|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2009
|
||
30.12.2009 |
Жодзінскія школьнікі прадставілі два дзесяткі даследчых прац на Радзівілаўскіх чытаннях.
Уладзімір Сіўчыкаў, пісьменнік і выдавец, сябра Арганізацыйнага камітэту Радзівілаўскіх чытанняў Сёлета спаўняецца 340 гадоў з дня смерці, а ў 2010 годзе будуць адзначаныя Гарадскі этап чытанняў праходзіў 23 снежня 2009 года ў Маладзёвым цэнтры (г.Жодзіна, пр. Міру, 20). На ім былі прадстаўлены два дзесяткі прац і даследаванняў, прызнаных самымі цікавымі ў школах і іншых навучальных установах горада. Чытаць далей/Каментаваць |
||
29.12.2009 |
Запрашаем на беларускую ЯлінкуШаноўныя бацькі і дзеткі!Суполка «Нашыя Дзеткі" запрашае на традыцыйную Ялінку. Ялінка адбудзецца 3 студзеня (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход). У праграме: гульні, карагоды, сустрэча з Дзедам Марозам, падарункі, салодкі стол. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на http://dzietki.org альбо праз Паважаныя бацькі! Падрыхтуйце, калі ласка, падарунак свайму дзіцяці, загарніце яго ў непразрыстую абгортку і падпішыце вялікімі літарамі. Паводле http://dzietki.org |
||
28.12.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Алена і Лявон Баршчэўскія падрыхтавалі арфаграфічны слоўнік. Ён выйдзе згодна з новымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня 2010 года >>> – Міністэрства адукацыя зацвердзіла праграмы ўступных іспытаў у ВНУ і ССНУ >>> – Суайчыннікі-эканамісты: «Хочам зрабіць у Беларусі універсітэт з сусветнага ўзроўню выкладаннем эканомікі" >>> – Акадэмія мастацтваў зоймецца падрыхтоўкай прадусараў >>> – Выйшла ў свет аўдыёкніга Міколы Ермаловіча “Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае” >>> Каментаваць |
||
28.12.2009 |
Актыўная ацэнка і адзнака – у чым розніца?Данута Стэрна
|
||
26.12.2009 |
Новае на сайцеСцэнар «Рыцар свабоды і сумлення» Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава. Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ) Паводле сайта «З рога ўсяго многа» Каментаваць |
||
25.12.2009 |
Шаноўныя калегі!Віншуем вас з Калядамі і Новым годам! Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў. Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул! Ваш Nastaunik.info |
||
25.12.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Украіна і Польшча створаць супольны універсітэт >>> – Мінадукацыі — аб праблемах дзіцячых садкоў >>> – У Пінскім коледжы вучацца ў паліто, па калідорах прабіраюцца навобмацак >>> – У мінскім гатэлі Crown Plaza адбыўся семінар «Універсітэт ХХІ стагоддзя: ідэі і рэалізацыя». >>> Каментаваць |
||
23.12.2009 |
Сёмая Усходняя Зімовая школа
Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве. Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу. Больш падрабязная інфармацыя – на Паводле рассылкі http://ngo.by Каментаваць |
||
23.12.2009 |
Карыснае з польскага досведу для школьнай адукацыі ў БеларусіНа працягу першага снежаньскага тыдня група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву. Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі Чытаць артыкул |
||
21.12.2009 |
25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна! БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў. Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком). Больш падрабязна |
||
19.12.2009 |
Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год
Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену. Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ. Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
19.12.2009 |
Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Роберта Боша
Праект «Валантэры Правоў Чалавека», www.afc.ynnet.org/vpch, абвясціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Германія) на 20 Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год з дастатковым веданнем нямецкай альбо рускай мовы. Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца досведам і пазнаёміцца з іншымі культурамі. Працоўная мова на семінарах і пры рэалізацыі праектаў – нямецкая альбо руская (у залежнасьці ад летняга семінару, на які падаецца заяўка). Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году. Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у нямецкамоўных семінарах – на сайце http://www. Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у рускамоўных семінарах – на сайце: http://www. Падрабязней аб праграме на рускай мове чытайце на сайце: http:// Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
18.12.2009 |
Новае на сайце«Казка пра смелага вожыка» Сцэнар п' Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ) Каментаваць |
||
18.12.2009 |
ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ" Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельні Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы. Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27; Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам, працаваць,з мэтай рэалізаваць Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4, тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by Каментаваць |
||
18.12.2009 |
Конкурс на лепшую мультыму
Конкурс на лепшую мультыму (электронную газету) – гэта добрая нагода, каб авалодаць навыкамі стварэння электроннай газеты, заявіць пра сябе як будучага журналіста, набрацца досведу працы ў камандзе і атрымаць навагоднія прызы ад фонду “Новыя Мэдыі”. Падрыхтоўка да свята – важней, чым само свята. Для удзелу патрэбна: 1) Добры настрой і фантазія; 2) Наяўнасць усмешкі на вуснах; 3) Зарэгістравацца на і 4) Закласці на сайце электронную гаеэту (мультыму); 5) Падрыхтаваць і апублікаваць у ёй нумар (5–20 старонак) прысвечаны каляднай тэматыцы. У выданьні дапускаецца паўторнае размяшчэньне раней публікаваных артыкулаў, але фонд патрабуе, каб тэксты і выявы належалі стваральніку электроннай газеты і/або камусьці з чальцоў рэдакцыі, ці распаўсюджваліся ў інтэрнэце па ліцэнзіі Creative Commons. * за добрае графічнае афармленне налічваюцца дадатковыя балы. Удзельнічаць могуць усе жадаючыя. Заяўкі прымаюцца да 14 студзеня Свае пытанні кіруйце на: mam@nowemedia.info За вынікамі конкурсу сачыце на галоўнай старонцы к новы год сустрэнеш, так яго і правядзеш. Вучыся перамагаць Словам. Посехаў! Каментаваць |
||
16.12.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Прыняты шэраг паправак у праект Кодэкса аб адукацыі >>> – Беспрацоўных выпускнікоў уладкоўваюць на «вучнёўскія» месцы >>> – Сарказі паставіў мэту зрабіць французскія універсітэты «найлепшымі ў свеце» >>> – Чыноўнікам забаранілі праводзіць заняткі з навучэнцамі ў працоўны час >>> – Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) разам з Міністэрствам адукацыі распрацавала Каментаваць |
||
16.12.2009 |
Сустрэчы ў беларускіх школах
Літаратурная сустрэча са Станісалавам Суднікам пройдзе ў в. Дзітва Лідскага раёну Гродненскай вобласці 17 снежня. Сустрэча на тэму “Сучасная лідская літаратура” адбудзецца перад школьнікамі мясцовай школы і распачнецца ў 12.00. Юрый Малаш сустрэнецца са школьнікамі Заслаўя Мінскай вобласці 28 снежня. Лекцыя для школьнікаў пройдзе на тэму “Язэп Драздовіч – невядомы пясняр Беларусі” ў СШ №1 і распачнецца ў 14.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
16.12.2009 |
У рамках штогадовай выставы Беларускага саюзу майстроў народнай творчасці “КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ” (Мінск, вул. Гікалы, д.4) праводзіцца шэраг Дзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства будзе Вольга Бабурына. Тэматыка наступная: 18.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СНЯЖЫНКІ. РАЗЕТКІ” Спосабы складванняў; прыёмы выстрыгання; як зрабіць сняжынку прыгожай. 25.12.2009 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “КАРУНКІ. ГІРЛЯНДЫ” Карагоды, падвескі, упрыгожванні на вокны. 08.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “СВЯТОЧНАЕ ДРЭВА” Гэта можа быць не толькі навогодняя ялінка, але і Ваша ўласнае чароўнае дрэўца жаданняў. 15.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “ВІНШАВАЛЬНАЯ ПАШТОЎКА” Святы скончыліся? – Не. Яшчэ цэлы год наперадзе! Павіншуйце сябра ўласнай паштоўкай. 22.01.2010 (пятніца), з 17.00 да 19.00 – “РАМКА ДЛЯ ФОТАЗДЫМКА” Абыйдземся без фоташопу, каб зрабіць віньетку для фота. Дастаткова будзе паперы ды нажніц. Кожны Кошт Пры сабе мець: нажніцы вострыя (маленькія і вялікія), паперу каляровую, ды паперу белую, белы картон, Паводле budzma.org Каментаваць |
||
16.12.2009 |
Валанцёрскі праект у Іспаніі
Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр Сайт прымаючай арганізацыі www. Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту: -дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце -дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў. Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў: -Быць ва ўзросце 18 гадоў -Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай -Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву -Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу. Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы. Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну. Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com Каментаваць |
||
16.12.2009 |
Конкурс эсэ па правах чалавека 10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека. Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў. Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
14.12.2009 |
Варшаўская вандроўка, або чым польская школа адрозніваецца ад нашай.Алена Вінчэўская Кожная магчымасць выехаць і ўбачыць свет для мяне – падарунак лёсу. У гэты раз падарунак і лёс у асобе Настаўнік.інфо і праграмы «Спрыянне развіццю найноўшых метадаў адукацыі" перанеслі мяне ў Варшаву. Мэта – убачыць, як на практыцы выкарыстоўваюць метад АА* (актыўнай ацэнкі) польскія настаўнікі, пазнаёміцца с сістэмай адукацыі ў Польшчы. Школьная адукацыя максімальна прыстасавана да патрэб вучня і сітуацыі развіцця свету! Першае, што мяне ўразіла – разняволеная атмасфера ў школе. Дзеці без формы, настаўнікі ў выгодных джынсах на ўроках сядзяць на стале і пацягваюць з кубачка каву, класы без “афрарамонту” аформлены дзіцячымі праектамі па тэме ўрокаў або выхаваўчых гадзін. Школьнае жыццё ідзе павольна, без напругі і перабольшанай рэгламентаванасці, якую ў нас называюць “парадкам”. Класныя журналы аформлены рознымі колерамі на адным лісце па прадмету, ёсць школы дзе няма званкоў – усе самі трапляюць на заняткі. Чытаць далей/Каментаваць |
||
12.12.2009 |
Адукацыйнае аб’яднанне Еўропы
Наталля Арцёменка Паводле Адмова ад удзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прафесійнай самаізаляцыі. 46 дзяржаў падпісалі Балонскую дэкларацыю для стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. У межах праекта яны дапасоўваюць свае структуры, выпрацоўваюць прынцыпы ўзаемнага прызнання кваліфікацый, каб павысіць якасць адукацыі і павялічыць мабільнасць студэнтаў ды выпускнікоў. У адрозненне ад усіх мяжуючых з ёй краін Беларусь дагэтуль ігнаруе гэтую ініцыятыву. Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна. Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці. Чытаць далей/Каментаваць |
||
12.12.2009 |
Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №12–13Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя. Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ) Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ) Каментаваць |
||
12.12.2009 |
Серыя асветніцкіх лекцый
У суботу 12 снежня пачынаецца цыкл асветніцкіх лекцый па беларускай гісторыі і культуры. Распачынаюць праграму 2 лекцыі: 16.00 – 18.30 – Лекцыі пройдуць па адрасе: вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Уваход вольны. У адукацыйную праграму акрамя гісторыі і культуры Беларусі ўвойдуць кароткія курсы паліталогіі, эканомікі, праваабароны, лідэрства ды іншых дысцыплінаў. Тэл. для кантактаў: + Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
12.12.2009 |
Медыйныя курсы «Новыя медыі"
Актывісты беларускіх НДА запрашаюцца прыняць удзел у Час правядзення курсаў: Месца правядзення: Прага (Чэхія). Мова курсаў — англійская. Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі мерапрыемства. Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня. Заяўку неабходна запоўніць анлайн: http://forms.tol.cz/form/41/ Больш інфармацыі пра праект на англійскай мове вы можаце прачытаць тут: http://www.tol.cz/look/TOL/article_courses.tpl?IdLanguage=1&IdPublication=23&NrIssue=25&NrSection=10&NrArticle=20901 Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
10.12.2009 |
ГАДУЙМА БЕЛАРУСАЎ РАЗАМ! У Мінску прайшла прэзентацыя мультымедыйнага дыска «Гадуем беларусаў». Дыск стаў адказам на шматлікія запыты бацькоў і педагогаў, якім нестае якасных метадычных і дапаможных матэрыялаў Неўзабаве плануюцца яшчэ дзве часткі складанкі, адрасаваныя педагогам, бацькам ды вучням сярэдняй і старэйшай школы. Больш за сто аўтараў ахвяравалі свае напрацоўкі ў дыск. У ім можна знайсці канспекты школьных урокаў і пазакласных заняткаў, п’есы для школьнага тэатра і сцэнарыі святаў, тэксты чытанак і песень, ноты і караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага. Навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытута адукацыi Алеся Чарняўская падкрэсліла, што сучасны стан адукацыі На здымку Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў, чые галасы гучалі не толькі на прэзентацыі, але і запісаны на дыску «Гадуем беларусаў" Чытаць далей/Каментаваць |
||
9.12.2009 |
Конкурс па метадах тэхнічнай і прафесійнай адукацыі
У межах праграмы «Investing in People» Еўрасаюз абвяшчае конкурс «Распрацоўка методык тэхнічнай і прафесійнай адукацыі ды паслуг у нефармальнай эканоміцы». Мэтай праграмы з'яўляецца палягчэнне людзям усіх узростаў (уключна з дзецьмі) доступу да адукацыі з мэтай падвышэння ўзроўню ведаў і фармавання навыкаў, якія пашыраюць магчымасці працаўладкавання і стымулююць актыўнасць насельніцтва. Дакументы для афармлення заявак глядзіце на сайце, https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1259685792660&do=publi.detPUB&searchtype=QS&ord Апошні тэрмін падачы заявак: 25 студзеня 2010 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
9.12.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Як і колькі зарабляюць беларускія настаўнікі? >>> – Памылка Радзькова: у Францыі размеркавання няма. – Каго рыхтуюць беларускія ВНУ? >>> – У Полацкім універсітэце адкрылася ўласная кінастудыя >>> – Школьнікі Даніі цяпер могуць карыстацца Інтэрнэтам на экзаменах >>> – Прэзідэнт Еўрапарламенту ахвяраваў прэмію ЕГУ >>> – У Мінску прайшоў круглы стол па пытаннях нефармальнай адукацыі >>> Каментаваць |
||
8.12.2009 |
Запрашаем педагогаў-дашкольнікаў, настаўнікаў малодшых класаў, метадыстаў, бацькоў, школьных бібліятэкараў на прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў “Гадуем беларусаў” Першая частка складанкі “Гадуем беларусаў” змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага. Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў розных дзіцячых выданняў, а таксама музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска. Дыск укладзены пры дапамозе партала для настаўнікаў Nastaunik.info і супольнасці «Нашыя дзеткі". Прэзентацыя адбудзецца 10 снежня ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13). Каментаваць |
||
5.12.2009 |
Новае на сайцеЗборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны» Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык. Артыкулы прысвечаныя такім Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ) Каментаваць |
||
4.12.2009 |
Выстава і
4 снежня 2009 году ў 17.00 у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Ёханэса Раў (прасп. газеты «Праўда», 11) адкрылася выстава «Коміксы для ўстойлівага развіцця». Выстава арганізавана экалагічным таварыствам «Зялёная сетка» пры падтрымцы Кардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» МДЭУ ім. А.Д. Сахарова, Global Action Plan ( На выставе прадстаўленыя коміксы, створаныя дзецьмі і дарослымі на Выставу можна будзе наведаць да 7 снежня. На Тэма У праграме: – магчымасці выкарыстання коміксаў у педагогіцы Адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, у сацыяльных і экалагічных праектах; – уводзіны ў тэорыю і практыку стварэння коміксаў: распрацоўка сцэнара, стварэнне персанажа, тэхнікі малявання, стварэнне вокладкі для коміксаў, падрыхтоўка коміксаў для друку ў часопісе; – стварэнне ўласнага коміксу па тэме «Змена клімату». Для ўдзелу ў семінары просім выслаць заяўку з указаннем Ф.І.І.п.б, арганізацыі, кантактных тэлефонаў на адрас: esd.bel@gmail.com. |
||
4.12.2009 |
Выйшаў з друку
У слоўніку апісваюцца каля 300 англійскіх прыказак, якія ўжываюцца ў сучаснай англійскай мове, і больш за 1300 эквівалентных ім беларускіх парэмій. Беларускія прыказкі падаюцца паводле павелічэння іх семантычных і лексі У Мінску гэты слоўнік можна набыць ў кнігарні «Эўрыка» (вул. Куйбышава, 75). Паводле slounik.org Каментаваць |
||
2.12.2009 |
Праграма «Еўрапейцы за мір»
Праграма «Еўрапейцы за мір» фінансуе супрацоўніцтва маміж школамі альбо пазашкольнымі ўстановамі з Германіі і Усходняй Еўропы, якія жадаюць рэалізаваць сумесны праект. Правядзенне праектаў плануецца з ліпеня 2010 па ліпень 2011 гг. Тэмай праектаў мусяць стаць парушэнні правоў чалавека, якія адбываюцца ў дадзены момант, і тое, як і што кожны паасобку можа зрабіць для абароны правоў чалавека. Праекты мусяць акрэсліць канкрэтныя парушэнні правоў чалавека і паказаць, хто і якія арганізацыі дапамагаюць змагацца з гэтым. Удзельнікамі праектаў могуць быць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 21 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2010 году. Дакументы для падачы заявак і падрабязная інфармацыя аб праграме знаходзяцца на сайце: www. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
1.12.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Беларусі будзе створаная Асацыяцыя даследчыкаў зместу дашкольнай, агульнай і спецыяльнай сярэдняй адукацыі >>> – Новыя абліччы ПТВ: паводле словаў міністра, у ПТВ зніжаецца злачыннасць і ўзмацняецца прыхільнасць да здаровага ладу жыцця, плануецца паглыбіць вывучэнне замежных моў і наогул, пераўтварыць ПТВ у ліцэі. – Школьнік з Магілёва высветліў свой радавод да сёмага калена. >>> Каментаваць |
||
1.12.2009 |
Сайт «Народныя казкі для дзетак»
У сеціве з’явіўся яшчэ адзін беларускамоўны дзіцячы сайт — «Народныя казкі для дзетак». Ён быў ствараны па ініцыятыве ЮНІСЕФ у Беларусі. «Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля — гэта адно з правоў, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, самавыяўленне, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народа. Усё гэта ёсць у казках», — адзначае Юрый Аксамітны, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі. На сайце змешчаныя народныя казкі «Аб каралеві У асобным раздзеле размешчана кні Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
30.11.2009 |
Дапамога для старэння і
Паважаныя калегі, У наступным годзе плануецца адкрыць і Калі ласка, запоўніце анкету і дашліце яе на адрас, указаны з бланку. Анкета добраахвотная і ананімная, а сабраная інфармацыя будзе скарыстаная выключна ў мэтах стварэння кансультацыйнага цэнтра ў Інтэрнэце (кансультацыі Даследаванне праводзіцца Цэнтрам адукацыі лідэраў і выхавальнікаў ім. Педро Арупе ў супрацоўніцтве з Таварыствам беларускай школы. У анкеце трэба падкрэсліць або вылучыць які Дашліце, калі ласка, запоўненыя анкеты на адрас centrum@arrupe.org і/або nastaunik.info@gmail.com да 10. 12.2009. Дзякуй за дапамогу. Анкета для настаўнікаў Анкета для бацькоў Каментаваць |
||
28.11.2009 |
Новае на сайцеФакультатыўны занятак для 3 класа «Роднае слова» Факультатыўны занятак арганізаваны Аленай Пятроўнай Дакшанінай у форме прэзентацыі для бацькоў, дапаможа дзецям у спасціжэнні светапогляду і душы беларускага народа, яго гумару і таленавітасці з дапамогай народных прыказак і выслоўяў, казак і гульняў. Спампаваць матэрыял (doc, 63 КБ) Каментаваць |
||
27.11.2009 |
Запрашаем на семінар “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”Семінар адбудзецца ў г. Мінску 6 снежня 2009 г. Пачатак 10:30. Падчас семінара ўдзельнікі даведаюцца пра чэшскі досвед і метады працы з фільмамі, відэаролікамі, кліпамі, іншымі відэаматэрыяламі на ўроку і падчас пазакласных мерапрыемстваў і факультатываў. Беларускія і чэшскія выкладчыкі пазнаёмяць прысутных са сваімі распрацоўкамі, прыкладнымі сцэнарамі заняткаў, адкажуць на пытанні. Акцэнт будзе зроблены на разбор відэаматэрыялаў па тэме «Правы чалавека. Метады выкладання ў школе», арганізатары плануюць атрымаць зваротную сувязь ад удзельнікаў і наладзіць супрацоўніцтва для падрыхтоўкі метадычнага відэадыска для беларускіх настаўнікаў. Усім зацікаўленым прыняць удзел неабходна да 3.12.2009 даслаць заяўку на адрас: metodyka2009@gmail.com. У заяўцы пазначце, сваё імя, прозвішча, навучальную ўстанову ці арганізацыю, кантактны тэлефон (каб з вамі мог звязацца наш арганізатар) і некалькі сказаў пра тое, як Вы плануеце выкарыстаць набытыя на семінары веды. Колькасць месцаў абмежаваная, перавагу будуць мець тыя, хто раней даслаў заяўку. Іншагароднім арганізатары кампенсуюць праезд пры наяўнасці білетаў. Пытанні і заяўкі дасылайце на адрас metodyka2009@gmail.com Кантактны тэлефон: (29)7524832 (МТС) — Вольга. Каментаваць |
||
27.11.2009 |
Адукацыйныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Удзельнікам будзе прадстаўленая магчымасць пазнаёміцца з дзейнасьцю польскіх акадэмічных цэнтраў, грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з вядомымі грамадзкімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, Праграма забяспечвае поўнае ўтрыманне ўдзельнікаў у Польшчы, уключна з пражываннем, харчаваннем ды навучаннем, а таксама аплатай праезду і садзеяннем у атрыманні візаў. Веданне польскай мовы не з'яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў праграме. Каб падаць заяўку на ўдзел, неабходна запоўніць форму, якая знаходзіцца на сайце http://www.borussia.pl/strony/aktualnosci/aktualnosci.html і даслаць яе на эл. адрас nabor2010@studytours.pl. На гэты ж адрас звяртайцеся па дадатковую інфармацыю. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 снежня 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
27.11.2009 |
Таварыства беларускай мовы запрашае
Мінская гарадская арганізацыя ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце «Дыялог», які прадугледжвае сустрэчы з вядомымі гісторыкамі, краязнаўцамі, фалькларыстамі ды мовазнаўцамі. Таксама ў межах праекту працуе дыскусійны клкб, дзе абмяркоўваюцца розныя актуальныя праблемы, у тым ліку пытанні гі Усе мерапрыемствы праводзяцца кожны аўторак у 19.00 у сталічным офісе ТБМ па вул. Румянцава, 13. Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемствах у межах праекта «Дыялог» чытайце на сайце Таварыства беларускай мовы tbm.org Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
25.11.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Сёння адноўленыя заняткі ў гомельскіх школах >>> – У дзіцячых садках неўзабаве могуць з'явіцца стаўкі настаўніка >>> – Беларускі праект «Экзамен.kz» прадстаўнікоў урада Казахстана >>> – Міністр Радзькоў: «Зарплату педагогам неабходна павышаць за якасць іх працы». Праўда, па якіх крытэрах будзе рабіццца павышэнне, можна толькі здагадвацца. Можна ўзяць у якасці такіх паказчыкаў кілаграмы справаздачаў аб праведзеных Каментаваць |
||
23.11.2009 |
Круглы стол па нефармальнай адукацыі
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» (РГА «БЕЛАЮ») запрашае прыняць удзел у круглым стале «Накірункі развіцця праграм нефармальнага навучання ў моладзевых летніках». Круглы стол адбудзецца ў г. Мінску 8 снежня 2009 году (аўторак) з 15.00 да 17.00 у Да ўдзелу ў працы круглага стала запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і дзяржаўных цэнтраў пазашкольнага навучання і выхавання, якія праводзяць летнія лагеры для дзяцей і моладзі з кампанентам нефармальнага навучання. Чытаць далей/Каментаваць |
||
22.11.2009 |
Набор у вучэбны гурток
Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre” (www.medievalbelarus.org/bel/) запрашае ўсіх жадаючых ў вучэбны гурток па вывучэнню дысцыпліны Фізічнага тэатру і Сольнага Танцавальнага Перфоманса. У праграме навучання: Рэлаксацыя, цялесныя тэхнікі, зняццё фізічных і ментальных заціскаў; Кантактная імправізацыя; Пантаміма; Акрабатыка; Сольны танцавальны перфоманс; «Пластыка Пачвараў"; Спантанная імправізацыя; Сцэнаграфія і драматургія спектаклю. Заняткі па чацьверах, ў раёне Кіеўскага Скверу. Заняткі платныя, узрост ад 14 гадоў. Па пытаннях пішыце fireshow@tut.by Каментаваць |
||
21.11.2009 |
Новае на сайцеУрок матэматыкі для 6 класа, прэзентаваны сёлета на метадычным летніку «Альхоўка». Аўтар – настаўніца Дзмітраўскай Раіса Уладзіміраўна. Спампаваць прэзентацыю (ppt, 5,8 МБ) Каментаваць |
||
21.11.2009 |
Новае на сайцеАсобы беларускай адукацыі: Галіна Сухава і Вольга БрычНа гарбату да Настаўніка.інфо завіталі фіналісткі сёлеташняга «Крыштальнага жураўля», сталыя аўтаркі сайта — Галіна Сухава і Вольга Брыч. Якія, дарэчы, пазнаёміліся і пасябравалі акурат на нацыянальным конкурсе настаўніцкага майстэрства. Галіна Сухава — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Віцебска. Настаўнічае 15 гадоў — пасля Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. На Nastaunik.info выкладзены яе матэрыялы: урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону»; тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры»; матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі «Беларуская Атлантыда». Вольга Брыч — настаўніца англійскай мовы ў школе № 1 г.Івацэвічы. На «Настаўнік Настаўнічае чатыры гады, пасля Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Заняла другое месца ў конкурсе «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». На Поўны тэкст інтэрв'ю |
||
21.11.2009 |
Праграма студэнцкага абмену UGRAD на 20
Праграма абмену для студэнтаў вышэйшых навучальных установаў (UGRAD) з'яўляецца праграмаю Бюро па справах адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША ды адмініструецца Радай міжнародных навуковых даследаванняў і абменаў (IREX). Праграма дае магчымасць студэнтам першых, другіх і трэціх курсаў з Беларусі навучацца на працягу акадэмічнага году ва універсітэтах альбо двухгадовых ці чатырохгадовых каледжах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца шляхам адкрытага конкурсу. Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.11.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Мінадукацыі: Чвэрць школаў закрытыя >>> – Радзькоў: Сярод выпускнікоў стала модным ехаць у вёску па размеркаванні >>> – Распрацаваная новая праграма развіцця вышэйшай школы >>> – Ідэолагі па працы з моладдзю з'явяцца нават у прыватных кампаніях >>> – Студэнтаў-платнікаў адмысловым чынам «прараўнялі" да бюджэтнікаў >>> – Унучку Лукашэнкі датэрмінова прынялі ў піянеры >>> Каментаваць |
||
16.11.2009 |
Конкурс сачыненняў на англійскай мове
Абвешчаны міжнародны конкурс сачыненняў на англійскай мове. У конкурсе маюць права прымаць удзел усе, хто вывучае англійскую мову, незалежна ад узросту. Тэматыка сачыненняў і ўзровень ведання мовы не абмяжоўваецца. Дэдлайн – 28 лютага 2010 году. Падрабязная інфармацыя – http://kariera.by/ Паводле kariera.by Каментаваць |
||
16.11.2009 |
Экалагічная стажыроўка ў Сіэтле
EarthCorps запрашае лідэраў экалагічных арганізацыяў да ўдзелу ў шасцімесячнай экалагічнай навучальнай праграме ў Сіэтле (штат Вашынгтон, ЗША). Напрамкі навучання: экалагічная служба, пабудова грамадзянскай супольнасці, развіццё лідэрскіх якасцяў. Навучанне бясплатнае. EarthCorps аплочвае ўдзельнікам праграмы страхоўку, пражыванне ў сем'ях, харчаванне, штомесячную стыпендыю, а таксама садзейнічае ў атрыманні навучальнай візы US Запрашаюцца стажоры ва ўзросце ад 18 да 25 год, якія валодаюць англійскай мовай і не маюць судзімасцяў, маюць не меньш чым пяцігадовы досвед працы ў сферы экалогіі альбо не меньш за 4 гады навучання па адпаведнай спецыяльнасці. Пачатак праграмы – 2 чэрвеня 2010 году. Дэдлайн для падачы аплікацыяў – 29 студзеня 2010 года. Падрабязная інфармацыя тут: http://www.earthcorps.org/join_international.php Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
16.11.2009 |
Мультымедыйны адукацыйны праект “Маладзевая акцыя мультымедыяў”
Асноўная ідэя праекту – данесці моладзі каштоўнасці, адказнасць і веды, якія нясе ў сабе прафесія журналіста. “Маладзевая акцыя мультымедыяў” базуецца на партале http://www.mammedia.org, ахоплівае Польшчу, Беларусь, Украіну і разлічаны на школьную і студэнцкую моладзь з мэтай навучыць яе праз журналісцкую дзейнасць выпрацоўваць, фармуляваць і абараняць сваю грамадскую пазіцыю, а таксама ўплываць на свет вакол сябе. Дэвіз праекта “Маю выбар. Маю ўплыў. Маю медыі” адлюстраваны на нашым партале http://www.mammedia.org, дзе зарэгістраваныя ўдзельнікі змогуць ствараць і публікаваць уласныя газэты: партал прапануе гатовыя і разнастайныя макеты газэт, з якіх застаецца толькі абраць адпаведны, напоўніць яго зместам і публікаваць – на партале ці ў друкаванай версіі. Праект прапануе таксама ўдзел у конкурсах і семінарах, якія ладзіць разам з партнэрамі фонд “Новыя медыі”, і вучобу непасрэдна ў аўтарытэтных журналістаў, у тым ліку за мяжой. Маладыя журналісты, сябры праекту МАМ, атрымаюць не толькі парады і дапамогу ад дасведчаных калег, але і змогуць камунікаваць паміж сабой, між сваімі рэдакцыямі на форуме партала. Партал http://www.mammedia.org прадугледжвае адмысловую дыстанцыйную школу журналістыкі – электронныя лекцыі www.еlekcyi.org, пасля заканчэння якіх удзельнік атрымае веды і сертыфікат. Для актывістаў праекта будуць ладзіцца міжнародныя летнікі і стажыроўкі. Праект МАМ прадугледжвае супрацу з настаўніцкім асяроддзем, кіраўнікамі журналістскіх школ і гурткоў. Партал http://www.mammedia.org праекту МАМ рыхтуе разнастайныя конкурсы з узнагародамі для лепшых. Першы конкурс для рэдакцый пачнецца ў дзень старту – 16 лістапада 2009г. Кожнай рэдакцыі прапануем абраць сваё крэда (ці дэвіз) – а пазней аўтарытэтная камісія з журналістаў і прадстаўнікоў фонду вызначыць, наколькі ён адпавядае зместу газеты (прынамсі, на прыкладзе аднога нумару выдання). Наступны конкурс працягнецца ад 1 снежня да 15 студзеня: будзе абірацца найлепшае святочнае, каляднае выданне. Каментаваць |
||
14.11.2009 |
Новае на сайцеСцэнар трэнінгу «Як стаць прадпрымальным» Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек. Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ) Каментаваць |
||
13.11.2009 |
Гурток для бацькоў дзетак з асаблівасцямі
Вы выхоўваеце хворае дзіця? Сутыкаецеся з праблемамі? Ёсць пытаньні, на якія Вы не можаце знайсьці адказаў? Вам патрэбная падтрымка? У межах праграмы навучальных гурткоў для дарослых у Гродне арганізуецца гурток для бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасьцямі. На сустрэчах, якія будуць праходзіць раз на тыдзень, можна будзе падзяліцца сваімі праблемамі і пашукаць шляхі іх вырашэньня, абмяняцца досведам, атрымаць параду спецыяліста. Заняткі гуртка распачнуцца, як толькі будзе сфармавана група. За інфармацыяй звяртайцеся да арганізатараў па тэлефонах МТС: 868 53 44 (Аляксандра), 224 79 26 (Кацярына) Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
13.11.2009 |
Ліст мінскага настаўніка Генадзя Лойкі міністру культуры
Паважаны спадар Міністар! Прашу перавесьці справаводзтва, навучаньне і выхаваньне ў Менскай мастацкай вучэльні імя А. К. Глебава на беларускую мову. Будучыя беларускія мастакі, работнікі беларускае культуры, якія выпускаюцца з гэтай вучэльні, не валодаюць роднай беларускай мовай. Я працаваў там ад 3 верасьня 2008 г. да 2 верасьня 2009 г. і заўважыў, што вучні ў асноўным ня могуць зьвязаць і пару слоў Другая мая просьба датычыць кадравай палітыкі дырэктара Аляксандра Валер’евіча Шантаровіча. Са мною не працягнуты працоўны кантракт. Паводле закону, дырэктар мае права нават не тлумачыць за што. Але для мяне прычына відавочная – мае выразныя, ні перад кім не хаваныя дзеяньні па абароне беларускай мовы. Такім чынам, дырэктар даў урок сваім падначаленым – калі хтосьці паспрабуе адстойваць беларускую мову як Лойка, дык таксама апынеца беспрацоўным. Чытаць далей/Каментаваць |
||
12.11.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Нягледзячы на настойлівыя рэкамендацыі медыкаў, заняткі ў мінскіх школах было вырашана аднавіць. Але ў школы прыйшло меньш за палову вучняў. Тым часам у Брэсцкай вобласці прыпыненыя заняткі яшчэ ў чатырох навучальных установах. – Міністэрства адукацыя не адступае ні на крок у школьнай рэформы: скарачэння зімовых і вясенніх канікулаў не плануецца, а «наганяць» праграму вучні будуць праз факультатыўныя заняткі. – Зменены парадак падачы дакументаў пры паступленні. Цяпер інфармацыю аб колькасці пададзеных дакументаў можна будзе атымаць не пазней за 3 гадзіны да заканчэння прыёму >>> – – – К. Фарыно: «Рэпетытарства было, ёсць і будзе» >>> Каментаваць |
||
10.11.2009 |
КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2009 года”
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”. Сёлета абвешчаны чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш за тры гады. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта. Чытайце падрабязней на старонцы конкурса |
||
10.11.2009 |
Семінар для маладых журналістаў
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр праводзіц цыкл семінараў на тэму журналісцкага даследавання ў Інтэрнэце. Да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу запрашаюцца маладыя журналісты і пачаткоўцы. Семінар адбудзецца 25 — 26 лістапада гэтага году. Пачатак заняткаў 25 лістапада ў 14.00 па адрасе: г. Мінск, Падчас семінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя аспекты камунікацый у Сеціве: як правільна сфармуляваць запыт, як падабраць ключавое слова, як праверыць праўдзівасьць атрыманых зьвестак, як не прапусціць галоўнага ў вялікім аб’ёме інфармацыі… На гэтыя ды іншыя пытанні ўдзельнікі атрымаюць адказы, якія дапамогуць ім пры напісанні матэрыялаў. Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Для ўдзелу запоўніце фармуляр і дашліце яго да 18 лістапада 2009 г. на адрас wolf@ibb.by альбо накіруйце па факсе Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца магчымасць размяшчэння ў гасцініцы бясплатна. Фармуляр заяўкі і праграма семінара – у файлах Zajauka.pdf і Prahrama.pdf. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
9.11.2009 |
Рыцарскі клуб «Белы Тур» набірае хлапцоў і дзяўчат.
Клуб займаецца рэканструкцыяй войска быта, танцаў і культуры Вялікага Княства Літоўскага Чытаць далей |
||
7.11.2009 |
Суполка Nasaunik.info у сетцы vkontakte
Запрашаем настаўнікаў-карыстальнікаў vkontakte далучацца да групы Nastaunik.info: http://vkontakte.ru/club12939011 |
||
7.11.2009 |
Новае на сайцеМетад актыўнай ацэнкі Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы. Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў. Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах. Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ) 10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ) «Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ) Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ) Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ) Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ) Каментаваць |
||
7.11.2009 |
Бацькі Янкі Лапіцкага дамагліся працягу навучання сына на роднай мове
На колькі доўга і на якіх умовах гэта будзе адбывацца адказаць пакуль цяжка, бо пісьмовых адказаў на звароты бацькоў у Жодзінскі выканкам і Гімназію №1 – дагэтуль так і не паступала. Аднак вучня, які па віне службоўцаў прапусціў цэлую навучальную чвэрць, нядаўна па тэлефоне запрасілі назад у Гімназію №1 для працягу беларускамоўнага навучання … Нагадаем, што Толькі пасля чарговага пісьмовага пратэсту бацькоў у бок Міністра Адукацыі Беларусі А.Радзькова і адказу на яго за подпісам намесніка міністра К.Фарыны, у якім урэшце з'явілася ўзгадка пра наяўную магчымасьць працягу беларускамоўнага навучаньня Янкі ў памяшканні Гімназыі №1 у Жодзіне – справа, здавалася, зрушыла з “мёртвае кропкі”. Чытаць далей/Каментаваць |
||
6.11.2009 |
Новае на сайцеБюлетэнь «Настаўнік.інфо» №11 Чарговы нумар і Спампаваць бюлетэнь (PDF, 920КБ) Каментаваць |
||
6.11.2009 |
Конкурс праектаў сацыяльнага фонда “Шчырасць”
Сацыяльны фонд «Шчырасць», створаны па выніках ІІІ Сацыяльнага форуму ( Мэта конкурсу – аказанне фінансавай падтрымкі праектам, скіраваным на дапамогу сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу. Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя і рэгіянальныя няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы, якія працуюць у сацыяльнай сферы. Працягласць праектаў не абмежаваная, аднак вітаюцца кароткатэрміновыя і пілотныя праекты. Заяўкі аб'ёмам ня больш за 5 старонак прымаюцца на Апошні тэрмін – да 9 лістапада. Падрабязная інфармацыя і патрабаванні да зместу заявак даступныя на Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
6.11.2009 |
Настаўніца зарабляе 689 тысяч беларускіх рублёў
689 тысяч беларускіх рублёў – столькі складае сярэдні заробак супрацоўніка сферы адукацыі сёлета. Гэткую лічбу назваў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. Ён сказаў, што міністэрства цяпер працуе над падвышэннем заробкаў. Але калі канкрэтна і наколькі падвысяць заробкі, сп. Фарыно не паведаміў. Між тым, дэпутатка Ларыса Кузняцова сказала, што па ўзроўні заробкаў адукацыйная галіна знаходзіцца толькі на пятым месцы ў сацыяльнай сферы. Кузняцова прывяла наступныя лічбы: калі ў чэрвені сярэдні заробак у галіне адукацыі складаў 680 тысяч бел. руб, то ў сферы турызму 1 млн.230 тысяч. Старшыня парламенцкай камісіі ў адукацыі Ўладзімір Здановіч звярнуў увагу на тое, што моцна старэюць педагагічныя кадры. Прынамсі, аж 80% дактароў навук, якія працуюць цяпер у ВНУ Беларусі, перасягнулі Паводле Радыё Свабода Каментаваць |
||
5.11.2009 |
10 найбольш вядомых памылковых уяўленняў
На працягу дзесяцігоддзяў пакаленні дзяцей з розных крыніц чуюць рэчы, якія пры больш уважлівым разглядзе ператвараюцца ў міфы. Амерыканскі настаўнік Пол Джоўры выбраў дзесятку найбольш значных памылковых уяўленьняў аб свеце, распаўсюджаных у грамадстве. Чытайце артыкул на старонцы generation.by |
||
5.11.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Навучанне ў мінскіх школах адновіцца 9 лістапада >>> – У Бабруйску, нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, школьнікаў і рабочых прымушаюць хадзіць на хакей >>> – Кодэкс аб адукацыі прыняты ў першым чытанні >>> – Школьнікам прапануюць у якасці сродкаў ад грыпу часнык і «актыўныя перапынкі" >>> Каментаваць |
||
2.11.2009 |
Школьныя канікулы падоўжылі да 6 лістапада.
У сувязі з ростам вострых рэспіраторных захворванняў учора было аб’яўлена аб працягу на тыдзень канікулаў для школьнікаў Мінска. Да Мінска можа далучыцца Маладзечна, Жлобін, Бабруйск і некаторыя гарады Брэстчыны. Аб гэтым заявіла галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан, перадае БЕЛТА. «Гэтыя рашэнні носяць лакальны характар, мы будзем прымаць іх для таго, каб не дапусціць распаўсюджвання эпідэмічных працэсаў сярод насельніцтва», – сказала яна. Валянціна Качан адзначыла, што медустановы рэгіструюць рост захворвання вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі да 30%. Хварэюць у асноўным дзеці. Паводле tut.by Каментаваць |
||
31.10.2009 |
Конкурс праектаў літоў
Ghftrn LitPro ладзіць конкурс праектаў, скіраваных на развіццё адукацыйнай сферах. У конкурсе маюць права прымаць удзел сябры супольнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту (гэта значыць – навучэнцы любой формы навучання альбо выкладчыкі, супрацоўнікі ЕГУ). Правілы падачы праектаў, крытэры адбора і іншая інфармацыя даступныя на сайце LitPro http://litpro.lt/index.php/permanent/studentspro/ Дэдлайн – 22 лістапада 2009 г. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
31.10.2009 |
Конкурс «Цішоткі вольных беларусаў"
У межах конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” прапануецца даць адказ на пытанне «Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі?" у форме малюнка (дызайнэрскага прынта) для майкі (цішоткі). Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by арганізатары прымаюць варыянты малюнкаў (прынтаў), якія далей, магчыма, знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў. Пераможцы конкурсу атрымаюць ўзнагароджаньні за першае, другое і трэцяе месца. Усе конкурсныя работы будуць змешчаныя на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by, таксама плануецца правядзенне выставы ў галерыі мастацтваў "Ў". Усе ўдзельнікі конкурсу па распрацоўцы малюнкаў пасьля яго заканчэння ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў. Чытаць далей/Каментаваць |
||
30.10.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Мінадукацыі: правілы правядзення ўступнай кампаніі прайшлі праверку часам >>> – Выйшла восем аўдыёкніг Караткевіча за раз >>> – Беларускія ВНУ ўпершыню набіралі абітурыентаў у Расію >>> – Немец перавёўся ў пінскую школу, каб вывучыць беларускую мову >>> – Прыватныя ВНУ Беларусі абавяжуць ўзгадняць планы прыёму абітурыентаў з Мінадукацыі >>> Каментаваць |
||
30.10.2009 |
Шукаем настаўніка беларускай мовы
У гімназію № 23 патрэбны настаўнік беларускай мовы вышэйшай альбо першай катэгорыі. Тэлефон працоўны 2848716. Паводле http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940 |
||
29.10.2009 |
Трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў
Трэнінг “Еўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца Мэтавая группа: кіраўнікі праектаў, моладзевыя лідэры, моладзевыя работнікі. Мэта – стымуляваць развіцьцё патрабавалнага (крытычнага), дэмакратычнага і еўрапейскага грамадства і падтрымка рэалізацыі і падвышэньне якасці праграмы «Моладзь у дзеянні»; падтрымка прафесійнага развіцця моладзевых работнікаў і лідэраў праз развіццё крытычнага разумення Еўрапейскага Грамадзянства і выкарыстанне яго патэнцыяла ў працы з моладзю. Працоўная мова – англійская. Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 году. Больш падрабязная інфармацыя па адрасе: http://www. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
29.10.2009 |
Выстава творчасці студэнтаў і для студэнтаў
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» і моладзевае грамадскае аб’яднанне «Дзедзіч» ладзяць конкурс работ студэнцкай творчасці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні святкаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада. Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы: * правы студэнтаў ва ўніверсітэце/інтэрнаце; * адносіны ў трохкутніку * праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў; * беларускі студэнт і яго “адметнасць”/студэнт Беларусі ў будучыні. Гэтыя тэмы не з'яўляюцца адзінымі магчымымі, таму творчасць і цікавы падыход вітаецца. Чытаць далей/Каментаваць |
||
28.10.2009 |
Новае на сайцеПрэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны» Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ) Каментаваць |
||
24.10.2009 |
Міжнародная школа правоў чалавека ў Мінску
«Студэнцкая Рада» пры падтрымцы Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў і міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху (МПД) запрашае Вас да ўдзелу ў праекце «Студэнт. Веды і дзеянне», які будзе праходзіць у лістападзе гэтага года ў Мінску. Калі Вам цікава і Вы не абыякавыя да правоў студэнтаў, гатовыя ўдзельнічаць у вырашэнні актуальных грамадскіх праблем, злучаных з імі, тады гэтая праграма для Вас. Мы прымаем заяўкі на ўдзел у Праграме ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 гадоў. На асобных умовах могуць быць разгледжаны заяўкі з іншых краін. Чытаць далей/Каментаваць |
||
23.10.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Новы творчы тандэм у складзе Алеся Камоцкага і Антаніны Хатэнка правядзе культурніцкую сустрэчу са школьнікамі СШ №207 гораду Мінску 27 кастрычніка. Сустрэча распачнецца ў 16.00 па адрасе: Рафіева, 103. Чарговыя творчыя сустрэчы з артыстам і тэлевядучым “Новых падарожжаў дылетанта” на канале СТБ Юрыем Жыгамонтам маюць адбыцца 27 кастрычніка. Актор сустрэнецца ў 13.30 з навучэнцамі СШ № 1 (вул. Савецкая, 7) Чашнікаў Віцебскай вобласці 26 кастрычніка і ў 13.00 – са школьнікамі СШ № 2 (вул. Панчука, 3) Новалукомля Чашніцкага раёну 27 кастрычніка. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
23.10.2009 |
Культурніцкі візіт у ЗША
Для каго: падлеткі. Дзе: ЗША. Калі: ліпень 2010. Дэдлайн: 29/10/2009. Удзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з амерыканскай культурай і рэпрэзентаваць беларускую. Падрабязная інфармацыя пра крытэрыі адбору ўдзельнікаў, заяўкі на ўдзел і патрабаванні да кандыдатаў на старонцы www.ycopportunity.org/webForms/index.php?frmno=38. Вынікі адбору будуць вядомыя пасля 15 снежня. Дэдлайн падачы заявак – 29 лістапада. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
23.10.2009 |
Новае на сайцеБеларускі правапіс: традыцыі, пераемнасць і перспектывы Прэзентацыя, падрыхтаваная Уладзімірам Куліковічам, кандыдатам філалагічных навук, змяшчае асноўныя параграфы новага закону аб правапісе, датычныя зменаў у арфаграфіі і пунктуацыі, а таксама супастаўляльную табліцу старых і новых правілаў напісання. Спампаваць матэрыял (ppt, 700 КБ) Каментаваць |
||
22.10.2009 |
Якую мову лічаць роднай магілёўскія школьнікі?
Як, вядома, у магілёўскіх школах няма ніводнага класа, дзе выкладанне вялося б З нагоды правядзення рэспубліканскага перапісу насельніцтва настаўнік Юрась Каласоўскі вырашыў правесці апытанне наконт роднай мовы сярод вучняў адной з гімназій горада, у якой працую настаўнікам. І кожнаму з больш як сотні маіх вучняў Пры гэтым патлумачыў толькі, што родная мова – гэта тая, якую сам чалавек вызначае для сябе роднай па тых ці іншых прычынах. А значыць, чалавек можа і не размаўляць у паўсядзённым жыцці на той мове, якую лічыць роднай. Чытайце падрабязней на старонцы ТБМ Магілёва Каментаваць |
||
20.10.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Паэтычны дуэт у складзе Эдуарда Акуліна і Леаніда СШ вёскі Загалле прыме паэтаў у 10.00, СШ вёскі Сосны – у 11.15, Палічынская вясковая школа – у 12.30 (в. Палічын), а ў 13.30 – СШ вёскі Малыя Гарадзяцічы. Творчыя сустрэчы з Антанінай Хатэнка і Алесем Камоцкім маюць адбыцца ў Пружанах Брэсцкай вобласці ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, які знаходзіцца на вуліцы Урбановіча, 21 кастрычніка. Сустрэча ладзіцца ў “гасцёўні” і распачнецца ў 17.00. Наступная сустрэча адбудзецца перад школьнікамі СШ в. Шані Пружанскага раёну 22 кастрычніка і распачнецца ў 11.30. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
20.10.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Радзькоў: Прыём у ВНУ Беларусі і Расіі будзе паступова ўніфікаваны >>> – – Самая папулярная прафесія — антыкрызісны кіраўнік >>> – – У Падляшскім ваяводстве Польшчы беларуская мова прызнана афіцыйнай >>> Каментаваць |
||
19.10.2009 |
Новае на сайцеТлумачальны слоўнік па інфарматыцыАў СлоўніСпампаваць слоўнік (pdf, 1,9 Mb) Каментаваць |
||
15.10.2009 |
Новае на сайцеВыкарыстанне знакавых мадэляў пры падрыхтоўцы да ЦТ Прэзентацыя метада знакавых мадэляў і канкрэтных магчымасцяў яго выкарыстання пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванга тэставання. Аўтар – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гомельскай гімназіі №10 Наталля Жаўняк. Спампаваць матэрыял (ppt, 216 КБ) Каментаваць |
||
15.10.2009 |
Адукацыйная праграма для моладзі
Праграма складаецца з наступных частак: – арыентацыйныя семінары (Мінск) – – міжнародны адукацыйны семінар (Ваймар, Германія) – праца міні-групы па стварэнні – круглы стол (Мінск). Да ўдзелу ў праграме запрашаецца моладзь, зацікаўленая тэмай правоў чалавека і магчымасцямі працаваць з рознымі аспектамі гэтай тэмы праз СМІ. Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і адправіць на эл.адрас: post.mediastudio@gmail.com. Апошні тэрмін – 22 кастрычніка. Пра вынікі спрабору на ўдзел у праграме будзе паведамлена 24 кастрычніка. Удзел у арыентацыйным семінары з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў праграме. Усе выдаткі за ўдзел у скмінары арганізатары бяруць на сябе. Больш падрабязная інфармацыя – па тэл. +375 29 6532531 альбо Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
15.10.2009 |
Конкурс дыдактычных матэрыялаў «Давайце пазнаёмімся бліжэй з нашымі суседзямі"
Мэтай конкурсу з'яўляецца стварэнне і публікацыя новых дыдактычных матэрыялаў, якія дазволяць моладзі бліжэй пазнаёміцца з жыццём бліжэйшых суседзяў, іх культурай, гісторыяй і традыцыяй. Падрабязнасці конкурса і форму заяўкі на ўдзел глядзіце тут (zip, 156 КБ). Каментаваць |
||
14.10.2009 |
Магілёўскі гурток беларускай мовы запрашае
Гурток беларускай мовы пры Магілёўскім ТБМ пачынае новы навучальны год. Чарговыя заняткі адбудуцца ў сераду 14 кастрычніка а Запрашаем наведаць заняткі усіх: – хто хоча паглыбіць свае веды і болей карыстацца беларускай мовай; – хто хоча далучыцца да беларускамоўнага асяроддзя і мець адпаведную моўную практыку; – хто хоча вырвацца з абдымкаў канапы і тэлевізара і зрабіць крок да рэальнасці; – хто хоча зразумець час і сябе. – хто паважае краіну, у якой жыве. – хто любіць гэтыя “ў”, “ь”, апостраф(‘) і памятае чорныя ад зямлі матчыны далоні. Пачніце размаўляць Кантактныя тэлефоны: Алена Асмакоўская (МТС – 8- Таццяна Красоўская (Velcom – 8- Паводле budzma.org Каментаваць |
||
13.10.2009 |
Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі
Праграма стыпендыяў Эдмунда Маскі (Muskie) для спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – гэта праграма аддзела адукацыі і культуры праграм Дзярждэпартаменту ЗША, якая адмініструецца IREX (Саветам па міжнародных даследаваннях і абменах). Праграма прадастаўляе магчымасць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй з Беларусі атрымаць магістарскую ступень ва універсітэтах ЗША. Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу. Адабраныя ўдзельнікі праграмы пройдуць поўны акадэмічны курс: да двух гадоў навучання. Праграма прадугледжвае навучанне ў амерыканскім універсітэце з атрыманнем магістарскай ступені па наступных спецыяльнасцях: кіраванне бізнэсам, эканоміка, юрыспрудэнцыя, дзяржаўнае кіраванне і дзяржаўная палітыка. Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада да 17.00. Падрабязная інфармацыя аб праграме, бланк http://www.irex.ru/programs/muskie/ Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Наталлі Пятровай па тэл.у Маскве: Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
12.10.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Беларускі гуманітарны ліцэй пачаў заняткі >>> – Віцебскі – У школах і каледжах Францыі забаранілі карыстацца мабільнікамі >>> – Выйшаў «Сучасны руска‑беларускі слоўнік для школьнікаў» >>> Каментаваць |
||
12.10.2009 |
Анонс вучэбных курсаў ЮНЕСКА
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» у кастрычніку – снежні 2009 гада праводзіць у г. Мінску два навучальных курсы для лідэраў і трэнераў клубаў ЮНЭСКА і партнёрскіх арганізацый па тэмах: «Эфектыўнае лідэрства ў малой групе: 7 крокаў для поспеху» і «Паспяховы моладзевы трэнер: абменьваемся досведам». Для ўдзелу ў навучальных курсах неабходна запоўніць Удзельнікі навучальных курсаў атрымаюць персанальнае запрашэнне на першую сустрэчу курсу не пазней 16 кастрычніка 2009 гады па электроннай пошце або па тэлефоне. Каментаваць |
||
10.10.2009 |
Новае на сайцеВучнёўская канферэнцыя «Беларуская Атлантыда» Матэрыялы для правядзення вучнёўскай канферэнцыі, складзеныя настаўніцай віцебскай гімназіі №5 Сухавай Галінай, дапамогуць вучням усведаміць сябе часткай беларускага народу, паглядзеўшы на гісторыю, традыцыі і звычкі з розных пунктаў гледжання, вывучаючы спецыфіку ладшафту, нацыянальнай кулінарыі, спрабуючы зразумець менталітэт ("імідж") беларусаў і, вядома ж, яго палепшыць. Спампаваць матэрыял (doc, 65 КБ) Каментаваць |
||
10.10.2009 |
Прэзентацыя «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?»
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у супрацоўніцтве з лабараторыяй “НовАК” ды інстытутам BISS (Літва) запрашаюць на прэзентацыю «Нацыянальная ідэнтычнасць вачыма беларусаў: хто мы і якімі мы будзем?», дзе будуць агучаныя вынікі даследавання сучаснага стану і тэндэнцыяў развіцця этнічнай ідэнтычнасці беларусаў, уплыву, які аказвае гэтае разьвіцьцё на дынаміку палітычных і грамадскіх працэсаў у Беларусі. Прэзентацыя адбудзецца 12 кастрычніка ў Мінску. Пра ўдзел у мерапрыемстве паведамце праз тэлефон + 375 29 337 20 54 альбо электронную пошту: razam@budzma.org Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
10.10.2009 |
Трэнінг па Еўрапейскім грамадзянстве
Мэта – стымуляваць разьвіццё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Еўрапейскага грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і павышэньня якасці праграмы “Моладзь у дзеянні”, прасоўванне праграмы і структур падтрымкі асобаў, якія працуюць з моладзю. Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідэры, асобы, што працуюць з моладдзю. Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
8.10.2009 |
Магілёўскі кінаклуб ТБМ 8 кастрычніка: рушым у казку!
Усе мы родам з дзяцiнства. Кожны, напэўна, сумуе па тых часах, калi жыццё было рoзнакаляровым i лёгка верылася у дзiвосы. Хаця б на гадзiну адарвацца ад рэчаiснасцi i патрапiць у краiну беларускай мультыплiкацыi прапаноувае Вам кiнаклуб ТБМ. Разам паглядзiм сучасныя беларускiя мульцiкi, даведаемся нешта новае, абмяркуем уражаннi. 8 кастрычніка, 18.30. Палац Культуры Вобласцi. Мы чакаем Вас. Будзе Паводле budzma.org Каментаваць |
||
7.10.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Дудар Зміцер Сідаровіч і скрыпачка Таццяна Матафонава возьмуць удзел у шэрагу творчых сустрэчаў у Мінскай вобласці 10 і 13 кастрычніка. 10 кастрычніка творчы тандэм завітае ў мястэчка Кальчуны Ашмянскага раёну Мінскай вобласці і выступіць перад школьнікамі мясцовай сярэдняй школы ў 10.00 А ў 12.00 музыкі наведаюць СШ №3 у саміх Ашмянах. Уваходы вольны. 13 кастрычніка Рудзенская сярэдняя школа Пухавіцкага раёну Мінскай вобласці прыме Змітра Сідаровіча на занятках беларускай мовы і літаратуры ў 10.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
7.10.2009 |
Набор у моладзевую групу тэатру
Юнацкі тэатр “Рондстудыя” аб’яўляе набор падлеткаў ва ўзросце У праграме: акторскае майстэрства, пластыка, сцэнічны рух, удзел у пастаноўцы спэктакляў. Навучанне бясплатнае. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне Паводле budzma.org Каментаваць |
||
7.10.2009 |
Канферэнцыя на тэму Другой сусветнай вайны
Няўрадавая арганізацыя «За грамадзянскую супольнасць» (Літва) і Каардынацыйная рада ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму (Беларусь) запрашаюць прыняць удзел у канферэнцыі, прысьвечанай У праграме канферэнцыі: выступы гісторыкаў і грамадскіх дзеячоў, прагляд кінахронікі, дыскусія. Сярод выступоўцаў: кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, dr.Paulius Saudargas (Літва); доктар гістарычных навук, праф. ЕГУ Алесь Смалянчук, чалец Праўлення БАЖ Аляксей Кароль, кандыдат гістарычных навук Юрась Бачышча. Таксама да ўдзелу запрошаныя вядомыя грамадскія ды палітычныя дзеячы. Чытаць далей/Каментаваць |
||
5.10.2009 |
Даведнік «Твая адукацыя ў Еўропе» размешчаны на старонцы Еўракамісіі ў Беларусі
Поўны даведнік па адукацыйных стыпендыях, якія прапануе Еўрапейскі Саюз і 27 яго краінаў-сябраў, змешчаны на сайце Прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Мэтай даведніка з’яўляецца садзейнічаць мабільнасці сярод студэнтаў, а таксама заахвоціць большую колькасць беларускіх студэнтаў павучыцца некаторы час за мяжой, у краі У дадзены момант Еўрапейскі Саюз фінансуе важныя праграмы ў галіне адукацыі, такія як Tempus і Erasmus Mundus, якія садзейнічаюць мабільнасці сярод студэнтаў. Новая схема прысуджэння стыпендыяў “Акно Знешняга Супрацоўніцтва Эразмус Мундус” (Erasmus Mundus External Cooperation Window) яшчэ больш умацуе прыхільнасць ЕС да вышэйшай адукацыі і мабільнасці сярод выкладчыцкага складу. Новая схема прысуджэння стыпендыяў уключае ў сябе садзейнічанне мабільнасці на студэнцкім, магістэрскім, доктарскім і постдоктарскім узроўні, а таксама абмен выкладчыцкім складам у навучальных, даследчых і выкладчыцкіх мэтах. Падтрымка гэтага даведніка з’яўляецца дадаткам да ўласнай традыцыі краінаў-сябраў ЕС па прысуджэнні стыпендыяў беларускім студэнтам і мае на мэце садзейнічанне ліквідацыі ўсіх перашкод для мабільнасці сярод студэнтаў. Упершыню ўся гэтая інфармацыя сабраная разам па ўсіх краі Беларускія студэнты не павінны забываць, што яны жывуць у Еўропе, і што ЕС зацікаўлены ва ўсталяванні цеснай сувязі з моладдзю сваёй краі Даведнік можна спампаваць тут (PDF – 1,38 Мб) Паводле http://www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html Каментаваць |
||
5.10.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Ці стане ў школах больш выдатнікаў? >>> – У ЕГУ – новы навучальны год >>> – У мінскія школы, садкі і бальніцы сёння прыйдзе цяпло >>> – Украінскі ўрад абавязаў школы весці навучанне – Гарадзенскія школьнікі – гледачы пад прымусам >>> – Універсітэты “адбяруць” 40 мільёнаў у выпускнікоў, якія не даехалі на працу >>> Каментаваць |
||
5.10.2009 |
Настаўнік года Юрый Андрэйчык: «Вучні мяне чамусьці не баяцца»
Настаўнік 2009 года, біёлаг Юрый Андрэйчык у інтэрв'ю «Камсамольскай праўдзе» расказаў, як ён стаў настаўнікам, і чаму ён лічыць прафесію настаўніка унікальнай і ... высокааплатнай. Цалкам інтэрв'ю чытаць тут |
||
3.10.2009 |
Новае на сайцеСцэнар свята «У госці да восені» Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў Святланай Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска». Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ) Паводле сайта З рога ўсяго многа Каментаваць |
||
3.10.2009 |
Шаноўныя калегі!
Жадаем вам здароўя і моцы, добрых вучняў і разумных кіраўнікоў на ўсіх узроўнях! Застаемся разам! |
||
2.10.2009 |
Патрэбная беларускамоўная выхававацелька
Садочку №545, што ва Уруччы, тэрмінова патрабуецца беларускамоўная выхавацелька (або выхавацель). Кантакты: Таццяна Мікалаўна (загадчыца) Паводле budzma.org Каментаваць |
||
1.10.2009 |
Моладзевы навучальны візіт у Польшчу
Польская грамадская арганізацыя Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні, якая працуе з моладдзю, у супрацы з Гарадской Радай Гдыні ў снежні ладзіць праект “Навучальныя візіты і стажыроўкі для развіцця”, у межах якога будзе арганізаваны навучальны візіт для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Малдовы, Грузіі, Украіны і Беларусі. Узрост удзельнікаў – Навучальныя візіты дапамогуць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы, пра ўрад, бізнсс, СМІ, грамадскія арганізацыі, культуру, гісторыю. Інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэч з людзьмі, якія працуюць у розных сферах і дасягнулі поспехаў. У межах праграмы ладзяцца семінары, Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць анкету на эл.адрас civic.cwm@gmail.com Апошні тэрмін падачы заяўкі – 11 кастрычніка. Адабраныя кандыдаты атрымаюць падрабязную інфармацыю і запрашэнне на ўдзел па эл.пошце. Больш падрабязна пра праект можна даведацца, звярнуўшыся на Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
1.10.2009 |
Адукацыйны візыт у Брусель
«Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія) у партнерстве з Фондам развіцця прававых тэхналогій (Україна), Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Літва) пры патрымцы Шведскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці ладзіць Мэта візіту – стварэнне больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытутамі Еўрапейскага Саюзу, а таксама паляпшэнне разумення механізмаў функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапарламента прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, незалежных і камерцыйных арганізацый Беларусі. Акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, адукацыйная праграма таксама адкрые перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцяў супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ва ўзгаданай сферы. Арганізатары зацікаўленыя ва ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі РБ, навукоўцаў і даследчыкаў, парламентарыяў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый краіны. Чытаць далей/Каментаваць |
||
30.09.2009 |
Талькаўскі фэст 2009
Сёлетні Талькаўскі фестываль адбудзецца ў нядзелю 4 кастрычніка 2009 г. Пачатак у 12 гадзін ля Талькаўскага ДК, а працяг на беразе ракі. Запрашаюцца барды, паэты, выканаўцы беларускіх народных песень. Падрабязнасці на сайце: talka.info Каментаваць |
||
30.09.2009 |
Патрэбны настаўнік англійскай мовы
Гімназіі №23 г Мінска атрэбны настаўнік англійскай мовы для 8, 9, 11 класаў (19 гадзін). Тэлефон працоўны 2848716, mts 7762881. Крыніца інфармацыі http://gymn23.minsk.edu.by/main.aspx?uid=19940 Каментаваць |
||
28.09.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Прасцей паступіць у ВНУ, чым трапіць у інтэрнат >>> – Хто жадае вучыцца, той павінен шукаць падручнік сам? >>> – У Беларусі толькі пятая частка школьнікаў навучаецца – Усе ВНУ Беларусі будуць праходзіць міжнародную сертыфікацыю >>> – Беларускамоўным вучням у Польшы выдадуць стыпендыі за мову >>> – Сямікласніца з Магілёва атрымала прэмію ЮНЭСКА за ліст аб годных умовах працы >>> – У пустых віленскіх офісах будуць школы >>> – У БДУ пачынаецца рэгістрацыя на рэпетыцыйнае тэставанне >>> Каментаваць |
||
26.09.2009 |
Новае на сайцеУрокі беларускай мовы для 6 і 9 класаў Аўтар – настаўніца віцебскай гімназіі №5 Сухава Галіна. Выкарыстоўвае эфектыўныя метады, прыёмы і формы працы, якія дапамагаюць вырашыць праблему фармавання ўнутранай матывацыі школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры: тэхніку намінальных груп; метад стварэння сітуацыі пазнавальнай спрэчкі; мазаіку; метад эмацыйнага стымулявання; арфаграфічную хвілінку; асацыятыўную хвілінку. Фіналістка конкурсу настаўнік Урок для 6 класа на тэму «Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення адзіночнага ліку роднага склону» Тэхналагічная карта ўрока па беларускай мове для 9 класа па тэме «Канструяванне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, перабудова іх у іншыя граматычныя структуры” Дадатковую інфармацыя пра аўтара можна прачытаць на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Каментаваць |
||
26.09.2009 |
Юрый Андрэйчык – Настаўнік года Рэспублікі Беларусь Пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2009» стаў дырэктар Ганцавіцкай школы №2, настаўнік біялогіі Юрый Андрэйчык. Сайт Nastaunik.info віншуе пераможцу і зычыць яму грамадзянскай мужнасці, годнасці і моцы, каб адпавядаць высокаму званню ў сучасных умовах і накіраваць сваё прафесійнае майстэрства на карысць беларускай адукацыі. ---------- Конкурсы прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў праводзяцца ў нашай краіне з 1991 года. Конкурс уяўляе сабою комплекс мерапрыемстваў па выяўленню, абагульненню, распаўсюджванню досведу працы лепшых педагогаў Беларусі. Ён накіраваны на развіццё творчай дзейнасці педагагічных работнікаў для абнаўлення зместу адукацыі, рост прафесійнага майстэрства; падтрымку інавацыйных тэхналогіі ў галіне педагогікі; умацаванню прыярытэту адукацыі ў грамадстве. |
||
25.09.2009 |
Фінал рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь»Сёння адбываецца 10:00 Урачыстае адкрыццё ![]() 11:07 Удзельнікі праводзяць іправізаваныя ўрокі на сцэне, а журы працуе. ![]() 12:22 Скончылася дэманстрацыя імправізаваных урокаў. Фіналісты выбіралі вельмі розныя тактыкі, каб спадабацца журы і гледачам. Вынаходлівая Вікторыя Бандарэнка, напэўна каб задобрыць высокіх чыноўнікаў, прысутных ў залі, да тэмы ўрока "Шчасце" здолеле далучыць тэму дажынак і нават прынесла на сцэну дажыначны сноп. Галіна Сухава адрознівалася добрай мовай і паслядоўнасцю. Яна выбрала тэму «Паэтам можаш ты не быць» і зачаравала ўсіх прысутных паэзіяй Ніны Мацяш і Рыгора Барадуліна. Віктар Андрэйчык сыпаў жартамі, Алег Купрацэвіч заваёўваў сэрцы і галовы сваім інтэлектам. Вольга Боніч і Тацяна Сагаль прадэманствавалі шматбаковыя (у дадатакдак да педагагічных) таленты. Журы будзе вызначыцца цяжка. А па рэакыцыі залі – лідэрамі з'яўляюцца Галіна Сухава і Віктар Андрэйчык. Менавіта яны атрымліваюць большыя авацыі. 12:50 Абвешчаны перапынак да 14:00 14:23 Пачалася абарона адукацыйных праектаў. Галіна Сухава абараніла праект на тэму «Фарміраванне разумення вучнямі вучэбнай інфармацыі". 15:47 Усе удзельнікі абаранілі праекты. Журы пайшло лічыць балы. Пачаўся канцэрт настаўніцкай самадзейнасці. 15.59 Аказалася, што вынікі будуць абвешчаныя толькі заўтра ў 14:00. Дзіўны фінал для такога ўрачыстага мерапрыемства. Паміж волі ўзнікаюць думкі, што трэба час, каб ўзгадніць кандыдатуру пераможца на самым версе. Нездарма ж вынікі конкурсу засакрэчаныя нават ад журы. Больш фота/Каментары |
||
22.09.2009 |
Конкурс адукацыйных праектаўУ конкурсе могуць прымаць удзел настаўнікі, выкладчыкі вышэйшых і сярэдне- спецыяльных установаў, выхавальнікі, асобы і грамадскія арганiзацыі, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.Задача конкурсу – падтрымаць адукацыйную і грамадскую дзейнасць педагогаў, скіраваную на замацаванне дэмакратычных і Калі Вы ствараеце ўмовы, каб вашыя вучні, калегі, бацькі навучэнцаў адчулі важнасць свабоды, незалежнасці, асабістай годнасці, права на ўласнае меркаванне, правоў чалавека, роднай мовы, іншых каштоўнасцяў, на якіх базуецца дэмакратыя, — гэты конкурс для Вас. Таксама да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца педагогі, зацікаўленыя ў распаўсюдзе ўласнага адукацыйнага досведу, выкарыстанні інавацыйных методык выкладання, формаў правядзення пазакласных мерапрыемстваў і выхаваўчай працы, заснаваных на каштоўнасным падыходзе. Для ўдзелу ў конкурсе Вам неабходна запоўніць Пра вынікі конкурсу будзе паведамлена да 20 кастрычніка 2009 г. Спампаваць Каментаваць |
||
22.09.2009 |
|
||
22.09.2009 |
КОНКУРС “Беларускі Настаўнік 2009 года”Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) з 2007 года сістэматычна праводзіць конкурс “Беларускі Настаўнік года”.Сёлета абвяшчаецца чарговы конкурс. У ім могуць прыняць удзел педагогі усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы не менш трох гадоў. На кандыдата конкурса запаўняецца анкета (спампаваць) рэкамендуючай арганізацыі, установы, або самім педагогам і дасылаецца да 12.12.09 на адзін з адрасоў: tbskoly@tut.by, або паштовы, які можна атрымаць па даведачным тэлефоне 8029–7520821. Могуць дадавацца іншыя матэрыялы, што пацвярджаюць высокія вартасці кандыдата. Пры неабходнасці журы ТБШ можа наведаць установу канкурсанта. Конкурс будзе асвятляцца ў прэсе і на старонцы ў інтэрнэце http://nastaunik.info . Задачы конкурса: • маральная падтрымка беларускамоўных педагогаў адукацыйных устаноў; • прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем роднамоўнага выкладання і выхавання ў базавых і сярэдніх школах, дашкольных і пазашкольных установах, ліцэях, гімназіях і каледжах; • фарміраванне грамадскай думкі аб прэстыжнасці навучання • аб’яднанне беларускамоўных педагогаў, спрыянне іх супрацоўніцтву, абмену досведам працы, арганізацыі супольных праектаў і інш. Крытэрыі вызначэння пераможцаў конкурса: • выкладанне • прафесіяналізм і наватарства, творчасць і навуковасць; • аўтарытэт сярод калег, бацькоўскай грамадскасці і навучэнцаў; • высокая грамадзянская пазіцыя. Усе дастойныя кандыдаты будуць адзначаны дыпломамі ТБШ, асобна будуць ганараваны тры Паўторна могуць прымаць удзел у конкурсе ўсе дыпламанты ТБШ, акрамя пераможцаў. Каментаваць |
||
21.09.2009 |
Круглы стол для моладзі па пабудове кар'еры
Круглы стол «Магчымасці І Да ўдзелу запрашаюцца студэнты мінскіх ВНУ, якія актыўна выкарыстоўваюць Інтэрнэт пры пошуку інфармацыі, неабходнай для прафесійнага развіцця ды пабудовы кар'еры. Мерапрыемства арганізуе інфармацыйны сервіс для моладзі kariera.by пры моладзевым грамадскім аб'яднанні « Мэта круглага стала: дапамагчы студэнтам старэйшых класаў у пытаннях падвышэньня кваліфікацыі, выкарыстоўваючы магчымасці Інтэрнэту. У праграме круглага стала будзе прадстаўлены агляд Па пытаннях удзелу ў круглым стале звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Дрык Вікторыі: +3753643112 (velcom), +375336041849 (МТС), Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
18.09.2009 |
Конкурс эмблем праекта «Чатыры стыхіі"
Конкурс эмблем – гэта першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях», якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі". Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца развіццё мастацкіх здольнасцяў людзей з адмысловымі патрэбамі. Кульмінацыяй акцыі будзе выбар эмблемы, якая найбольш адпавядае тэме года (на 2009 – 2010 год гэта тэма «Чатыры стыхіі") і якая стане эмблемай года. Гэта міжнародны конкурс. Усе дасланыя для ўдзелу ў конкурсе эмблемы пазней афармляюцца ў выставу і экспануюцца на працягу года на ўсіх мерапрыемствах у трох краінах (Беларусь, Польшча, Украіна). Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны на тэатральным фэсце, які пройдзе ў маі 2010 году. Чытаць далей/Каментаваць |
||
18.09.2009 |
Новае на сайцеВыйшаў новы бюлетэнь «Настаўнік.інфо», прысвечаны тыдню нефармальнай адукацыіТэма чарговага нумару бюлетэню «Настаўні.інфо» — нефармальная адукацыя і яе сувязь з фармальнай. Таксама бюлетэнь змяшчае матэрыялы, прысвечаныя пачатку навучальнага году, абмеркаванню новага Кодэксу аб адукацыі і школьнай формы. У раздзеле абвесткі раім звярнуць увагу на праграму падтрымкі працы са старшакласнікамі. Цалкам бюлетэнь можна спампаваць тут Каментаваць |
||
17.09.2009 |
Новае на сайцеПрэзентацыя «Масты майго дзяцінства» Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў. Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ) Каментаваць |
||
14.09.2009 |
Запрашэнне для моладзі і студэнтаў
Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай. На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы. Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным. Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Кантактны тэлефон: 5571124 (МТС) Цімох. historyka@gmail.com |
||
14.09.2009 |
“Школа Ранняга Развіцця” запрашае дзетак у беларускамоўную групу
Школа Ранняга Развіцця Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці (вул.Макаёнка, д. 12) запрашае дзетак ў “Школу Ранняга Развіцця”. Накірункі дзейнасці дзіцячага гуртка: • Выяўленчая дзейнасць • Экалагічнае выхаванне • Агульнапсіхалагічнае развіццё (логіка, развіццё мыслення, увагі, памяці, камунікатыўныя гульні) Беларускамоўныя групы для дзетак Для дзетак ЗАНЯТКІ БЯСПЛАТНЫЯ!!! Кіраўнік Таццяна Уладзіміраўна тэл. + Паводле budzma.org Каментаваць |
||
14.09.2009 |
Курсы народнай вышыўкі
Абвяшчаецца чарговы набор на курсы беларускай народнай вышыўкі. Выкладчык – майстар народнай творчасці Галіна Рудніцкая. Заняткі ладзяцца ў памяшканні Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці (вул. Гікалы, 4), у двух кроках ад ст.м. “Плошча Я.Коласа”. Праграма курсаў надзвычай насычаная і разлічаная на 2 навучальныя гады (з кастрычніка па май). У першы год вывучаюцца больш распаўсюджаныя тэхнікі вышыўкі, у другі – больш рэдкія і складаныя. Пры ахвоце падчас заняткаў можна атрымаць падрабязныя кансультацыі па шыцці і аздабленні беларускай традыцыйнай кашулі (як мужчынскай, так і жаночай), а таксама дапамогу пры падрыхтоўцы да ўступлення ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Чытайце далей на старонцы budzma.org |
||
14.09.2009 |
Міжнародны трэнінг “I’m media smart”
«I’m media smart» – міжнародны трэнінг, які адбудзецца 10- 18 кастрычніка ў Кішынёве і ў якім прымуць удзел каля 30 чалавек з такіх краінаў, як Літва, Малдова, Турцыя, Грэцыя, Польшча, Партугалія, Беларусь, Арменія, Грузія і Азербайджан. Галоўная тэма праекту – медыя, яе статус і дачыненне да працы з моладдзю. Галоўныя мэты трэнінгу: – Навучыць удзельнікаў, як наблізіцца да медыя і выкарыстаць магчымасці медыя для дасягнення пастаўленых мэтаў; – Паказаць на практыцы, як выкарыстоўваць існуючыя інструменты медыя, а таксама стварыць новыя для паляпшэння работы з моладдзю; – Даследаваць медыя як інструмент нефармальнай адукацыі моладзі; – Прааналізаваць становішча медыя ў розных краінах Еўропы; – Пабудаваць асноўны каркас, каб стаць “media smart”, праз адкрыццё для сябе культуры медыя; – Абмеркаваць асноўныя пытанні медыя, якія датычуцца НДА і праграмы “Youth in Action” – Натхніць удзельнікаў на новыя праекты ў рамках праграмы “Youth in Action” і дапамагчы ім на першым этапе іх рэалізацыі; Чытаць далей/Каментаваць |
||
14.09.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Мінадукацыі: 70% педагогаў пасля размеркавання замацоўваюцца на месцах >>> – Школьнікі будуць здаваць залік па Правілах дарожнага руху >>> – Школьнікам вернуць ільготы на праезд? >>> – Чыноўнікі магілёўскага абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі апраўдваюць адсутнасць беларускіх класаў адсутнасцю заяў ад бацькоў, якія б жадалі вучыць дзяцей – Прафесар Універсітэта культуры Аляксандр Смолік: у школы трэба вярнуць курс сусветнай мастацкай культуры >>> Каментаваць |
||
14.09.2009 |
ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ! ШАНОЎНЫЯ СЯБРЫ! “Тыдзень нефармальнай адукацыі-2009” пачынае сваю працу! Тэма сёлетняга тыдня: “Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да паляпшэння якасці жыцця” “Тыдзень
і іншыя. Паляпшэнне якасці жыцця, сярод іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як мажлівасць свабоднага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым большая разнастайнасць ладаў жыцця прадстаўлена для выбару, тым вышэй якасць жыцця чалавека. Нефармальная адукацыя ў такім падыходзе можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і мажлівых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які садзейнічае фарміраванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага. Праграма “ Асаблівасць сёлетняга тыдня заключаецца ў тым, што:
У праграме Сачыце за анонсамі! ПРЫХОДЗЬЦЕ І ЗАПРАШАЙЦЕ СЯБРОЎ! Каардынатар Тыдня НФА – 2009: Яніна Зінчанка: aha.info@gmail.com Этот адрес , (м.) +375 296 54 90 48. Падрабязная інфармацыя – на www.adukatar.net Праграма тыдня |
||
11.09.2009 |
Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне
Сёлета “Тыдзень нефармальнай адукацыі” будзе прадстаўлены ў Гродне шасцю мерапрыемствамі. 21 верасня ў 15 гадзін Экалагічнае таварыства “Зялёная сетка” ладзіць трэнінг “Коміксы для ўстойлівага развіцця”. 22 верасня сябры таварыства ў Гродзенскім унівэрсітэце імя Янкі Купалы арганізуюць прагляд і абмеркаваньне фільма “Гісторыя рэчаў”. 23 верасня “Экалагічная сетка” зладзіць навучальны семінар, прысвечаны праблеме змянення клімату. Больш падрабязную інфармацыю пра гэтыя мерапрыемствы і магчымасці ўдзелу можна даведацца ў Наталлі Рабавай па маб.тэл. (29) 557 64 11. Апошні дзень “Тыдня”, 27 верасня, для гарадзенцаў будзе насычаны падзеямі. У 12 гадзін Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сэктар” распачне прэзентацыю праекта “Школа маладога журналі Грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” у 14 гадзін распачне круглы стол “Механізм эфектыўнага супрацоўніцтва асветніцкіх грамадскіх аб’яднанняў з арганізацыямі сацыяльнай сферы”. Прэзентацыя “Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна” распачнецца ў 18 гадзін. З пытаннямі ўдзелу ў мерапрыемствах “ВІТа” звяртайцеся да Віталя Нікановіча па тэлефоне (29) 869 39 21. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Чытаць далей/Каментаваць |
||
10.09.2009 |
Мастацкі пленэр для дзяцей у Гродне
Мастацкі пленэр “Новы Свет вачыма дзяцей” пройдзе 12 верасня ў мікрараёне Новы Свет. Плэнэр, які ладзіцца намаганнямі сябраў і валантэраў грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сэктар”, пачнецца з экскурсіі па Новым Свеце, пад час якой удзельнікі даведаюцца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця гэтага раёна Гродна, яго ўнікальнасьць і непаўторнасць, вядомых асобаў, якія тут жылі. Акрамя пазнавальнай вандроўкі па старых утульных вулачках і задавальнення ад творчасці, удзельнікі атрымаюць шанец выйграць падарунак, бо ўсе малюнкі возьмуць удзел у конкурсе. Чытаць далей/Каментаваць |
||
10.09.2009 |
Беларускі Калегіюм запрашае на навучанне
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: – журналістыка – найноўшая гісторыя – філасофія/літаратура А таксама – адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі. Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучаньня пражывае ў Мінску. Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных унівэрсытэтаў. Сэртыфікат Калегіюму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі. Навучанне ў БК – бясплатнае. Пачатак заняткаў з 5 кастрычніка 2009 г. Заяўкі прымаюцца па 25 верасня. Падрабязнасці пра працэс паступлення http://bk.baj.by/abviestka2009.html Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі), на bk.baj.by/faq/faq2009.htm ці праз kalehium @ gmail.com Паводле budzma.org Каментаваць |
||
10.09.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Ці прымусяць настаўнікаў заглядаць у халадзільнікі ў кватэрах вучняў?>>> – У Беларусі кітайскую мову вывучаюць 230 школьнікаў. Цікава, колькі ж кітайцаў вывучаюць беларускую? >>> – У бабруйскіх школах збіраюць па >>> – Мінадукацыі Беларусі панізіла ўзровень патрабаванняў да выстаўлення дзявятак і дзясятак >>> – У Казахстане ў педагагічным часопісе рэкамендуюць не насіць міні-спадніцы і джынсы. Беларускае Мінадукацыі ад унясення патрабаванняў да знешняга выгляду настаўніка ў адукацыйны кодэкс пакуль што адмаўляецца Каментаваць |
||
9.09.2009 |
Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства»
Міжнародны моладзевы форум «Валантэрства і грамадства» пройдзе Ідэя форуму: – 20 валянтэраў з Асацыяцыі гайдаў і скаўтаў Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі, 40 прадстаўнікоў гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадзкіх арганізацыяў Беларусі будуць абменьвацца досведам валантэрства і гутарыць аб узмацненні ягонай ролі ў развіцці грамадства. – Выдатная магчымасць атрымаць інфармацыю аб новых валантэрскіх праектах і пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. – Магчымасць удзелу грамадскасці Беларусі ў праграме форуму. Задачы форуму: – Кааперацыя гайдаў і скаўтаў ды іншых грамадакіх арганізацыяў для ўцягнення моладзі ў валантэрскую дзейнасць. – Прыцягненне ўвагі грамадства да валантэрскага руху. Чытаць далей/Каментаваць |
||
9.09.2009 |
Семінар па
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтар імя Йоханэса Раў працягвае цыкл адукацыйных семінараў ( Для ўдзелу ў адборы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 13 верасня па факсе Да 15 верасня адабраныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне на семінар. Праграму семінара глядзіце на сайце: http:// Паводле Каментаваць |
||
9.09.2009 |
Праграма вывучэння польскай мовы і культуры
Мэта заняткаў – пазнаёміць ахвотнікаў з польскай мовай і польскай культурай. Навучанне будзе праходзіць з носьбітамі мовы ў вольнай атмасферы, удзельнікі самі змогуць сфармаваць змест навучальнай праграмы. Кожны занятак будзе прысвечаны пэўнай тэме, вывучэнне якой будзе карысным пры кантактах з прадстаўнікамі польскай культуры. Таксама будзе магчымасць паглядзець польскія фільмы папулярных і выбітных польскіх рэжысёраў. З часам, калі ва ўдзельнікаў курсу з'явіцца жаданне, то можна будзе абмеркаваць больш сур'ёзныя пытанні, якія тычацца польскай мовы і культуры. Заняткі будуць праходзіць у Мінску адзін раз у тыдзень па два гадзіны. Выкладаюць польскія студэнты. Для ўдзелу неабходна запоўніць невялікую анкету і адправіць яе на адрас yiabelarus@gmail.com да 20 верасня 2009 году. Удзел у праграме – бясплатны. Каментаваць |
||
9.09.2009 |
Новае на сайцеПраўда і міфы беларускага алімпізму Гісторыя любой Спампаваць матэрыял Паводле tut.by Каментаваць |
||
8.09.2009 |
Заняткі для гісторыкаў і краязнаўцаў
Валанцёрскі клуб «Камяніца» (МДПДзіМ) запрашае ўсіх, каму цікава навучыцца праводзіць экскурсіі і выступаць перад публікай. На працягу бліжэйшых паўгода мы будзем праводзіць заняткі, на якіх можна будзе навучыцца рыхтаваць і праводзіць экскурсіі, рабіць выступы на гістарычныя і не толькі тэмы. Ну і якія экскурсіі без падарожжаў:). Будзем ездзіць па Беларусі і практыкавацца адно на адным. Сустрэчы адбываюцца па пятніцах у 18.30, у Палацы Дзяцей і Моладзі (Старавіленскі тракт, 41) Каментаваць |
||
7.09.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Тэрмін навучання ў ВНУ скароцяць – Чаму ў ВНУ не паступілі абітурыенты, якія падалі дакументы ў час? >>> – Уладзімір Здановіч: Бацькі не абавязаныя матэрыяльна дапамагаць школе >>> – Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску, што на Беласточчыне, стаяць чэргі , а беларускамоўныя гараджане – ў пошуках школ для сваіх дзяцей Каментаваць |
||
5.09.2009 |
Беларускамоўны слоўнік па інфарматыцы
Прафесар Мікола Савіцкі склаў і выдаў «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы» на беларускай мове. «Я паставіў перад сабой дзве задачы. Першая — паказаць і даказаць, што на беларускай мове распрацавана навуковая тэрміналогія па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Другая — даць нацыянальна свядомым беларусам тлумачальны слоўнік па інфарматыцы для практычнага ўжытку», — кажа прафесар. Слоўнік увабраў больш за 2500 тэрмінаў. Гэта плён амаль дваццацігадовай працы. Яшчэ ў 1990 годзе Мікола Савіцкі перайшоў на выкладанне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі ў эканамічным універсітэце Тэрміны ў тлумачальным слоўніку падаюцца Набыць выданне можна ў кнігарні «Акадэмкніга». Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
5.09.2009 |
Выйшаў аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»
![]() Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі ». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску. Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову. Матэрыялы дыска даступныя на старонцы сайта «Нашыя дзеткі" Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
5.09.2009 |
Школа маладога журналіста запрашае
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналі ШМЖ – гэта ўнікальная школа ў Беларусі, дзе выкладаюць журналі За 12 год “Школу” прайшло больш за 250 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэятамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах “Вечерний Гродно”, “Гродзенская праўда”, “Перспектива”, “Наша Ніва”, “Белорусы и Рынок”, на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ. Праект складаецца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка будзе прысвечаная асновам журналістыкі (“Уводзіны ў журналістыку”, “Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста”, “Жанры журналістыкі”, “Асаблівасці газетнай, радыё- і і Чытаць далей/Каментаваць |
||
5.09.2009 |
Круглы стол на тэму нефармальнай адукацыі
22 верасня 2009 году ў межах “Тыдня нефармальнай адукацыі-2009” адбудзецца круглы стол “Нефармальная адукацыя ў паляпшэнні якасці жыцця: праблемы і перспектывы”. Мэтай круглага стала з'яўляецца арганізацыя адкрытай і публічнай дыскусіі, якая дазваляе прэзентацыю розных пазыцыяў, магчымасць крытыкі і ўзгаднення меркаванняў і праграмаў дзеянняў у пошуку адказаў на пытанні: • Ці патрэбна шукаць новыя арганізацыйныя формы ў новых умовах, альбо належыць працягваць развіваць пачатыя раней ініцыятывы? • Ці павінна нефармальная адукацыя быць скіраванай на задавальненне разнастайных патрабаванняў насельніцтва, альбо яе задача заключаецца ў фармаванні гэтых патрабаванняў і пашырэнні гарызонту ўяўленняў, ідэяў і ладаў жыцьця? • Ці належыць падтрымліваць альтэрнатыўнасць фармалізаванай і нефармальнай адукацыі, альбо неабходна імкнуцца да сумесных дзеянняў і мэтаў? Чытаць далей/Каментаваць |
||
5.09.2009 |
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання
Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання абвесціла конкурс на ўдзел у адукацыйнай праграме 2009–2010 навучальны год. Праграма накіраваная на фармаванне ў Беларусі супольнасці маладых людзей, кампетэнтных у сферы дзяржаўнага кіравання і публічнага адміністравання на розных узроўнях. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі, якія валодаюць англійскай мовай, занятыя ў сферы адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама ў бізнэсе, грамадскіх арганізацыях і палітычным жыцці. Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія будуць праведзеныя ў Беларусі, Украіне, Літве ды Швецыі, а таксама працы ўдзельнікаў паміж сесіямі. Чытаць далей/Каментаваць |
||
3.09.2009 |
Валантэрскі праект для моладзі ў Вільні
Грамадская арганізацыя “Маладзёжны адукацыйны цэнтр “Фіальта” запрашае да ўдзелу маладых людзей з Беларусі ў праекце Еўрапейскай Валантэрскай Службы ў Літве ў Цэнтры дапамогі сям’і ім.Матулайціса. Хто можа прымаць удзел? – Беларуская моладзь ва ўзросце Калі? – Пачатак праекта 1 кастрычніка 2009, працягласць праекта – 10 месяцаў. Дзе? – Літва, Вільня Валантэру забяспечваецца: пражыванне, харчаванне, кішэнныя грошы штомесячна, кошты за атрыманне візы, праезд да Вільні і па сканчэнні праекта – дадому, моўныя курсы (літоўская мова). Чытаць далей/Каментаваць |
||
2.09.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах і каледжах
Зміцер Вайцюшкевіч адкрыў новы сезон сваіх выступаў. 4 верасня Зміцер выступіць у раённым Доме культуры аграгарадка “Новы шлях” Мсціслаўскага раёну Магілёўскай вобласці. Выступ распачнецца ў 18.00. 6 верасня знакаміты спявак дасць канцэрт у ДК аграгарадка “Станіслава” Дубровінскага раёну Віцебскай вобласці. Канцэрт пачнецца ў 20.00. 7 верасня Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у школе мастацтваў г. Дуброўна Віцебскай вобласці ў 11.00. А ў 14.00 спевака можна будзе пачуць у педагагічным каледжы г. Горкі Магілёўскай вобласці. Аўтарка дзіцячых песняў Ала Кажэра працягвае сустрэчы са школьнікамі Мінска. 16 верасня паэтка наведае гімназію № 174 па адрасе: вул.Касманаўтаў д.15, корп.2 у 12.00 17 верасня сустрэча пройдзе ў гімназіі № 192, якая знаходзіцца на вул. Касманаўтаў, 13/2, у 13.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
1.09.2009 |
Конкурс падтрымкі працы са старэйшымі школьнікаміАсацыяцыя па міжнародных пытаннях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у конкурсе міні–праектаў. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія накіраваны на рэалізацыю ідэй старэйшых школьнікаў, а таксама ініцыятывы з боку настаўнікаў, мэтай якіх з’яўляецца павышэнне і падтрымка актыўнасці школьнікаў, вырашэнне праблемаў у школе, рэалізацыя грамадскіх праектаў, накіраваных на падвышэнне сацыяльнай і грамадзянскай кампетэнцый старшакласнікаў, правядзенне пазакласных мерапрыемстваў і інш. Час рэалізацыі праектаў: 1 кастрычніка 2009 г. – 20 снежня 2009 г. Максімальная сума падтрымкі: 400$ Тэрмін падачы заявак: да 30 верасня 2009 г. Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: 1konkurs@gmail.com Праект ажыццяўляецца пра падтрымцы Міністэрства замежных спраў Чэшскай рэспублікі. Форма заяўкі |
||
1.09.2009 |
Створым першы беларускі клас
Як вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на «пачэсны пасад між народамі», не за гарамі. У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы. Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Лідзе. У Мінску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання, як пра гэта пісалі некаторыя газеты. Сёлета навучанне Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу! У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны. Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г. Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства беларускай школы» Каментаваць |
||
1.09.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У Беларусі зачыняюцца яшчэ 97 школ >>> - Гарадзеншчына: Школу ў сіротаў адабралі пад ПТВ будаўнікоў АЭС >>> - Настаўнікі атрымліваюць найменшыя заробкі ў рэгіёне >>> - У Магілёве і Бабруйску не будзе беларускамоўных класаў >>> - Настаўнікі Віцебшчыны распачнуць навучальны год без планаў >>> - Нашто беларускім дзецям замежныя мовы >>> - Чарговы фэст «Рок па вакацыях» адбудзецца ў мінскім клубе «Рэактар» 2 верасня >>> - Мінгарвыканкам: правядзенне факультатыўных заняткаў у мінскіх школах суправаджаецца шэрагам складанасцяў >>> - 1 верасня. Дзяржава для педагогаў – вялікі пафас і малыя заробкі >>> - Навцчэнцы зачыненага ў 2003 г. ліцэя ім Я. Коласа правялі лінейку. Ліцэй жыве >>> |
||
1.09.2009 |
Івонка Сурвіла напісала адкрыты ліст да настаўнікаў Беларусі
У сувязі з пачаткам навучальнага года да настаўнікаў Беларусі з Канады звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. «Высокапаважаныя і дарагія Настаўнікі Беларусі, Апошнім часам неяк шмат мне даводзілася чуць пра двухмоўе нашага народу. Я жыву ў двухмоўнай Канадзе – і з сумам бачу розніцу між беларускім і канадскім двухмоўем. Хацела б падзяліцца з Вамі маімі думкамі на гэтую тэму ў гэтыя так важныя першыя дні новага школьнага года, калі Вы будзеце пачынаць выхоўваць новую хвалю маладых беларусак і беларусаў, ад якіх калісьці будзе залежаць дабрабыт нашага краю і беларускага народу... Чытаць далей/Каментаваць |
||
1.09.2009 |
Шаноўныя настаўнікі Беларусі! Горача віншуем вас з новым навучальным годам!Няхай гэты год будзе лягчэйшым для нашых дзетак і настаўнікаў, няхай вас пазбегнуць новыя рэформы для праформы – сапраўдная рэформа ў нас наперадзе. Мы жадаем вам моцы і цярпення, свядомасці і натхнення, каб за процьмаю папераў, інструкцыяў і кантроляў вы памяталі, што функцыя навучальнай ўстановы – адукацыя.Шчыра ваш, Nastaunіk.info |
||
28.08.2009 |
Internet у дапамогу настаўніку: www.postcrossing.com
The postcard crossing project быў створаны з мэтай бясплатнага абмену паштоўкамі паміж карыстальнікамі з усяго свету. Гэты праект можна паспяхова выкарыстоўваць на ўроках замежнай мовы, найперш англійскай, і дасягнуць адну з мэтаў – авалодванне навыкамі пісьмовага маўлення на прыкладзе напісання асабістых лістоў і віншаванак. Чытаць далей/Каментаваць |
||
25.08.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У новым навучальным годзе матэрыялы па дванаццаці прадметах будуць на электронных носьбітах >>> – У магілёўскім выканкаме распрацоўваюць комплекс мераў па прапагандзе беларускай мовы >>> – Ад новага навучальнага году вучні ў школе атрымаюць не толькі бясплатнае малако ці ёгурт, але таксама садавіну і гародніну >>> – Мінадукацыі Польшчы: Школьная форма – гэта задорага для польскіх бацькоў >>> – Настаўнікаў прыраўняюць да вайскоўцаў. Але не па заробку. Чаго чакаць ад Кодэкса аб адукацыі? >>> Каментаваць |
||
24.08.2009 |
Новае на сайцеКарта праектавання ўрока Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі. |
||
24.08.2009 |
Новае на сайцеСярод сучасных тэхналогій і метадаў навучання ў апошні час асаблівае месца займае навучанне Выкарыстанне Кароткі агляд выкарыстання Спампаваць матэрыял Каментаваць |
||
21.08.2009 |
Міжнародны моладзевы абмен
“On a spaceship travel to active citizenship” На абмене сустрэнецца моладзь з 5 еўрапейскіх краін (Нарвегія, Беларусь, Сербія, Іспанія і Чорнагорыя). Ідэя моладзевага абмену ў тым, каб удзельнікі паразважалі над тэмай грамадзянства, удзелу ў жыцці сваіх супольнасцяў, над тым, што робіць нас падобнымі, нягледзячы на розныя На працягу абмену будзе магчымасць таксама паразмаўляць пра тое, што такое Еўропа і якой маладыя людзі жадалі б яе бачыць у будучыні. Дзеля таго, каб высветліць гэтыя тэмы і таксама заахвоціць удзельнікаў на супрацоўніцтва і дыялог, будуць выкарастаныя метады нефармальнага навучання, каб кожны ўдзельнік мог атрымаць свой вопыт узаемадзеяня з іншымі культурамі, выказаць сваю пазіцыю і пачуць іншыя. Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.08.2009 |
Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2009
20–27 верасня 2009 года ў Беларусі плануецца правядзенне «Тыдня нефармальнай адукацыі -2009» Працоўная група па падрыхтоўцы “ Тэма сёлетняга Тыдня: «Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да павышэння якасці жыцця». Мэта “Тыдня НФА – 2009” – прадэманстраваць, якім чынам нефармальная адукацыя можа спрыяць павышэнню якасці жыцця чалавека. Паляпшэнне якасці жыцця, апроч іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як магчымасць вольнага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым больш чалавек мае для выбару ладаў жыцця, тым вышэй якасць яго жыцця. Нефармальная адукацыя ў гэтым выпадку можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і магчымых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які спрыяе фармаванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага. Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.08.2009 |
Калі Вы ўжо пачалі думаць аб тым, як правесці занятак 1 верасня (з улікам таго, што сёлета аб'яўлены Год роднай зямлі), тады гэтая прапанова для Вас! Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных Кантактная інфармацыя: +375 29 764 шэсць 2 50, Каментаваць |
||
20.08.2009 |
Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі
У 2009 годзе Міжнародны Вышаградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краінаў-удзельніц Вышаградзкай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master's ці Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2010 году. Дадатковая інфармацыя – на старонках: scholarships.visegradfund.org і http://adukacyja.info/files/1064721489_V4_basic_info_EN_BY_RU.pdf Паводле adukacyja.info Каментаваць |
||
20.08.2009 |
Курсы беларускай мовы і гісторыі для школьнікаў
Узнаўляюць сваю дзейнасць курсы беларускай мовы і гісторыі для вучняў Арганізацыйнае паседжанне адбудзецца ў аўторак 8 верасня 2009 году, а 17.00 у сядзібе ТБМ (вул. Румянцэва, 13, ст.м. “плошча Перамогі”). Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
18.08.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Шэраг культурніцкіх сустрэч правяла вядомая паэтка і аўтарка дзіцячых песняў Ала Кажэра па Мінскіх школах на працягу жніўня >>> – Бясплатная агульная сярэдняя адукацыя ў Беларусі будзе захавана >>> – Ці патрэбны веды школьнікам аб ЕС? >>> – Выпускнікоў ВНУ чакае размеркаванне па кантракце >>> – – Прэзідэнт загадаў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову актывізаваць вывучэнне замежных моваў у ВНУ. Хоць на працягу апошніх гадоў колькасць гадзін замежнай мовы актыўна скарачалася >>> Каментаваць |
||
16.08.2009 |
Мiжнароднае асветнiцкае грамадскае аб'яднанне «АКТ» запрашае ўзяць удзел у У праграме: – Тэхнiчныя патрабаваннi да правядзення прэзентацыi. – Асновы камунiкацыi з аўдыторыяй. – Сферы выкарыстаненя – Дызайн слайдаў: тэкст, колер, выявы. – Дэманстрацыя графiкаў, дыяграмаў, таблiцаў. Каб прыняць удзел у Апошні тэрмін падачы заявак: 18 жніўня 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
15.08.2009 |
Новае на сайце“ Мы- беларусы!" (Распрацоўка ўрока, прысвечанага Году роднай зямлі)Урок падрыхтавала Бяганская Тамара Альбертаўна, настаўніца пачатковых класаў Зубкаўскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы Клецкага раёна. Мэта гэтага ўрока - каб вучні змаглі пазнаёміцца з лепшымі традыцыямі нацыянальнай культуры; адметнымі якасцямі беларусаў. Урок будзе спрыяць выхаванню павагі да роднай мовы, да беларускага народа, яго гістарычнага мінулага, культурнай спадчыны. Сцэнарый урока Прэзентацыя Каментаваць |
||
14.08.2009 |
Вакансія для педагогаў і псіхолагаў
Грамадская арганізацыя “Беларускі фонд Абавязкі: падрыхтоỳка канцэпцыі апекі сямейнага тыпу і другіх канцэпцый апекі дзяцей для праектаỳ арганізацыі; развіцце новых праграм апекі дзяцей, накіраваных на паляпшэнне ўмоў жыцця дзяцей Беларусі; аказанне падтрымкі і ўкараненне стандартаў якасці апекі дзяцей у праектах арганізацыі; маніторынг і кантроль за ходам укаранення стандартаỳ якасці апекі дзяцей і моладзі; удзел у мерапрыемствах, прысвечаных правам дзіцяці, і па развіццю мадэлі Адрас для рэзюмэ: anna.erofeenko@open.by Тэрмін падачы рэзюмэ – да 18.09.2009 г. Тэл. |
||
13.08.2009 |
Школа для журналістаў у Германіі
Ужо ў дзявяты раз у перыяд з 21 верасня па 2 кастрычніка 2009 году журналістам з Сярэдняй і Усходняй Еўропы прапануецца пазнаёміцца з ландшафтам нямецкай прэсы, яе структурамі ды метадамі працы, асабліва ў Сярэдняй Германіі. Школа для журналістаў арганізаваная рознымі ўстановамі прэсы: Саксонская Фундацыя для адукацыі ў сфэры СМІ, Сярэдненямецкае Радыёвяшчанне, Федэральная Установа для прыватнага радыёвяшчання і новых камунікатыўных сродкаў. Чытаць далей/Каментаваць |
||
13.08.2009 |
Конкурс «Выключана!»
Польская асацыяцыя Stowarzyszenie Edukacji i Postpu (STEP), Варшава, абвесціла конкурс «Выключана!». Работы ў катэгорыях: фатаздымак, фільм і архітэктура прымаюцца ад аўтараў любога ўзросту, прафесіі і з любой краіны. Тэмай конкурсу з'яўляюцца занядбаныя, апустошаныя, разрабаваныя прамысловыя аб'екты: вакзалы, дамы, пустыя прасторы. Гэта месцы і прадметы, якія былі пазбаўленыя сваёй сацыяльнай функцыі. Менавіта ад удзельнікаў конкурсу будзе залежыць, ці здабудуць яны новую функцыю, ці дэградуюць. Асацыяцыя ставіць на мэце стварэнне платформы для дыскусіі аб тым, што на сённяшні дзень з'яўляецца славутасцю, а што не, у чым заключаецца грамадскі інтарэс, а таксама, што такое публічная прастора і культурная спадчына. Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку (на сайце www.2b.art.pl у закладцы «Wykluczone!») і разам з працай даслаць па адрасе: Stowarzyszenie Edukacji i Postepu STEP ul. Radzilowska 5, m. 1 З пазнакай: „WYKLUCZONE!”. Працы, адпраўленыя па электроннай пошце, разглядацца ня будуць. Апошні тэрмін падачы заявак і працаў: 23 жніўня 2009 году. Кантакт: Томаш Рыхтэр: t.rychter@wp.pl, Клара Копціньска: ja.pani.ka@gmail Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
12.08.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Падрыхтоўка дзяцей да школы ўдарыць па кішэнях беларусаў: кошты на школьную форму выраслі >>> - Школьнікаў апрануць у форму, якая абараняе ад выпраменьвання «мабільнікаў» >>> - Крэдыты на навучанне ў Польшчы ў два разы ніжэйшыя, чым у Беларусі >>> - Сёлета платнікаў у беларускія ВНУ прынята амаль у два больш, чым бюджэтнікаў. Колькі каштуе навучанне? >>> |
||
12.08.2009 |
Старшакласнікаў змогуць адлічваць са школ за непаспяховасць па трох прадметах
Праект Кодэкса аб адукацыі, які мяркуецца разгледзець у першым чытанні на восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадугледжвае адлічэнне з навучальных устаноў за непаспяховасць па трох прадметах. Аб гэтым паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і Адлічэнне са школ магчыма толькі на старэйшай ступені — 10– Пры гэтым Уладзімір Зданович адзначыў, што дэпутатам пакуль не зусім зразумелы тэрмін «непаспяховасць»: Адзін бал па дзесяцібальнай сістэме — гэта таксама дадатная адзнака, і гэтае пытанне неабходна канкрэтызаваць». Акрамя таго, адлічэнне навучэнцаў і студэнтаў будзе магчыма за акадэмічныя запазычанасці, нез'яўленне без паважнай прычыны на іспыты, пропуск больш за 10 дзён заняткаў і сістэматычнае парушэнне дысцыпліны. Беларусь можа стаць першай краінай, якая прыняла Кодэкс аб адукацыі. Паводле сайта naviny.by Каментаваць |
||
10.08.2009 |
Крытычнае мысленне – падрыхтоўка да пачатку навучальнага году
У жніўні, калі спадае спёка, вецер прахалоджвае галаву і спрыяе халоднаму і цвярозаму погляду на тое, што робіцца навокал. А для таго, каб гэта не зводзілася да простых назіранняў за тварамі ў тэлевізары, існуе спосаб пазнавання свету, вядомы як крытычнае мысленне. Менавіта яму быў прысвечаны настаўніцкі семінар «Думка, дыскусія, дзеянне – развіццё грамадскіх навыкаў вучня, якое стымулюе фармаванне грамадзянскіх паводзінаў". Удзельнікі мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў. Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, выкарыстаных падчас правядзення настаўніцкім семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення. Сцэнар трэнінгу «Вучымся рэалізоўваць праекты» (doc, 62 КБ) Сцэнар трэнінгу «СМІ ў грамадстве» (doc, 93 КБ) Сцэнар трэнінгу «Як вырашаць мясцовыя праблемы» (doc, 77 КБ) Сцэнар трэнінгу «Думка, дыскусія, дзеянне – метады стымулявання навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблем» (doc, 200 КБ) Каментаваць |
||
6.08.2009 |
Дапаможні
Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы. Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль. Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html Спампаваць Каментаваць |
||
4.08.2009 |
Сустрэчы з беларускімі паэтамі і гісторыкамі
Творчая сустрэча з удзелам Э.Акуліна, Л. Вядомы беларускі актор і тэлевядучы Юрый Жыгамонт правядзе творчую сустрэчу ў Шклоўскім раённым гі Музей знаходзіцца па адрасе: г. Шклоў, вул. Савецкая, 46. Пачатак у 11.00. Уваход на ўсе імпрэзы – вольны. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
4.08.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Ад 350 да 675 тыс. рублёў будзе каштаваць бацькам поўная экіпіроўка першакласніка ў Мінску. Для старшакласнікаў — ад 518 да 995 тыс. рублёў >>> - Большасць першакурснікаў БДУ – выпускнікі ліцэяў і гімназій >>> - Прахадны бал у ВНУ Беларусі сёлета быў на 20—30 пунктаў вышэй, чым летась >>> - Сельская прапіска стала перавагай для многіх абітурыентаў >>> Каментаваць |
||
4.08.2009 |
Беларуская мова 1 клас для школ з рускай мовай выкладання Метадычныя рэкамендацыі са сцэнарыямі ўрокаў па першым раздзеле вуснага курсу «Беларуская мова. 1 клас» для настаўнікаў агульнаадукацыйных установаў з рускай мовай навучання. Аўтары Н. Антонава, Г. Галяш Крыніца інфармацыі: сайт http://www.adu.by/ |
||
3.08.2009 |
Ад англійскай да мальтыйскай і японскай
У «Настаўніцкай газеце» выйшла рэцэнзія на кнігу «Кароткая граматыка англійскай мовы» Марыі Васючэнкі, якая поруч з «граматыкамі" латышскай, лацінскай, нарвежскай і польскай моў, укладзенымі Лявонам Баршэўскім, Андрэем Гуцавым, Аляксандрам Жлуткам, Вольгай Цвіркай, выйшла ў серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі", укладзенай Уладзімірам Сіўчыкавым.Прапануем вашай увазе тэкст артыкула |
||
3.08.2009 |
Школа адукатараў-2009
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў, якія адказваюць за распрацоўку і правядзенне адукацыйных і асветніцкіх праграм і мерапрыемстваў у вашых арганізацыях і ініцыятывах. Удзельнікі Школы, якая будзе працаваць Аўтары самых цікавых ідэяў Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 10 жніўня на адрас электроннай пошты aha.info@gmail.com запоўненую Каментаваць |
||
3.08.2009 |
Новае на сайцеКраязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад» Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці. Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве. Спампаваць матэрыял Каментаваць |
||
3.08.2009 |
Запрашаем на семі Запрашаюцца актыўныя маладыя жанчыны, якіх хвалюе сучасны стан школьнай і дашкольнай адукацыі і якія гатовыя падзяліцца сваім бачаннем таго, што і як трэба мяняць у гэтай сістэме. Падчас семінару ўдзельніцы будуць мець магчымасць абмеркаваць сваё бачанне праблемаў у школьнай і дашкольнай адукацыі Беларусі, азнаёміцца з рэформамі ў літоўскай сістэме адукацыі і сустрэцца з яе прадстаўнікамі, а таксама разам падумаць пра рашэнні хай сабе дробных, а ў той жа час вельмі важных праблем. Семінар будзе адбывацца ў Вільні (Літва), Удзел у семінары бясплатны. Арганізатары таксама аплачваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Працоўныя мовы – беларуская і руская. Пры неабходнасці, будзе ажыццяўляцца пераклад з англійскай. Зацікаўленых просім спампаваць анкету і даслаць яе на адрас seminar.educationby@gmail.com Дэдлайн – 11 жніўня. Каментаваць |
||
30.07.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Да 20 жніўня працягваецца набор на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту ў Вільні. >>> - - Прахадны бал УВНУ Беларусі ў 2009 годзе быў на 20–30 пунктаўв вышэй, чым у летась >>> - Каманда БДУ заваявала залатыя і срэбныя медалі на XVI Міжнароднай студэнцкай матэматычнай алімпіядзе ў Будапешце >>> - Самы высокі конкурс у БДУ — 17 чалавек на месца >>> - Нават з добрай сумай балаў абітурыенты выбіраюць платнае навучанне >>> - Студэнтаў-атамшчыкаў прымньваюць рублём >>> - Шведская сістэма адукацыі: без адзнак і заліковых кніжак >>> Каментаваць |
||
28.07.2009 |
Увага! Выйшла новая кніжка па астраноміі на беларускай мове
Яе аўтар — Кастусь Цыркун. Кніга называецца «Над намі — неба: міфы і паданні пра зоркі, сузор'і і планеты». Кніга адрасуецца вучням сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Выдавец: «Мастацкая літаратура». Рэцэнзію Міколы Чэмера на гэтую кнігу можна пачытаць у «Настаўніцкай газеце». Каментаваць |
||
23.07.2009 |
Да ўвагі настаўнікаў гісторыіЗаняткі па гісторыі Другой сусветнай вайны для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў НДА ладзяцца ў Віцебску і Катыні з 8 да 10 жніўня. Няўрадавыя арганізацыі Віцебска і Гданьска запрашаюць педагогаў, студэнтаў і дзеячаў НДА на трохдзённае навучанне пра польскі ўдзел у Другой сусветнай вайне. Цыкл заняткаў пройдзе ў Віцебску і Катыні. Заняткі будуць праводзіць беларускія і замежныя трэнеры ды эксперты. Удзельнічаць у навучанні могуць педагагічныя супрацоўнікі пачатковых, базавых і сярэдніх школ, сярэднеспецыяльных вучэбных установаў, выхаваўчых асяродкаў для дзяцей і моладзі, навучальных цэнтраў для непаўналетніх інвалідаў, аддзелаў адукацыі розных узроўняў, студэнты педагагічных каледжаў і ВНУ, прадстаўнікі/прадстаўніцы НГА, кіраўнікі/кіраўніцы і актывісты/актывісткі асветніцкіх і краязнаўчых гурткоў, суполак, клубаў ды сетак. Удзел у трэнінгу бясплатны. Арганізатары кампенсуюць іншагароднім навучэнцам кошт праезду і пражывання. Усе ўдзельнікі забясьпечваюцца трохразовым харчаваннем. Навучэнцы атрымаюць вучэбныя ды іншыя матэрыялы. Апошні тэрмін падачы заявак – да 5 жніўня. Ахвотныя да ўдзелу могуць запісацца на заняткі па электронным адрасе: schoolgender@gmail.com ці па тэлефонах: +375 29 666 37 54 (Velcom) і +375 29 892 82 84 (МТС). Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
21.07.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У Беларусі ствараецца новы масавы рух «Юны дзяржынец», які аб’яднае падлеткаў >>> - Беларускія студэнты і выкладчыкі змогуць паехаць вучыцца ў лепшыя еўрапейскія ўніверсітэты па праграме Еўрасаюза “Эразмус Мундус”>>> - Хто мае шанцы стаць студэнтам? >>> - Год навучання ў Медыцынскім універсітэце каштуе ўжо 6 мільёнаў >>> - Абітурыенты лічаць балы >>> - Лідскія школьніцы выкінулі сяброўку з пятага паверху >>> - У БДУ з'явіцца «чарнобыльская» стыпендыя Фонду Марыі Шарапавай >>> |
||
21.07.2009 |
КОНКУРС ГРАНТАЎ ДЛЯ ГРАМАСКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ І ІНІЦЫЯТЫВАЎ
Міжнароднае аб’яднанне “Грамадзянская Беларусь” (Прага, Чэшская рэспубліка) абвяшчае конкурс для НДА. Мэтай конкурсу з'яўляецца актывізацыя грамадства. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца арганізацыі-сябры Асамблеі НДА. Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да прыцягнення ўвагі грамадзтва да мясцовых і нацыянальных праблемаў, далучэння новых людзей да грамадскай працы, . Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння. Тэрмін выканання праектаў: да 30 красавіка 2010г. Апошні тэрмін падачы заявак: 5 верасня 2009 года. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце тут. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
20.07.2009 |
Семінары для валантэраў у Германіі
Для ўдзелу ў сэмінарах запрашаюцца заангажаваныя ў грамадскай дзейнасці маладыя людзі ва ўзросце сустрэчаў з'яўляецца абмен досведам, які спатрэбіцца ў далейшай дзейнасці. Семінары будуць прысвечаныя тэмам: – валантэрства ў экалагічнай сферы, – еўрапейскае валантэрства, – нерэгулярнае валантэрства, – валантэрства ў культурніцкай сферы, – сусветнае валантэрства, – іншыя валантэрскія службы за мяжой. Удзел у семінарах бясплатны. Дадатковая інфармацыя – на сайце: www.freiwilligenkolleg.de/174_Bewerbung.htm Апошні тэрмін падачы заявак: 19 кастрычніка 2009 году. Паводле adukacyja.info Каментаваць |
||
17.07.2009 |
Адукацыйная праграма «Студэнт у дзеянні!"
Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у адукацыйнай праграме «Студэнт у дзеянні!". Праграма складаецца з Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ўсіх курсаў мінскіх сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў, якія жадаюць дзейнічаць у абарону сваіх правоў. Чытаць далей/Каментаваць |
||
15.07.2009 |
Беларуская мова стала ахвярай крызісу
Жодзінскі гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у мясцовай гімназіі беларускамоўную праграму навучання. Мясцовыя ўлады, спасылаючыся на эканамічны крызіс і неабходнасць эканоміі сродкаў, вырашылі ліквідаваць прыярытэтнае беларускамоўнае навучанне ў гімназіі №1 Жодзіна. Жодзінскі гарвыканкам ужо прыняў рашэнне № 928 ад 23.06.09 аб ліквідацыі адзінага ў рэгіёне беларускамоўнага гімназічнага класу. Як адзначаюць актывісты, гэта ўжо трэцяя спроба ліквідаваць беларускае навучанне. Першы раз чыноўнікі спрабавалі гэта зрабіць у 2004‑2005 гадах, другі раз − у 2008 годзе. Нагадаем, менавіта тут вучыцца Янка Лапіцкі, бацькі якога дабіваліся навучання на беларускай мове. Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
14.07.2009 |
Круглы стол «Сучасная камунікацыя ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі"
21 ліпеня 2009 году адбудзецца круглы стол. Арганізатарамі з'яўляюцца ГА «Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналогіяў. Мэта круглага стала – ў актывізацыі публічнага ды адкрытага абмеркавання тэмы развіцця малых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, пашырэнне кола пытанняў і праблемаў, якія ўздымаюцца. Круглы стол будзе прысвечаны пытанням арганізацыі камунікацыі і ўмовам яе развіцця, ды іх стратэгіям. Чытаць далей/Каментаваць |
||
14.07.2009 |
Лета – гэта час, калі настаўнікі вучацца з ахвотай
Ад метадычнага семінара «Навучанне праз супрацоўніцтва» нашыя тэарэтычна ўзброеныя да зубоў настаўнікі нічога асабліва новага не чакалі. Але першае ж практыкаванне паказала, што тэорыя і практыка ў айчыннай педагогіцы пакуль не пазнаёміліся. Таму навучанне, якое прапануюць грамадскія арганізацыі – гэта цалкам практычнае навучанне. Вучым таму, з дапамогай чаго вучым! Гэта дэвіз метадычнага навучання для педагогаў. Яшчэ стала традыцыяй на кожным семінары адводзіць час для абмену досведам для ўдзельнікаў. Каментаваць |
||
14.07.2009 |
Беларускамоўныя групы ў садкахМінск Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271–68–47. ДДУ №522 (вул.Русіянава, 23) сёлета набірае малодшую групу. Даведкі праз т.: (017) 260–65–01. ДДУ №314 (вул.Багдановіча, 68а) мае рознаўзроставую групу, тут прымаюцца дзеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Даведкі праз т.: (017) 234–25–61. ДДУ № 534 (вул.Матусевіча, 59) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 257–76–91. ДДУ № 187 (вул.Кахоўская, 64а) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 213–06–71. ДДУ № 234 (вул.Карастаянавай, 19) набірае рознаўзроставую групу. Даведкі праз т.: (017) 288–50–75. Мінчукам з Сухарава, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3—4 гадоў у беларускамоўны садок па месцы жыхарства, можна звяртацца праз тэлефон: (29) 395–73–99 (Дар’я) або праз Брэст Таксама арганізуецца беларускамоўная рознаўзроставая група ў брэсцкім дзіцячым садку. Каб яна пачала працаваць ў верасні 2010, тэлефануйце +(029) 228–44–68 (Мілана) або лістуйце Гродна Усе, хто жадае аддаць дзіця ў беларускамоўную групу, звяртайцеся па інфармацыю: тэл. (029) 868–98–82 (Ігар Кузьмініч). Магілёў ДДУ № 81 (Дняпроўскі бульвар, 58а ( Маладзечна Тут таксама будзе беларускамоўная група. Запрашаем далучацца і дапамагаць: тэлефон у Маладзечне (01773) 5–44–28; (029) 575–16–52 (Святлана). Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
14.07.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Асаблівасці цэнтралізаванага тэставання гэтага году: эксперыменты і парушэнні >>> – На ЦТ па біялогіі звыш 2 тыс. абітурыентаў не ведаюць, дзе ў раслін кветка, лісце і корань >>> – Беларуская каманда заняла 1 месца на міжнародным турніры юных матэматыкаў >>> – Школы Мінска завершаць падрыхтоўку да навучальнага года да 20 жніўня >>> – Пінскія абітурыенты здзівілі ўсіх па выніках цэнтралізаванага тэставання >>> – >>> – Колькасць студэнтаў-замежнікаў у Беларусі павялічылася ў тры разы >>> Каментаваць |
||
8.07.2009 |
Калі вы працуеце ў летніку, ці ўжо пачалі рупіцца пра пазакласную працу, тады гэтая прапанова для Вас! Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных Кантактная інфармація: +375 29 764 шэсць 2 50, Каментаваць |
||
8.07.2009 |
Міжнародныя праекты праграмы Моладзь у дзеянні
1.RLB TC – REMOVING THE LINGUISTIC BARRIERS IN ENGLISH WITHIN INTERCULTURAL COMMUNICATION Трэнінг для тых, хто няўпэўнена адчувае сябе пры камунікацыі на англійскай мове, але жадае больш працаваць з міжкультурнымі адукацыйнымі мерапрыемствамі. Добрая магчымасць для моладзевых каардынатараў і трэнераў падцягнуць англійскую мову! Даты: 2009–09–14 – 2009–09–20 Месца: Францыя Апошні тэрмін падачы заявак 2009–07–17 2. SOHO France In French language Трэнінг для тых, хто хоча даведацца болей пра Міжнародную валанцёрскую праграму EVS. Для арганізацый, якія жадаюць дасылаць і прымаць валанцёраў з замежжа. Даты 2009–09–23 – 2009–09–27 Месца: Францыя Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–10 Трэнінг на французскай мове!!!!! 3. Трэнінг Europe@work пра тое, як працаваць з моладдзю на тэму вялікай «Еўропы» Даты 2009–08–31 – 2009–09–03 Месца: Германія Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–15 Больш інфармацыі пра трэнінгі знаходзіцца тут Каментаваць |
||
7.07.2009 |
Настаўнікі авалодваюць сучаснымі сродкамі навучання (+ ФОТАРЭПАРТАЖ) Сёлетні метадычны летнік у Альхоўцы быў прысвечаны сучасным сродкам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе. Ключавое слова ў тэме летніка – сродкі навучання. Справа ў тым, што сучасная айчынная школа, па першае, вельмі недастаткова абсталявана сродкамі, У летніку настаўнікі з розных куткоў краіны авалодалі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі навучання, навучыліся самі ствараць навучальныя сродкі і праектаваць адукацыйныя працэсы. Традыцыйна ў Альхоўку настаўнікі прывозяць свае распрацоўкі, каб падзяліцца імі з калегамі. Сёлета кожны ўдзельнік звёз дахаты не толькі добры настрой, творчую атмасферу, але і каля 10 гігабайтаў інфармацыі. Найлепшыя метадычныя матэрыялы з альхоўскай скарбонкі хутка з'явяцца на сайце Nastaunik.info. А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2009. Каментаваць |
||
6.07.2009 |
МІЖНАРОДНЫ ВАЛАНЦЁРСКІ ЛЕТНІК ВА ЎКРАІНЕ
Украінская дабрачынная агранізацыя “Цэнтар адукацыйных ініцыятываў” запрашае да ўдзелу ў міжнародным валанцёрскім летніку “Following the ancient history”, які адбудзецца з 1 па 14 жніўня 2009 года у мястэчку Бэлз у Львоўскім раёне. Мэтай летніка зяўляецца абмен культурным досведам і ведамі пра супольную гістарычную спадчыну, а таксама планаванне далейшай каапэрацыі ўдзельнікаў у гэтай галіне. Удзельнікамі могуць быць асобы ва ўзросце 21–28 гадоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Цэнтральнай Еўропы і Украіны, і валодаюць англійскай мовай на камунікацыйным узроўні. Больш падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце тут. Паводле ngo.by |
||
6.07.2009 |
МОЛАДЗЕВЫ ЛЕТНІК НА ВІЛЕЙСКІМ ВАДАСХОВІШЧЫ
Маладыя людзі ва ўзросце 17–20 год запрашаюцца да ўдзелу ў моладзевым летнiку «Надзея», якi адбудзецца з 10 па 20 жніўня на Вiлейскім вадасховiшчы. У праграме летнiка – камунiкацыйныя трэнінгi, гульнi, семінар па падрыхтоўцы валанцёраў для дабрачыннай дзейнасьцi. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2009 года. Спампаваць форму анкеты можна тут. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
6.07.2009 |
ЛЕТНІК «ЧАРОЎНЫ ДОМ ЕЎРАПЕЙСКІХ СУСТРЭЧ» НА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЕ
Берасцейская моладзевае аб'яднанне «Дзедзіч» запрашае ўзяць удзел у моладзевым дабраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч». З 25 ліпеня цягам 10 дзён моладзь зь Берасця ды ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом». Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» гэта: - сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі; - вандроўкі ў Камянец (Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзі - свята вады на возеры Катэра; - вечаровы Open Air; - дэбаты, прыемныя размовы ды летнія раманы. Да ўдзелу запрашаюцца сябры разнастайных грамадскіх арганізацыяў ды проста актыўная і пазітыўная моладзь з усёй Беларусі. Каб прыняць удзел у летніку, трэба даслаць заяўку па адрасе: dzedzich@tut.by Форму заяўкі й падрабязную інфармацыю аб летніку глядзіце на сайце: www.dzedzich.org Каментаваць |
||
6.07.2009 |
СТВОРЫМ БЕЛАРУСКI ПЕРШЫ КЛАСЯк вядома, жыццё развіваецца па спіралі, некаторыя падобныя праявы яго паўтараюцца праз пэўны перыяд. Мы цвёрда ўпэўнены ў тым, што новы віток адраджэнскага руху, які выведзе Беларусь на “пачэсны пасад між народамі”, не за гарамі.У 1993 годзе ў першых беларускамоўных класах навучалася 76% ад усіх першакласнікаў, а ў сталічнай вобласці нават – 92,6%. Тыя, хто навучаўся тады, ужо самі становяцца бацькамі і аддаюць сваіх дзяцей у дашкольныя ўстановы з беларускай мовай навучання і выхавання, першыя беларускія класы. Пра свой намер адкрыць новыя групы і класы заявілі праз СМІ нашы актывісты ў Менску, Гродна, Магілёве, Лідзе. У Менску прымаюць заявы не сем адукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Сёлета навучанне Як паказвае досвед, поспех стварэння новых навучальных i выхаваўчых суполак у адукацыйных установах у большай ступенi залежыць ад актыўнасцi i прадпрымальнасцi зацiкаўленых бацькоў. Дык за справу! У сваю чаргу Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” знойдзе магчымасць на пачатку навучальнага года маральна падтрымаць лепшых актывістаў, новыя беларускія класы і групы ў садах краіны. Дасылайце iнфармацыю пра актывiстаў стварэння беларускiх класаў i груп у дашкольных установах на адрасы ТБШ (tbskoly@tut.by) цi тэлефануйце (8029–7520821) да 15верасня 2009 г. Алесь Лозка, старшыня РГА «Таварыства беларускай школы» . Каментаваць |
||
30.06.2009 |
Сёння распачаў працу дваццаты метадычны летнік у Альхоўцы «Калі праект так доўга не знікае – значыць гэта добры праект» – гэта словы стваральніка і натхняльніка летніка Мікалая Іванавіча Запрудскага. АльхоўКаментаваць |
||
27.06.2009 |
Новае на сайцеСцэнар «Купальскі карагод» Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый. Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ) Паводле сайта З рога ўсяго многа Каментаваць |
||
27.06.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У школах праз два гады могуць увесці абавязковы іспыт па замежнай мове >>> – Абітурыенты ўжо могуць пазнаёміцца з вынікамі тэставання па беларускай і рускай мовах – Ад пачатку правядзення ЦТ з аўдыторыяў выдалілі больш за паўсотні абітурыентаў >>> Каментаваць |
||
26.06.2009 |
На канікулах – у падарожжа “Таямніцы беларускай Поўначы”
Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ў трохдзённую вандроўку “Таямніцы беларускай Поўначы” па Віцебшчыне, якая адбудзецца Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць краязнаўчы музей у Лепелі, музей Васіля Быкава ў Бычках, пабачаць самае глыбокае возера Беларусі, наведаюць крайнюю паўночную кропку і самы старажытны горад нашай краіны, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншых найцікавейшых мясцінаў. Паводле рассылкі belngo.info Чытаць далей/Каментаваць |
||
26.06.2009 |
Пачаўся прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўскіх праграм ЕГУ
Прыём дакументаў здзяйсняецца на наступныя бакалаўрскія праграмы: – гісотрыя Беларусі і культурная антрапалогія; – візуальны дызайн і медыя; – культурная спадчына і турызм; – медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі і журналістыка; – міжнароднае права; – паліталогія і еўрапейскія даследаванні; – сацыяльная і палітычная філасофія; – тэорыя і практыка сучаснага мастацтва. Апошні тэрмін падачы дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграмаў: 24 ліпеня 2009 году ( Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна ў раздзеле «Правілы прыёму» на сайце: http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/ Звярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў змянілася. http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/ Кантакты: Irma Jukauskaite, EHU Communications Officer, mob.: +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
26.06.2009 |
Конкурс асветніцкіх праектаў
У Дохе (горад на ўзбярэжжы Персіцкага заліву, сталіца эмірату Катар) з 16 па 18 лістапада 2009 году адбудзецца першы ў свеце Сусветны інавацыйны адукацыйны саміт (World Innovation Summit for Education, WISE), арганізатарам якога выступае Фонд адукацыі, навукі ды сацыяльнага развіцьця Катара. У межах саміта пройдзе конкурс адукацыйных праектаў, па выніках якога будуць абвешчаныя пераможцы прэміі ў галіне інавацыйных тэхналогіяў у адукацыі. Прэміямі будуць уганараваныя лепшыя адукацыйныя інавацыйныя праекты: рэалізаваныя практыкі і тэхналогіі, якія спрыяюць фармаванню прынцыпа новай мадэлі адукацыі. Прымаюцца праекты з розных галінаў адукацыі ад арганізацыяў з любой кропкі свету. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня. Заяўкі прымаюцца на англійскай мове. Форма заявак і падрабязная інфармацыя – на сайце http://www. Паводле рассылкі belngo.info Чытаць далей/Каментаваць |
||
23.06.2009 |
Конкурс «Польшча '89 – Беларусь 91' – нераўназначныя змены»
Цэнтр Міжнародных зносінаў (Centrum Stosunkоw Miedzynarodowych) і партал Дасылайце на конкурс цікавыя рэпартажы, Апошні тэрмін падачы работ: 10 жніўня 2009 году. Работы дасылайце на адрас: konkurs@csm.org.pl Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце ў файле Abviestka_aficyjnaja.pdf. Паводле рассылкі belngo.info Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.06.2009 |
Новае на сайцеАртыкул «Ян Снядэцкі" Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова». Аўтар – Леанід Лаўрэш. Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ) Паводле pawet.net Каментаваць |
||
20.06.2009 |
Экспрэс Салідарнасць – 2009
Пачаўся набор моладзі для ўдзелу ў другім выпуску Экспрэс Салідарнасці, арганізатарам якога з'яўляецца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Першы выпуск праекта адбыўся летась у межах святкаваньня 25 гадавіны ўручэння Леху Валенсе Нобелеўскай прэміі міру. У ім прынялі ўдзел больш за 200 грамадзкіх актывістаў з 44 краінаў. Другі выпуск Экспрэс Салідарнасці прымеркаваны да 70 гадавіны пачатку Другой Сусветнай вайны і адбудзецца з 26 жніўня па 2 снежня 2009 г. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Польшчы замежных удзельнікаў. Каб прыняць удзел у наборы, неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай мове праз сайт: ecs.org.pl/index/solidarityExpressForm Апошні тэрмін адпраўкі заявак: 25 чэрвеня 2009 г. Паводле рассылкі belngo.info Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.06.2009 |
Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве
Пачаўся набор удзельнікаў для новага праекта «Глядзець паверх межаў", да ўдзелу ў якім запрашаюцца студэнты і моладзевыя актывісты няўрадавых арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі. Мэтай праекту з'яўляецца пашырэнне доступу да аб'ектыўных крыніцаў ведаў і інфармацыі аб Беларусі, а таксама стварэнне і Сямідзённы міжнародны семінар будзе праходзіць з 3 9 жніўня 2009 году ў гарадох Чарнігаве і Кіеве. Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць азнаёміцца з патрабаваннямі на сайце: www.drumla.org.pl/index.php Заяўкі, якія змяшчаюць рэзюмэ і суправаджальны ліст, адпраўляйце на адрас: drumla_s@wp.pl Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
18.06.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Эксперымент пры прыёме ў творчыя ВНУ >>> – Мінская вобласць рыхтуецца да масавай рэарганізацыі школ >>> – Мінадукацыі зліквідавала рэгіянальныя філіі ВНУ на 1500 студэнтаў >>> – Мэтавікам аспірантура будзе даступная толькі пасля адпрацоўкі >>> Каментаваць |
||
18.06.2009 |
Сустрэчы і імпрэзы ў беларускіх школах
Творчая сустрэча з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дудар Зміцер Сідаровіч выступіць з канцэртамі 20 і 21 чэрвеня ў Любанскім раёне. 20 чэрвеня канцэрт адбудзецца ў дзіцячым летніку «Арэса». Пачатак у 17.00. 21 чэрвеня канцэрт пройдзе ў Доме культуры Любані. Пачатак у 12.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
16.06.2009 |
Навучальны тур у Польшчу – 2009
“Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Эзяранскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на стажыроўку ў Польшчу. У межах інтэнсіўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах. Да ўдзелу ў праграме “Study Tours to Poland” запрашаюцца студэнты: – ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 1.07.2009 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца грамадзянамі краіны; – з высокімі паказнікамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 ліпеня 2009 году. Заявы дасылайце па электронным адрасе: nabor2009@studytours.pl Больш падрабязную інфармацыя чытайце на сайце: http://www.studytours.pl. Паводле рассылкі belngo.info. Каментаваць |
||
16.06.2009 |
Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў Абвяшчаецца набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года. У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі – руская. Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле Апошні тэрмін падачы заявак: 28 чэрвеня 2009 году. Пра вынікі конкурсу прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня 2009 году. Арганізатары Акадэміі кампенсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Адказы на ўсе дадатковыя пытанні можна атрымаць па электронным адрасе: belschool@gmail.com. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце: http://spring96.org/be/news/28749/ Паводле рассылкі belngo.info. Каментаваць |
||
13.06.2009 |
Новае на сайцеДзьмітры Вінчэўскі «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі" Прапануем вашай увазе ўнікальнае для Беларусі выданне «Пуцявод па законах прыроды разам з птушкамі". На яе старонках вы знойдзеце не толькі цікавую і арыгінальную інфармацыю пра такія экалагічныя аспекты жыцця птушак, як міграцыя, адаптацыя і выжыванне ў сучасным прыродным свеце, але і апісанне многіх інтэрактыўных методык навучання і прыклады іх ужывання. Спадзяемся, што вялікі педагаічны і выхаваўчы досвед аўтара дапаможа як настаўнікам біялогіі пры вывучэнне адпаведных раздзелаў заалогіі і экалогіі, але і шырокаму колу педагогаў, зацікаўленаму ў інтэрактыўных метадах навучання і практыкі іх выкарыстання для розных школьных прадметаў. Спампаваць кнігу (pdf, 7 МБ) Каментаваць |
||
12.06.2009 |
«Гадуем беларусаў" разам!Прапануем далучыцца да стварэння новага дыска матэрыялаў Паважаныя настаўнікі! Nastaunik.info працуе над выпускам унікальнага мультымедыйнага дыска “Гадуем беларусаў!”. Дыск будзе складацца з розных матэрыяылаў, якія дапамагаюць настаўнікам і бацькам выхоўваць у дзяцей каштоўнасці, любоў да радзімы, дэмакратычны светапогляд. Большасць матэрыялаў даслалі нам настаўнікі. Дыск будзе мець дзве часткі: І – для дзіцячага садка і малодшых школьнікаў ІІ – для старэйшых школьнікаў. У дыск увойдуць метадычныя і дапаможныя матэрыялы для навучання і пазакласнай працы: сцэнары святаў, песенькі для маленькіх, ноты, караоке, сцэнары для школьнага тэатру, дыяфільмы, навучальныя кліпы, метадычныя распрацоўкі заняткаў, семінараў і трэнінгаў для падлеткаў, падборка беларускай музыкі для школьных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага. Калі Вы меце чым падзяліцца з калегамі і зрабіць унёсак у развіццё нацыянальнай адукацыі, дасылайце матэрыялы, а таксама прапановы (што вы лічыце неабходным ўключыць у такі дыск) на наш адрас nastaunik.info@gmail.com. Ваша актыўнасць будзе ўзнагароджана дыскамі “Гадуем беларусаў!”. Чакаем Вашых матэрыялаў да 10 ліпеня. Каментаваць |
||
11.06.2009 |
Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”
Абвешчаны конкурс на ўдзел у міжнароднай праграме павышэння кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі дзяцей і моладзі “Грамадзянская адукацыя”. Тэрміны рэалізацыі праграмы: 20 жніўня 2009 – 10 верасня 2010 года. Патрабаванні да ўдзельнікаў: – узрост 18–35 год – досвед працы ў некамерцыйных арганізацыях і рэалізацыі ўласных праектаў у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі – імкненне да асабістага і прафесійнага развіцця – зацікаўленасць у рэалізацыі ўласнага рэгіянальнага адукацыйнага праекта. Праграма прадугледжвае сертыфікаванае павышэнне кваліфікацыі па двух накірунках: нефармальная грамадзянская адукацыя і менеджмент адукацыйных праграм. Праграму вядуць дасведчаныя трэнеры і эксперты з Германіі, Латвіі, Украіны і Расіі. Фінансавая падтрымка праектаў – з грантавага фонду праграмы. Заяўку на ўдзел накіроўвайце па эл. пошце Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня. Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсці на Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
11.06.2009 |
Вы яшчэ не ведаеце, што існуе якаснае беларускае Наколькі даступная ў Беларусі вышэйшая асвета? Ці адпавядае нашая адукацыя сучасным патрабаванням? Адукацыйная сістэма краіны – ідэалагізаваная, не мае развітай даведачнай базы, тэхнічна адсталая. У нас не стае падручнікаў і ўласных навучальных праграмаў – дагэтуль выкарыстоўваюцца савецкія ці ў найлепшым выпадку маскоўскія. Шараговая сярэдняя школа практычна не здольная падрыхтаваць свайго выпускніка да паступлення ва універсітэт, што спараджае развіццё шэрага рынку рэпетытарства. Аднак, нягледзячы на ўсё пералічанае, дзяржава захоўвае фактычную манаполію на сярэднюю і вышэйшую адукацыю. Глядзіце праграму «Форум» на тэлеканале БЕЛСАТ у гэтую нядзелю 14 чэрвеня ў 20:10 Відэаанонс на сайце «Нашай Нівы» Каментаваць |
||
11.06.2009 |
Акцыя для школьнікаў і студэнтаў
З Падарунак зможа атрымаць толькі той, хто мае ў 2008–2009 навучальным годзе 10 (дзесяць) балаў па прадмеце беларуская мова або беларуская літаратура. Да Кантактная інфармацыя 321 48 76 (Velcom) www.moladz.org http://vkontakte.ru/club3353897 vkonkurs@gmail.com Паводле www.moladz.org Каментаваць |
||
10.06.2009 |
КОНКУРС ДЛЯ ГРАМАДCКІХ ІНЦЫЯТЫВАЎ МІНСКА І МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ
Для грамадскіх арганізацый Мінска і Мінскай вобласьці абвешчаны конкурс “Падтрымка грамадскiх iнiцыятываў, якія ўмацоўваюць каштоўнасці дэмакратыі і незалежнасці". Мэтай конкурсу з'яўляецца пашырэнне каштоўнаснага складніка ў грамадскай дзейнасці. Заяўнiкамі могуць быць зарэгiстраваныя і незарэгiстраваныя арганiзацыi і iнiцыятывы Мінска і Мінскай вобласцi. Апошні тэрмін падачы заявак: 25 чэрвеня 2009 года. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў гэтым файле. Паводле рассылкі belngo.info. Каментаваць |
||
9.06.2009 |
Ці стануць тэсты прасцейшымі?
Завяршаюцца выпускныя экзамены. Праз некалькі дзён пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне, па выніках якога будуць залічваць студэнтаў у ВНУ. Сёлета адбудуцца два выпускі: проста У лідэрах на цэнтралізаваным тэставанні сёлета матэматыка — яе будуць здаваць 116 тысяч. На тэст па рускай мове зарэгістравалася 110 тысяч (летась яе здавалі 107 тысяч). А вось колькасьць ахвотных здаваць беларускую сёлета зменшылася — 65 тысяч супраць 68 тысяч летась. У мінулым годзе вынікі тэставання былі, мякка кажучы, не вельмі паспяховыя. Амаль палова выпускнікоў напісала матэматыку і траціна — рускую мову менш чым на 20 балаў. Чытайце далей на старонцы Радыё Свабода Каментаваць |
||
9.06.2009 |
Семінар па арганізацыі вэб-кампаніяў
Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасці ў сваёй штодзённай дейнасці, запрашаюцца да ўдзелу ў семінары па арганізацыі вэб-кампаніяў. Семінар адбудзецца ў Вільні з 13 па 15 ліпеня 2009 году. Арганізатары забяспечваюць праезд, візы, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў. Каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца тут, і даслаць яе на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com Апошні тэрмін падачы заявак: 21 чэрвеня 2009 году. Аб выніках адбору будзе паведамлена 22 чэрвеня. З пытаннямі звяртайцеся на тэл. +375 29 6616440 Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
9.06.2009 |
Конкурс для маладых дзеячоў і журналістаў
The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае конкурс для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы (у тым ліку з Беларусі) ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Працы, якія будуць прапанаваныя на конкурс, мусяць змяшчаць наватарскае ўяўленне праблематыкі грамадзянскай супольнасці і кіравацца ідэяй падвышэння грамадзянскага і грамадскага актывізму. Працы могуць быць у форме: – эсэ (да 2 тыс. словаў), – фотарэпартажа ( – відэа (да 3 хв.). Выбар тэмы залежыць ад творчай вынаходлівасці аўтара. Важным з'яўляецца ўказанне асабістага погляду на грамадзянскую супольнасьць. Працы могуць апісваць асабісты досвед грамадскай дзейнасці, прадстаўляць самыя цяжкія грамадскія праблемы альбо грамадскія інтарэсы ў мясцовай супольнасці. Усе працы мусяць быць на англійскай мове. Тры пераможцы атрымаюць стыпендыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага развіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты даследніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасня 2009 году. Апошні тэрмін падачы працаў: 12 ліпеня 2009 году. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя ў жніўні 2009 году. Абраныя працы будуць прадстаўленыя на форуме ў Браціславе. Падрабязнасці чытайце на сайце: csf.ceetrust.org/article/contest-introduction Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
8.06.2009 |
Сустрэчы і лекцыі ў беларускіх школах
Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правядзе ў чэрвені шэраг культурніцкіх сустрэчаў. 11 чэрвеня ў вёсцы Турэц Карэліцкага раёну адбудзецца лекцыя Станіслава Судніка на тэму “Пытанні ўшанавання памяці Янкі Брыля”. Сустрэча будзе ладзіцца ў мясцовай школе. Пачатак у 12.00. 18 чэрвеня краязнаўца выступіць у бібліятэцы гарадскога пасёлку Мір Карэліцкага раёну з лекцыяй “Захаванне беларускамоўнага візуальнага асяроддзя ў Міры”. Пачатак у 17.00. 25 чэрвеня сустрэча са Станіславам Суднікам адбудзецца ў мясцовай школе вёскі Сноў Нясвіжскага раёну і будзе прысвечаная тэме “Янка Купала ў Дольным Снове”. Пачатак у 12.00. Творчая сустрэча з паэтам Міхасём Скоблам і спявачкай, салісткай Белдзяржфілармоніі Таццянай Матафонавай адбудзецца 10 чэрвеня ў Смаргонскім раёне ў дзіцячым летніку вёскі Жодзішкі у 15.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
8.06.2009 |
Увага! Праграма метадычнага навучання і стажыровак для настаўнікаўЗапрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі, жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досведам, да удзелу ў двух цыклах семінараў-практыкумаў. Кожны цыкл будзе складацца з семінараў па наступных тэмах: Тэма І - Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». Тэма ІІ - Найноўшыя метады выкладання па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні: прынцып супрацоўніцтва, праца над праектамі, інш. Тэма ІІІ - Сацыяльныя навыкі вучня У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы. Арганізатары забяспечваюць: Выкладанне дасведчаных інструктараў з лепшых навучальных цэнтраў Польшчы Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара Магчымасць усталявання супрацоўніцтва па адукацыйных пытаннях ў адной з беларускіх газет Сертыфікат аб заканчэнні курсу Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў Даты семінараў: Першы цыкл Семінар І 4–5 ліпеня Семінар II 11–12 ліпеня Семінар III 18–19 ліпеня Азнаямленчая вандроўка кастрычнік 2009 года Другі цыкл Семінар І 1 – 2 жніўня Семінар II 8 – 9 жніўня Семінар III 15 -16 жніўня Азнаямленчая вандроўка лістапад 2009 Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 25 чэрвеня ўключна па адрасе metodyka2009@gmail.com. Падрабязная абвестка і анкета знаходзяцца тут Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Творчыя сустрэчы ў школях Мядзельшчыны
Паэты Леанід 10.00 – выступ паэтаў у Сырмежскай сярэдняй школе. 11.30 – сустрэча з паэтамі ў Старлыжскай сярэдняй школе. 13.00 – паэты выступяць перад вучнямі сярэдняй школы гарадскога пасёлка Свір. А 15.00 паэтаў чакаюць у Камароўская сярэдняй школе. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў
Славацкая арганізацыя Pontis Foundation традыцыйна прапануе інфармацыю пра навуковыя і адукацыйныя праграмы за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць беларусы. Славацкія калегі спадзяюцца, што беларускія студэнты, навукоўцы і супрацоўнікі выкарыстаюць магчымасьць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці і актыўна фармаваць дыскусію пра новы погляд на будучыню краіны. Прапануем пазнаёміцца з бюлетэнем Фонда Понтыса на англійскай мове, змешчаным па адрасе http://arche.by/by/14/300/592/. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Навучальныя візіты ў Польшчу
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіум Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і Фонд «Асвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Украіны і некаторых рэгіёнаў Расіі на навучальныя візіты ў Польшчу. Падчас візітыў удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з універсытэцкімі асяродкамі і няўрадавымі арганізацыямі, сустрэцца з лідэрамі грамадскага жыцьця Польшчы, удзельнічаць у лекцыях, трэнінгах, семінарах і культурных мерапрыемствах. Патрабаванні да кандыдатаў: -студэнты ад 18 да 21 году ўключна, якія вылучацца дасягненнямі ў навуковай і грамадскай дзейнасці ў сваім асяроддзі. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня. Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl. Падрабязнейшая інфармацыя размешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/ Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Хто паедзе ў Літву?
Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных спраў Літвы да тысячагоддзя краіны. Удзельнікам віктарыны прапануюцца 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, з якіх трэба абраць правільны. Знаўцы гісторыі Беларусі змогуць лёгка адказаць на пытанні, сярод якіх такія: Хто быў першым каралём Літвы? У якой бітве змагаўся Вялікі князь Вітаўт? Чым знакамітая Канстытуцыя 3 мая 1791 года ды інш. Найлепшага знаўцу гісторыі, культуры, сучаснай палітыкі Літвы, чакае чатырохдзённая вандроўка ў гэтую краіну на дваіх. Яшчэ дзесяць удзельнікаў, якія правільна адкажуць на ўсе пытаньні віктарыны, атрымаюць прызы ад Міністэрства замежных спраў. Апошні тэрмін – 15 ліпеня. Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Школьная рэформа абярнулася – Шведская адукацыя для замежнікаў стане платнай >>> – Беларускія школьнікі ўпершыню атрымалі стыпендыі на вучобу ў ВНУ Германіі >>> – У Берасцейскай мастацкай школе адкрылася V Міжнародная выстава “Настаўні – У Мінску на ЦТ зарэгістравалася менш абітурыентаў, чым летась >>> – Беларускі ліцэй спадзяецца на афіцыйную рэгістрацыю >>> – У мінскай гімназіі пераблыталі дні іспытаў: дзяцей выклікалі за 200 км >>> – Будучыя і >>> Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Права на беларускую мову: юрыдычная школа ў Мінску
Таварыства беларускай мовы пачынае юрыдычную школу «Ведаем свае правы». Яна прызначаная для тых грамадзянаў, якiя хочуць адстойваць сваё права паўнавартасна выкарыстоўваць у жыццi беларускую мову, але не ведаюць, як гэта рабiць найбольш правільна, у адпаведнасцi з дзейсным заканадаўствам. Напрыклад, як дамагчыся выхавання дзiцяцi ў беларускамоўным садку i школцы, цi як атрымаць адказ ад чыноўнiкаў па-беларуску. Юрыдычная школа будзе складацца з двух этапаў — тэарэтычнага, падчас якога юрысты распавядуць тонкасцi заканадаўства ў сферы рэгулявання моваў, i практычнага, на якiм будуць прааналiзаваныя жыцьцёвыя сытуацыi. Слухачоў курсаў навучаць, як правiльна пiсаць звароты, лiсты і скаргi ў абарону сваiх моўных правоў. Прыканцы арганiзатары плануюць правесцi «круглы стол» на тэму «Нашыя прапановы па паляпшэннi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь адносна функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы». Усе семiнары i навучанне — цалкам бясплатныя і будуць праходзіць штоаўторак на сядзiбе «Таварыства беларускай мовы» (Мінск, вул. Румянцава, 13). Тэарэтычныя заняткі пройдуць да пачатку лiпеня, практычныя — да верасня. Каментаваць |
||
6.06.2009 |
Віншуем з узнагародай!Старшыня Аб’яднання Бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову – Узнагарода прызнана за вялікія дасягненні ў развіцці польскай культуры, асабліва ў спрыянні развіцця шматкультурнага дыялогу на Падляшшы. Медалі ад імя міністра культуры і нацыянальнай спадчыны – Богдана Здраеўскага уручыў чалец управы маршалкоўскай управы Падляскага ваяводства – Мячыслаў Казімеж Башко. Зараз у Ваяводскім Асяродку Анімацыі Культуры праходзіць прэзентацыя творчасці дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку. Паводле Радыё Рацыя. Каментаваць |
||
4.06.2009 |
Новае на сайцеКароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Прапануем вашай увазе кароткі тлумачальны слоўнік па астраноміі, складзены паводле «Слоўніка фізічных і астранамічных тэрмінаў» А.І. Болсуна і Я.Н. Рапановіча. Спампаваць тлумачальнік (doc, 192 КБ) Паводле сайтаАструм 8 Каментаваць |
||
3.06.2009 |
Сацыялагічныя даследаванні: Сярод беларускай моладзі 40% патэнцыйных эмігрантаў і 30% «саўкоў"
Кожная дзяржава прапаноўвае моладзі сацыяльны кантракт. Напрыклад, улады Беларусі абяцаюць хуткі кар'ерны рост у парку высокіх тэхналогій, камфартабельнае жыллё і працу ў малых гарадах і ў вёсках. Але ці супадаюць гэтыя прывабныя прапановы дзяржавы з жаданнем самой моладзі? У межах сацыялагічнага даследавання Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS, Вільнюс) быў праведзены аналіз прапаноў дзяржавы і гатовасці моладзі іх прыняць. Cацыёлаг лабараторыі НОВАК Надзея Яфімава падкрэсліла, што негатыўнай тэндэнцыяй для дзяржавы з'яўляецца тое, што працэнт патэнцыйных эмігрантаў сярод моладзі складае прыкладна 40%, а таксама наяўнасць у маладых беларусаў вялікага следа савецкага мыслення. Таму, каб зацікавіць пакаленне маладых жыць і працаваць у Беларусі, дзяржаве, магчыма, варта падумаць аб новых формах сацыяльнага кантракту. Чытаць далей / Каментаваць |
||
2.06.2009 |
Вучоба ў Вышэйшай школе права ў Рызе
Навучанне аплочваецца Інстытутам Адкрытае Грамадства (Open Society Institute). У асобных выпадках арганізатары аплочваюць не толькі навучанне, але і пражыванне, кошты дарогі і дадатковыя выдаткі на вучобу. Кандыдаты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай. Дадатковая інфармацыя і форма заяўкі на старонцы http://www.rgsl.edu.lv/index.php?option=com_content&task=view&id=378&Itemid=104 Апошні тэрмін падачы заявак 8 чэрвеня. Каментаваць |
||
2.06.2009 |
Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага ў Польшчы
Кандыдатамі могуць быць студэнты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, адлічаныя па палітычных матывах, а таксама тыя, каму па палітычных прычынах не дазволілі распачаць і працягваць вучобу ў Беларусі. Веданне польскай мовы не з'яўляецца варункам атрымання стыпендыі, але пажадана веданне і англійскай мовы. Для падрыхтоўкі кваліфікаваных стыпендыдатаў да вучобы будзе праведзены інтэнсіўны двухмесячны курс польскай мовы, гісторыі і культуры. Заяўкі прымаюцца да 20/06/2009. Вынікі аб залічэнні на праграму будуць вядомыя не пазней за 15 ліпеня. Кантактная інфармацыя Дадатковая інфармацыя на старонцы http://www.studium.uw.edu.pl/?id=91 Паводле сайта www.adukacyja.info Каментаваць |
||
1.06.2009 |
Куды падзецца летам моладзі вялікага горада?
Грамадская арганізацыя “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіальта” пачынае рэалізацыю мясцовай доўгатэрміновай праграмы «Горад вырашэнняў» чэрвень 2009 – люты 2010. Мэта праграмы: даць магчымасці маладым людзям для больш актыўнага ўдзелу ў жыцці свайго горада шляхам распрацоўкі і рэалізацыі сваіх ідэй. Хто можа ўдзельнічаць: маладыя людзі з г. Мінска ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія: - гатовыя удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах праграмы - дагэтуль актыўна не ўдзельнічалі ў дзейнасці грамадскіх арганізацый - жадаюць прадставіць свае ідэі вялікаму гораду - Удзел у праграме з’яўляецца бясплатным Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе да 10 чэрвеня ўключна па адрасу fialta.city@gmail.com Калі вас цікавяць пытанні: Чаму «Горад вырашэнняў»? Як гэта будзе? Якія мерапрыемствы запланаваны? Дзе ўзяць анкету? - чытайце далей |
||
29.05.2009 |
Міжнародны праект “Belarus
Праект “Belarus Inside-Out” мае мэтай даследаваць, прааналізаваць ды крытычна раскрыць сапраўдную рэчаіснасць беларускага жыцця праз творчую супрацу беларускіх і замежных удзельнікаў. Каардынатары праекту запрашаюць маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў зь Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы далучыцца да праекту. Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні 2009 году. Цягам 10 дзён, з Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы. А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне. Апошні тэрмін падачы заявак: 11 чэрвеня 2009 г. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://generation.by/news2921.html Каментаваць |
||
28.05.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Абі – БДУ павялічвае набор, а новы інтэрнат абяцае толькі праз год >>> – Афіцэрам-ідэолагам прапанавалі ўзяць на ўзбраенне кнігу для першакласнікаў >>> – Адукацыя больш як за 5 мільёнаў. Куды болей? >>> – Выпускныя вечары ў Менску пройдуць 12 чэрвеня. Ні днём пазней ці раней >>> – Каляндар школьніка: выпускныя і ўступныя іспыты >>> – Адміністрацыі школ павінны запалохваць бацькоў «страшнай заграніцай» >>> – Конкурс у ліцэй БДУ сёлета склаў 3,5—4 чалавекі на месца >>> Каментаваць |
||
28.05.2009 |
Конкурс “Малады еўрапеец году”
Нямецкі Фонд імя Хайнца Шварцкопфа “Маладая Еўропа” абвясціў конкурс на ўручэнне штогадовай прэміі “Малады еўрапеец году 2009”. Удзельнікам конкурсу можа стаць юнак або дзяўчына Прэмія дае магчымасць лаўрэату прайсці паўгадовую практыку ў офісе аднаго з дэпутатаў Еўрапарламенту альбо іншай еўрапейскай інстытуцыі, а таксама грант у памеры 5 тысяч еўра. Калі вы ведаеце такога кандыдата, запоўніце Апошні тэрмін падачы заявк – да 30 чэрвеня. Заяўкі прымаюцца на адрас: Sophienstraße Больш падрабязную інфармацыю і фармуляр можна знайсці на Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчны» Каментаваць |
||
28.05.2009 |
Фотавыстава “Нашыя дзеці”
Адкрыццё фотавыставы “Нашыя дзеці” адбудзецца 1 чэрвеня ў кавярні “Стары Менск” (пр. Незалежнасці, 14). У фотавыставе будуць прадстаўленыя працы Ксеніі Авімавай, Аляксандра Васюковіча, Таццяны Гаўрыльчык, Таццяны Зяньковіч, Андрэя Лянкевіча, Хрысціны Карчэўскай. Арганізатар выставы – Валанцёрская ініцыятыва “Разам дзецям”. Паводле radaslava.livejournal.com Каментаваць |
||
28.05.2009 |
Новае на сайцеУрок беларускай мовы для 4 класа Сваю распрацоўку ўрока беларускай мовы па тэме «Скланенне прыментнікаў у множным ліку» прапануе жлобінская настаўніца Галіна Чахава. Спампаваць матэрыял (doc, 90 КБ) Каментаваць |
||
27.05.2009 |
Канцэрты і сустрэчы ў беларускіх каледжах і ліцэях
Сустрэча са старшынём Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам і журналістам і краязнаўцам Віктарам Курсікам адбудзецца ва Уздзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі (пасёлак Першамайск, Уздзенскі раён) 29 мая. Пачатак а 15.00. Сустрэча будзе прысвечаная гі Канцэрт Андрэя Мельнiкава ў Вiцебску адбудзецца 31 мая а Бард Зміцер Бартосік выступіць з канцэртамі ў Магілёве. 3 чэрвеня ён выступіць у Магілёўскім электратэхнічным каледжы. Пачатак выступу ў 14.30. 4 чэрвеня барда чакаюць у Магілёўскім політэхнічным каледжы. Пачатак у 14.30 Паводле budzma.org і Нашай Нівы Каментаваць |
||
23.05.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Віленскай школе імя Францішка Скарыны прагучаў апошні званок >>> – Сёлетні набор у ВНУ будзе павялічаны на 4,3%, а вось у ПТВ – на 26%. Разам з гэтым прыватныя ВНУ скарачаюць набор на 1000 чалавек. – Таварыства беларускай мовы заклікае выпускнікоў школ абраць беларускую мову >>> – Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, ад якога Мінадукацыі не збіраецца адмаўляцца, мае адбываецца па універсальным і ўсюдыісным прынцыпе аднаго акна Каментаваць |
||
23.05.2009 |
Конкурс творчых работ на тэму смяротнага пакарання
У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвешчаны конкурс творчых ра па тэме смяротнага пакарання. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на пастсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу выконваюць смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі грамадства і дзяржавы да праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі. Удзельнікам конкурсу прапануецца выказаць сваё стаўленне да выключнай меры пакарання – смяротнай кары. Умовы конкурсу: Творчыя працы па праблеме смяротнага пакарання прымаюцца толькі ў электронным выглядзе памерам не болей за 3 друкаваныя старонкі. Калі ласка, дасылайце свае працы да 25 чэрвеня 2009 году на электронную скрыню nash.konkurs@gmail.com У лісце павінна быць змешчаная кантактная інфармацыя, імя і прозвішча аўтара. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны прызамі. А лепшыя працы будуць змешчаныя на сайтах арганізатараў і патрапяць у зборнік творчых работ. Арганізатары конкурсу пакідаюць за сабой права далейшага выкарыстання конкурсных прац з указаннем імя аўтара ў асветніцкай і іншай дзейнасці, скіраванай на прасоўванне і абарону правоў чалавека Паводле naviny.by Каментаваць |
||
23.05.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Пісьменнік Васіль Якавенка і паэт Сяргей Законнікаў правядуць творчыя сустрэчы 26 траўня (аўторак) у горадзе Мар’іна Горка. У 9.00 сустрэча будзе ладзіцца ў сярэдняй школе №1 Мар’інай Горкі. У 11.00 пісьменнікі сустрэнуцца з навучэнцамі сярэдняй школы №2. У 13.00 пісьменнікаў чакаюць у сярэдняй школе №4. Напрыканцы госці выступяць у цэнтральнай бібліятэцы гораду перад бібліятэкарамі рэгіёну. Прэзентацыя аўдыёвыдання “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” адбудзецца 22 красавіка ў Лідзе. У імпрэзе возьмуць удзел адзін з аўтараў праекту – паэт і журналіст Глеб Лабадзенка і бард Раман Абрамчук. Дыск “Галасы Уладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год” выйшаў у свет 1 красавіка ў межах супольнага праекту паэта Сяргея Панізніка і Блога Глеба Лабадзенкі. На дыску змешчаныя ўнікальныя архіўныя запісы ў аўтарскім выкананні: 5 вершаў і 3 песні Караткевіча, 7 вершаў Ларысы Геніюш, 7 вершаў Рыгора Барадуліна, а таксама Паводле budzma.org Каментаваць |
||
22.05.2009 |
Летнік у Берліне
З 12 па 26 жніўня 2009 году ў Берліне адбудзецца летнік для грамадскіх актывістаў з розных краінаў, а таксама і з Беларусі. Падчас летніка ва ўдзельнікаў будзе шанец пазнаёміцца з функцыянаваннем палітыкі ды грамадзянскай супольнасці ў Германіі. Разам з майстар-класамі (па тэмах энергія і палітыка, па ахове навакольнага асяроддзя, палітыка Еўрапейскага Саюзу, грамадства і правы нацыянальных меншасцяў) удзельнікі пройдуць кароткую практыку ў фундацыі Генрыха Бёля. Чытаць далей/Каментаваць |
||
20.05.2009 |
Новае на сайце: Вершаваная граматыкаПрапануем падборку дзіцячых вершаў, якія дапамогуць засвоіць школьную праграму беларускай мовы. У каментарах вы можаце дадаць яшчэ верш, які трапляе ў тэму.Жывая граматыка (Мужчынскі, жаночы і ніякі род) - Артур Вольскі Ад А да Я — прафесія мая – Артур Вольскі Гукі без прынукі – Рыгор Барадулін Склоны Іх запомніць варта! – Рыгор Барадулін Грамацейка – Рыгор Барадулін Загадкі-багаткі – Рыгор Барадулін Спампаваць вершы тут Дадаць яшчэ верш / Паглядець, што дадалі калегі |
||
19.05.2009 |
У мінскіх школах пачынаецца прыём у першыя класыШэсць з іх прапануюць навучанне на беларускай мове: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія № 4» (вул. Кунцаўшчына, 18) Гімназія № 9 (Сядых, 10) Гімназія № 23 (пр. Незалежнасці, 45) Гімназія № 28 (Ракасоўскага, 93) Гімназія № 14 (вул. Васняцова, 10). Школа з музычнай накіраванасцю № 60 (Лібкнехта, 82). Сярэдняя школа №190 (раён Чытаць падрабязней/Каментаваць |
||
18.05.2009 |
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №9 У красавіцкім (2009) бюлетэні змешчаны артыкул Ірыны Сыско «Бюлетэнь цалкам знаходзіццатут. Каментаваць |
||
18.05.2009 |
Паспяхова прайшлі сустрэчы ў Магілёве, Гродне, Віцебску, Наваполацку. У межах сустрэч адбываюцца дыскусіі на музычныя тэмы. Аўтары кніг “Праз Усім наведнікам ў падарунак дыск “Фестывальны рух Беларусі” ад Наступныя сустрэчы пройдуць: 22 мая. Брэст. 18.00. вул. Маладагвардзейская, 14/1 ( 24 мая. Орша. Музей У.Караткевіча. (вул. Леніна,26). 18.00. 26 мая. Гомель. Вул. Палесская, 52 ( управа АГП). 18.00 Уваход вольны! Даведкі: 6490888 Запрашайце, прыедзнм і да вас. Нагадаем, што |
||
16.05.2009 |
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае беларусістаў
ЕГУ працягвае набор студэнтаў на бакалаўраўскю праграму “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту Навучанне ў ЕГУ”, якая ўключае: * авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі; * фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук; * грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва; * магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні; * атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе; Бакалаўрская праграма “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы. Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін. Чытаць далей/Каментаваць |
||
16.05.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Школа журналістыкі ў ЗША патрабуе ад студэнтаў карыстацца iPod і iPhone >>> – – У беларускія ВНУ на бюджэт штогод паступаюць каля 500 расіянаў >>> – Афіцыйны клопат аб фізічнай культуры і спорце разам з рэформай адукацыі мае вынікам скарачэнне ставак настаўнікаў фізкультуры >>> – Уступныя экзамены у ВНУ розных краін могуць быць сінхранізаваныя >>> – Выпускны баль будзе каштаваць мінімум 100 долараў >>> Каментаваць |
||
16.05.2009 |
Вінцук Вячорка: Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі...
Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу). Пра падручнікі для “Беларуская мова”. 2001 год. Усё звычайна. Вось сказы. - Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч) - Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС. - (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава) - Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін) - “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін) - Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”) Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** … Чытаць далей |
||
12.05.2009 |
Новае на сайцеАртыкул «Марцін Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова». Аўтар – Леанід Лаўрэш. Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ) Паводле pawet.net Каментаваць |
||
12.05.2009 |
Стажыроўкі для студэнтаў у Швейцарыі
Швейцарскі ўрад ладзіць стажыроўкі для замежных студэнтаў у Швейцарыі. Да ўдзелу ў стажыроўках запрашаюцца студэнты ўсіх краінаў свету, якія маюць ступэнь бакалаўра і жадаюць працягваць навучанне ў Швейцарыі. Некаторыя студэнты маюць шанец атрымаць грант. Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2009 году. Болей падрабязную інфармацыю (пра галіны навучаньня) і форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.mladiinfo.com/master/ Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
11.05.2009 |
Стыпендыяльная праграма Лэйна Кірклэнда
Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца абмен польскім досведам у галіне сістэмнай трансфармацыі ў межах гадавой постдыпломнай адукацыі ў польскіх ВНУ, дапоўненай стажыроўкамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях (ад двух да чатырох тыдняў). Стыпэндыя прызначаная для асобаў з краін былога СССР. Месца правядзення праграмы: універсітэты ў розных гарадох Польшчы. Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца: – лідэры няўрадавых грамадскіх арганізацыяў, – прадпрымальнікі, – журналісты, – эксперты, палітыкі, – выкладчыкі ВНУ. Заяўнікі мусяць валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе слухаць лекцыі і семінары альбо ведаць англійскую мову; мець досвед працы мінімум два гады; быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках да 40 год); мець вышэйшую адукацыю. Чытаць далей/Каментаваць |
||
11.05.2009 |
Праграма навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах
Нідэрландскі Фонд падтрымкі “Лібэртас” (Libertas Support Fund) прапануе праграму навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах. Умовы ўдзелу: – валоданне англійскай мовай; – заангажаванасць у палітычным, грамадскім жыцці Беларусі; – узрост да 35 гадоў. Каб падаць заяву, неабходна запоўніць анкету, сабраць неабходныя дакументы, якія падцвяржаюць факт папярэдняга навучання ў ВНУ, прайсці тэст на валоданне англійскай мовай TOEFL. Падрабязная інфармацыя ды анкета — у файлах Mandatory_Netherlands.pdf і Application_Form.xls, а таксама на сайце www.nuffic.nl/ Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
9.05.2009 |
Новае на сайцеБеларускія народныя назвы сузор'яў Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода. Плеяды (doc, 30 КБ) Млечны Шлях (doc, 39 КБ) Вялікая Мядзведзіца (doc, 42 КБ) Паводле старонкі «Беларуская народная астраномія» Каментаваць |
||
7.05.2009 |
Канцэрты і лекцыі ў беларускіх школах і гімназіях
Сольны канцэрт паэта і барда Эдуарда Акуліна “Не магу жыць без крылаў” адбудзецца ў гімназіі горада Заслаўе (Мінскі раён) 12 мая ў 12.00. 8 мая Змітра Бартосіка чакаюць навучэнцы сярэдняй школы пасёлку Свіслач, што ў Пухавіцкім раёне. Пачатак канцэрту ў 13.00. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт спевака па адрасе: вул. Набярэжная, 5 і пачнецца ў 18.00. 14 мая Станіслаў Суднік выступіць з лекцыяй “Ігнат Дварчанін: рысы біяграфіі” ў сярэдняй школе вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёну. Пачатак сустрэчы ў 12.00. 21 мая сустрэча з паэтам на тэму “Беліца ў вайне 1649–1654 гадоў” адбудзецца ў бібліятэцы вёскі Беліца Лідскага раёну. Пачатак у 18.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
7.05.2009 |
Конкурс вершаў для маладых творцаў
Моладзевая інтэрнэт-пляцоўка moladz.org распачынае новы конкурс для маладых паэтаў. На працягу месяца Вы можаце пісаць і дасылаць нам вершы па-беларуску на любую тэму, якая Вас хвалюе. Найлепшыя вершы будуць выкладзеныя на старонках moladz.org і змогуць трапіць у зборнік вершаў “Наш час-3”. Напрыканцы конкурсу наведвальнікі парталу змогуць прагаласаваць і выбраць самых таленавітых паэтаў. Удзельнікі, што зоймуць першыя тры радкі ў рэйтынгу галасавання, атрымаюць падарункі. Для ўдзелу ў конкурсе патрэбнае толькі жаданне, муза, крэатыўнасць, талент і пэўныя намаганні. Вы пішаце верш і дасылаеце яго на паштовую скрыню vkonkurs@gmail.com, а далей справа будзе за намі. Апошні тэрмін падачы вершаў – 25 чэрвеня 2009 г. Калі Вы маеце пытанні, тэлефануйце на нумар +375 29 321 48 76, Надзея. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
7.05.2009 |
Партнэрства грамадскіх ініцыятываў
Фонд імя Стафана Баторага, Фонд імя Робэрта Боша і Фонд PAUCI запрашаюць падаваць заяўкі на праекты, якія рэалізуюцца ў межах праграмы «Партрэрства грамадскіх ініцыятываў". Заяўкі мусяць уключаць кароткае апісанне праектаў, якія плануецца правесці ў 2010 годзе. Падаваць заяўкі могуць трохбаковыя партнэрствы няўрадавых арганізацый з Польшчы, Германіі і Беларусі, якія ўдзельнічаюць у праграме ад пачатку. Апошні тэрмін падачы заявак у фонд імя С.Баторага – 29 траўня. Да 3 чэрвеня будзе адбывацца адбор лістоў аб намеры і запрашэнне на сустрэчу партнэраў праектаў. 21–23 верасня – сустрэча для партнэрскіх арганізацый з Беларусі, Калінінградскай вобласці Расіі, Польшчы і Германіі. Апошні тэрмін падачы поўных заявак – 13 лістапада. Рэалізацыя праектаў: люты-снежань 2010 году. Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://rus.ngo.pl Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
7.05.2009 |
Школа па правах чалавека для моладзі
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае спабор на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2009 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з'яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі ды іншых краінаў, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Вільня. Тэрміны правядзення: Школа 1: 3 – 11 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна). Школа 2: 12 – 20 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 10 чэрвеня ўключна). Школа 3: 24 ліпеня – 1 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна). Школа 4: 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 27 чэрвеня ўключна). Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост ад 18 да 25 гадоў). Кожная група будзе сфармаваная з Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт мусіць запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін па адрасе: belschool@gmail.com. Пажадана прадаставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца ўдзельнікам, якія арыентуюцца ў грамадcкай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны. Не будуць разглядацца заяўкі прэтэндэнтаў, тэрмін дзеяння пашпартоў якіх заканчваецца за тры месяцы да даты правядзення Школы. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць. З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на эл.адрас: belschool@gmail.com Паводле рассылкі belngo.info |
||
7.05.2009 |
Конкурс эскізаў
Распачаўся конкурс эскізаў па матывах аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Вы маеце ўнікальную магчымасць стаць аўтарам скульптурнай кампазіцыі ў Рагачове, прысвечанай герою аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы” Гервасію Выліваху. Гервасій – рэальны персанаж гісторыі горада Рагачова, што на поўдні Беларусі. Але нават самі жыхары не ведаюць пра гэта. Патрабаванні да працаў: – гэта эскіз для скульптуры – дапускаюцца толькі арыгінальныя аўтарскія працы – максімальнае ўвасабленьне эстэтыкі твору (адзінае абмежаванне – праца мусіць суадносіцца з літаратурным Гервасіям) – фармат выканання вольны. Працы не вяртаюцца, яны ўвойдуць у экспазіцыю музэя. Апошні тэрмін – да 31 ліпеня. Працы дасылайце на эл.скрыню RagachouVylivaha@gmail.com альбо тэлефануйце на нумар 336 19 60 68 (МТС) Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны» Чытаць далей/Каментаваць |
||
7.05.2009 |
Семінар для маладых журналістаў
10–11 чэрвеня Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры падтрымцы амбасады ФРГ у Беларусі ладзіць семінар па правядзенні журналісцкага даследавання ў Інтэрнэце. Да ўдзелу запрашаюцца журналі Да разгляду прадстаўлены наступныя тэмы: – функцыі і структура Інтэрнэта – віды пошукавых сістэм і спосабы іх выкарыстання – інфармацыйныя прапановы, – расследаванне па абранай тэме і падрыхтоўка матэрыяла – абмеркаванне падрыхтаваных матэрыялаў. Заняткі ладзяцца ў Мінскім МАЦ. Трэнер – медыяэксперт Павал Быкоўскі. Пачатак семінара – у 14.00. Чытаць далей/Каментаваць |
||
5.05.2009 |
Пачалася рэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізавае тэставанне
4 мая пачалася рэгістрацыя абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні. Паводле Правіл прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, рэгістрацыя працягнецца да 1 чэрвеня. Ужо шосты год запар менавіта тэсты з'яўляюцца пропускам у шэрагі студэнтаў. Летась у цэнтралізаваным тэставанні ўдзельнічалі больш 179 тыс. абітурыентаў. Яны здалі больш за 457,2 тыс. тэстаў. Сёлета ў сувязі са скасаваннем Разгорнуты дапаможнік па працэдуры тэставання чытайце на старонцы партала tut.by. Каментаваць |
||
4.05.2009 |
Падведзеныя вынікі конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўні |
||
1.05.2009 |
Новае на сайцеУрок «Сучасная беларуская лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш» Распрацоўка ўрока беларускай літаратуры (11 клас), прысвечанага творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы “Баравабудскі Спампаваць матэрыял (doc, 180 КБ) Каментаваць |
||
30.04.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Еўрапейскі гуманітарны універсітэт плануе арганізаваць у Беларусі падрыхтоўчыя праграмы для абітурыентаў. >>> – Новы скандал у гарадзенскай сістэме адукацыі >>> – Мінадукацыі дазволіла Івану Шылу здаць экзамен па англійскай мове >>> – У Баранавічах вучаніцы забаранілі весці дзённік >>> – У межах выставы TIBO'2009 адбылося ўзнагароджванне адукацыйных і Каментаваць |
||
30.04.2009 |
Семінар для адукатараў
Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў семінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасці, перспектывы развіцця Еўрапейскага Саюзу”. Семінар ладзіцца Удзел у семінары дазволіць: – даведацца пра гістарычныя падставы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрасаюзу – зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюзу – прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюзу – пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай – распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці. Удзельнікі сэмінара атрымаюць камплекты і Чытаць далей/Каментаваць |
||
25.04.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Упершыню за пятнаццаць гадоў у Магілёве можа з'явіцца беларускамоўны клас >>> – Нягледзячы на тое, што колькасць сёлетніх выпускніў будзе большай за звычайную ў два разы, колькасць месцаў у ВНУ і ССНУ павялічаць на 4,5 і 10 % адпаведна >>> – Мінскім выпускнікам не дазволяць сяткаваць сканчэнне школы ў кавярнях і рэстаранах >>> – Вярхоўны суд Расіі адхіліў пазоў бацькоў вучаніцы аднаго з казанскіх ліцэяў пра здачу Адзінага дзяржаўнага іспыту на роднай мове. >>> – Вучні выпускных класаў гімназіяў Падляшша пішуць першую частку тэста, які падвядзе вынікі на гэтым этапе навучання >>> Каментаваць |
||
24.04.2009 |
Новы сайт беларускіх казак«Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы. Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў. Пакуль што на сайце няма і паловы таго, што запланавана змясціць тут з цягам часу. Напрыклад, укладальнікі збіраюцца выкладаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, якія будзе можна спампоўваць. Зараз на «Казках» прапануецца спампаваць толькі адну кніжку — «Чытанку для дзіцячага сада», створаную мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адмыслова для беларускамоўнага малога. Апроч таго, на сайце будуць з’яўляцца апошнія навіны, якія тычацца выхавання дзяцей — усё, што знойдзецца па іншых інфармацыйных крыніцах пра дзяцей і бацькоў. Стваральнікі гэтага рэсурсу — таксама бацькі, якім надакучыла чакаць, пакуль «прафесійныя сілы» зацікавяцца дзіцячымі справамі. Таму сама старонка выглядае крыху Ад звычайных дзіцячых казак рэсурс адрозніваецца «і Адрас сайта – http://kazki.by/ Паводле naviny.by Каментаваць |
||
24.04.2009 |
Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай рэспублікі
Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначаная для паляпшэння абмену студэнтамі, аспірантамі, выкладчыкамі ВНУ і навукавымі супрацоўнікамі, для стажыровак у славацкіх ВНУ і Прэтэндэнтамі на стыпендыю могуць стаць грамадзяне Беларусі. Сума штомесячнай стыпендыі: – для студэнтаў ВНУ – 240 еўра, – для аспірантаў – 470 еўра, – для дацэнтаў – 835 еўра, – для прафесараў – 1000 еўра, – для навуковых супрацоўнікаў: малодшых – 670 еўра, кандыдатаў навук – 835 еўра, старэйшых навуковых супрацоўнікаў – 1000 еўра. Чытаць далей/Каментаваць |
||
24.04.2009 |
Media Bar Camp 2009
Асноўная мэта правядзення MediaBarCamp 2009 – стымуляваць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў з выкарыстаннем тэхналогій новых медыя. Чакаецца, што ў MediaBarCamp 2009 прымуць удзел каля 150 чалавек з Беларусі, краін Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфармаваная з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная альтэрнатыўным інфармацыйным медыяпраектам і іх стваральнікам. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году. Загэгістравацца Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/ Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
24.04.2009 |
Праект па грамадзянскай журналістыцы
Цікавішся жыццём грамадства? Хочаш навучыцца пісаць матэрыялы пра тое, што хвалюе людзей, пазнаёміцца з тым, як гэта робяць актыўныя маладыя людзі ў Польшчы і Германіі? Жывеш у Гародні і маеш ад 18 да 25 год? Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў праект па грамадзянскай журналістыкі! Праект складаецца з трох частак: У час трэнінга “Асновы грамадзянскай журналістыкі” (Гродна, 5–6 мая, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінга і выканання хатняга задання будзе сфармаваная група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня). Удзельнікі адукацыйнага візіта разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства “Грамадзянін”, Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей. Фінальным этапам праекта (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекта і перспектывам яго працягу. Чытаць далей/Каментаваць |
||
24.04.2009 |
Конкурс стыпендый для навукоўцаў
Цэнтр навуковай культуры А.Вольта пры ўдзеле The Cariplo Foundation абвяшчае спабор стыпендый для навукоўцаў з Расіі і СНД. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца высокакваліфікаваныя навукоўцы з СНД, якія выкладаюць у ВНУ альбо з’яўляюцца навуковымі супрацоўнікамі. Веданне англійскай мовы абавязковае. У межах стыпендыяльнай праграмы прадастаўляецца магчымасць правядзення даследаванняў і выкладання ў адным з універсітэтаў альбо Мінімальны тэрмін стыпендыі – 2 месяцы. Аплочваецца праезд, пражыванне, медычная страхоўка. Стыпендыяльны перыяд – з 17 чэрвеня да 31 снежня. Неабходныя дакументы: – Заява ў адвольнай форме – CV і спіс публікацый – Ліст з установы, якая прымае навукоўца – Водгукі Дакументы неабходна адправіць факсам альбо па эл.пошце, арыгіналы – звычайнай поштай. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 мая. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць: Fax ++39.031.570174, phone ++39.031.579819, Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
22.04.2009 |
Міжнародная школа ў Венгрыі
Міжнародная летняя школа ў Венгрыі запрашае да ўдзелу студэнтаў з розных краінаў. Школа адбудзецца з 19 чэрвеня па 1 ліпеня 2009 году. Тэма — сучасныя падзеі ў Еўропе ды ў свеце з фокусам на Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (уключна з Балканамі і Апошні тэрмін падачы заявак: 15 мая 2009 году. З праграмай летняй школы можна пазнаёміцца на старонцы універсітэту: http:// Дадатковая інфармацыя – на сайце: http:// Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
22.04.2009 |
Узнагарода Рональда Вайзера для навучання і даследаванняў
Узнагарода Рональда Вайзэра для навучання і даследванняў ўлучае ў сябе кароткатэрміновы даследніцкі візіт у Мічыганскі універсітэт, ЗША, у красаві Апліканты мусяць выдатна валодаць англійскай мовай. Апошні тэрмін падачы заявак: 30 кастрычніка 2009 году. Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.afpwebfolio.org/files/ Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
22.04.2009 |
Летнік для моладзі ў запаведніку «Халодны яр» ва Украіне
Кааліцыя Моладзевых грамадскіх арганізацый «Молода Черкашчына» абвяшчае конкурс на ўдзел у летніку для лідэраў моладзевых арганізацый з Беларусі, Украіны, Расіі, Грузіі, Малдовы, Літвы і Эстоніі «Новыя краі Летнік адбудзецца ў маляўнічым месцы запаведніка Халодны Яр, сяло Мельнікі, Чыгірынскага раёну, Чаркаскай вобласьці з 3 па 8 ліпеня. Праграма летніка прадугледжвае камунікаванне, абмен досведам, культурныя прэзентацыі краінаў-удзельніц, экскурсійныя праграмы. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца наладжванне супрацоўніцтва паміж рознымі грамадскімі арганізацыямі, распрацоўка міжнародных моладзевых ініцыятываў. Выдаткі на праезд да месца летніка, пражыванне і харчаванне будуць аплочаныя арганізатарамі. Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца моладзевыя актывісты ва ўзросце ад 18 да 30 год. Працоўная мова мерапрыемства – руская, але веданьне англійскай мовы будзе лічыцца прыярытэтам. Апошні тэрмін падачы заявак: 10 мая 2009 году. Больш падрабязную іфармацыю пра летнік і форму заяўкі глядзіце ў файлах konkurs.doc і anketa.doc. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
21.04.2009 |
Да ўвагі школьных
Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы. Выданне музыкі на дыску — мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасцяў для калектываў усё больш. У Мінску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і эксперыментальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя. Такія салянкі — не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты і зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаванні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і не вельмі цяжкай, а песні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя эксперыменты вітаюцца. Прадусара для сябе знайсці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 мая. Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
21.04.2009 |
Літаратурная сустрэча ў Віцебску
У межах сустрэчы адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Алеся Аркуша “Брызгалаўка” пра Жодзіна. Запланаваны невялічкі сюрпрыз для ўдзельнікаў сустрэчы. Чакаем вас 23 красавіка 2009 году ў Віцебску, па адрасе: вул. Пачатак – 18.30. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
17.04.2009 |
Тры вольныя месцы ў беларускім садку
Засталіся 3 вольных месцы (17 запісалася, магчыма 20 чалавек) у групе 3‑4 год у дзіцячым садку №570 па вул.Чайлыткі 8, тэрмін звароту — па жнівень 2009 г. Кантакт — +375 29 395 73 99 Дар’я Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
17.04.2009 |
Стыпендыі на навучанне і даследчую дзейнасць у Нарвегіі
Нарвежскі ўрад заснаваў стыпендыі, якія спрыяюць абмену дактарантамі/аспірантамі і маладымі даследчыкамі з іншых краін. Стыпендыі адчыненыя ва ўсіх галінах, у тым ліку прыкладное і выканаўчае мастацтва. Іх можна атрымаць у акрэдытаваных нарвежскіх універсітэтах, даследчых інстытутах, каледжах і іншых арганізацыях універсітэцкага ўзроўню. Стыпендыя пакрывае выдаткі на дзесяцімесячнае прыбыванне ў Нарвегіі. Іх могуць атрымаць дактаранты, аспіранты і спецыялісты, якія атрымалі ступэнь доктара, кандыдата не болей за 6 гадоў таму. Кандыдаты мусяць валодаць англійскай альбо нарвежскай (дацкай, шведскай) мовамі. Стыпэндыі даюцца на Штогод стыпендыі вылучаюцца прыкладна на 8 млн.кронаў і іх атрымліваюць каля 100 чалавек. Да заявы на стыпендыю неабходна прыкласьці запрашэнне нарвежскага боку. Апошні тэрмін падачы заявак: 22 красавіка 2009 году. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міждзяржаўнай асацыяцыі паслядыпломнай адукацыі па тэл. 495 Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
17.04.2009 |
Канферэнцыя па культуры і медыях у Вільні
Канферэнцыя на тэму «Культура і медыі: лакальныя і глабальныя аспекты» адбудзецца Працоўныя мовы – англійская і літоўская. Удзел ў канфэрэнцыі бясплатны. Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражыванне і харчаванне, але не кампенсуюць выдаткі на праезд. Магчымыя тэмы для выступаў (але не абавязкова імі абмяжоўвацца): * Уплыў медыяў на сацыяльнае жыццё. * Медыі і канструяванне ідэнтыфікацыі (нацыянальнай, этнічнай, гендэрнай). * Пасярэдніцтва палітыкі, штодзённае жыццё і грамадская сфера. * * Месца тэорыі медыяў у сучасным гуманітарным дыскурсе. Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна даслаць заяўку і рэзюмэ (да 1500 знакаў) па адрасе arunas_mickevicius@yahoo.com і vilius.dranseika@fsf.vu.lt. Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info |
||
17.04.2009 |
Новае на сайцеСцэнар Калядаў Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай. Спампаваць сцэнар Спампаваць тэксты песень Каментаваць |
||
16.04.2009 |
Творчы конкурс “Сямейны альбом. 19
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе, прысвечаным Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, можна дасылаць сямейныя гісторыі ў выглядзе фотаздымкаў, калажоў, малюнкаў, фільмаў, што адлюстроўваюць імгненні таго пераломнага моманту ў жыццях не толькі немцаў, але і беларусаў. Мовы конкурса: нямецкая, беларуская, руская. Апошні тэрмін – да 30 верасня. Працы трэба дасылаць на эл.пошту volontaer@minsk.goethe.org альбо звычайнай поштай з пазнакай «Сямейны альбом» на адрас Інстытута імя Гётэ ў Мінску: Вул. Фрунзе 5, 220034 Мінск. Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны |
||
16.04.2009 |
Летнік для аматараў птушак
З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаванні кулікоў ды іншых Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцавання птушак “Тураў”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам. Чытаць далей/Каментаваць |
||
16.04.2009 |
Выйшаў новы даведнік даведнік для абітурыентаў ССНУ
Даведнік для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў выйшаў у выдавецтве «Вышэйшая школа». Зараз выпускнікі 2009 гады могуць азнаёміцца з правіламі прыёму, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб формах навучання, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, кваліфікацыях, якія можна атрымаць у выніку навучання, уступных выпрабаваннях, леташнім прахадным бале, прыкладным плане прыёму, кошце навучання. Нялішняй будзе інфармацыя аб магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце. У даведніку адзначаныя спецыяльнасці, на якія прымаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама змешчаныя новыя праграмы ўступных выпрабаванняў на 2009 г. Паводле газеты Звязда Каментаваць |
||
15.04.2009 |
Да ўвагі школьных фальклорных калектываў і аматараў фальклору.ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну. На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя. Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў Мінску, Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні. Звяртайцеся да Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю маб + 375 29 6318569, Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў, вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль. Больш пра фестываль мажна даведацца на старонцы http://www.folk.by/palyn.html Каментаваць |
||
14.04.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Суботнік для настаўнікаў Гомельскага раёна: мінус 10 долараў з зарплаты >>> – Студэнт можа адмовіцца ад размеркавання, калі яго не забяспечылі жыллём >>> – Рыхтуецца выданне >>> – У правілы ЦТ занеслі касметычныя змены >>> – Сямейная пара адкрыла ў Мінску яшчэ адну беларускамоўную групу ў садку >>> – Нацыянальны інстытут адукацыі падвёў вынікі конкурса школьных падручнікаў. Нягледзячы на незавадаволенасць настаўнікаў цяперашнімі падручнікамі (у прыватнасці, па матэматыцы), пераможцамі сталі ўжо «добра знаёмыя» аўтары >>> Каментаваць |
||
14.04.2009 |
Гісторык Алесь Белы прыедзе ў Наваполацк
Суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны сумесна з бібліятэкай імя Я.Коласа ў Наваполацку запрашаюць 21 красавіка ў 17 гадзін на творчую сустрэчу з вядомым гісторыкам, аўтарам і укладальнікам кніг «Хроніка Белай Русі», «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook», шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі ў часопісе «Спадчына» і «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», «Энцыклапедыі ВКЛ», у англ. часопісах, сцэнарыяў дакументальных фільмаў па гісторыі матэрыяльнай культуры Беларусі «Маем Рэчы» (БТ), каардынатарам праекту «Наша Страва» – рэканструкцыі гісторыі і сімволікі традыцыйнай кухні Беларусі, доктарам гуманітарных навук (PhD) Алесем Белым. На сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кніг «Наша Страва», «Энциклопедия белорусской кухни», «Belarusian Cookbook». Паводле budzma.org Каментаваць |
||
14.04.2009 |
Семінар па праблемах захвання і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны
Дэпартамент гісторыі і бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта праводзяць 30 мая 2009 году ў Вільні другі Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца спецыялісты ў галіне культурнай спадчыны, музейныя супрацоўнікі, выкладчыкі, студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх і літоўскіх універсітэтаў. Падрабязная інфармацыя – у файле. Паводле belngo.info Каментаваць |
||
13.04.2009 |
Эдуард Акулін выступіць у мінскай школе
Творчая сустрэча паэта і барда Эдуарда Акуліна адбудзецца 14 красавіка ў Мінску, у сталічнай школе № 124. Пачатак імпрэзы а 10.00. Паводле budzma.org Чытаць далей/Каментаваць |
||
13.04.2009 |
Міжнародны трэнінг па працы з групамі
Мерапрыемства адбудзецца 30 мая – 7 чэрвеня 2009 году ў г. Дыліжан, Арменія. Працоўная мова – англійская. Удзельнікам прадстаўляецца пражыванне і сілкаванне, кампенсуецца 70% ад транспартных выдаткаў. Арганізатарамі прадугледжаны ўнёсак удзельнікаў 30 еўра. Для ўдзелу ў трэнінгу накіруйце запоўненую заяўку на эл. адрас vrecer@dieloop.at (Marcus Vrecer) да 20 красавіка 2009 году. Праграму трэнінга можаце спампаваць тут. Каментаваць |
||
10.04.2009 |
Уступная кампанія ва Уроцлаве
Праект «Teraz Wroclaw» абвяшчае аб пачатку ўступнай кампаніі ва Уроцлаве, Польшча. Ужо трэці год запар праект дапамагае моладзі з Усходняй Еўропы стаць студэнтамі буйных вышэйшых навучальных установаў Ніжняй Сілезіі. Галоўная мэта праекту – не толькі запрасіць моладзь атрымаць адукацыю ва ўроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах, але і даць інфармацыйную і кансультацыйную падтрымку яго ўдзельнікам. Дапамога ў выбары навучальнай установы і накірунку навучання, кансультацыі па працэдуры ўступлення, афармленне дакумэнтаў, падтрымка на першым этапе навучання, моў Чытаць далей/Каментаваць |
||
10.04.2009 |
Міжнародны конкурс для журналістаў
Звяз моўнага і культурніцкага абмену MitOst і Фонд імя Робэрта Боша (Германія) абвесцілі міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», які прысвечаны Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных і Міжнароднае журы абярэ 10 аўтараў, якія будуць запрошаныя на святочную ўзнагароду ў Берлін увосень 2009 году. Лепшыя матэрыялы будуць узнагароджаныя прызамі ў памеры 2500, 2500 і 1000 еўра. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць шэраг рэдакцый і пазнаёміцца з дасведчанымі нямецкімі журналістамі і прадстаўнікамі палітыкі і культуры. Лепшыя працы будуць апублікаваныя ў лютым 2010 году ў спецыяльным зборніку, які будзе прэзентаваны ў межах агульнай кампаніі за партнэрства з рознымі СМІ. Заяўкі і пытанні дасылайце па адрасе: Міжнародны конкурс для журналістаў «1989–2009: Еўрапейскі дыялог», Joanna M. Rother, MitOst e.V., Schillerstr. 57, 10627 Berlin, Germany, medienprojekt1989@mitost.org Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.mitost.org/medienprojekt1989.html Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
9.04.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Мінадукацыі мабілізавала псіхолагаў змагацца з адчуваннем крызісу >>> – Сёлета беларускія школьнікі прымуць удзел у шасці міжнародных алімпіядах >>> – Міністэрства адукацыі выступае супраць адкрыцця новых гімназій і ліцэяў >>> – Мiнскiя школьнiцы сталi лаўрэатамi мiжнароднага конкурсу вакалiстаў, выступіўшы з беларускімі песнямі >>> – У БНТУ выпускнікі выбіраюць размеркаванне з 5 заявак на чалавека >>> – У беларускіх абітурыентаў сёння пачалося прафесі Каментаваць |
||
9.04.2009 |
Акадэмія Салідарнасці
Tertio Millennio і Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасці”. Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасці” пройдуць 19–24 ліпеня ў Гданьску. Яны разлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – Беларусі, Арменіі, Азейбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны. Плануецца, што ў мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей. Падчас заняткаў, якія будуць весціся на англійскай мове, будуць абмеркаваныя пытанні па змене грамадскай думкі і падвышэнні ўзроўня развіцця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацый, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса. Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы зарэзервавана 50 месцаў. Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі Арганізатары прадстаўляюць харчаванне, жытло і аплочваюць праезд цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць. Апошні тэрмін падачы заявак – 15 мая. Падаць заяўку можна на Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
8.04.2009 |
Міхась Булавацкі: Матэматыка памiж Гхагхрай i Марамбiджай
Прапануем вашай увазе артыкул магілёўскага настаўніка матэматыкі Міхася Булавацкага, надрукаваны пяць гадоў таму ў газеце «Звязда». Нягледзячы на тое, што выйшаў гэты матэрыял даўно, разгляданыя праблемы не губляюць сваёй актуальнасці: беларускія пяцікласнікі, якія часам нават не ведаюць, як называюцца буйныя беларускія рэкі, працягваюць вылічваць даўжыню кітайскіх Цзялiнцзяна і Ханьшуя; нягледзячы на пастаянныя рэформы і "інавацыі" Аўтар артыкула не застаўся ў баку і ад дыскусіі на сайце Alma mater, датычнай легендарнаму ўжо зборніку задач Латоці Чытаць артыкул/Каментаваць |
||
8.04.2009 |
Прэзентацыя брашураў па гісторыі Віцебска
Сустрэча‑прэзентацыя брашураў «Пад мурамі саляных складоў» і «Пра што расказвае віцебскі гарадзкі герб» с удзелам аўтараў І.Цішкіна і М.Паўлава адбудзецца 9 красавіка ў Віцебску, па адрасе: вул. 1‑я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе». Пачатак а 18‑й гадзіне. Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
6.04.2009 |
Новае на сайце: КніГэтую маляванку зрабілі |
||
6.04.2009 |
Увага! На сайце з'явіўся новы раздзел «Дашкольнаму педагогу»У раздзеле «Дашкольнаму педагогу» плануецца змяшчаць сцэнары дзіцячых святаў, размалёўкі, гульні для маленькіх, а таксама іншыя распрацоўкі для заняткаў з дашкольнікамі.Не забывайцеся, што якасць нашага сайту залежыць ад вашых матэрыялаў! Чакаем новых паступленняў на info @nastaunik.info. Каментаваць |
||
5.04.2009 |
УВАГА! Конкурс летніх адукацыйных праектаўЗапрашаем настаўнікаў, педагогаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных установаў, бацькоў, выхавальнікаў, а таксама настаўніцкія клубы, грамадскія агранізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі, настаўнікамі і мясцовай супольнасцю, прыняць удзел у конкурсе летніх адукацыйна-інфармацыйных праектаў. Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць дэмакратычныя каштоўнасці, досвед якіх можа быць карысны для калегаў, распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама нізкабюджэтныя праекты. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах: адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных методык і г.д. Для ўдзелу ў конкурсе запоўніце Агульнае палажэнне конкурсу: – час правядзення праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009; – cправаздача па праекце павінна быць здадзена не пазней за 31 кастрычніка 2009 года; – у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка тэхнікі, аплата валанцёрскай працы; Каментаваць |
||
5.04.2009 |
Новае на сайцеРаспрацоўка тэмы па інфарматыцы «Камп'ютэрныя прэзентацыі" Сучасныя вучні маюць шмат магчымастей для набыцця разнастойных ведаў, але часта задаюць пытанне «а навошта?», не разумеюць, чаму яны павінны вывучаць менавіта ГЭТА, і менавіта такім чынам. Адсюль узнікаюць непаразуменні, канфлікты, стрэсавыя сітуацыі як для вучняў, так і для выкладчыкаў. Але ёсць пэўныя аб'ектыўныя фактары, карыстаючыся якімі можна зрабіць вучэбны працэс не руцінаю, а творчасцю. Гэта фактары, якія ўлічваюць і асабовыя здольнасьці кожнага, і псіхалагічныя асаблівасці, і патрэбы, і г. д. Улічыць гэтыя фактары праз выкарыстанне элементаў модульнай, інтэгральнай і лічбава-арыентаванай тэхналогій на ўроках інфарматыкі прапануе настаўніца мінскай школы №17 Людміла Марціна Спампаваць распрацоўку тэмы «Камп’ютэрныя прэзентацыі» (7 клас) (doc, 59 КБ) Каментаваць |
||
5.04.2009 |
Новае на сайцеСцэнары пазакласных фальклорных мерапрыемстваў Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваных на аснове фальклору Пружаншчыны, нам даслала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ларыса Жаўнярчук Гульнёвая праграма «Беларускія гаспадынькі» (doc, 53 КБ) Сцэнар свята “Запрашаем на вячоркі” (doc, 79 КБ) Сцэнар свята нацыянальнай кухні (doc, 90 КБ) Каментаваць |
||
5.04.2009 |
Новае на сайцеВыкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы Адной з тэхналогій, якая эфектыўна забяспечвае гуманізацыю адукацыі, з'яўляецца праектнае навучанне. У аснове дадзенай тэхналогіі ляжаць ідэі амерыканскіх навукоўцаў Дзюі, Лая, Гарыдайка. Галоўныя з іх заключаюцца ў тым, што дзіця займаецца толькі той дзейнасцю, якую яно выбірае само свабодна. Сваімі распрацоўкамі ў галіне выкарыстання гэтай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы падзялілася настаўніца гімназіі г. Пружаны Ларыса Жаўнярчук Спампаваць артыкул «Выкарыстанне праектнай тэхналогіі на ўроках» (doc, 85 КБ) Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе” (9 клас) (zip, 29 КБ) Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Прыслоўе” (8 клас) (doc, 39 КБ) Спампаваць матэрыялы да ўрока на тэму “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак” (doc, 60 КБ) Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Новыя спецыяльнасці для абітурыентаў >>> – Навучанне ў крэдыт у беларускай ВНУ на ўласным досведзе >>> – Студэнтаў могуць размеркаваць на 10 год і болей >>> – Міністр адукацыі не бачыць неабходнасці ў вяртанні ЕГУ ў Беларусь, але лічыць патрэбным далучэне да Балоньскага працэсу, які «не закранае ідэалогію беларускай адукацыі" – Сёлета прафесінае сумоўе пройдзе на дзве тысячы больш абітурыентаў >>> – Кодэкс аб адукацыі можа быць разгледжаны сёлета ўвосень >>> Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Настаўніцу Мар’яну Грузьдзіловіч аднавілі на працы
Увечары 31 сакавіка настаўніцу з адукацыйнага цэнтру “SOL Minsk” Мар’яну Груздзіловіч знаёмілі з загадам, паводле якога адменены ранейшы загад аб яе звальненні. Нагадаем, настаўніцу ангельскай мовы М.Грузьдзіловіч звольнілі 25 сакавіка пасля таго як яна адрэагавала на абразлівую рэпліку вучаніцы адносна тых, хто святкуе Дзень Волі. Дзякуем усім наведвальнікам сайта за прафесійную і грамадзянскую салідарнасць! |
||
3.04.2009 |
Навучанне ў Германіі
Універсітэт Віадрына г. Франкфурт на Одэры прадстаўляе на сродкі Нямецкай службы акадэмічных абменаў DAAD (www. Апошні тэрмін падачы дакументаў: 15 ліпеня 2009 году. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце універсітэта. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Летняя школа ў Варшаве
З 1 па 21 ліпеня 2009 году Варшаўскі ўніверсітэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Падчас школы з 1 па 14 ліпеня і з 19 па 20 ліпеня адбудуцца лекцыі прафесараў з Англіі, Германіі, Польшчы, Канады і ЗША, а таксама чатыры семінары на розныя тэмы па выбары ўдзельнікаў. З 15 па 18 ліпеня адбудзецца Мовы школы – польская і англійская. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 10 мая 2009 году. Падрабязная інфармацыя на польскай мове – ў файле, на англійскай мове – на сайце: www.studium.uw.edu.pl Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Міжнародная летняя школа ва Умані (Украіна)
Міжнародная летняя школа на тэму “Шляхі вывучэння ды інтэрпрэтацыі гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы” адбудзецца з 4 па 11 ліпеня 2009 году ў горадзе Умань, Украіна. Мэта школы — вывучэнне міждысцыплінарных мэтадалагічных праблемаў у даследніцкай галіне; азнаямленне з новымі падыходамі вядзення дасьледаванняў, якія тычацца інтэрпрэтацыі гістарычных падзеяў. Акцэнт будзе рабіцца на дасьледванні гістарычных падзеяў у краінах Цэнтральнай ды Усходняй Еўропы, аднак навукоўцы, якія займаюцца іншымі геаграфічнымі рэгіёнамі таксама запрашаюцца да ўдзелу. Форма правядзення школы: удзельнікі мусяць зрабіць прэзентацыі сваіх даследаванняў, якія яны будуць дэманстраваць падчас заняткаў; лекцыі, дыскусіі, экскурсіі. Да ўдзелу запрашаюцца: любыя даследчыкі (студэнты, аспіранты, навукоўцы) у разнастайных галінах — у тым ліку, сацыялогіі, паліталогіі, псіхалогіі, антрапалогіі, культуры. Працоўная мова — англійская. Усе выдаткі па харчаванні, пражыванні, навучанні, экскурсіях і праезду ў межах краіны бяруць на сабе арганізатары. Выдаткі на праезд удзельнікаў з іншых краінаў не аплочваюцца. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 красавіка 2009 году. Падрабязную інфармацыю на англійскай мове чытайце ў файле. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Стажыроўка для журналістаў
Дэпартамент грамадскай інфармацыі ААН абвесціў конкурс імя Рэхама Стажыроўка будзе адбывацца з 8 верасня па 16 кастрычніка 2009 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 10 красавіка 2009 году. Падрабязнасці чытайце . Форму заяўкі глядзіце ў файле. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
3.04.2009 |
Зварот да настаўнікаў-краязнаўцаў
Шаноўныя калегі. 18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА, ужо Чытаць далей/Каментаваць |
||
2.04.2009 |
ЕГУ праводзіць канферэнцыю і запрашае на дні адчыненых дзвярэй
16–17 мая 2009 года Еўрапейскі гуманітарны універсітэт праводзіць штогадовую навуковую канферэнцыю студэнтаў і аспірантаў “Еўропа 2009: новае суседства”, прысвечаную сучасным праблемам палітыкі, права і культуры ў еўрапейскім вымярэнні. Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты бакалаўрскіх і магістарскіх праграм, аспіранты беларускіх, літоўскіх ВНУ і ВНУ іншых краін. Секцыі канферэнцыі: - Права і дэмакратыя: выклікі часу - Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць - - Музей у кантэксце культур - Мастацтва і філасофія ў сучасным свеце - Медыятэксты: чытанне, разуменне, крытыка - Прыватнае vs публічнае ў кантэксце гендэрнай тэорыі - Палітыка і грамадства: сучасныя палітычныя даследаванні Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых прац, найбольш цікавыя даклады будуць адзначаныя дыпломамі ЕГУ. Заяўкі на ўдзел і тэзісы прымаюцца да 5 мая 2009 г. на электронны адрас: science @ ehu.lt (тэма – “Europe 2009”). Праз гэты самы адрас можна атрымаць кансультацыю па арганізацыі і правядзенні канферэнцыі. Студэнты, магістранты, аспіранты, якім патрабуецца візавая падтрымка, павінны даслаць заяўкі да 5 красавіка 2009 г. Да ўвагі абітурыентаў і іх бацькоў: 25 красавіка і 23 мая 2009 года – дні адчыненых дзвярэй у ЕГУ. Каментаваць |
||
31.03.2009 |
Праявім прафесійную салідарнасць са звольненай настаўніцай Мар'янай Груздзіловіч!
Як паведаміла Радыё Свабода, падставай для звальнення з цэнтру SOL у Мінску стала дыскусія выкладчыцы англійскай мовы з На наступны ж дзень у падтрымку настаўніцы, звольненай за палітычныя перакананні і з парушэннем заканадаўства, узнялася кампанія салідарнасці. За дзень толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску прыйшло каля 130 электронных лістоў. Настаўнік.інфо прапануе далучыцца да кампаніі і праявіць салідарнасць з каляжанкай. Дасылайце электроныыя лісты на solminsk@nsys.by, і ў цэнтальны офіс кампаніі ў Вялікабрытаніі на адрас sol@sol.org.uk. Тэкст ліста Прэса пра звальненне Мар'яны Груздзіловіч Выкладчыцу звольнілі Мар’яна Грузьдзіловіч зноў расчаравала “SOL Minsk” Ванда Дармаян: «Гэта хлусня, што яе звольнілі за палітыку» Брытанскі цэнтр SOL даслаў першыя адказы на лісты з Беларусі Каментаваць |
||
30.03.2009 |
Новае на сайцеМатэрыял з досведу патрыятычнага выхавання Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ) Каментаваць |
||
29.03.2009 |
ТБМ набірае вучняў 7—9 класаў на бясплатныя курсы беларускай мовы
Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Франішка Скарыны» 18 сакавіка абвясціў набор вучняў 7—9 класаў Мінска і Мінскага раёна на бясплатныя курсы беларускай мовы, гісторыі і літаратуры. Дзейнасць курсаў, на якіх будуць выкладаць вядомыя беларускія навукоўцы, пісьменнікі і грамадскія дзеячы, прадугледжана аб'яднаць з экскурсіямі па Беларусі і іншых краінах. Прычым падчас навучання ўдзельнікі курсаў змогуць атрымаць дапамогу ў падрыхтоўцы да тэстаў за курс базавай і сярэдняй школы. Арганізацыйны збор вучняў адбудзецца 15 красавіка ў 18.00 у сталічнай сядзібе ТБМ (Мінск, вуліца Румянцава,13. Тэлефон: 284 85 11). Паводле naviny.by Каментаваць |
||
29.03.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў загадаў ва ўсіх установах адукацыі «рэгулярна праводзіць заняткі па інтарэсах, факультатывы, курсы па пытаннях эканоміі і беражлівасці, дбайнасці і гаспадарлівасці» >>> – Яшчэ не завершыўся навучальны год, але ў Польшчы вучні выпускных класаў падставовых школ і гімназіяў ужо павінны задумацца над тым якую школу выбраць, куды пайсці вучыцца далей >>> – У Мінску школьніка змогуць адлічыць толькі праз камітэт па адукацыі >>> – Мінадукацыі: вяртаць льготы студэнтам і навучэнцам на праезд не плануецца >>> – Брытанскім школьнікам прапануюць вывучаць Інтэрнэт >>> – Гомельскія школьнікі вывучаюць чыноўнікаў >>> Каментаваць |
||
29.03.2009 |
Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
Ініцыятыўная група «Клубу еўрапейскіх настаўнікаў», Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна‑гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, культуры і традыцыях еўрапейскіх краін, сучаснай Еўропе ўзяць удзел у Шостым рэспублiканскiм конкурсе школьных камандаў «Што я ведаю пра Еўропу?». Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцам стала каманда Ждановiцкай СШ. Каманды‑пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў. Конкурс 2009 года будзе праходзіць на тэму: «Беларуская культура ў еўрапейскім кантэксце». Заданні конкурсу па наступных падтэмах: Гісторыя беларускай культуры ў еўрапейскім кантэксце; Гісторыя і традыцыі краін Еўрапейскага Саюза; Сучасная беларуская культура як частка агульнаеўрапейскай культуры. Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 7‑9 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Конкурс 2009 года будзе праходзiць у два этапы: паўфінал і фiнал. Каманда‑пераможца конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» будзе ўзнагароджана паездкай у культурную сталіцу Еўропы 2009 года – Вільню. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месца, атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіях па культурна–гістарычных мясцінах Беларусі. Удзельнікі каманды, што зойме чацвёртае месца, атрымаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў конкурсу. Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім Вас да 15 красавіка даслаць заяўку на ўдзел на электроны адрас igken@mail.ru па наступнай форме: Заяўка. Мясцовасць: Навучальная ўстанова: Кіраўнік каманды: Узрост удзельнікаў каманды: Кантакты: маб.тэл. mail: Чакаем Вашых заявак і актыўнага ўдзелу ў конкурсе! Паводле budzma.org Каментаваць |
||
27.03.2009 |
Конкурс грантаў на развіццё культурніцкай дзейнасці
Конкурс праектаў “Забеспячэнне доступу да мясцовай культуры, абарона і развіццё культурнай разнастайнасці” ладзіцца ў межах праграмы “Інвеставанне ў чалавечы капітал”. Можна падаваць заяўку на фінансаванне праектаў наступнага кшталту: – па ўзмацненні мясцовых культурніцкіх традыцый і па наданні ўсім грамадзянам доступу для задавальнення іх культурніцкіх патрэбаў, а таксама па распаўсюдзе культуры; – па разьвіцці ўсіх формаў культурнага выяўлення, накіраваных супраць дыскрымінацыі. У выключных выпадках можа прадастаўляцца падтрымка праектам па абароне аб'ектаў культурніцкай спадчыны, якія зняходзяцца ў непасрэднай небяспецы. Да ўдзелу запрашаюцца няўрадавыя арганізацыі, урадавыя інстытуцыі, мясцовыя органы кіравання, міжнародныя арганізацыі з Беларусі і іншых краін. Працягласць праектаў: ад 12 да 36 месяцаў. Апошні тэрмін падачы заявак: 9 красавіка 2009 г. Па ўсіх пытаннях (у тым ліку па форме заяўкі) звяртайцеся на электронны адрас: Глядзіце ў файле Guidelines_russian.pdf кіраўніцтва па складаньні заявы на ўдзел у праекце, а таксама форму заяўкі у файле Annex_Application_Form_.doc. Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце: http://www.delblr.ec.europa.eu/page6438.html Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Міжнародны семінар па ві
Міжнародны сэмінар па ві Семінар ладзіцца з 13 да 17 мая. Удзельнікі сэмінару атрымаюць навыкі здымкі рэпартажаў, мантаваньня ві Па сканчэнні семінара ўдзельнікі працягнуць працаваць у сваіх краінах, вырабляючы да размяшчаючы свае сюжэты на І Мова семінара – руская і англійская. Удзельнікі будуць рабіць відэасюжэты ЮНІСЭФ пакрывае ўсе выдаткі ўдзельнікаў. Для падачы заяўкі кандыдат мае быць ва ўзросце ад 13 да 19 гадоў. Досвед правядзення здымак ёсць пажаданай, але не абавязковай умовай удзелу. Больш важна, каб было багата цікавых ідэй і гісторый, якімі вы б хацелі падзяліцца з іншымі. Калі кандыдат на ўдзел ёсць валянтэрам грамадскай альбо студэнцкай арганізацыі, гэта неабходна адзначыць у лісце. Для ўдзелу неабходна даслаць рэзюмэ на англійскай альбо рускай мове і кароткі ліст да арганізатараў, з якога мусіць быць зразумела, чаму Вы – найлепшы кандыдат для ўдзелу ў праекце. Электронны адрас для заявак: cschuepp@unicef.org. Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка. Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заявак. Паводле рассылкі Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны Каментвваць |
||
26.03.2009 |
Стажыроўка для маладых актывістаў у Чэхіі
Праграма «Стажыроўка імя Паўла Цігрыда» прадугледжаная для маладых людзей ( Галоўная мэта – даць магчымасць удзельнікам стажыроўкі азнаёміцца з працэсамі трансфармацыі ў Чэхіі, дзейнасцю ўрадавага і няўрадавага сектароў, а таксама магчымасць паўдзельнічаць у працы чэшскіх грамадскіх арганізацыях на пазіцыі стажора. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на візы, стархоўку, праезд, пражыванне. Удзельнікам стажыроўкі прадастаўляецца стыпендыя. Праграма складаецца зь дзвюх частак: – першая частка адбудзецца з 3.05.2009 да 29.05.2009, – другая частка адбудзецца з 29.05.2009 да 28.06.2009. Зацікаўленыя ва ўдзеле ў стажыроўцы імя Паўла Цігрыда мусяць даслаць у бліжэйшы тэрмін ліст, які пацьвярджае зацікаўленасць, на адрас mailto:spt@amo.cz, і ім перашлюць анкету для запаўнення. Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў: 15 красавіка 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментвваць |
||
26.03.2009 |
Новае на сайцеЦыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі" Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч: Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ) Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Новае на сайцеТрэнінг па прафесійным арыентаванні Дзі Спампаваць матэрыял (doc, 60 КБ) Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Новае на сайце«Буквар журналіста» Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік «Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе. Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ) Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Новае на сайцеПраект «Твой шлях у эфір» Праект пранаваны шчучынскім настаўнікам і радыёаматарам Генадзем Кіенкам. Мэта праекта – заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі. Спампаваць план праекта (doc, 50 КБ). Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Новае на сайцеГістарычныя артыкулы Віктара Сырыцы Прапануем вашай увазе шэраг разнастайных метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі, складзеныя баранавіцкім настаўнікам Віктарам Сырыцам: Гістарычныя артыкулы, прысвечаныя асобам Тадэвуша Касцюшкі, Барыса Кіта і прыняццю Трэцяга статута Вялікага Княства Літоўска Віктарыны пра дэкларацыю правоў чалавека і гістарычная асобы Тамаша Зана Схема «Вялікае Княства Літоўскае – саслоў Кароткая табліца «Дзеячы беларускай гісторыі. Старажытаная Беларусь.» Каментаваць |
||
26.03.2009 |
Відэаанонс: «Кубэ – гэта прззідэнт Кубы» (з адказу школьніка).
Чарговы выпуск Відэаанонс праграмы можна паглядзець на сайце «Нашай Нівы» Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Ударым
Будучым летам споўніцца тры гады з дня выхаду ў сьвет грунтоўнага кніжнага тому “222 альбомы беларускага року” вядомых музычных аналітыкаў Вітаўта і Анатоля Мяльгуя. За гэты час кніга мела шырокі розгалас у дзяржаўнай і незалежнай прэсе, атрымала адмысловую карону на фэстывалі “ Нягледзячы на маштабныя прэзэнтацыі кнігі ў клубах і канцэртных залах Мінска, Баранавічаў, Воршы, Полацку ды іншых гарадоў Беларусі, цікавасць да ўнікальных выданьняў і ягоных аўтараў не змяншаецца. І вось нядаўна ў Чытаць далей/Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Новае на сайцеСцэнар пазашкольнага мерапрыемства да Дня Ўдзячнасці Сцэнар складзены настаўніцай англійскай мовы гімназіі №4 г. Мінска Інай Цішковай. Спампаваць сцэнар (doc, 183 КБ) Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Новае на сайцеУрок па англійскай мове па тэме «Свет кніг» Вучні рабілі параўнальны аналіз паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і бібліятэкай Кангрэса ЗША. Спампаваць матэрыял (doc, 200 КБ) Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,6 МБ) Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Новае на сайцеТрэнінг «Жыццё без канфліктаў» Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная Спампаваць праграму трэнінга (doc, 111 КБ) Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Сайт юных журналістаў
Запрашаем вас наведаць старонку дзі Кіраўнік сайта – Падабед Наталля Валер'еўна На сайце пачаткоўцы журналісты самастойна загружаюць свае матэрыялы. У цяперашні час ужо працуе чатыры рубрыкі. Гэтыя рубрыкі з перыядычнасцю разоў у тыдзень запаўняюцца аўтарскімі артыкуламі. Акрамя тэкставых матэрыялаў плануецца размяшчаць на сайце аўдыёінфармацыю ад радыёжурналістаў і відэо ад аператараў і рэжысёраў. Ужо гатовыя да публікацыі і серыя фотарэпартажаў з мерапрыемстваў МДПДМ. Адрас сайта – http://mediastart.org Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Новае на сайцеПраект распрацаваны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мышкавіцкай СШ Аленай Эзрынай. Скіраваны на вучняў Спампаваць план праекта (doc, 49 КБ) Каментаваць |
||
22.03.2009 |
Новае на сайцеПрэзентацыі да ўрокаў гісторыі Беларусі Шэраг прэзентацый, зробленых настаўніцай ліцэя г. Барані Таццянай Лабанавай. Прэзентацыя “Барока” (ppt, 2,4) для 7 класа (і не толькі. Яе магчыма выкарыстовываць на любых уроках па гісторыі Беларусі і на пазакласных мерапрыемствах) змяшчае ў сабе шэраг фотаздымкаў з сайта “Глобус Беларусі” і распавядае пра яскравую старонку беларускай культуры часоў Вялікага княства Літоўскага. Прэзентацыі па культуры Беларусі першай (ppt, 3,3 МБ) і другой (ppt, 1,6 МБ) паловы 19 ст. змяшчаюць набор слайдаў з тэкставай і нагляднай інфармацыяй. Улічваючы той факт, што тэмы па культуры амаль што заўсёды неяк дрэнна ўспрымаюцца вучнямі, магчыма, такая форма дапаможа настаўніку прадставіць тэму інакш. Прэзентацыя “Беларусь у час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Утварэнне БНР” (ppt, 1,7 МБ) (для 11 класа) змяшчае шэраг дакументаў, карт, выяў, фактаў, якія дапамогуць утварыць агульную карціну, склаўшуюся па беларускім нацыянальным пытанні ў 1917–1918 гг. Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам і вучням арганізаваць размову, дыскусію па прапанаваным пытанні. Гэты матэрыял добра ўспрымаецца падрыхтаванай аудыторыяй, гатовай да размовы па гэтым пытанні. Каментаваць |
||
21.03.2009 |
Новае на сайцеУрокі геаграфіі па тэхналогii развiццёвага навучання Настаўнiца геаграфii гiмназii №10 г. Маладзечна Галiна Дрокiна даслала шэраг сваіх распрацовак урокаў. Адна з іх – гэта ўрок 8 клас па тэме «Прыродныя зоны Паўднёвай Амерыкi» з выкарыстаннем тэхналогii развiццёвага навучання. Спампаваць матэрыял (doc, 292 КБ) Таксама прапануем вам яе цікавыя ідэі для правядзення апошніх заняткаў па геаграфіі, калі ўсім вучням хочацца як мага хутчэй разысціся, але ўрок належыць правесці. У такім выпадку трэба зрабіць так, каб час урока не прайшоў дарэмна ні для настаўніка, ні для навучэнцаў Спампаваць артыкул (doc, 56 КБ) Каментаваць |
||
19.03.2009 |
Новае на сайцеУрок па біялогіі на тэму “Кровазварот” Арыгінальную распрацоўку ўрока, зробленую на добрым і Урок праводзіўся восенню 2008 года ў дзевятым класе, дзе біялогія выкладалася на базавам узроўнні. Большасць вучняў у гэтым класе знаходзілася на 4 і 5 узроўнні навучання па біялогіі. Складанасць зместу ўроку “Кровазварот” для вучняў заключаецца ў тым, што ўявіць сабе працэсы руху крыві ў арганізме, пераўтварэння артэрыальнай крыві ў вянозную па падручніку амаль што немагчыма. Арганізацыя працэсу навучання перш за ўсе звязана з пастаўленымі мэтамі (знаходзяцца ў распрацоўцы ўроку), і мала таго, з асэнсаваннем і прыняццем іх вучнямі. Пастаўленныя мэты адпавядаюць запатрабаванням, магчымасцям і ўзроставым асаблівасцям вучняў. Для дасягнення гэтых мэтаў былі падабраныя заданні, накіраваныя на ўменні выбіраць галоўны матэрыял, параўноваць, усталеўваць сувязі паміж будовай і функцыямі крывяноснай сістэмы. У пачатку ўроку ствараецца пралемная сітуацыя, якая вырашаецца напрыканцы ўрока. Спампаваць матэрыял (doc, 205 КБ) Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,35 МБ) Спампаваць анімацыю «Сасуды» (exe, 2,8 МБ) Спампаваць анімацыю «Кругі кровазвароту» (exe, 3,1 МБ) Каментаваць |
||
19.03.2009 |
Новае на сайцеПазакласныя мерапрыемствы “Праяўленні гвалту над дзецьмі і ахова правоў дзіцяці. Гандаль людзьмі” Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ) Спампаваць прэзентацыю «Заставайся свабодным!» (ppt, 1,27 МБ) Каментаваць |
||
19.03.2009 |
Новае на сайце«Займальная інфарматыка» Шэраг пазакласных мерапрыемстваў, крыжаванак, рэбусаў, прэзентацый, складзены настаўніцай Глыбоцкай школы №3 Лідзіяй Раманчук, сабраных у адно выданне. Гэты матэрыял дапаможа настаўнікам у арганізацыі ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, а вучням – у развіцці логікі, уяўлення, творчасці. Спампаваць матэрыял (doc, 1,5 МБ) Прэзентацыя «Гульня па інфарматыцы «Шчаслівы выпадак» (ppt, 250 КБ) Прэзентацыя «Жартоўная віктарына» (ppt, 400 КБ) Прэзентацыя « Прэзентацыя «Рэбусы па інфарматыцы» (ppt, 1,0 МБ) Каментаваць |
||
17.03.2009 |
Новае на сайцеУрок смутку па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” Прапауем вашай увазе распрацоўку ўрока пазакласнага чытання ў 11 (9) класе па кнізе Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”, якую даслаў нам настаўнік Юры Мянькоў з установы адукацыі “Баравабудскі Вось ужо прайшло 23 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, але ўрокі апошняй трагедыі не былі да канца засвоеныя беларусамі. Урок па творы Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва” рыхтаваўся не столькі для таго, каб пагаварыць пра жахлівыя наступствы Чарнобыля, які закрануў амаль кожнага жыхара нашай краіны. Але перш за ўсё праз урок паўстае абмеркаванне праблем духоўнага Чарнобыля, актуальных у сучаснай Беларусі. Спампаваць матэрыял (doc, 142 КБ) Каментаваць |
||
17.03.2009 |
Новае на сайцеУрок гісторыі па тэме “Замацаванне беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах грамадзянскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ” Гэты ўрок быў праведзены настаўніцай Юліяй Федзянінай у 9’ класе Туркоўскай школы (Бабруйскі раён). У аснову ўрока пакладзены групавы метад работы з выкарыстаннем частку ўрока выступае ў якасці кансультанта, што стымулюе вучняў да самарэалізацыі, актывізуе дзейнасць. Парная і групавая работа развівае камунікатыўныя навыкі. Вучыць школьнікаў выказваць свае думкі, значыць, ствараць станоўчыя ўмовы для умення фарміраваць уласныя погляды на праблему. Спампаваць план урока (doc, 64 КБ) Спампаваць прэзентацыю (ppt, 2,3 МБ) Каментаваць |
||
17.03.2009 |
Новае на сайцеРаспрацоўкі ўрокаў па беларускай мове па тэме «Займеннік» Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі” . Акрамя матэрыяла па тэме ўрокаў, на ўроках вучні знаёмяцца з тымі вядомымі асобамі, што нарадзіліся на Глыбоччыне: Я. Драздовічам, І. Буйніцкім, В. Ластоўскім, К. Спампаваць матэрыял (doc, 350 КБ) Каментаваць |
||
15.03.2009 |
Новае на сайцеАдукацыйны праект «Вандруем разам» Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх. Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ) Каментаваць |
||
15.03.2009 |
Новае на сайце«Далучыць да творчасці" – методыка арганізацыі творчай матэматычнай дзейнасці ў «Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні. Але не ў кожнага настаўніка атрымоўваецца арганізаваць працу гурткоў і факультатываў належным чынам. Дый не кожны настаўнік мае адпаведныя здольнасці для арганізацыі творчай працы, а калі і мае здольнасці, дык далёка не кожны год у яго знойдуцца вучні, схільныя да такой працы». Уласным досведам арганізацыі творчай дзейнасці вучняў пры вывучэнні такога, здавалася б, не спрыяльнага творчасці прадметам, як матэматыка, падзяліўся настаўнік з Магілёва Міхась Булавацкі. Спампаваць матэрыял (193 КБ) Каментаваць |
||
15.03.2009 |
Новае на сайцеСемінар для настаўнікаў «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы» Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска. Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут. Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Новае на сайцеАдукацыйны праект “Сістэма школьнага краязнаўства” Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам. Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з У межах праекта былі ўкладзеныя 6 клас – «Спадчына» (doc, 92 КБ) Сшытак да курса «Спадчына» (doc, 288 КБ) 7 клас – «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (doc, 115 КБ) Праграма турыстычна-краязнаўчага гуртка (doc, 127 КБ) Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Падарожжы разам з «Гісторыкай»
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” запрашае на экскурсію па мінскай вуліцы Карла Маркса 15 сакавіка. Часам падаецца, што гэтая вуліца хаваецца ад людскіх вачэй. Знаходзячыся ў самым цэнтры Мінска, яна быццам бы губляецца ў цені цэнтальнага праспекта, падаецца зацішнай і лагоднай. Але гэта падман! Вуліца Карла Маркса заўжды была багатая на дзяржаўныя ўстановы. Раней тут месціліся гарадское паліцэйскае ўпраўленне, Мінскі дваранскі сход, Грамадскі сход і Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка, пазней — Рэспубліканская партыйная школа і будынак ЦК КПБ. Працяг слухайце падчас экскурсіі, што пачнецца ў 10:00 каля галоўнага ўваходу ў чыгуначны вакзал. А 22 сакавіка Гомельшчыны могуць далучыцца да экскурсіі па вядомых мясцінах Гомельшчыны (маршрут Гомель – Юравічы – Мазыр – Ельск – Нароўля – Гомель). Ад’езд з Гомеля – будзьце ўважлівымі! :) Больш падрабязная інфармацыя: +375 29 7128845 Юрась Паводле budzma.org Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Гервасій Выліваха вяртаецца ў Рагачоў
Прэзентацыя конкурсу эскізаў да скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Гервасію Выліваху (герой аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”), якую плануецца паставіць у Рагачоў, адбудзецца 17 сакавіка (аўторак) а 18:00 на філалагічным факультэце БДУ (вул.К.Маркса, 31, аўд.113). Падчас імпрэзы плануецца перфоманс па матывах аповесці, знаёмства з журы конкурсу і яго ўмовамі, музычная частка з удзелам беларускіх музыкаў! Запрашаюцца ўсе! Падрабязная інфармацыя: +375 33 6196068 Аліна Паводле budzma.org Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Колькі студэнты зэканомілі на зніжэнні коштаў за навучанне? >>> – Першы вучэбны год пасля рэформы выходзіць да фінішу >>> – Універсітэты атрымалі па 3–5 заявак на размеркаванне выпускніка >>> – У Менску адкрыюць першы клас аўташколы >>> – Дыплом беларускай ВНУ прызнаецца толькі у Кітаі, В’етнаме, Расіі і Польшчы >>> – ВНУ пакуль не вырашаюцца браць грошы з прагульшчыкаў >>> – Абітурыенту могуць прапанаваць праспяваць гімн ці спытаць, хто прэм’ер >>> Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Школа абароны правоў чалавека
Навучанне на тэму “Грамадcкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве. Арганізатары – Беларускі Хельсінскі Камітэт і Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека. У праграме школы лекцыі на наступныя тэмы: правы чалавека, дэмакратыя, дзеянні НДА ў абарону грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальная судовая сістэма, практыка і асаблівасці працы, досвед развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ва Украіне. У мерапрыемстве возьмуць удзел эксперты ўкраінскіх, беларускіх, дацкіх арганізацый, адбудзецца сустрэча з суддзямі Чэшскай Рэспублікі. Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
12.03.2009 |
Веснавое назіранне за птушкамі пачалося!
Гарадзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіранняў за птушкамі вакол Гародні. У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00, Вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасцей ды добра правесці час разам з цікавымі людзьмі. Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя! Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем. Па ўсіх пытаннях звяртаецеся да Дзмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
11.03.2009 |
Запрашаем на сустрэчу, прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці.
Сустрэча з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року» для настаўнікаў пройдзе 15 сакавіка а 15.00 (нядзеля) ў сядзібе ТБМ па адрасу г. Мінск, вул. Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошча Перамогі»). Запрашаем Вас таксама ўзяць удзел у гэты дзень там жа у сядзібе ТБМ а 14.00 у агульнанацыянальнай дыктоўцы. Просім пацвердзіць свой удзел па тэл. (029) 649–08–88 або (029) 317–46–25. Таксама просім Вас захоўваць праяздныя дакументы (альбо чэкі на паліва) для кампенсацыі за праезд (пры даездзе цягніком пажадана выкарыстанне вагонаў плацкарт). Будзем радыя ўбачыць Вас на нашым мерапрыемстве і пачуць Вашыя меркаванні! Беларуская музычная альтэрнатыва Каментаваць |
||
10.03.2009 |
АДУКАЦЫЙНАЯ ПАЕЗДКА Ў ЧЭХІЮ
Міжнароднае грамадcкае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» у 2009 годзе ладзіць серыю адукацыйных паездак у Чэхію. Першая з іх будзе арыентавана на прадстаўнікоў беларускіх студэнцкіх арганізацый. Праграма паездкі ўключае: сустрэчы з прадстаўнікамі студэнцкага самакіравання, наведванне вышэйшых навучальных устаноў і азнаямленне з дзейнасцю студэнцкага самакіравання ў гэтых установах, сустрэчы з прадстаўнікамі розных студэнцкіх арганізацый. Колькасць удзельнікаў: 5 чалавек. Тэрмін праграмы: 20–25 красавіка 2009 года. Працягласць праграмы: 1 працоўны тыдзень. Выдаткі на праезд да Прагі і ў зваротны бок, тыднёвы праязны на грамадскі транспарт і пражыванне ў гатэлі бярэ на сябе чэшскі бок. Удзельнікам будуць прадастаўлены суткавыя на харчаванне. Аказваецца садзеянне ў атрыманні візы. Віза будзе выдана бескаштоўна. Удзельнікам з рэгіёнаў будуць аплочаны дзве паездкі ў Мінск, звязаныя з афармленнем Чэшскай візы. Для ўдзелу неабходна дасылаць свае кароткія рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (да двух старонак) на беларускай, рускай альбо англійскай мовах. Афармленне заяўкі вольнае. У матывацыйным лісце кандыдат мусіць абгрунтаваць свой інтарэс да гэтай праграмы, дэталёва апісаць свае чаканні ад паездкі ў Чэхію, а таксама, па магчымасці, пазначыць арганізацыі, якія ён/яна жадае наведаць падчас паездкі. Веданне англійскай альбо чэшскай мовы не абавязковае – на ўсіх сустрэчах будзе прысутнічаць перакладчык. Апошні тэрмін падачы заявак: 22 сакавіка 2009 г. Заяўкі дасылайце па адрасе: stypendyi@seznam.cz Паводле рассылкі belngo.info |
||
9.03.2009 |
Увага! Застаўся тыдзень да завяршэння конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка»Нагадваем, што застаўся тыдзень(!), каб даслаць свае матэрыялы на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Палажэнне аб конкурсе для тых, хто жадае атрымаць заслужаную узнагароду за плён сваёй нялёгкай і важнай працы, можна прачытаць на старонцы http://nastaunik.info/news/nootebook2008 . А пабачыць і абмеркаваць дасланыя ўжо матэрыялы можна на старонцы http://nastaunik.info/notebook2009/Чым раней мы атрымаем матэрыялы, тым хутчэй іх можна будзе апрацаваць і размесціць на сайце. З верай у бязмежны настаўніцкі талент і агульную справу! Ваш Nastaunik.info Каментаваць |
||
8.03.2009 |
Лера Сом: Што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў?
Грамадcкі рэдактар «Радыё Свабода» на гэтым тыдні" – настаўніца малявання полацкай школы №5 (а таксама пераможца мінулага конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка») Лера Сом. – Як усё адбываецца насамрэч і што чакае сёлетніх школьных выпускнікоў? – Прэзідэнцкая ўстаноўка: дзеці мусяць вучыць толькі першы і пяты параграфы, а не з першага па пяты цалкам! Каб дзеці ды іхнія бацькі не паддаваліся паніцы праз тое, што сканчваць школу ды рыхтавацца да паступлення ў ВНУ даводзіцца ў паскораным тэмпе, негалосна загадана не ставіць нізкіх адзнак і не палохаць вучняў складанасцямі на іспытах. Артыкул цалкам можна прачытаць на старонцы радыё Свабода Каментаваць |
||
8.03.2009 |
Барыс Клейн у Гродне
12 сакавіка ў Гродне адбудзецца прэзентацыя мемуараў Барыса Клейна “Недосказанное.Имена”. Барыс Клейн – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы гарадзенскі гісторык, блізкі сябра Васіля Быкава і Аляксея Карпюка. Ад пачатку Барыс Клейн з 1992 года жыве ў ЗША. Першы раздзел яго новай кнігі “Недосказанное” – гэта ўспаміны аб жыцці заходнебеларускай Гародні, партрэты сучаснікаў і сяброў – Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, Уладзіміра Барана (бацькі Аляксандра Мілінкевіча) ды інш. Прэзентацыю будуць весці гарадзенскія навукоўцы Генадзь і Альбіна Семянчукі. Пачатак прэзентацыі ў 18.30 па адрасе: Будзёнага Паводле http:// Каментаваць |
||
8.03.2009 |
Новае на сайцеМетадычныя матэрыялы па краязнаўстве Настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе. Сцэнарыі апісваемых спраў, пытанні віктарынаў, памяткі, справаздачы паходаў, даследчыя працы вучняў, фатаграфіі з краязнаўчых спраў – гэта значыць вынікі ажыццяўлення прапануемай сістэмы краязнаўчай працы ў школе – можна знайсці на школьным краязнаўчым сайце talka.info Cпампаваць артыкул (doc, 142 КБ) Таксама прапануем сцэнар класнай гадзіны для вучняў 5–7 класаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа на Талькаўшчыне “Мне Загібелька лепш Парыжа...”, карысны для настаўнікаў не толькі Пухавіччыны, але любога рэгіёна Беларусі, дзе жылі ці нарадзіліся паэты, пісьменнікі, мастакі. Канечне ж, сцэнар можа быць цікавы і для настаўнікаў беларускай літаратуры, бо у ім ёсць цікавыя факты з жыцця класіка, якіх няма ў школьных падручніках. Спампаваць сцэнар (doc, 100 КБ) Каментаваць |
||
8.03.2009 |
Новае на сайцеТэматычны падыход пры вывучэнні беларускай мовы Настаўніца гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско працягвае знаёміць нас са сваім унікальным курсам беларускай мовы для вучняў пачатковай школы, якія гадуюцца ў рускамоўным асяроддзі (а такіх сёння, вядома, абсалютная большасць). Гэтым разам прапануем вам яе дапаможнік «Выкарыстанне Спампаваць дапаможнік (doc, 630 КБ) Спампаваць прэзентацыю да тэмы «Лясныя жыхары» (ppt, 0,8 МБ) Спампаваць прэзентацыю «Вавёрка» (ppt, 1 МБ) Спампаваць прэзентацыю «Умкіны казкі" (ppt, 1,4 МБ) Каментаваць |
||
5.03.2009 |
Беларуская энцыклапедыя Зэльвеншчыны
Унікальная і Пад адным электронным «дахам» сабраныя цікавыя матэрыялы па гісторыі Зэльвенскага раёну, мапы, архіўныя фотаздымкі, літаратурныя творы, мясцовыя кулінарныя рэцэпты, а таксама навіны, якія тычацца гэтага кутка Гарадзеншчыны. Галоўным рэдактарам Беларускай энцыклапедыі Зэльвеншчыны з'яўляецца вядомы зэльвенскі грамадзкі дзеяч і краязнаўца Юры Качук. Менавіта ён у свой час заснаваў унікальны па змесьце часопіс «БЭЗ», быў выдаўцом мясцовай газэты «Зяльвяначка», адным з аўтараў кнігі «Традыцыйныя стравы Беласточчыны і Гарадзеншчыны». Вось што пішуць стваральнікі пляцоўкі ў сваім вітальным артыкуле: «Уявіце сабе, што Мара, якая жыла з намі больш за пяць год, зьдзейсьнілася! І бэз нават у лютым расквітнеў. Мы спадзяемся, што бэз будзе квітнець ужо заўжды, дзякуючы і Вашай, і нашай Веры – Веры ў Дабро. Добрае няхай будзе Вечным, – няхай сціпла і годна квітнее не толькі ў маі, але і, у адрозьненні ад сапраўднага бэза, Заўжды». Пазнаёміцца са зместам Паводле www. Каментаваць |
||
4.03.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Радзькоў: рэнтабельнасьць навучання ў ВНУ Беларусі складае 5% >>> – Кошт платнай адукацыі расце >>> – Будзе павялічаны набор у медыцынскія ВНУ >>> – Адукацыю вырашылі «пасекчы» на 30% >>> – У Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва ўсе пропускі становяцца платнымі >>> – Настаўнiкi змогуць адпачываць не толькi летам >>> – Масавая дактыласкапія – ужо і ў навучальных установах >>> – Дзе можна прайсці прафесі Каментаваць |
||
3.03.2009 |
Пошук выхавацеляў
Шукаем 2 педагогаў для працы ў беларускамоўнай групе дзетак 3–4 год у дзіцячым садку ў Сухарава. Падрабязнасці можна высьветліць па тэл. +375 29 395 73 99 |
||
2.03.2009 |
Летняя школа юных фізікаў у Канадзе
Канадскі інстытут тэорыі фізікі Перыметр (Perimeter Institute for Theoretical Physics) у г. Ватэрлоо (Антарыа) прапаноўвае бясплатныя летнія двухтыднёвыя праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў (International Summer School for Young Physicists – ISSYP – 2009) для замежных навучэнцаў ва ўзросце 17–18 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай, у перыяд з 8 па 22 жніўня 2009 году. Інстытут бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні і навучанні. Замежныя навучэнцы забяспечваюць праезд туды і назад да міжнароднага аэрапорта Пірсан у г. Таронта, а таксама медыцынскую страхоўку. Праграмы Міжнароднай летняй школы юных фізікаў Інстытута тэорыі фізікі Перыметр атрымалі афіцыйную падтрымку Канадскай камісіі па справах ЮНЭСКА. Поўную інфармацыю аб інстытуце і яго праграмах можна знайсці на Анкету ўдзельніка і інструкцыю па яе запаўненні можна знайсці па адрасе www.youngphysisists.ca. Апошні тэрмін падачы анкеты – 19 сакавіка 2009 году. Паводле сайта Міністэрства адукацыі Каментаваць |
||
28.02.2009 |
Новае на сайцеДапаможнік па геаграфіі мацерыкоў Метадычны дапаможнік «Вывучаем мацерыкі, або маленькія адкрыцці на вялікай карце», складзены настаўніцай сярэдняй школы №2 г. Бярозы (Брэсцкая вобл.) Ірынай Пабожнай можа дапамгчы настаўнікам геаграфіі ў сістэмным абагульняючым выглядзе разгедзіць такія геаграфічныя характарыстыкі мацерыкоў, як геалагічная і гідралагічная будова, клімат, склад насельніцтва, гаспадарка і г.д. Спампаваць матэрыял (0,86 МБ) Каментаваць |
||
28.02.2009 |
Новае на сайце Распрацоўка ўСпампаваць матэрыял (doc, 172 КБ) Каментаваць |
||
27.02.2009 |
Сустрэча БМА для настаўнікаў
Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае зацікаўленых настаўнікаў на сустрэчу прысвечаную выкарыстанню музычных дыскаў у настаўніцкай дзейнасці, якая пройдзе ў сярэдзіне сакавіка з удзелам аўтараў кнігі “222 альбомы беларускага року” В.Мартыненкам і А.Мяльгуём. Адабраныя настаўнікі атрымаюць камплект дыскаў і кнігі прысвечаныя беларускай музыцы. Арганізатары аплочваюць дарогу. Зацікаўленыя могуць звяртацца па тэлефоне 6490888, ці на email: w1979@tut.by да 5 сакавіка. Каментаваць |
||
27.02.2009 |
Семінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя
Шведская агенцыя па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці (SIDA) запрашае прадстаўнікоў дзяржаўных установаў і грамадскіх арганізацый у Беларусі, якія займаюцца пытаннямі навакольнага асяроддзя, да ўдзелу ў міжнароднай адукацыйнай праграме “Кіраўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя ва ўрбаністычных раёнах”. Курс на англійскай мове ладзіцца ў Швецыі з 7 да 25 верасьня. Рэгіянальны курс – з 10 да 21 сакавіка. Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на партале www.ngo.by, у раздзеле «Конкурсы праграмы вучоба». Апошні тэрмін падачы заявак – да 22 мая. Паводле www.ngo.by Каментаваць |
||
27.02.2009 |
Школа экалагічнага актыві
Школа экалагічнага актыві Трэнінгі ладзяцца Запісацца на трэнінг можна па электроннай пошце ecodomik@gmail.com Школа экалагічнага актывіста – гэта штогадовыя адукацыйныя семінары і трэнінгі, якія ладзіць грамадскае аб’яднаньне “Экадом”. Яна складаецца з двух узроўняў: пачаткоўцам даюць асноўныя экапаняцці, на курсе для “прасунутых” удзельнікі атрымліваюць магчымасць дастасаваць веды на практыцы. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
27.02.2009 |
Нефармальная школа адукатараў запрашае
Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў. У межах навучання ладзяцца: – арыентацыйны сэмі – тэматычны сэмінар прысвечаны аднаму з – 2 сэмінары прысвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (май, кастрычнік); – правядзеньне ўдзельнікамі – аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень); – напісанне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень); – выстава па выніках міні-праектаў (снежань). Вы атрымаеце магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасцю грамадскіх аб’яднанняў, а таксама знайсці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў. Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел на працягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат. Арыентацыйныя сэмі Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка. Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by. Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны Каментаваць |
||
25.02.2009 |
Начная чытанка на СD
Другая частка праекту “Начная чытанка” выдадзена на дыску, яна прэзентуе літаратурныя творы сучасных беларускіх аўтараў, якія цягам 20 Зноў дыск мае запісы Прэзентацыя дыска з удзелам аўтараў адбудзецца ў Мінску 2, 3 і 4 сакавіка ў 19.00 у фальварку “Добрыя мыслі” (вуліца Магілёўская, 12), а ў Магілёве 5 сакавіка ў 18.30 у цэнтры “Кола сяброў” (завулак Чкалава 16) Паводле budzma.org Каментаваць |
||
25.02.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Набор на бюджэт у сталічныя універсітэты будзе павялічаны >>> – Фарыно папярэдзіў гарадзенскіх настаўнікаў аб адказнасці за паборы >>> – Сістэма электроннага кантролю дысцыпліны і паспяховасці: што гэта будзе >>> – 64 вучні з падляшскіх гімназіяў, якія вывучаюць беларускую мову і паспяхова прайшлі прадметны конкурс у сваіх школах, напісалі тэст у чарговым этапе >>> Каментаваць |
||
22.02.2009 |
Новае на сайцеШкольны конкурс чытальнікаў Тараса Шаўчэнкі Прапануем Вам метадычны матэрыял для правядзення школьнага конкурса чытальнікаў, прысвечанага Аўтар – настаўніца мінскай школы №213 Станіслава Тадэушаўна Філіповіч, матэрыял падрыхтаваны намесніцай дырэкатара па выхаваўчай працы Нінай Мікалаеўнай Чумак. Спампаваць тут (doc, 2,4 МБ) Каментаваць |
||
22.02.2009 |
Конкурс мікрагрантаў на развіццё грамадзянскай супольнасці
Чэшская арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае конкурс праектаў на мікрагранты па праграме “Развіццё грамадзянскай супольнасці і інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”. Мэты праграмы: актывізацыя грамадскай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць грамадскія арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні. Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяй, якія супрацоўнічаюць паміж сабой. Рэалізацыя і справаздачнасць праекту – да 15 кастрычніка. Чытаць далей/Каментаваць |
||
21.02.2009 |
Да ўдзелу ў конкурсе
У межах конкурсу «Дзверы ў дыпламатыю» падлеткам ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца. Праекты павінны быць прадстаўленыя да 15 сакавіка, а пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня. Зарэгістравацца для ўдзелу ў конкурсе «Дзверы ў Конкурс «Дзверы ў дыпламатыю» праводзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай дыстанцыйнага навучання, якая базуецца ў Каліфорніі. Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву. Больш інфармацыі на сайце Global SchoolNet Foundation Пра мінулагодніх пераможцаў з Балгарыі чытайце тут Каментаваць |
||
20.02.2009 |
Тэрмін падачы заяў на праграму Развіццё прафесійных асацыяцый падоўжаны да 25 лютага.
Мэта праграмы: азнаёміць прадстаўнікоў беларускіх прафесійных асацыяцый з дзейнасцю і метадамі працы падобных прафесійных і грамадскіх аб'яднанняў у ЗША. Фармальна заяўку можа падаць любы настаўнік, член прафесійнага саюза ці іншага аб'яднання. Хопіць глядзець на Амерыку вачыма Задорнава! Уражанні мінулагодняй удзельніцы праграмы можна пачытаць тут. |
||
19.02.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– З 2 па 6 чэрвеня пачынаецца самая сапраўдная ўступная кампанія – для выпускнікоў пачатковай школы >>> – Сёлета актавыя залі школ не змесцяць усіх выпускніў (сярэдняй школы:) >>> – Праблемы сістэмы адукацыі – погляд самага галоўнага адукацыйнага чыноўніка >>> – Памер аплаты за падручнікі не зменіцца >>> – У сельскагаспадарчай акадэміі з'явіцца свой філіял >>> – Чаму школам нявыгадна зарабляць грошы? >>> Каментаваць |
||
17.02.2009 |
Конкурс адукацыйных выданняў
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэння выпуску газет і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцці, праводзіць конкурс адукацыйных друкаваных выданняў. У ім могуць прымаць удзел газеты, часопісы і інш., што выпускаюцца пераважна Журы ТБШ у красавіку 2009 г. ганаруе дыпломамі ўсе годныя выданні і вызначыць з іх тры пераможцы, якія будуць асобна адзначаны. Тэл. для даведак 8029–7520821. Каментаваць |
||
17.02.2009 |
Конкурс малых грантаў для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie
Праграма адчыненая для выпускнікоў наступных абменных праграм: – Праграма студэнцкага абмену (UGRAD). – Праграма стыпендый Эдмунда Маскі (Muskie). Магчымыя тэмы заявак глядзіце тут. Максімальная сума гранта – 3000 даляраў ЗША. Заяўкі падаюцца ў IREX у электронным выглядзе па адрасах: asgp@irex.org і asgp@irex.ru. Апошні тэрмін падачы заявак: 3 красавіка 2009 году. Па дадатковых пытаннях звятрайцеся па адрасе: asgp@irex.ru. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
17.02.2009 |
Літаратурная імпрэза ў дзіцячай бібліятэцы
Гурток журналістыкі Установы “Палац пазашкольнай работы “Золак”, дзіцячая бібліятэка № 14 запрашаюць на лі Сустрэча адбудзецца 18 лютага а Уваход вольны. Праезд: ад ст.м. “Аўтазаводская” аўт. №22 да прыпынку “Магазін”:) ад ст.м. “Магілёўская” пешшу. Кантакты: Паводле budzma.org Каментаваць |
||
17.02.2009 |
За вынікі тэставанняў будуць несці адказнасць рэчыцкія настаўнікі?
Настаўнікі з Рэчыцы звярнуліся ў «Беларусские новости» з пытаннем, наколькі законна ўвялдзенне персанальнай адказнасці за вынікі цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) вучняў. Менавіта такі пункт прапанавалі занесці ў калектыўныя дамовы мясцовыя чыноўнікі. Заадно настаўнікі распавялі, як няпроста працаваць у школе ў эпоху пераменаў Чытаць далей Каментаваць |
||
15.02.2009 |
Конкурс стыпендый Каледжаў міжнароднай супольнасці
Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс на атрыманне стыпендый для навучання з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах: Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі (United World College of the Adriatic); Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі (Red Cross Nordic United World College). Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat Organization, IBO), на англійскай мове, тэрмін навучання – 2 гады. Па выніках навучання праводзіцца экзамен на атрыманне дыплому, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 – 17 год на 1 верасня 2009 г. Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць заявы, дакументы і эсэ на тэму «Школа маёй мары» да 27 сакавіка 2009 г. на электронны адрас uwcblr@gmail.com Падрабязную абвестку і прыклад эсэ гл. на http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6 Каментаваць |
||
14.02.2009 |
Традыцыі беларускай педагогікі
Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконі А зусім нядаўна адкрылася, што вядомы кампазітар і палітычны дзяяч Міхал Агінскі таксама валодаў педагагічным талентам. Прапануем пачытаць ліст кампазітара да свайго сына, калі той выпраўляў яго вучыцца з Залесся ў Італію. Парады бацькі будучаму студэнту напачатку XIX стагоддзя не страцілі актуальнасці дагэтуль. Чытаць далей/ Каментаваць |
||
13.02.2009 |
Новае на сайцеРаспрацоўка ўрока па гісторыі «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» Настаўнік гісторыі і грамадскіх навук мінскай школы №142 Казімір Герасімовіч распрацаваў урок па гісторыі Беларусі на тэму «Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе. Асаблівасці Рэфармацыі і Контррэфармацыі ў ВКЛ» з выкарыстаннем модульных тэхналогій, якія дазваляюць вучням, працуючы ў групах, не толькі атрымліваць інфармацыю, але і адразу апрацоўваць і аналізаваць яе. Распрацоўка ўрока дасланая на конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». Нагадваем, што застаўся ўсяго толькі месяц, каб даслаць нам свае напрацоўкі! Спампаваць матэрыял (doc, 183 КБ) Каментаваць |
||
13.02.2009 |
У Полацку распачала працаваць выстава да Міжнароднага дня роднай мовы
Вось ужо дзесяць год запар па ініцыятыве ЮНЕСКА 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Святкуецца ён і на Беларусі. Да гэтай даты Музей беларускага кнігадрукавання, які знаходзіцца ў Полацку, наладзіў выставу «Мова! Як сонца маё беларускае…» У Вялікім Княстве Літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай. Статут 1529 года – першы ў Еўропе звод законаў, створаны на аснове мясцовага нацыянальнага права, – быў выкладзены на тагачаснай беларускай мове. А ў Заходняй Еўропе тады карысталіся правам, складзеным на адзінай лацінскай мове. На беларускай мове друкавалі свае кнігі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Яна была роднай для К. Каліноўскага і Ф. Багушэвіча. На ёй напісалі свае лепшыя творы Я. Купала і Я. Колас, У. Караткевіч і В. Быкаў. Візітнай карткай Музея беларускага кнігадрукавання з яўляецца скульптура П.Вайніцкага «Прысвячэнне Роднаму Слову» (1999 г.), у вобразе якой мастак паказаў гісторыю беларускай мовы. На экспазіцыі, якая будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў, можна ўбачыць мастацкія творы і даведачныя выданні, падручнікі і творы для дзяцей на беларускай мове. Асаблівую ўвагу прыцягваюць пераклады сусветна вядомых аўтараў Д. Дэфо, У. Шэкспіра, П. Мэрымэ, Ф. Дастаеўскага на родную нам мову. Паводле Народных навінаў Віцебска Каментаваць |
||
12.02.2009 |
Аматары птушак запрашаюць на канфэрэнцыю
Штогадовая справаздачная канферэнцыя Гарадзенскага абласнога аддзяленьня грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіцца 21 лютага ў Гродне ў гімназіі №1. Акрамя цікавых прэзентацый, падрыхтаваных выступоўцамі са Швецыі, Фінляндыі, Мінску, Гродна і Брэста, гасцей чакае адкрыццё фотавыставы “Нашы птушкі-2009” (на якой кожны можа не толькі прагаласаваць за найлепшыя працы, але і замовіць іх), спаборы, прэм’ера беларускага Чаму назіранні за птушкамі – адно з самых масавых хобі на Захадзе? Што рабіць, каб далучыцца да аматараў назіранняў птушак у Беларусі? Як быў звязаны заснавальнік Гарадзенскага заапарку Ян Каханоўскі з аховай птушак? Дзякуючы каму захавалася Белавеская пушча? Якім шляхам нашы птушкі ляцяць у Афрыку і якім вяртаюцца? На ўсе гэтыя і шматлікія іншыя пытанні Вы зможаце атрымаць адказы, калі прымеце ўдзел у канферэнцыі. Падрабязная праграма – на Паводле «Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны» Каментаваць |
||
12.02.2009 |
Падчас выставы “Кнігі Беларусі-2009” амбасада ЗША прэзэнтуе адукацыйныя праграмы для выкладчыкаў, студэнтаў, школьнікаў.
Пра адну з праграмаў, якую ладзіць амбасада ЗША - праграму абмену для прафесіяналаў Community Connections- можна прачытаць тут. ХVІ Міжнародная мінская Каментаваць |
||
11.02.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Баранавічах кіраўнікамі адукацыйных устаноў закон аб барацьбе з карупцыяй трактуецца па-свойму >>> – У Беларусі цалкам магчыма за 35 000 рублёў набыць школу >>> – Рэгістрацыя на псіхолага-педагагічнае сумоўе пачнецца 5 сакавіка >>> – Некалькі месяцаў таму Гомельскаму аблано прыйшло ў галаву, што неабходна палепшыць паказчыкі ЦТ, а палепшыць іх яны могуць, толькі калі спусцяць з настаўнікаў апошнюю скуру. І паехалі настаўнікі, асабліва з глыбінкі, у Гомель — здаваць тэсты па ЦТ. >>> – У Нью-Ёрку з'явілася школа імя Абамы >>> Каментаваць |
||
10.02.2009 |
Нядзельныя краязнаўчыя экскурсіі
Што вы можаце распавесці пра Траецкую гару? У цэнтры ўвагі нядзельнай экскурсіі па Мінску – менавіта яна. Легенды і факты. Дакладна, цікаўна і весела. Пачатак экскурсіі 15.02.2009 а 10:00 ля ружачак (выхад станцыі метро “Няміга”) Кантактныя тэлефоны: +375 29 7610794 або +375 44 5161548 Кірыла. А праз тыдзень, у нядзелю 22 лютага 2009 а Паводле budzma.org Каментаваць |
||
10.02.2009 |
Конкурс Саюза беларускіх пісьменнікаў
ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты конкурс на лепшы літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесць, п'есу. Тэксты з кароткімі звесткамі пра аўтараў просім дасылаць (з пазнакай «Літаратура — дзецям») на наступныя адрасы: электронны — sbp@tut.by, паштовы — 220025, Мі Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасня 2009 года. Вынікі конкурсу журы абвесціць 1 кастрычніка. Лаўрэаты конкурсу атрымаюць грашовыя заахвочванні, а пераможца — Прэмію імя Янкі Маўра і магчымасць адпачыць у адным з марскіх Дамоў творчасці. Чакаем твораў! Паводле Народнай волі Каментаваць |
||
9.02.2009 |
Імпрэзы ў беларускіх школах
Літаратурныя сустрэчы з паэтамі Леанідам Для работнікаў бібліятэчнай сістэмы Пінскага раёну і вучняў малодшых класаў паэты выступяць у мясцовай бібліятэцы (пачатак а 12:00), а сустрэча з вучнямі старэйшых класаў адбудзецца ў сярэдняй школе вёскі Пінкавічы (пачатак а 14:00). А 13 лютага ў гімназіі горада Заслаўе адбудзецца лекцыя Юрася Малаша “Зямля і Космас Язэпа Драздовіча”. Пачатак а 14:00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
9.02.2009 |
Пошук працы
На форум нашага сайта прыйшла прыватная абвестка: Можа, хто з добрых людзей падкажа, дзе ёсць вольнае месца размеркавацца выпускніцы БДУ настаўнікам беларушчыны. Прагну працаваць менавіта па спецыяльнасці, вельмі баюся вольнага дыплома. Згодная на вялікі горад, невялікі гарадок, прывабную вёсачку. Пішыце на электронную пошту t.kur@tut.by. Дзякуй за ўвагу! Каментаваць |
||
9.02.2009 |
Беларускім студэнтам прапаноўваюцца стыпендыі для навучання ў Германіі
Агенцтва БЕЛАПАН паведамляе, што няўрадавая арганізацыя Германіі Copernicus прапаноўвае беларускім студэнтам, якія валодаюць нямецкай мовай, стыпендыі для навучання на працягу семестра ва ўніверсітэтах Берліна, Гамбурга або Мюнхена. Кожны месяц 10 стыпендый прапаноўваецца студэнтам прававых, эканамічных і сацыяльных спецыяльнасцяў з краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Пасля сканчэння семестра студэнт застаецца для двухмесячнай практыкі ў нямецкай кампаніі або грамадскай арганізацыі. Падчас вучобы і стажыроўкі Copernicus забяспечвае пражыванне стыпендыятаў у сем'ях або інтэрнатах, аплачвае выдаткі па пражыванні, уключаючы страхоўку, плату за навучанне і грамадскі транспарт. Таксама штомесяц стыпендыяты атрымоўваюць грошы на кішэнныя выдаткі. Крайні тэрмін падачы заяў — 1 сакавіка для вясновага семестра і 1 верасня для восеньскага. Падрабязней можна прачытаць на сайце арганізацыі. Каментаваць |
||
6.02.2009 |
А ці здолееце вы?
На сайце праекта Alma Mater размешчаны ліст ад беднай маці, не здольнай развязаць задачу са «Зборніка задач па матэматыцы для Яшчэ адна задачка – 1301: Сваротва, Ятранка, Промша – найболей водныя прытокі Моўдачы. Сярэднегадавыя расходы вады ў вусцях гэтых рэк такія, што пяцідзесятая дзель расходу вады Промшы роўная дзевяцісотай частцы расходу вады Сввротвы і сто трыццаць трэцяй дзелі выдатку вады Ятранкі. Знайдзіце расходы вады гэтых рэк у кубічных метрах за гадзіну, улічваючы, што агульны расход вады гэтых рэк роўны 935 712 куб.м/сут. ." На жаль, ні мы, ні аўтары праекта Alma Mater не здолелі такім чынам скласці даўжыні бакоў трохвугольнікаў 84, 75 і 72 см, каб атрымаць дадзены ва ўмовах перыметр 288 см. Мы ўпарта атрымлівалі 231 см. Да арыфметыкі Відаць, са школьных гадоў цяпер прывучаюць да суцэльнай неадпаведнасці напісанага і сапраўднага (прычым неадпаведнасць гэтую можа часам не заўважаць і самі настаўнікі, змучаныя праверкамі і бюракратыяй). Таксама прывучаюць да паспешна і нізкаякасна напісаных падручнікаў, аўтарам якіх нечакана, тэрмінова і неадкладна даручаюць напісаць «хоць нешта», каб не збіць план выдавецтваў, і ўрэшце рэшт да прафанацыі як жыццёвай нормы. Іншыя развагі на гэты конт чытайце тут Каментваць |
||
6.02.2009 |
Конкурс студэнцкага кіно
Трэці мінскі студэнцкі фэст кіно і відэа “Кінагрань” пройдзе з 22 па 26 красавіка. Праграма будзе ўключаць у сябе як міжнародны конкурс “Маладыя прафесіяналы”, так і нацыянальны конкурс незалежнага і аматарскага кіно. Таксама плануецца правядзенне шэрагу пазаконкурсных і тэматычных паказаў. Для папярэдняга адбору ў конкурс “Маладыя прафесіяналы” у аргкамітэт фэсту ўжо паступілі працы больш за з 20 краін міру (Аўстраліі, Бельгіі, Балгарыі, Велікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Ізраіля, Іспаніі, Ірана, Канады, Кітая, Нігерыі, Нідэрландаў, Польшчы, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Славеніі, ЗША, Турцыі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі). Большасць фільмаў – удзельнікі студэнцкіх конкурсаў і раўналежных праграм міжнародных кінафэстаў у Канах, Берліне, Лакарна, а таксама конкурсных паказаў МКФ у Амстэрдаме, Ратэрдаме, Кракаве, Карлавых Варах, Катбусе, Лейпцыгу, Гетэбургу, Кёльне, Барселоне, Тэгеране, Таронта і йнш. Арганізатары запрашаюць усіх беларускіх аўтараў для ўдзелу ў фэсце “Киногрань”. Прымаецца анімацыя, гульнявыя, дакументальныя і эксперыментальныя фільмы, музычнае відэа. Азнаёміцца з падрабязнасцямі і правіламі ўдзелу можна тут: http://bsu.by/main.asp?id1=70&id2=100286 Паводле moladz.org Каментаваць |
||
6.02.2009 |
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №8У бюлетэні змешчаныя артыкулы пра візіты Таварыства беларускай школы ў беларускамоўныя навучальныя ўстановы г. Мінска, педагагічная майстэрня Галіны Дрокінай па выкарыстанні актыўных метадаў навучання, абвестка пра конкурс «Беларускі настаўнік года».Бюлетэнь цалкам знаходзіцца тут. Каментаваць |
||
5.02.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова ўганаравалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва “Беларускае пяці – Настаўнікам паднялі заробкі. Усяго на 5% >>> – За падручнікі ў 2009/2010 годзе трэба будзе плаціць палову кошту, як і раней >>> – У Гомелі ствараецца музей гісторыі горада >>> – Віленская школа з беларускай мовай навучання адзначыла падвойны юбілей >>> – У віцебскіх школах вучняў распытваюць пра наркотыкі >>> Каментаваць |
||
3.02.2009 |
“Капітан Танака” чакае ў госці
7 лютага (у суботу) ў 16:00 dzietki.org запрашае Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага «Капітан Танака»! Месца сустрэчы: Мінск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 108. У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі! Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз Увага! Колькасць месцаў абмежаваная. Каментаваць |
||
3.02.2009 |
Праграмны твор Уладзіміра Караткевіча – цяпер і ў аўдыёфармаце
Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна не толькі чытаць, але і слухаць. Чытаць далей/Каментаваць |
||
3.02.2009 |
Літаратурныя сустрэчы са школьнікамі
4 студзеня ў мінскай бібліятэцы №6 адбудзецца сустрэча з Эдуардам Акуліным і Анатолем Вярцінскім. Час удакладняецца. 5 студзеня вучні пачатковай школы №39 Мінска сустрэнуцца з дзіцячым пісьменнікам Анатолем Зэкавым. 5 студзеня імпрэзы з удзелам Леаніда Паводле budzma.org Каментаваць |
||
2.02.2009 |
Новае на сайцеБеларускамоўныя віктарына і філворды Раней мы пісалі ўжо аб выдатнай кніжцы настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Сыско «Шляхі да роднай мовы», скіраванай дапамагчы дзецям авалодаць і карыстацца беларускай мовай у рускамоўным асяроддзі. Зараз прапануем вам распрацоўкі пытанняў да віктарыны «Знаўцы роднай мовы», якія ўвайшлі ў гэтую кнігу, а таксама беларускамоўныя філворды. Спампаваць пытанні віктарыны (doc, 43 КБ) Спампаваць філворды (doc, 69 КБ) Каментаваць |
||
2.02.2009 |
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections
Праграма Community Connections – гэта трохтыднёвая праграма ў ЗША, падчас якой праходзяць візіты групы ўдзельнікаў у амерыканскія арганізацыі падобнага прафесійнага профіля для абмену досведам. Удзельнікі таксама атрымоўваюць унікальную магчымасць азнаёміцца з амерыканскай культурай і жыццём. Адбор праводзіцца на конкурснай аснове па выніках анкет і гутаркі. Веданне англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца. Праграма Community Connections прадстаўляе пераможцам конкурсу пражыванне ў амерыканскай сям'і, бясплатны пералёт да месца стажыроўкі і назад, пражыванне, паслугі перакладчыка і медыцынскую страхоўку. Tэмы праграм Community Connections на 2009г.: 1. Развіццё прафесійных асацыяцый – май 2009г. 2. Роля адвокасі арганізацый у грамадзянскай супольнасці – чэрвень 2009г. 3. Развіццё мясцовых супольнасцяў – ліпень 2009г. 4. Юрыдычныя паслугі для неабароненых пластоў насельніцтва – жнівень 2009г. 5. Удасканаленне сістэмы першаснай Больш пра праграму чытайце тут. Для ўдзелу ў адной з праграм Community Connections запоўніце прыкладзеную анкетуі не пазней указанага тэрміна перадайце або перашліце яе ў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці: Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці вул. Старавіленская, 46 220003, г. Мінск Тэл.: (017) 210–12–83 Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565. Не страцьце выдатную магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі! Чытаць далей / Каментаваць |
||
30.01.2009 |
Выстава забытага мастака
29 студзеня ў Мінску ў фальварку “Добрыя мыслі” адчынілася экспазіцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак жыў, працаваў і тварыў у вёсках, мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі напрыканцы палове праз шэсцьдзесят пяць гадоў пасля смерці. Чытайце на старонцы радыё Свабода Каментаваць |
||
30.01.2009 |
Выстава «Дэманструецца ўпершыню»
29 студзеня Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі прадставіў экспазіцыю «Дэманструецца ўпершыню», складзеную з новых паступленняў у музейны збор. Сярод найцікавейшых экспанатаў — радзівілаўская карта пачатку XVII стагоддзя, арнат (убранне каталіцкага святара) з устаўкамі з слуцкага пояса, парцалянавая талерка майсенской мануфактуры з сервізу польскага караля Аўгуста II Моцнага. Як паведаміла намеснік дырэктара музея Ніна Калымага, ідэя стварэння карты паўстала ў Мікалая Радзівіла Сіроткі. Яна была замоўленая Нажаль, першапачатковы варыянт карты не захаваўся. У 1613 году Т. Макоўскі выдае яе ў Амстэрдаме. На сёння вядомы толькі адзін асобнік — ён знаходзіцца ва універсітэце швецкага горада Упсала. Карта ж, прадстаўленая ў новай экспазіцыі музея, датуецца перыядам 1613—1630 гадоў. На выставе прадстаўленыя таксама каштоўныя знаходкі археолагаў у курганных магільніках Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, матэрыялы з сямейных архіваў, творы дэкаратыў Паводле БелаПАН Каментаваць |
||
30.01.2009 |
Лекцыі па беларускай гісторыі і краязнаўстве
4 лютага ў мінскай сярэдняй школе №180 адбудзецца лекцыя беларускага эсэіста, мастака, супрацоўніка Язэп Драздовіч вядомы беларусам перадусім як мастак. Лекцыя Юрася Малаша мае мэтай распавесці пра малавядомыя бакі жыцця і творчасці Язэпа Драздовіча, перадусім пра яго навуковую і літаратурную дзейнасць. Пачатак а 14.00 А 11 лютага ў музеі вёскі Радунь Воранаўскага раёну адбудзецца лекцыя краязнаўцы, рэдактара газеты “Наша слова” Станіслава Судніка на тэму “Праблемы краязнаўства ў Воранаўскім раёне”. Пачатак а 16.00 Паводле budzma.org Каментаваць |
||
30.01.2009 |
Новае на сайцеКрытычнае ацэньванне І Раней мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў кнігі ўкраінскіх аўтараў Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаныя саманавучанню настаўнікаў крытычнаму ацэньванню і Спампаваць тут (pdf, 181 КБ) Каментаваць |
||
29.01.2009 |
Конкурс грантаў Еўрапейскай камісіі
Еўрапейская Камісія абвесціла новы конкурс праектных прапановаў у межах праграмы «Аб'яднанні грамадзянаў і органы мясцовай улады: праграмы для Беларусі". У конкурсе могуць прымаць удзел заяўнікі, якія: • з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі; • з'яўляюцца некамерцыйнымі арганізацыямі; • з'яўляюцца аб’яднаннямі грамадзянаў (АГ) ці мясцовымі ўладамі, створанымі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам сваёй краіны. АГ з Беларусі мусяць быць зарэгістраваныя не менш як за два гады да падачы праектнай прапановы. Беларускія ўдзельнікі могуць дзейнічаць самастойна ці супольна з арганізацыямі-партнерамі. Вітаецца удзел беларускіх удзельнікаў у якасці партнераў па праектных прапановах, пададзеных АГ з дзяржаваў-сябраў Еўрасаюза. Апошні тэрмін падачы заявак: 5 мая 2009 года. Інструкцыя для заяўнікаў і форма заяўкі знаходзяцца тут. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце Дэлегацыі Еўрапейскай Камісіі ў Беларусі. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
28.01.2009 |
Гадавіна да
29 студзеня адзначаецца 125‑я гадавіна з дня нараджэння нашага вялікага суайчынніка Антона Луцкевіча. З гэтай нагоды адбудзецца ўрачысты вечар, на якім будуць узгаданы яскравыя моманты жыцця А. Луцкевіча і яго ўклад у станаўленне незалежнай Беларусі. Гісторык і аўтар кніг пра братоў Луцкевічаў Анатоль Сідарэвіч адзначыў: «Антон Луцкевіч — адзін з заснавальнікаў і ідэолаг Беларускай Сацыялістычнай Грамады – першай палітычнай партыі ў нашай краіне, фактычны рэдактар і вядучы публіцыст газеты «Наша Ніва». Ён з’яўляўся ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама аўтарам тэксту Трэцяй Устаўнай Граматы Рады БНР (Акту 25 Сакавіка)» Мерапрыемства адбудзецца 29 студзеня ў 19 гадзін па адрасе: г. Мінск, пр‑т Машэрава (былая вул. Варвашэні), д. 8. Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
28.01.2009 |
Што трэба, каб у садку з'явілася беларускамоўная група
У мінскім мікрараёне Сухарава арганізоўваюць беларускамоўную рознаўзроставую групу ў дзіцячым садку. Чытаць далей Вырашэнне аб стварэнні групы прымаецца мясцовымі ўладамі – упраўленнем адукацыі – штогод у красавіку. Таму заявы аб стварэнні беларускай групы трэба туды падаць да гэтага часу. Усе зацікаўленыя могуць звярнуцца да Дар’і Каткоўскай па тэлефоне 395 73 99 ці напісаць ёй на адрас apalonik@gmail.com . Паводле радыё Свабода Каментаваць |
||
28.01.2009 |
Чытанка ад “Бацькаўшчыны”
Па замове “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” з друку выйшла ўнікальная кніжка для дзяцей дашкольнага ўзросту – “Чытанка для дзіцячага садка”. Адметнасць кнігі ў тым, што творы, якія ўвайшлі ў зборнік (а гэта і беларускія народныя казкі, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, і эміграцыйных аўтараў, і пераклады), падзелены па ўзроставых катэгорыях. Укладальнікі “Чытанкі” – Вінцук Вячорка, Пятро Садоўскі. |
||
28.01.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Новыя спецыяльнасці беларускіх ВНУ >>> – Беларуская школа ў Рызе чакае будучых вучняў >>> – Абітурыенты з СНД не будуць здаваць азіны джзяржэкзамен у Расіі >>> – У пінскіх школах ад грыпу ратуюцца пасечаным часныком >>> - На месца ў мінскія дзіцячыя садкі ўжо чарга >>> - Нацыянальную бібліятэку збіраюцца зрабіць больш даступнай для школьнікаў >>> - У аспірантуры ўстаноў Мінадукацыі недабор >>> - Жорсткая эканомія ў адукацыі >>> Каментаваць |
||
23.01.2009 |
Выстава Андрэя Бурсава
З 30 студзеня па 28 лютага ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 15, Траецкае прадмесце) будзе працаваць выстава жывапісу Андрэя Бурсава “Златадзён”. На адкрыцці выставы, якая мае адбыцца 30 студзеня ў 17:00, будуць таксама прадстаўленыя вершаваныя творы мастака і выступіць гурт “Расалія”. Выстава будзе працаваць з панядзелка па суботу ад 9:30 да 17:30. Тэл.: (017) 334 56 21; (017) 334 99 32 Каментаваць |
||
23.01.2009 |
Новае на сайце«З рога ўсяго многа», і з куфара таксама На сайце, расправаным настаўнікам Сяргеем Сівым «З рога ўсяго многа» не так даўно адбылося абнаўлення дызайну і структуры. Таму запрашаем туды ўсіх, каго цікавяць матэрыялы для пазашкольных мерапрыемстваў: сцэнары святаў, фанаграмы, беларускамоўныя крыжаванкі і г.д. І прапануем сцэнар пазашкольнага мерапрыемства «Чароўны куфэрак», прысвечанага народным прыказкам, прымаўкам, гумару ды іншым элементам даўняй і сучаснай народнай творчасці. Аўтары – выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна М. П. ОСІПАВА і З. М. ПАНАСЕВІЧ. Каментаваць |
||
23.01.2009 |
Фонд Баторага працягвае падтрымку сваіх рэгіянальных партнераў.
У 20 Фонд Баторага прапануе ўжо адабраным арганізацыям у 2009 годзе прыняць удзел у адукацыйных паездках і звяртацца па падтрымку на: – праграмную дзейнасць (у тым ліку правядзенне конкурсаў міні-грантаў з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў невялікіх мясцовых арганізацыяў і нефармальных групаў, а таксама дзейнасць па прадстаўніцтву грамадскіх інтарэсаў); – правядзенне азнаямляльніх паездак, сустрэчаў і трэнінгаў, якія спрыяюць наладжванню кантактаў, абмену досведам, атрыманню новых ведаў. Каб атрымаць падтрымку, неабходна напісаць заяўку з планам дзеянняў на наступны год. Апошні тэрмін падачы заявак для арганізацый, якія былі адабраныя ў 2005 годзе: 31 студзеня 2009 году; у 2006 годзе: 31 ліпеня 2009 году. Кантакты: citizens@batory.org.pl Agnieszka Komorowska, (48 22) 536 02 74, fax 536 02 20 Piotr Krygiel, (48 22) 536 02 41 Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
23.01.2009 |
Конкурс для дзяцей «Помнікі роднага краю»
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сумесна з ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы конкурс «Помнікі роднага краю». Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых грамадзянаў Беларусі да гі На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя работы, эсэ, малюнкі, якія прысвечаныя архітэктурным і гі Усе конкурсныя працы мусяць быць падпісаныя. На зваротным баку малюнкаў і пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на конкурс, мусяць быць напісаныя імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, ягоны ўзрост, хатні адрас і тэлефон. Аб’ём работы – не больш за 4 друкаваныя старонкі Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу «Мая Беларусь». Работы на конкурс прымаюцца да 1 сакавіка 2009 году. Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
22.01.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца з 15 чэрвеня >>> – Настаўнікі чакаюць абяцанага падвышэння заробку>>> – ВНУ і ССНУ могуць перайсці да «віртуальнаму прыёму» дакументаў>>> – Міністр адукацыі плёнам сваёй працы задаволены >>> – Разам з гэтым ён прызнаў, што ў школах не хапае падручнікаў >>> – Спецыялістаў сельскай і лясной гаспадаркі «замацуюць на месцах» >>> – У Расіі вызначылі тэрміны правядзення адзінага дзяржэкзамена >>> Каментаваць |
||
22.01.2009 |
І
Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае з 26 студзеня па 10 лютага падзяліцца станоўчым досведам працы па ацэнцы вучобы малодшых школьнікаў і выказаць свае прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі. Праблемнае поле: 1. Псі 2. Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў у 3. Шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання. 4. Шляхі ўдасканалення Чытаць далей/Каментаваць |
||
22.01.2009 |
Уладзімер Арлоў у Брэсце
Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае на сустрэчу з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімерам Арловым, якая адбудзецца 25 студзеня ў Брэсце. Імпрэза будзе ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма!”. Пачатак а 20.00. Тэлефон для даведак: (МТС) Паводле budzma.org Каментаваць |
||
22.01.2009 |
Стыпендыі для навучання ў Берліне
Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропай (GFPS) прапаноўвае стыпендыі беларусам для навучання на працягу зімовага семестра ў Берліне. Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасць і будучыня» і «Цайт» GFPS вылучае дзве стыпендыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009 гады да 28 лютага 2010 гады. Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спецыяльнасці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны. У стыпендыю ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на візу і аплату навучання, а таксама сродкі на асабістыя выдаткі. Апошні тэрмін падачы анкет — 31 сакавіка. Усе падрабязнасці на сайце арганізацыі http://www.gfps.org/belarus Паводле БелаПАН Каментаваць |
||
22.01.2009 |
Конкурс маладых літаратараў
Беларускі Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу). Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаныя на літаратурны семінар і «На конкурс прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады, — кажа куратар конкурсу і старшыня Беларускага Да разгляду будуць прымацца творы, дасланыя (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) не пазьней за 20 сакавіка 2009 г. Падвядзенне вынікаў першага туру адбудзецца 20 красавіка. Творы можна дасылаць на адрас: Даведкі праз электронную пошту ці тэлефон (017) 284–73–29. Паводле Нашай Нівы Каментаваць |
||
20.01.2009 |
Семінар для моладзі
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “ У праграме пяцідзённых семінараў будуць закранацца наступныя тэмы: – Асновы камунікацыі. – Стэрэатыпы камунікацыі. – Упэўненыя паводзіны. – Эфектыўнае вырашэнне канфліктаў. – Разуменне інваліднасці. Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных методык: ролевыя гульні, развіваючыя гульні, дыскусіі, Семінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Мінскам. Усе выдаткі – за кошт арганізатараў. Апошнія тэрміны падачы заявак: 31 студзеня і 8 сакавіка. Больш падрабязная інфармацыя – па эл. пошце:, different-equal@mail.ru, тэлефонах Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
20.01.2009 |
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кірклэнда
Сёлета Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяроддзяў: • эксперты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых устаноў і ўстаноў самакіравання, • прадпрымальнікі, мэнэджэры, • лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасці, • выкладчыкі ВНУ, • журналісты. Падрабязнае апісанне праграмы, інструкцыю па запаўненні фармуляраў можна знайсці на старонках www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org. Фармуляр належыць запоўніць Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году. Паводле рассылкі belngo.info Каментаваць |
||
20.01.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Школ з беларускай мовай навучання ў Беларусі стала менш на 1,7% >>> – Дэпутаты зменяць шэсць законаў, датычных адукацыі >>> – Беларускія школьнікі вучацца вучыцца без падручнікаў >>> – Брэсцкі аддзел адукацыі агітаваў школы галасаваць за Гюнеш >>> – Глыбоцкія школьнікі знялі самадзейнае кіно ў стылі “рэтра” >>> – Бакалаўрскую ступень ў Расіі змогуць атрымаць выпускнікі тэхнікумаў >>> – У Мінску адкрыўся конкурс педагагічнага майстэрства >>> – Каментаваць |
||
18.01.2009 |
Зімовая школа для гуманітарыяў
1 – 10 сакавіка 2009 г. ва Уроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца «Усходнееўрапейская зімовая школа – 2009» для студэнтаў гуманітарных навук. Удзельнікамі школы будуць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Арганізатары школы – Каледж Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем у школе. Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі – на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорску. Прыём заявак – да 25 студзеня 2009 г. Каментаваць |
||
16.01.2009 |
“Святло ў вокнах” на беларускім памежжы
У двух гарадах Анталогія сучаснай беларускай паэзіі “Святло ў вокнах” – дзвюхмоўны зборнік вершаў беларускіх паэтаў і іх перакладаў на літоўскую мову. Кніга, памерам у 400 старонак, улучае творы сучасных беларускіх паэтаў Алеся Разанава, Уладзімера Някляева, Леаніда На літоўскую мову творы перакладзеныя вядомымі літоўскімі перакладнікамі Владасам Бразюнасам і Алонай Лапінскене. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
16.01.2009 |
Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"
Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы. Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу Чытаць далей Каментаваць |
||
16.01.2009 |
ТБМ запрашае на сустрэчу са Станіславам Суднікам
22 студзеня ў мястэчка Жалудок Шчучанскага раёну завітае паэт, краязнаўца, рэдактар газеты “Наша слова” Станіслаў Суднік. Сустрэча адбудзецца ў мясцовай сярэдняй школе і пачнецца а 12.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
16.01.2009 |
Як мой сын прынёс са школы «адзінку»
Пасля доўгіх і насычаных зімовых канікул я хвалявалася: як сын, вучань Чытаць далей/Каментаваць |
||
16.01.2009 |
Вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі»
У кнізе — вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі пластылінавага героя і яго сяброў, якіх прыдумаў журналіст Алесь Кудрыцкі. Капітан Танака — гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Ён нарадзіўся 15 маяя 2005 году ў інтэрнэт‑дзённіку Алеся Кудрыцкага. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках газеты «Наша Ніва» ў рубрыцы «Газетка дзеткам». Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і адмысловы сайт, прысвечаны пластылінаваму герою. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках. Тыраж кнігі невялікі — усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж. Паводле tut.by Каментаваць |
||
16.01.2009 |
КАЛЯДНЫЯ РЭЙДЫ ТБШ (+фотарэпартаж)
Падыходзяць да заканчэння гасцявыя рэйды ў мінскія беларускамоўныя школы і садкі, якія наладзілі прадстаўнікі Таварыства беларускай школы. Напярэдадні Новага года ТБШ ужо наведала СШ № 60, гімназіі № 14 і 23. Асноўная мэта сустрэч – калядныя віншаванні і ганараванне дыпломамі ТБШ “За прафесійнае майстэрства і выхаванне нацыянальнай свядомасці будучых актыўных грамадзян незалежнай Беларусі” лепшых педагогаў, якія выкладаюць Да фармавання падарункаў далучыліся шматлікія грамадскія арганізацыі. “Цэнтар Супольнасць” падараваў школам розныя метадычныя дапаможнікі, літаратуру па грамадзянскай адукацыі, а таксама запісаў адмысловы DVD дыск “Гадуем беларусаў”, у які ўвайшлі сцэнары дзіцячых святаў, гульні, метадычныя матэрыялы па краязнаўстве і этнашколе, песенькі для маленькіх, аўдыёкнігі, казкі, чытанкі, мультфільмы, мастацкія фільмы і шмат чаго карыснага для настаўніцкай працы. Грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прэзентавала настаўнікам гістарычныя кнігі, Аб’яднанне бацькоў з Беласточчыны “ Фотарэпартаж з садкоў Фотарэпартаж са школаў Чытаць далей/ Каментаваць |
||
14.01.2009 |
Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў чалавека
Мы запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе напрыканцы лютага ў Мінску. У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расіі і Украіны. Гэта двухдзённы сэмінар па навучанню асновам Правоў Чалавека; * стратэгіям і тактыкам абароны грамадскіх інтарэсаў; * вядзенню грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці; * арганізацыі эфектыўнай грамадскай дзейнасці; * абароне Правоў Студэнтаў; * стварэнню і развіццю студэнцкіх ініцыятыў; * новым тактыкам абароны Правоў Студэнтаў і моладзі ў агульным. Экспэртамі і трэнерамі Школкі з'яўляюцца вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятываў поруч з лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзянскімі актывістамі. У Школцы могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя Правы Чалавека альбо Правы Студэнтаў. Мы прымаем заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 год. Як прыняць удзел: Дзеля таго каб прыняць удзел у сесіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па адрасе: studentHRschool@hrworld.ru Для ўдзельнікаў, прайшоўшых конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школкі бясплатнае, прадстаўляецца харчаванне, а для ўдзельнікаў з іншых гарадоў – таксама пражыванне. Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лютага!! Дадатковая інфармацыя: studentHRschool@hrworld.ru, Елізавета Яфімава, Ганна Дабравольская, Вікторыя Громава Каментаваць |
||
14.01.2009 |
У Магілёве прайшло чарговае «Беларускае пяціборства»
5 студзеня 2009 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяці “Беларускае пяці Чытаць далей/Каментаваць |
||
14.01.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Згодна з новым указам, рэпетытарства больш не з'яўляецца відам прадпрымальніцкай дзейнасці. Цяпер для легалізацыі трэба толькі напісаць заяву ў падатковы ворган па месцы жыхарства. Але ж пры ўсім гэтым базавая стаўка падатка складае – Набор у ВНУ і ССНУ Беларусі будзе павялічаны >>> – Французскія настаўнікі закідалі паліцыянтаў чаравікамі, пратэстуючы супраць рэформы адукацыі >>> – Праграмы ўступных iспытаў скарэктаваны >>> – Тэрмін адпрацоўкі па мэтавым кантракце будзе павялічаны да 5 гадоў, або два рашэння адной праблемы >>> – Вясковыя абiтурыенты будуць iсцi па асобным конкурсе >>> Каментаваць |
||
13.01.2009 |
Новае на сайцеРэйтынгавая сістэма кантролю і ацэнкі ў камп'ютэрных сістэмах навучання Сваім досведам працы з рэйтынгавай сістэмай, аб якой гэтак шмат гавораць на працягу некалькіх гадоў, падзяліўся настаўнік сярэдняй школы №16 г. Пінска С.І. Федарына Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc Каментаваць |
||
10.01.2009 |
Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Бруселі і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій. Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі. 3–7 лістапада ў рамках праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай, у тым ліку і па нашым рэгіёне. Сустрэчы былі прысвечаныя такім тэмам, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш. Паездка з тэматычным акцэнтам на пытанні энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г. Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў. Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара. Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне. Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы. Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г. Спамаваць анкету можна тут. Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі. Каментаваць |
||
9.01.2009 |
Школа ці шкода?
Скажам прама, без рэверансаў: замест таго, каб ступіць крок наперад, як гэта павінна быць пры рэформах, наша школа насамрэч зрабіла два крокі назад. Гэтая марная прыдумка адразу ставіць сябе ў супрацьлеглую якасць — антырэформу, псеўдарэформу, якая, не ліквідаваўшы ранейшыя памылкі, паспешліва робіць новыя… Чытайце артыкул Алеся Лозкі, старшыні «Таварыства беларускай школы» на старонцы «Народнай волі" |
||
9.01.2009 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Дэпутат Здановіч: пагоня за масавай вышэйшай адукацыяй прывяла да паніжэння яе якасці >>> – За апошнія 10 гадоў колькасць гімназій у Беларусі ўзрасло больш чым удвая >>> – Ва універсітэце Ганконга больш не будуць выкладаць уфалогію >>> – Школьнікі выратавалі інваліда з палаючага дома >>> – У Гомелі адкрылі пабудаваную па ўнікальным праекце школу >>> – У выдавецтве ЕГУ выйшла хрэстаматыя па гісторыі Беларусі найноўшага часу >>> – Выпускнікам ПТВ могуць павялічыць тэрмін працы па размеркаванні >>> Каментаваць |
||
9.01.2009 |
Канцэрт дуднікаў у Гыбокім
Канцэрт дударскай музыкі і спеваў адбудзецца 11 студзеня 2009 году а 15.00 у Глыбоцкім Гарадскім цэнтры культуры (Леніна, 40). Грае гурт “Essa”, а менавіта: Тодар Кашкурэвіч (дуда), Дзяніс Сухі (дуда, скрыпка), Вольга Дзядовік (спеў), Святлана Клепікава (спеў). Прагучаць калядныя спевы і гістарычныя балады. Уваход вольны. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
9.01.2009 |
Конкурс для гомельскіх школьнікаў і настаўнікаў
У Гомелі праводзіцца творчы конкурс «Я — гамяльчанін, і гэтым ганаруся». Конкурс абвясціла гі У конкурсе могуць прымаць удзел школьнікі пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў, а таксама навучэнцы і выкладчыкі сярэдніх спецыяльных устаноў, мастакі. Выяўляць свае таленты ўдзельнікі могуць у малюнку, складанні, рэфераце, творчай працы дэкаратыў Пераможцы конкурсу атрымаюць званне «Ганаровы наведвальнік музея Гомельскага Каментаваць |
||
9.01.2009 |
Краязнаўчыя сустрэчы з Таварыстам аховы помнікаў гісторыі і культуры
17 студзеня ў Бабруйску адбудзецца круглы стол па праблемах аховы гістарычнай спадчыны Бабруйскага раёну. З дакладамі выступяць старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і загадчык аддзелу Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч. Пачатак а 16.00. Месца правядзення круглага стала — вуліца Кастрычніцкая, 33. 18 студзеня вялікая імпрэза, прысвечаная праблемам захавання помнікаў Пухавіцкага раёну, адбудзецца ў касцёле ў Мар’інай Горцы. Чакаецца ўдзел Антона Астаповіча, мясцовага краязнаўцы Барыса Мухі і хору Нацыянальнай акадэміі навук “Акадэмія”. Напрыканцы сустрэчы — прагляд фільму “Палякі”. Ён распавядае пра жыццё польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Рэжысёрам выступіў сам Антон Астаповіч. Пачатак імпрэзы — а 12.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
9.01.2009 |
КОНКУРС У МЕЖАХ ПРАГРАМЫ ПАДТРЫМКІ МІЖНАРОДНЫХ ПРАЕКТАЎ
Нагадваем, што падыходзіць апошні тэрмін падачы заявак на праграму „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“. Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты школаў і пазашкольных аб'яднанняў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Падтрымку атрымліваюць як праекты па крытычным алізе гісторыі, так і праекты, якія тычацца сучаснасці і прысвечаныя тэмам дэмакратыі, правоў чалавека, барацьбы з дыскрымінацыяй. Мэтавую групу складае моладзь ва ўзросце ад 14 да 21 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2009 году. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце тут: http://nastaunik.info/news/801 Каментаваць |
||
8.01.2009 |
«Выпаў грук паэтаў з рук»
У мінскім выдавецтве “Радыё Чытаць далей/Каментаваць |
||
8.01.2009 |
«Птушкі на кармушцы»
17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы». Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік АПБ Сямён Левы, асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак. Апрача таго, акцыя з’яўляецца часткай дзесятага нацыянальнага зімовага ўліку птушак, які праводзіцца з 10 па 31 студзеня. Беларусы, якія захочуць узяць у ёй удзел, павінны 17—18 студзеня паназіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, адзначыць колькасць і іх віды, прааналізаваць, чаму птушкі аддаюць перавагу тым ці іншым кармушкам. Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ або па Паводле слоў С.Левага, на кармушкі ў гэты час года часцей за ўсё прылятаюць вялікія сініцы, звычайныя блакітніцы, палявыя і дамавыя вераб’і, іншы раз снегіры, зелянушкі, дубаносы, а ў горадзе таксама шызыя галубы, галкі і вароны. У асобныя гады на кармушках былі заўважаныя і рэдкія віды птушак — зялёны дзяцел і юрок. Паводле БелаПАН Каментаваць |
||
5.01.2009 |
Праграма экзамена па сусветнай гісторыі (экстэрнат)
Для тых, хто збіраецца здаваць іспыты экстэрнам, будзе карыснай праграма па сусветнай гісторыі (узровень базавай агульнай адукацыі), размешчаная на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі adu.by. Каментаваць |
||
5.01.2009 |
Канцэрт Таццяны Беланогай у Воршы
10 студзеня таленавітая бардаўская спявачка Таццяна Беланогая выступіць з сольным канцэртам у Воршы. Імпрэза адбудзецца ў памяшканні Доме культуры сляпых. Спявачка прэзентуе публіцы свой новы альбом і выканае ўжо вядомыя кампазіцыі са сваёй ранейшай творчасці. Распачнецца імпрэза а 17.00. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
5.01.2009 |
Выстава ў гонар Васіля Быкава
9 студзеня ў Віцебскай гарадской карціннай галерэі Беларускага саюза мастакоў адкрыецца выстава, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву. Выстава арганізаваная сябрамі суполкі “Пагоня” разам з У экспазіцыі будуць прадстаўленыя творы Міколы Купавы, Аляксея Марачкіна, Ігара Марачкіна, Яўгена Шатохіна, Віктара Крука, Міколы Таранды, Захара Кудзіна, а таксама маладых мастакоў-удзельнікаў мастацкага пленэру, што адбыўся летам 2008 года ў Бычках, на радзіме Васіля Быкава. Сярод іх навучэнцы Рэспубліканскага каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка Хрысціна Аушава, Зміцер Буглак, Злат Марачкін. Паводле budzma.org Каментаваць |
||
2.01.2009 |
Шаноўныя калегі!
Зычым гармоніі ў сям'і і на працы, моцы ў пераадоленні пераменаў. Жадаем добрага адпачынку ў калядныя выходныя. Будзьма разам! Ваш Nastaunik.info |
||
|
Навіны
Аб праекце
|
2005 © Настаўнік.info
|