TUT.BY рэкламуе "рэвалюцыйныя" ідэі ў адукацыі, якія беларускія настаўнікі ўжываюць амаль 10 год

03.12.2017

2 снежня у раздзеле "Грамадства" партала тут.by было апублікавана інтэрв'ю з Рустамам Курбатавым - маскоўскім стваральнікам прыватнай школы. Сярод банальных фразаў пра тое, што ў школе павінна быць цікава вучням, што дзеці здабываюць інфармацыю з дапамогай гаджэтаў і г.д., гэты бізнэс-педагог падаў беларускім настаўнікам інавацыйную ідэю, як зрабіць рэвалюцыю ў школе. "Как сделать революцию за 40 минут? Начать с работы в группах. В классе 30 человек. К доске не вызывать, потому что это неприлично, с места не спрашивать, потому что это бестолково. Задавая любой вопрос, говорим: «Сперва обсудите с соседом». 3 минуты". 

Менавіта гэта і было вынесена журналістам у загаловак артыкула: "Настаўнік можа зрабіць рэвалюцыю за 40 хвілін". 

Не хочацца думаць, што TUT.BY наўмысна не заўважае тое, што робяць нашы настаўнікі, і падае нам "інавацыі"  выключна з усходу. Будзем лічыць, што журналістка, якая рыхтавала інтэрв'ю, не зусім арыентуецца ў адукацыйных тэмах, і карыстанне гаджэтамі для пошука інфармацыі праз гугл для яе праблема.  Інакш бы перад тым, як выносіць тэму  "рэвалюцыі" ў загаловак, яна б даведалася, што  настаўнікі Беларусі ўкараняюць гэту ідэю ў практыку як мінімум з 2009 года. І гэтая асобна ўзятая "ідэя" (правіла непадымання рукі) - працуе толькі ў сістэме - тэхналогіі актыўнай ацэнкі. Нашы настаўнікі пра гэта напісалі кнігі, зрабілі сайт і наздымалі відэа (тут, тут, тут і тут), дзе паказваюць, як гэта выглядае на практыцы. 

Ну а ў раздзел "Грамадства" выносіць досвед і сцверджанні пра грамадства суседняй краіны - толькі блытаць нашых людзей. Прыватная маскоўская школа - гэта добра, але чаму не напісаць пра наш Беларускі гуманітарны ліцэй, дзе жывуць тыя ж ідэі свабоды, гуманістыкі, а галоўнае - які з'яўляецца часткай беларускага грамадства

Кніга, напісаная беларусамі, хутка выйдзе ў Маскве ў перакладзе на рускую мову. 
 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.