Фестываль педагагічных ідэй “Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы”

12.02.2018

Падавайце заяўкі! Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.

 

5-6 сакавіка 2018 г Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» у адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў на 2018 год праводзіць фестываль педагагічных ідэй “Меыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы”.

Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі ХХІ  стагоддзя; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.

Фота: Настаўнікі-медыяпедагогі з Глыбокага. Такое сэлфі могуць зрабіць толькі медыяадукатары. 

У межах фестывалю пройдуць майстар-класы, трэнінгі, мікранавучанне, абмен вопытам і прэзентацыі педагагічных ідэй па развіццю медыяпісьменнасці навучэнцаў. Асноўныя тэматычныя напрамкі работы фестывалю:

  • паняцці медыя і медыяадукацыя;
  • медыякампетэнцыя – што гэта такое і чаму яе правярае PISA;
  • выкарыстанне экранных медыя ў выхаваўчай рабоце класных кіраўнікоў;
  • як вучыць пакаленне Z: парады настаўніку;
  • пра ўкараненне мадэлі фарміравання медыякультуры навучэнцаў ва ўмовах сучаснага інфармацыйна-камунікацыйнага асяроддзя ўстаноў адукацыі;
  • развіцце крытычнага мыслення як аснова медыяграматнасці вучняў;
  • медыяадукацыя як сродак павышэння матывацыі вучняў да навучання і інш.

Для ўдзелу ў фестывалі неабходна запоўніць і выслаць анкету да 13 лютага 2018 года.

Фестываль пройдзе 05-06 сакавіка 2018 года па адрасе: г. Мінск, вул. Някрасава, 20.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 10.00, пачатак працы фестывалю ў 11.00.

Крытэрыі выступу для ўдзельнікаў фэсту:

  1. Майстар-клас, ўрок для дарослых - 45 хвілін;
  2. Усе астатнія формы (прэзентацыя вопыту ўстановы адукацыі, прэзентацыя педагагічнай ідэі / стратэгіі; ілюстраваны аналіз, дэманстрацыя відэафільма і г.д.) - не больш за 20 хвілін.
  3. Выступ не павінен быць справаздачай аб праведзеных мерапрыемствах. Галоўнае - аналіз, праблематыка, дэманстрацыя вырашэння праблем, інтэграцыя медыяадукацыі ў сістэму ўрочнай, пазаўрочнай дзейнасці.
  4. Максімальнае выкарыстанне інтэрактыўных форм работы.

 

Працоўная мова фестывалю - беларуская, руская.

Іншагароднім удзельнікам на час правядзення фестывалю даецца інтэрнат па адрасе: г. Мінск, вул. Леаніда Бяды, 24. Кошт пражывання 2 рублі 29 капеек.

Фестываль будзе праходзіць у новым фармаце (EdCamp), які мае на ўвазе, што ўдзельнікі самастойна вызначаюць частку праграмы. Будзьце гатовыя да таго, што вам трэба будзе коратка (2-3 хвіліны) прэзентаваць ідэю свайго выступу, каб зацікавіць усіх удзельнікаў.

 

Дадатковая інфармацыя пра фестываль па тэлефонах: (017) 285 78 39; т / ф. (017) 285 78 62; (017) 292 64 61 (Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі).

 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.