкурэнцыя за абітурыентаў паміж беларускімі ВНУ абвастраецца >>>
- За тры гады дзіцячы суіцыд вырас удвая >>>
- У Мінску пройдзе першая беларускамоўная дыскатэка >>>
- Чаму беларускія дзеці гінуць на занятках па фізвыхаванні? >>>
- Расійскія навукоўцы просяць вярнуць астраномію ў школу >>>

Каментаваць
 
27.05.2010
Валантэрскі летнік “Фестываль у Забор’і”

Летнік ладзіцца ў Расонскім раёне ў межах праекта “Развіццё вясковага турызму ў Расонскім раёне”.

Летнік размясціўся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Сіньша” грамадскім аб’яднаннем “БелАЮ” і ГПУ “Экаросы”.

Пражыванне ў экалагічным цэнтры на беразе возера Опціна ў спальніках.
Харчаваннем забяспечваюць арганізатары.

Віды дапамогі: уборка турыстычных стаянак у заказніку, нескладаныя будаўнічыя працы па падрыхтоўцы фестывальных пляцовак, арганізацыйная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні “Фестываля беларускага каня” і “Фестываля вясковага турызму “Заборскі фэст”.


Чытаць далей/Каментаваць
 
27.05.2010
Семінар аб структуры і працы Еўрасаюза

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»


У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.


Чытаць далей/Каментаваць
 
25.05.2010

Новае на сайце


Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Рыгору Барадуліну

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры, прысвечанага біяграфіі і творчасці нашага выдатнага паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.

Спампаваць прэзентацыю (0,9 МБ)


Каментаваць
 
24.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– Навучальны год ва ўсіх школах Беларусі скончыцца 31 мая, а потым — іспыты >>>


– Мінскім школьнікам на летнія заробкі вылучылі паўмільярда рублёў
>>>


– Псіхолагі раюць рыхтаваць дзіця да адаптацыі ў школе як мага раней >>>


– Пры рэканструкцыі будынка ліцэя №1 на гарышчы знайшлі пропісы і чарніліцы, хімічныя прыборы, а таксама кнігі, выдадзеныя яшчэ ў ХІХ стагоддзі >>>


– Алесь Разанаў стаў ганаровым доктарам ЕГУ >>>



Каментаваць
 
20.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасць арганізацыі цэнтралізаванага тэставання на працягу года >>>


– Выпускныя вечары маюць адбыцца 11 чэрвеня >>>


– Усе школьныя ранцы і заплечнікі будуць свяціцца
>>>


– Сёлета з’явіцца вялікі беларуска-нямецкі слоўнік >>>


– Гайнаўская Пачатковая школа № 6 на ўвесь дзень 20 траўня памяняе стыль сваіх заняткаў – тут адбудзецца штогадовае свята беларускай культуры >>>



Каментаваць
 
20.05.2010
Рыхтуецца форум экалагічных арганізацыяў-2010


Галоўнай мэтай Форуму з'яўляецца ўзмацненне грамадскага экалагічнага руху Беларусі, выпрацоўка кансалідаваных рашэнняў па актуальных экалагічных праблемах ды партнерскіх механізмаў іх вырашэння.


Плануемыя тэмы Форуму-2010:

– Біяразнастайнасць.

– Орхуская канвенцыя.

– Здароўе і ахова навакольнага асяроддзя.


Таксама плануецца правядзенне прэзентацыяў і круглых сталоў па Зялёнай эканоміцы і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.


Арганізацыйны камітэт зацікаўлены ў атрыманні прапановаў па правядзенні паралельных мерапрыемстваў у межах Форуму.


Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацыяў Беларусі, незалежныя эксперты ды актывісты.


Кантактная інфармацыя аргкамітэту: greenforum.by@gmail.com, www.greennforumby.info


Рэгістрацыя ўдзельнікаў форума пачнецца ў чэрвені.


Паводле ngo.by



Каментаваць
 
20.05.2010
Трэнінгі па правах студэнтаў

У межах адукацыі і асветы моладзі па правах чалавека і студэнтаў МПГ «Студэнцкая Рада» праводзіць 22 і 23 мая заключныя трэнінгі, тэматыкай якіх будзе вывучэнне правоў студэнтаў і методык іх абароны.


Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: treningi.studrada@gmail.com, дзе пазначыць свае імя ды прозвішча, месца навучання, тэлефон, эл.адрас.


Апошні тэрмін падачы заявак: 21 мая.


З пытаннямі зьвяртайцеся да арганізатараў праз тэл.: +375 29 221 06 97 Aлякcaндpa Дзікaн, + 375 29 3144 375 Яўгeнія Aндpэюк.


Удзельнікі, якія прайшлі адзін з трэнінгаў «Студэнцкай Рады», аўтаматычна запрашаюцца на студэнцкую канферэнцыю, якая пройдзе ў чэрвені гэтага году. Тэмай канферэнцыі будзе студэнцтва і праблемы, з якімі студэнты сутыкаюцца.

Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
20.05.2010
Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека

Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Базавым (пачатковым) курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека (чэрвень-лістапад 2010 года).


Cпрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі праз правязенне тэарэтычных і практычных заняткаў па правах чалавека і знаёмства з дзейнасцю арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы.

Курс будзе складацца з уводнага (адборачнага) семінара, Летняй школы, выніковага семінара, а таксама выканання ўдзельнікамі заданняў паміж усімі этапамі навучання як на сваім працоўным месцы, так і сумесна з іншымі ўздзельнікамі навучання.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, педагогі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. Колькасць удзельнікаў кожнага з уводных (адборачных) семінараў – 15 чалавек, колькасць удзельнікаў Летняй школы – 20–25 чалавек. Заняткі ў межах Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).



Тэрміны і месцы правядзення навучальных мерапрыемстваў:

– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў і са сферы нефармальнай адукацыі: 11–13 чэрвеня (Мінск);

– уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі: 18–20 чэрвеня (Гродна);

– Летняя школа: 19–28 жніўня (Вільня);

– выніковы семінар: 5–7 лістапада (Гродна).


Падрабязнейшую інфармацыю можна знайсці тут.



Каментаваць
 
20.05.2010

Новае на сайце. П'есы для дзіцячага тэатра


Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок  (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка


Каментаваць
 
20.05.2010

Увага! КОНКУРС АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАЕКТАЎ

Абвешчаны конкурс адукацыйных праектаў, накiраваных на грамадзянскую і метадычную адукацыю, разьвіццё крытычнага мысленьня дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Да удзелу у конкурсе запрашаюцца настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, моладдзю, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю.
Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калег, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты.
Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калег, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка і распаўсюд аўтарскіх інавацыйных методык, стварэнне метадычных дапаможнікаў і г.д.
Агульнае палажэнне конкурсу:
– час правядзення праектаў: 20.06.2010 – 31.12.2010;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзеная не пазней за 31.12.2010;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы.
Каб прыняць ўдзелу ў конкурсе, запоўніце анкету, " і дашліце яе на электронны адрас: adukacyja2010@gmail.com  Апошні тэрмін падачы праектаў: 10 чэрвеня 2010 года. Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 чэрвеня.
Паводле рассылкі belngo.info


Каментаваць
 
17.05.2010
Міжнародны Моладзевы Тыдзень у Румыніі

19–26 ліпеня ў горадзе Цімашара (Румынія) у 17 раз адбудзецца штогадовы Міжнародны Моладзевы Тыдзень пад назвай “Заплюшчы вочы, адкрый розум”.


Гэты фестываль – пляцоўка для моладзі з розных краін, якая дае магчымасць сустрэць новых людей, паўдзельнічаць у дэбатах, а таксама здабыць новыя веды падчас розных семінараў і канферэнцый.


Арганізатары таксама прапануюць для ўдзельнікаў разнастайную культурную праграму.


Кошт удзелу – 80 еўра, які пакрывае ўдзел у фестывалі, пражыванне, трохразовае харчаванне.


Усю інфармацыю можна знайсці тут.


Заяўку трэба падаць да 20 мая.



Каментаваць
 
17.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– Мінадукацыі: У найбліжэйшыя гады колькасць выпускнікоў школ сур’ёзна зменшыцца >>>


– Набор у беларускія ВНУ павялічыцца >>>


– Каля 85% беларускіх дзяцей ідуць у школу з шасці гадоў >>>


– Толькі даведнік «Вышэйшай школы» змяшчае дакладныя звесткі наконт уступнай кампаніі — Мінадукацыі
>>>


– Мінадукацыі адкрые гарачую лінію для абітурыентаў >>>


– Універсітэты Еўрасаюзу цяпер могуць абмяжоўваць колькасць замежных студэнтаў >>>



Каментаваць
 
17.05.2010

Новае на сайце


Песні для аздаблення выпускных вечароў.
Надыходзіць сумны і вясёлы час, калі нашыя гадаванцы разлятаюцца са школьных гнёздаў. Заўсёды хочацца, каб гэты момант запомніўся, стаў адметным. 
Сёлета Настаўнік.інфо звярнуўся па дапамогу да беларускіх аўтараў, каб на гэтым свяце гучала і нашая мова.
 І вось мы прапануем вам некалькі  новых песняў.
Шчыры дзякуй Таццяне Грыневіч за музыку і выкананне, Сержуку Сокалаву-Воюшу за цудоўныя вершы, Сяргею Сіваму за музыку і дасланыя творы, Зміцеру Сідаровічу за студыйны запіс, Юлі Малахоўскай за набор нотаў і стварэнне караоке-файлаў.

Вальс развітання  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст 
ноты pdf (125 kb)
mp3 (1,79 Mb)
караоке (3,5 kb)
мінусоўка mid (4 kb)

Школьны вальс (муз.У. Гаркушы, сл. В. Гіруць-Русакевіч) 
тэкст
mp3 (3,6 Mb)
фанаграма mid (3,6 Mb)

Самая прывабная  (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст
ноты
mp3 (2,7 Mb)
караоке (4,3 kb)
мінусоўка mid (7,5 kb)

Першыя ўрокі (муз. Т Грыневіч, сл. С. Сокалава-Воюша)
тэкст
mp3 (1,6 Mb)

Вальс развітання  (муз. С. Сівага, сл. С.Сокалава-Воюша)
тэкст
mp3 (1,6 Mb)
Калі вы жадаеце папоўніць скарбонку школьных песняў, пішыце на nastaunik.info@gmail.com

Глядзець тэксты /Каментаваць
 
14.05.2010

Новае на сайце


Артыкул пра беларускага навукоўца Барыса Кіта

Сёлета споўнілася 100 гадоў выдатнаму беларускаму навукоўцу Барысу Кіту, які, маючы сусветную вядомасць і удзельнічаючы ў міжнародных касмічных навуковых праграмах даследаванняў, трывала захоўваў нацыянальная каштоўнасці. Прапануем вам артыкул Лідзіі Савік аб жыцці нашага вялікага, але амаль невядомага ў сваёй айчыне навукоўца.


Спампаваць артыкул (doc, 100 КБ)



Паводле Народнай Волі



Каментаваць
 
14.05.2010
Прэзентацыя «Скандынаўскія навучальныя гурткі як метад нефармальнай адукацыі дарослых Швецыі"


30 мая ў Мінску ў 13.30 адбудзецца презэнтацыя метаду навучальных гурткоў, якую арганізуе група шведскіх экспертаў у сферы нефармальнай адукацыі.


Прэзентацыя разлічаная на аўдыторыю, якая не знаёмая з метадам альбо мае невялікі досвед удзелу ў падобных гуртках. Шведскія эксперты распавядуць аб асаблівасцях правядзення навучальных гурткоў для дарослых ды іх ролі ў жыцці Швецыі.


Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую і будзе цягнуцца 3 гадзіны. Тыя, каго зацікавіць гэты метад, змогуць падаць заяўку на ўдзел у семінары па навучальных гуртках, які адбудзецца ўвосень.


Запісацца на прэзентацыю можна па тэл.: 029–6450612 (Алёна) альбо праз эл. пошту: velichko.alena@gmail.com з пазнакай у тэме «прэзэнтацыя».


Паводле n-europe.eu



Каментаваць
 
14.05.2010

Моладзевы летнік па традыцыйных рамёствах


Напрыканцы ліпеня ў вёсцы Дунаева адбудзецца міжнародны моладзевы намётавы летнік, падчас якога удзельнікі будуць супольна будаваць печку, праходзіць майстар-класы па рамёствах, дзяліцца сваімі ведамі ці набываць новыя ў галіне традыцыйных рамёстваў разам з моладдзю з Польшчы і Германіі.


Мова летніку англійская, але валоданне польскай ці нямецкай вітаецца.


Падрыхтоўчы семінар для беларускіх удзельнікаў пройдзе ў адукацыйным цэнтры ў Дунаева 5–6 чэрвеня 2010 году.


Праезд і харчаванне будуць забяспечаныя арганізатарамі.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь з Беларусі, якую цікавіць тэма традыцыяў і рамесніцтва.



Чытаць далей/Каментаваць

 
13.05.2010
Школа правоў чалавека для дасведчаных адукатараў


Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года). Курс будзе складацца з чатырох навучальных семінараў, а таксама выканання ўдзельнікамі індывідуальных заданняў паміж семінарамі.

Мэта Курса: павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзенне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых.

Канцэпцыя Курса базуецца на наступных прынцыпах:

– актыўная стратэгія навучання;
– абмен досведам паміж удзельнікамі;

– узаемнае навучанне;

– планаванне навучання сыходзячы з патрэбаў удзельнікаў.

Фармат Курса: чатыры трохдзённыя семінары (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзення семінараў: 4–6 чэрвеня (Гродна), 2–4 ліпеня (Гродна), 10–12 верасня (Вільня), 15–17 кастрычніка (Вільня) 2010 года.

Удзельнікі Курса: колькасць – 20 чалавек, узрост – не абмежаваны.

Трэнерская група: Заняткі ў рамках Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).

Уводны семінар у рамках Курса адбудзецца 4–6 чэрвеня 2010 года ў г. Гродна.


Падрабязнейшая інфармацыя размешчаная тут.
 
13.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– У выніку скасавання профільных класаў у школах конкурс у Ліцэй БДУ вырас на 2,3 чалавекі на месца >>>


– Прадстаўнік Беларусі ў Савеце ААН: 100% беларускіх дзецеў вучацца ў школе
>>>


– Чыноўнікі жадаюць папоўніць бюджэт за кошт рэпетытараў >>>


– З наступнага года частка расійскіх школьнікі пачынае вучыцца па электронных падручніках >>>


– Міністр адукацыі паабяцаў пабудаваць дзіцячыя садкі для ўсіх, хто мае патрэбу >>>



Каментаваць
 
13.05.2010
Навукова-практычная канферэнцыя для краязнаўцаў


14 мая 2010 г. адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Ліпнішкі – 500 гадоў гісторыі (1510–2010 гг.)”, прысвечаная 500-годдзю рымска-каталіцкага прыхода Ліпнішкі і 400-годдзю надання мястэчку магдэбургскага права.

На канферэнцыі будуць разгледжаны пытанні гістарычнага мінулага і сучаснага развіцця мястэчка Ліпнішкі.

Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы і Ліпнішскі раённы выканаўчы камітэт.

Удзел у канферэнцыі прымуць мясцовыя краязнаўцы, навукоўцы з Беларусі і бліжняга замежжа.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 14 мая ў 10 гадзін у Ліпнішскай сярэдняй школе.



Каментаваць
 
12.05.2010
Навучанне ад Фонда «Адукацыя для Дэмакратыі"


Мэта навучання – авалоданне ўменнямі і рост матывацыі да стварэння эфектыўных партнерстваў пры дапамозе ІТ-тэхналогіі.


Навучанне ладзіцца ў тры этапы:

1.Навучанне e-learning: 1–30 чэрвеня.
2.Стацыянарнае навучаньне ў адзін з тэрмінаў:

– у Глівіцах (Польшча): 2–4 ліпеня;

– у Львове: 12–14 ліпеня;

– у Львове: 16–18 ліпеня

3. Навучанне e-learning: 1–31 жніўня.


Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаваньне падчас стацыянарнага курса і кампенсуюць выдаткі на дарогу.


Заяўкі дасылайце на эл.адрас: witek@kana.gliwice.pl.


Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.


Паводле adukacyja.info



Каментаваць
 
12.05.2010
Свята выцінанкі ў Дудутках


15 траўня 2010 года Беларускі саюз майстроў народнай творчасці і музейны комплекс “Дудуткі” запрашаюць усіх жадаючых наведаць свята-конкурс выцінанкі “Чароўныя нажніцы”. Свята праводзіцца ўжо другі раз у такім фармаце. Музей прымае каля 30 майстроў з усёй Беларусі. Асноўны склад удзельнікаў – чальцы Саюза майстроў і рэкамендаваныя майстрамі вучні.


Падрабязнейшая інфармацыя – тут
 
12.05.2010
"Ноч Музеяў" у Доме Коласа


Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.


15 мая з 18.00 да 23.00 гасцінны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.


У праграме свята:


• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці).


• Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў)


• Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...”


• Тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Якуба Коласа


Майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў


• Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта


• “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”: выступленне экстравагантных, непаўторных паэтаў і музыкаў А. Ячкоўскага, В. Лупасіна, А. Трафімчыка, Л. Тарасенка, Ю. Нератка, А. Краснабаева і інш.


• А таксама Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5



Каментаваць
 
11.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– 6 мая ў Магілёве адбылася сустрэча начальніка аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкаму Сяргея Казлова з бацькамі, якія хочуць вучыць сваіх дзяцей па-беларуску >>>


– Памежнікі займелі сваю ВНУ >>>


– Кодэкс аб адукацыі можа быць прыняты ўжо напрыканцы мая. Сваё меркаванне аб суадносінах праекта кодэкса і сусветнай тэндэнцыі пераходу да адукацыі на працягу ўсяго жыцця выказала эксперт інтэрнэт выдання «Завтра твоей страны» Галіна Верамейчык.



Каментаваць
 
11.05.2010
Імпрэзы ў беларускіх школах


Творчыя сустрэчы з удзелам Леаніда Дранько-Майсюка і Эдуарда Акуліна пройдуць у г.Мікашэвічы Лунінецкага раёну Брэсцкай вообласці 18 мая. А 12-й творцы завітаюць у СШ №2, якая знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай. А 14-й паэты выступяць у гімназіі, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Садовая, 3А.


На працягу мая пройдзе шэраг творчых сустрэч з удзелам Глеба Лабадзенкі і Яўгена Валошына.


12 траўня творцы завітаюць у СШ вёскі Дзешчанка Уздзенскага раёну Мінскай вобласці. Пачатак а 10-й гадзіне.


13 мая творчы тандэм наведае СШ№20 у 9.00, а ў 14.00 СШ№ 21 г. Воршы Віцебскай вобласці.


У СШ в.Якаўлевічы, Аршанскага раёну маладыя таленты зазірнуць у 11.00


14 мая Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын выступяць перад мінскімі школьнікамі СШ №162, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Герасіменка, 10. Пачатак аб 11-й. А 14-й пачуць выступоўцаў можна будзе ў Мінску, у будынку ліцэя Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які знаходзіцца па адрасе: вул. Ульянаўская, 8.


Паводле budzma.org



Каментаваць
 
7.05.2010

Новае на сайце


Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы

Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу


Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)




Каментаваць
 
6.05.2010
Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў

З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!



Каментаваць
 
6.05.2010
Летнік для моладзі “Круглае возера-2010


Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.


Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.

Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.



Чытаць далей/Каментаваць
 
6.05.2010
Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве


Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.

Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.

Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.




Чытаць далей/Каментаваць
 
5.05.2010
Імпрэзы ў беларускіх школах


Глеб Лабадзенка і Яўген Валошын правядуць шэраг творчых сустрэчаў у Баранавіцкім раёне Берасцейскай вобласці 7 мая. У СШ в.Сталовічы творцы распачнуць сустрэчу а 10-й, у СШ в.Гірматаўцы – а 12-й, а ў СШ в.Гарадзішча – а 14-й.


Васіль Якавенка і Зміцер Хведаровіч правядуць творчыя сустрэчы ў Гомельскай вобласці 7–8 мая.


7 мая сустрэча адбудзецца ў ДК г.п. Шацілкі Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці. Час удакладняецца. Уваход вольны.


8 мая творцы завітаюць у СШ г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і распачнуць сустрэчу а 13-й гадзіне.


А ў 17.00 творцы завітаюць у ДК. Уваход вольны.


Паводле budzma.org



Каментаваць
 
5.05.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– Курапацкая тэма атрымала ўзнагароду на школьнай канферэнцыі >>>


– З 5 сакавіка Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт пачаў чарговы набор абітурыентаў >>>


– Маладых гісторыкаў падтрымаў універсітэт
>>>


– У Расіі прапануюць адпраўляць у войска студэнтаў пасля другога курсу
>>>


– З панядзелка пачнецца рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне
>>>


– Спецсумоўе ў БДУ не прайшлі шасцёра абітурыентаў >>>


– БДУ павяліўчыў колькасць бюджэтных месцаў >>>



Каментаваць
 
5.05.2010
Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы

Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
 Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыклу. Даведка: т.283‑04‑21, 281‑38‑04. *
Гімназія №23 (пр. Незалежнасці, 45) прапануе вывучэнне прадметаў па‑беларуску, а таксама выкладанне на высокім узроўні англійскай, кітайскай, польскай моваў. Даведка: e‑mail: gymn23@minsk.edu.by; т.284‑47‑62, 284‑87‑16.
Гімназіі №28 (пр.Ракасоўскага, 93) прапануе выкладанне ўсіх прадметаў на роднай мове, а таксама паглыбленае вывучэнне французскай мовы, міжнародныя абмены, а таксама выкладанне прадметаў на французскай мове (краіназнаўства, літаратура Францыі) па праграмах, распрацаваных настаўнікамі школы. Даведка: e‑mail: sch2@minsk.edu.by.; т.248‑32‑02, 248‑12‑64. 
Гімназія №14 (вул. Васняцова, 10) прапануе паглыбленае вывучэнне замежных моваў, спецкурсаў па міфалогіі, псіхалогіі, асновах эканамічных ведаў, журналістыцы і шмат іншага. На базе гімназіі дзейнічаюць фальклорны ансамбль, музеі, літаратурная студыя і студыя бальных танцаў. Даведка: т.295‑01‑33, 295‑21‑31. 
СШ №190 (вул.Нiкiфарава, 19) — выкладанне на беларускай і расійскай мовах. Школа прапануе таксама бясплатную музычную адукацыю і спартыўныя секцыі. Даведка: т. (017) 260‑24‑90; е‑mail:sch190@minsk.edu.by 
Школа №60 (вул.Лібкнехта, 82) — навучанне з музычным ухілам. У школе дзейнічаюць шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб’яднанні. Даведка: 208‑69‑74, 209‑94‑49.
Паводле Нашай Нівы
 
5.05.2010

Увага, хутка сканчаецца тэрмін падачы заявак!


Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
Час рэалізацыі праектаў: 1 Чэрвеня 2010г. – 31 снежня 2010 г. 
Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$
Тэрмін падачы заявак: да 15 мая 2010 г. 

Чытаць далей
 
4.05.2010
Конкурс відэа YouTube-Cannes Young Lions


Міжнародны фестываль рэкламы “Канскія львы” і відэапартал YouTube абвяшчаюць конкурс відэаролікаў YouTube-Cannes Young Lions.


14 мая на канале конкурсу (http://www.youtube.com/canneslions) будзе абвешчаны брыф для стварэньня хвіліннага роліку. З гэтага моманту ў канкурсантаў будзе 48 гадзінаў для таго, каб зняць відэа на зададзеную тэму.


16 мая прыём конкурсных работ будзе закрыты. Пасля гэтага ўдзельнікі будуць мець тыдзень на тое, каб набраць як мага большую колькасць праглядаў свайго відэа-роліку. Прафесійнае журы абярэ пераможцу, зыходзячы з якасці выканання роліку, ідэі ды колькасці праглядаў.


Удзельнічаць у конкурсе маюць права маладыя людзі ва ўзросце 18–28 год.
Пераможцы будуць абвешчаныя 1 чэрвеня. Яны атрымаюць галоўны прыз – цалкам аплочаную паездку на фестываль рэкламы “Канскія львы”, які пройдзе 20–26 чэрвеня. Апроч таго, пераможцы будуць мець права ўдзелу ў конкурсе Young Lions Film Competition.


Паводле n-europe.eu



Каментаваць
 
4.05.2010
Стыпендыі Фонда Генрыха Бёля


Фонд Генрыха Бёля прапануе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў дзяржаўных ці прызнаных дзяржавай вышэйшых навучальных установах Германіі, Швейцарыі ці краінаў-удзельніцаў Еўрасаюзу.


Апроч прыярытэтных накірункаў: культуралёгія, мастацтва, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, фонд прапануе падтрымку таксама па эканоміцы, праву, інжынернай справе, медыцыне і прыродазнаўчым навукам.


Да ўдзелу ў конкурсе на стыпендыю запрашаюцца нямецкія і замежныя студэнты. Фонд надае асаблівую ўвагу падтрымцы студэнтаў з Усходняй Еўропы і маладых жанчынаў.


Патрабаванні да кандыдатаў з краінаў, якія не з'яўляюцца ўдзельніцамі Еўрасаюзу:

– кандыдаты мусяць быць залічаныя ў прызнаную дзяржавай вышэйшую навучальную ўстанову на момант пачатку выплаты стыпендыі;

– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне, што яны ўжо маюць пачатковую прафесійную адукацыю (гэтая праграма прызначаная ў асноўным для асобаў, якія жадаюць атрымаць магістэрскую ступень);

– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне добрага ведання нямецкай мовы.

Зараз Фундацыя прадастаўляе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў трэціх краінах на перыяд да 4 тыдняў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасня (дата на паштовым штэмпелі).


Кантактныя дадзеныя:

Heinrich-Böll-Stiftung
Studienwerk

Schumannstr. 8

10117 Berlin

E-Mail: studienwerk@boell.de
Fax: 030/285 34–409


Больш падрабязная інфармацыя – на сайце: elekcyi.org


Паводле рассылкі belngo.info



Каментаваць
 
3.05.2010
Магілёўскі аддзел адукацыі запрашае беларускамоўных бацькоў

Усе ахвочыя на працягу мая могуць напісаць заяву на навучання дзяцей на беларускай мове.


Аддзел адукацыі падтрымлівае ідэю навучання дзяцей на беларускай мове. З мэтай адкрыцця беларускамоўных класаў усе жадаючыя маюць магчымасць напісаць заяву і прадставіць яе ў кабінет №701 аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама.


Мы чакаем Вас на працягу мая 2010 года штодзённа з 8:00 да 17:00, чацвер — з 8:00 да 20:00 (абедзенны час з 13:00 да 14:00).


Паводле Нашай Нівы



Каментаваць
 
3.05.2010
10 крокаў, каб загаварыць па-беларуску

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” ладзіць Курсы гутарковай мовы для тых, хто хоча пачаць размаўляць на роднай мове.

Калі вас цікавіць, што яднае беларускую мову і заходнееўрапейскія; калі вы хочаце даведацца, што такое “благо” і што такое “блага”; як вітаюцца і развітваюцца беларусы, ды шмат чаго іншага – ласкава просім на курсы.
Калі вы – малады чалавек, які цікавіцца беларускай мовай, але пакуль не адважыўся пачаць гаварыць у паўсядзённым жыцці па-беларуску, – запрашаем вас зрабіць разам з намі 10 крокаў для таго, каб пераканацца, што гэта магчыма!

Цікавыя тэсты, пераадоленне бар’ераў, вучоба і практыка – за 10 заняткаў!

Гэтыя бясплатныя курсы праходзяць кожную пятніцу, а 18.30 у “Таварыстве беларускай мовы” (вул. Румянцава, 13).

Першы занятак – 7 траўня (мая).


Паводле http://community.livejournal.com/by_mova/



Каментаваць
 
30.04.2010

Новае на сайце


Артыкул «Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч»

Прапануем вам артыкул аб гісторыі насычанага жыцця нашага слаўнага земляка Гаўрылы Адрыянавіча Ціхава, а таксама аб яго цікавых даследаваннях у галіне астраноміі і біялогіі (пытанне жыцця на іншых планетах). Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 325 КБ)

Паводле pawet.net



Каментаваць
 
30.04.2010
Вучнёўская фотавыстава аб Першай сусветнай вайне
Фотавыстава “Памяць зямлі” адкрылася 8 красавіка ў Мінску у дзіцячай бібліятэцы № 14 (вул. Варвашэні, 11).

У экспазіцыі выставы фотаздымкі з экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны, якую ў 2008–2009 гадах ладзілі выхаванцы Вілейскага турклуба “Чарапашкі” пад кіраўніцтвам Міхася Петуха. Выстава прадоўжвае працаваць да 9 мая.




 
30.04.2010
Летнія школы па правах чалавека і моладзі ў Вільні


Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2010 год.


У межах праграмы Школы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.


Выкладчыкамі Школы будуць прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацыяў Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спэцыялісты ў галіне правоў чалавека і права.



Чытаць далей/Каментаваць
 
30.04.2010
EVS запрашае валантэраў у моладзевыя праекты ў Эстоніі і Аўстрыі ў рамках праграмы Еўрапейскайга Саюза

 1) Праект Еўрапейскай валантэрскай службы, якія адбудуцца 1.10.2010–1.06.2011 ў Таліне (Эстонія)
Праца валантэраў патрэбная ў моладзевых цэнтрах. Кандыдат пры запаўненні заяўкі павінен абраць моладзевы цэнтр ці цэнтры, у якіх ён\яна хацеў бы працаваць:
- Järve Youth Centre (спецыялізуецца на працы з мультымедыя)
- Kopli Youth Centre (спецыялізуецца на музыцы і мастацтве)
- Männiku Youth Centre (спецыялізуецца на мастацтве)
- Моладзевы інфармацыйны цэнтр 

2) Цэнтр Карытас
з горада Leonding (Austria) шукае валантэраў на тэрмін 6 месяцаў

пачынаючы з 1.09.2010 да 1.03.2011
Прынцып цэнтра Карытас - гэта "падтрымка інтэграцыі" падчас працы з людзьмі са спецыяльнымі патрэбамі. Галоўнае дзейнасць цэнтра злучана з падтрымкай і суправаджэннем людзей з абмежаванасцямі ў працэсе іх інтэграцыі ў грамадства. Валянтэр зможа працаваць у двух дэпартаментах цэнтра Карытас. Адзін з іх – гэта стацыянар (дзе жывуць і знаходзяцца людзі з абмежаванасцямі) і другі гэта інтэграцыйны дзіцячы садок разам з цэнтрам пазашкольнай актыўнасці.


Чытаць далей/Каментаваць
 
28.04.2010
Вясеннія он-лайн назіранні за птушкамі


<nobr>Сокал-пустальга</nobr> онлайн />
Грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць он-лайн назіранне. Упершыню ў Беларусі можна 24 гадзіны ў суткі назіраць за жыццём сокала-пустальгі на гняздзе, якое птушкі зрабілі ў дэкаратыўнай нішы на шматпавярховіку ў Брэсце:
http://birdwatch.by/pustalga_brest


Дзякуючы ўэб-камеры з інфрачырвонай падсветкай падглядваць за птушкамі можна і ў цёмны час сутак. Сокал-пустальга абраны ў Беларусі Птушкай 2010 году. У нашай краіне гэты від занесены ў Чырвоную кнігу, агульны памер папуляцыі ацэньваецца ў 1200–1700 пар.

За ўсім, што адбываецца на гняздзе, штодня і штоночы назіраюць на нашым сайце ад 300 да 500 чалавек з Беларусі і іншых краін.

Запрашаем настаўнікаў біялогіі і іх вучняў да скарыстацца гэтай унікальнай магчымасцю.



Каментаваць
 
27.04.2010
Летнік у Таліне


Праграма міжнароднага летніка, што мае адбыцца сёлета 12–30 ліпеня, ўключае 23 курсы па вывучэнню замежных моў, філасофіі, журналістыкі, сацыялогіі, дызайну і іншых дысцыплін. У праграме школы таксама ёсць два курсы на рускай мове па журналістскім майстэрстве і пытаннях экалогіі. Дадатковая інфармацыя, умовы ўдзелу, а таксама магчымасці атрымання стыпендыі размешчаныя на сайце http://summerschool.tlu.ee/.


Для ўдзелу ў летняй школе неабходна запоўніць анкету да 1 чэрвеня 2010 году.

Паводле adukacyja.info



Каментаваць
 
27.04.2010
Агляд адукацыйных навінаў


– Падчас акцыі “Задай пытанне прэзідэнту” вучні замест пытанняў дасылаюць просьбы: “не закрываць сацыяльныя сеткі”, “каб краіна развівалася і набліжалася да еўрапейскіх стандартаў” і пакінуць сістэму адукацыю ў спакоі.
>>>


– Намеснік міністра Казімір Фарыно прапанаваў стварыць адзіны падручнік па гісторыі краін СНД >>>


– Амерыканскую школу абвінавачваюць у шпіёнстве за вучнямі праз ноўтбукі
>>>


– Падлеткі лічаць за лепшае камунікаваць праз электронныя паведамленні
>>>



Каментаваць
 
26.04.2010
 
26.04.2010
Круглы стол па пытаннях Кодэкса аб адукацыі

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў, «Адукацыя без межаў" і
«Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашаюць да ўдзелу ў круглым стале «Прыярытэты адукацыйнай палітыкі і якасць жыцця ў кантэксце праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі" 5 мая 2010 году.


Зараз на разглядзе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь знаходзіцца праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адукацыі. Гэты дакумент закліканы спрыяць удасканаленню прававых дачыненняў у сферы адукацыі і падвышэнню якасці адукацыі.
Праект кодэкса зыходзіць з неабходнасці забеспячэння ўдзелу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у развіцці сістэмы адукацыі (Арт.2). Рэалізацыя гэтага прынцыпу на розных этапах, у тым ліку і пры абмеркаванні самога праекта Кодэкса пра адукацыю, дазволіць стварыць механізм прававога рэгулявання грамадскіх дачыненняў у сферы адукацыі, а таксама механізмы забеспячэння належнай якасці і даступнасці адукацыі. Вельмі важна, каб новы кодэкс спрыяў паспяховаму развіццю ўсіх формаў адукацыі, запатрабаваных у сучасным грамадстве ва ўмовах глабалізацыі.

У сувязі з вышэйсказаным, удзельнікі тэматычнай групы «Адукацыя дарослых» пры Мінскам міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Рау сумесна з прадстаўніцтвам Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў выступілі з ініцыятывай правядзення круглага стала.



Чытаць далей/Каментаваць
 
25.04.2010
Францыя запрашае валантэра для працы ў галіне экалагічнай адукацыі тэрмінам на 1 год

Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя) шукае мэтанакіраванага валантэра (валантэрку) з Беларусі тэрмінам на 1 год.
Асацыяцыя займаецца адукацыйнымі праграмамі, якія тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, перадусім водных эка-сістэм і зон. Валантэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах На працягу праекта валантэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасці, сутнасці дзейнасці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.
Валантэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадства (дзецьмі, моладдзю, дарослымі). На працягу праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадства і міжнароднымі партнерамі асацыяцыі Avril.

Чытаць далей/Каментаваць
 
23.04.2010
«У сістэме адукацыі Магілёва ёсць усё неабходнае для стварэння беларускамоўных класаў"

23 красавіка у Магілёве прадстаўнікі мясцовай грамадcкасці, якія занепакоеныя лёсам беларускамоўнага школьніцтва, сустракаліся з начальнікам гарадскога аддзелу адукацыі Сяргеем Казловым. Гутарку з чыноўнікам ініцыявалі бацькі, ахвотныя вучыць сваіх дзяцей па-беларуску.


Журналістам прысутнічаць непасрэдна на сустрэчы не далі. Сяргей Казлоў пагадзіўся адказваць на пытанні Радыё Свабода па сканчэнні сустрэчы.


Чытаць далей/Каментаваць
 
23.04.2010
Імпрэзы ў гомельскіх школах

Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік правядуць шэраг выступаў у Гомелі 26 красавіка.

Распачнуць свае выступы творцы ў СШ №19 у 9.30. СШ №19 знаходзіцца па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, 35.


Наступная сустрэча адбудзецца ў СШ №10, якая знаходзіцца па адрасе: вул. К.Маркса, 4. Пачатак аб 11-й.


Завершаць свае сустрэчы творцы выступам у СШ №14 а 14-й гадзіне. СШ №14 знаходзіцца па адрасе: вул. Алімпійская, 18.


Паводле budzma.org


Каментаваць
 
22.04.2010
Агляд адукацыйных навінаў

- У Мінску пачалася акцыя «Ці гатовы вашае дзіця да школы?», падчас якой у бацькоў будучых першакласнікаў з'явіцца магчымасць абмеркаваць гэтае пытанне са спецыялістамі >>>

- Указ, які падпісаў новы міністар адукацыі Украіны Дзмітрый Табачнік, дазваляе ВНУ набіраць і навучаць замежных студэнтаў на замежных мовах >>>

- Беларускую адукацыю ў чарговы раз перабудуюць >>>

- Заробак бюджэтнікаў «маюць» набізіць да сярэдняга па краіне
>>>

- Універсітэты ЕС адчулі кошт крызісу >>>


Каментаваць
 
22.04.2010

Новае на сайце


Роля параўнанняў у паэме «Тарас на Парнасе»

«Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”»: прэзентацыя ад гомельскіх настаўнікаў.

Спампаваць прэзентацыю (0,5 МБ)



Каментаваць
 
22.04.2010
Дэмакратыя ў школе: Летняя Акадэмія ў Польшчы


Летняя Акадэмія ў супрацы з Міністэрствам нацыянальнай адукацыі Польшчы, Цэнтрам развіцця адукацыі, Еўрапейскім цэнтрам Вергеланд, Радай Еўропы.
Штогадовая Летняя Акадэмія прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый Паўночнай, Цэнтральнай, Усходняй Еўропы і Каўказу ў абсягу міжкультурнага разумення, правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці.



Чытаць далей/Каментаваць
 
21.04.2010
Краязнаўчыя семінары ў Гродне

Інстытут прыкладной гісторыі сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенскай абласнай арганізацыяй «Таварыства Беларускай Мовы» у партнерстве з Еўрапейскім універсітэтам “Віядрына”, Германія, праводзіць два адукацыйныя семінары з мэтай распрацоўкі турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеншчыны ды Беласточчыны з выкарыстаннем досведу Інстытута ў гэтай галіне. Адукацыйная праграма скіраваная найперш на краязнаўцаў Гарадзеншчыны ды Беласточчыны, якія жадаюць стварыць у рэгіёне магчымасці для беларускіх і замежных турыстаў з мэтай азнаямлення з культурай і гісторыяй гэтага краю.


Семінары адбудуцца 4–6 чэрвеня 2010 г. на Беласточчыне і 15–17 кастрычніка 2010 г. на Гарадзеншчыне.
Заключная аднадзённая канферэнцыя запланаваная на сярэдзіну снежня 2010 году.



Чытаць далей/Каментаваць
 
21.04.2010
Конкурс творчых работ па міжнароднай моладзевай інфармацыі

Сайт adukacyja.info абвесціў конкурс эсэ, артыкулаў, творчых работы ды ўспамінаў на тэмы “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця” і “Як я міжнародна правёў мінулае лета”. Конкурс праводзіцца з нагоды святкавання Еўрапейскага Дня Моладзевай Інфармацыі 17 красавіка 2010 году.

Работы мусяць быць не болей за адну старонку/хвіліну аўдыё/відэа і даслаць іх трэба на адрас: adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”.


Апошні тэрмін падачы работ: 3 мая 2010 году.


Кожны аўтар атрымае маленькі міжнародна-спадарожны сувенір, а кожная работа будзе апублікаваная на сайце adukacyja.info. Цягам тыдня будзе праходзіць народнае галасаванне і адначасова ўсе работы будуць ацэньвацца камандай Adukacyja.info, каб вызначыць двух пераможцаў – народнага ды сайтаўскага. Кожны пераможца атрымае турыстычны заплечнік.


Каментаваць
 
21.04.2010
Прыём прац для зборніка да 450-годдзя Шацілак

Арганізацыйны камітэт ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, якая адбылася 16 красавіка 2010 г., прымае артыкулы для зборніка навуковых і краязнаўчых працаў. Зборнік прысвячаецца 450-годдзю першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск).
Артыкулы прымаюцца ад удзельнікаў канферэнцыі і іншых аўтараў, даследаванні якіх звязаны з Шацілкамі і краем. Вітаецца ўдзел настаўнікаў і выкладчыкаў. Зборнік будзе перададзены ў бібліятэкі і навучальныя ўстановы. Прыкладная тэматыка:


  • археалагічная спадчына мясцовасці і края; этнаграфія і фальклор

  • гісторыя мясцовасці і края ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу

  • Шацілкі і край у перыяд Новага часу

  • гісторыя рэгіёну скрозь прызму падзей найноўшай гісторыі Беларусі

  • актуальныя пытанні развіцця турызму ў рэгіёне

  • Артыкулы прымаюцца ў электронным выглядзе да 15 мая 2010 г. на эл. адрас szacilki450@gmail.com і ў гісторыка-краязнаўчым музеі г. Светлагорска (вул. Зялёная, 1). Поўная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org
     
    19.04.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    - У БДУ будуць рыхтаваць пісьменнікаў і размяркоўваць іх як журналістаў >>>

    - Больш за сотню студэнтаў летась адмовіліся ехаць па размеркаванні >>>

    - ЕГУ запрашае выкладчыкаў і студэнтаў на канферэнцыю па онлайн-навучанню >>>

    - Ініцыятыва па адмове ад завочнай адукацыі не знайшла падтрымкі ва ўрадзе >>>

    - Францускія студэнты вынайшлі пераклады словам «чат» і «цюнінг»>>>


    Каментаваць
     
    19.04.2010

    “Не шукаючы, не знойдзеш”



    Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на інтэрактыўную гульню-пошук “Не шукаючы, не знойдзеш” у залах музея, зробленую ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў.

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    16.04.2010

    УВАГА! КОНКУРС


    Конкурс праектаў для падтрымкі працы са старэйшымі школьнікамі
    Асацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў.
    Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш.
    Час рэалізацыі праектаў: 1 Чэрвеня 2010г. – 31 снежня 2010 г. 
    Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$
    Тэрмін падачы заявак: да 15 мая 2010 г. 
    Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня 2010 г. 
    Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com
    Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі.


    Форма заяўкі
     
    16.04.2010

    Новае на сайце

    Развязванне канфліктаў. Заняткі для школьнікаў.
    Канспект шасці заняткаў, прысвечаных прадухіленню і развязанню канфліктаў (з раздаткавымі матэрыяламі).
    Склалі Алеся Чарняўская, Ніна Чумак.
    Спампаваць канспект (doc, 200 KБ)


    Каментаваць
     
    15.04.2010
    Школа зялёнага актывіста

    Калі Вас цікавіць, як адзін чалвек можа змяніць усё навокал, знайсці аднадумцаў, сяброў, зрабіцца лідэрам руху да пазытыву – штогадовая Школа зялёнага актывіста для Вас!

    Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” запрашае ўсіх зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста.

    Школа складаецца з трэнінгаў двух узроўняў – пачатковага і прасунутага.

    Трэнінгі пачатковага ўзроўню адбудуцца 17–18 красавіка, 1–2 траўня, 29–30 мая.

    У праграме:

    – Чаму мы тут?

    – Гісторыя экалагічнага руху. Ад экстрэмізму да бюракратычнай перапіскі

    – Глыбінная экалогія. Аднаўленне сувязі з Зямлёй. Заняткі на прыродзе

    – Біярэгіяналізм. Мы тут нарадзіліся

    – Права на навакольнае асяроддзе

    – Змены клімта. Нязручная праўда

    – Што такое ўстойлівае развіццё

    – Наша агульная будучыня. Што я магу змяніць сам? Дзеля чаго і з кім аб’яднацца?

    – Асноўныя інструменты экалагічнага актывіста

    Каб запісацца на трэнінг, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас ecodomik@gmail.com.

    Анкета ўдзельніка – тут.


    Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



    Каментаваць
     
    15.04.2010
    Універсітэт Залатога Веку – для сталых жыхароў Гродна

    Шаноўнае спадарства! Калі вам 50+ і вы лічыце, што жыццё павінна быць актыўным і насычаным, калі вам цікава сустракацца і навучацца – гэтая прапанова для Вас!

    Запрашаем Вас узяць удзел у прэзентацыі ўнікальнага праекта – «Універсітэт Залатога Веку», адрасаванага актыўным сталым гарадзенкам і гарадзенцам!

    «Унівэрсытэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, быць карысным іншым людзям.

    У праграме «Універсітэту» – агульныя лекцыі і дыскусіі пра псіхалогію сталага ўзросту, асновы здаровага харчавання, спосабы падтрымання добрай фізычнай формы, дагляду за сваім знешнім выглядам, юрыдычныя аспекты, з якімі могуць сутыкнуцца сталыя людзі.


    Чытаць далей/Каментаваць
     
    15.04.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    - Класы па замежнай мове ў мінскіх школах падзеляць на 3 групы >>>

    - Лёс беларускамоўнага класа ў Магілёве вырашыцца 23 красавіка >>>

    - Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, як і ўсе школы Польшчы, пачаў жалобны тыдзень хвілінай цішыні, у памяць загінулых у авіякатастрофе. Беларусь застаецца пакульшто адзінай суседняй краінай Польшчы, дзе жалоба не абвешчаная

    - Выпускныя вечары ў мінскіх школах пройдуць 11 чэрвеня >>>

    - Экзамены за курс базавай и сярэдняй школы ў мінскіх школах адбудуцца 1–12 чэрвеня >>>


    Каментаваць
     
    14.04.2010

    Ліст у рэдакцыю

    Добры дзень, паважаная рэдакцыя.
    Апошнім часам я, мае знаёмыя і былыя калегі актыўна абмяркоўваем сітуацыю, у якую пастаўлены шэраг настаўнікаў Мінскай вобласці. З адной з іх, менавіта, з Наталляй Ільініч, мне даводзілася сустракацца, размаўляць.

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    13.04.2010
    Навучальныя візіты ў Гданьск для моладзі


    На навучальны візіт у дзяржаўныя і няўрадавыя ўстановы Гдыні, Сопату і Гданьску запрашаецца актыўная і ініцыятыўная моладзь, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў.


    Навучальныя візіты — выдатная магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца болей аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, бізнэсе, СМІ, польскай культуры і гісторыі. Стажыроўка складаецца з нефармальных сустрэч з людзьмі, якія доўга і паспяхова працуюць у пералічаных сферах.



    Чытаць далей/Каментаваць
     
    13.04.2010

    Новае на сайце


    «Ад праблемных метадаў навучання да праблемна-пошукавых»

    Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў на ўроках беларускай літаратуры прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў і, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасіні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.


    Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,8 МБ)



    Каментаваць

     
    12.04.2010

    Новае на сайце


    АБ АДНЫМ АСПЕКЦЕ МОЎНАЙ НЯРОЎНАСЦІ Ў СІСТЭМЕ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

    Міхась Булавацкі



    9 красавіка 2010 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі адбылася Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы, перспектывы”, прысвечаная 80-годдзю прафесара В. Протчанкі. З дакладам “Аб адным аспекце моўнай няроўнасці ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі” выступіў індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва М.Булавацкі.

    Прапанова М.Булавацкага была прызнана слушнай і падтрымана ўдзельнікамі канферэнцыі. Прафесар Л.Мурына зрабіла істотнае дапаўненне: падручнікі для рускамоўных школ павінны змяшчаць (пажадана на фарзацы) руска-беларускія слоўнічкі ужытых у падручніку адмысловых навуковых тэрмінаў.




    Рэспубліка Беларусь мае дзве дзяржаўныя мовы, па Канстытуцыі роўныя. Натуральна, што іх выкладанне ў любой школе краіны павінна быць уроўненым і па часе, і па аб’ёме праграмы, і па ўзроўні патрабавальнасці. Сёння, на жаль, школа вельмі далёкая ад такой роўнасці. Асабліва гэта кідаецца ў вочы тым, хто працуе непасрэдна з беларускай мовай у моладзевым асяродку.

    З 2001 года на базе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.Куляшова праводзіцца “Беларускае пяціборства” – спаборніцтва навучэнцаў старшых класаў Магілёўшчыны на шырыню і глыбіню іх агульнай адукацыі. Праводзіцца гэтае спаборніцтва тады, калі лепшыя вучні вобласці збіраюцца на абласныя прадметныя алімпіяды. Па заканчэнні алімпіяд іх удзельнікаў запрашаюць па¬змагацца і за прызы “Беларускага пяціборства”. Адгукаюцца на гэтае запрашэнне звычайна тры-чатыры дзясяткі навучэнцаў. На пяціборстве ім прапануецца паказаць свае веды і ўменні па шырокім спектры школьных дысцыплін – мове, літаратуры, гісторыі, прыродазнаўстве і матэматыцы.

    Пра цікавыя вынікі пяціборства і некаторыя высновы шмат пісалася ў беларускай прэсе.

    Як ужо адзначана вышэй, на “Беларускае пяціборства” прыходзяць леп¬шыя з лепшых, прыходзяць юнакі і дзяўчаты з высокімі адзнакамі па ўсіх дысцыплінах, у тым ліку па роднай мове. Маючы высокія адзнакі па мове, яны лічаць, што гэтую мову ведаюць і ўмеюць карыстацца. Аднак, калі ім даводзіцца выказаць на гэтай мове свае думкі ў развязванні матэматычнай ці фізічнай задачы, адказаць на пытанне з біялогіі ці астраноміі, яны (даволі нечакана для іх саміх!) адчуваюць недастатковасць гэтых ведаў.

    Выяўляецца тут вельмі істотны недахоп школьнай адукацыі: беларускай мове навучаюць так, як мове замежнай. Калі чалавек больш-менш ведае моўныя правілы і валодае нейкім даволі абмежаваным наборам слоў, каб пабудаваць сказы пра сям’ю, прыроду ды іншыя тэмы “шырокага ўжытку”, настаўнікі мовы лічаць гэта дастатковым і ставяць самыя высокія адзнакі. Настаўнікаў мовы, на наш (аргкамітэта і журы пяціборства) погляд, папракаць тут не трэба. Не іх справа даводзіць да вучня тое, як гучаць на роднай мове адмысловыя тэрміны з матэматыкі, геаграфіі, хіміі ды інш. Гэтую працу, як нам думаецца, павінны выконваць настаўнікі адпаведных прадметаў.



    Чытаць далей/Каментаваць
     
    9.04.2010
    Канцэрт да 200-годдзя Фрэдэрыка Шапэна

    Мазурку Шапэн зрабіў сімвалам Польшчы — і гэта было яго прынашэннем Айчыне. Прайшло 200 гадоў. Цяпер не толькі Польшча, — увесь свет схіляе галаву перад мужнасцю пражытага кампазітарам жыцця, перад мужнасцю і высокародствам ягонай музыкі, перад хараством, якое ён пакінуў нам у карыстанне.

    А сёння мы, як можам, робім прынашэнні яму. У меру сваіх сіл і таленту. Піяністы ўсё часцей уключаюць шапэнаўскія творы ў свае праграмы. Сімфанічныя аркестры карыстаюцца магчымасцю сыграць два шапэнаўскія канцэрты, мяняючы аркестровыя версіі і салістаў. Для спевакоў — нагода праспяваць усе 19 песень Шапэна. Ну, а кампазітарам застаецца напісаць сваю музыку, натхнёную шапэнаўскім геніем.
    У канцэрце “Прынашэнне Шапэну” ансамбль салістаў “Класік-Авнгард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі выканае творы, якія маюць дачыненне да Шапэна. Якую музыку прысвяціў Шапэну Антоні Арлоўскі? Як ўздзеяннем шапэнаўскага генія праявілася кампазітарскае майстэрства Напалеона Орды, Роберта Шумана, Ферэнца Ліста?

    Якім чуе Шапэна беларускі кампазітар Вячаслаў Кузняцоў? Якім ён паўстае ва ўяўленні Галіны Гарэлавай? Што ўсхвалявала Дзмітрыя Лыбіна ў піяністычнай спадчыне “польскага Моцарта”? Што ўразіла Ларысу Сімаковіч у штутгардскім дзённіку Шапэна, вынікам чаго з’явішся твор-прэм’ера “Збалеламу паўстанню-1831”?

    19 красавіка ў канцэрце “Прынашэнне Шапэну” на сцэне Малой залы Белдзяржфілармоніі будуць гучаць творы, прысвечаныя Фрыдэрыку Шапэну з нагоды яго 200-годдзя у выкананні ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава Белдзяржфілармоніі.

    Квіткі: +375 295 74 09 01


    Каментаваць
     
    9.04.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    - 18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў >>>

    - У Кітаі мара пра школьную адукацыю можа здзейсніцца ў 102 гады >>>

    - Сёлета ўдзел у ЦТ будзе каштаваць 10.000 рублёў >>>

    - Дырэктар інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў нагадаў абітурыентам пра іх правы і абавязкі >>>


    Каментаваць
     
    8.04.2010
    Платнае навучанне ў крэдыт: што ды як

    Узяць у банку крэдыт для навучання ва ўніверсітэце – такая практыка становіцца ў Беларусі ўсё больш распаўсюджанай. Плаціць за навучанне ў поўным аб'ёме ў стане не кожны. Напрыклад, у «Беларусбанку» ў 2010 году атрымалі крэдыты ўжо 245 студэнтаў. З 2002 году, калі банк пачаў выдаваць крэдыты на навучанне, дамовы склалі 18 000 чалавек.


    Крэдыты на навучанне ў вышэйшых навучальных установах банкі прапануюць ужо не адзін год. Прапановы адрозніваюцца крэдытнай стаўкай. Звычайны крэдыт на навучанне «каштуе» 15–20%. Самы выгодны – льготны крэдыт (6,5% гадавых). Для яго атрымання павінны выконвацца наступныя ўмовы: прыбытак на кожнага чальца сям'і не павінен перавышаць 350% пражытковага мінімуму (на дадзены момант гэта 893 270 рублёў, а ВНУ павінна быць дзяржаўнай або падначальвацца федэрацыі прафсаюзаў ці спажывецкай кааперацыі).


    Поўны тэкст артыкула чытайце на старонцы Alma Mater
     
    8.04.2010

    Новае на сайце


    Гульнёвыя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці ў школьнікаў

    У прэзентацыі, зробленай настаўніцай гомельскай гімназіі №10 Аленай Юрчанка, разглядаюцца агульныя моманты, звязаныя з метадам гульнёвых тэхналогій, а таксама разнастайныя віды гульняў для выкарыстання на ўроках беларускай мовы.

    Спампаваць матэрыял (ppt, 8 МБ)


    Каментаваць
     
    8.04.2010
    Конкурс газет  “МАМ Фармат”

    Фонд “Новыя Медыі” у межах міжнароднага праекту “Моладзевая акцыя мультымедыяў” абвесціў конкурс газэтаў «МАМ фармат».

    “Моладзевая акцыя мультымедыяў”, скарочана МАМ – гэта праект, які аб’ядноўвае тры краіны – Беларусь, Польшчу ды Украіну, і базуецца на двух электронных парталах: www.mammedia.org і www.elekcyi.org.

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца газеты:
    • створаныя ды выкладзеныя на партале www.mammedia.org з 1 красавіка да 31 траўня,
    • памерам больш за тры старонкі,
    • на беларускай альбо рускай мовах (ужыванне дзьвюх моваў таксама дазваляецца).

    Адна рэдакцыя можа прапанаваць на конкурс не больш за тры нумары аднаго выдання ці розных выданняў адной рэдакцыі. Змест газэты не мусіць парушаць заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

    Пры выкарыстанні матэрыялаў з інтэрнэту,  іншых выданняў, якія не належаць рэдакцыі газеты, абавязкова трэба пазначаць першапачатковую крыніцу.

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    8.04.2010
    Фотаконкурс «Еўропа нашымі вачыма»


    Амбасады краінаў Еўрасаюзу ў Беларусі і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва» абвяшчаюць конкурс мастацкага фотаздымку «Еўропа нашымі вачыма», які прымеркаваны да міжнароднага кінафестывалю «Тыдзень еўрапейскага кіно ў Беларусі"


    Мэта конкурсу – паказаць беларусам Еўропу вачыма нашых суайчыннікаў.


    На конкурс прымаюцца асобныя фотаздымкі і серыі, якія адпавядаюць тэме конкурсу, маюць мастацкую каштоўнасць і зробленыя ў краінах Еўрасаюзу. Кожны аўтар мае права даслаць на конкурс 10 работ. Ён мусіць валодаць усімі правамі на фотаздымкі, якія прапаноўвае на конкурс.


    Чытаць далей/Каментаваць
     
    6.04.2010
    Конкурс для маладых журналістаў “Твой стыль”


    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.


    Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:


    * “Твой стыль” – найлепшае інтэрв’ю з цікавай асобай;

    * “Маё Пакаленне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі;

    * “Свет вачыма маладых” – найлепшае фота.

    Пераможцы ў кожнай з гэтых намінацый атрымаюць узнагароды ад арганізатараў конкурса.

    Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:


    * лепшы матэрыял, прысвечаных асвятленню экалагічнай тэматыкі;

    * лепшы матэрыял, прысвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.


    Да разгляду ў межах конкурса прымаюцца як ужо надрукаваныя ў СМІ ці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсах (цягам 2010 года), так і толькі падрыхтаваныя да друку матэрыялы.


    Кожны ўдзельнік конкурса можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.


    Падрабязная інфармацыя – на старонцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/


    Каментаваць
     
    6.04.2010
    Адукацыйны кірмаш у Германіі

    Міжнародны адукацыйны кірмаш StudyWorld – гэта агляд магчымасцяў атрымання адукацыі ў Нямеччыне і за яе межамі.

    Наведвальнікі змогуць даведацца аб ВНУ, праграмах і стыпендыях для атрымання вышэйшай і паслядыпломнай адукацыі.


    Арганізацыі, якія прадстаўляюць адукацыйныя паслугі, распавядуць аб сабе вялікаму ліку цяперашніх і будучых студэнтаў.


    Падрабязнасці: http://www.studyworld2010.com/index.php.

    Паводле adukacyja.info


    Каментаваць
     
    6.04.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – Зацверджаны графік правядзення ЦТ >>>

    – Ужо праз два гады ўсе выпускнікі школ будуць здаваць абавязковы вусны іспыт па замежнай мове. Як і дзе цяпер вучыць англійскую мову? >>>

    – У Расіі неўзабаве ў школу будуць прымаць праз Інтэрнэт >>>

    – Гродна: у мэдуніверсітэце абавязковыя курсы беларускай мовы
    >>>

    – Афіцыйныя прафсаюзы занепакоіліся ўзроўнем заробкаў настаўнікаў >>>

    – Біць вучня – ці права настаўніка? >>>

    – У Акадэміі мастацтваў адкрыўся новы факультэт – экранных мастацтваў >>>

    – Як правільна кіраваць СМІ навучаць у БДУ >>>


    Каментаваць
     
    6.04.2010
    Білеты для экзаменаў за курс базавай школы (экстэрнат)

    Білеты для правядзення экзаменаў ў парадку экстэрната (узровень агульнай базавай адукацыі) па беларускай літаратуры, рускай літаратуры, замежным мовам, сусветнай гісторыі, грамадазнаўству, фізіцы, інфарматыцы, геаграфіі, хіміі, біялогіі, працоўнаму навучанню, чарчэнню. Хоць на вокладцы дапаможніка, размешчанага на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі, пазначана, што білеты прызначаныя для школ з рускай і беларускай мовай навучання, беларускамоўны варыянт білетаў па ўсіх прадметах (акрамя, уласна, беларускай мовы і літаратуры) адсутнічае.

    Спампаваць дапаможнік

    Каментаваць
     
    5.04.2010

    Новае на сайце

    Умовы пашырэння Усходняга партнёрства ў галіне адукацыі і навукі
    Аляксандр Палоннікаў
    Паездка за мяжу, перадусім у краіны далёкага замежжа, усё яшчэ застаецца экстраардынарнай падзеяй беларускага навуковага і адукацыйнага жыцця. Вось чаму прапанову брусельскага “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічаць у навукова-адукацыйным візіце аўтар гэтых радкоў успрыняў як знакавую. Гаворка ішла аб наладжванні сувязяў паміж прафесіяналамі ў вобласці навукі і адукацыі Беларусі і Еўрапейскага Саюза, а таксама аб паляпшэнні абазнанасці супрацоўнікаў беларускіх універсітэтаў наконт механізмаў функцыянавання еўраінстытутаў.
    З гэтай мэтай меркаваліся сустрэчы з прадстаўнікамі Еўракамісіі (ЕК), Рады Еўрапейскага Саюза (Рады ЕС) і Еўрапарламента, якія працуюць ва ўсходнееўрапейскім і, у прыватнасці, беларускім, кірунку.
    Чытач, наўпрост не звязаны з універсітэтам, лёгка зразумее маю зацікаўленасць паездкай, калі скажу, што прастора навуковай і адукацыйнай кааперацыі беларускіх гуманітарыяў з еўрапейскімі калегамі, узніклая на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, апошнім часам сціскалася нібы шчыгрынавая скура, што электроннае ліставанне праз сетку Інтэрнэт вырашыла задачу першасных кантактаў і арыентыраў – і вычарпала сябе, не адбiўшыся ў сумесных даследаваннях, практычных зачынах, жывых кантактах. Між тым, цяперашняе становішча ў беларускай універсітэцкай гуманітарнай навуцы і звязанай з ёй адукацыяй можна назваць крытычным. (Не наогул, вядома, а з гледзішча еўраінтэграцыі нашай адукацыі і навукі).
    У іх крызісным стане няцяжка ўпэўніцца, прааналізаваўшы навуковыя і педагагічныя публікацыі на замежных мовах універсітэцкіх навукоўцаў і выкладчыкаў. Нават іх колькасць не падлягае ўліку, бо трапляе ў разрад статыстычнай хібнасці, дык што казаць пра якасць, якая звычайна выяўляецца ў публікацыях у вядучых навуковых часопісах Еўропы і Амерыкі і ў індэксе цытаванасці. Апошняе ўвогуле не пра нас…

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    2.04.2010

    Новае на сайце


    Прэзентацыя да ўрока літаратуры 9 класа, прысвечанага Бібліі

    Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры «Біблія як помнік старажытнага пісьменства і крыніца літаратуры», падрыхтаваны гомельскімі настаўнікамі, асвятляе структуру Бібліі, асноўныя моманты, датычныя яе зместу, а таксама ўплыў на еўрапейскае мастацтва, літаратуру, у тым ліку на творы Васіля Быкава, Максіма Багдановіча і Уладзіміра Караткевіча.

    Спампаваць прэзентацыю (5,8 МБ)


    Каментаваць
     
    2.04.2010
    Стыпендыі для навучання ў Еўрапейскім каледжы

    Еўрапейскі Каледж прапаноўвае для выпускнікоў універсітэтаў з Беларусі стыпендыі для паслядыпломнай адукацыі ва ўніверсітэцкіх мястэчках у Брюгге (Бельгія) альбо Натолін (Варшава).


    Стыпендыя кампенсуе акадэмічныя выдаткі, пражыванне, харчаванне і праезд.


    Умовы паступлення можна ўдакладніць на вэб-сайце Каледжа: http://www.coleurope.eu/


    Кандыдаты мусяць зарэгістравацца на сайце: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisapform

    Мовы навучання – англійская і французская. Кандыдаты мусяць мець сертыфікат ведання моваў на ўзроўні B2: http://www.coe.int/T/DG4/Portfolio/?L=E&M=/main_pages/levels.html



    Дадатковая інфармацыя – па спасылцы: http://www.coleurope.eu/template.asp?pagename=admisscholar_ENPR



    Апошні тэрмін падачы заявак: 15 красавіка.


    Паводле adukacyja.info


    Каментаваць
     
    1.04.2010
    Прафесар Андрэй Вардмацкі: «беларусы не ўсведамляюць праблемаў у адукацыі, што само па сабе з'яўляецца праблемай»
    У Беларусі існуе прорва паміж успрыманнем праблем у адукацыі экспертнай супольнасцю і звычайнымі людзьмі. Беларускі электарат пры ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць у сферы адукацыі, ёй цалкам задаволены. Эксперты паказваюць, што сучасная школа — і вышэйшая, і сярэдняя — дасягнула сваёй мэты: беларусы ўсё больш прыпадабняюцца людзям, якім шмат не трэба. Яны не задаюць пытанняў і не цікавяцца грамадскімі працэсамі.
    Чытаць артыкул цалкам на сайце Naviny.by

    Прапануем таксама артыкул пра  фінансаванне, кіраўніцтва і культуралагічную аснову адукацыі.


    Каментаваць
     
    1.04.2010
    Міжнародная студэнцкая алімпіяда па кіраванні банкам

    Алімпіяда Banks Battle – гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.


    Цябе чакаюць:

    – бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;

    – увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;

    – шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;

    – знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.


    У якасці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД. Унікальнасць алімпіяды заключаецца ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі – бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасці і справядліва ацэньваць якасць кіравання віртуальным банкам.


    Чытаць далей/Каментаваць
     
    1.04.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    – Што чакае выпускнікоў школ?..Графiк экзаменаў i выпускных вечароў >>>
    – Працадаўцам дазволілі заключаць працоўныя дамовы на нявызначаны тэрмін. Ці захаваецца ў Беларусі кантрактная сістэма? >>>
    – 7 красавіка на тэлеканале “ЛАД” пакажуць фільм пра выдатнага беларускага навукоўца Барыса Кіта >>>
    – Праграмы ўступных іспытаў па ўсіх прадметах ужо паступілі ў продаж >>>
    – Расійскія міністры «здзіўленыя» прапановамі вярнуць размеркаванне, тым часам «Беларусьфільм» рыхтуе новую стужку пра «не такую ўжо страшную» працу па размеркаванні на вёсцы
    – Брытанская школа раздала кожнаму вучню па асобным камп'ютэры >>>
    – Аляксандр Казулін: Беларуская адукацыя на мяжы катастрофы >>>
    – Чаму выпускнікоў беларускіх вну не бяруць на працу ў Еўрасаюзе? >>>

    Каментаваць
     
    31.03.2010

    Трэнінг па праграме «Моладзь у дзеянні"



    Трэнінг для моладзевых лідэраў і асобаў, якія працуюць з моладдзю, адбудзецца 22–28 лістапада ў Польшчы.


    Галоўная мэта трэнінгу – палепшыць уменні ўдзельнікаў у рэалізацыі праектаў у межах праграмы «Моладзь у дзеянні". Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыяў, якія мелі досвед працы ў галіне міжнародных моладзевых праектаў (не абавязкова па праграме «Моладзь у дзеянні") і маюць жаданне рэалізоўваць праекты ў межах акцыяў «навучанне і стварэнне сеткі людзей, якія працуюць з моладдзю і ў моладзевых арганізацыях» і «супраца з суседнімі з Еўрапейскім Саюзам краінамі". Беларускім удзельнікам арганізатары пакрываюць кошты падарожжа, пражывання і харчавання.
    Працоўная мова – англійская.


    Падаць заяўку на ўдзел можна праз онлайн-форму. Апошні тэрмін – 12 верасня 2010 г.


    Паводле n-europe.eu




    Каментаваць
     
    31.03.2010
    Чароўны свет. Дзіцячая паэзія вачыма дзяцеў і моладзі

    Конкурс ілюстрацый для паэтычных твораў нямецкіх, польскіх, беларускіх і ізраільскіх аўтараў


    МЭТА КОНКУРСА:


    Прыцягненне ўвагі дзяцей і моладзі да беларускай, ізральскай, нямецкай і польскай літаратуры і мастацтва, падтрымка маладых талантаў.


    УМОВЫ ЎДЗЕЛУ:


    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў. Работы будуць ацэньвацца па дзвюх намінацыях: 12–15 гадоў і 16–20 гадоў.


    Удзельнікам конкурса прапаноўваецца зрабіць ілюстрацыі да наступных твораў беларускіх, ізраільскіх, нямецкіх і польскіх аўтараў: Рыгор Барадулін «Павуцінне» і «Падманка», Ян Бжэхва «Клей» і «На Гарызонцкіх выспах», Аўраам Шлёнскі «Вярблюд Гамліэль» і «Я і Талі ў Дагарынагаміі», а таксама да двух вершаў з народнай нямецкай паэзіі «Блытаніна» і «Пра краіну Шларафландыю». Тэксты твораў прыкладаюцца.


    Адзін ўдзельнік можа ілюстраваць не больш за 4 творы па свайму выбару. Сумарная колькасць прац ад аднаго ўдзельніка – не больш за 10.



    Чытаць далей/Каментаваць
     
    30.03.2010
    Міжнародны конкурс эсэ для моладзі


    Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва абвесціў чарговы Міжнародны конкурс эсэ для моладзі з мэтай даць маладым людзям магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі пра тое, як стварыць умовы для ўмацаваньня дэмакратыі і прыватнага сэктару ў сваіх краінах.


    Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце 18–30 год.


    Тэмы эсэ:

    • Дэмакратыя, якая спрыяе разьвіцьцю.

    • Прадпрымальніцтва і грамадства.

    • Удзел жанчын у прадпрымальніцтве.



    Даўжыня эсэ: 2000–3000 словаў.


    Пераможцы (1–3 месцы) будуць узнагароджаныя грашовым прызам.


    Апошні тэрмін падачы заявак: 18 чэрвеня 2010 г.


    Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: www.cipe.org/essay

    Паводле рассылкі belngo.info


    Каментаваць
     
    29.03.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – Правілы прыёму ў ВНУ сёлета не будуць адрознівацца ад леташніх. Парадак правядзення ЦТ нязначна змяніўся.

    – У алімпіядзе па беларускай мове прымуць удзел 5 вучняў з Польшчы і 3 – з Літвы >>>

    – Расійскі хлопец за 7 гадоў школы так і не вывучыў беларускай мовы
    >>>

    – Школы і каледжы Бабруйска гандлююць квіткамі для Лядовага палаца >>>

    – Адлічаная студэнтка супраць БДУ і Мінадукацыі ў судзе >>>


    Каментаваць
     
    29.03.2010

    Рэсурсная праграма навучальных гурткоў пачынае новы набор у Школу адукатараў.
    Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрам навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах (такіх, як, напрыклад, культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям'я, кар’ера, пытаньні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы).
    Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі:
    17 красавіка – Гомель,
    24 красавіка – Горадня, Магілёў, Берасьце, Віцебск ды Менск.
    Ахвотныя прыняць удзел у сэмінарах могуць зьвяртацца да рэгіянальных каардынатараў:


    • Марына Малініна, каардынатар па Менскай вобласьці, e-mail: minsk.hurtki@mail.ru

    • Ніна Кекух, каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru

    • Тацяна Ларына, каардынатар па Гарадзенскай ды Берасьцейскай абласьцях, e-mail: hrodna.hurtki@tut.by, brest.hurtki@tut.by

    • Вольга Лукiна, каардынатар па Віцебску й Віцебскай вобласьці, e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru

    Паводле hurtki.info

    Каментаваць

     
    27.03.2010


    Новае на сайце


    Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі на ўроках матэматыкі, гісторыі і замежнай мовы
    Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
    Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
    Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
    Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
    Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)

    Каментаваць

     
    26.03.2010

    Школьная песенька да дня смеху

    Хутка набліжаеца 1 красавіка — дзень гумару і смеху.
    Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.
    Кампазітар і выканаўца падзяліўся сакрэтам, што гэтая і шэраг іншых песен ўвойдуць у новы альбом, які мае працоўную назву «Зміцер Сідаровіч і «Каманда школьных песень».
    Спампаваць  і паслухаць песню «Я вучыў!" (mp3, 1,12 Мб)

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    26.03.2010
    Праграма падрыхтоўкі медыятараў

    Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.


    Медыяцыя лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.


    У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.




    Чытаць далей/Каментаваць
     
    26.03.2010
    Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”

    Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.


    Тэмамі могуць быць:

    – Выяўленне і абмеркаванне невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя


    – Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна


    – Вусная гісторыя і яе элементы ў адукацыйным працэсе (асвятленне падзеяў праз лёсы людзей)


    – Дыялог і пераемнасць пакаленняў


    – Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”


    – Метадычныя матэрыялы па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.


    Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.


    Мэтавыя групы:

    – дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп

    – спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).


    Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.




    Чытаць далей/Каментаваць
     
    25.03.2010

    25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР (Фота)

    2010–03–25 08:44:45, Еўрарадыё
    За незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі змагаліся 11 тысяч салдат і афіцэраў, у БНР былі дзве сталіцы, падтрымка ў рэгіёнах, быў прыняты закон аб грамадзянстве і дзяржаўнай мове, выдаваліся пашпарты, яна мела нацыянальную сімволіку і гімн.
    Спампаваць РDF

    Чытаць далей/Каментаваць
     
    23.03.2010
    Імпрэзы ў беларускіх школах

    Сяргей Законнікаў правядзе шэраг сустрэч у Валожыне Мінскай вобласці 26 сакавіка. Аб 11-й творца выступіць перад школьнікамі СШ №2, якая знаходзіцца па адрасе: Шчарбіны, 2. А ў школе-гімназіі №1 выступ распачнецца ў 12.20. Школа-гімназія знаходзіцца па адрасе: Гагарына, 14.

    Дабрачынны канцэрт гурта HandmadE адбудзецца ў Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, ). Выступ распачнецца 25 сакавіка ў 16.00. Спачатку – інструментальная частка, потым – новыя й старыя песні гурта. Уваход вольны. Пры жаданні можна будзе даваць дабрачынную фінансавую дапамогу для дзяцей-сіротаў. Спецыяльныя госці канцэрта – паэт Глеб Лабадзенка і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.



    Паводле budzma.org




    Каментаваць
     
    23.03.2010
    Летнія курсы ў Швецыі

    Шведскі Інстытут Visby Program запрашае да ўдзелу ў летніх курсах кандыдатаў ва ўзросце да 35 год, якія добра валодаюць англійскай мовай і цікавяцца прапанаванымі тэмамі курсаў.


    Курсы адбудуцца ў розных гарадах і скіраваныя наступным мэтавым групам: студэнтам, якія скончылі мінімум тры курсы, настаўнікам, а таксама аспірантам і маладым універсітэцкім выкладчыкам.


    Кожны блок курсаў адбудзецца ў пэўныя даты: «Уводзіны ва ўстойлівае стратэгічнае развіццё» (1–14 жніўня), «Адкрытае грамадства на прыкладзе Швецыі, правы чалавека ў Швецыі" (15–29 жніўня), «Гендэрнае пытанне – роўнасць і Шведскае грамадства» (21 чэрвеня – 7 ліпеня), «Устойлівае развіццё ў Балтыйскім рэгіёне» (16–27 жніўня), «Лакальнае і глабальнае ўздзеянне – эфекты навакольнага асяроддзя і клімату як сродак адукацыі 2010» (2–15 жніўня).


    Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і аплочваюць дарогу да месца курсаў.


    Падрабязная інфармацыя тут.


    Дэдлайн падачы заявак 15 красавіка 2010 г.



    Паводле adukacyja.info

     
    23.03.2010
    Міжнародная канферэнцыя «Бяспечная Беларусь для дзяцей»

    Міжнародная канферэнцыя па прадухіленні гвалту над дзецмі і грэбаванні іх правамі і патрэбамі «Развіццё сістэмы абароны дзяцей ад гвалту: нацыянальны і міжнародны досвед» адбудзецца ў Мінску 22–23 красавіка 2010 году. Яна стане першай з серыі штогадовых канферэнцыяў «Бяспечная Беларусь для дзяцей». Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Разуменне».


    Мэтай канферэнцыі з'яўляецца падвышэнне якасці дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту і эксплуатацыі. Падчас канферэнцыі ў беларускіх спецыялістаў будзе магчымасць абмяняцца прафесійным досведам з замежнымі экспертамі.




    Чытаць далей/Каментаваць
     
    20.03.2010
    Уладзімір Дунаеў: Нацыянальна-культурная аснова выхалашчана з адукацыйнай палітыкі Беларусі.
    Паводле сайта «Заўтра тваёй краіны»
    Праект Кодэксу аб адукацыі згадвае пра нацыянальны складнік адукацыі толькі двойчы. Адсутнасць нацыянальнага падмурку руйнуе ўсе ідэі, закладзеныя ў праект дакумента. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў плануюць разглядзець Кодэкс падчас веснавой сесіі.
    Чытаць увесь артыкул
     
    20.03.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
     – Ва Ўкраіне адбываюцца пратэсты з-за новага міністра адукацыі >>> 
     – Ці дазволяць школьнікам за год паўдзельнічаць у некалькіх Алімпіядах?>>> 
     – Меркаванні экспертаў пра магчымасць адкрыцця ў Беларусі філіяў найлепшых універсітэтаў свету >>>
     – Уладзімір Арлоў працуе над працягам сваёй кнігі аповядаў для малодшых школьнікаў «Адкуль наш род». Юны чытач даведаецца аб тым, што адбывалася на працягу ўсяго ХХ стагоддзя да моманту з'яўлення на палітычнай карце свету краіны пад назвай «Рэспубліка Беларусь». >>> 
     – Еўрапейскія студэнты мусяць стаць яшчэ больш мабільнымі. У Брусэлі спадзяюцца, што праз дзесяць гадоў кожны пяты еўрапеец атрымае магчымасць часова павучыцца ў іншай краіне >>>
     – Шточацвер ад 19-й да 23-й у сталічнай кавярні «Жар-птушка» адбываюцца беларускія танцавальныя вечарынкі. Вучаць ойру, падыспань, полькі >>> 
     – ТБМ праводзіць бясплатныя заняткі па беларускай мовe і гісторыі >>>

    Каментаваць
     
    19.03.2010

    Новае на сайце



    Выкарыстанне тэхналогіі педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»

    Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метада педагагічных майстэрняў, а таксама яе выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.


    Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ)



    Каментаваць
     
    19.03.2010
    Школа адукатараў. Семінары для лідэраў

    Рэсурсная праграма навучальных гурткоў, якая існуе з 2005 года і накіраваная на прасоўванне гэтага метада нефармальнай адукацыі дарослых сярод насельніцтва, пачынае новы набор у Школу адукатараў. Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрамі навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах, такіх, як культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям’я, кар’ера, пытанні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы.

    Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі.


    Чытаць далей/Каментаваць
     
    19.03.2010

    Новае на сайце


    Планаванне праектнай дзейнасці


    Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.

    Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)


    Каментаваць
     
    18.03.2010
    Адукацыйны цэнтр «Пост» запрашае на семінар
    Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, структура, перспектывы развіцця Еўрасаюза», які адбудзецца 30–31 сакавіка 2010 г. У межах семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з дадзенай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў. У дадатку глядзіце інфармацыйны ліст аб семінары і форму заяўкі.
    Праграма і форма заяўкі знаходзяцца тут

    Каментаваць
     
    17.03.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – Расійскія настаўнікі незадаволеныя прапанаванай рэформай адукацыі >>>


    – 27 гімназістаў Падляшскага ваяводства Польшчы – лаўрэаты конкурса па беларускай мове >>>


    – Брэсцкі дзяржаўны універсітэт набірае студэнтаў на спецыяльнасць «журналістыка» >>>


    – Наколькі бяспечна аддаваць дзіця ў ваенную вучэльню? >>>


    – Студэнт можа адмовіцца ад размеркавання нават за дзень да яго >>>


    – У Кіеве пачынаецца першы набор на спецыяльнасць беларусістыкі >>>



    Каментаваць
     
    17.03.2010
    Летняя школа лідэрства-2010 у Славеніі

    Летняя школа лідэрства — гэта праект, у межах якога збяруцца болей за 80 студэнтаў з краінаў Еўропы дзяля таго, каб падзяліцца досведам працы студэнцкіх арганізацыяў, у якіх яны бяруць удзел. Фармат мерапрыемства — лекцыі ды практычныя заняткі.


    Летняя школа пройдзе з 16 па 25 ліпеня 2010 году ў г. Любляна, Славенія.


    Заяву на ўдзел можна запоўніць анлайн на сайце: http://bit.ly/aGk4Lp


    Падрабязная інфармацыя пра праграму – на сайце: http://www.leadershipsummerschool.org/

    Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка.


    З пытаннямі звяртайцеся на электронныя адрасы: contact@leadershipsummerschool.org ці headoffice@aegee.org

    Паводле рассылкі belngo.info
     
    15.03.2010

    Да ўвагі настаўнікаў літаратуры, а таксама аматараў паэзіі і добрай музыкі.


    23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх класікаў. 
    «Белая яблыня грому» — новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Складанка з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX-XX стст.: ад Яна Чачота, Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча праз Максіма Багдановіча, Янку Купалу, Якуба Коласа да Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Рыгора Барадуліна. Класіка класікай, але музычнае суправаджэнне сучаснае: блюз, рок, рэп і хэві-мэтал. Вольскі спадзяецца, што гэты праект дапаможа сучаснай публіцы наноў адкрыць для сябе творы ўсім вядомых паэтаў.
    Чытаць інтэрв'ю з Лявонам Вольскім у газеце «Наша Ніва»

    Каментаваць
     
    12.03.2010

    Новае на сайце

    Залатыя дні – веснавыя дні


    Сцэнар весновага свята, складзены музычнай кіраўніцай ясляў-сада № 9 Полацка Альбінай Глейзер.

    Паводле сайта «З рога ўсяго многа»

    Спампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)


    Каментаваць
     
    12.03.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – Дыстанцыйная адукацыя: ад пошты да віртуальных універсітэтаў >>>


    – У Беларусі з'явіцца дыплом даследчыка >>>


    – Міністэрства адукацыя разглядае магчымасць адкрыцця міжнароднага універсітэта >>>


    – У школах з'явіўся новы факультатыў – этыкет >>>



    Каментаваць
     
    12.03.2010
    Стажыроўкі ў Польшчы

    Фонд «Адукацыя для дэмакратыі" запрашае прадстаўнікоў недзяржаўных
    арганізацыяў, школаў і іншых нефармальных груп з Беларусі на стажыроўку ў Польшчы.


    Мэтай стажыроўкі з'яўляецца ўсталяванне кантактаў з польскімі НДА, набыццё досведу ў сферы функцыянавання НДА і дапамога ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца НДА ў Беларусі. Апроч таго, стажыроўка дасць магчымасць стварыць супольныя праекты.


    Стажыроўка будзе доўжыцца 7–14 дзён у перыяд з мая па верасень 2010 года. Арганізатары аплочваюць выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне. Кожны ўдзельнік стажыроўкі атрымае ў падарунак нэтбук.


    Пры неабходнасці будзе запрошаны перакладчык.


    Дадатковая інфармацыя на старонцы http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html, з пытаннямі звяртацца да Эльжбеты Свідроўскай на e-mail:elzbieta.swidrowska@edudemo.org.pl.


    Падача заявак – да 9га красавіка 2010 г.

    Паводле adukacyja.info
    Каментаваць
     
    11.03.2010
    Імпрэзы ў беларускіх школах


    Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступяць на фестывалі школьнай прэсы “Пунсовыя ветразі” ў Дзяржынску Мінскай вобласці 13 сакавіка. На фестывалі будуць прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх школаў Дзяржынску. Мерапрыемтсва пройдзе ў СШ №4 па адрасе: вул. Астраў, 19. Пачатак у 11.00.


    Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік дадуць шэраг выступаў разам і паасобку ў Мінскай вобласці 17 сакавіка.


    У 9.00 творцы завітаюць у СШ в. Горкі, Старадарожскага раёну Мінскай вобласці і выступяць перад дзецьмі, а ў 10.30 творчы тандэм зладзіць сустрэчу ўжо з настаўнікамі школы.


    Наступныя выступы творцы зладзяць адначасова, але паасобку ў Старых дарогах Мінскай вобласці
    Зміцер Бартосік зайграе перад навучэнцамі СШ №2 у 12.00, а Уладзімер Арлоў у гэты ж час выступіць перад навучэнцамі СШ №3.


    Раман Яраш і Андрэй Касцень выступяць з праграмай “Купала/Караткевіч” у Рэчыцы Гомельскай вобласці 13 сакавіка.


    Акустычную праграмму таксама аздобіць гурт з Мазыра “Індзейскае лета”, які выканае беларускамоўныя песні ў стылі рэгі.


    Канцэрт ладзіцца ў СШ №2 па адрасе: вул.Жыляка, 2.

    Паводле budzma.org.



    Каментаваць
     
    11.03.2010
    Гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя да 450-годдзя Шацілак

    16 красавіка 2010 года ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці мяркуецца правядзенне гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі да 450-годдзя першых пісьмовых звестак аб Шацілках (зараз – Светлагорск). Канферэнцыя мусіць стаць чарговым крокам у працы, якая вядзецца навукоўцамі і краязнаўцамі па даследаванню мінуўшчыны Шацілак і рэгіёна.

    Канферэнцыя будзе праходзіць у мясцовым музее. Старшыня арганізацыйнага камітэту: Сяргей Яўгенавіч Рассадзін, доктар гістарычных навук, прафесар гісторыі (Мінск). Прапануем навукоўцам і краязнаўцам узяць удзел у канферэнцыі, выступіць на ёй з дакладам. Жадаючыя могуць далучыцца да аргкамітэту.


    Атрымаць больш падрабязную інфармацыю і зрабіць заяўку на удзел можна па эл. адрасы szacilki450@gmail.com альбо па тэл. (0 2342) 5 42 59 (музей).



    Каментаваць
     
    11.03.2010
    Восем беларускіх ВНУ ў 2010 годзе адкрыюць набор на новыя спецыяльнасці


    У агульнадзяржаўны класіфікатар «Спецыяльнасці і кваліфікацыі" ўведзены дзве спецыяльнасці, навучанне па якім яшчэ не вялося ні ў адной ВНУ краіны. Першапраходцам стаў Беларускі дзяржаўны універсітэт – тут пачнецца набор на «прыкладную інфарматыку» і «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі".


    Акрамя таго, некаторыя ВНУ адкрываюць набор на спецыяльнасці, па якіх яны навучанне раней не вялі.


    Так, у БНТУ з'явіцца спецыяльнасць «геадэзія», а ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка – «руская мова і літаратура. Замежная мова (італьянская, кітайская)", «беларуская мова і літаратура. Замежны мова (літоўская, польская)".


    У Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Д. Сахарава можна будзе вывучыць «біаэкологію», у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «электронныя сістэмы бяспекі", у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна – «экалагічны маніторынг, менеджмент і аўдыт», у Полацкім дзяржаўным універсітэце – «аўтамабільныя дарогі", «геаграфію (геаінфармацыйныя сістэмы)", «электразабеспячэнне». У Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны з'явіцца спецыяльнасць «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» .


    Паводле www.belta.by.



    Каментаваць
     
    11.03.2010
    Клуб мясцовых лідэраў у Польшчы

    Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў з Беларусі да ўдзелу ў Клубе Лакальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.


    Мэтай праграмы з'яўляецца адукацыя маладых людзей з Беларусі лідэрскім навыкам для дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў у сваіх мясцовых супольнасцях.


    У праграму ўваходзяць адукацыйныя семінары і трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманне эфектыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візіты ў Кракаўскія і Варшаўскія грамадскія арганізацыі ды фонды.


    Арганізатыры кампенсуюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.


    Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў, а таксама дакументальна падцвержаны ўдзел у жыцці грамадзянскай супольнасці і рэкамендацыю ад прадстаўніка грамадзянскай супольнасці.


    Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас: asswift@gmail.com.


    Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.


    Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце тут .

    Паводле рассылкі belngo.info
     
    10.03.2010

    Новае на сайце: Песня для школьнага выпускнога балю

    Вальс развітання


    Музыка Таццяны Грыневіч,
    Словы Сержука Сокалава-Воюша

    Як праляцелі шпарка гады,
    Як незаўважна канулі.
    Быццам у росных травах сляды
    Зорак, што ледзь праглянулі.

    І азірацца, нат назнарок,
    Сёння зусім не хочацца.
    Першы ўрок, апошні ўрок
    Радасна далей крочыцца.  

    Часу хада няўмольная,
    Ростані светлы жаль –
    Лета апошняе школьнае
    Выпуск: іспыты, баль.

    Чуцца дарослым – гэта было, 
    Стацца дарослым – новае 
    Раптам яно на яве прыйшло
    Легла жыццю асноваю.

    Вальс развітання. Скажам: бывай
    І спадзяемся – стрэнемся
    Толькі давай, як можаш – давай
    Будзем сабой – не зменімся...

    Часу хада няўмольная,
    Ростані светлы жаль –
    Лета апошняе школьнае
    Выпуск: іспыты, баль.

    Спампаваць песню ў выкананні Таццяны Грыневіч (mp3, 1,79 Мб)


    Чытаць далей/ Каментаваць

     
    9.03.2010
    РГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» арганізуе бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў 7‑х — 9‑х класаў.
    Заняткі праводзяць вядомыя педагогі, кандыдаты навук, выдатнікі адукацыі Беларусі.
    Арганізацыйны сход — 17 cакавіка (серада) у памяшканні ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13, каля ст.метро «Плошча Перамогі»).
    Вучні 7‑х—8‑х класаў збіраюцца ў 16.30, вучні 9‑х класаў — у 17.15.
    Даведкі праз тэл.: 284‑85‑11.
    Паводле Нашай Нівы
     
    9.03.2010
    Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк — 10 і 11 сакавіка
    10 сакавіка Эдуард Акулін і Леанід Дранько‑Майсюк ладзяць сустрэчу з чытачамі ў Абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул.Гікала, 4).
    11 сакавіка пісьменнікі правядуць творчую сустрэчу са студэнтамі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва (вул.Ціміразева, 65А). Пачатак аб 11‑й.
    Уваход вольны.
     
    8.03.2010
    Наколькі сістэма адукацыі Беларусі адпавядае еўрапейскім стандартам?
    Паводле Радыё Свабода
    Чаму Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, не далучанай да гэтак званага Балонскага працэсу, які мае выпрацаваць агульныя стандарты вышэйшай адукацыі ў Еўропе?

    З канца 1990-х у Еўропе пачаўся працэс стварэння адзінай прасторы вышэйшай адукацыі. Менавіта ў 1999 годзе ў Балоні была зацверджана 29 міністрамі адукацыі і прадстаўнікамі ўніверсітэтаў дэкларацыя, у якой прапісана мэта — да 2010 года стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі.
    Да працэсу рэфармавання адукацыі паводле стандартаў балонскага працэсу Беларусь пакуль не далучылася. Хаця спробы былі гадоў 10 таму, калі намеснікам міністра адукацыі, а потым рэктарам БДУ, быў Аляксандр Казулін.
    У 2004 годзе была прынята нават адпаведная пастанова Савета Міністраў. Але працэс затармазіўся.
    Былы прарэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Уладзімір Дунаеў лічыць, што з кожным годам ад Балонскага працэсу Беларусь аддаляецца:  «Думаю, вельмі далёкая, далей, чым яна была 5 гадоў таму. Па архітэктуры, па змесце, па асноўных акадэмічных імператывах — такім жыцці ўніверсітэцкім. Па ўсіх гэтых параметрах далёкая. Больш за тое — усё далей і далей...»
    Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч прытрымліваецца іншага меркавання


    Чытаць далей/ Каментаваць

     
    8.03.2010
    Летняя школа ў Берліне


    Фундацыя Генрыха Бёля Нямецкай партыі зялёных запрашае да ўдзелу ў летняй школе беларускую моладзь.

    Летняя школа дазволіць 12 маладым людзям з Беларусі даведацца болей пра тое, што адбываецца ў грамадскім і палітычным жыцці ў Нямеччыне і ў Еўропе.


    Больш падрабязная інфармацыя па-англійску – у PDF файле.


    Тэрмін падачы: 6 красавіка 2010.


    Каб падаць заяўку, запоўніце аплікацыйную форму і дашліце яе разам са сваім рэзюмэ на англійскай мове на e-mail: Sperfeld@boell.de (Heinrich Böll Foundation, Department for Eastern Europe, Mr. Robert Sperfeld).

    Паводле adukacyja.info
    Чытаць далей/ Каментаваць
     
    5.03.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    - У Беларусі  практычна здаровыя толькі 27% дзяцей >>>
    - Вышаградская летняя школа ў Кракаве >>>
    - ЮНЭСКО і фонд міру ім. Гоя запрашае маладых людзей прыняць удзел у міжнародным конкурсе эсэ >>>
    - Уладзіміру Арлову не далі выступіць на гістфаку >>>
    - Малады педагог вытрымаў толькі паўгоду працы па размеркаванні >>>
    Чытаць далей/ Каментаваць
     
    4.03.2010
    Студэнцкая канферэнцыя “Поспех праз супрацоўніцтва”

    Моладзевыя грамадcкія арганізацыі «Студэнцкая Рада» і «Задзіночанне беларускіх студэнтаў" запрашаюць студэнцкія ініцыятывы i арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўні ВНУ, горадa альбо краіны, прыняць удзел у студэнцкай канферэнцыі «Поспех праз супрацоўніцтва», якая адбудзецца 20–21 сакавіка.
    Канферэнцыя арганізуецца з мэтай занаёмства ўдзельнікаў студэнцкай супольнасці Беларусі і распрацоўкі сумесных дзеянняў для рашэння канкрэтнай студэнцкай праблемы.

    Ад кожнай студэнцкай арганізацыі/ініцыятывы запрашаецца 1–2 чалавекі.
    Удзельнікам кампенсуецца кошт праезду, забяспечваецца пражыванне і харчаванне.

    Пытанні і заяўкі прымаюцца на адрас: conference.stud@gmail.com

    Апошні тэрмін падачы заявак – 12 сакавіка да 23:00.
    Па пытаннях зьвяртайцеся да Яўгена па тэл.: +37529 1464794 альбо Зміцера па тэл.: +37529 7058833.

    Паводле рассылкі belngo.info
    Чытаць далей/ Каментаваць
     
    4.03.2010
    Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2010

    Амбасада ЗША працягвае прымаць заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў ад беларускіх зарэгістраваных грамадскіх арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

    У 2009 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдала беларускім грамадскім арганізацыям 13 грантаў, агульнае фінансаванне якіх склала каля 300 000 долараў ЗША. Падтрыманыя праекты накіраваны на развіццё і ўзмацненне мясцовых супольнасцяў, захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны, забеспячэнне правоў людзей з абмежаваннямі і сацыяльна неабароненых дзяцей.

    Кантакт : http://minsk.usembassy.gov/small_grants.html, (017) 211–05–67; 2170481
    Каментаваць
     
    3.03.2010
    Расійская адукацыя набліжаецца да цывілізаваных краінаў.
    Паводле сайта Новости мира образования
    У Расіі да 2013 года адбудзецца сапраўдная рэформа адукацыі: фінансаванне школаў будзе залежыць ад таго, ці захочуць вучні прынесці  туды дзяржаўныя грошы.
    Школы ва ўсіх расійскіх рэгіёнах да канца 2012 гады павінны перайсці на «нарматыўна-падушавое» фінансаванне, калі «грошы ідуць за вучнем», а зарплата настаўнікаў павінна разлічвацца ў адпаведнасці з новымі сістэмамі аплаты працы, заявіў у пятніцу кіраўнік Міністэрства адукацыі і навукі РФ Андрэй Фурсенка.
    «Для ўсіх рэгіёнаў сёння пастаўленыя выразныя рэалістычныя тэрміны для завяршэння пераходу на нарматыўна-падушавое фінансаванне – тры гады», – сказаў Фурсенка, выступаючы на паседжанні прэзідыўма савета пры прэзідэнце РФ.
    Ён таксама адзначыў, што сродкі павінны даходзіць да школ у поўным аб'ёме, практыка пераразмеркавання сродкаў паміж моцнымі і слабымі школамі павінна быць ліквідаваная. 
     Міністр лічыць, што школа павінна сама распараджацца сродкамі з удзелам школьных Саветаў. «У гэтым выпадку важна, каб бухгалтар падпарадкоўваўся не заснавальніку, не муніцыпалітэту, а дырэктару школы».

    Чытаць далей/ Каментаваць

     
    27.02.2010
    Лінгвістычны трэнінг у Францыі
    Трэнінг «Пераадоленьне лінгвістычных бар'ераў англійскай мовы ў міжкультурных зносінах» запрашае да ўдзелу моладзевых лідэраў, моладзевыя арганізацыі і асацыяцыі, а таксама тых, хто працуе ў галіне міжнародных моладзевых праектаў у рамах праграмы «Моладзь у дзеянні".
    Арганізатары пакрываюць кошты пражывання і харчавання. Кошт падарожжа і візаў для беларускіх удзельнікаў аплочвае французская нацыянальная агенцыя.
    Працоўная мова – англійская.
    Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.salto-youth.net/find-a-training/1671.html.
    Дэдлайн падачы заявак 1 сакавіка 2010г.
    З сайта adukacyja.info
    Каментаваць

     
    27.02.2010

    Новае на сайце


    Сцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”
    Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
    Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
    Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
    Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
    Чаканыя вынікі:
    • фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
    • фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
    Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb)
    Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb)
    Каментаваць

     
    27.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    - Памер усiх вiдаў стыпендый у Беларусi павялiчаны на 5 працэнтаў >>>
    - Стыпендыi студэнтам i навучэнцам — будучым атамшчыкам павялiчаны ў Беларусi на 10 працэнтаў >>>
    - Чаму ў дзiцячым садку бяруць плату за заняткi ў гуртках па падрыхтоўцы да школы? >>>
    - У «Схватку», правiлы якой распрацаваў мiнчук Іван Маслюкоў, гуляюць нават студэнты Сарбонскага ўнiверсiтэта >>>
    - Настаўнікам прапануюць плаціць у залежнасці ад якасці і выніковасці >>>
    - Таісу Данілевіч выклікалі ў пракуратуру >>>
    Каментаваць

     
    27.02.2010
    «Адукацыя i кар'ера-2010»
    Нашых абiтурыентаў чакаюць як айчынныя, так i замежныя ВНУ
    Да ўступнай кампанii яшчэ далёка, але абiтурыентам ужо варта задумацца, на карысць якой адукацыйнай установы зрабiць свой выбар. Пра ўсе асаблiвасцi сучаснай адукацыi можна даведацца на спецыялiзаванай выставе «Адукацыя i кар'ера-2010», якая праходзiць у Мiнскiм дзяржаўным палацы дзяцей i моладзi.
    На выставе шырока дэманструюцца экспазiцыi вядучых унiверсiтэтаў Беларусi па ўсiх кiрунках, а таксама сярэднiх i сярэднiх спецыяльных адукацыйных устаноў. У абiтурыентаў ёсць магчымасць пагаварыць з прадстаўнiкамi той цi iншай адукацыйнай установы, даведацца пра правiлы прыёму i зрабiць свой выбар. Тым больш што адукацыйная прастора выставы не абмяжоўваецца Беларуссю. Тут прысутнiчаюць прадстаўнiкi унiверсiтэтаў Польшчы, Чэхii, Германii, Амерыкi, Балгарыi i Расii, якiя раскажуць пра магчымасцi атрымаць адукацыю за мяжой.
    Выстава будзе таксама карыснай для студэнтаў i маладых навукоўцаў, якiя могуць зацiкавiцца паслядыпломнай адукацыяй, праграмамi абмену, а таксама рознымi курсамi i стажыроўкамi. У праграме «Адукацыi i кар'еры 2010» прэзентацыi, канферэнцыi, семiнары, майстар-класы.
    Выстава працуе да 27 лютага ўключна.
    Крыніца інфармацыі — газета «Звязда»
    Каментаваць

     
    25.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    - Пра суперкамп'ютар, запрошанага прафесара i студэнцкiя iнтэрнаты расказвае рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Янкi Купалы Яўген РОЎБА >>>
    - Хто на што вучыўся: юрыст >>>
    - Настаўніцу-апазіцыянерку не пусцілі на «выбары» >>>
    - У Расіі плануюць забараніць паступаць у ВНУ, дзе вучыцца менш за 500 чалавек >>>
    - Дзіцячы музей ў Полацку прапануе вызначыць пераможцу фотаконкурса “Зімовыя малюнкі” наведнікам свайго сайту праз онлайн-галасаванне >>>
    - 5 тысяч мінскіх падлеткаў маюць праблемы з алкаголем >>>

    Каментаваць

     
    25.02.2010
    Урокi беларускай
    Ларыса Цімошык
    Школьнiцай я была перакананая, што мова будучынi — англiйская. Выключна. Вучылася ў школе, дзе ўрокi англiйскай былi штодня, цi па некалькi на дзень, цi нават цэлы дзень мог быць прысвечаны працы са слоўнiкам. Я шчыравала, бо была ўпэўненая ў тым, што гэтая мова мне дакладна спатрэбiцца ў свеце, якi на вачах станавiўся больш адкрыты.
    Праўда, беларуская ў нас таксама была — лiтаратура i мова. Раз на тыдзень. І не з першага класа, у адрозненне ад рускай. Успрымалiся гэтыя ўрокi, хутчэй, як дадатковыя. I калi па рускай нас ганялi больш, то ўрокi беларускай былi больш лiберальныя. Настаўнiца была добрая, яна цанiла ўжо тое, калi нейкi лiтаратурны твор ты мог пераказаць на мове арыгiнала, не карыстаючыя iншамоўнымi словамi. Сапраўды, гэта было для нас дасягненне! Аднак з тых часоў я запомнiла пра беларускую мову галоўнае: яна простая насамрэч, бо як чуецца, так i пiшацца. Гэтага было дастаткова, каб атрымаць добрыя адзнакi ў атэстат i не «замарочвацца». Але калi б мне хто-небудзь тады сказаў, што я гэтай мовай буду карыстацца, я падумала б, што гэта чалавек з iншага свету.
    Прайшло больш за 20 гадоў. За гэты час мне нi разу не выпаў момант, калi б я магла б блiснуць ведамi англiйскай, калi яна мне сапраўды была патрэбная.
    Тэкст цалкам у газеце «Звязда»

    Каментаваць

     
    25.02.2010
    Стажыроўкі і даследчыя візіты ў Еўрапейскі парламент
    Еўрапейскі парламент прапануе розныя віды платных і бясплатных стажыровак і даследчых візітаў:
    - агульныя;
    - журналісцкія;
    - перакладніцкія;
    - стажыроўкі ў іншыя еўрапейскія ўстановы;
    - даследчыя візіты
    Кантакты: European Parliament
    Traineeships Office
    KAD 02C008 L – 2929 LUXEMBOURG
    Fax +352 / 43 00 248 82
    E-mail stages@europarl.europa.eu
    Больш інфармацыі тут.

    Каментаваць

     
    24.02.2010
    Зацверджаны графік правядзення ЦТ-2010
    Міністэрства адукацыі зацвердзіла графік правядзення цэнтралізаванага тэставання пастановай №25 ад 20 лютага 2010 года.









































    Графік ЦТ-2010
    Дысцыпліна Дата, чэрвень 2010

    Беларуская мова
    14
    Руская мова 15
    Гісторыя Беларусі 17
    Геаграфія 18
    Матэматыка 20
    Грамадазнаўства 22
    Усясветная гісторыя найноўшага часу 24
    Фізіка 25
    Біялогія 27
    Замежныя мовы 29
     Хімія 30
    Рэзервовым днём для ЦТ вырашана зрабіць 5 ліпеня.
    Паводле http://naviny.by/


    Каментаваць

     
    23.02.2010
    Канферэнцыя па нацыянальным выхаванні ў Казахстане

    Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Нацыянальнае выхаванене – як фактар фармаваньня людскіх рэсурсаў ва ўмовах станаўлення цывілізаванага грамадства” ладзіцца на базе Казахскага Нацыянальнага Педагагічнага Універсітэту імя Абая 15–16 красавіка.

    Будууь абмеркаваныя наступныя пытанні:

    -Асноўныя прынцыпы нацыянальнага выхавання

    -Нацыянальная культура як сродак нацыянальнага выхавання

    -Сацыяльна-асабовыя праблемы сучаснай моладзі і іх вырашэнні

    -Навукова-метадычнае забеспячэнне нацыянальнага выхавання ў навучальных установах

    Прымаюцца матэрыялы на рускай, казахскай і англійскай мовах.


    Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 20 лютага.

    Апошні тэрмін падачы тэкста даклада – да 15 сакавіка.

    Выдаткі на праезд і пражыванне – за кошт удзельнікаў.

    За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Сейсенбаевай Жанар Айтбергенаўны тэл.: +7 (727) 291 58 06, факс +7 (727) 291 88 83, мабільны тэлефон: 8 701 748 94 82, 8 777 84026 20, е-mail: janka-1980@mail.ru

    Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



    Каментаваць

     
    23.02.2010
    Акадэмія Салідарнасці 2010

    У Гданьску паміж 25 і 30 красавіка 2010 года ў шосты раз ладзіцца Акадэмія Салідарнасці.

    Яе ўдельнікамі могуць стаць маладыя людзі да 29 гадоў з Польшчы, Беларусі, Украіны, Летувы, Арменіі і іншых краін.

    Удзельнікі абіраюць адну з трох тэмаў акадэміі: ідэя руху Салідарнасці, удзел у грамадстве, роля лідэра ў грамадскіх пераменах. У праграме прадугледжаныя майстар класы, лекцыі, і таксама наведванне важных для руху Салідарнасці месцаў у Гданьску.

    Арганізатары аплочваюць кошты начлегаў і харчавання, страхоўку, а таксама часткова кошт падарожжа. Візы аплочваюцца самімі ўдзельнікамі.

    Апошні тэрмін падачы заявак – 15 сакавіка да 24:00.

    Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы: http://www.akademiasolidarnosci.pl/akademia/o_akademii

    Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

    Каментаваць

     
    23.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    - Аспірантам, якія не здолелі абараніць дысертацыю, прапануюць прысвойваць кваліфікацыю «даследчык» >>>
    - Дэпутаты прапануюць увесці ліцэнзіі для педагогаў >>>
    - Эксперты: Мы губляем цэлыя пакаленні беларусаў з-за няўдалых школьных рэформаў >>>
    - Пятра Ваючэнка: «Вучыцеся на беларускіх казках!» >>>
    - Кодэкс аб адукацыі забароніць у ВНУ партыі і рэлігійныя арганізацыі >>>
    - Магілёўскія КДБшнікі правялі “раззбраенне” школ >>>
    -Спецкамісія выявіла, што ў 45 школьнікаў у Сянне няма пісьмовых сталоў >>>
    Каментаваць

     
    23.02.2010

    Выйшаў мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку»

    Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
    Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

    Дыск змяшчае
    - Метадычны дапаможнік
    - Сцэнары заняткаў
    - Відэаролікі для выхаваўчай працы
    - Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры
    У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” (Польшча-Беларусь), мультфільм “Каму чорт дзяцей калыша” (Беларусь).

    Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай.
    Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску.
    Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com
    Каментаваць
     
    20.02.2010
    Iрына Кульбiцкая: Мы павiнны навучыць дзяцей быць шчаслiвымi!
    Карэспандэнт «Звязды» пагутарыў з унiкальнай настаўнiцай, прафесiйная дынастыя якой налiчвае амаль 300 гадоў
    Ірына Мiкалаеўна КУЛЬБIЦКАЯ — педагог ад Бога, настаўнiца, якая ў 2006 годзе стала лепшым настаўнiкам першых класаў у Мiнску, а некалькi тыдняў таму прадэманстравала, бадай, найлепшую прэзентацыю сваёй уласнай прафесiйнай дынастыi на Фестывалi настаўнiцкiх дынастый у сталiцы. I не выпадкова, бо пераемнасць пакаленняў у гэтай таленавiтай настаўнiцы складае ажно 298 (!) гадоў...
    Цалкам інтэрв'ю чытайце тут
     
    Каментаваць
     
    20.02.2010
    Дзіцячае свята на Дзень роднай мовы — Мінск, 21 лютага
    Свята пройдзе ў дзіцячай кавярні «Жар-птушка» ў парку Горкага.
    Будуць спевы, вершы. Будуць вучыць старадаўнім беларускім танцам.
    Пачатак аб 11-й. Прыйсці нічога не каштуе.
    Каментаваць
    <
     
    17.02.2010

    Да ўвагі настаўнікаў англійскай мовы. Конурс «How We Learn English” Video Contest

    The US Embassy in Belarus is pleased to announce the “How We Learn English” video contest to highlight the importance of learning the English language. The contest will be held from February 10 until March 15, 2010.
    Everyone who would like to share their videos of the unique moments in learning English is welcome to participate.
    Contest requirements: Groups of enthusiastic English learners and their teachers from secondary schools, colleges, universities, libraries, clubs, NGOs with English learning activities are welcome to participate. Participants should submit an official letter of support from their organization. The video files should be on CD/DVD in wmv or avi format and of any narrative and technical style: fiction or documentary, animated or live action. Video should be in English or have English subtitles and be no longer than three minutes. All participants should abide by the copyright laws and present their original work. They should refrain from submitting images that could offend other people.
    The US Embassy reserves the right to use the materials of the contest in its electronic publications or public events.
    The winners of the contest will be selected by U.S.
    Embassy representatives and English language teaching professionals and awarded a set of English teaching materials and books for reading.
    Evaluation criteria: quality, originality, improvisation, inspiration.
    How to submit: Please bring your video or send it on CD/DVD by regular mail to:
    US Embassy Public Affairs Section
    Ul. Gertsena, 2A
    220030 Minsk
    Belarus
    Please note that the CD/DVD images will not be returned to its owners. The participants should also submit their filled-in application along with the video and an official letter from an organization they represent supporting their participation in the subject contest.
    For additional information, please call Public Affairs Section at (017) 217–04–81.
    Good luck!
    Паводле рассылкі “American Studies”  http://minsk.usembassy.gov/
    Каментаваць
    <
     
    16.02.2010
    Рускамоўны партал для супрацоўніцтва грамадскіх арганізацый з Польшчы, Усходняй Еуропы і Цэнтральнай Азіі
     Рускамоўны партал http://rus.ngo.pl створаны пры падтрымцы Фонду імя Стэфана Баторыя і адмініструецца грамадскім аб'яднаннем «Клён/Явар»( Польшча). rus.ngo.pl прадастаўляе магчымасць выкарыстаць наступныя сэрвісы:
    - Пошук партнёраў, дзе можна знайсці партнёра для рэалізацыі сваіх праектаў альбо прапанаваць супрацоўніцтва іншым арганізацыям для рэалізацыі сумесных праектаў;
    - Базы звестак, дзе можна азнаёміцца зь дзейнасцю грамадскіх арганізацый у рэгіёне, а таксама размясціць інфармацыю аб сваёй арганізацыі;
    - Навіны аб дзейнасьці грамадскіх арганізацый Польшчы, Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі й Каўказа, а таксама можна самастойна дадаць навіны аб вашых мерапрыемствах.
    Паводле рассылкі belngo.info
    Каментаваць


     
    16.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    -- ВНУ Беларусі гатовыя прыняць на бюджэт на 626 чалавек больш >>>
    -- Рэктар БДУ: Шапуцька можа вярнуцца, але толькі ў наступным годзе >>>
    -- Анонс навучальнага курсу ЮНЕСКА >>>
    -- Вясенні сезон навучальных гурткоў >>>
    -- Кнігі для маленькіх >>>
    -- Інавацыйныя тэхналогіі Беларусі зацікавілі настаўнікаў Германіі. Перш за ўсё іх цікавіць дашкольная адукацыя >>>
    Каментаваць


     
    15.02.2010
    Аляксандр КАЗУЛІН: «Радзькоў прапаноўвае рабіць тое, што ўжо практычна было зроблена, а потым пры яго ўдзеле і загублена» 
     "Будаваць сістэму вышэйшай адукацыі па еўрапейскіх прынцыпах немагчыма без фармавання сярэдняй адукацыі. У свой час праграмы 12-гадовай школы распрацоўваліся менавіта пад бакалаўрыят, яны як бы падмацоўвалі магчымасць атрымання якаснай вышэйшай адукацыі за чатыры гады. Бо 11-я і 12-я класы, як планавалася, павінны былі быць профільнымі, меркавалася, што ў іх застануцца толькі тыя вучні, якія вырашылі рыхтавацца да паступлення ў ВНУ. Але сярэдняя школа разбурана, вывучэнне замежных моў зведзена да мінімуму...
    Паўтаруся, што ўсё гэта адбывалася тады, калі міністэрствам адукацыі кіраваў Аляксандр Радзькоў. Сёння ён заяўляе аб тым, што мы гатовыя падпісаць Балонскую дэкларацыю. Як можна ставіцца да гэтых заяў? Пытанне рытарычнае..."
     Чытайце інтэрв'ю з былым рэктарам БДУ Аляксандрам Казуліным у газеце Народная Воля.
    Каментаваць


     
    15.02.2010
    Праз некалькі гадоў дзяцей у школах будзе некаму вучыць
    Віктар ЛІСТАПАДАЎ, газета «Заўтра тваёй краіны» 
    У беларускіх школах даюць адукацыю, якая не дазваляе без рэпетытара паступіць у добрую ВНУ, калі толькі абітурыент не сямі пядзяў у ілбе. Эксперты прагназуюць, што з часам узровень выкладання ў школах знізіцца яшчэ больш, перш за ўсё з-за нізкай кваліфікацыі саміх настаўнікаў....
    Далей аўтар закранае пытанні: колькі каштуе карэктыроўка бясплатнай адукацыі, чаму ў школах не рыхтуюць да ЦТ, ці зацікаўлены  рэпетытары ў заняпадзе школы...
    Чытаць артыкул цалкам

    Каментаваць


     
    15.02.2010
    Міжнародны летнік «Лазурны» запрашае ў  праект «Будуем новыя масты».
    Усё жадаючыя незабыўна правесці 2 тыдні у міжнароднай вялікай тусоўцы, паспяшаецеся!
    Міжнародны моладзевы праект «Будуем новыя масты».
    Што гэта – міжнародная моладзевая змена, якая праходзіць на базе спартова-аздараўленчага цэнтра «Лазурны» (РФ, Ніжагародская вобласць) з 21.07 па 03.08.2010г.
    У змене прыме ўдзел моладзь ва ўзросце ад 16 да 22 гадоў з 13 краін-партнёраў (Латвія, Італія Абхазія, Украіна, Іспанія, Швецыя, Фінляндыя, Кітай, Ізраіль, Беларусь, Расійская Федэрацыя, Сербія, Нямеччына).
    Ужо распачаўся збор у  вясёлую кампанію ад нашай краіны….
    Набор да 10 сакавіка 2010 г 
    Даведка Наташа Яскевіч; pchelka-1508@mail.ru
    Каментаваць


     
    15.02.2010
    Вечарына займальнай гiсторыi для школьнiкау
    Шаноуныя настаунiкi!
    Мiнскi Дзяржауны Палац Дзяцей i Моладзi i валанцёрскi клуб “Камянiца” маюць гонар запрасiць вас на вечарыну займальнай гiсторыi для школьнiкау “Iмя у летапiсе”.
    “Iмя у летапiсе” – гэта вiктарына для школьнiкау сярэдняга узросту. Вiктарына складаецца з разнапланавых заданняу па гiсторыi i культуры Беларусi, у якiх каманды мусяць паказаць свае веды, кемлiвасць i эрудыцыю.
    Пераможцы атрымаюць прызы ад спонсарау вiктарыны. У першую чаргу запрашаем настаунiкау гiсторыi i грамадазнауства!
    Для удзелу у вiктарыне неабходна сфармаваць каманду з 6 школьнiкау, 8–9 класаў (удзел школьнiкау iншага узросту абмяркоуваецца з арганiзатарамi), запоунiць анкету i прыдумаць назву камандзе!
    Вiктарына адбудзецца 19 лютага (пятнiца), у 17.00 у Палацы Дзяцей i Моладзi (вул. Старавiленскi тракт, 41).
    Даезд трамваямі № 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”
    Кантактныя тэлефоны: 8029–5571124 (Цiмафей)
    E-mail: cymus1@gmail.com

    Каментаваць


     
    15.02.2010

    Новае на сайце

    Трэнінг для бацькоў і дзяцей
    Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
    Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
    Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
    Спампаваць сцэнарый

    Каментаваць


     
    14.02.2010
    Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”
    Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”, прысвечаную 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі
    Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года.
    Спампаваць інфармацыйны ліст канферэнцыі можна на сайце http://adu.by




    Каментаваць
     
    14.02.2010
    Грантавая праграма  RITA
    Гранты прадастаўляюцца зарэгістраваным у Польшчы грамадскім аб'яднанням, фондам, арганізацыям, установам на аснове пагадненняў паміж дзяржавай і царквой для рэалізацыі сумесных праектаў з партнэрамі з Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі.
    Падрабязней тут




    Каментаваць
     
    11.02.2010

    Яшчэ раз пра дыск «Гадуем беларусаў"







    Газета Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч

    Ну, вельмі мала ў нас школьных песень, навучальных фільмаў і кліпаў, мульцікаў, камп’ютэрных гульняў амаль няма песняў пра школу, настаўнікаў, першае каханне, школьных сяброў…
    Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных па-беларуску
    Чытаць далей

    Увага! Nastaunik.info нагадвае,  усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com.
    Каментаваць
     
    11.02.2010
    Стыпендыя ГФПС у Германіі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў
    Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ГФПС (GFPS e.V.) разам з фондам «Памяць, адказнасць, будучыня» і фондам «Час» прапануць для беларускіх студэнтаў і магістрантаў дзве стыпедыі на семестр навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.
    Дэдлайн: 16/04/2010
    Падрабязней тут
    Паводле http://adukacyja.info

    Каментаваць
     
    11.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    Аляксей і Сьвятлана Лапіцкія змагаюцца за беларускамоўнае навучаньне свайго сына Янкі >>>
    Інтэв'ю з Янкаа Лапіцкім >>>
     Юлія Міхайлава павінна папрасіць прабачэньня ў каледжы і тады ёй дазволяць вучыцца далей >>>
    У Брэсце больш за 500 школьнікаў прынялі ўдзел у акцыі ДАІ >>>
    Рыхтуецца закон пра «каменданцкую гадзіну» для падлеткаў >>>
    У 2009 годзе ВАК прысдзіла вучоную ступень 624 суіскальнікам >>>



    Каментаваць
     
    9.02.2010
    Конкурс для абітурыентаў ЕГУ

    Конкурс «Інтэлектуальны марафон» будзе праводзіцца па ўсіх вучэбных напрамках бакалаўрскай школы з мэтай выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з прадастаўленнем магчымасці паступаць у ЕГУ на асаблівых умовах.


    Конкурс творчых работ абітурыентаў ЕГУ «Інтэлектуальны марафон» праводзіцца ў два этапы: папярэдні адборачны этап і вочны этап. На папярэднім этапе конкурсу па ўсіх вучэбных напрамках неабходна напісаць хатнюю творчую работу (сачыненне-эсэ) на тэму «Што значыць быць еўрапейцам?».




    Чытаць далей/Каментаваць
     
    9.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў


    – У Мінску прайшоў “круглы стол” “Палітыка ЕС і Беларусі ў галіне адукацыі: дзелімся досведам” >>>


    – Колькі «каштуе» здача заліку і паступленне ў ВНУ? >>>


    – БДУ далучыўся да Еўрапейскай асацыяцыі універсітэтаў >>>


    – «Першы канал» прыпыніў у Расіі паказ серыяла «Школа» на час Алімпійскіх гульняў, пасля чаго ён адразу вернецца ў эфір >>>




    Каментаваць
     
    9.02.2010
    Цыкл сустрэч «Тонкі свет»
    Ведаць сябе – азначае чуць рух сваіх каранёў і пошум сваёй кроны. Азначае Быць сучасным – эпіцэнтрам між мінулым і будучыняй.  Азначае Быць паспяховым, упэўненым, гарманічным, мудрым і мужным. Быць Самім Сабою. Чэрпаць і аддаваць Радасьць. Далучацца да парадаў продкаў і дасылаць парады нашчадкам. На сустрэчах супольнасці «Тонкі свет» маем шанец улучыцца ў прыцягальнае энергетычнае поле абрадавага народнага календара, каб Уведаць праўду каранёў і кроны. Каб добра пачувацца ў сваім Часе й сваім Краі.
    Вядучая сустрэч  – Антаніна Хатэнка – журналістка, паэтеса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і святаў.
    Першая сустрэча адбудзецца 11 лютага з 18.30 да 20.30 у памяшканні Гістарычнай майстэрні: г. Мінск, вул Сухая, дом 25 (раён ст. м “Фрунзенская” ці пр. “Галантарэйная”; уваход з вуліцы Калектарная).
    Тэлефон для даведак (029) 388 25 64



    Чытаць далей/Каментаваць
     
    9.02.2010
    Увага
    Патрабуюцца настаўнікі фізікі і матэматыкі

    У школу (Мінская вобл., Бярэзінскі р-н, в. Багушэвічы) патрабуюцца настаўнікі матэматыкі і фізікі. Пажадана, сямейная пара. Прадстаўляецца новы  жылы дом у аграгарадку.
    Кантактная асоба – дырэктар школы Аляксандр Анатолевіч. Телефон: 560 17 72 (МТС)



    Каментаваць
     
    9.02.2010
    Прэзентацыя стыпендыяльнай праграмы ў Мінску

    Адборачная камісія Каледжаў міжнароднай супольнасці запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на прэзентацыю, якая адбудзецца ў памяшканні Таварыства беларускай мовы па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13 у пятніцу 12 лютага а 17:00.


    Узрост кандыдатаў – 16–18 год на 1 верасня 2010г.


    У праграме – сустрэча з выпускнікамі каледжаў, дэманстрацыя фільмаў пра UWC.


    Паводле Adukacyja.info




    Каментаваць
     
    6.02.2010

    Новае на сайце


    Cцэнар урока па правах чалавека

    Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.

    Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)


    Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)


    Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)


    Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)


    Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)


    Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)


    Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.




    Каментаваць
     
    4.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў


    – Ці стане беларуская вышэйшая адукацыя трохгадовай? >>>


    – Школа Васіля Быкава стане школай-садам >>>


    – Факультатыўны курс па асновах праваслаўнай культуры прыйшоў і ў Беларусь >>>


    Студэнтам-платнікам захаваюць адтэрміноўку ад вайсковай службы >>>




    Каментаваць
     
    4.02.2010
    Летняя акадэмія ў Берліне

    Летняя акадэмія на тэму «Усходняе партнёрства і эфектыўнае кіраванне» – першая летняя акадэмія каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера для прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 15 маладых кіраўнікоў грамадскага сектара з 28 чэрвеня па 18 ліпеня запрашаюцца на двухтыднёвы семінар ў Берлін і тыднёвую стажыроўку ў грамадскім сектары Центральнай Еўропы.


    Фонд імя Роберта Боша бярэ на сябе ўсе выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

    Больш падрабязная інфармацыя пра праграму і падачы аплікацый можна знайсці на сайтах http://www.bosch-stiftung.de і www.goerdeler-kolleg.de, а таксама на беларускай і англійскай мовах.


    Апошні тэрмін падачы аплікацый – 28 лютага 2010 г.

    Паводле Adukacyja.info




    Каментаваць
     
    3.02.2010
    Лявон Баршчэўскі. Год прайшоў: Адукацыя
    Паводле Віцебскага кур'ера 
    (Захаваны правапіс арыгіналу)
    Год прайшоў, а паводзіны ўлады ніяк не палепшыліся. Кіраўніца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч загадала настаўнікам, якія працуюць у яе “парафіі” (г.зн., у Менскай вобласьці) і належаць да афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партыяў, пакінуць шэрагі партыяў або... звольніцца на ўласнае жаданьне.
    Такія прапановы – дакладней сказаць, ультыматумы – атрымалі настаўнік замежных моваў з Лагойшчыны Мікола Ляшчун, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёну Натальля Ільлініч, настаўнік геаграфіі Ўладзімір Парэйка зь Нясьвіжу, настаўнікі фізкультуры Алесь Язьвінскі зь Нясьвіжу й Сяргей Клімёнак зь Вялейкі, школьны дэфэктоляг зь Любані Надзея Агафонава.
    Чытаць далей/Каментаваць
     
    3.02.2010
    ЕГУ распачынае ўступную кампанію
    Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае будучых студэнтаў даведацца болей пра навучанне гуманітарным і сацыяльным навукам у Вільні. На сайце ЕГУ з'явўся графік «адчыненых дзвярэй», тарыфы платы за навучанне і шмат іншай інфармацыі для абітурыентаў.

    Каментаваць
     
    2.02.2010
    Агляд адукацыйных навінаў
    - Міністэрства адукацыі размарозіла тэму далучэння да Балонскага працэсу >>>
    - Украінскія школьнікі будуць вывучаць «Асновы прадпрымальніцтва» >>>
    - Праблема уцечкі мазгоў існуе, але тэмпы зменшыліся >>>
    - Мінадукацыі адмовіла былой другакурсьніцы БДУ Тацяне Шапуцьцы ў аднаўленьні на вучобе. Дзяўчына была адлічаная з 2 курсу юрфаку БДУ пасьля ўдзелу ў Форуме Грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга Партнэрства» ў Брусэлі >>>
    - У Лельчыцах на ўроку асноў бяспекі жыццядзейнасці (АБЖ) адбыўся выбух, у выніку якога быў паранены 12‑гадовы школьнік >>>
    - Таццяну Шапуцьку, адлічаную з юрфаку БДУ,  прынялі на другі курс Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні >>>
     
    30.01.2010
    Задача мае рашэнне – для беларускамоўных выкладчыкаў

    Паводле «Народнай газеты»

    Дацэнт кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Самадураў ужо 20 гадоў выкладае студэнтам толькі па-беларуску.


    – Неяк мне лёсам наканавана, што добра ведаю англійскую мову, здольны падтрымаць размову на італьянскай ці нямецкай, – кажа кандыдат фізіка-матэматычных навук і любімы выкладчык некалькіх пакаленняў студэнтаў Аляксандр Самадураў. – Праз тое крыху разумею моўныя магчымасці. Ну дык вось, да матэматыкі беларуская мова больш здатная, чым, напрыклад, руская. У доказ гэтага тэзіса Аляксандр Аляксандравіч звычайна прыводзіць студэнтам прыклад: рускі тэрмін «решаемая задача» шматзначны: гэта і «задача, якую рашаюць» і «задача, якая мае рашэнне». А ў беларускай мове непажаданай двухсэнсоўнасці няма. І такіх прыкладаў шмат.


    Чытаць далей/Каментаваць
     
    30.01.2010
    Стыпендыі для навучання ў міжнародных каледжах

    Каледжы аб'яднанага свету (United World Colleges, UWC) праводзяць конкурс на атрыманне стыпендыяў для навучання з 2010/11 н.г. ў наступных каледжах:


    Міжнародны Адрыятычны каледж ў Італіі (UWC of the Adriatic),

    Міжнародны Атлантычны каледж у Вялікабрытаніі (UWC of the Atlantic),

    Міжнародны каледж у Маастрыхце, Нідэрланды (UWC Maastricht),

    Міжнародны каледж «Махіндра» ў Індыі (Mahindra UWC of India),

    Міжнародны каледж у Мостары, Боснія і Герцагавіна (UWC in Mostar),

    Заходнеамерыканскі міжнародны каледж імя А. Хаммэра, ЗША (UWC-USA).


    Навучанне ў UWC вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB).
    Тэрмін навучання – 2 гады. Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краінаў свету.

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прэтэндэнты, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасьня 2010 г. 

    Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікі конкурсу мусяць даслаць дакументы і конкурснае эсе на электронны адрас: uwcblr@gmail.com да 1 сакавіка 2010 году. Кандыдаты, якія пройдуць ў ІІ тур, атрымаюць запрашэнні. Другі тур адбудзецца 3 красавіка 2010 году.


    Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://svetlahorsk.belarda.org


    Паводле рассылкі belngo.info




    Каментаваць
     
    30.01.2010

    КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2010 года”


    Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Ужо ганаравана нямала настаўнікаў і кіраўнікоў школ, ліцэяў і гімназій, якія вядуць навучанне на беларускай мове. Пераможцамі яго становяцца не толькі выдатнікі адукацыі, прафесары, але і простыя педагогі cярэдніх адукацыйных, дашкольных і пазашкольных устаноў рэспублікі.

    Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады.

    Падрабязна аб сёлетнім конкурсе, а таксама аб яго гісторыі чытайце тут
     
    30.01.2010
    Агляд адукацыйных навінаў


    – За курс сярэдняй школы плануецца ўвесці абавязковы іспыт па замежнай мове >>>


    – У Беларусі з’явяцца кадэцкія вучэльні >>>


    – У пінскім ліцэі правялі паказальны суд над ухілістам ад службы ў войску
    >>>


    – Амерыканскія навукоўцы высветлілі, што аматары пасядзець у Facebook і іншых сацыяльных сетках маюць горшыя адзнакі за тых, хто абыходзіць сеткі бокам >>>


    – Мінадукацыі плануе запрашаць больш замежных студэнтаў >>>


    – Кіраўніцтва Мінадукацыі прызнае, што калі ўступную кампанію атрымалася пазбавіць ад карупцыі, то ў навучальным працэсе дагэтуль не ўсё гладка >>>


    – Міністр Радзькоў: Моладзь павінна вучыцца ў ПТВ >>>


    – У Беларусі ўзбуджана крымінальная справа супраць расійскай Сучаснай гуманітарнай акадэміі >>>


    – Студэнты Беларусі і Казахстана атрымаюць роўныя правы >>>


    – Расійскія чыноўнікі патрабуюць забараніць паказ серыяла «Школа». Беларусы пакуль толькі пачынаюць глядзець фільм >>>




    Каментаваць
     
    30.01.2010

    «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры»


    Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.

    Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.

    Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru




    Каментаваць
     
    30.01.2010
    Адукацыйная стажыроўка ў Чэхіі

    Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» (www.civicbelarus.eu) запрашае прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэхіі 14–28 сакавіка 2010 году.


    Праграма стажыроўкі прадугледжаная для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці.


    Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.


    Выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі.


    Выбар кандыдатаў будзе ажыццяўляцца, зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрв'ю.


    Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2010 г. Запоўненыя анкеты дасылайце на адрас: info@civicbelarus.eu.


    Больш падрабязную інфармацыю і анкету глядзіце ў файлах Zaprashalny_list і ANKETA.doc.


    Паводле рассылкі belngo.info




    Каментаваць
     
    28.01.2010

    Асоба ў адукацыі


    Алесь Язвінскі: Патомны настаўнік з Нясвіжа
    Паводле Нашай нівы
    Яго дзед скончыў у пачатку ХХ ст. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, каля сарака гадоў настаўнічаў. Унук мае ўсе шанцы дагнаць продка — ён распачаў чацвёрты дзясятак гадоў на нялёгкай школьнай ніве.Алесь Язвінскі нар. у 1957 у вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна. Ад 1979 выкладае фізвыхаванне ў школе №3 Нясвіжа.

     
    Чытаць далей/Каментаваць
     
    28.01.2010

    Новае на сайце


    Даследчая дзейнасць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў:
    гульня «У дарогу… «
    Алена Канановіч
    Асаблівасцю дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з’яўляецца цікаўнасць, самастойны пошук адказаў на пастаўленыя пытанні. Унутранае імкненне дзіцяці да пазнання праз даследаванне стварае перадумовы для арганізацыі даследчай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што ў літаратуры шмат інфармацыі па дадзенай тэме, настаўнікі не заўсёды могуць правільна арганізаваць даследчую дзейнасць з вучнямі. 
    Чытаць далей
    Дапаможная прэзентацыя «Як арганізаваць даследчую дзейнасць»

     Каментаваць
     
    26.01.2010

    Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў па праграме: Развіццё грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі

    Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 еўра) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
    Больш інфармацыі тут

    Каментаваць
     
    25.01.2010
    Еўрапейскае валанцёрства ў Германіі

    Валанцёр будзе ўлучаны ў праект «Культура без межаў" («Kultur ohne Grenzen | Kultura bez hranic»). Яго задачай будзе арганізацыя мерапрыемстваў, праца з грамадствам, PR, маркетынг, мадэраванне сайта www.bbkult.net і праца над базай дадзеных людзей, якія займаюцца культурай.


    Больш за тое, валанцёр зможа сам рэалізавацца ў праекце «Культура без межаў", унесці свае ідэі і прапановы.


    Кандыдатамі мусяць быць маладыя людзі ва ўзросце 18–30 год, якія цікавяцца нямецка-чэшскімі стасункамі і культурай памежжа.


    Падрабязная інфармацыя – тут.

    Дэдлайн падачы заявак: 30 сакавіка 2010г.

    Паводле Адукацыя.info




    Каментаваць
     
    22.01.2010
    Адукацыя або кваліфікацыя?

    «Калі чалавек прафесіянал, крыніца ягонай адукацыі не мае быць падставай для яе афіцыйнага прызнання — лічаць еўрапейскія адукацыйныя эксперты. А магчымасць прызнання вынікаў нефармальнай адукацыі можа заахвоціць вялікую колькасць дарослых ужо людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта цалкам адпавядае канцэпцыі адукацыі цягам жыцця, якая актыўна
    ўкараняецца ў Еўропе.»

    Артыкул «Кваліфікацыя замест адукацыі" чытайце ў новым нумары часопіса «Новая Еўропа»(pdf, 460 КБ)




    Каментаваць
     
    22.01.2010
    Ці адменяць заняткі з-за маразоў?

    Рашэнне аб спыненні заняткаў з-за моцных маразоў будзе прымацца кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.


    Па ягоных словах, ведамствы ўзгодняць спіс гарадоў і рэгіёнаў, у якіх будзе спынена навучанне ў выпадку, калі тэмпература паветра будзе ніжэй за 25 градусаў марозу. Радзькоў зазначыў, што рэгіёны Беларусі адрозніваюцца ў тэмпературным рэжыме: моцныя маразы і вільготнасць у Віцебскай вобласці могуць не дасягаць свайго піку ў Брэсце або Гомелі. На думку міністра, у рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі, хутчэй за ўсё, не стануць адмяняць.


    У Мінадукацыі працуе адмысловая камісія, якая сочыць за зменамі надвор'я, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. Па словах Радзькова, школьнікі, у якіх адменяць заняткі, усё адно не будуць сядзець дома. а пойдуць гуляць на вуліцу. «А значыць, сэнсу ў спыненні заняткаў для старэйшых школьнікаў няма. Я думаю, што са мной пагодзяцца і вучні, і іх бацькі: лепш сядзець у цёплай школе і вучыцца, чым проста біць бібікі і не рыхтавацца да заняткаў", – заявіў міністр.


    Паводле Еўрарадыё для Беларусі



    Каментаваць
     
    22.01.2010

    Запрашаем на канцэрт арганннай музыкі.

    Кампазітар і педагог сталічнай школы № 17 Ганна Кароткіна запрашае калегаў і вучняў на канцэрт арганнай музыкі. 26 студзеня ў  вялікай залі філармоніі сярод іншых прагучаць і яе творы: «Малітва» з сюіты «Фрэскі, Францыск» з сюіты «Францыск Скарына»," Грунвальд"  для аргана і бубнаў (прэм'ера), «Маналогі душы» на вершы Марка Шагала для чытальніка, аргана, сапрана і бубнаў.
     Ганна Іванаўна Короткина  — кампазітар, член Беларускага Саюза кампазітараў, член Міжнароднай асацыяцыі «Мастацтва і адукацыя XX стагоддзя» выкладчыца гімназіі № 17 г. Менска. Яна ініцыятака і арганізатарка  дзіцячага конкурсу  сучаснай музыкі «Новыя гукі свету», які адкрыў для краіны таленты маладых кампазітараў  і выканаўцаў.
    Пагладзець афішу
     
     
    21.01.2010
    Летнік для журналістаў у Чэхіі

    Галоўная мэта летняй школы, якая адбудзецца 15–22 ліпеня, – падрыхтаваць маладых людзей да працы ў журналісцкай сферы.

    Да ўдзелу запрашаюцца журналісты ва ўзросце 16–26 год.

    Удзельнікі будуць падзеленыя на пяць групаў, адпаведна тэмам: друкаваныя выданні і фатаграфія, он-лайн журналістыка, радыёжурналістыка, тэлежурналістыка, маркетынг і рэклама.
    Праграма летніка ўключае ў сябе сустрэчы з палітычнымі і культурнымі дзеячамі, а таксама знаёмства з медыйным і сацыяльным жыццём Чэхіі.

    Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 траўня.

    Падрабязная інфармацыя – на вэб-старонцы http://centrumvysocina.cz/.

    Паводле http://adukacyja.info




    Каментаваць
     
    21.01.2010
    Агляд адукацыйных навінаў


    – Ці пагражае вышэйшай школе дэфіцыт студэнтаў? >>>


    – Радзькоў заявіў, што беларускіх студэнтаў цяпер будуць лепей вучыць замежным мовам >>>


    Студэнтам-завочнікам прапануюць служыць у рэзерве, а платнікам дэпутат Здановіч прапануе скасаваць адтэрміноўку


    – Французскія элітарныя ВНУ будуць прымаць траціну бедных >>>




    Каментаваць
     
    19.01.2010

    Новае на сайце



    Практычныя работы па геаграфіі

    Прапануем вам перакладзеныя на беларускую мову практычныя работы са “Сшыткаў для практычных работ” для 6 – 9 кл.(аўтары А. М. Вітчанка, Г.Г. Обух, Н.Г. Станкевіч, выдавецтва “АВЕРСЕВ”) Аўтарам перакладу Віктарам Бунтам дададзеныя творчыя заданні 5 узроўню.

    Практычныя работы для 6 класа (doc, 46 КБ)

    Практычныя работы для 7 класа (doc, 50 КБ)

    Практычныя работы для 8 класа (doc, 60 КБ)

    Практычныя работы для 9 класа (doc, 111 КБ)




    Каментаваць

     
    19.01.2010
    Праект для валанцёраў у Гродне

    ГДА “Гродзенскі дзіцячы хоcпіс” абвяшчае набор кандыдатаў для ўдзелу ў адукацыйных трэнінгах “Валанцёр – чалавек добрай волі”.

    Сустрэчы будуць адбывацца штомесяц. Дата бліжэйшых сутрэч – 25 студзеня, 28 лютага.

    Патрабаванне да кандыдатаў – маладыя людзі ва ўзросце да 30 год, мабільныя, адказныя і якія маюць дакладную матэвацыю для таго, каб быць валанцёрам.



    Чытаць далей/Каментаваць
     
    18.01.2010
    Палітычныя партыі будуць бараніць настаўнікаў ад беззаконня.

    Юрысты і праваабаронцы налічылі пяць пунктаў парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусі ў дзеяннях загадчыцы Мінскага абласнога ўпраўлення адукацыі Таісы Данілевіч.
    Сойм Партыі БНФ адпаведную заяву,  у якой, у прыватнасці, гаворыцца: «15 студзеня 2010 года загадчыца Менскага абласнога ўпраўленьня адукацыі Таіса Данілевіч выставіла ўльтыматум шасьці настаўнікам – сябрам дэмакратычных палітычных партыяў: або яны пішуць заявы аб выхадзе з партыяў, або трацяць працу. У Менск у суправаджэньні кіраўнікоў раённых аддзелаў ці ўстановаў адукацыі былі выкліканыя: Натальля Ільлініч, настаўніца гісторыі, Партыя БНФ (Талька); Мікола Ляшчун, настаўнік замежных моваў, Партыя БНФ (Лагойск); Алесь Язьвінскі, настаўнік фізкультуры, КХП-БНФ (Нясьвіж); Уладзімір Парэйка, настаўнік геаграфіі, БСДП (Нясьвіскі раён); Сяргей Клімёнак, настаўнік фізкультуры, АГП (Вялейка); Надзея Агафонава, настаўнік-дэфэктоляг, АГП (Любань).
    Прэтэнзіяў да якасьці пэдагагічнай працы выкліканых настаўнікаў не было.»
    Далей у дакуменце пералічаныя артыкулы заканадаўства, якія парушыла сваімі дзеяннямі сп-ня Данілевіч.
    Партыя БНФ і іншыя афіцыйна зарэгістраваныя Міністэрствам юстыцыі партыі збіраюцца ініцыяваць зварот у органы пракуратуры з патрабаваннем расследавання фактаў дэманстратыўнага парушэння сп-няй Данілевіч палажэнняў Канстытуцыі і шэрагу законаў Рэспублікі Беларусь.
    Тэкст заявы цалкам

    Каментаваць
     
    18.01.2010

    Новае на сайце


    Пераможцы «Беларускага пяціборства-IX».
    Алімпіядныя заданні
    Міхась Булавацкі
    13 студзеня 2010 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-IХ” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 36 навучэнцаў старшых класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці.
    Удзельнікам было прапанавана 4 заданні: матэматычная задача і пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Кожнае заданне ацэньвалася пэўнай сумай балаў, пятым балам быў бал за мову, на якой падаваліся адказы і развязкі. Па суме пяці балаў і вызначаліся пераможцы. Упершыню ў гісторыі пяціборства сярод асноўных пераможцаў не было прадстаўнікоў абласнога цэнтра.
    Першае месца, на вялікае здзіўленне журы, заняла васьмікласніца Бабруйскай гімназіі № 3 Насця Жыркевіч. Справа ў тым, што спаборніцтва праводзіцца сярод навучэнцаў 9–11 класаў і заданні часта арыентаваныя на праграму дзевятага класа. Васьмікласнікі, здаралася, прымалі ўдзел у пяціборстве (прынцып арганізатараў – дапускаць усіх ахвотных), але іх вынікі былі далёкімі ад прызавых месцаў. А вось зараз такая нечаканая і даволі бліскучая перамога: акрамя галоўнага прыза Насця атрымае спецпрызы за лепшую мову і за лепшы адказ на пытанне па прырознаўстве. Яна на 20 балаў пераўзышла вынік Зміцера Клепчы, які заняў другое месца. Зміцер – прадстаўнік раённага цэнтра Бялынічы – зараз навучаецца ў 11 класе абласнога ліцэя № 3 (таму напалову магілёвец). На трэцім месцы Віталь Верашчага, дзевяцікласнік з Чавусаў. Віталь паказаў невысокія вынікі па ўсіх намінацыях, але яго развязак матэматычнай задачы журы прызнала лепшым, ён атрымае адпаведны спецпрыз. Найвышэйшы бал за матэматыку і ўзняў суму балаў Віталя да ўзроўня трэцяга месца.
    Спецпрызамі адзначаны таксама Юры Ананіч (11 клас абласнога ліцэя № 3) за лепшы адказ на пытанне па беларускай літаратуры і Мікіта Каламійчанка (11 клас сярэдняй школы № 5 Магілёва) за лепшы адказ на пытанне па гісторыі Беларусі.
    Перад пачаткам спаборніцтва была праведзена кніжная латарэя, у выніку якой кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць адпаведна жэрабю выбраць адну-дзве кнігі з наяўных, сабраных актывістамі ТБМ. Сярод кніг былі сусветна вядомыя творы беларускай, рускай літаратуры і літаратуры іншых краін у перакладах на беларускую ці рускую мовы, слоўнікі, шахматныя дапаможнікі, літаратура па матэматыцы, фізіцы ды інш.



    Заданні «Беларускага пяціборства»
     
    16.01.2010
    Творчы конкурс «Тры бліны»

    Конкурс складаецца з трох частак:


    1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых конкурсах-блінах.


    2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.


    3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.


    Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца
    міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя
    найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць
    паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краінаў Заходняй
    Еўропы.


    Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/try-bliny-nu-shto-paehali-volnaya-moladz/.


    Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы.


    Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул.Луцкая 6/1, кв.38 да 31 студзеня.


    Паводле http://dzedzich.org/



    Каментаваць
     
    16.01.2010
    Летні семінар у Германіі

    Theodor-Heuss-Kolleg запрашае актыўных маладых людзей ва ўзросце 18–25 год да ўдзелу ў семінары, прысвечанаму развіццю ўласных праектаў.


    Падчас 13-цідзённага праекту маладыя людзі будуць мець магчымасць абмяняцца ідэямі і натхніцца на ўласныя праекты. Для ўдзелу неабавязкова мець досвед у рэалізацыі праектаў.


    Працоўная мова семінару – нямецкая. Дадатковая інфармацыя – на старонцы Theodor-Heuss-Kolleg.


    Дэдлайн падачы заявак – 27 лютага 2010 года.


    Паводле ADUKACYJA.info



    Каментаваць
     
    16.01.2010
    Стыпендыі ў Берліне для валанцёраў

    Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Marion-Dönhoff-Stiftung будзе магчымасць паўдзельнічаць у праграме, прысвечанай палітычнай адукацыі, пазнаёміцца з рознымі аспектамі Германіі і яе палітыкай, грамадствам, культурай.


    Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходнае жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Германіі, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары.


    Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнных штомесяц.


    Дадатковая інфармацыя даступная на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html.


    Матывацыйны ліст, СV i анкету неабходна даслаць па-нямецку на e-mail: susanne.konschak@austausch.org да 28 лютага.


    Паводле ADUKACYJA.info



    Каментаваць
     
    15.01.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – Бельскі беларускамоўны ліцэй – на 41 месцы ў рэйтынгу польскіх гімназічных устаноў >>>


    – У беларускіх ВНУ рэпетуюць тэставанне >>>


    – У Мінску і абласных цэнтах сістэма рэгістрацыі на ЦТ будзе аўтаматызаваная >>>




    Каментаваць
     
    15.01.2010
    Літаратурная сустрэча на сядзібе ТБМ у Мінску


    19 студзеня 2010 году на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) у межах праекта “Дыялог” адбудзецца сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікай Курцовай на тэму: “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісу”.


    Час сустрэчы – 19.00. Уваход вольны.


    Паводле рассылкі belngo.info



    Каментаваць
     
    15.01.2010
    Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
    Паводле Радыё Свабода
     Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце.
    У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.
    Чытаць далей
    Каментаваць

     
     
    14.01.2010

    20-годдзе Коласаўскага ліцэя


    Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі,  нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях.  Шчыра жадаем  моцы, каб  ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус  у роднай краіне.

    Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі былі створаны каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе  існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты — «партызанскай», навучальнай установы.
    Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
    Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
    «Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе

    Каментаваць
     
    13.01.2010
    Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
    13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў.
    Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых класаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі.
    Больш падрабязна чытайце на сайце Радыё Свабода

    Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць
     
    13.01.2010

    Новае на сайце



    Што такое дэмакратыя і як яна павінна вывучацца ў школах
    Дайэн Равіч

        Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT "Адукацыя для дэмакратыі". . 
         
    Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
    Кожнае грамадства мае тую школьную сістэму, якая падыходзіць яго палітычнай сістэме. У аўтарытарнай сістэме школы вучаць паслушэнству і павазе да ўлады. У дэмакратычнай палітычнай сістэме школы вучаць дзяцей прымаць рашэнні, развівать лідэрства, талерантна ставіцца да розных поглядаў, супрацоўнічаць з іншымі, паважаць правы іншых: гэта некаторыя з набольш важных каштоўнасцей, адносін і паводзін, якія патрэбны ў дэмакратычным грамадстве.


    Чытаць артыкул цалкам/Каментаваць

     
    11.01.2010

    Новае на сайце


    Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам 
    Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
    Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
    Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА.
    Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору
    Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
    Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці

     Каментаваць
     
    7.01.2010

    Новае на сайце


    Дапаможнік па калядаванні

    Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.

    Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)


    Уваходная песня (1 МБ)


    Як пад новым годам (1,5 МБ)


    Го-го-го каза (0,5 МБ)


    Зямля і неба (1,4 МБ)


    Развітальная (0,4 МБ)


    Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/



    Каментаваць
     
    6.01.2010
    Конкрус праектаў Міжнароднага Дзіцячага Фонда

    Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фондаў Беларусі абвяшчае конкрус праектаў для зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, якія працуюць з інвалідамі.

    Конкрус ладзіцца ў межах праграмнага накірунку “Пашырэнне ўдзелу людзей з інваліднасцю у грамадскім жыцці і працэсе прыняцця рашэньняў".

    Мэта конкрусу: развіцьцё ініцыятываў людзей з інваліднасцю для паляпшэння якасці жыцця мясцовых супольнасцяў.

    Мэтавая група праекта: дзеці, моладзь, дарослыя з інваліднасцю і іх родныя.

    Максімальная сума фінансавання – 7000 долараў ЗША.

    Працяг праекта – да 12 месяцаў.

    Апошні тэрмін падачы заявак – 1 лютага 2010 (да 17.00).

    Працоўная сустрэча па напісанню заяўкі адбудзецца 16 студзеня.

    Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 257–77–08; 257–77–09; 257–59–25; 257–04–94, па адрасе: Мінск, пр. Пушкіна 39, офісны цэнтр гасцініцы «ОРБИТА», офіс 16; па эл.пошце ichirko@belarus.childfund.org

    Паводле www.ngo.by


    Каментаваць
     
    6.01.2010
    Міжнародная канферэнцыя для моладзі

    Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў 4-ай міжнароднай сесіі “Беларуская Мадэль ААН” (пад эгідай РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”).

    Канферэнцыя ўяўляе сабой мадэляванне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусветнай супольнасці.

    Канферэнцыя будзе праходзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску.

    Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 еўра.

    Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у сем'ях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца.

    Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 студзеня.

    Калі вас зацікавіла гэтая канферэнцыя і вы маеце жаданне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню belamun@mail.ru

    Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны



    Каментаваць
     
    6.01.2010
    Праграма малых праектаў MATRA/KAР
    Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
    Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
    Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць:
    • ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.;
    • ініцыятывы па ўмацаванні няўрадавых арганізацыяў (НДА);
    • ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленні дэмакратыі.
    Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце war-matra@minbuza.nl ў Амбасаду Нідэрландаў у Варшаве. Амбасада прадстаўляе гранты максімум да 15,000 Euro.
    Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., 00–468 Warsaw, Poland, .
    Больш інфармацыі пра праграму http://www.mfa.nl/war-en/funds/small_embassy#105863
    Кантактная асоба: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl).
    Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by).
    Паводле рассылкі belngo.info

    Каментаваць
     
    4.01.2010
    Агляд адукацыйных навінаў

    – У Пінску на школьных навагодніх карнавалах мода на “сілавікоў”
    >>>


    – У Віцебск сабралі батлейкі з усёй вобласці >>>


    – Партал abitura.by узгадвае леташнія прахадныя балы ВНУ >>>


    – У Мінскім абласным краязнаўчым музеі 29 снежня адкрылася выстава лялек >>>


    – Віцебскі універсітэт аб'явіў конкурс новага фірмовага стылю >>>


    – Карагоды і маскарад, калядныя вершы ад беларускіх дзетак, і падарункі ад Дзеда мароза і Снягуркі вызначылі 6-ую па ліку беларускую ялінку, якая прайшла ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі 3-ага студзеня >>>




    Каментаваць
     
    2.01.2010
    Навагоднія думкі беларускіх настаўнікаў
    Настаўнік інфо падгледзеў, пра што пішуць настаўнікі ў час зімовых канікул
    Янка Х (матэматык): Самае лепшае, што я мог зрабіць у пераднавагоднія дні, зрабіў. Прачытаў кнігу, назва якой “Самэрхіл – выхаванне свабодай”. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адчыняюць цалкам іншае, нееўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла выйшаў, прачытаўшы артыкул А. Гольдзіна аб канцэпцыі «Адукацыі 2.0". Напрошваецца абагульненне, «Педагогіка 2.0". У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах, прынамсі ў Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. У доказ прывяду шэраг цытат з А.Ніла. «Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям давалася б свабода быць самімі сабою. Для гэтага мы павінны былі адмовіцца ад усякай дысцыпліны, усякага кіравання, усякага выклікання, усякіх маральных павучанняў, усякага рэлігійнага настаўлення. Нас звалі храбрацамі, але гэта зусім не патрабавала адвагі. Усё, што патрабавалася, – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно па прыродзе сваёй істота добрая, а не злая»... Далей
    Мікалай Бусел (філолаг): Падаю ўзор адказу на такое пытанне. Вось што піша ў сваёй кніжцы «Una monarquia protegida por la censuraі» («Манархія пад аховаю цэнзуры», Мадрыд, 2008).
    Пасля падзення Мадрыду на судовым працэсе, больш падобным да фарсу, суддзі спыталі старшыню іспанскіх Картэсаў (парламента) Хуліана Бэсцьера на ягоным судзе 1939 году незадоўга да смерці ў турме Кармона, дзе знаходзіцца золата Іспаніі.
    «Золата Іспаніі, — адказаў ён, — валяецца ў прыдарожных канавах, ляжыць на могілках, сядзіць па турмах і ў выгнанні. Вось дзе золата Іспаніі». Перакладзены на нашу рэчаіснасць і глебу адказ пісьменнікаў дыктатару мусіў бы гучаць прыкладна так ...Далей
    Сяргей Сокалаў(філолаг)
    Думкі палёт узвышаючы й высячы,
    Кормім паняцьці і словы з рукі.
    Новаму году больш як дзьве тысячы,
    Што ж ён, скажэце, за новы такі?

    Дадаць сваю думку
     
           
     
    Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
    Навіны    Аб праекце
    2005 © Настаўнік.info
    Зроблена прафесійна!
     
    Rating All.BY
      Каталог TUT.BY