Як адзначыць Дзень роднай мовы ў Віцебску

15.02.2020

Шаноўныя калегі-віцябляне! 

Вы яшчэ не вырашылі, што рабіць на Дзень роднай мовы? Сябра Таварыства беларускай школы мовазнаўца Вінцук Вячорка едзе ў Віцебск. Прыходзьце, прыводзьце вучняў. Тэма " Мова і нацыянальны менталітэт".  Уваход вольны.

А для малодшых школьнікаў прапануем пазакласныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове.