Прымаюцца заяўкі на ўдзел у семінарах для куратараў II гістарычнага конкурсу

05.11.2019
Прымаюцца заяўкі на ўдзел у семінарах для куратараў II гістарычнага конкурсу "Па-за кадрам"
сайт праекта http://pazakadram.tilda.ws/
Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў (DVV International) у Беларусі ў
супрацоўніцтве з Моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Гісторыка» запрашае стаць куратарам у
рамках II конкурсу па гісторыі «Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці» 1 і прыняць
удзел у адным з 3-х навучальных семінараў для куратараў.
 
1-ы семінар адбудзецца 15-16 лістапада 2019 г. у Мінску для куратараў прыярытэтна з Мінскай і
Гомельскай абласцей;
2-і семінар адбудзецца 22-23 лістапада 2019 г. у Гродне для куратараў прыярытэтна з Брэсцкай
і Гродзенскай абласцей;
3-ці семінар адбудзецца 13-14 снежня 2019 г. у Віцебску для куратараў прыярытэтна з
Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
Пры адборы ўдзельнікаў на кожны семінар у выключных выпадках разглядаюцца заяўкі ад
удзельнікаў з іншых абласцей (не названых у якасці прыярытэтных).
 
Асноўная мэта двухдзённых семінараў – падрыхтаваць куратараў для аказання
інфармацыйнай, кансультацыйнай і куратарскай падтрымкі ўдзельнікам II конкурсу па гісторыі
«Па-за кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці» (маладым людзям ва ўзросце 15-25
гадоў).
У рамках семінара яго ўдзельнікі пазнаёмяцца з:
 канцэпцыяй конкурсу «За кадрам: ад гісторыі сям'і да гісторыі супольнасці»;
 падыходам «вусная гісторыя» (што такое вусная гісторыя і вусна-гістарычнае інтэрв'ю, як
арганізаваць і правесці вусна-гістарычнае даследаванне);
 асновамі працы з фота (роля фотадакументаў ў захаванні гісторыі, асаблівасці іх аналізу і
інтэрпрэтацыі, работа з сямейным архівам);
 відамі творчага прадстаўлення конкурснай працы.
Да ўдзелу запрашаюцца:
 школьныя настаўнікі, педагогі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі (у тым ліку і ўстаноў
дадатковай адукацыі), актывісты НДА, лідары моладзевых клубаў, навучальных гурткоў,
секцый, музеяў, бібліятэк і г.д.
 гатовыя арганізаваць працу вучняў у рамках конкурсу і аказваць інфармацыйную,
кансультацыйную, куратарскую падтрымку ўдзельнікам падчас падрыхтоўкі конкурснай
работы.
 
Умовы ўдзелу:
Удзел у семінарах бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і
раздатачныя матэрыялы. Для іншагародніх удзельнікаў - пражыванне і кампенсацыю
транспартных выдаткаў (кампенсацыя на падставе арыгіналаў білетаў на грамадскі міжгародні
транспарт).
 
Адбор куратараў для ўдзелу ў семінарах будзе праходзіць на конкурснай аснове.
Пры адборы ўвага будзе звяртацца на:
 прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных абласцей і рэгіёнаў Беларусі;
 прапарцыйны ўдзел у семінары прадстаўнікоў розных арганізацый (дзяржаўных /
недзяржаўных устаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, клубаў, музеяў, бібліятэк і г.д.);
 наяўнасць у куратара канкрэтнага ўдзельніка /-каў, гатовых прыняць удзел у конкурсе;
 наяўнасць цікавай і арыгінальнай тэмы для правядзення гістарычнага даследавання і
падрыхтоўкі конкурснай работы;
 высокая матывацыя да ўдзелу ў семінары і праекце ў цэлым.
 
Для ўдзелу ў адным з адукацыйных семінараў неабходна запоўніць электронную форму заяўкі па
 
Тэрмін падачы заявак для ўдзелу:
у Мінску да 11.11.2019 (да 12.00);
у Гродне да 18.11.2019 (да 12.00);
ў Віцебску да 09.12.2019 (да 12.00).
 
Кантакты:
+375 17 207 98 35, +375 29 171 93 97 (Ліяна)
+375 29 852 13 18 (Кастусь)