|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2008
|
||
27.08.2008 |
Метадычныя распрацоўкі да Дня ведаў
Набліжаецца пачатак новага 2008/2009 навучальнага года. Міністэрства адукацыі рэкамендуе 1 верасня першы ўрок прысвяціць Дню ведаў, Дню беларускай пісьменнасці, пад агульным назовам «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». Як заўсёды, дарагія калегі, Нстаўнік.інфо імкнецца дапамагчы вам з матэрыяламі, каб першы ўрок года сапраўды спадабаўся нашым дзецям і дапамог усім нам ганарыцца, што мы беларусы. Мы спадзяемся, што нашыя матэрыялы дапамогуць выбраць форму і змест, які вам даспадобы, і замест нудотнай лекцыі пра поспехі сельскай гаспадаркі і добрае жыццё ветэранаў правесці цікавую дыскусію, віктарыну, конкурс, гульню, сустрэчу з літаратарам, музычную гасцёўню, Зазірніце, калі ласка, на старонкі Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная адукацыі і выхаванне – там вы знойдзеце паўсотні ідэяў і сцэнароў школьных мерапрыемстваў. А каму зусім няма часу шукаць – прапануем план першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, які распрацавала настаўніца Талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ) Спадзяемся атрымаць і вашыя распрацоўкі для размяшчэння на сайце. Будзем разам! Шчыра ваш, Nastaunik.info |
||
27.08.2008 |
Не шукай праграмаў у краме. І падручнікаў таксама.
Крама «Адукацыя» інфармуе пакупнікоў, што ў сувязі з падвышаным попытам у краме па стане на 27.08.2008 адсутнічаюць: - - навучальныя праграмы для Плануецца дадатковы тыраж!!! Пры паступленні дадатковага тыражу ў продаж будзе абвешчана. Сачыце за навінамі партала! Усе праграмы і планы Вы можаце запампаваць з партала Нацыянальнага інстытуту адукацыі і раздрукаваць самастойна! |
||
27.08.2008 |
Алесь Лозка: «Беларускія настаўнікі яшчэ схопяцца за галаву пасьля 1 верасьня!”
Паводле Радыё Свабода Напярэдадні новага навучальнага года Міхась Скобла гутарыць са старшынём Таварыства беларускай школы, выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка Алесем Лозкам. Алесь Лозка: “Сітуацыя на сёння такая: у школах з беларускай мовай навучання займаецца 20,9 % ад усіх школьнікаў. У 2004 іх было 24, 8%, у 2005 – 23,8%, у 2006 – 23, 3%, у 2007 – 21,5 %, і сёння, як я ўжо сказаў, толькі 20, 9%. Такім чынам, дынаміка выразная: штогод колькасць беларускіх школаў змяншаецца прыблізна на адзін адсотак. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца, то ўсяго праз дваццаць гадоў у Беларусі не застанецца ніводнай беларускай школы. >>> |
||
25.08.2008 |
Невукі ўсіх школ, яднайцеся!
Апошнія два гады — з моманту, калі ўлады абвесцілі пра будучую змену афіцыйнага правапіснага стандарту (жнівень—верасень 2006 г.), — сярод нацыянальнай інтэлігенцыі чуваць заклікі «аб’яднацца з народам», адмовіўшыся ад класічнага правапісу. Аднак перш як аб’яднацца, варта прааналізаваць не толькі ДЗЕЛЯ ЧАГО, але і ВАКОЛ ЧАГО нас заклікаюць аб’яднацца. Якія ж пісьмёны мы можам прачытаць на сцягу кансалідацыі? Поўны тэкст артыкула аб новым правапісе чытайце на сайце «Нашай Нівы» |
||
25.08.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Штогод у Беларусі зачыняецца каля ста школ – – Выдаткі на адукацыю, паводле словаў міністра, павялічацца на 36% >>> – Да канца году ўстановы адукацым Беларусі будуць тэхнічна готовыя да выкарыстання лічбавага подпісу ў дакументаабароце >>> – Беларускія школьнікі будуць вывучаць замежныя мовы толькі з трэцяга класа два разы на тыдзень >>> |
||
25.08.2008 |
Таварыства беларускай школы запрашае гарадзенцаў на прэзэнтацыю ваеннага ARCHE28 жніўня галоўны рэдактар Валер Булгакаў і журналіст Андрэй Пачобут прэзентуюць у Гародні спецыяльны нумар часопісу ARCHE, прысвечаны Другой сусветнай вайне. Нумар складаецца з невядомых беларускаму чытачу тэкстаў. Больш за 500 старонак вялікага фармату, больш за 200 ілюстрацый. Сустрэча адбудзецца у сядзібе ТБШ па адрасе: г. Гродна, вул. Будзённага, 48а. Пачатак а 18.30. Паводле www.nn.by |
||
25.08.2008 |
Таварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінарыТаварыства беларускай мовы запрашае на гістарычныя семінары 18 і 25 верасня. Ігар Кузняцоў «Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі: гісторыя і сучаснасць», офіс ТБМ (завулак Румянцава, 12), 18.00. 21 верасня. Уладзімір Арлоў «Гістарычныя ваколіцы Менска», Палац мастацтва, 18.00. 27 верасня. Анатоль Грыцкевіч «Гістарычная тапаніміка і тапаграфія Менска. Старажытны Менск», офіс ТБМ, 18.00. |
||
20.08.2008 |
Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Славакіі і Польшчы
У 2009 годзе Міжнародны Вышэградскі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краі Дадатковая інфармацыя на www.visegradfund.org/scholarships.html, а таксама тут. |
||
19.08.2008 |
Лі
Саюз пісьменнікаў Літвы сумесна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае студэнтаў да ўдзелу ў лі Мэтай конкурсу з'яўляецца актуалі Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца аўтарскія работы ў выглядзе разгорнутага эсэ (нарыса) па вышэйадзначанай тэме аб’ёмам 6–10 друкаваных старонак, набраных 12 кеглем праз 1,5 інтэрвалу ў гарнітуры Times New Roman. Апошні тэрмін падачы эсэ: 1 верасня 2008 г. Электронны адрас конкурсу: litkon@gmail.com. Вынікі конкурсу, якія прадугледжваюць тры прызавыя месцы, а таксама дадатковыя намінацыі, будуць падведзеныя да канца верасня 2008 году, пасля чаго пераможцы атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў цырымоніі ўзнагароджання, якая адбудзецца ў кастрычніку 2008 году ў Літве (пра дакладнае месца і час пераможцы будуць папярэджаныя дадаткова). У якасці прызоў прадугледжаныя грашовыя прэміі. Арганізатарамі і куратарамі конкурсу плануецца выданне зборніку, у які, апроч працаў пераможцаў, будуць уключаныя найбольш грунтоўныя эсэ іншых удзельнікаў праекта. Паводле рассылкі belngo.info |
||
19.08.2008 |
Патрэбныя валантэры для летніка
З 31 жніўня па 9 верасня ў санаторыі на Мінскім моры адбудзецца валантэрскі летнік для людзей «з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Валантэры будуць жыць і працаваць разам з людзьмі з псіханеўралагічных інтэрнатаў Мінску. Патрэбныя моцныя, адкрытыя і творчыя людзі, здольныя падарыць тым, у каго ў жыцці так мала радасці, 10 дзён паўнавартаснага жыцця. Валантэрам забяспечваецца пражыванне і харчаванне. Звяртайцеся на Паводле рассылкі belngo.info |
||
19.08.2008 |
Трэнінг па методыцы навучальных гурткоў
Паважаныя калегі! Запрашаем да ўдзелу ў трэнінгу для новых лідэраў навучальных гурткоў. Трэнінг адбудзецца ў Магілёве Паводле рассылкі АГА |
||
12.08.2008 |
З'езд Партыі БНФ прыняў заяву пра рэформу сярэдняй адукацыі
Заява Прэзыдэнцкім дэкрэтам № 15 ад 17 ліпеня сёлета асьвечаная чарговая рэформа агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі. Гэтым разам улада нават не імітавала грамадзкага абмеркаваньня акцыі, якая ў той ці іншай меры закране мільёны нашых суграмадзянаў. У сутнасьці, плянаваньне рэформы адбывалася нават без удзелу Міністэрства адукацыі й Нацыянальнага інстытуту адукацыі, а сканцэнтравалася вакол Адміністрацыі прэзыдэнта. У выніку пакінутыя ўбаку або цынічна праігнараваныя шматгадовыя напрацоўкі й ідэі лепшых беларускіх пэдагогаў і арганізатараў адукацыі. Як звычайна, перамагла “рэвалюцыйная неабходнасьць”, якая вынікае з крызыснага стану нерэфармаванай эканомікі краіны, карыкатурнай ідэалягізацыі духоўнай сфэры. >>> Паводле http://pbnf.org/ |
||
12.08.2008 |
Конкурс «Пласты памяці»
Праграма Geschichtswerkstatt Europa (Гісторыя Еўропы) запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі прыняць удзел у праекце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэнне тэксту, фотарэпартажу ці фільма. Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для выканання праекта і транспарт. Праект пачнецца з сустрэчы ўдзельнікаў у Франкфурце над Одрай увесну 2009 г. з мэтай ажыццяўлення змястоўнай і метадалагічнай падрыхтоўкі праектаў. Дадатковая інфармацыя тут Эскізы праектаў на двух старонках трэба дасылаць на адрас : europa@instytut.net Апошні тэрмін падачы заявак - 27 кастрычніка 2008 г. |
||
11.08.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
-- Конкурс у ВНУ Беларусі сёлета склаў 2.1 чалавека на адно бюджэтнае месца >>> -- Для мінских школьнікаў аб'яўлены літаратурны конкурс >>> -- Чаму -- Поўная экіпіроўка школьніка абыдзецца бацькам у 275–858 тыс. рублёў >>> -- Летнік для непаўнаспраўных дзяцей шукае валантэраў >>> -- У Вільні будуць выкладаць музычныя традыцыі Беларусі >>> -- У Брэсцкай вобласці выкладчыкі бралі хабар за здачу экзаменаў >>> -- Адораным дзецям будзе выдзяляцца грашовая падтрымка >>> -- Hовыя правілы беларускай мовы пачнуць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года >>> -- На дзённае аддзяленне бакалаўрскіх праграм ЕГУ сёлета было залічана 242 чалавекі >>> |
||
11.08.2008 |
ТРЭНІНГ САВЕТА ЕЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
Для ўдзелу ў трэні Паводле |
||
7.08.2008 |
“Паўночны Вецер – 2008”
Шаноўнае спадарства! Шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў намётавым Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выязджаюць Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца. Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка). Кантактныя асобы: Аляксей “Бекар” Бурнасенка, +37529 5076263 Ганна Несцерава, +37529 6850374 Умовы правядзеньня летніка: Арганізацыйны ўзнос – 10 у.е. Афіцыйная мова летніка – беларуская. Аргкамітэт забяспечвае дастаўку да да месца правядзення летніка першых 20 зарэгістраваных асобаў. Забяспечваецца бяскоштнае харчаванне (каша з тушанінай, сціпла, без мудраванняў) ды і Летнік арганізаваны пры падтрымцы: Сярэдневечнага вулічнага тэатру “DiGrease’s Buffoon Theatre”, Танцавальнага гурта “Гістрыён”, “Мінскай Школы Танцаў Народаў Свету”. Паодле http://bekarr.livejournal.com/58222.html |
||
7.08.2008 |
Вынікі конкурсу «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” падвяло вынікі конкурсу “Нашчадкі Скарыны” на лепшую роднамоўную групу дашкольнай установы Мінскай вобласці. Пераможцамі яго сталі групы ў дашкольных установах: - вёскі Наваселле Мінскага раёна (заг. Кацярына Мазуркевіч, муз. кіраўнік Таццяна Глебік, вых. Таццяна Гоман); - №38 г.Салігорска (заг. Тамара Карпук, нам. Святлана Краўчэня); - вёскі Палічын Любанскага раёна (заг. Яніна Богуш); - вёскі Морач Клецкага раёна (заг. Соф’я Лаган). |
||
6.08.2008 |
Адукацыйная праграма ў Кракаве
Польская арганізацыя «Агенцыя міжнародных ініцыятываў" запрашае прыняць удзел у штогадовай адукацыйнай праграме «Лідэры для дэмакратыі" і «Гендэрныя праблемы постсавецкай прасторы» (толькі для жанчын), якая адбудзецца ў Кракаве (Польшча). Разглядаюцца заяўкі ад прадстаўнікоў НДА, партыяў, моладзі, якая падтрымлівае дэмакратычныя каштоўнасьці. Узрост удзельнікаў ад 18 да 35 год. Стажыроўка пройдзе ў чатыры этапы: з 17 па 26 верасня 2008 г., з 15 па 24 кастрычніка 2008 г. (толькі жаночы пол), з 12 па 21 лістапада 2008 г., з 3 па 12 снежня 2008 г. (толькі жаночы пол). Можна абраць зручны для стажыроўкі час удзелу і паведаміць аб гэтым у анкеце. Аформіць заяўку можна толькі на адну з пералічаных вышэй стажыровак. Арганізатары праграмы забяспечваюць: - афармленне дакументаў для вырабу візы, - страхавое забеспячэнне знаходжання ў Польшчы, - аплату праезду ў абодва бакі (максімум – купэйны вагон цягніка, аўтобус), - культурную праграму, - харчаванне, пражыванне ўдзельнікаў. Для ўдзелу ў стажыроўцы і афармлення запрашэння для візы неабходна запоўніць і даслаць анкету, якая знаходзіцца тут, на адрас biuro.program@gmail.com. Усе кандыдаты, якія прайшлі адбор, атрымаюць паведамленне і дадатковую інфармацыю. Тэрміны падачы анкетаў: на верасень – да 15 жніўня 2008 году, на кастрычнік – да 1 верасня 2008 году, на лістапад – да 25 верасня 2008 году, на снежань – да 1 лістапада 2008 году. Паводле рассылкі belngo.info |
||
6.08.2008 |
СТУДЭНЦКІ ЛЕТНІК ПАД ГЛЫБОКІМ
Арганізатары аплочваюць дарогу і забяспечваюць харчаваннем ды месцам для пражывання. Для ўдзелу трэба запоўніць анкету і даслаць на мэйл letnik2008@gmail.com . Паводле рассылкі belngo.info |
||
6.08.2008 |
Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на Гімназія будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ – 21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны. «Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў. Паводле «Нашай Нівы» Даведка: СШ №2 знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы, мела статус беларускамоўнай, пакуль дырэктарам быў Алесь Сядзяка. Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ. Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет». |
||
5.08.2008 |
Рыхтуецца зборнік матэрыялаў па нефармальнай адукацыі
Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”. Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах. Мову матэрыялаў абіраюць аўтары. Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы (узор глядзіце тут). Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове на Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў. Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601 Галіна Мацюшэнка. |
||
4.08.2008 |
|||
30.07.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Выйшлі зборнікі з усімі заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання >>> - У школах рыхтуюцца да скарачэнняў >>> - Абітурыенты шакаваныя новым ростам цэнаў на адукацыю >>> - Вышэйшая адукацыя: кошт расце, якасць падае >>> - На некаторых факультэтах цэны за навучанне падскочылі амаль на мільён >>> - Германия «охотится за мозгами» >>> - Дзе вучацца дзеці дыпламатаў? >>> - Размеркаванне можа стаць яшчэ больш падобным на «прыгоннае права >>> - Тэрмін прыёму дакументаў у ПТВ працягнуты да 1 верасня >>> |
||
29.07.2008 |
КОНКУРС ГРАНТАЎ ФОНДА READER'S DIGEST
Reader's Digest Foundation (ЗША) абвесціла пра намер ахвяраваць 1 мільён долараў ЗША недзяржаўным арганізацыям у межах сваёй новай ініцыятывы Make it Matter («Надай гэтаму важнасць»). Выдача грантаў будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці са значнасцю і важнасцю дасягненняў асобаў, якія дасягаюць поспеху дзеля карысці сваіх супольнасцяў. Кожны месяц фундацыя будзе адбіраць адну гісторыю пра дасягненні аднаго чалавека і будзе ахвяраваць 100 000 долараў ЗША грамадскай арганізацыі гэтага чалавека. Часопіс жа Reader's Digest пасля прысвеціць гэтаму чалавеку асобную калонку. Прапановы і вылучэнні на разгляд фундацыі прымаюцца напрацягу 2008 года. Удзельнічаць могуць прадстаўнікі з усіх краінаў свету, уключна Беларусі. Далейшая інфрамацыя і форма заяўкі размешчана на сайце: http://www.rd.com/jsp/rdcom/makeItMatterLanding.jsp |
||
29.07.2008 |
ПРАГРАМА МАЛЫХ ПРАЕКТАЎ MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрляндаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі. Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Зьмест праекта і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен які Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць: • ініцыятывы па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.; • ініцыятывы па ўмацаваньні няўрадавых арганізацыяў (НДА); • ініцыятывы па ўмацаванні ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненьні наватарскіх ідэяў у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленіню дэмакратыі. Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінныя накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце Амбасада ўпаўнаважана прадстаўляць гранты максімум да 15,000 Euro. Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Амбасаду Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Embassy of the Kingdom of the Netherlands, Matra/KAP, 10 Kawalerii St., |
||
29.07.2008 |
ТРЭЦІ МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПАЭЗІІ «ПАРАДАК СЛОВАЎ"
Фэстываль паэзіі «Парадак словаў" пройдзе з 31 ліпеня па 3 жніўня 2008 года ў Мінску. Месца правядзення – музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А), музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13), фальварак «Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская, 12). Госці фэсту: літаратурныя фестывалі бліжэйшага замежжа: «Кіеўскія Лаўры», «Літэратэрра» (Ніжні Ноўгарад», «Валошынскі фэст» (Крым, Кактэбель), Ташкенцкі паэтычны фэст (Узбекістан). Ганаровае адкрыццё Фустывалю і першыя паэтычныя чытанні адбудуцца 31 ліпеня 2008 года ў чацвер у 18:00 у музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А, Траецкае прадмесце). З праграмай фэсту можна азенаёміцца на сайце: www.litafisha.ru . |
||
29.07.2008 |
ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю. Маршрут падарожжа, якое пройдзе па тэрыторыі сучасных Баранавіцкага, Івацэвіцкага, Пружанскага, Камянецкага, Берасцейскага, Кобрынскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў: Магілёў – Мiнск – Завоссе – Сталовічы – Івацэвічы – Косава – Ружаны – Пружаны (першы дзень) – Камянец – Высокае – Воўчын – Вістычы – Чарнаўчыцы – Берасце – Кобрын – Валовель – Закозель – Драгічын – Іванава (другі дзень) – Моталь – Моладава – Дастоева- Парэчча – Пінск – Парахонск – Лунінец – Мікашэвічы – Слуцк – Мінск – Магілёў. Напрацягу вандроўкі можна пабачыць мноства выдатных помнікаў архітэктуры, сярод якіх палац Пуслоўскіх у Косаве, палац Сапегаў у Ружанах, Камянецкая вежа, Траецкі касцёл у Чарнаўчыцах, Берасцейская крэпасць, жамчужына Палесся – Пінск… Удзельнікі наведаюць шэраг мясцінаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых асобаў, чый лёс звязаны з Берасцейшчынай: Адам Міцкевіч, Тадэвуш Касцюшка, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Апанас Філіповіч, Казімір Лышчынскі, Юльян Урсын Нямцэвіч, Яўгенія Янішчыц, Якуб Колас, Аляксандр Блок, Фёдар Дастаеўскі, Эліза Ажэшка, Напалеон Орда, Андрэй Баболя… Напрацягу падарожжа заплянаваныя экскурсіі ў музеі ў Завоссі, Мерачоўшчыне, Камянцы, Берасці, Моталі, Парэччы, Пінску, Парахонску. Маршрут распрацавалі: Юрась Каласоўскі і Алег Дзьячкоў. Даведкі па тэлефонах: |
||
25.07.2008 |
Тыпавыя вучэбныя планы на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў
На нашым сайце размешчаная інфармацыя з тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, якія зацверджаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН агульнадукацыйных школ, школ-інтэрнатаў -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН гімназіі -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН ліцэя -- ПЕРАХОДНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН на 2008/2009 навучальны год -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН вячэрняй школы -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН санаторнай школы-інтэрната -- АДЗІНЫ ТЫПАВЫ ВУЧЭБНЫ ПЛАН спецыяльнай школы закрытага тыпу -- ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з Тыпавымі вучэбнымі планамі на 2008/2009 навучальны год для ўсіх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў -- Дадатак да Тлумачальнай запіскі з РАЗМЕРКАВАННЕМ ВУЧЭБНЫХ ГАДЗІН па вучэбных прадметах ”Родная мова і літаратура нацыянальнай меншасці“, ”Беларуская мова і літаратура“, ”Руская мова і літаратура“у класах з навучаннем на мове нацыянальнай меншасці ў агульнаадукацыйных установах Спампаваць тут |
||
23.07.2008 |
ЛЕТНЯЯ ШКОЛА «ЕЎРОПА РЭГІЁНАЎ"
Інстытут нямецкіх даследванняў пры Цэнтры міжнародных даследванняў (CfIS, www.cfis.by) у Мінску, Моладзевы адукацыйны клуб NEWLINE (www.newlineclub.net) і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йоханэса Раў (www.ibb.by) запрашае прыняць удзел у Летняй школе 2008, прысвечанай тэме «Еўропа Рэгіёнаў". Школа адбудзецца ў Мінску/Брэсце Больш падрабязную інфармацыю чытайце тут. Паводле http:// |
||
23.07.2008 |
Міжнародная летняя школа «Нацыянальныя меншасці: сёння і заўтра»
15–26 верасня ў трох еўрапэйскіх гарадах (Аполе, Бeрлін, Страсбург) адбудзецца міжнародная летняя школа, прысвчаная праблематыцы нацыянальных меншасцяў. Удзельнікамі могуць быць студэнты, выпускнікі ВНУ і маладыя спeцыялісты, якія зацікаўлены тэмай сустрэчы. Працоўная мова – нямецкая. Дадатковая інфармацыя і праграма школы тут Паводле adukacyja.info |
||
23.07.2008 |
СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА ІМЯ ГУГО ШТАЙНГАЎЗА ВА ЎРОЦЛАВЕ
Аб'яўлены прыём заявак на стыпендыяльную праграму на 2008/2009 навучальны год па наступных спецыяльнасцях: інфарматыка, матэматыка, будаўніцтва, хімія, фізіка, электроніка, інжынерная экалогія, інжынерыя ў біямедыцыне, аўтаматыка, робататэхніка, а таксама падобныя галіны тэхнічнага характару. Кандыдаты на доктарскую стыпендыю з Беларусі, Украіны, Казахстана і Малдовы мусяць ведаць польскую ці ангельскую мову, мець вышэйшую адукацыю і не быць старэйшымі за 35 год. Праграма прадугледжвае аплату навучання, стыпендыю на 9 месяцаў, пакрыццё коштаў медычнай страхоўкі, візы, дарогі ў два бакі, выдзяленне сродкаў на пакупку навуковай літаратуры, а таксама камп'ютэр і друкарку, якія пасля выканання ўмоваў праграмы становяцца ўласнасцю стыпендыята. Апошні тэрмін падачы заявак: 31 ліпеня 2008 года. Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://www.kew.org.pl/index. Паводле adukacyja.info |
||
21.07.2008 |
Куды вядзе рэформа?
Ліпеньскага зацішша ў адукацыі сёлета нe выпала – прэзідэнт падпісаў дэкрэт № 15 і праз паўтара месяца школа павінна пачаць працу ў адрэфармаваным выглядзе. Афіцыйныя крыніцы інфармацыі і сам прэзідэнт няспынна паведамляюць пра посьпехі, як быццам яны ўжо адбыліся. Дастаткова пачытаць загалоўкі афіцыйных СМІ : "А.Лукашенко: переход на Праўда, калі уважліва прачытаць гэтыя артыкулы, заўважны мякка кажучы неадпаведнасці. З аднаго боку, «Аляксандр Лукашенка адзначыў, што З іншага боку, незалежныя аналітыкі сцвярджаюць, што беларускую школу вяртаюць у Савецкі Саюз. Тут прыводзяцца аргументы больш лагічныя і грунтоўныя. Напрыкагцы артыкула робіцца выснова: дзяржава ідзе насуперак з дэклараваным прынцыпамі пабудовы высокаадукаванага, інтэлектуальнага грамадства, перабудовы эканамічнай мадэлі на дамінаванне разумовай працы над ручной. І ідзе насуперак відавочна наўмысна, выдатна ўсведамляючы, што кіраваць розумамі рабочых і сялян значна прасцей, чым будаваць шэрагі з вальнадумцаў. Сучасную Беларусь нездарма называюць запаведнікам сацыялізму. Тут захаваліся не толькі сапраўды добрыя рысы той сістэмы, але і з зайздроснай зацятасцю аднаўляюцца анахранізмы, незразумелыя і непрыдатныя для сучаснага светапогляду. З пункту гледжання Настаўніка.інфо, школа не вяртаецца ў часы СССР, калі яе мэтай было абслугоўванне ВПК. (Ну няма ў нас ні моцнага ВПК, ні абяцанай «сіліконавай даліны»!). Таму рэформа не толькі руйнуе гуманітарную адукацыю, але і зніжае агульны ўзровень ведаў па ўсіх прадметах. Праблемы адукацыі (залішняя акадэмічнасць школьных ведаў і слабая арыентаванасць на практыку) трэба вырашаць іншымі метадамі. Сучасны рынак працы патрабуе вузкіх заглыбленых спецыялістаў. Таму выйсцем было б перавесці школу на мультыпрофільнае навучанне, каб кожны вучань з улікам здольнасцяў і рынку працы мог сам выбіраць які прадмет яі на якім узроўні яму вучыць. Ды і ровар тут вынаходзіць не трэба – так працуюць школы Еўропы і Амерыкі. Цяперашняя рэформа нагадвае барацьбу дрэннага з горшым: прадугледжвае паніжэнне узроўня акадэмічных ведаў, але не дае альтэрнатывы вузкапрофільнай перадпрафесійнай практыкаарыентаванай падрыхтоўкі. |
||
18.07.2008 |
Цуда не адбылося – указ пра рэформу сярэдняй адукацыі падпісаны.
17 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі» Дэкрэт устанаўлівае 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі і шасцідзённы школьны тыдзень, у якім пяць дзён з’яўляюцца вучэбнымі, а шосты прызначаецца для арганізацыі фізкультурна‑аздараўленчай і спартыўна‑масавай работы, працоўнага навучання і выхаваўчых мерапрыемстваў. Пераход на 11‑гадовы тэрмін атрымання агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццёўлены з 1 верасня 2008 года. Дэкрэт прадугледжвае, што вывучэнне вучэбных прадметаў ва ўсіх агульнаадукацыйных установах будзе ажыццяўляцца на базавым узроўні па адзіных праграмах. Для вучняў, якія праявяць асаблівую цікавасць да асобных дысцыплін, прадугледжана магчымасць іх вывучэння на павышаным узроўні ў рамках факультатыўных заняткаў па выбары саміх школьнікаў і іх бацькоў. Прадугледжваецца захаванне ліцэяў і гімназій, парадак арганізацыі і дзейнасці якіх вызначаецца Міністэрствам адукацыі з улікам патрабаванняў заканадаўства. Дэкрэт таксама прадугледжвае меры сацыяльнай падтрымкі настаўнікаў. Так, з 1 студзеня 2009 года падвышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) педагагічных работнікаў агульнаадукацыйных устаноў, спецыяльных устаноў адукацыі (акрамя спецыяльных дашкольных устаноў адукацыі), устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна‑тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту. Маладым спецыялістам з ліку педагагічных работнікаў гэтых устаноў установяць штомесячныя даплаты. Кіраўнікам такіх устаноў і іх намеснікам па асноўнай дзейнасці будуць выплачвацца надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі. «Прыняцце дэкрэта дазволіць стварыць роўныя ўмовы для атрымання ўсімі школьнікамі якаснай 11‑гадовай сярэдняй адукацыі, якая адпавядае патрэбам беларускай эканомікі і пажаданням большасці грамадзян», — гаворыцца ў паведамленні прэс‑службы прэзідэнта. Праводле Naviny.by Тэкст дэкрэта можна прачытаць тут |
||
18.07.2008 |
«Фэст цудаў 2008»
Цэнтр пазашкольнай работы «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска ПП «Сучасная бі 29 ліпеня – 7 жніўня – дзелавая бі Мэта гульні: развіццё навыкаў зносін, кааперацыі і супрацоўніцтва, лідэрскіх якасцяў, творчых здольнасцяў на аснове стварэння для ўдзельнікаў інтэрактыўнага, гульнявога бі 7–16 жніўня – адукацыйная праграма «Акадэмія талентаў" для школьнікаў з Бацькоўскі збор для ўдзельнікаў праграм «Мільянер» і «Акадэмія талентаў" 28 ліпеня ў 19.00 па адрасе вул. Чкалава 1, кор.4, ЦВР «Ветразь», а таксама па выніках праграм – 17 жніўня. 23 – 31 жніўня – г Мэты і задачы праграмы: развіць пачуццё ўпэўненасці ва ўласных сілах і падвысіць самаацэнку; раскрыць свае здольнасці і ўбачыць сябе Праграмныя мерапрыемствы праводзяць дасведчаныя педагогі, кіраўнікі творчых майстэрняў ЦВР «Ветразь». Кіраўнік праекту «Фэст Цудаў" – Тоўсцік Анатоль Пятровіч – рэгіянальны дырэктар Міжнароднага Інстытута Трэнінгу, бі www. cba. by Больш падрабязна чытайце тут |
||
14.07.2008 |
У Беларусі пашыраны пералік грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для завяршэння адукацыі.
Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Завадскім райваенкамаце Мінска паведаміў намеснік начальніка аддзела прызыву галоўнага аргані Паводле БЕЛТА |
||
14.07.2008 |
Грунвальдскі фэст
15 ліпеня. 17.30 клуб Рэактар. Выступ лепшых беларускіх ZNICH UNIA (з новым альбомам Dolam) SONCAVAROT LITVINTROLL ЗМІЦЕР САСНОЎСКІ T ESTAMENTUM TERRAE РОКАШ Вядучы канцэрту Зміцер Сасноўскі. Даведкі: 6490888, 7662425 Кошт квіткоў: 12 000 – першыя 50 15 000 – астатнія 18 000 – у дзень канцэрта 25 000 – месца за столікам + Кропкі продажу: Клуб Рэактар Талбухіна, 4 ГЦ “Купалаўскі” 19 і 26 кропка |
||
14.07.2008 |
Летнік на Мядзельшчыне
З 30 ліпеня па 18 жніўня пры падтрымцы Фонда Стэфана Баторыя у межах праграмы па захаванню еўрапейскай гі Паводле сайта milinkevich.org |
||
12.07.2008 |
Сёння пачынаецца прыём дакументаў у асноўныя ВНУ Беларусі
Прыём дакументаў у асноўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пачынаецца з сённяшняга дня. Да 23 ліпеня ўключна абітурыенты могуць падаць заявы ў 53 ВНУ. Як паведамляе Міністэрства адукацыі, з 12 ліпеня дакументы прымаюцца ў абітурыентаў, якія жадаюць паступаць на ўсе формы навучання. Сёлета ў 43 дзяржаўных ВНУ плануецца прыняць больш за 81 тысячу чалавек. Яшчэ каля 9 тысяч чалавек прымуць дзесяць прыватных вышэйшых навучальных установаў. >>> |
||
10.07.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У міжнародных алімпіядах па матэматыцы, фізіцы, біялогіі і хіміі прымуць удзел беларускія школьнікі >>> - Да спісу новых спецыяльнасцяў БДУ у 2008 годзе дадалася « - Тарыфы на навучанне кіроўцаў катэгорыі «В» у аўташколах знаходзяцца ў межах ад 700 тысяч да 1,6 млн. рублёў без уліку кошту паліва. >>> - З універсітэта адлічылі пераможцу нацыянальнай алімпіяды >>> |
||
9.07.2008 |
Падведзены вынікі цэнтралізаванага тэставання
Абсалютны вынік — 100 балаў — атрымалі 77 удзельнікаў тэставання са 179 тысяч. Летась такіх было ўсяго 18. Гэта сведчыць пра рэалістычнасць патрабаванняў да ведаў абітурыентаў і пра істотнае спрашчэнне тэстаў у параўнанні з мінулым годам, кажа Мікалай Фяськоў. Галоўнай адметнасьцю сёлетняга тэставання было тое, што літаральна па ўсіх прадметах пасля іспыту быў зніжаны парог, пачынаючы з якога адзнака па прадмеце лічыцца станоўчай. Міністэрства адукацыі ў разгар тэставання знізіла гэты парог па матэматыцы і фізыцы да 8 балаў, па беларускай і рускай мовах — да 13, па хіміі, замежных мовах, прадмеце “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” — да 16. Бальшыня абітурыентаў не набрала нават паловы з магчымых балаў.Акрамя таго, Яшчэ па тэме: Централизованное тестирование по 14 предметам сдавали 173 тыс. 45 абитуриентов |
||
8.07.2008 |
Метадычны летнік настаўнікаў фізікі «Альхоў
Педагагічная эліта з усёй краіны цэлы тыдзень навучалася ў летніку на беразе Cтрачы. Настаўнікі фізікі і не толькі сабралася тут у 19 раз. Бяззменны прэзідэнт Альхоўскага летніка Мікалай Іванавіч Запрудскі на гэты раз праводзіў курсы па тэме «Педагагічныя асновы і арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў па праблеме энергазберажэння» . Традыцыйна ўсе ўдзельнікі летніка прывезлі з сабой ўласныя метадычныя напрацоўкі, якія перадалі і для нашага сайта. Яны хутка з'явяцца на нашых старонках. А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2008. |
||
8.07.2008 |
Летнік для дзяўчат
Грамадcкая арганізацыя «Правінцыя» запрашае дзяўчат 17–20 год у інтэграцыйны летнік, які адбудзецца 20–30 жніўня 2008 г. на беразе Вілейскага водасховішча. Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 5 жніўня. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымацьпа: эл.пошце lytkin@tut.by, borprovincia@yandex.ru, факс 8–177–7 |
||
4.07.2008 |
Каралева законаў або што такое Канстытуцыя?
На сайце «Талька і наваколлі" размешчаны матэрыял Што лепш – ведаць ці не ведаць Канстытуцыю сваёй краіны? Якія законы былі на Беларусі ў сярэднія вякі і ў новы час? Канстытуцыя Беларусі 1994 года двойчы была зменена. У чым сутнасць зменаў? Гэтыя і іншыя пытанні прапануюцца да абмеркавання тут. |
||
4.07.2008 |
Праграма малых грантаў карпарацыі ІСАР
Прадстаўніцтва некамерцыйных карпарацыяў ISAR,Inc(США) у Беларусі ў межах праграмы малых грантаў «Умацаванне патэнцыялу НДА і грамадскасці Беларусі ў галіне прымяненьня «адвокасі" тэхналогіяў пры вырашэнні экалагічных праблемаў" абвяшчае конкурс праектаў на атрыманне малых грантаў для грамадскіх аб'яднанняў Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе праектаў запрашаюцца зарэгістраваныя беларускія грамадскія аб'яднанні. Перыяд рэалізацыі праектаў: Апошні тэрмін падачы заявак: 11 жніўня 2008 году да 17.00. Кансультацыю па праграме малых грантаў можна атрымаць па электроннай пошце belisar@solo.by альбо па тэлефоне прадстаўніцтва ў Мінску 2038498 з 11.00 да 16.00 (аў З дзейнасцю прадстаўніцтва ў Беларусі можна азнаёміцца на сайце www.isar.by. Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце на сайце www.ngo.by. Паводле рассылкі belngo.info |
||
1.07.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
– У пагоні за пераходам да – Уступная кампанія толькі пачалася, але ўжо зразумела, што жадаючых стаць студэнтамі беларусаў значна больш, чым бюджэтных месцаў у ВНУ. Тых, хто па выніках тэставання не зможа прабіцца на «бюджэт» чакае платная форма навучання. Колькі ж каштуе сёета вышэйшая адукацыя? >>> – Сёлета шмат абітурыентаў правалілі цэнтралізаванае тэставанне. Мінадукацыі вымушана было тэрмінова перагледзець шкалу балаў. У чым прычына: кепскія веды ці складаныя тэсты? >>> – 1 ліпеня, у амерыканскім штаце Каліфорнія для падлеткаў у веку ад 16 да 17 гадоў пачынае дзейнічаць забарона на гутаркі па сотавых тэлефонах і карыстанне паслугай sms падчас язды, прычым нават з выкарыстаннем прыладаў |
||
30.06.2008 |
Міністэрства адукацыі пралічылася.
Паводле Naviny.by Невядома, колькі чалавек будуць мець права паступаць у ВНУ ў сувязі з паніжэннем мінімальнага неабходнага бала. Аднак, відавочна, што не панізіўшы планку для абітурыентаў, вучыць у ВНУ было б некага. Як паведамлялася раней, на навучанне ў дзяржаўныя ВНУ сёлета планавалася прыняць 81,2 тысячы чалавек, 31,2 тысячы з іх — за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У прыватныя ВНУ будзе прынята каля 9 тысяч чалавек. Калі вярнуцца да тэставання па рускай мове і палічыць, што яго прайшлі каля 62 тысяч чалавек, становіцца зразумела, што пры такім жа «паспяховым» тэставанні па матэматыцы, конкурс у ВНУ быў бы мінімальным або адсутнічаў наогул. Чытаць увесь артыкул |
||
30.06.2008 |
Да ўвагі абітурыентаў!
Пастановай Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2008 года № 51 усталявана наступнае значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога адзнака ўступнага выпрабавання па прадмеце лічыцца дадатнай: - беларуская мова – 13 балаў; - руская мова –13 балаў; - матэматыка –8 балаў - гісторыя Беларусі – 16 балаў Паводле PIКВ Артыкулы па тэме: -- Абітурыенты ведалі задачы тэсту па матэматыцы да тэставання? >>> -- Менш за 50 балаў па беларускай мове набралі 80%. А па рускай – аж 85,5% удзельнікаў.>>> -- 28 тыс. 479 чалавек здавала гісторыю Беларусі. Звыш 22 тыс. абітурыентаў адказалі на пытанні тэставання на беларускай мове, астатнія – на рускай. Чацвёра набралі 100 балаў.>>> -- ЦТ па матэматыцы на 100 балаў напісалі 55 чалавек >>> -- 37 працэнтаў абітурыентаў не змаглі набраць 20 балаў па рускай мове...>>> -- Больш за 1,5 тысяч чалавек (каля 10 працэнтаў) не прыйшлі на тэставанне па хіміі >>> - «Сёлета ў ЦТ прынялі ўдзел каля 172 тыс. чалавек. ЦТ прайшло вельмі арганізавана і спакойна», – паведаміў сакратар дзяржкамісіі па кантролю У.Аўсяннікаў. Паводле яго словаў, «скаргаў з боку яго ўдзельнікаў і іх бацькоў практычна не паступала, не было нават скаргаў на складанасць тэстаў". >>> -- З пошты КП: Прапаную: міністра адукацыі звольніць з працы з «воўчым білетам», а праз 3 тыдні абвясціць яму, што мы перагледзелі яго «білет» і ён зможа працаваць дворнікам. Выканае -- Аляксандр Лукашэнка: Дзяржава прадставіла беларускай моладзі добрыя магчымасці і перспектывы>>> |
||
30.06.2008 |
Сёння апошні дзень рэгістрацыі абітурыентаў.
Сёння сканчаецца прыём заяваў для ўдзелу ў тэставанні ў рэзервовы дзень. Гэта зроблена для таго, каб абітурыенты, якія даведаліся аб сваіх нізкіх балах і па гэтай прычыне прапусцілі тэставанне па біялогіі, замежным мовам або хіміі, мелі магчымасць здаць гэтыя тэсты 2 ліпеня. Нагадваем, шанец працягнуць барацьбу за студэнцкі білет з'явіўся ў абітурыентаў, якія набралі меней 20 балаў. Тым часам, Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў падвёў вынікі тэстаў па гісторыі Беларусі. Вынікі выпрабавання па гэтым прадмеце сёлета значна лепш, чым летась. 4 абітурыенты атрымалі па 100 балаў. Яшчэ 90 чалавек здалі на 90 і вышэй балаў. Працягнуць удзел ва ўступнай кампаніі змогуць абітурыенты, якія здалі гісторыю Беларусі не ніжэй чым на 16 балаў. Паводле навінаў tvr.by |
||
27.06.2008 |
Дні Васіля Быкава
На мінулы тыдзень прыпала дзве даты, 19 і 22 чэрвеня, звязаныя з імём аднаго вялікага беларуса – дзень нараджэння і смерці Васіля Быкава. Уладзімір Арлоў у інтэрв'ю «Еўрапейскаму радыё для Беларусі" кажа, што вуснамі Быкава прамаўляў беларускі Космас. Украінскі пісьменнік Аляксандр Ірванец, які пераклаў на ўкраінскую мову кнігу «Пахаджане», лічыць, што яна — сумная гісторыя не толькі беларускага, але і ўкраінскага народа. Радыё Свабода піша аб падрыхтоўцы да друку вялікага дакументальнага даследавання, прысвечанага жыццю і творчасці Быкава. Яго аўтар — журналіст Сяргей Шапран. Ужо два гады кніга фрагментарна друкуецца ў часопісе «Дзеяслоў". У праграмах, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі, ёсць пералік твораў Васіля Быкава, якія павінны вывучаць студэнты гуманітарных факультэтаў. На практыцы абмежаванне тычыцца некалькіх твораў пазнейшага перыяду. У школах вывучаюць тры творы народнага пісьменніка. Прафэсар Міхась Тычына паведаміў “Свабодзе”, што быў адным з аўтараў праграмы па беларускай літаратуры для студэнтаў гуманітарных факультэтаў універсытэтаў. Ён асабіста рыхтаваў раздзел, у якім пералічваюцца абавязковыя для вывучэння творы Васіля Быкава. Міхась Тычына лічыць, што ніхто не застрахаваны ад нейкіх вусных інструкцый наконт абмежавання вывучэння таго ці іншага твору. Але ён перакананы, што ўсё залежыць ад сумлення выкладчыка. Найлепшым помнікам любому пісьменьніку ёсьць даступнасць яго твораў чытачам. Творчы архіў Васіля Быкава працягвае адкрываць схаваныя ў сотнях тэчкаў і дыскетаў невядомыя раней творы. Калі чакаць выхаду поўнага збору твораў Васіля Быкава, хто і як яго рыхтуе да выдання? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі праграмы «Дом літаратара». |
||
27.06.2008 |
Новае на сайце«Гуляем у эканоміку» Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра «Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў. Паводле сайта «З рога ўсяго многа» |
||
27.06.2008 |
Міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці" ва Украіне
Улетку 2008 году ў сяле Падкамень будзе праводзіцца міжнародны добраахвотніцкі летнік «Слядамі памяці». Да ўдзелу ў летніку запрошаныя маладыя валанцёры з Германіі, Польшчы, Беларусі і Украіны. Праект рэалізуе дабрачынная арганізацыя «Цэнтр адукацыйных ініцыятыў". Кляштар у сяле Падкамень і гістарычныя аб'екты ў горадзе Броды з'яўляюцца аднымі з найбольш значных у Заходняй Украіне і прыналежаць да гістарычнай спадчыны шматлікіх народаў, якія пражывалі ў гэтым рэгіёне на працягу шматлікіх стагоддзяў. Галоўнай ідэяй летніка з'яўляецца дэманстрацыя людзям з суседніх краін агульнасці іх гістарычнай і культурнай спадчыны, а таксама далягляды агульнай геапалітычнай і культурнай будучыні. Чытаць далей |
||
26.06.2008 |
Праграма “Лідэрства 20
Абвяшчаецца набор удзельнікаў у праграме “Лідэрства 20 Праграмай «Лідэрства» прадугледжваецца адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэння дынамічнага і ўстойлівага грамадзянскага грамадства. Яны будуць уяўляць як ужо дзейсныя, так і новыя арганізацыі, што займаюцца сацыяльнай, эканамічнай, культурнай, прыродаахоўнай, адукацыйнай і іншай дзейнасцю. На конкурснай аснове будуць адабраныя ўдзельнікі праграмы, здольныя генераваць новыя ідэі, усведамляючыя перавагі супрацоўніцтва з арганізацыямі, што маюць падобныя інтарэсы. Ім будзе прадстаўленая падтрымка ў пабудове ўстойлівай інфраструктуры грамадзянскага грамадства. Па заканчэнні праграмы ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты. Больш падрабязна пра праграму можна даведацца тут, а спампаваць заяўку – тут. Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2008 г. Паводле by.democraticbelarus.eu |
||
24.06.2008 |
Навучальная праграма ў Германіі
Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі. Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня. Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г. Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de Паводле adukacyja.info |
||
24.06.2008 |
Фестываль нефармальнай адукацыі
10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі. Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах. Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах: •аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале; •арганізатар •прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў; •прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд); •публікацыя ў часопісе «Адукатар» •вольны ўдзел. Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году. Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах Паводле рассылкі belngo.info |
||
24.06.2008 |
«Хачу працаваць на сябе, а не на атлусцелага чыноўніка...»
У рэдакцыю радыё «Свабода» прыходзіць шмат лістоў на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучання ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесеныя ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук. Дык ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм? Чытаць далей |
||
24.06.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
– 6 тысяч абітурыентаў здавалі ЦТ па матэматыцы на беларускай мове >>> – У Беларусі ў 2009 годзе плануецца павялічыць набор у вышэйшыя навучальныя ўстановы на бюджэтныя месцы >>> – Ленінскі аддзел адукацыі Магілёва абвесткамі ў пасажырскім транспарце пачаў інфармаваць жыхароў гораду пра набор беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку № 81. Для ахвотных аддаць сваіх дзяцей у гэтую групу на абвестках пазначаныя тэлефоны аддзелу адукацыі і садка. Група фармуецца з дзяцей ад трох да пяці год.>>> |
||
23.06.2008 |
ЛЕТНІК НА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁРАХ
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Распрацоўка і рэалізацыя праектаў у грамадcкіх арганізацыях». Праграма арганізуецца ў фармаце летніка Заяўку дасылайце па адрасе: center_post@tut.by. Па форму заяўкі і дадатковую інфармацыю звяртайцеся ў ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» : тэл/факс +375 17 |
||
19.06.2008 |
Новае на сайцеПрэзентацыя да ўрока Ірыны Сыско Раней ў «Педагагічнай майстэрні" мы размяшчалі распрацоўку ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў" («Мая радзіма – Беларусь») настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Генрыхаўны Сыско на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Цяпер можаце ў дадатак да тэкставага матэрыялу спампаваць таксама і прэзентацыю да гэтага ўрока (ppt, 2,9 МБ). |
||
17.06.2008 |
Працягваецца конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека для моладзі і выкладчыкаў
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год. У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права. Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская. Тэрміны правядзення Школ па правах чалавека для моладзі Школа 1 29 чэрвеня – 6 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 3 чэрвеня) Школа 2 12 – 19 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня) Школа 3 21 – 28 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 25 чэрвеня) Запрашаецца беларуская моладзь, зацікаўленая ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека (узрост: ад 18 да 25 гадоў). Тэрміны правядзення Школы па правах чалавека для выкладчыкаў 2 – 10 жніўня (заяўкі прымаюцца да 8 ліпеня) Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі прадметаў гуманітарнага цыклу, правоў чалавека ў школах і сярэдніх спецыяльных навучальных установах (група — 20 чалавек). Дадатковая інфармацыя тут |
||
17.06.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі напісалі 28 тыс. 479 чалавек. Больш за 22 тысячы з іх абралі беларускі варыянт адказаў >>> - На ЦТ не з'яўляецца - У агульнаадукацыйных школах Ўкраіны з новага навучальнага года ўводзіцца курс асноў спажывецкіх ведаў >>> - Выпускнікі Белдзяржуніверсітэта ўпершыню дадуць клятву вернасці роднай ВНУ >>> - Сярод выпускнікоў беларускіх школ стала больш медалістаў >>> |
||
16.06.2008 |
У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх. Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік, «З рога ўсяго многа«. |
||
16.06.2008 |
On Vox: Школа ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі
Аліна Стэфановіч Паводле alinka.vox.com Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма... Вось як там выглядае старэйшая школа ( Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоў Чытаць далей |
||
14.06.2008 |
Да ўвагі школьных і студэнцкіх
Беларуская Музычная Альтэрнатыва (БМАgroup) абвясціла пра збор заявак ад гуртоў для ўдзелу ў “ З дасланых запісаў будзе адабрана 5 гуртоў. У межах праекту будзе зладжаны канцэрт і выдадзены Сувязь з арганізатарамі па тэл. 0 |
||
14.06.2008 |
КОНКУРС ГРАНТАЎ ДЛЯ НДА
Грамадскае аб'яднанне «Грамадзянская Беларусь» (Прага, Чэхія) абвяшчае конкурс малых грантаў для грамадскіх арганізацыяў, якія ўваходзяць у склад Асамблеі НДА Беларусі. Прыярытэт будзе нададзены падтрымцы інавацыйных ідэяў, скіраваных на прыцягненне новых людзей да грамадскай дзейнасці ці ўвагі да значных мясцовых і нацыянальных праблемаў, у тым ліку, падчас Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2008 г. Падрабязную інфармацыю глядзіце ў файле: abviestka.doc. Паводле рассылкі belngo.info |
||
13.06.2008 |
Яшчэ раз пра рэформу.
Артыкул Сяргея Ваганава ў газеце «Народная воля» «Я не ведаю, што мы з такой навязанай зверху ліхаманкавай энергічнасцю абмяркоўвалі ледзь не ўсю вясну. Рэформу школы? Але такую школу нельга рэфармаваць. Такую школу трэба толькі зачыніць. Па прычыне незваротнай шкоды, якую наносіць грамадству такая школа, з года ў год — што адзінаццаць, што дванаццаць гадоў — прадукуючы ілгуноў і прыстасаванцаў, распаўсюджваючы заразу канфармізму, страху і крывадушнасці. Або, калі сям'я заклала ў нашчадка супраціўляльнасць хлусні, гвалту і дыктату, школа рыхтуе яму долю белай вароны, «пудзілы», зламанай кар'еры і жыцця.» Чытаць увесь артыкул |
||
13.06.2008 |
Амаль 40 працэнтаў выпускнікоў выбралі беларускую мову на ЦТ.
Учора прайшло цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Зарэгістравалася на яго 69 тыс. 366 чалавек, прыйшлі ў аўдыторыі 68 тыс. 22 чалавекі. Сёлета зарэгістравалася на беларускую мову 39,2% абітурыентаў.Сёння пройдзе тэставаньне па рускай мове. На яго запісаліся 107 тыс. абітурыентаў. Для параўнання, у 2007 годзе запісалася на тэставанне па беларускай мове каля 87 тысяч чалавек, прайшло тэставанне 82 242 чалавекі. Рускую мову летась здавалі 113 290 чалавек. Паводле дадзеных Рэстубліканскага Інстытуту кантролю ведаў у 2007 годзе беларускую мову на ЦТ здавалі больш за 42 %абітурыентаў. |
||
12.06.2008 |
Настаўнік.info №5І Кароткі змест бюлетэня: – Школа вяртаецца да 11годкі і не толькі – развагі аб афіцыйных і неафіцыйных рэформах школы – Асоба ў адукацыі. ВОЛЬГА СЯНЬКОВА: «Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі" – Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка – Навіны адукацыі, конкурсы, праграмы, праекты Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB) |
||
12.06.2008 |
Стыпендыі для навучання ў Нарвегіі
У межах праграмы беларускія і украінскія студэнты могуць падаваць заяўкі на атрыманне стыпэндыі, якая прадугледжвае атрыманне універсітэцкай ступені ў межах навуковых накірункаў і прадметаў у 47 нарвежскіх універсітэтах і каледжах. Мэта праграмы – даць студэнтам мэтазгодную адукацыю, якая б прыносіла карысць іх родным краінам пасля заканчэння навучання і вяртання дадому. Штогадовая праграма спансіруе 300 студэнтаў з Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, а таксама 800 студэнтаў з краінаў, якія развіваюцца. Студэнты атрымаюць такую суму грошаў, якая б у сярэднім была патрэбная нарвэжскаму студэнту пад час аналагічнай адукацыйнай праграмы. У выпадку, калі выпускнік застаецца пасля навучання ў Нарвегіі, ён мусіць выплаціць усю суму, выдаткаваную на яго адукацыю ва універсітэце. Праграма прадугледжвае курс для атрымання ступені Master and PhD, а таксама атрымання пэўных прафесійных ступеняў. Мова навучання і выкладання – нарвэжская альбо англійская. Праграма даступная для асобаў, старэйшых за 18 год з Беларусі і Украіны. Усе кандыдаты мусяць мець сэртыфікат аб заканчэнні сярэдняй школы, двух гадоў навучання ў вышэйшай навучальнай установе сваёй краіны (выключэнні ёсць толькі для некаторых прафесійна зарыентаваных накірункаў). Аплікацыйную форму неабходна даслаць у вышэйшую навучальную ўстанову, якая бярэ ўдзел у праграме. Форму можна атрымаць на Апошні тэрмін падачы заявак: 1 снежня кожнага году, некаторыя курсы і адукацыйныя праграмы могуць мець іншыя канчатковыя даты. Адна з галоўных умоваў праграмы – вяртанне студэнтаў дадому пасля заканчэння навучання. Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце http://www.siu.no/ Паводле рассылкі belngo.info |
||
12.06.2008 |
Трэнінгавы курс па канфліктных сітуацыях
Турэцкае нацыянальнае агенства Міжнароднай праграмы «Моладзь у дзеянні» (Youth in Action, YiA) у супрацоўніцтве з партнёрскімі арганізацыямі праводзіць 13 – 20 верасня 2008 г. трэнінгавы курс «Будаванне дачыненняў у канфліктных сітуацыях». Курс праводзіцца для дасведчаных маладзёвых лідэраў, якія працуюць з рознымі канфліктнымі сітуацыямі: сацыяльнымі, культурнымі, этнічнымі, тэрытарыяльнымі і г. д. Удзельнікамі праграмы стануць прадстаўнікі маладзёвых арганізацый краі Курс будзе праводзіца ў Турцыі. Крытэрыі адбору: актыўны ўдзел у маладзёвай дзейнасці; досвед у сферы працы з канфліктамі у супольнасцях; накіраванасць на актыўны ўдзел у поўнай праграме курсе; здольнасць кантактаваць па тэме курса на англійскай мове. Тэрмін падачы заявак: да 13 ліпеня 2008 г. Удзельнікі, якія будуць адабраныя на курс, атрымаюць паведамленні да 28 ліпеня. Падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki |
||
11.06.2008 |
Пачынаецца ЦТ
Нагадаем, што цэнтралізаванае тэставанне ў Беларусі пачнецца заўтра, 12 чэрвеня. На цэнтралізаванае тэставанне катэгарычна забаронена праносіць тэлефоны любой мадыфікацыі. Гэтую заяву Валерыя Аўсянікава, адказнага сакратара Дзяржаўнай камісіі па кантролі за хадой падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў у 2008 годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае БЕЛТА. Сёлета забаронена трымаць любыя сродкі сувязі ў аўдыторыі, дзе праводзяцца выпрабаванні, нават у выключаным стане. Па словах Аўсянікава, спецыялісты пойдуць насустрач абітурыентам, асабліва тым, хто прыехаў здалёку, і абсталююць для іх адмысловыя месцы захоўвання тэлефонаў, сумак і іншых неабходных асабістых рэчаў. Пры ўваходзе ў аўдыторыю ў абітурыента павінны быць у руках толькі зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне ўцекача), ручка гелевая (або капілярная) з чарніламі чорнага колеру, калькулятар (толькі на цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы і хіміі). |
||
11.06.2008 |
ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе
Таварыства беларускай мовы вырашыла таксама прыняць удзел у школьнай рэформе. З гэтай нагоды сакратарыят ТБМ прыняў заяву пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў айчынных школах. Пра гэта заявіў у інтэрвію Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў. Трусаў: Калі рэформа — то мы прапаноўваем тут свае змены. Калі ўлада пачынае рэформу, мы прапановы ўносім. Як і ўсе грамадзяне, маем права. А справа ўлады — слухаць нас ці не. ТБМ прапанавала дадаць у дэкрэт прэзідэнта, прысвечаны зменам у сярэдняй адукацыі краіны, некалькі пунктаў. Нагадаем, што Мінадукацыі Беларусі перавяло на рускую мову выкладанне «Гісторыі Беларусі" і «Геаграфіі Беларусі" ва ўсіх рускамоўных школах краіны, зменшыла колькасць гадзін на выкладанне беларускай мовы і літаратуры ў старэйшых класах школ з рускай мовай навучання, а таксама зняло дзяржаўны іспыт па беларускай літаратуры. Паводле Eўрапейскага радыё для Беларусі |
||
11.06.2008 |
Метадычныя матэрыялы па ўстойліваму развіццю
На Беларускім зялёным партале www.greenbelarus.info размешчаныя новыя матэрыялы ў бібліятэцы з новымі магчымасцямі – пошукам дакументаў па ключавых словах. Партал мае метадычныя дапаможнікі, прэзентацыі і іншую літаратуру для настаўнікаў, якую можна вольна пампаваць. Шэраг матэрыялаў знаходзіцца ў працэсе апрацоўкі і будзе змешчаны пазней. Адміністрацыя Беларускага зялёнага партала заклікае ахвочых дасылаць сваю літаратуру па экалагічнай тэматыцы. |
||
9.06.2008 |
Стыпендыі для навучання ў Германіі
Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD працягвае конкурс на атрыманне стыпэндыяў для навучання ў Германіі па шэрагу спецыяльнасцяў. Праграма ахоплівае стыпендыі для студэнтаў розных спецыяльнасцей, маладых навукоўцаў, аспірантаў, журналістаў, а таксама прапануе азнаямляльныя кароткатэрміновыя вандроўкі для студэнтаў. Стыпендыі могуць пакрываць ад 12 да 24 месяцаў навучання і ўлічваць як частковыя, так і поўныя выдаткі на навучанне. Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://www. |
||
9.06.2008 |
Стартавала сацыяльная рэкламная кампанія “Матэрыялізацыя ідэй!”
Яе арганізатары – індывідуальны прадпрымальнік Ягор Мароз і грамадcкае аб’яднанне “ Ягор Мароз распавёў “Твайму стылю”: “У нас заўжды прапануюць гатовыя варыянты сацыяльнай рэкламы. Нехта вырашае за людзей, якая ідэя мусіць быць сацыяльна значнай. Мы хочам, каб людзі самі яе вызначылі, самі сфармулявалі – узялі на сябе адказнасць. Гэтая ідэя з’явілася ў нас больш за тры гады таму, і толькі зараз з’явіліся магчымасці яе рэалізаваць”. Падрабязна азнаёміцца з умовамі кампаніі і падаць заяўку на ўдзел можна на |
||
9.06.2008 |
Стыпендыі на навучанне ў Швeйцарыі
Федэральная камісія Швeйцарыі па стыпендыях для замежных студэнтаў выдзяляе стыпендыі на 2009/2010 навучальныя гады на атрыманне адукацыі альбо правядзенне дасьледаванняў ў любым універсітэце альбо тэхнічным інстытуце Швейцарыі. Апошні тэрмін падачы заявак – да 19 кастрычніка. Формы заяваў можна атрымаць праз Міждзяржаўную асацыяцыю паслядыпломнай адукацыі ў Расіі (тэл. 495 Паводле рассылкі «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны» |
||
9.06.2008 |
Моладзевы спабор “Мая малая радзіма і Еўропа”
Гродзенская суполка РГА «Таварыства Беларускай Школы» і праект “Энкаўнтэр” запрашаюць моладзь Мэта спабору: пашырэнне ведаў аб гісторыі сваёй мясцовасці, выхаванне пачуцця прыналежнасці і гонару за свой рэгіён. Спабор складаецца з двух частак: 1. спабор пісьмовых работ (аб’ём да 5 старонак камп'ютэрнага, альбо 10 рукапіснага тэксту). 2. інтэрактыўная камандная гульня ў Гродна. Пераможцаў чакаюць цікавыя прызы, магчымасць удзелу ў летніку! Апошні тэрмін здачы пісьмовых работ – 30 чэрвеня. Больш падрабязная інфармацыя – 230023 Гродна, вул. Будзёнага 48А, п. 44 “Таварыства Беларускай Школы”, тэл. VELCOM Паводле http:// |
||
6.06.2008 |
Абітурыенты змогуць даведацца пра хаду ўступной кампаніі праз Інтэрнэт
Міністэрства адукацыі плануе інфармаваць абітурыентаў аб колькасці заяў, што паступаюць у прыёмныя камісіі, плане набору і свабодных месцах праз Інтэрнэт. Аб гэтым расказала сёння на прэс‑канферэнцыі кансультант аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка. Яна адзначыла, што з гэтай мэтай супрацоўнікі ведамства сумесна з Рэспубліканскім інстытутам вышэйшай школы стварылі рэсурс http://abiturient.by, праз які можна будзе атрымаць падрабязную інфармацыю аб ходзе ўступнай кампаніі ў любой з ВНУ краіны. Плануецца, што інфармацыя аб ходзе ўступнай кампаніі будзе абнаўляцца адзін раз у дзень. «Мы спадзяёмся, што ВНУ падтрымаюць ініцыятыву ведамства і збояў у атрыманні неабходных звестак не будзе», — адзначыла Марыя Карпенка. Паводле Нашай Нівы |
||
6.06.2008 |
Беларуская школа вяртаецца да
У Беларусі прынята канчатковае рашэнне аб пераходзе на Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік раздзела Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Анатоль Рубінаў. «У нас будзе Настаўнік.інфо з беларускім аптымізмам (памятаеце, пра згарэлую хату і мышэй?) віншуе калегаў. Ну калі ж не ўдалося Атыкулы па тэме: У пытанні рэформы сярэдняй школы паставілі тлустую кропку Лукашэнка лічыць, што падвышэнне школьнай нагрузкі не паляпшае якасць адукацыі Супраць іншадумства — школьная рэформа “Гуманітарныя веды сёньняшняй уладзе непатрэбныя” Да 30 тысяч настаўнікаў могуць страціць працу Настаўнікі — у трывозе і чаканьні Ліцэйскія і гімназічныя класы ліквідуюць |
||
4.06.2008 |
Ці ператвораць школу ў рэпрэсіўны орган?
Тэндэнцыя апошніх гадоў сведчыць, што школа ўсё менш і менш выконвае адукацыйныя функцыі i ўсё больш нагадвае ўстанову абмежавання волі. Прычым воля абмяжоўваецца як настаўнікам, так і вучням. Зніжэнне агульнага ўзроўню адукацыйных паслугаў школы прывяло да таго, што без рэпетытарскай дапамогі амаль немагчыма здаць тэсты, паступіць ў ВНУ. Але і гэтага паказалася мала. Зараз рыхтуецца новая рэформа адукацыі, якая, паводле словаў дэпутата Уладзіміра Здановіча з'яўляецца «сапраўднай дыверсіяй». Старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і |
||
4.06.2008 |
Дырэктарка салігорскай школы №4: Працаваць у адукацыі ўжо немагчыма
паводле Еўрапейскага радыё для Беларусі З салігорскай школы №4 напярэдадні апошняга выпускнога іспыту выключылі актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылу. На гэтае рашэнне паўплываў прыезд камісіі з Мінску. На знак пратэсту са школы звольнілася дырэктарка Вольга Сянькова.Еўрарадыё пагаварыла з Вольгай Сяньковай, калі яна здавала справы і забірала свае рэчы з былога кабінета. Яна пацвердзіла, што сыход са школы звязаны з выключэннем Івана Шылы: В.Сянькова: Я ўжо не дырэктар, я ўжо тут наводжу парадак. Я сыходжу. У мяне ёсць выслуга, і я сыходжу на пенсію па выслузе гадоў. Працаваць у адукацыі сёння немагчыма. У мяне адбілі ўсялякую ахвоту працаваць у адукацыі. Вольга Сянькова працавала дырэктаркай школы з 1995 года. Яна трымала школу ў тройцы найлепшых у Салігорску. Апошняя педагагічная праверка ў школе адбылася ў лютым 2008 г.: тады узровень школы быз прызнаны роўным найлепшай гарадской гімназіі. На фота — Вольга Сянькова (з сайту Салігорскай сярэдняй школы №4) Матэрыялы па тэме: Івана Шылу выкінулі са школы І.Шыла: “У школе была міліцыя” А.Макарэвіч: «Мяне не дапусьцілі да іспыту па беларускай мове» |
||
2.06.2008 |
Што кажуць:
- Настаўнікаў выкарыстоўваюць для збірання грошай для школаў, а зараз плануюць навязаць ім новы абавязак – барацьбу з неплацельшчыкамі камунальных паслугаў. Вось як рэагуюць на гэта настаўнікі. >>> - Калі я ішоў у школу ў сем год, я ведаў толькі пару літараў. Цяпер ад шасцігодак патрабуюць, каб яны ўжо чыталі, лічылі, разбіралі словы па складах і адрознівалі зычныя і галосныя. >>> - У Полацкім універсітэце пачнуць рыхтаваць «спецыялістаў па гасціннасці». Дагэтуль конкурс на спецыяльнасці ў галіне турызму ў Віцебскай вобласці складаў 6 чалавек на месца. >>> |
||
2.06.2008 |
Прадстаўніцтва карпарацыі American Center for Education and Research, Inc. у Рэспубліцы Беларусь спыняе дзейнасць
Прадстаўніцтва Амерыканскага Прадстаўніца ACER: “Я не ўпаўнаважаная даваць інтэрвію. Цяпер палітычная афарбоўка такая, што не дае нам нават шанцу адрадзіцца” . Адукацыйны цэнтр доўгія гады аказвў беларускім школьнікам, студэнтам, аспірантам і адмыслоўцам дапамогу ў атрыманні адукацыі і стажыроўках у Еўропе і ЗША. У мінскім і рэгіянальных офісах прадстаўніцтва можна было бясплатна скарыстацца багатай бібліятэкай матэрыялаў для паступлення ў замежныя навучальныя ўстановы і падрыхтоўкі да міжнародных тэстаў.. >>> |
||
2.06.2008 |
Навіны ЦТ
- 1 чэрвеня скончылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне, якое пройдзе ў Беларусі з 12 па 28 чэрвеня. Лідэры цяперашняга года — матэматыка, якую выявілі жаданне здаваць 110 тыс. чалавек, і руская мова — 107 тыс. чалавек. >>> - На сённяшнi дзень колькасць тых, хто запiсаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек. У гэтым годзе колькасць абiтурыентаў значна скарацiлася: у мiнулым годзе стаць студэнтамi пажадалi 558 000 маладзёнаў. У Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў паведамiлi, што першыя тэставаннi пачнуцца ўжо 12 чэрвеня >>> - На сайце Рэспубліканскага Інстытута Кантролю Ведаў можна задаць пытанне наконт правілаў правядзення цэнтралізаванага тэставання. Там жа можна паглядзець адказы на ўжо зададзеныя пытанні >>> - Алeг Трусаў: Лідэрства рускай мовы на ЦТ— гэта псеўда-інфармацыя >>> |
||
2.06.2008 |
Выдавецтва «Вышэйшая школа» будзе выпускаць да 20 тысяч электронных кніг штомесяц
Naviny.by паведамляюць, што плануецца выпускаць электронныя дадаткі гукавых дапаможнікаў, навучальных і метадычных матэрыялаў па замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскаму, кітайскай і інш.), самастойныя мультымедыйныя выданні, а таксама электронныя дадаткі да друкаваных навучальных і Ці будуць сярод іх аўтарскія электронныя падручнікі, пакуль невядома. Ад рэдакцыі Nastaunik.info: Не сакрэт, што ў нас ужо даўно лепшыя настаўнікі маюць уласныя электронныя падручнікі. А ў вышэйшай школе, дзе бібліятэчных падручнікаў не хапала на ўсіх студэнтаў ніколі, ды і тыя састарэлі маральна, кніжкі даўно раздаюцца на «флэшках». Зручна, танна і сучасна. На нашым сайце можна знайсці некалькі электронных выданняў, перададзеных аўтарамі для агульнага карыстання. |
||
31.05.2008 |
ДАІ хоча, каб у школах здавалі іспыт па ПДР
У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў на прэсавай канфeрэнцыі начальнік навукова‑метадычнага і прававога аддзела ўпраўленьня Дзяржаўтаніспекцыі МУС Анатоль Сушко. Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху. «Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафілактыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко. Паводле газеты Наша Ніва |
||
31.05.2008 |
Летнік па правах чалавека ў Германіі
23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой з'яўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфеы міжнароднага рэгулявання і меанізмаў абароны правоў чалавека. Праграма разлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў падчас правядзення летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Германіі, звязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мі Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня 2008 г. Паводле сайта adukacyja.info |
||
31.05.2008 |
Study Tours to Poland – набор удзельнікаў на праграму!
Паводле сайта adukacyja.info |
||
30.05.2008 |
Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.
Тамара Мацкевіч Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі. Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў. Відаць, дзякуючы гумарысту Задорнаву, я чакала, што адукацыя ў амерыканскай школе будзе нізкага ўзроўню. Дык вось, мяркуйце самі: у 8 класе 5 абавязковых прадметаў: англійская мова, літаратура, матэматыка, сацыяльныя навукі і навука і навыкі для жыцця (асновы хіміі, фізікі, біялогіі, геаграфіі). Яшчэ дзённік прадугледжвае 3 пустыя клетачкі, куды можна ўзяць 3 прадметы паводле выбару. Гэта можа быць тэхналогія, тэатральнае мастацтва, кіраванне аўтамабілем і шмат чаго іншага. А наогул, цэнтралізаванай сістэмы адукацыі ў Амерыцы няма. Чаму і ў якім аб’ёме вучыць дзяцей, вырашаецца на мясцовым узроўні праз школьную Раду. Ні міністэрства адукацыі, ні адміністрацыя штата на гэты працэс не маюць уплыву. У Williston Middle School праграма 8 класа па матэматыцы нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай школы. Праўда, задачнік зусім іншы. Ён больш падобны на часопіс “Разгадайка”, які нашыя вучні скупляюць у кіёсках і рашаюць задачкі без прымусу. У амерыканскім задачніку больш заданняў на логіку, кемлівасць і практычнае прымяненне тэорыі. Затое, узяўшы кантрольную па грамадазнаўству, я змагла адказаць толькі на адно пытанне з пятнаццаці. Маіх практычных ведаў пра сацыяльнае ўладкаванне сучаснага свету нават пасля ўніверсітэцкага курсу грамадазнаўчых навук не хапіла на сярэдні ўзровень амерыканскага васьмікласніка. Чытаць артыкул Глядзець фотарэпартаж |
||
30.05.2008 |
Агляд адукацыйных навінаў
– Выпускнікам у Беларусі дазволілі сустракаць світанак >>> – На цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася больш за 422 тыс. абітурыентаў >>> – З праблемай недахопу дзіцячых кніг сутыкаюцца наведвальнікі баранавіцкай дзіцячай бібліятэкі №3, якая месціцца ў Палацы дзіцячай творчасці. Больш за ўсё праблемаў маюць самыя маленькія наведвальнікі >>> – Інвалідам стала крыху прасцей паступаць у ВНУ на завочную форму навучання. Раней на бюджэтную завочную форму навучання маглі паступаць толькі працуючыя інваліды, альбо з сярэдняй спэцыяльнай адукацыяй >>> |
||
30.05.2008 |
З гісторыі беларускага настаўніцтва
«Са званнем настаўніка спалучаюцца вялікія абавязкі, для паспяховага выканання якіх патрабуецца шмат ведаў, талентаў, майстэрства і вопыту. Ад настаўніка залежыць, якое развіццё атрымаюць закладзеныя ў вучня прыродныя здольнасці. Калі настаўнік дрэнна ведае сваю справу, дык хоча ён гэтага ці не, але можа адбіць у вучня жаданьне вучыцца. Настаўнік павінен удумліва і глыбока пранікаць у складаны ўнутраны сьвет вучня, убачыць закладзеныя у ім здольнасці і схільнасці, якія, магчыма, з прычыны асаблівага псыхічнага складу характару не адразу выяўляюцца, і даць ім патрэбны напрамак.» Цікавае інтэрв'ю з гісторыкам Таццянай Процькай аб жыцці беларускага настаўніка ХІХ стагоддзя чытайце на старонцы «Радыё Свабода» |
||
30.05.2008 |
Грамадзянскі ўдзел:
адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці. У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны. Першае мерапрыемства ў межах праекта – трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13–18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д. Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны. Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга. Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак . Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці. Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl |
||
29.05.2008 |
ЗАЯВА асамблеі “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны” 23 мая ў Мінску прайшла асамблея “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны” прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх аб’яднанняў “Таварыства беларускай школы” і “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. З аднайменным дакладам выступіў старшыня РГА “ТБШ” Алесь Лозка. У абмеркаванні яго прынялі ўдзел Алег Трусаў (ТБМ), Тамара Мацкевіч (ТБШ), Алесь Сядзяка (настаўнік, Мінск), Язэп Стэфановіч (прафесар, НА |