Бацькі не спыняюцца: Барацьба за настаўніка. Усё па плане

11.10.2017
 
На сайце "Бацькам падлеткаў"  аўтары адкрытага ліста і петыцыі "Абараніце школьнага настаўніка" Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі працягваюць серыю публікацый на тэму школьнай адукацыі. 
Вось апошні іх допіс
 
Дарагія беларускія настаўнікі!
 
Вы не хвалюйцеся, мы супакойвацца не збіраемся, планамерна працуем, збіраем дакументы, сведчанні.
Карціна раскрываецца эпічная. Высветлілася, што ў дашкольных установах - ПЕКЛА нават у параўнанні са школай.
І так, усё вельмі залежыць ад канкрэтных дырэктараў.
Што ўразіла асабіста мяне: дзе-нідзе настаўнікаў (і не толькі) адпраўляюць інспектаваць ... электраправодку!
Праводку, Карл! Уяўляеце: прыходзіць настаўніца гісторыі правяраць праводку ... і што? Яна ж не разумее, правільная гэта праводка ці не вельмі. І яна праверыць, як ёй падкажа інтуіцыя гісторыка. А потым праводка дасць іскру, пажар, судовае разбіральніцтва ... і на настаўніцу яшчэ і штраф павесяць, што дрэнна праводку праверыла.
 
Ёсць і больш жахлівыя рэчы, але пра іх пакуль казаць не будзем - трэба здабыць доказы.
Увогуле, пара з гэтым бардаком, які ў нас называецца «стабільнасцю», разбірацца сур'ёзна.
З пракуратурай. 
 
Калегі. Дапаможам сабраць факты парушэнняў правоў настаўнікаў! Як гэта зрабіць - чытайце ў артыкуле  Абараніце школьнага настаўніка! Крок другі. Практычны.
 
Яшяэ артыкулы аўтараў:

 

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.