У 39-й гімназіі Мінска зрабілі запіс «трэніроўкі» падліку галасоў сябрамі камісіі

08.08.2020

Ініцыятыве «Сумленныя людзі» паступіла ананімнае паведамленне з 18-хвілінным аўдыёзапісам, дзе зафіксавана «трэніроўка» падліку галасоў. Члены адной з мінскіх камісій павінны раскласці бюлетэні па стосах і агучыць для пратаколу патрэбныя вынікі. У адпаведнасці з лічбамі, якія да гэтага моманту «павінны ведаць на памяць» ці падгледзець у «шпаргалцы».

У Лукашэнкі назавуць 68%, у Ціханоўскай 7%.
Калегі і бацькі апазналі ў галасах сяброў камісіі настаўнікаў 39 гімназіі г. Мінска. 

Наша ніва